Главная

Андрэй Федарэнка

“Умаўляю не забываць мяне…”

Двухтомнік Максіма Гарэцкага патрапіў мне ў рукі ўлетку 1985 года, калі я яшчэ ў сне не сніў, што сам некалі буду нейкім чынам звязаны з літаратураю. Пасля войска тры месяцы дазвалялася не працаваць, што я й рабіў, і толькі чытаў у тое лета запоямі — проста цудоўная, багатая бібліятэка была ў недалёкай суседняй вёсцы. У кнігах я шукаў адказу толькі на адно пытанне: як мне, вясковаму маладому чалавеку, жыць,. каб не прапасці, як і чым жылі іншыя маладыя , людзі ў іншыя часы; мне трэба было, як казаў герой таго ж Гарэцкэга, “вызначыцца”. I тут пачало адбывацца (для мяне на ітой розум) нешта нечаканае: кнігі, у якіх я спадзяваўся знайсці адказ, якія я яшчэ са школы так любіў, разам з героямі якіх некалі смяяўся і плакаў, не пайшлі мне далей першае старонкі альбо нават першага сказу. I наадварот: класіка - і расейская, і любая, - якой я ў школе цярпець не мог (“Образ дуба в романе “Война и мир”), расчыніла раптам перада мною дзверы ў зусім новы свет, пра існаванне якога я раней толькі здагадваўся.

Да прозы М. Гарэцкага я падступаў без усялякіх скідак, ужо ўзброены чэхаўскім. Ужо з першага ж апаоядання “У лазні” стала ясна, што гэты новы для мяне пісьменнік — не абы-які, што ён сапраўды некуды ідзе і кліча за сабою. Але куды? У яго творах не было скураных камісараў на тачанках, не было калгасаў, брыгадзіраў, старшынь, рабфакаў, хадакоў у Леніна, кулакоў з абрэзамі, селькораў... словам, не было таго, без чаго тады проза беларуская не магла існавацьі Выў малады чалавек, які чытаў Якуба Коласа, кахаў дзяўчыну і разбіраўся ў “няшчаснай сваёй беларушчыне” (“Меланхолія”); быў настаўнік, які здзекзваўся з дзяцей за “цеканне” і “дзеканне”, а тыя крычалі яму замест “до свиданья” — “да свістання!”, “да снядання!” (“Бірка”); быў звар’яцелы салдат, які ўсё паўтараў: “Рускі я! Рускі!” (“Рускі”). Гэты пісьменнік з зайздросным пастаянствам — дзе адкрыта, дзе па-за тэкстам — вёў лінію самабытнасці, непадобнасці сваёй нацыі да каго б там ні было. Можна ўявіць, як мне чыталася такое — пасля войска, дзе ўсё жыццё зводзіцца да выясненняў “хто ты такі ёсць?”. Да ўсяго, у Гарэцкага былі не голыя няўклюдныя сентэнцыі, а мастацкія вобразы, правільна пабудаваныя, “класічныя” сказы, простая, без лірыка - бурапенна-сімвалічнага прымітывізму мова.

Бянтэжыла толькі, чаму раней я нічога нават не чуў пра гэтага чалавека, чаму мы яго не праходзілі ў школе, чаму настаўнік нічога не сказаў пра яго — тым больш, што кнігі Гарэцкага ў той час ужо выходзілі, былі ў бібліятэках... Пасля падумаў: а мо гэта і лепш? У школе яго так “патлумачылі” б, што адбілі б ахвоту на ўсё жыццё.

Успамінаецца таксама, як пазней, ужо ў Мінску, у закрытым фондзе бібліятэкі Акадэміі навук аспірант А. Бяляцкі, чамусьці ўвесь час азіраючыся і гаворачы шэптам, падсоўваў мне зацёртую шэранькую кніжачку “Дзьве душы”.

Феномен Гарэцкага, яго адрозненне ад іншых беларускіх пісьменнікаў савецкага перыяду бачыцца мне ў тым, што Гарэцкі, жывучы ў асабліва бурапенныя і круталомныя часы, умудрыўся пісаць не па прынцыпе сацыялістычнага рэалізму. Аднаму з нямногіх у беларускай літаратуры, яму ўдалося абагнаць свой час. Ён пісаў з пазіцый пісьменніка-грамадзяніна незалежнай дзяржавы, — пісаў, выдатна разумеючы, верачы, што і рэвалюцыі, і саветызацыі, і акупацыі ў гістарычным часе - проста непаразуменні, якія рана-позна схлынуць, як іх і не было, і пра якія, магчыма, нават не ўспомняць. Пагэтаму, думаю, небеларусу, як і школьнаму савецкаму беларусу, разумець і ўспрымаць прозу Гарэцкага будзе надзвычай цяжка, нават пры цудоўных перакладах на расейскую мову.

“...Даганяе мяне гэты здаравенны, у чырвоных штанах, і на галаве ў яго — вялікая, медзяная, але гладкая карона з крыжыкам, і ў руках стрэльба, і дзірачка рулі глядзіць мне проста ў грудзі... Я хачу прасіць, умаўляць не забіваць мяне, хоць і няма амаль на дзеі на ратунак: гэтыя людзі жорсткія і разумна-бязлітасныя” (“Чалавек у кароне”).

Матка пра сына: “Бальшавік жа ён у мяне, ай, бальшавік”. (“Дзве душы”).

Сын-салдат вяртаецца з войска і знарок мінае сваю хату, а калі матка гукае, вяртаецца: “А чёрт вас знае, ігдзе вы тут жывёце!” (“Камароўская хроніка”).

I вось на чалавека, якому за адныя гэтыя маленькія шэдэўры варта было ставіць пры жыцці помнік, выпісваюцца паперы наступнага зместу: “Слушали... постановили: Горецкого Максима Ивановича — расстрелять”.

Пасля напісання аповесці “Дзве душы”, дзе да драбніцаў раскрыта ўся механіка “чразвычаек”, М. Гарэцкі раптам (у 1923 г.) перабіраецца з Вільні ў савецкі Менск. Я лічу, ; Што гэтае вяртанне было яго найвялікшай, трагічнай памылкаю — як у творчым, так і ў жыццёвым плане. Перажыўшы горшае ў сваіх творах, пісьменнік верыў, што ў жыцці будзе лепш, верыў, што можа і “абысціся”... Як і мы ўсе верым.

Вось гэта і блізкае мне асабіста ў М. Гарэцкага на сённяшні дзень: няведанне, адчуванне зыбкасці ўсяго - і надзея на лепшае.

Уладзімір Казбярук

Фразай яго не ахопіш

Так ужо здаралася, што па-сапраўднаму значэнне і непаўторнасць нашых найбуйнейшых пісьменнікаў я адкрываў для сябе не на лекцыях ва універсітэце, а самастойна. Янка Купала ва ўсёй сваёй абаяльнасці і сіле прыйшоў да мяне толькі пасля таго, як мне выпадкова ўдалося купіць зборнік «Шляхам жыцця». А пра Максіма Гарэцкага ў 40-я гады я, вядома, не ведаў нічога.

Упершыню я даведаўся пра яго ў пачатку 50-х гадоў у аспірантуры. Адразу ж адчуў нешта незвычайнае, але не паспеў разабрацца — добрае ўсё ў яго ці выпадковае, надуманае. З-за паўсядзённых турбот дэфіцыту часу бліжэйшае знаёмства адкладваў на больш ні тэрмін. Наступіў ён, аднак, хутка — толькі ў 60-я гады калі я працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук.

Максім Гарэцкі ўражваў мяне самабытнай манерай пісьма, раскаванасцю думкі, якая не хацела падладжвацца пад патрабаванні сацыялістычнага рэалізму. Калі мне ў другой палавіне 70-х гадоў трапіў у рукі раман аднаго італьянскага пісьменніка «Красавец священник», то я адчуў, што «Віленскія камунары», створаныя значна раней, але ў нечым блізкія па стылі, былі для мяне непараўнальна больш дасканалымі. Здаецца, дэталь. Але гэта дазволіла мне ўзняць Максіма Гарэцкага на сур’ёзны ўзровень еўрапейскай мастацкай прозы.

Максім Гарэцкі — занадта самабытны і рознабаковы пісьменнік, каб можна было адважыцца нейкай адной фразай ахапіць яго непаўторнасць, спасцігнуць сутнасць. На кожным гістарычным этапе ён станавіўся ўсё больш нечаканым, глыбокім і шматгранным.

У ягоных дакастрычніцкіх творах уражвае багацце перажыванняў простага селяніна, які быццам пераадольвае ўладу зямлі, уласнага куточка, заглыбляецца ў спрадвечныя загадкі і філасофію быцця. Без такога заглыблення немагчымы быў бы ніякіі прагрэс.

Тыя разважанні першапачаткова маглі набываць нейкі агульнафіласофскі сэнс. Але калі настала пара катаклізмаў сусветнай і грамадзянскай вайны — ідэйныя пошукі накіроўваюцца на вырашэнне ўжо не абстрактных праблем. Іх месца пачынаюць займаць праблемы нацыянальнага быцця і лёсу. Падставу для такіх назіранняў і вывадаў даюць апавяданні перыяду грамадзянскай вайны і аповесць «Дзве душы».

У сувязі з гаворкай пра гэтыя творы хацелася б звярнуць увагу на адну асаблівасць, якая, можа, не адразу кідаецца ў вочы пры знаёмстве з імі. Яна не самая галоўная, не вызначальная, але знамянальная. Пісьменнік у працэсе мастацкага асэнсавання нацыянальнай ідэі пазбягае спрошчаных, адназначных, прымітыўна-прамалінейных, але пазбаўленых трывалай глебы вывадаў.

Ні сам аўтар, ні тыя героі, да якіх па волі пісьменніка мы адносімся з сімпатыяй, не лічаць, што яны знаюць усе рэцэпты для выратавання калі не чалавецтва (выратавальнікамі яго абвяшчалі сябе бальшавікі), то свайго народу. Але самае каштоўнае тое, што яны ніколі не пойдуць проці свайго сумлемня, не прымуць фальшу ў жыцці, поглядах, паводзінах.

Усёй душою адданы нацыянальнай справе, Максім Гарэцкі тым не менш не прымае неўраўнаважаных паводзін Сухавея (аповесць «Дзве душы»), які ў кожным недастаткова ўсвядомленым беларусе можа бачыць рэнегата і здрадніка. Сам пісьменнік з выразнай дыстанцыяй адносіцца да такіх змагароў за беларушчыну.

Асабліва ўражвае мастацкае выкрыццё нікчэмнай сутнасці бальшавіцкіх дзеячаў мясцовага маштабу і нізавых звенняў. Вобраз колішняга манаха Гаршчка, п’яніцы і лайдака, перарастае ў небывалай сілы мастацкае абагульненне.

«Кто был ничем, тот станет всем». Уся бяда ў тым, што Гаршчок быў «нічым» не толькі ў сацыяльным плане, але і ў маральным.

Пазіраючы на яго, прапаршчык Абдзіраловіч пакутуе ад пытання: «Тэорыя інтэрнацыянала вінавата ў тым, што беларускім народам кіруюць цяпер бальшавіцкія камісары ўсякіх нацый, апрача беларускай? Ці яна вінавата, што ў нашым знамянітым Обліскомзапе ёсць армяне, латышы, жыды, палякі, маскоўцы, але няма нас, беларусаў? Што правінцыя маець толькі такіх кульгавых беларусаў, як гэты Гаршчок?»

