Каляндар знамянальных і памятных дат
па Горацкаму раёну
У календары знамянальных і памятных дат Горацкага раёна прадстаўлены даты, якія адлюстроўваюць важнейшыя падзеі гiсторыi, палiтычнага, гаспадарчага i культурнага жыцця раёна, дзейнасць знакамітых людзей, звязаных з нашым краем.
Матэрыял размяшчаецца ў храналагічнай паслядоўнасці, кожная дата забяспечана кароткай інфармацыйнай даведкай. У выпадку неўстанаўлення дакладнай даты, інфармацыя пра яе змешчана ў раздзеле “У ... годзе таксама спаўняецца”.
Пры падрыхтоўцы календара былі выкарыстаны даведачныя выданні і электронныя краязнаўчыя базы даных з фонда Горацкай раённай бібліятэкі імя М. Гарэцкага.