Творы Максіма Гарэцкага памагаюць нам лепш за найгрунтоўнейшыя навуковыя трактаты зразумець сутнасць палітычных і сацыяльных катаклізмаў той пары. Бо ёсць яшчэ і сёння людзі з высокімі вучонымі ступенямі і званнямі, што ў Кастрычніцкай рэвалюцыі бачаць пачатак найсвятлейшай эры ў лёсе Беларусі.

Тамара Гаробчанка

М. Гарэцкі – і наш тэатр

З творчасцю Максіма Гарэцкага я пазнаёмілася даволі позна. У праграме баранавіцкай рускамоўнай сярэдняй школы, якую я скончыла і дзе беларуская мова выкладалася як прадмет, апальнаму пісьменніку, вядома ж, месца не знайшлося. Падчас вучобы ў аспірантуры даводзілася гартаць старыя выданні, на старонках і якіх раз-пораз сустракаліся і творы М. Гарэцкага — мастацкая проза і публіцыстыка. I хоць тэма маёй працы непасрэдна яго творчасці не тычылася, матэрыялы пажоўклых ад і часу газет і часопісаў літаральна захаплялі, прымушалі чытаць нумары, як кажуць, ад вокладкі да вокладкі. Мяне ў асноўным цікавіла ўсё, што адносілася да беларускага тэатра, таму і ў М. Гарэцкага перш за ўсё вабіла яго тэатральная публіцыстыка. Ён шмат пісаў пра творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, У. Галубка, Я. Купалы, Ф. Аляхновіча, рэцэнзаваў спектаклі, рабіў аналіз дзейнасці маладых беларускіх драматургаў.

Колькі адкрыццяў для сябе я рабіла амаль штодня! Адным з іх стаў артыкул М. Гарэцкага “Наш тэатр”, які ў 1916 годзе быў перадрукаваны з “Каляднай пісанкі” газетай “Гоман”. Нават, калі я больш блізка пазнаёмілася з крытычнымі нататкамі У. Сыракомлі, Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, А. Бабарэкі і інш., “Наш тэатр М. Гарэцкага застаўся для мяне найвышэйшым узорам тэатральнай публіцыстыкі. Напісаны вельмі жывой, выразнай мовай, артыкул уражвае не толькі прафесійным разуменнем задач, што стаялі перад нацыянальным тэатрам, але і вялікай гордасцю за бацькаўшчыну, за беларускі народ, яго гісторыю і культуру: “Патрэбна паказаць з беларускай сцэны другім народам зямным, што за народ такі ёсць беларусы, што маюць яны... нешта гэткае, перад чым прыемна адчыніцца агульналюдская скарбніца векавечных здабыткаў культуры і цывілізацыі...”.

Вызначаючы асаблівасці беларускага нацыянальнага характару, М. Гарэцкі вельмі тонка, далікатна раскрывае схільнасць беларуса да творчасці, яго прыроджаны талент, унутраную патрэбу ў мастацтве. У вельмі яркай, даходлівай, эмацыянальнай форме ён гаворыць аб адраджэнскай місіі беларускіага тэатра, аб яго выключнэй ролі ў фарміраванні народнай самасвядомасці. Па сутнасці артыкул “Наш тэатр” і на сённяшні дзень мог бы быць праграмным для беларускага сцэнічнага мастацтва. Менавіта таму я ўключыла яго тэкст у праграму для студэнтаў-тэатразнаўцаў Беларускай акадэміі мастацтваў.

Прыхільнасць М. Гарэцкага да тэатра выявілася і ў тым, што ён пісаў п’есы (“Жартаўлівы Пісарэвіч”), драматычныя абразкі (“Чырвоныя ружы”), драматызаваныя аповесці (“Антон”), Агульнавядома, што аснову асноў рэпертуару нацыянальнага тэатра павінна складаць нацыянальная драматургія. Аб гэтым, дарэчы, неаднаразова пісаў і М. Гарэцкі. Мяне заўсёды здзіўляла нецікаўнасць, а то і абыякавасць нашых рэжысёраў да беларускай літаратурнай спадчыны. Звычайна ў тэатрах даводзіцца чуць: “Усё лепшае, напісанае беларускімі драматургамі, на сцэне пастаўлена”. Быццам бы яно і так. У сапраўднасці ж праўда тут аднабаковая, бо пастаўлена толькі тое, што ляжыць на паверхні. Між тым, пры больш удумлівым, творчым стаўленні да нацыянальнай спадчыны — як да драматургіі, так і да мастацкай прозы — тут можна адкрыць шмат нечаканага.

Вось толькі два прыклады: цікавае, вельмі сучаснае прачытанне хрэстаматыйна вядомай драмы “Раскіданае гняздо” Я. Купалы ў Тэатры-студыі “Абзац”, і адкрыццё для сучаснага гледача амаль забытай камедыі “Залёты” В. Дуніна-Марцінкевіча на сцэне тэатра імя Я. Коласа. Характэрна, што паставілі абодва спектаклі маладыя рэжысёры А. Савіцкі і Ю. Лізянгевіч. Не можа не радаваць і тое, што рэжысёр Маладзёжнага тэатра Беларусі В. Катавіцкі працуе над глыбока філасофскай драматызаванай аповесцю М. Гарэцкага “Антон”.

Думаецца, што і сёння вельі надзённа, актуальна, сугучна часу гучаць словы Максіма Гарэцкага: “Тэатр наш павінен стаць Храмам Нашага Адраджэння”.

Валянціна Агаркава

“А народ мой – народ лірнік…”

“...трэба памірыць у душы беларуса старое з новым,
трэба вышукаць, што ў яго душы
жывуча са старыны і на чым будаваць новае...”.


М. ГАРЭЦКІ.

Творчасць Максіма Гарэцкага — гэта чыстая крыніца, якая прабіваецца з глыбінь народнага жыцця. Суровая праўда адлюстравання пачварных, а часам і страшных з’яў быцця арганічна спалучаецца ў Гарэцкага з усхваляванай паэтычнасцю ўспрымання прыгажосці роднага краю, велічы светабудовы. Спакойная апавядальная манера, якая пераважае ў пісьменніка, тоіць пад сабою напружанне драматызму, а нярэдка і трагізму.

Сучаснаму чытачу М. Гарэцкі блізкі сваёй нязменнай цікавасцю да маральнага боку чалавечых адносін. Канфлікты ў сюжэтах яго твораў часцей за ўсё грунтуюцца на сутыкненні сіл дабра і зла, гуманістычнага светлага пачатку ў душы героя — з наступаючай на яго ўладай цёмных жыццёвых сіл. Пісьменнік не абстрагуецца ад сацыяльнага боку быцця. Наадварот, сацыяльна-класавыя, саслоўныя ўзаемаадносіны і супярэчнасці з’яўляюцца той атмасферай, у якой развіваюцца сюжэты яго апавяданняў, раманаў і драматычных твораў. Аднак не гэтыя сацыяльныя адносіны з’яўляюцца галоўным з таго, што прываблівае ўвагу пісьменніка. Яго вабіць чалавечая асоба з усёй складанасцю яе ўнутранага свету, цікавяць жыццёвыя сітуацыі, у якіх выяўляецца здольнасць чалавека хоць бы ў нейкай меры, хоць бы на імгненне вырвацца з-пад згубнага дыктату пачварных умоў быцця. Інакш кажучы — моманты перамогі духоўнасці. Вось гэтай цікавасцю да асобы, да героя, здольнага ў крытычнай сітуацыі зрабіць вольны выбар, які абумоўліваецца вышынёй яго духоўнасці, цікавы і дарагі М. Гарэцкі нашаму сучасніку.

Супрацьстаянне асобы сілам зла ў яго бясконцай шматаблічнасці складае змест многіх апавяданняў пісьменніка, напрыклад, у кнізе “Досвітак” (“Прысяга”, “Страшная музыкава песня”, “Сасна”, “Багатая пчэльня”). Цікавая ў гэтым сэнсе “Прысяга”. Сутнасцю апавядання з’яўляецца паядынак у душы героя добрага, гуманнага пачатку з сіламі страху, які выклікае ў яго дзяржаўная ўлада і служачая ёй царква. Барацьба гэтая дасягае вышыні сапраўднага трагізму. Галоўны герой апавядання селянін Тарас сваім маўчаннем даруе волю а можа быць, і жыццё тром беглым мужыкам і ў той жа час, як ён сам лічыць і як лічаць аднавяскоўцы, прыгаворвае сябе да пагібелі. У момант выпрабавання Тарас перажывае хвіліны слабасці, вагаецца, але ўрэшце знаходзіць у сабе сілы не зрабіць здрадніцтва. Ён маўчыць у час допыту, маўчыць у час малітвы, якая азначае прысягу. Ён робіць вялікі грэх: дае ілжэсведчанне перад іконай, перад выявай бога, але беглых сялян не выдае. Характэрна, што самі выратаваныя Тарасам мужыкі таксама ўпэўнены ў непазбежніасці яго смерці як кары гасподняй за грэх ілжэпрысягі. Яны кланяюцца Тарасу ў ногі, як бы адчуваючы сваю віну перад сваім выратавальнікам, не адважваюцца глянуць яму ў вочы. Тарас ад гэтага часу пачынае жыць з усведамленнем блізкасці свайго канца. Ён як бы благаслаўляе выратаваных ім мужыкоў на далейшае жыццё: “Што ж, браткі, заставайцеся надалей, жывіце...”

М. Гарэцкі ў сваёй творчасці робіцца заступнікам натуральных чалавечых пачуццяў і імкненняў як вышэйшых жыццёвых пачаткаў: імкнення асобы да волі, праўды, прыгажосці, пачуцця справядлівасці, любові, чалавечай годнасці, непарыўнай сувязі з радзімай. Пісьменнік улоўлівае самае нязначнае імкненне душы, у якім угадваецца подых простага і таму святога чалавечага пачуцця, прарыў яго з-пад прыгнёту жыццёвых бед і неўладкаванасці. Апавяданне “Паясок” займае ўсяго палову старонкі кнігі, але змяшчае ў сабе сапраўдную чалавечую драму. Жыхарка глухога сібірскага пасёлка, беларуска-перасяленка, жанчына, што рана састарэла, замучаная беднасцю і горам, прадае аўтару” апавядання вышыты паясок, адзіную прыгожую рэч, якую захоўвала ў сваёй убогай, цёмнай хаце. Цётку Надзею кінуў муж, яна жыве надгаладзь з сынам-падлеткам, пасялковым пастушком, невялікія грошы за паясок для яе як манна нябесная. Але апавяданне нечакана канчаецца тым, што жанчына даганяе чалавека, які купіў паясок, і просіць ёй вярнуць яго — гэта ж “памяць аб вяселлі”. Такая канцоўка гаворыць шмат пра што. На імгненне нам прыадкрываецца глыбінная чысціня душы жанчыны, тое светлае, чалавечае, што не здолелі забіць ні гора, ні несправядлівасць мужа, ні жахлівая галеча.

Пра сілу натуральнага чалавечага кахання, яго перамогу над абстрактным светапогпядным пачаткам гаворыць апавяданне “Стары прафесар”. На героя расказа, вучонага, які аддае ўсё жыццё навуцы, звальваецца страшэнная бяда: смяротна захворвае маладая жонка, якую ён горача кахае. Урачы прызнаюць яе становішча безнадзейным. Прафесар жыве ў маёнтку сваячкі, і вяскоўцы прапануюць паспрабаваць варажбу (абвязаць сырой ніткай хворую і потым кінуць гэтую нітку на ростанях, каб зняць хваробу). Герой апавядання катэгарычна адвяргае гэтую недарэчную задуму. Але становішча хворай робіцца ўсё цяжэй. I тут у душы прафесара разыгрываецца страшэнная барацьба. Жах стратціць каханага чалавека, усведамленне бяссілля навукі падказваюць думку аб тым, каб паспрабаваць усё, нават забабоннае дзейства з ніткай. Але гэта азначала б здраду тым прынцыпам, па якіх жыве прафесар. Доўга цягнецца гэтая барацьба ў яго душы, але пачуццё кахання перамагае, перамагае перакананне, што жыццё каханай важней за ўсе абстрактныя прынцыпы.

Ідэя свабоды выбару, свабоды, якая вызначае прыроду чалавека, яго адрозненне ад усяго, што жыве на зямлі, яго духоўную сутнасць — гэтая ідэя з’яўляецца ці не асноўнай у творчасці М. Гарэцкага. З асобай сілай яна выяўляецца ў п’есе “Антон”. У гэтым творы барацьба духоўнага, светлага пачатку з варожымі яму сіламі набывае трагічны характар. Галоўны герой п’есы Антон цяжка ўспрымае грубасць, карыслівасць, ілжывасць бацькі, тое, што ён як ляснік, панскі слуга крыўдзіць аднавяскоўцаў, а галоўнае тое, што Аўтух п’янствуе: “Чым я вінават, што бацька мой п’янствам сваім жыць сям’і ўсёй не дае?” Антон на каленях моліць бацьку кінуць піць. Але Аўтўх гатоў прапіць нават свайго ўнука, маленькага Іваньку, аддаўшы яго старцам у павадыры. Няменшым цяжарам гняце душу і тое, што Антон усведамляе безабароннасць простага чалавека перад уладамі. Але насуперак усяму герой прагне дабра, чысціні, імкнецца спазнаць ісціну. Усе яго думкі і пачуцці скіраваны да бога, да царквы. Праўда, і тут яго часам ахопліваюць сумненні: “Няўжо ж і поп не знае, няўжо ж і ў кнігах не напісана, як усё, што к чаму, адкуль яно, што будзе?” Менавіта пропаведзь святара адыгрывае злавесную ролю ў лёсе Антона: яго надломленая псіхіка не вытрымлівае.

Герой М. Гарэцкага не здольны пайсці на кампраміс з жыццём. У яго была магчымасць змяніць свой лёс, пайсці з вёскі, з бацькавай хаты (Аўтух меціў сына ў лёкаі ў дом памешчыцы), але сын адмовіўся здзейсніць бацькаву мару. Антон мог бы скарыцца і жыць як усе, плыць па цячэнні. Гэткую раду ў шчырай размове пасля царкоўнай службы і пропаведзі, уразіўшай Антона, дае яму аднавясковец Кузьма. На рэпліку Антона (“Дасада ў мяне, дзядзька, на сэрцы, каб вы ведалі, што за дасада...”) яго субяседнік адказвае: “Дасада не расада, на градку не пасодзіш... Пакінь ты, усяк людзі жывуць, а жывуць...” Аднак Антон не можа скарыцца і ў канцы канцоў адважваецца на страшны ўчынак, — забойства дзяцей.

Пра тое, які глыбокі філасофскі сэнс уклаў аўтар у вобраз і гісторыю жыцця Антона, гаворыць таксама змест перадапошняй сцэны п’есы. У ёй даецца спрэчка Доктара з Беларускім аўтарам. Першы адмаўляе існаванне душы, нейкага вышэйшага пачатку ў чалавеку: усё вызначаецца фізіялогіяй, законамі матэрыі. На гэта Беларускі аўтар пярэчыць Доктару: “Нашто ж тыя законы нашы далі чалавеку разуменне сваёй слепаты... Можа, гэта разуменне і натварыла бяды з Антонам...” Беларускі аўтар не можа згадзіцца з меркаваннямі Доктара аб пасіўнасці духоўнага пачатку, аб тым, што незадаволенасць, смутак народжаны толькі непаладкамі ў функцыяніраванні нейкага органа чалавечага цела. Доктару, які адмаўляе існаванне душы і прызнае толькі розум, Беларускі аўтар заяўляе: “Лепш памерці, чым жыць “вумнай” жывёлінай. А Антон? Няўжо ж мукі яго, самагубства яго — не драма чалавецкага духу, а ненармальны выпадак, бо целу было дрэнна?” Пісьменнік адмаўляе магчымасць пабудовы вартага чалавека гарманічнага грамадства на аснове толькі рацыяналістычнага пачатку, розуму. Згадзіцеся, што гэтыя думкі Максіма Гарэцкага сугучны нашаму сучаснаму погляду на свет, нашаму адыходу ад спрошчаных рэцэптаў шляху чалавецтва да гарманічных грамадскіх адносін, нарэшце, нашаму імкненню вывесці людзей з патока бездухоўнасці.

У гэтым невялікім нарысе закранута толькі адна з граней творчасці Максіма Гарэцкага — з мэтай прыцягнуць увагу чытача да яго мастацкай спадчыны. Думаецца, што і літаратуразнаўства наша яшчэ недастаткова асэнсавала і ацаніла той значны ўклад у развіццё беларускай культуры, які зрабіў гэты найсумленнейшы і мудры мастак.

Белыя плямы гісторыі
Справа № 13036
(дакументальны нарыс аб тым, як быў знішчан М. Гарэцкі)

У лютым 1993 года споўніцца 100 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, вучонага Максіма Іванавіча Гарэцкага.

Усяго 44 гады пражыў пісьменнік, і амаль 9 год жыцця ў яго было звязана з Горкамі. Тут, у 1908—1909 гг. ён займаўся ў рэпетытара, затым, вучыўся ў 1909—1913 гг. у земляробча-агранаміічным вучылішчы, а ў 1926—1928 гг. працаваў загадчыкам кафедры беларускай мовы і літаратуры акадэмііі. Таму на працягу многіх год яго жыццё і творчасць вывучае дырэктар гістарычна-этнаграфічнага музея У. М. ЛІЎШЫЦ. У апошні час ён зацікавіўся тым, як запінуў пісьменнік. Зрабіў запыт ва ўпраўлейне Міністэрства бяспекі Расійскай Федэрацыгі па Калужскай вобласці (М. Гарэцкі быў арыштаваны ў г. Кіраве гэтай вобласці). І яму далі магчымасдь азнаёміцца з справай “По обвинению гражданина Горецкого Максима Ивановича по ст. 58. п. 10. Ч. I УК РСФСР”. Раней з ёй пазнаёміўся пляменнік пісьменніка — Р. Г. Гарэцкі, акадэмік, віцэпрэзідэнт АН Рэспублікі Беларусь, які ў “ЛІМе” (9, 16 кастрычніка 1992 г.) надрукаваў вялікі артыкул аб гібелі М. Гарэцкага.

Матэрыялы гэтай справы І пакладзены ў аснову артыкула.

ПРЫЧЫНЫ АРЫШТУ

Звычайная папка з кардону з датамі: пачата 3.XII.1937 г. — закончана 22.ХІІ.1937 г. У ёй павінна было быць 60 лістоў, але 8 прапала. Можа, па неахайнасці тых, хто захоўвау справу, але хутчэй усяго, нехта не захацеў, каб ведалі ўсіх падрабязнасцяў арышту і смерці М. Гарэцкага.

Да таго ж, няма першых шасці старонак. Што было на іх? Невядома, але хутчэй за ўсё, М. Гарэцкі папаў пад нагляд НКУС ужо пасля таго, як адбыў пяцігадовую ссылку ў г. Кіраве і прыехаў у Смаленск, дзе атрымаў накіраванне на пасаду настаўніка рускай мовы і літаратуры ў гарадскі пасёлак Пясочня (пазней яго перайменавалі ў горад Кіраў).

Дарэчы, у справе (ліст 18) і падшыта гэта накіраванне ад 31.V.1935 г. Яно, напэўна, было ў асабовай справе настаўніка М. Гарэцкага, але пасля арышту, разам з аўтабіяграфіяй трапіла ў справу вязня Гулага.

З яго аўтабіяграфіі, якая датуецца 8.ХІ.1936 г., бачна, што “...Прежде чем просить в Запоблоно направление на работу, я обратился в НКВД (в г. Смоленске), препятствий не было” (ліст 21).

Да таго ж вядома, што 22 ліпеня 1935 г. М. Гарэцкі атрымаў пашпарт, дарэчы, ён разам з “Личной книжкой запасного Рабоче-Крестьянской Красной Армии” у асобным канверце знаходзіцца ў справе.

Што ж, органы НКУС забараніць працаваць М. Гарэцкаму не маглі, бо гэта быў яшчэ 1935 год. Але пад свой нагляд узялі. На гэтую думку наводзіць цікавы дакумент, што падшыты пад грыфам “Совершенно секретно”. У ім начальнік 5-га аддзялення 4 аддзелу НКУС па Заходняй вобласці 9 студзеня 1937 г. пісаў начальніку Кіраўскага раённага аддзялення лейтэнанту Карасёву: “Предлагаем немедленно исполнить наш № 7524/5 от 16.Х.1936 года о Горецком” (ліст 17).

Прайшло менш месяца, і ўжо ў вельмі сярдзітым тоне зноў Карасёў атрымлівае ліст: “В четвертый раз просим испол¬нить наш 4524/5 от 16.ХІІ.36 г. о Горецком. Несвоевременный ответ по такому важному делу мы расцениваем, как Вашу оперативную немощь. Если Вы не в состоянии выполнить на¬ше задание в отношении Горецкого, сообщите, мы выделим оперативного работника на место, который это сделает” (ліст 20).

Відаць, што ў гэтым пісьме зроблена памылка. Трэба чытаць не 4524/5, а 7524/5. Але што гэта значыць? Можа, і гэта нумар загада, прыняты яшчэ 16.XII. 1936 года? У чым была яго сутнасць? I ці быў ён вы- кананы? Пакуль гэта не вядо¬ма. Насцярожваюць славы з пісьма: “...по такому важному делу...”. Вядома ж, беларускі пісьменнік, “вораг народа”, асуджаны ў 1931 годзе ў Мінску па так званай справе “Саюза вызвалення Беларусі”, які адседзеў у ссылцы 5 год, з’явіўся на тэрыторыі Заходняй вобласці. Ці ж маглі на гэта спакойна глядзець прадстаўнікі НКУС? Тым больш, што на па розе быў 1937 год.

I вось на наступных лістах “Справы № 13036” мы бачым на бланку рэдакцыі газеты “Правда” за подпісам члена рэдкалегіі Бегавога пісьмо, у якім ён 19.03.1937 г. піша ў Смаленскі абкам ВКП(б) аб тым, што рэдакцыя газеты атрымала пісьмо настаўніка матэматыкі і фізікі П. П. Васильева, дзе ўскрываецца варожая дзейнасць настаўніка М. I. Гарэцкага. Яна выражалася ў тым, што “... на вечере памяти Ленина докладчик, преподаватель литературы Горецкий М. И. назвал троцкистско-зиновьевскую банду оппозицией и сказал, что в нашем обществе еще имеется эксплуатация (так у тэксце) человека человеком.

...Он в прошлом белорусский националист, недавно вернувшийся из ссылки.

Ученики в школе делают контрреволюционные надписи. На плакате о вечере памяти Ленина написали: вход 1 руб...” (ліст 7).

Тут жа ў справе № 13030 падшыта і “Докладная записка учителя средней школы Васильева П. П.” (лісты 8—9). З яе бачна, што ён пачаў працаваць у школе (з кастрычніка 1936 года, а з кастрычніка 1937 го¬да — загадчыкам вучэбнай часткі). I “неоднократно ставил вопрос... об улучшении политико-просветительской работы...”.

Далей у запісцы чытаем: “Директор школы тов. Азаров (комсомолец) сообщил мне, что по распоряжению Савельева (преподавателя истории нашей школы, он же работник райко¬ма) доклад будет делать пре¬подаватель литературы (??!!) Горецкий М. И.

...В своем докладе Горецкий допустил ряд грубейших выпадов против партии и родины... Я написал в “Правду”, что мне было поставлено в вину, когда заметка была передана в обком ВКП(б) для расследования... Чем закончилось расследование мне неизвестно: меня сняли с работы”. На запісцы і адваротны адрас: “Москва, Леонтьевский, 4, дом учителя, общежитие”.

З запіскі відаць, што пакрыўджаны за вызвалення ад работы П. Васільеў пісаў ужо з Масквы, і што сваё звальненне звязвае з сваім пісьмом “Правду”.

Праз 20 год, 5.ХІ 1.1958 года, калі дачка пісьменніка Галіна Максімаўна напісала Генералнаму пракурору СССР аб рэабілітацыі бацькі, быў дапытаны У. Ф. Чугуноў, намеснік дырэктара па гаспадарчай частцы. Аб П. Васільеве ён паведаміў наступнае: “Он работал в нашей школе непродолжительное время... но показал себя как хвастун, который много говорил, но мало делал. Кроме того, по своему поведению он показал с отрицательной стороны: в Кирове он проживал один, без семьи, на частной квартире и часто к себе на квартиру при водил женщин. На этой почве у него были скандалы с хозяйкой квартиры. Весь преподава¬тельский коллектив школы старался избавиться от Васильева, и вскоре он был уволен и из Кирова уехал неизвестно куда. ...считаю, что записка написана в результате снятия его с работы, а он, как хвастун и карьерист, видимо, хотел отомстить другим преподавателям”.

Вось такі маральны твар меў чалавек, што напісаў пісьмо у “Правду” на М. Гарэцкага.

Прайшло амаль шэсць месяцаў і ў кастрычніку 1937 г. органы НКУС вырашылі, што кампраметуючых матэрыялаў больш, чем дастаткова, і што трэба арыштаваць “ворага народа” М. Гарэцкага.

(Працяг у наступным нумары).

Дзмітрый Бугаёў

Славутыя імёны Беларусі

Стагоддзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Іванавіча Гарэцкага (нарадзіўся 18 лютага 1893 года ў вёсцы Малая Багацькаўка на Мсціслаўшчыне) дае зручную нагоду нанава перачытаць творчую спадчыну гэтага выдатнага ма¬стака, з пазіцый сучаснасці паглядзець на зробленае ім для нашай культуры, для развіцця нацыянальнай самасвядомасці, для беларускага адраджэння. Цяпер гэга становіцца пільна неабходным, і, што не менш важна, магчымым, бо сам час не толькі па-новаму высвечвае вялікасную ў ягоным падзвіжніцтве, трагедыйна-пакутніцкую ў самаадданым служэнні Бацькаўшчыне постаць пісьменніка, але і дазваляе гаварыць пра ўсё, зробленае ім, без аглядкі на яшчэ нядаўна непарушныя ідэалагічныя догмы і тыя жорсткія цэнзурныя забароны, якія раней вельмі моцна абмяжоўвалі даследчыкаў, а ў нечым і проста скоўвалі іх, вымушаючы на яўныя недагаворкі, свядомыя ўмаўчанні і іншую эквілібрыстыку, ад якой напакутаваліся ўсе, хто хоць трохі думаў пра сваю адказнасць перад чытачом і яе вялікасцю Праўдай.

Што ж датычыць М. Гарэцкага, які жыццём заплаціў за прыхільнасць да беларускай нацыянальнай ідэі, да нашага беларускага адраджэння, дык ён найбольш уражвае сваёй мужнасцю, нязломнасцю і тым, што так многа здолеў зрабіць у самых неспрыяльных варунках. Нездарма ж ён казаў, што для Бацькаўшчыны трэба працаваць так, каб аж пот выходзіў.

Самаадданае служэнне Бацькаўшчыне было галоўнай унутранай страсцю, пафасам і сэнсам усёй працы пісьменніка, усёй яго творчасці, пачынаючы ад самых першых выступленняў у друку і канчаючы “Скарбамі жыцця”, гэтай жалобнай споведдзю, якую сам аўтар называў “лебядзінай песняю”, бо пісаў яе з адчуваннем, што яна можа стаць апошняй.

Падводзячы рахункі свайму жыццю і як бы ўжо развітваючыся з людзьмі і светам, М. Гарэцкі як самае запаветнае вылучае любасць да Радзімы, сімвалам якой у адпаведнасці з багдановічаўскай традыцыяй выступав ў яго пучок васількоў. Уздымаючыся да біблейскай прытчавасці, пісьменнік горача ўсклікае: “Судзі мяне, судзі мяне кожны і ўсякі! Судзі мяне судом сваім, і кожным, і ўсякім... Карай мяне карамі сваімі, карай...

Толькі прашу цябе: не выбівай з маіх худых і кволых рук гэтага маленькага пучочка васількоў.

А выб’еш — буду азірацца на іх з сумам і жалем вялікім, перавы- шаючым мае слабыя сілы...

Як мне забыцца на іх, пакінутых там, адзаду, на дарозе, у пыле і ў брудзе, на цярнёвай дарозе, якою народ мой ішоў...

“Цярнёвыя дарогі” святога для М. Гарэцкага (так ён сам казаў) беларускага адраджэння хвалявалі яго ўсё свядомае жыццё. Яшчэ ў гады вучобы ў школе ў Вольшы (Аршаншчына), а потым у Горацкім каморніцка-агранамічным вучылішчы ён захапляўся беларускай літаратурай, у прыватнасці “Панскім ігрышчам” Ф. Тапчэўскага, паэмай “Тарас на Парнасе”, творамі Ф. Багушэеіча і Я. Лучыны, Я. Купалы і Я. Коласа, Цёткі і З. Бядулі. З горыччу заўважаў юнак абразлівае стаўленне да роднай мовы, з якою і тады прававерныя чыноўнікі ад асветы зацята змагаліся.

Пра гэта не без з’едлівасці і з выразным унутраным болем піша М. Гарэцкі ў апавяданні “Бірка” (1920), паказваючы тут настаўніка- русіфікатара, які звычайна казаў сваім вучням: “Слухайце, дуб’ё! Як я не ўчу вас гаварыць прыстойна, — вы ўсё якаеце і дыкаеце. Але я дам вам рады і наўчу вас, — вырасшы падзякуеце мне. Ведайце, што з той мужыцкай, хамскай моваю, якую вы ўмееце ад сваіх матак і бацек, нідзе няма ходу, ні ў салдатах, ні на службе ў свеце, нідзе. Бацькі вашы няўчоныя, дык і не дзіва, а вас жа на тое школяць, каб у людзі хоць трохі вывесці. Тым часам вы ніяк не адвыкнеце ад хамства”.

Гэткія пакутліва-прыніжальныя для беларускай душы пропаведзі падмацоўваліся і лінейкаю, якою білі па руках тых, каму асабліва цяжка давалася адмаўленне ад род нага слова, і зняважлівым стаяннем на каленях перад класам, і балючым тузаннем за валасы, і адмысловаю біркай, якая ўручалася штрафнікам і азначала, што яны пазбаўляюцца абеду і пакідаюцца ў школе да позняга вечара.

У Максіма Гарэцкага такія здзеклівыя пакаранні, якія яму за¬помнился на ўсё жыццё з часоў вучобы ў пачатковай школе (яна тады называлася школай граматы) у Вялікай Багацькаўцы, выклікалі ўнутраны пратэст і толькі ўмацоўвалі яго прыродную беларускасць, рабілі яе ўсвядомлена-асэнсаванай. Характэрна, што самыя першыя свае выступленні ў друку ён падпісваў псеўданімам Беларус і Максім Беларус.

Ужо ў першых друкаваных выступлениях ён засведчыў сваю прыхільнасць да беларускага нацыянальнага адраджэння і рашучае непрыманне тых, хто выракаўся сваёй беларускасці і, больш таго, станавіўся ў шэрагі зацятых русіфікатараў або каланізатараў.

Зрэшты, даўно вядома, што якраз рэнегаты, людзі, якія найчасцей з карыслівых меджаванняў адмаўляюцца ад сваёй Радзімы, яе мовы і культуры, наибольш ваяўніча імкнуцца навязаць ёй чужыя культуру, мову і звычаі.

М. Гарэцкі ўбачыў небяспеку нацыянальнага рэнегацтва беларусаў вельмі рана. I таму ўжо ў фельетоне “Нашы”, надрукаваным у 1913 годзе, рэзка закляйміў вядомага чарнасоценца Пурышкевіча, пра якога былі звесткі, што ён паходзіць з беларусаў ("адростак беларускага уніяцкага духавенства”). Выразныя намёкі зроблены ў гэтым фелье¬тоне і на Л. Саланевіча, рэдактара чарнасоценна-шавіністычнай газеты “Северо-Западная жизнь” (выдавалася ў Беларусі), якая змагалася супраць беларускай нацыянальнай культуры, нашай літаратуры і мо¬вы. Зазначаючы, што Саланевіч таксама з беларусаў, М.Гарэцкі падкрэслівае, што гэты панск, які “перш быў вучычелем, потым... валасным пісарам, далей пралез у чыновенства, урэшце стаў прадажным пісарам і прынёс беларускай справе вялікую шкоду ("камень падараваў ён свайму абяздоленаму народу замест хлеба"). А гэта ўжо выклікае не толькі абурэнне, але і нараджае агіду: "Чытаеш пра яго і чуеш, што быццам ты босаю нагою наўмысля ступіў на нешта халодна-слізкае, бруднае, брыдкае”.

Куды часцей роздум М. Гарэцкага пра Радзіму і яе будучыню, пра беларускую справу і лёс нацыянальнага адраджэння набываў трывожны характар. Ужо ў першым ягоным мастацкім творы, у апавяданні “У лазні”, якое было надрукавана ў “Нашай Ніве” 25 студзеня 1913 года і да сённяшніх дзен хвалюе чытача яркай каларытнасцю адлюстраванага ў ім вясковага побыту і праўдзівасцю кожнай дэталі, кожнага руху і слова дзейных асоб, — востра ставіцца і пытанне пра небяспеку адрыву адукаваных людзей, інтэлігенцыі ад роднай глебы, ад свайго народа, яго традыцый і звычак, хоць і не ўсё ў гэтых традыцыях прымаюць нацыянальна свядомыя героі пісьменніка. Тыя з іх, якія імкнуцца да высокіх ідэалаў, да лепшага жыцця (не толькі для сябе!) і больш за ўсё баяцца, каб пра іх не падумалі, што яны пагарджаюць сваім братам-селянінам, не сказалі: ага, і ён, атрымаўшы сякую-такую адукацыю, “наўчыўся на сабачы брэх, запанеў, да мужыкоў — ні блізка, а да паноў стаў ліпнуць”.

Размова ідзе пра тое, што ўся адукацыя беларускай інтэлігенцыі працяглы час вялася “на чужым грунце” была скіравана яшчэ з XIX стагоддзя на свядомую русіфікацыю, на выкараненне прыроднага беларускага пачатку, г.зн. на пакутлівую душэўную ломку, якой удавалася супрацьстаяць нямногім выхадцам з нізоў.

Гарэцкага надзвычай хвалявала думка пра тое, каб не было занядбана “роднае карэнне” (так называецца адно з дарэвалюцыйных апавяданняў пісьменніка), вернасць беларускай, народнай праўдзе і “роднаму карэнню” ўсіх свядомых беларусаў і асабліва нацыянальнага адраджэння. “Шукайце брату свайму дарогу да праўды. I памятайце: не будзеце вы шукаць яе або станеце дрэнна шукаць, абы-як, бог вас пакарае”, — звяртаўся ён да беларускіх пісьменнікаў у праграмным артыкуле “Наш тэатр”, напісаным яшчэ ў 1913 годзе. Там жа ён зазначаў: “I трэба паказаць беларусу са сцэны, што ён мае слаўнае прошлае, што яго дзядоўшчына нараўні з крапчэйшымі старонкамі пад сонцам была і што карані нашы родныя беларускія не згнілі, трывалы і цягучы, маюць жывы сок і жывую сілу і ўжо добрыя адросткі к небу гоняць, а з часам над імі крэпкія, высокія, прыгожыя дрэвы закрасу- юцца...”

А ў выдатным артыкуле “Развагі і думкі” (1914), які сваім пафасам працягвае артыкул “Наш тэатр”, пісьменнік прама заяўляў, што самае важнае для беларускай інтэлігенцыі — “не адарвацца ад карэння”, ад родных вытокаў, ад народнай глебы. “Калі беларуская інтэлігенцыя адарвецца ў самым пачатку ад свайго народа, яна хоць і не загіне і будзе сяк-так мадзець, расці, але буйнога калашэння яе не будзе ніколі... Беларуская інтэлігенцыя не павінна рабіць абмылак: трэба ёй усімі сіламі хавацца за народ, пакуль яна сама народна, дэмакратычна і папаўняецца новымі і новымі дзяцьмі беларускага дэмасу, каторых ён, дэмас, вывеў ”у людзі”. Калі не хочаш ты расчаравацца ў жыцці, каліткі ты папраўдзе ёсць інтэлігент і жывеш не так, што “наеўся, напіўся і хвосцік завіўся”, — не глушы ў сваім дэмакратычным сэрцы беларускіх здаровых народных пачуццяў..Дай веры, не расчаруйся. Не бяжы, а бяжы да народа. Ён цябе разварушыць. А ў падзяку таму, хто даў табе сэнс жыцця, ты папрацуй шчыра”, — зноў і зноў пераконваў М. Гарэцкі сваіх паплечнікаў па нацыянальна-адраджэнскай справе, не грэбуючы і даволі з'едлівай гумарыстычнасцю (радкі пра “завіты хвосцік”), а часам уздымаючыся і да афарыстычнай трапнасці ("не бяжы ад народа, а бяжы да народа" і інш).

Інтэлігент найвышэйшай пробы, М. Гарэцкі выдатна разумеў вялікую ролю нацыянальна свядомай інтэлігенцыі ў абуджэнні нацыі. Але гэта не перашкаджала яму сцвярджаць, што “будучыня адраджэння беларусаў залежыць ад селяніна”. “Калі селянін перастане выдзяляць са свае хаты дзяльцоў (дзеячоў) руху, дык рух будзе марнець”, — упэўнена прагназаваў мастак. I ён меў рацыю.

На вялікі жаль, гэта добра разумелі тыя, хто бачыўу беларускім нацыянальным адраджэнні вялікую небяспекудля сябе. Нездарма ж сталінскія апрычнікі, калі яны устанавілі неабмежаваную ўладу ў краіне і пад сцягам інтэрнацыяналізму сталі знішчаць беларускую культуру, выкараняць сам дух беларускасці, дык не толькі люта распраўляліся з нацыянальнай інтэлігенцыяй, але і рассяляньвалі сялянства, настойліва руйнаналі традыцыйны лад вясковага жыцця, тым самым замахваючыся на глыбіне карэнне беларушчыны.

Што мажлівы такі паварот, ніхто з беларускіх інтэлігентаў, якія шчыра віталі рэвалюцыю, у складаючы на яе вялікія спадзяванні, та¬кога не мог дапусціць і ў самым кашмарным сне. Але, ступаючы на цярністы шлях самаадданай працы ў імя нацыянальнага адраджэння, яны ўжо, ва ўсякім разе на лёгкі поспех, не разлічвалі. М. Гарэцкі таксама ніколькі не сумняваўся, што на дарозе падзвіжніцкага служэння Бацькаўшчыне яго чакаюць шматлікія выпрабаванні. Таму і ягоны Лявон Задума з аповесці “У чым яго крыўда?” прама гаворыць, пра “трудныя шляхі” “ідэйнага чалавека” на родных прасторах. I той жа Лявон Задума, але ўжо ў блізкай да папярэдняга твора і зноў жа аўтабіяграфічнай аповесці Меланхолія”, якая была напісана ў 1919 — 1921 гадах, а потым яшчэ дапрацоўвалася ў 1928 годзе, зведвае і горкае расчараванне, якое прыходзіць да перапоўненага ўзнёслымі пачуццямі хлопца ў тагачасным цэнтры беларускага адраджэння — славутай Вільні.

Гэтая да болю знаёмая нам і сёння рэальнасць беларускага жыцця выбівае Лявона з каляіны, наводзіць яго на думку пра самагубства, якой і заканчваўся твор. Праўда, у апошнім варыянце “Меланхоліі” Лявон усё ж пераадольвае сваю роспач і зноў поўніцца намерам змагацца за лепшую долю краіны. Улічваючы аўтабіяграфічны характар твора, можна з вялікай доляй верагоднасці сцвярджаць, што блізкія да Лявонавых думкі і пачуцці былі і ў самаго пісьменніка. Ва ўсякім разе да пытання аб пакутлівасці лёсу нацыянальна свядомых беларускіх інтэлегентаў ён звяртаўся неаднойчы. Але вельмі часта ў самых цяжкіх, часам амаль безвыходных сітуацыях, беларуса выратоўваў гумар.

“Беларусу, — разважаў М. Гарэцкі ў згаданым ужо а ртыкуле "Наш тэатр", — не навіной было, устаўшы досвіткам, анічым смагу не прагнаўшы і дбаючы на войтаў бізун, бегчы на прыгон і, спаткаўшыся з добрым чалавекам, пажартаваць, можа, каб нуду прагнаці. У гэтым беларус мае нешта супольна-жалобнае з прафесіянальным мастаком- акторам, катораму таксама трапляецца скакаць і скаліць зубы пад рогат таўпы, хаця ў самога на сэрцы жыццёвы цяжар, а з вачэй то і глядзі пакоцяцца буйньш слёзы". Якраз такі гумар у Пісарэвіча (Жартаўлівы Пісарэвіч”).

I самому пісьменніку, які, па словах ягонай дачкі, “вельмі любіў гэты твор”, нярэдка даводзілася звяртацца да пісарэвічаўскага гумару. Ён выручаў шмат разоў, але дачаснага трапчнага канца, вядома, прадухіліць не мог — інквізітары новай фармацыі, якія знішчалі беларускую нацыянальную інтэлігенцыю, народнага гумару не разумелі. А іх уласны гумар быў нават і не змрочна-чорным, а, як і ва ўсіх забойцаў, літаральна смяртэльным.

I яшчэ адну асаблівасць “Жартаўлівага Пісарэвіча” хацелася б адзначыць. У гэтым драматычным абразку некаторыя персанажы, у прыватнасці жонка Пісарэвіча, а таксама Пані, жонка доктара з бежанцаў, рэзка выказваюцца пра бальшавікоў, якія не толькі вінавацяцца за цяжкасці, што напаткалі ўцекачоў у Расіі, але і характарызуюцца як “арганізаваныя хуліганы”, "хамы і нават “душагубцы”; “Выйдуць з вагону, ”Ітэрнацыяналам" глотку дзяруць, а кідаюць у натоўп галодных дзяцей якую скарыначку недаедзеную і любуюцца, што дзеці, як галодныя псы, б’юцца за тую скарыначку, за іхны аб’едак..." Гэтак гаворыць пра чырвонаармейцаў Пісарэвічава жонка.

Наяўнасць у творы такіх рэзка крытычных выказванняў, скіраваных супраць устаноўленых бальшавікамі парадкаў, сведчыць, што М. Гарэцкі, прынамсі ў пачатку 20-х гадоў, калі ствараліся першыя варыянты абразка, далёка не ўсё прымаў у дзеяннях бальшавіцкіх улад.

У гэтым пераконваюць і такія творы, як аповесць “Дзве душы” або апавяданні “У 1920 годзе”, “Апостал”, “Фантазія”, “Незадача”, “Усебеларускі з’езд 1917-га года”. Амаль ва ўсіх гэтых творах так ці іначай закранаюцца пытанні нацыянальнага адраджэння. Скажам, у апавяданні “Фантазія” згадваюцца вельмі нялёгкія, а ў пераважнай большасці і трагічныя лёсы выдатных дзеячаў беларускай культуры, нашых слынных будзіцеляў ад Ф. Скарыны, В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча і Цёткі да Я. Купалы, М. Багдановіча і І. Луцкевіча, Л. Гмырака і А. Гаруна, С. Палуяна і К. Каганца. Сярод жывых з гэтага жалобнага пераліку тады быў талькі Я. Купалй, але і ён незадоўга да напісання твора (у 1920 годзе) цяжка хварэў, як сам казаў, “па- праўдзе пабываў на тым свеце”.

Погляд М. Гарэцкага на тагачасную рэчаіснасць, на Беларусь і яе будучыню выказаны ў “Фантазіі” ў абагульнена-прытчавай форме. I ён зусім несуцяшальны: “Клубок Зямлі, агорнуты крывавым туманом і згараючы ў ім, рабіў свой вечны шлях у сістэме Сонца.

Найгусцей прыпаў туман на прасторы Беларусі.

Пад гулкі грукат гармат, траскатанне стрэльбаў і кулямётаў, пры водбліску страшных пажарышчаў раздавался дзікія воплі і балючыя стагнанні забіваных, рэзаных, паміраючых з голаду людзей.

Могілкі і турмы перапоўнілісь. Грэх спавіў кожнае сэрца. Крывёю і слязьмі пазаплывалі вочы.

Цені памёршых продкаў у смяротнай нудзе стаялі над распятай краінай і адварачываліся ад сваіх за топленых смуроднаю запечанай крывёю могілак".

Вядома, ніякія канкрэтныя віноўнікі гэтых жахаў на прасторах Беларусі ў апавяданні не называліся, і пры той гранічнасці абагульнення, якая ўласціва аўтару, называцца не маглі. Але змрочныя малюнкі, што ўзнікаюць у пісьменніцкай фантазіі, яўна суадносяцца з часам імперыялістычнай вайны і падштурнутых ёю грамадскіх зрухаў, уключаючы і бальшавіцкі пераварот, гучна названы праз дзесяцігоддзе пасля яго ажыццяўлення Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыяй. А гэта азначае па логіцы апавядання, што і бальшавікі, якія, змагаючыся за ўладу, абвясцілі ў ліку сваіх праграмных установак і права народаў на самавызначэнне, тады, у самым пачатку 20-х гадоў, яшчэ нічога істотнага практычна не зрабілі для беларускага адраджэння.

У аповесці “Дзве душы” праблемы нашага нацыянальнага адрад¬жэння займаюць шмат месца і асвятляюцца больш канкрэтна і рознабакова. Размова пра іх тут вядзецца сродкамі рэалістычнай прозы з моцнымі публіцыстычнымі інтанацыямі. Пісьменнік цяпер малюе вобразы не толькі свядомых, але і вельмі актыўных барацьбітоў за бела рускую справу.

Дужа цікавыя і глыбокія ў аповесці разважанні пісьменніка над нацыянальнымі праблемамі. Так, напрыклад, тая ж Іра Сапавічанка слушна адзначае ўнутраны фальш размоў пра безаглядны інтэрнацыяналізм як блізкую практычную мэту. А гэта ж адзін з галоўных міфаў бальшавіцкай ідэалогіі. Адвяргаючы яго, Іра падкрэслівае, што ў рэальным жыцці проста няма той “інтэрнацыянальнай” грамады пазбаўленых усялякіх нацыянальных прыкмет людзей, спасылкамі на якую так любілі тлуміць даверлівыя галовы партыйныя прапагандысты. “Пакуль такой грамады сярод нацый на зямным клубку я не відзела й не знаю”, — працягвае дзяўчына, а потым яшчэ дадае: “Тое трагічнае і нялепае для нас, адраджоных беларусаў, што чужыя для нас людзі, не заўважаючы на сабе яшчэ не скінутай імі сваёй нацыянальнай прапітанасці, прыйшлі да нас з "інтэрнацыяналам" толькі на вуснах, з яго толькі фікцыяй у сваіх мазгах і з фанатычнай безміласэрнасцю ўзяліся рабіць з беларускай нацыі толькі гной на градкі для ўзрашчывання сваёй фікцыі інтэрнацыянала. О, будзь яны прокляты! — узварушоным голасам, з горам крыкнула яна. — Яны хочуць зрабіць адзнакі сваей нацыянальнасці інтэрнацыяналам для нас, — дык дзякуй за ласку... Можа, трапім увайсці ў інтэрнацыянал як роўныя з усімі, без гэтай дадатковай формы развіцця!"

Трэба сказаць, што ў аповссці “Дзве душы” найбольш аўтабіяграфічных штрыхоў пісьменнік аддаў галоўнаму герою Ігнату Абдзіраловічу. Гэта ў яго, Абдзіраловіча, дзве душы — панская, бо, знарок падменены, ён вырас у сям’і “памешчыка сярэдняй замож насці”, і мужыцкая, бо па нараджэнню, па крыві ён сялянскі сын.

Вядома, агульны сэнс твора больш шырокі. Перад намі аповесць пра раздвоенасць душы інтэлігента”. Так, паводле сведчання В. Ат рашкевіча, вызначаў галоўную ідэю твора брат пісьменніка Г. Гарэцкі.

Гэтая раздвоенасць мае шмат аспектаў. У Абдзіраловіча, акрамя супярэчнасці паміж паходжаннем і выхаваннем, яна выяўляецца і ў тым, што ён ніяк не рашаецца прыстаць ні да аднаго з тых станаў, якія ў гады грамадзянскай вайны вялі барацьбу за ўладу. Паноў ён ненавідзіць лічачы іх адказнымі за многія народныя беды, але і бальшавікоў, якія аб’яўлялі сябе змагарамі за шчасце народа, хоць на самой справе прынеслі яму незлічоныя пакуты і няшчасці, успрымае насця рожана, справядліва мяркуючы, што абяцаны камуністычны лад жыцця практычна немагчымы. “Гэта пакуль утопія”.

Згадаўшы пра ўтопію, герой М. Гарэцкага прамаўляе ключавое слова, якое дакладна характарызуе галоўную загану ўсёй ка муністычнай дактрыны. Выходзіць, і тут пісьменнік аказаўся прарокам!

Горача любіў Абдзіраловіч родны край, але часам думае пра яго як пра частку Расіі ("Мая ж бацькаўшчына — Расія”). Сімпатызуючы беларускім дзеячам, ён ніяк не рашаецца канчаткова завязать свой лёс з беларускім нацыянальным адраджэннем. Вось і дваіцца ягоная душа, як яна дваілася, а часта дваіцца яшчэ і цяпер у многіх нашых інтэлігентаў. Адна з прычын гэтай дваістасці у Абдзіраловіча — руская школа, уся адукацыя, якая называецца у аповесці фалышывай, бо яна паварочвала беларускую душу на чужы пыл і не толькі не давала беларусам ніякага ўяўлення пра іх ўдзівую нацыянальную адметнасць, але і ўсяляк вытручвала, забівала пачуццё нацыянальнай годнасці.

Думка, добра знаёмая і па іншых выразна аўтабіяграфічных творах пісьменніка, які, паўтару, і сам зведаў моцны ўплыў русіфікатарскай адукацыі. Такім чынам, тут ён “супадае” з Абдзіраловічам, але ў адрозненне ад яго ніколі не хістаўся ў выбары свайго беларускага шляху.

А што ўжо безумоўна насцярожвала пісьменніка ў бальшавікоў, дык гэта іх няўвага, а то і прамая варожасць да беларускага руху, праўленая адразу пасля кастрычніцкага перавароту. Цяпер добра вядома, як непрыхільна паставіліся да нашага нацыянальнага адраджэння тыя ж А. Мяснікоў, В. Кнорын і іншыя бальшавіцкія кіраўнікі ў Смаленску — тагачасным рэгіянальным цэнтры барацьбы вакол беларускага самавызначэння.

Той жа Ігнат Абдзіраловіч, маючы на ўвазе менавіта Смаленск, заяўляе, што там “беларускім народам кіруюць цяпер бальшавіцкія камісары ўсіх нацый, апрача беларускай”. Канечне ж, вуснамі Абзіраловіча тут гаварыў сам пісьменнік. Адлюстраванне яш асабістай незадаволенасці зусім правамерна бачыцца і ў разважаннях Міколы Канцавога пра тое, што “на тэрыторыі Беларусі ў бальшавізме, апрача чужынцаў, апынуліся і ўзяліся кіраваць беларускім сялянствам якраз найгоршыя, на іх (адраджэнцаў) пагляд, беларускія людзі”, “абмаскаленыя беларусы, закаранелыя рэнегаты і партыйна тупыя праціўнікі “усякага там яшчэ адраджэння”, пагарджаўшыя, з іх убогай духоўнай фанатычнасцю, беларускаю моваю і ўсім нацыянальна-беларускім”.

Ніколькі не здзіўляе сёння і крытыка бальшавіцкіх парадкаў і нораваў, самога стылю жыцця новых уладароў у апавяданнях “У 1920 годзе”, “Апостал”, “Незадача”.

І тады, калі адлюстроўваў недавер сялянства да самаўпэўненых бальшавіцкіх агітатараў (іранічна пададзены вобраз камуніста Курапы-Жабіна ў “Апостале”). I тады, калі ў апавяданні “Незадача” паказваў, што ў краіне практыкуюцца паклёпніцкія даносы, якія становяцца сродкам рабіць сваю і спыняць чужую кар’еру.

Усе згаданыя цяпер апавяданні датуюцца 1921 — 1922 гадамі. Аповесць “Дзве душы” была напісана ў 1918 — 1919 гадах. Гэта і ёсць прыблізныя храналагічныя межы таго перыяду, калі М. Гарэцкі, прынамсі да знаяволення, найбольш крытычна ўспрымаў бальшавікоў. Аднак і тады ён, хоць і вельмі выразна бачыў вялікую небяспеку партыйных функцыянераў тыпу Гаршка-Карповіча, але сам бальшавізм не адмаўляў цалкам і катэгарычна. Пра гэта сведчыдь не толькі прыхільны паказ бальшавіка Васіля ў “Дзвюх душах”, але і тое, што адразу пасля кастрычніцкага перавароту пісьменнік, як і ягоны Абдзіраловіч, пайшоў на савецкую службу, прычым яшчэ ў 1918 годзе займаўся далёка не нейтральнай справай — па словах Г. Гарэцкага, “рэквізаваў лішкі кватэрнай плошчы ў буржуяў”, супрацоўнічаў у афіцыйных савецкіх выданнях і нават прыняў прапанову В. Кнорына працаваць у бальшавіцкай газеце “Звезда” (выдавалася тады ў Сма¬ленску на рускай мове), спадзеючыся, што пераездам у Мінск атрымае большую магчымасць садзейнічаць “шырокай культурнай беларускай працы”.

Варта згадаць таксама, што ў віленскі перыяд М. Гарэцкі меў сувязі з камуністамі. I не толькі як супрацоўнік той бальшавіцкай “Звезды”, з рэдакцыяй якой ён і пераехаў у Вільню. Як сказана ў “Камароўскай хроніцы”, Кузьма Батура (а гэта сам М. Гарэцкі) “хаваў падпольную літаратуру, грошы, распіскі і шыфр”. Польскія ўлады абвінавачвалі пісьменніка і “ў прыналежнасці да партыі камуністаў”.

Гэтае абвінавачанне нічым не пацверджана. А свае кантакты з камуністычным падполлем у Вільні М. Гарэцкі пацвердзіў і ў лісце да жонкі з той жа вяцкай ссылкі, напісаным 14 мая 1932 года. Тут пісьменнік дадае, што яму належыць і пераклад на беларускую мову брашуры С. Мініна “Хто такія камуністы?”, зроблены па даручэнні лідэра віленскіх камуністаў Міцкявічуса-Капсукаса і падпольна выдадзены ў 1920 годзе.

Шмат гаворыць пра адносіны М. Гарэцкага да камуністаў ягоны раман “Віленскія камунары”. Гэты раман быў напісаны ў пачатку 30-х гадоў, калі беспадстаўна абвінавачаны празаік цягнуў пакутную жыццёную лямку ў Вятцы — там ён, па крывадушнай тэрміналогіі энкаусаўца, “адбываў меры сацыяльнай абароны”. Але матэрыял для твора аўтар збіраў яшчэ ў Вільні, г.зн. тады, калі ён меў поўную свабоду выбару, пра сваё зняволенне бальшавіцкімі ўладамі не мог і здагадвацца і патрэбы ні ў якіх апраўданнях не адчуваў. Найбольш верагодна, што пісьменніка яшчэ ў той час усхваляваў трагічны лёс абаронцаў Віленскага Савета, разгромленага палякамі ў самым пачат¬ку студзеня 1919 года.

Падкрэсліваю гэта, бо цяпер вельмі часта цытуецца наступная фраза ўжо бяспраўнага М. Гарэцкага пра тыя “Віленскія камунары”: Цяжка мне іх пісаць для друку, усё баюся, каб не зрабіць якой памылкі ў асвятленні”. Так, у Вятцы асцярога ўжо была. Было і жаданне рэабілітавацца, даказаць ідэалагічна вытрыманым творам, што ён, пісьменнік, ніякі не вораг ні савецкай уладзе, ні камуністам, а тым самым і сцвердзіць сваю невінаватасць, тое, што пакараны ён невядома за якія грахі.

Ацэньваючы “Віленскіх камунараў”, трэба мець на ўвазе, што ў тыя гады камуністычная ідэя валодала велізарнай прыцягальнасцю, бо тады яшчэ не ведалі, да якіх жахлівых вынікаў прывядуць спробы яе практычнага ажыццяўлення. Таму на Савецкі Саюз з вялікай надзеяй глядзелі ў тыя часы і многія вядомыя пісьменнікі Захаду — Г. Ман і Т. Ман, Р. Ралан, А. Франс, Б. Шоў і Т. Драйзер. Бальшавіцкая дэмагогія і іх доўгі час уводзіла ў зман.

Былі свае надзеі на людзей, якія абяцалі знішчыць усе несправядлівасці жыцця і пабудаваць новы свет на гуманістычных асновах, і ў сялянскага сына М. Гарэцкага.

Бянтэжылі ж яго ў камуністаў больш за ўсё іх адносіны да беларускай нацыянальнай культуры. I калі гэтыя адносіны сталі як быццам мяняцца да лепшага, калі на справе стала праводзіцца палітыка беларусізацыі (хто ж ведаў, што гэта ненадоўга!), дык пісьменнік і прыехаў у Савецкую Беларусь.

Цяпер кажуць, што гэта была яго самая вялікая памылка. Можа і так. Але выбар у М. Гарэцкага тады быў небагаты. Польскія ўлады як упаміналася ўжо, яго таксама не песцілі. Пасадзілі ў славутую віленскую турму Лукішкі па абвінавачанні, якое прадугледжвала смяротную кару ці, у лепшым выпадку, катаргу, Праўда, у палякаў, у адрозненне ад бальшавікоў, абвінавачанні трэба было даказваць у судовым парадку. Дык яны не сталі валаводзіцца, а проста выслалі апантанага беларуса з Вільні, вядома, без асаблівай далікатнасці, нават “са здзекам”, як лічыў сам пісьменнік.

Выгнаны ён быў, як засведчана ў ягоных паказаннях, што захоўваюцца ў згаданай справе № 13036, “у нейтральную зону паміж Польшчай і Літвой”, адтуль пераехаў у тагачасную літоўскую сталіцу Коўна, потым трапіў у Дзвінск (Латвія), “дзе прабыў 4 месяцы, працаваў настаўнікам на Беларускіх настаўніцкіх курсах”. Але і Дзвінск прыйшлося пакінуць не па ўласнай волі. Палякі і там яшчэ раз арыштавалі яго, прывезлі ў Вільню, пратрымалі “пад вартай каля трох тыдняў”, а потым выпусцілі пад грашовы залог, аднак прапанавалі пакінуць Польшчу. “Але я на працягу зімы 1922 —1923 гадоў працаваў настаўнікам Беларускай гімназіі”, — прадаўжае свае паказанні пісьменнік.

Доўга цярпець такое непаслушэнства не маглі і польскія ўлады. К лету 1923 года яны звольнілі М. Гарэцкага з настаўніцкай пасады “як непажаданы элемент”. Ён жа не меў польскага грамадзянства, а жыў па часовым пасведчанні. Куды было кінуцца? Вось і пайшоў чалавек у савецкае пасольства за візай.

А ў Мінску зноў і зноў паўтаралі, што бяруцца папраўдзе будаваць Беларускі дом. Як было не паверыць, калі нешта і сапраўды пачыналі рабіць?

М. Гарэцкі прыехаў у Мінск восенню 1923 года. I паспеў яшчэ нямала зрабіць і як педагог-практык, і як даследчык роднай мовы і літаратуры, і як фалькларыст, і, вядома ж, як пісьменнік. У Савецкай Беларусі ён, акрамя ўжо згаданых твораў, выдаў напісаную яшчэ ў 1914 — 1919 гадах унікальную кнігу сусветнага гучання “На імперыялістычнай вайне”, з якой па сутнасці пачынаецца ўся наша ваенная дакументалістыка, выдатную антываенную аповесць “Ціхая плынь”(І930), цікавы зборнік апавяданняў пра мінулае Беларусі “Досвіткі” (1926), напісаў таксама вельмі арыгінальную “кнігу падарожжаў” “Сібірскія абразкі”.

1929-м годам датуецца зборнік апавяданняў “Люстрадзён”, які ўжо ніколі не друкаваўся асобнай кнігай — тады пачынаўся пагром беларускай культуры. I. М. Гарэцкі адразу адчуў гэта на сабе — з усёй кнігі яму толькі ў перыёдыцы ўдалося змясціць два апавяданні на міжнародную тэматыку. Ды і тыя былі даволі павярхоўнымі. Удушлівая атмасфера пагромнага часу абумовіла элементы сацыяльнай спрошчанасці і ў некаторых іншых творах з кнігі “Люстрадзён”.

Але і тады пісьменнік не зламаўся, не стаў безаглядна крычаць “ура!”. Найлепшы доказ таму — апавяданне са згаданага зборніка “Ашуканы палітрэдактар” (19І9). Гэта адзін з самых вострых, смелых ) і баявітых твораў той пары, калі дзяржаўны таталітарызм ужо выпускаў свае няўмольныя кіпцюры, а ўсёабдымная цэнзура бязлітасна душыла жывую думку.

I ў гзты час М. Гарэцкі з’едліва высмейвае менавіта цэнзуру і выдавецкія парадкі наогул.

Пісьменнік выходзіць у гэтым творы і на ўнутранага рэдактара, фактычна на самацэнзуру, у вогуле характэрную для таталітарных грамадстваў.

Пра гэтую з’яву, якая так часта на карані губіць добрыя намеры, у зародку нявечыць высокія задумы, савецкая літаратура змагла ска¬заць на старонках прэсы, здаецца, упершыню вуснамі А. Твардоўскага толькі ў перыяд хрушчоўскай “адлігі” . А. М. Гарэцкі замахнуўся на такое яшчэ ў 1929 годзе.

Закранаецца ў “Ашуканым палітрэдактары” і смяртэльна небяспечная на той час тэма нацдэмаўшчыны — палітычны ярлык, з дапамогай якога вынішчалася нацыянальная інтэлігенцыя. 3 правакацыйнай мэтай выдуманых самімі карнымі органамі нацдэмаў, якія нібыта стваралі падпольныя арганізацыі для барацьбы з савецкай уладай, тады, па ўсіх афіцыйных канонах, трэба было бэсціць апошнімі словам.

Магутная і канцоўка твора: “А над Менскам грымеў гром, былі перуны і ліло як з вядра”. А дна кароценькая фраза, усяго толькі пейзажны штрых, мазок, а колькі сказана і пра грамадскую атмасферу, бо перад намі па сутнасці празрыстая метафара, алегорыя таго жаху, што пачынаўся тады ў краіне. Так, было з-за чаго амаль шэсць з паловай дзесяцігоддзяў трымаць гэты твор пад арыштам.

Аўтар таксама быў арыштаваны ўжо не палякамі, а сваімі яшчэ больш жорсткімі цэрберамі з НКУС 18 ліпеня 1930 года. Пісьменніка абвінавацілі ў прыналежнасці да выдуманай антысавецкай арганізацыі “нацдэмаў” “Саюз вызвалення Беларусі”.

I хоць ён “вінаватым сябе не прызнаў”, але тым не менш быў асуджаны 10 красавіка 1931 года на 5 гадоў той самай вяцкай ссылкі, якая ўжо некалькі разоў упаміналася.

I ў турме ў Мінску, і ў выгнанні М. Гарэцкі, як ні цяжка было яму тады, знаходзіў нейкую магчымасць пісаць. Так, за турэмнымі кратамі ствараліся невялікія замалёўкі, апублікаваныя ў чатырохтомніку пад агульнай назвай “3 запісной кніжкі 1930 г.”, апавяданні “Джаліта”, “Вяселле”, “Маруся”, “Мяшчанскае каханне”, “Дырыжаблі” і інш., адабраныя следчым і не вернутыя ні самому аўтару, ні яго родным.

У высылцы на аснове матэрыялаў, якія збіраліся многа гадоў, была напісана “Камароўская хроніка”, працу над якой аўтар працягваў і пасля ссылкі — у кароткі прамежак “вольнага” жыцдя, калі ён настаўнічаў у Пясочні (тады Смаленская, цяпер Калужская вобласць); ствараліся толькі цяпер апублікаваныя творы: дарожны дзеннік з зашыфраванымі імёнамі людзей і геаграфічнымі назвамі “Кіпарысы, аўтабіяграфічны твор з моцным алегарычным пачаткам “Лявоніус Задумекус”. Яшчэ выразней алегарычная і абагульнена-сімвалічная паэтыка выяўляецца ў “Скарбах жыцця”, адносна якіх вядома толькі, што яны не маглі быць напісаны раней сакавіка 1935 года (гэта яшчэ ссылка), а магчыма, датуюцца і 1937-м (меркаванне Г. Гарэцкай).

I ўсе гэтыя творы, якія нараджаліся ўжо ва ўмовах несвабоды, і фармальна ўзаконенай, і неаб’яўленай, а фактычна існаваўшай, і трэба было ўсяго асцерагацца не толькі ў ссылцы, але і ў час настаўніцкай працы пасля яе, — усе яны сведчаць пра чалавечую і пісьменніцкую мужнасць М. Гарэцкага.

Узяць тую ж “Камароўскую хроніку”, у якой шырока выкарыстоўваюцца аўтабіяграфічны матэрыял, дакументальна-дакладныя звесткі, рэальныя факты і падзеі, звязаныя з жыццём родных і блізкіх пісьменніку людзей, аднавяскоўцаў з Малой Багацькаўкі, якая і атрымала ў творы назву Камароўка. Наша крытыка (А. Адамовіч) слушна лічыць “Камароўскую хроніку” дзённікава-хранікальнай эпапеяй пра лёс сялянскі ў XIX і XX стагоддзях, сялянскай энцыклапедыяй і нават Бібліяй. Асноўны пафас гэтага маштабнага твора — сцвярджэнне вялікай каштоўнасці духоўнага, маральна-этычнага набытку, назапашанага вёскай за тысячагоддзі. I ўжо гэтым сваім пафасам “Камароўская хроніка” выяўляла сваю рэзкую несумяшчальнасць з непахіснай тады марксісцкай догмай пра “ідыятызм вясковага жыцця”.

Хаця вайна супроць сялянства, калі яна закончыцца яго поўным знікненнем, мабыць, прывядзе-такі чалавецтва не толькі да абсолютнай маральнай дэградацыі, але і да фізічнай пагібелі.

Яўна не састыкоўвалася “Камароўская хроніка” і з рэальнай бальшавіцкай практыкай, у выніку якой і знішчалася вёска, знішчалася свядома, а селянін з клапатлівага і дбалага гаспадара ператвараўся ў прыгоннага работніка, не зацікаўленага ў сваёй працы. Так разбуралася эканамічная аснова краіны. А нам падносілі гэта як вялікі прагрэс, маўляў, вызваляем цёмнага мужыка ад уласніцкіх перажыткаў і патрыярхальнай забітасці. Вызвалілі...

Нават там, дзе празаік піша як быццам пра даўняе, напрыклад, пра сваё і братава пастушкоўства або пра наведванне парытых свіннямі могілак, ён так вядзе сваё ўмоўна-алегарычнае апавяданне, што яно ўспрымаецца як шырокае абагульненне пра трагічную долю краіны і народа. I гэтак вобразная плынь рухаецца скрозь, усюды, часта ўздымаючы сваю алегарычна-шматзначную, філасофскую абагульненасць да ёмістасці апакаліптычных прароцтваў.

Так вычытваюцца ў алегарычных малюнках “Скарбаў жыцця” згадкі пра масавыя рэпрэсіі тых гадоў.

“Ад уваходу направа, налева, і скрозь прад вачыма, на аперацыйных сталах, апушчаных у дол так нізка, — упокат ляжаць мерцвякі... і я з імі легчы мушу...”

I яшчэ: “Бачыў я велізарныя піраміды белых цёртых касцей. Бачыў я каналы, поўныя тухлай крыві. Страшыдлы веку скрыгочуць там страшна, і аглушліва, і безупынна... піхаюць там даўгімі дзідамі трупы нябожчыкаў па крыві”.

Пра што гэта? Можа, пра вымашчаны чалавечымі касцямі Беламорскі канал, на тысячы ладоў услаўленіа афіцыйнай літаратурай, якая бачыла (па падказцы Ягоды, які выконваў волю Сталіна!) у той, шчодра палітай людскою крывёй “вялікай будоўлі”, кузню, дзе нібыта выкоўваўся “новы чалавек”? Зноў жа вельмі нават верагодна. Тым больш, што там давялося працаваць і зняволенаму М. Гарэцкаму. Яго двойчы прыгаворвалі да расстрэлу, які потым двойчы замяняўся лагерным тэрмінам.

Ў “Лявоніксе Задумекусе” ўпамінаецца “вусаты з чорнымі вачыма”, які смяецца з “нацдэмаў”. Ці не прамы гэта ківок на Сталіна?

У “Кіпарысах”, якія, паўтару, пісьменнік пісаў у высылцы, але па ўражаннях ад паездкі ў Крым у 1928 годзе, шмат звычайных, можна сказаць, нейтральных у ідэалагічным сэнсе замалёвак. Але і там ёсць “выбуховы” матэрыял, які тагачасныя ахоўнікі ідэалагічнай рэгламентаванасці павінны былі разглядаць як “крымінал”. Гэта перш за усё вострыя размовы пра нацыянальныя праблемы, згадкі пра неўладкаванасць людскога жыцця (чэргі за хлебам, праявы голаду, абрэзка зямлі ў чалавека, які мае дзесяць дзяцей, і інш.). Такія штрыхі штодзённага побыту таксама не пускаліся ў літаратуру, бо яны разбуралі міф пра сацыялістычную ідылію ў краіне.

Словам, трагічны лёс М. Гарэцкага ў тых умовах быў прадвырашаны. Апошні раз пісьменніка арыштавалі 4 лістапада 1937 года. Арышту папярэднічаў данос лайдакаватага настаўніка, накіраваны ў “Правду”. Следчыя арганізавалі фальсікаваныя паказанні, пры рэабілітацыі аб- вергнутыя судом, прыпісалі М. Гарэцкаму “шпіянаж у карысць Польшчы”, “контррэвалюцыйную работу”, “тэрарыстычныя і контррэвалюцыйныя намеры” і іншую стандартную па тых часах лухту, сур’ёзна даказваць якую ніхто і не збіраўся. Дастаткова было таго, што чалавека судзілі раней, у 1931 годзе, хоць таксама беспадстаўна.

Каты Максіма Гарэцкага напісалі, што ён быў “непрымірымым ворагам савецкай улады”. А ён не мог прымірыцца не з савецкай уладай, на якую некалі ўскладваў вялікія надзеі, а з тым, што ад яе імя вынішчаліся наш народ, наша культура, літаратура, мова. Сталінскія апрычнікі не даравалі яму менавіта гэтага — шчырай адданасці беларускай ідэі, беларускаму нацыянальнаму адраджэнню.

Смяротны прысуд нашаму выдатнаму пісьменніку вынесла тройка Смаленскага УНКУС 5 студзеня 1938 года, а дзесятага лютага яго расстралялі. Хутчэй за ўсё ў Вязьме, бо там ён сядзеў у турме, калі яму вызначылі расстрэл.

Цяпер на месцы пакарання зняволеных вяземскай турмы ўзведзены помнік. На чорнай стэле з лабрадарыту выбіты такія словы:"Верагодна, на гэтым месцы, дзе пахаваны сотні вядомых і невядомых людзей, ахвяраў рэпрэсій, знаходзіцца прах беларускага пісьменніка, вучонага, педагога Максіма Іванавіча Гарэцкага".

Фальсіфікацыя працягвался і пасля смерці пакутніка. Ад яго род¬ных амаль тры гады хавалі тое, што невінаватага чалавека знішчылі. А потым паведамілі, што ён памёр ад кровазліцця ў мозг 20 сакавіка 1939 года ў пасёлку Вожаэль Комі АССР. Гэтая дата і давалася ва ўсіх ранейшых публікацыях пра пісьменніка.

Яго загубілі ў 45 гадоў (без 80-ці дзён). Мог бы яшчэ жыць і жыць, бо ён выйшаў з магутнага сялянскага роду, прадстаўнікі якога жылі і па сто з лішнім гадоў. Гэты род даў двух выдатных вучоных, нашых акадэмікаў — Гаўрылу Іванавіча Гарэцкага і яго сына Радзіма, цяпер віцэ-прэзідэнта АН Беларусі. Таленавітым даследчыкам, памятлівым на жывое народнае слова, сцвердзіла сябе дачка пісьменніка Галіна якая багата зрабіла для захавання і публікацыі бацькавай спадчыны Сын Максіма Іванавіча Леанід таксама рос неардынарным чалавекам пра што сведчаць ягоныя лісты (яны апублікаваны). Ён загінуў у няпоўныя 22 гады, баронячы краіну ад гітлераўцаў. Загінуў у дзень нараджэння бацькі. Злы рок?

Максім Іванавіч моцна падарваў здароўе на імперыялістычнай вайне: было цяжкае ранение пад Сталупененам ва Усходняй Прусіі, і потым гібенне ў акопах на балотных абшарах Піншчыны, у выніку якога пісьменнік, як ён сам казаў, “цяжка захварэў і ледзь не памёр.” Аднак тады лёс усё ж злітасцівіўся. I мастак пры кожнай зручнай нагодзе працаваў на поўную сілу. Пры нязручнай — таксама. І за свае 45 ён зрабіў столькі, колькі рэдка каму ўдаецца і за намной даўжэйшае жыццё. А колькі яшчэ мог бы зрабіць!|

* * *

У артыкуле ішла гаворка пераважна пра тыя творы пісьменніка якія да нядаўняга часу зусім абміналіся ці не маглі быць прааналізаваны без агаворак і ўмаўчанняў. А трэба было б яшчэ сказаць і пра найтанчэйшы псіхалагізм прозы М. Гарэцкага, пра яе вялікую праблемнасць, інтэлектуальнасць і філасофскую глыбіню, якая найяскравей выявілася ў апавяданнях “Габрыелевы прысады”, “Ідуць усе — іду я”, у “абразках жыцця” “Антон”, у тых жа “Скарбах жыцця”, але адчуваецца і ў многіх іншых творах. Пра імкненне пісьменніка да жанравага і стылёвага абнаўлення нашай літаратуры (апавяданні з гістарычнай тэматыкай, дакументальная і дакументальна-мастацкая проза, проза драматызаваная, творы эпісталярнай формы — у выглядзе лістоў; стыль канкрэтна-рэалістычны, моцны сваёй грунтоўнасцю і дакладнасцю, заглыбленасцю ў жыццёвую паўсядзённасць, у побытавыя асновы народнага жыцця і паэтыка ўзнёсла-рамантычная, адметная яркасцю рэдкіх фарбаў, гранічнай пачуццёва-эмацыянальнай насычанасцю, а таксама пісьмо гумарыстычнае і з’едліва-сатырычнае). Пра ягоныя здабыткі ў дзіцячай літаратуры, заслугі ў развіцці бела¬рускай літаратурнай мовы, якой ён валодаў, як рэдка хто з нашых самых вядомых майстроў.

А.М. Гарэцкі — даследчык літаратуры і крытык... Тутён вылучаўся не толькі разумением важнасці гэтай галіны пісьменніцкай працы, але і тым, што сам быў майстрам самых розных крытычных жанраў і ўмеў спалучаць патрабавальнасць і добразычлівасць, паказваць і недахопы, і вартасці тых твораў і пісьменнікаў, якім прысвячаў свае рэцэнзіі, артыкулы, даследаванні.

Спецыяльнай гаворкі заслугоўвае і праца М. Гарэцкага ў галіне мовазнаўства і фалькларыстыкі, яго вельмі пленная педагагічная дзейнасць і ў Беларускй гімназіі ў Вільні, і ў БДУ і іншых навучальных установах у Мінску, і ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках.

Гэты чалавек з добрай душой і пакутніцкім лесам валодаў надзвы¬чай багатым, яркім і шматгранным талентам. Ён выразна адчуваў патрэбы беларускай літаратуры, культуры, нацыянальнага адраджэн¬ня і гатовы быў рабіць усё дзеля таго, каб беларуская ідэя ўвасобілася ў жыццё, паставіла наш народ нароўні з іншымі цывілізаванымі наро¬дамі свету.

За сваю непахісную вернасць роднаму карэнню, беларускай справе ён заплаціў уласным жыццём. Доля трагічная. Але ў падзвіжнікаў яна рэдка бывае іншай. Ды без іх не робяцца вялікія справы, не выходзяць, не вяртаюцца прыгнечаныя народы на шырокія гістарычныя прасцягі. Мы пры добрых варунках таксама вернемся, вернемся абавязкова, калі сярод многіх вялікіх спраў, якія чакаюць нас наперадзе, не будзем забывацца заўсёды па-сапраўднаму ўшаноўваць такіх нашых будзіцеляў, як Максім Гарэцкі і іншыя сыны нацыі.


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина