Л. Я. Глазман
Асэнсаванне нацыянальнай праблематыкі ў кантэксце ваеннай катастрофы ў “малой” прозе М. Гарэцкага
Даследуецца мастацкае асэнсаванне ў “малой” прозе Максіма Гарэцкага праблем нацыянальнай трагедыі беларускага народа падчас ваенных і рэвалюцыйных падзей першых дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя. Ва ўмовах адначасовага разгортвання на тэрыторыі Беларусі перыпетый Першай сусветнай, грамадзянскай, савецка-польскай войнаў, рэвалюцый 1917 года і станаўлення новай беларускай дзяржаўнасці для М. Гарэцкага асаблівую актуальнасць набывае нацыянальная праблематыка. Пісьменнік у гэты перыяд актыўна звяртаецца да праблемы пошукаў нацыянальнай дэнтычнасці, самаўсведамлення беларуса. У апавяданнях М. Гарэцкі не толькі паказвае супярэчнасці складанага часу, а шукае прычыны крызісных сітуацый і шляхі выхаду з іх, сцвярджаючы магчымасць і неабходнасць асобы ў любой сітуацыі захаваць сваю чалавечую годнасць. Гэта дазваляе разглядаць творы пісьменніка ў ракурсе “пераадолення” трагічных для краіны падзей.
Уводзіны. З творчай спадчыны М. Гарэцкага на фоне абвостранасупярэчлівых ваенных, рэвалюцыйных, нацыянальных падзей першых дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя найперш вылучаюцца творы, якія адлюстроўваюць сучасную для пісьменніка рэчаіснасць. Менавіта яны ўсё больш прыцягваюць увагу літаратуразнаўцаў. Акрамя таго, шматграннасць прозы, мастацкая глыбіня таленту пісьменніка, які “як бы адначасова абдымае думкаю розныя пункты гледжання на свой прадмет, на аб’ект адлюстравання”, дазваляюць даследчыкам закранаць розныя аспекты ў адных і тых жа творах.
Першыя набыткі літаратуразнаўчага аналізу апавяданняў, якія падымаюць праблемы нацыянальнай трагедыі беларускага народа падчас Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, рэвалюцыйных падзей 1917 года, усталявання савецкай улады, драматычных памежаванняў Беларусі паводле Брэсцкага міру (1918) і Рыжскага міру (1921) былі звязаныя, найперш, з працамі Д. Бугаёва, А. Адамовіча. Гэта было абумоўлена неабходнасцю асэнсаваць каштоўнасць творчасці пісьменніка адразу пасля яго рэабілітацыі, “упісаць” фігуру М. Гарэцкага <...> у беларускі літаратурны працэс” 1960-х гадоў. Пазней І. Чыгрын у манаграфіі “Паміж былым і будучым” разгледзеў дадзеныя творы з пункту гледжання эвалюцыі цэнтральнага для пісьменніка вобраза інтэлігента. Праз прызму асветніцкай ідэі аналізуецца творчасць Гарэцкага даследчыкам М. Мушынскім. Акрамя грунтоўных манаграфічных прац, існуе вялікая колькасць даследаванняў, прысвечаных праблеме чалавека на вайне ў асэнсаванні М. Гарэцкага: найперш у хрэстаматыйных апавяданнях “Літоўскі хутарок” (1915), “Рускі” (1915), “Генерал” (1916), у аўтабіяграфічных “запісках” “На імперыялістычнай вайне” (1926). Менш вывучанымі апынуліся тыя творы з падобнай тэматыкай, што былі пазней уведзены ў шырокі, сталы навуковы ўжытак: алегарычная споведзь пісьменніка “Скарбы жыцця” (1932–1935, 1937?), апавяданні “Фантазія” (1921), “У 1920 годзе” (1921), “Усебеларускі з’езд 1917-га года” (1922), драматызаваны абразок “Жартаўлівы Пісарэвіч” (1925).
Раней ва ўсіх гэтых творах Гарэцкага перш за ўсё акцэнтавалася тое ў адлюстраванні вайны, што ўспрымаецца як інварыянтнае для ўсёй сусветнай гуманістычнай традыцыі: пакуты салдата на фронце (“Генерал”, “На імперыялістычнай вайне”), мірных жыхароў падчас ваенных дзеянняў (“Літоўскі хутарок”), бежанцаў (“Жартаўлівы Пісарэвіч”). Аднак у творчай спадчыне пісьменніка ёсць і варыянтнае – спецыфічнае, у параўнанні з іншакультурнымі традыцыямі, адлюстраванне падзей часоў Першай сусветнай вайны. Гэта актуальнасць для М. Гарэцкага нацыянальнай праблематыкі, абумоўленая найперш супадзеннем у часе значных гістарычных падзей на тэрыторыі нашай краіны: на Беларусі адначасова разгортваліся перыпетыі вайны і станаўлення новай беларускай дзяржаўнасці (БНР, ЛітБел і БССР). Таму важна ў прозе М. Гарэцкага тых часоў і пра тыя часы звярнуць увагу на акцэнтаваныя ім праблемы пошукаў нацыянальнай ідэнтычнасці, самаўсведамлення “тутэйшага” чалавека – працэсы, якія былі паскораны глабальнымі катастрафічнымі падзеямі. У гарніле ваенных катаклізмаў, развалу Расійскай імперыі, узнікнення новых абрысаў еўрапейскіх дзяржаў менавіта і адраджалася самасвядомасць народнай масы. У гэтых абставінах М. Гарэцкаму ўдалося зрабіць відавочнай саму праблему такога адраджэння.
Асноўная частка. Адсюль вынікае патрэба звярнуцца да больш дэталёвага асэнсавання малюнкаў нацыянальнага быцця ў апавяданнях М. Гарэцкага менавіта ў ракурсе пераадолення трагічных для Бела-русі падзей. У такім аспекце найбольш яскрава вылучаюцца наступныя творы “малой” прозы: апавяданні навелістычнага характару з акцэнтам на знешняй падзейнасці (“Рускі”, “У 1920 годзе”, “Усебеларускі з’езд 1917-га года”); апавяданні з акцэнтам на псіхалагізме, на ўнутранай падзейнасці (“На этапе”); апавяданні з акцэнтаванай мастацкай умоўнасцю (“Фантазія”, “Пакінутыя хаты”). Акрамя таго, дадзеная праблема закранаецца ў некаторых апавяданнях з цыклу “Сібірскія абразкі”, што пісаўся на аснове рэальных гісторый пра беларусаў-перасяленцаў (“Уцекачы”, “Палонны”, “Малы рызыкант”).
Гарэцкі прыкмячаў самыя розныя адценні і звязаныя з імі праблемы беларускай рэчаіснасці тых часоў. Пры гэтым самага трагічнага ўзроўню ў яго апавяданнях дасягае праблема няпэўнага, “прамежкавага” паміж Польшчай і Расіяй становішча краіны. Менавіта яна з’яўляецца галоўнай прычынай нясталасці нацыянальнага самаўсведамлення беларусаў. Гэтая праблема пакладзена ў аснову твораў першай умоўна вылучанай намі групы.
У цэнтры апавядання “Рускі” трагічнае становішча малых народаў, лёс якіх падчас Першай сусветнай вайны цалкам вызначаўся капрызамі сусветных дзяржаў. Перад намі хворы, прывезены з рускааўстрыйскага фронту ў бальніцу салдат-беларус. Першае, што насцярожвае, дзіўнае настойлівае жаданне беларуса, селяніна з Магілёўскай губерні, называць сябе рускім. Другая важная дэталь – месца асноўных падзей. Бо “рускі” сустракаецца з “аўстрыякам”-украінцам недзе на нейтральнай паласе паміж рускімі і аўстрыйскімі пазіцыямі, што, акрамя іншага, сімвалічна ўказвае на прамежкавасць, няпэўнасць становішча героя і такіх жа навабранцаў, як ён: мабілізаваных на сусветную вайну расійскім царом з аднаго боку, з другога – аўстрыйскім імператарам. Ва ўмовах вайсковага падпарадкавання па-за традыцыйнай мараллю герой трапляе ў супярэчлівае, нават безвыходнае становішча. Звычайны земляроб, ён сустракаецца з такім самым селянінам, выхадцам з братняга народа, які размаўляе з ім на добра знаёмай мове. Адбываецца, бадай, сустрэча з блізкім чалавекам. Аднак, з’яўляючыся салдатам расійскай арміі, Рускі сустракае байца варожага войска. А ворага згодна загадам трэба забіваць, таму забойства адбываецца неяк нават бяздумна. Да трагічнага фіналу – душэўнай хваробы героя – прыводзіць стрэс, кагнітыўны дысананс, які перажывае чалавек без нацыянальнай свядомасці. “Рускі” не ўсведамляе цвёрда, хто ён, і чаму такім па-чалавечы блізкім яму апынуўся забіты ім па ўсіх правілах вайсковага статута “аўстрыяк”. Намінацыі “беларус” і “ўкраінец” у апавяданні М. Гарэцкага адсутнічаюць, як няма іх і ў свядомасці персанажа – але менавіта такім чынам яны яскрава актуалізуюцца для чытача. Герой жа губляе розум ад навязанай яму дваістасці. “Я рускі! Я рускі! Рускі, рускі!” гучыць адначасова як самаапраўданне забойства і пакаранне за яго.
Немалаважную ролю адыгрывае вобраз доктара, які пазначае ў адказ на пакутлівыя крыкі сваю пазіцыю: “Ну-ну-ну, гэта не столь важна”. Не важна, бо, вядома, вайна ёсць вайна, яна нібыта раўняе ўсе народы перад тварам смерці, а на вайне кожны – пешка і павінен выконваць сваю функцыю: забіваць ворага...
Апавяданне “У 1920 годзе” яшчэ больш блізка і разам з тым маштабна падыходзіць да трагічных для Беларусі падзей. Ужо сама назва адсылае чытача да Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў, ахвярай якой зрабілася тэрыторыя нашай краіны. Першыя радкі апавядання ўдакладняюць час дзеяння. Як вядома, увосень 1920 года, пасля жнівеньскага разгрому Чырвонай арміі пад Варшавай, Польшча перайшла ў наступленне і канчаткова заняла значную частку Беларусі. Згодна перамовам, на якія беларускіх дэлегатаў не запрасілі, і падпісанаму ў кастрычніку перамір’ю, тэрыторыя Беларусі была падзелена паміж дзвюма дзяржавамі. Беларускі народ адказаў на падзел узброеным паўстаннем, цэнтрам якога стаў Слуцк на чале з радай БНР. Вось чаму галоўны герой апавядання вымушаны нелегальна знаходзіцца на “сваёй крэўнай зямлі, <...> бы нейкі крымінальнік”.
Даволі неадназначны, разгалінаваны па сваім ідэйна-мастацкім змесце твор адны даследчыкі (М. Мушынскі) успрымаюць як “зрэз рэчаіснасці <...> дзе чытачу даецца магчымасць самастойна разабрацца ў складанасцях жыцця”, іншыя (І. Чыгрын) адзначаюць пераважнае значэнне для ідэйнага зместу твора станоўчых персанажаў – правадніка і народнага чалавека. І насамрэч, справамі беларусізацыі як на заходніх, так і на ўсходніх тэрыторыях Беларусі займаліся не толькі сумленныя людзі (герой-апавядальнік, сям’я селяніна-правадніка, які дапамагае апавядальніку перайсці цераз лінію фронту паміж Мінскам і Вільняй), але таксама прыстасаванцы, што дбаюць найперш пра асабістыя выгоды і не вераць у рэальнасць і перспектывы беларускай дзяржаўнасці. Сутыкненне такіх розных людзей, іх матываў і пазіцый надае апавяданню асаблівую рэалістычнасць, а прысутнасць адданых нацыянальнай справе герояў выконвае, бясспрэчна, вельмі важную ідэйную функцыю. Да таго ж, пісьменнік, кіруючыся прынцыпамі гістарычнай праўды, акцэнтуе ўвагу на росце свядомасці, асабістай актыўнасці простых людзей, такіх як селянін-праваднік. Гэтыя людзі разумеюць, што знаходзяцца ў абставінах, калі за сваё месца ў жыцці, свае інтарэсы трэба змагацца самім. Але такіх людзей, паказвае М. Гарэцкі, занадта мала.Большасць, на жаль, складаюць такія, як няшчырыя “беларусізатары” з абодвух бакоў ад лініі фронту: з савецкага (настаўнік) і з польскага (вярбоўшчык у беларускае войска). Першы – нахлебнік і дармаед, другі – увогуле вораг, які чакае, пакуль “карабель дасць цечу”, каб самому ў зручны момант яго патапіць. Пісьменнік паказвае: трагізм катастрафічных ваенных падзей, што скончыліся Рыжскім мірам і падзелам Беларусі на Заходнюю і Савецкую, прадвызначаны не толькі лабальнымі прычынамі. Важная з’ява і недастатковасць патрыятычных настрояў саміх беларусаў.
Аднак нават у самых безвыходных абставінах, у часы паражэнняў – а апавяданне пісалася менавіта ў такі перыяд – М. Гарэцкі верыць у недарэмнасць змаганняў: “беларуская агітацыя страшэнна шырыцца. У нас увесь народ за беларусаў, хоць другі дагэтуль і не ведаў, што ён таксама беларус. За беларусамі цяпер пойдзе кожны селянін...”. Гарэцкі не рэабілітуе настаўніка, з вуснаў якога гучаць гэтыя словы, але той факт, што нават такія несвядомыя людзі не могуць ігнараваць рэальнасць нацыянальнага адраджэння на ўскраінах Расійскай імперыі, дзе палымнее вайна, выяўляе цвёрдую веру самога пісьменніка ў вяртанне народа да сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці.
У апавяданні “Усебеларускі з’езд 1917-га года” рэтраспектыўна закранаюцца яшчэ ранейшыя, чым у папярэднім творы, падзеі. Беларускія сяляне, кааператыўшчыкі, распавядаюць галоўнаму герою пра скліканы Вялікай Беларускай радай у снежні 1917 года з’езд, які намераваўся “зрабіць сваю рэспубліку”. Непаразуменне ў Кузьмы, аднаго з дэлегатаў з’езду, выклікае разгон кангрэсу бальшавікамі: “... за што ж яны [бальшавікі] разганяць нас будуць? Па-іхнаму ж хочам <...> Мы ж на сваёй зямельцы ...” .
Здавалася б, разагнаны з’езд, няспраўджаныя надзеі на афіцыйнае прызнанне Беларусі, “поўная несвядомасць” людзей, да якой прызвычаіўся апавядальнік, – усё паказвае на адсутнасць змен для беларускага народа ў “Северо-Западномъ Краі”. Але не дарэмна аўтар адцягвае час сустрэчы героя з сялянамі да 1918 года. Гэты прыём дазваляе яму ахапіць большы прамежак часу і звярнуць увагу на вынікі намаганняў змагароў за свабоду: раней сялян трэба было “ўсведамляць”, цяпер яны самі гатовы пакласці жыццё за Беларусь, ідзе відавочнае пашырэнне народнага руху. Пісьменнік перакананы, што калі народ скінуў паноў і царскую ўладу дзеля роўнасці і свабоды, то ад “простых прыблудаў” прыгнёту тым больш цярпець не будзе. Акрамя таго, М. Гарэцкі бачыць амаль што прагрэсіўныя змены ў сітуацыі. Яны выражаюцца ў агульным настроі людзей, якія робяцца больш самастойнымі і сацыяльна актыўнымі.
Псіхалагічна заглыбленае апавяданне “На этапе” асвятляе падзеі, якія адбываюцца падчас Першай сусветнай вайны ў тыле, у хаце аднаго з палескіх сялян, куды патрапілі па дарозе на фронт пераначаваць трое салдат. Апавядальнік і горды за самавітага, станістага беларуса-палешука, бо перад ім паўстае паўнавартасны, смелы, с пачуццём уласнай годнасці малады мужчына, а не які-небудь тутэйшы неачэсаны напаўдзікун, і адначасова трывожыцца за яго, па-свойму пакалечанага вайной. Паляшук пакутуе ад пастаянных салдацкіх пастояў, якія нясуць пагрозу яго маладой прыгажуні-жонцы. Ён скардзіцца, што беларусак, па натуры “далікатнейшых, змірнейшых”, праз гэтыя пастоі гоніць да распусты вайна. Праблема немагчымасці захаваць сваё прыватнае жыццё ад свавольства салдатаў насычана ў апавяданні не толькі агульначалавечым, антываенным пафасам. Гарэцкі вылучае і ўласна нацыянальны аспект: звяртае ўвагу на змены ў характары палешука. Аўтар паказвае, як руйнуюцца шматвяковыя народныя асновы, як моцны духам, горды беларус пачынае праяўляць не ўласцівыя яго вольнаму характару якасці: “зюклівасць”, жаданне паскардзіцца, няветлівасць, раздражнёнасць.
Адгалоскі вайны добра чуваць у некаторых “Сібірскіх абразках” Гарэцкага: гэта паламаныя лёсы ўцекачоў, маральная і побытававая неўладкаванасць якіх, такая неўласцівая беларускаму народу, непрыемна ўражвае апавядальніка (апавяданне “Ўцекачы”); гэта непрыкаянасць і такая недарэчная смерць хлопчыка-беспрытульніка і шматлікіх іншых, такіх як ён (“Малы рызыкант”; менавіта ў гэтым апавяданні Гарэцкі напісаў: “Пасля вайны і рэвалюцыі ў мяне лёгка накручваюцца слёзы і падпірае комам дыханне”). Гэта таксама сям’я перасяленцаў з апавядання “Палонны”, гаспадар якой паўвайны правёў у палоне.
Дарэчы ў апошнім творы пісьменнік указвае на тыя рысы беларускага характару, якія выхоўваюцца наканаванасцю жыць у няволі, пад працяглым панаваннем чужацкага гвалту, – і дапамагаюць земляку выжываць у складаных абставінах, не страчваючы сваёй чалавечай годнасці. Палонны жыве пастаянным імкненнем да ўцёкаў, да ўнутранай аўтаномнасці і надзеі на поспех нават у самай безнадзейнай сітуацыі. Па тым, што здарылася з героем, і па саміх яго адносінах да гэтага пісьменнік знаёміць чытача з тыповымі якасцямі беларуса. Зразумела, што лёгкім жыццём нямецкі палон не назавеш, для выбаўлення з палону трэба мець незвычайную вынослівасць і своеасаблівае стаўленне да сябе і навакольнага свету. Ёсць тут у персанажа, як адзначаюць даследчыкі, і некаторае жаданне “выхваляцца дасягненнямі”, але яно выклікана, на нашу думку, натуральным пачуццём гонару: аўтар паказвае вялікія здольнасці і вынаходлівасць беларуса, які можа “і па-нямецку хутка наўчыцца”. Падобная задача – не навіна для яго, бо не кожная краіна можа пахваліцца такой стракатасцю моў. Пісьменнік падкрэслівае смеласць героя і яго здольнасць рызыкаваць (тры разы ўцякаў з палону), аптымізм, удзячнасць (беластоцкаму беларусу, які дапамагаў уцекачам)... Спіс можна яшчэ працягваць; галоўнае ж, што па гэтым персанажы адразу відаць: беларус не прападзе нават у самых неспрыяльных умовах, духоўная моц дапамагае яму ўспрымаць нават трагічныя падзеі як нешта натуральнае, як тое, што заўсёды можна і трэба пераадолець. Цікавай з’яўляецца таксама адзначаная З. Траццяк “дваістасць характару беларуса”, у словах якога адчуваюцца разам і пяшчота, і іронія да закаханай у яго міласэрнай сястры, а падораныя рэчы ўспрымаюцца ім адначасова як рамантычны ўспамін і матэрыяльная каштоўнасць, якой герой распараджаецца з разумнай гаспадарчай практычнасцю.
Праблема бежанства закранаецца ў апавяданні з элементамі фантасмагорыі“Пакінутыя хаты”. У ім сумны лірызм звязаны са згадкамі вёскі, пакінутай бежанцамі падчас вайны. Апавядальніку, выпадковаму сведку апусцелых беларускіх мясцін, мроіцца сон. Вялізная заля, якая замест “старасвеччыны” поўная чалавечых касцей і трупаў, сімвалізуе трагічнае разбурэнне нацыянальнай спадчыны беларусаў, бо вайна старанна руйнуе багаты сваёй гісторыяй і культурнымі здабыткамі народ, раскідваючы яго, нібы беспрытульнікаў без роду і племені, па зямных абшарах.
Нягледзячы на катастрафічныя для Беларусі падзеі, пісьменнік за самымі безвыходнымі з’явамі ўмее разгледзець жыццесцвярджальнае зерне. І хоць апавяданне “Фантазія” называюць “адным з самых містычных” твораў у М. Гарэцкага, унёсак творчай інтэлігенцыі ў нацыянальную справу мае бясспрэчныя рэальныя асновы. “Фантазія” пераконвае: пакуль намаганні і сялян, і прадстаўнікоў беларускага грамадскага руху застаюцца марнымі, пакуль на зямлі пераважаюць прагматычныя інтарэсы (як у апавяданні “У 1920 годзе”), фантасмагарычны сход бессмяротных беларускіх адраджэнцаў робіць сваю справу. Пісьменнік упэўнены, што гэтаму сходу немагчыма перашкодзіць, бо ён па-за межамі зямной улады. Для яго трагічныя, крывавыя падзеі на беларускай зямлі – “туман”. Гарэцкі, з аднаго боку, працягвае традыцыю ўскладання на пісьменніка нейкай вышэйшай, прароцкай місіі, разам з тым нагадваючы паплечнікам па пяру пра ўласную адказнасць “будзіць яго [народ] на дабро”, з другога – сцвярджае своеасаблівую наканаванасць беларускага адраджэння, якое незаўважна, але непазбежна набліжаецца.
Вынікі. У “малой” прозе Максім Гарэцкі не толькі паказвае супярэчнасці складанага для краіны часу, не толькі звяртае ўвагу чытача на катастрафічнасць і разбуральны характар падзей, а шукае прычыны крызісных сітуацый і шляхі выхаду з іх. Пры гэтым не выклікае сумнення ўжо дастаткова ўсебакова даследаванае навукоўцамі імкненне пісьменніка паказаць, у якім трагічным, супярэчлівым становішчы апынуўся беларускі народ падчас ваенных і рэвалюцыйных катаклізмаў. Але ж, вядома, М. Гарэцкі не абмяжоўваўся адной толькі драматызацыяй, няхай і таленавіта, па-мастацку завостраных, супярэчнасцяў складанага часу, які выпаў на долю нашай нацыі. Мяркуем, не менш важнай для пісьменніка была задача “вывесці” чалавека, а разам з ім увесь народ з гэтага няпростага становішча. Не даючы гатовых адказаў на неадназначныя пытанні чалавечага існавання ў пэўных умовах, падштурхнуць чытача задумацца не толькі пра сам негатыўны вопыт герояў, але і пра яго пераадоленне. Бо якімі катастрафічнымі ні былі б гістарычныя абставіны, мастак слова, малюючы іх ва ўсёй паўнаце, сцвярджае магчымасць і неабходнасць асобы “перарасці” іх, захоўваючы пры гэтым сваю чалавечую годнасць. Гарэцкі разумее, як справядліва падкрэслівае М. Мушынскі, “што без абароны чалавека, без абароны духоўных пачаткаў жыцця – любыя грамадскія зрухі, змены, рэвалюцыйныя пераўтварэнні, якімі б прывабнымі яны ні здаваліся, асуджаны на няўдачу”. Таму менавіта гуманістычная пазіцыя аўтара дазволіла яму паказаць пераадоленне гістарычных катаклізмаў як на сацыяльным, так і на асобасным узроўні чалавечага існавання.
Таццяна Кабржыцкая
Першая сусветная вайна ў літаратуры
“Раскіданы родны край” у творах Алексы Кобеца, Максіма Гарэцкага, Сяргея Пясецкага
Сёлета адзначаецца сто гадоў з пачатку Першай сусветнай вайны. Трагічныя падзеі таго часу на лёсе ўсіх народаў, што ўдзельнічалі ў тэатры ваенных дзеянняў, у тым ліку беларускага і ўкраінскага. Гісторыкі, палітолагі, літаратаразнаўцы паглыбляюцца ў інфарматыўныя спазнавальныя, этычныя вымярэнні тагачасных падзей.
Вайна 1914-1918 гг. - імперыялістычная вайна за перадзел свету, зняволенне іншых народаў аўстра-германскім блокам і Антантай (англа- франка-расійскім блокам). Кожны з блокаў меў свае стратэгічныя намеры. Галоўныя сілы Германіі былі скіраваны на ўсходнееўрапейскі фронт, каб моцнымі ўдарамі вывесці Расію з вайны.
Паводле афіцыйнай гістарыяграфіі, асабліва цяжкім было становішча ва Усходняй Галіччыне і Беларусі. Каля паловы Беларусі ў ходзе вайны апынулася пад нямецкай акупацыяй. На беларускай карце ваенных дзеянняў праходзіла некалькі ліній: Вільня-Гродна-Ліда-Мінск-Брэст-Пінск. Сур’ёзныя бітвы адбыліся ў раёне азёраў Свір і Нарач. У 1915 г. фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск-Паставы-Баранавічы-Пінск. У 1917 г. ініцыятыва перайшла да Антанты, аднак Расія была настолькі стомлена, што пэўныя прыдворныя колы пачалі шукаць сепаратнага міру з Германіяй...
1917 год пазначаны ўнутранымі падзеямі палітычнай рэарганізацыі Расійскай імперыі. Адразу пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. урад Расіі прыняў Дэкрэт аб міры, а ў наступным годзе падпісаў Брэсцкі дагавор аб перамір’і на Заходнім фронце. Аднак у лютым 1918 г. немцы і іх саюзнікі, парушыўшы перамір’е, пачалі буйнамаштабнае наступленне па ўсіх франтах. Паколькі старая армія развальвалася, а часці Чырвонай арміі толькі ствараліся, праціўніку ўдалося захапіць вялікую тэрыторыю па лініі Нарва - Растоў-на- Доне. У Беларусі лінія праходзіла праз Расоны-Полацк-Сянно-Оршу-Магілёў-Жлобін-Навазыбкаў. У другой палове 1918 г. Германія пацярпела буйнамаштабныя паражэнні ад войскаў блоку. У выніку ваенных дзеянняў ЗША павысілі міжнародны статус. У цэлым прэтэнзіі на сусветнае панаванне асобных краін, што было прычынай Першай сусветнай вайны, засталіся не задаволенымі. I гэта паслужыла падставай для Германіі пачаць падрыхтоўку да Другой сусветнай вайны.
У 20-я гг. XX ст. Расія і Аўстра-Венгрыя выразна змянілі абрысы. Пасля распаду Аўстра-Венгрыі на яе тэрыторыі ўзніклі Аўстрыя, Венгрыя, Чэхаславакія. Сербія аб’ядналася з Чарнагорыяй, Харватыяй, Славеніяй, Далмацыяй, Босніяй, Герцагавінай, стварыўшы дзяржаву пад назвай Каралеўства сербаў, харватаў, славенцаў. За кошт Аўстра-Венгрыі павялічылі тэрыторыі Румынія і Італія. Першая сусветная вайна вынесла на міжнародную арэну польскае пытанне. I цэнтральныя краіны Еўропы, і ЗША, і Расія абяцалі палякам, якія на працягу двух стагоддзяў уваходзілі ў Расійскую імперыю, пэўныя формы аўтаноміі. Такім чынам, Полынча стала краінай, што перажывала працэс стварэння. Былі арганізаваны польскія легіёны ў складзе аўстра-венгерскай арміі. Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Петраградзе ў дакументах расійскага Часовага ўрада з’явілася заява пра права палякаў на дзяржаўную незалежнасць. Пачалося стварэнне польскіх вайсковых арганізацый на заходніх тэрыторыях Расіі. Такія буйныя польскія гарады, як Варшава, Кракаў, Люблін, узялі на сябе функцыі дзяржаўных асяродкаў. Неўзабаве сілы палякаў памкнуліся адсунуць у глыб Расіі граніцы бальшавікоў і такім чынам пашырыць за кошт украінскіх і беларускіх зямель свае ўсходнія тэрыторыі. Пры аднаўленні Польшчы менавіта пытанне яе дзяржаўных межаў было найбольш складаным. Формы яго вырашэння - праз зброю - выявіліся найболып трагічнымі.
Спачатку ў Мінску, пазней у Рызе адбыліся перамовы паміж прадстаўнікамі ўрадаў двух бакоў, якія выліліся ў Рыжскую дамову 1921 г. Да Польшчы адышлі заходнеўкраінскія і заходнебеларускія землі. Яшчэ ў кастрычніку 1920 г. польскія войскі занялі Віленскі край. Такім чынам, 31% польскай дзяржавы склалі нацыянальныя меншасці. Канстытуцыя Польскай Рэспублікі абвясціла статус парламенцка-дэмакратычнай краіны. Было прынята рашэнне надаць украінскаму і беларускаму насельніцтву аўтаномію. У артыкуле 7 Рыжскай дамовы 1921 г. запісана, што “асобы рускай, украінскай, беларускай нацыянальнасцей, якія знаходзяцца ў Польшчы, на аснове раўнапраўнасці нацыянальнасцей, атрымліваюць усе правы, што забяспечваюць свабоднае развіццё культуры, мовы і выканання рэлігійных абрадаў”. Пазначалася яшчэ, што такія асобы “будуць мець правы - у межах унутранага заканадаўства - культываваць сваю родную мову, арганізоўваць і падтрымліваць свае школы, развіваць сваю культуру і ствараць, у адпаведнасці з гэтымі мэтамі, свае таварыствы і суполкі”. Аднак дамовы Антанты, польска-савецкія пагадненні адносна правоў нацыянальных меншасцей выявіліся чыста дэкларатыўнымі: або сістэматычна парушаліся, або проста не выконваліся.
Такім чынам, падкрэслім яшчэ раз, што ўсталяваны ў выніку імперыялістычнай вайны перадзел зямель меў супярэчлівы характар. Пра гэта сведчыць тое, што заходнебеларускія тэрыторыі апынуліся ў Польшчы, а ўкраінскія землі на доўгія гады былі раздзелены межамі чатырох дзяржаў...
На пачатку вайны Расія, разумеючы небяспеку распаду, усялякімі сродкамі імкнулася ўзмацніць у межах імперыі пачуццё “адзінства”. 18 жніўня 1914 г. цар Мікалай II выдаў маніфест, у якім заяўляў, што збіраецца давесці да завяршэння справу, пачатую Іванам Калітою, - “собирание всех русских земель”. Пачаліся шматлікія акцыі палітыкі прымусовай русіфікацыі. Тыя дэмакратычныя паслабленні адносна нацыянальнай культуры ўкраінцаў, беларусаў, свабоды друку на нацыянальнай мове, што сталі вынікам палітычных падзей 1905 - 1907 гг., былі скасаваны. З прыходам расійскіх войскаў у Галіччыну і Букавіну пад выглядам эвакуацыйных захадаў адразу з гэтых тэрыторый распачаўся вываз у розныя месцы Расіі мастацкіх каштоўнасцей. Пацярпелі ўнікальныя ў агульнаеўрапейскім вымярэнні бібліятэчныя і архіўныя зборы, прыватныя калекцыі. Знікла са Львова мітра, пераробленая з кароны, якую прыслаў у XIII ст. каралю Галіцка-Валынскай дзяржавы Данілу Галіцкаму папа Інакенцій IV. Закрываліся ўкраінскія бібліятэкі, друкарні, школы. Ліквідаваліся ўкраінскія газеты, часопісы не толькі на заходніх, але і на ўсходніх украінскіх тэрыторыях.
Закрыццё ўкраінскай перыёдыкі, якая спрыяла станаўленню ўкраінскага мастацкана слова, ударыла і па беларусіцы. Бо многія ўкраінскія друкаваныя органы аддавалі старонкі для публікацый беларускіх адраджэнцаў. Так, кіеўскія выданні - часопіс “Украінська хата”, газета "Рада” - спрыялі станаўленню новай беларускай літаратуры праз рэцэнзіі, агляды, пераклады. Там друкаваліся Сяргей Палуян і Максім Багдановіч. Нягледзячы на тое, што ў перадавым артыкуле за 20 ліпеня 1914 г. “Рада” выказвала лаяльнасць да разгортвання ваенных дзеянняў, заяўляючы чытачам, што адказнасць за вайну нясуць найперш Германія, Аўстрыя, а Расія толькі выконвае “дабрачынную місію”, “абараняючы Сербію”, газета была забаронена расійскім урадам. Перастала існаваць і беларускамоўная газета “Наша Ніва”.
Нагадаем, што ў 1914-1915гг. у Маскве М. Багдановіч друкаваў матэрыялы, у якіх звяртаў увагу свету на выкліканае вайною цяжкае становішча ўкраінскіх галічан, выкрываў шавінізм расійскай ваеншчыны, што падтрымліваўся і з боку царкоўнікаў. Адзін з прэстыжных маскоўскіх часопісаў прагрэсіўнага кірунку “Украинская жизнь” актыўным аўтарам якога быў і беларус М. Багдановіч, у артыкуле “Война и украинцы” (1914 г„ № 7) узнімаў праблему: і ўкраінцы, і беларусы, і іншыя, хто заўсёды ў скрутны час падымаліся ў абарону Расіі, заслугоўваюць лепшых адносінаў да сябе, да сваіх элементарных патрабаванняў у вырашэнні нацыянальнага пытання.
Аднак з правамі ўкраінцаў і беларусаў, якія ў Расійскай імперыі не прызнаваліся як асобныя народы, ні свае, ні акупацыйныя ўлады лічыцца не хацелі. У той жа час быў выдадзены царскі маніфест да польскага народа, што абяцаў аўтаномію польскіх зямель пад скіпетрам расійскага самадзержца. Тыя, хто паверыў у Расію, як пісаў знакаміты ўкраінскі пісьменнік Уладзімір Віннічэнка, “арыентаваліся на добрае, шырокае сэрца рускай дэмакратыі, на гром перамогі, які зробіць мягчэйшым сэрца царызму аж да народнага самакіравання, да парламентарызму, да волі нацый”. Час развеяў усе намеры і спадзяванні...
Першая сусветная вайна мела надзвычай разбуральны характар. З 74 млн чалавек, мабілізаваных з 33 дзяржаў і многіх калоній, загінула і памерла ад ран каля 10 млн, паранена было больш за 20 млн, каля 10 млн памерла ад эпідэмій і голаду. Вайна забрала вялікія ахвяры не толькі на франтах. Нішчыліся гаспадаркі ад ваенных дзеянняў і грабяжоў. Развівалася шпіёнаманія, калізіі вайны дзялілі людзей адной нацыянальнасці на варожыя групоўкі, нішчылася цэласнасць народа.
Падзеі Першай сусветнай вайны знайшлі адлюстраванне ў мастацкай літаратуры народаў, што моцна пацярпелі ад яе. Цікавыя назіранні - у даследаванні “Першая сусветная і ўкраінская літаратура” А. Дзюбы-Паграбняк. Ва ўкраінскай літаратуры, як піша аўтар, “не прагучалі патрыятычныя гімны вайне, як гэта бачна ў пэўнай частцы нямецкай, англійскай, французскай ці расійскай літаратур, бо для ўкраінскага народа вайна была чужою і чужымі былі тыя лозунгі, пад якім вялі вайну імперыялістычныя дзяржавы. Не было тут і погляду на вайну як на школу мужнасці і загартоўкі чалавечага духу, маральнага ачышчэння чалавецтва, што, зноў-такі, можна сустрэць у некалькіх еўрапейскіх і расійскіх аўтараў. Наадварот - паказана была фальшывасць адпаведных прапагандысцкіх заклікаў і рэальнасць жахлівай дэгуманізацыі і дэмаралізацыі як глыбіннай сутнасці вайны. Зразумела, гэтыя матывы пераважалі ва ўсіх літаратурах, аднак характар іх распрацоўкі асабліва збліжае ўкраінскую літаратуру з літаратурамі іншых славянскіх народаў, найперш паўднёвых славян. Гэта ўспрыманне вайны як чужой, як стыхійнага ліха (пры разуменні яе абумоўленасці інтарэсамі дзяржаў-антаганістаў), - не суб’ектыўныя, а аб’ектыўныя адносіны да яе”.
Адчуванне вайны ў беларусаў і ўкраінцаў - у выніку геапалітычных абставін, стану маральнасці грамадства, драматычных рэалій побыту, разумення шляхоў вырашэння нацыянальнага пытання - было вельмі блізкім. Хоць, зразумела, у кожным нацыянальным падыходзе выяўляліся свае гістарычныя адметнасці. Жахі вайны, тыя недарэчныя маральныя выпрабаванні, якія яна прынесла чалавеку, адлюстраваны ў творах знакамітых украінскіх пісьменнікаў Вольгі Кабылянскай, Васіля Стафаніка, Міхайлы Яцкава, Багдана Лепкага. Як паэтычны мартыралог роднаму народу гучыць цыкл вершаваных твораў “Накцюрн” (1914 - 1915) Б. Лепкага. Аўтар малюе карціны сусветнага апакаліпсісу, у якім не лепшае месца належыць і Украіне: “ріжуться народи”, палаюць украінскія сёлы, “хтось ріки спинив... Це трупи іх так загатили”. Паказальна, што ў творах, тэматычна звязаных з вайной, выяўляецца моцная апора на дакумент, аўтар - пераважна сведка, удзельнік падзей. Твор украінскага пісьменніка Сцяпана Васільчанкі, што на вайне быў камандзірам сапёрнай роты, называецца “Акопны дзённік”. Напісанае Алексам Кобенам выйшла пад назвай “Запіскі палоннага. Здарэнні і ўражанні ўдзельніка Першай сусветнай вайны”. У ваеннай прозе ўзрастае каэфіцыент аўтабіяграфічнасці. Такая форма выяўлення мастакоўскай свядомасці пісьменніка становіцца характэрнай рысай украінскай і беларускай літаратур.
Некаторыя з украінскіх і беларускіх твораў, прысвечаных тэме Першай сусветнай, тыпалагічна асабліва блізкія. Так, вызначаюцца ідэйна-мастацкай агульнасцю “Запіскі” ўкраінца Алексы Кобеца і “Запіскі” беларуса Максіма Гарэцкага. Абодва аўтары былі удзельнікамі ваенных дзеянняў, кожны з твораў пабудаваны на хранікальна-біяграфічным матэрыяле. I ў першым, і другім творы фрагменты апісання ваенных рэалій знітаваны ў мастацкую цэласнасць праз эстэтычныя і этычныя крытэрыі адбору матэрыялу, гуманістычныя пазіцыі, народную мараль, сталыя ўяўленні простых людзей пра праўду і справядлівасць.
Вайна для М. Гарэцкага - “жудасць неапісальная”. Майстар псіхалагічнага аналізу, пісьменнік раскрываў складаны комплекс адзінства рацыянальнага і інтуітыўнага, свядомага і падсвядомага ў душы чалавека, што трапіў на вайну. Сярод герояў кнігі “На іхмперыялістычнай вайне” М. Гарэцкі вылучае інтэлігента, героя і наступных яго твораў. Гэта дае М. Гарэцкаму, як справядліва лічыць знаўца творчасці пісьменніка М. Мушынскі, магчымасць пашырыць “сферу інтэлектуальнай зацікаўленасці”. Думка беларускага аўтара і яго героя “б’ецца над праблемамі інтэлігенцыя і народ, інтэлігенцыя і ўлада, шляхі вызвалення ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, праблема сэнсу жыцця і прызначэння чалавека”.
Максім Гарэцкі, смела пішучы пра тое, што “на тэрыторыі Беларусіў бальшавізме, апроч чужынцаў, апынуліся і ўзяліся кіраваць... якраз найгоршыя... беларускія людзі”, імкнецца таксама высветліць, як жа склаўся лёс тых беларусаў, якіх вайна закінула далёка ад роднага краю. “Пісьменніка-грамадзяніна турбавала думка: ці здолелі перасяденцы ў новых абставінах захаваць сваё нацыянальнае аблічча - норавы, звычаі, матчыну мову?.. Адказ на гэта пытанне павінен быў дапамагчы Гарэцкаму ў вырашэнні больш глабальнай праблемы, якая датычыла будучыні ўсёй беларускай нацыі. Мастакоўская інтуіцыя падказвала аўтару... што надыдзе злавесны час, калі беларусы ў родным краі могуць аказацца ў становішчы тых жа перасяленцаў, а не гаспадароў на сваёй зямлі”.
На вялікі жаль, так і сталася. I ўкраінскі аўтар “Запісак” А. Кобец, і класік беларускай літаратуры М. Гарэцкі былі адкінуты лёсам ад роднага краю. Так адбылося і з нашым земляком польска-беларускім пісьменнікам Сяргеем Пясецкім. У А. Кобеца запісы пра “ваенныя будні” пераходзяць у апісанне жыцця ваеннапалонных у лагерах, што ствараліся у Фрайштаце, Раштаце, Весляры, Зальцведалі. Пра ідэйны кірунак занатовак украінскага пісьменніка сведчыць аповед пра “вялікую сербскую магілу ў Эстаргоме”, дзе “слаўныя палкі кайзераўскіх войскаў выразалі 9 тысяч сагнаных у лагер сербскіх палонных і цывільных, у тым ліку жанчын і дзяцей”. Аўтару пашанцавала вырвацца з палону, заняць месца сярод пісьменнікаў Савецкай Украіны, “каб праз чвэрць стагоддзя апынуцца ў палітычный эміграцыі там, дзе ён быў ваеннапалонным”.
Максім Гарэцкі нарадзіўся на Магілёўшчыне. Аднак справа беларускага адраджэння звязала яго з Вільняй. Польскія вайсковыя ўлады некалькі разоў арыштоўвалі яго і ў.Вільні, і ў Дзвінску. У 1922 г. яму давялося адбываць “пакаранне” ў адзіночнай камеры ў Лукішках. А ў 1923 г„ каб пакінуць спрадвечна родны для беларусаў горад Вільню і разам з сям’ёй пераехаць у Мінск, М. Гарэцкі - для звароту на Радзіму - вымушаны быў атрымліваць спецыяльны дазвол у савецкім пасольстве ў Варшаве.
У родным краі М. Гарэцкі не стаў “падладжвацца пад ідэалагічныя патрабаванні новай улады, не кінуўся на шлях нястрымнага ўслаўлення новай сацыялістычнай явы, рэвалюцыйнага энтузіязму працоўных, а, як і раней, з годнасцю і самапавагай працягваў нацыянальна-адраджэнскую праграму, якую намеціў і ажыццяўляў на Віленшчыне”. I, у выніку, прадоўжыў прымусовую вандроўку на ўсход. Для многіх беларускіх перасяленцаў, пра якіх пісаў М. Гарэцкі, “далёкая чужына” стала “апошнім прытулішчам”. Такой яна аказалася і для самога пісьменніка. Па сфабрыкаваных абвінавачаннях М. Гарэцкі быў у 1930 г. асуджаны на высылку ў Вятку. У 1938 г. расстраляны па фармуліроўцы “вораг народа”. “Трагічная смерць заўчасна абарвала жыццё выдатнага пісьменніка, творчасць якога ўяўляе адну з найбольш змястоўных старонак гісторыі беларускай літаратуры і ўвогуле нацыянальнай культуры”.
Складанасці таго часу адбіліся на жыццёвым і творчым лёсе ўраджэнца беларускай зямлі Сяргея Пясецкага. Вядома, што сям’я Пясецкіх была эвакуіравана з пачаткам Першай сусветнай вайны ў глыбіню Расіі. С. Пясецкага, які нарадзіўся ў 1901 г. у Ляхавічах, ліхалецце вайны вырнала з роднага краю яшчэ хлапчуком. Яму давялося раздзяліць лёс тых ваенных перасяленцаў, пра каго клапаціўся М. Гарэцкі. Яго адукацыя звязана з рускай школай, ён не паспеў дакрануцца да беларускага адраджэнскага руху, цэнтрам якога ў перадрэвалюцыйныя гады была Вільня, бо быў яшчэ дзіцем, калі ў 1906 г. пачала выдавацца “Наша Ніва”. С. Пясецкаму ўвогуле не пашчасціла мець дачыненне да вышэйшых навучальных устаноў. Абставіны аб’ектыўнага і суб’ектыўнага характару не спраялі таму, каб у С. Пясецкага, падобна да персанажа М. Гарэцкага Лявона Задумы, выспела мара стаць студэнтам. “Універсітэты” С. Пясецкага былі падобнымі, хутчэй, да “універсітэтаў” Максіма Горкага.
Лёс С. Пяскцкага складваўся так, што ён, вярнуўшыся ў віхуру падзей падзей на беларуска й зямлі, спазнаваў “знізу” жыццё мінчан канца 10 – пачатку 20-х гг. XX ст. Творы пісьменніка, што вырасталі з гэтага матэрыялу, блізкія да "гарадской": праблематыкі творчасці М. Гарэцкага, які “свядома вывеў героя за межы звыклага вясковага асяроддззя і сутыкнуў яго з больш складанымі сферамі сацыяльнай рэчаіснасці”. Тыпалагічнае падабенства паміж Пясецкім і Гарэцкім прасочваецца не толькі праз зварот да гарадской тэматыкі. Кожны з іх адчуў неабходнасць адмовіцца ад традыцыйнага аповеду ад першай асобы. Абодва звярнуліся да эпісталярнай формы падачы матэрыялу - запіскі, дзённікі, лісты і іншае, - што давала ім магчымасць акцэнтаваць увагу на правах асобнага чалавека і выяўляць погляды шараговых людзей на рэчаіснасць.
Па дарозе з Паволжа ў беларускі край С. Пясецкі трапіў у Маскву. З яго біяграфічных запісаў можна зразумець, што рэвалюцыйныя перамены ён сустрэў у новай сталіцы Расіі і ўспрыняў рэалізацыю іх лозунгаў як акт вандалізму супраць уласных грамадзян. Падобным чынам, прайшоўшы праз сумненні, доўгае асэнсаванне рэчаіснасці, будуць разважаць пра падзеі 1917 г. і героі М. Гарэцкага. Варта прыгадаць персанажаў з “Віленскіх камунараў”, каб адчуць “роднаснаць” С. Пясецкага і яго аўтабіяграфічных герояў дзейным асобам М. Гарэцкага. Так, герой “Віленскіх камунараў” сын Міхася Мышкі Мацей эмігруе ў 1924 г. у Беларусь, пераязджае на сталае жыхарства з Вільні ў Мінск. I ў хуткім часе пачынае разумець, што не за тую Беларусь ён змагаўся, у якую паклікаў яго бацька.
Сяргей Пясецкі, вярнуўшыся ў 1919 г. на беларускую зямлю пасля пяцігадовай прымусовай адсутнасці, яшчэ раз пераканаўся, што за афіцыйным словам “эвакуацыя” хаваецца паламаны лёс многіх жыхароў Беларусі. Бо здаралася, што з Беларускага Палесся на працягу 24 гадзін у сувязі з вайной прымусова вывозіліся цэлыя вёскі. А тое насельніцтва, што засталося, адчула на сабе тэрор ваеншчыны, шавінізм і здзекі акупантаў. С. Пясецкі чуў пра фізічныя і душэўныя пакуты знаёмых і незнаёмых людзей, пра факты маральных падзенняў і спантанных праяваў супраціву. Пісьменнік апынуўся ў разбураным гняздзе свайго дзяцінства. Дзяржаўная мяжа падзяліла яго Радзіму па-жывому. Ад Мінска мяжа перарэзала край на адлегласці 30 км! Родныя Ляхавічы ўвогуле апынуліся па другі бок.
Той факт, што С. Пясецкі ўрэшце апынуўся ў Польшчы, стаў вызначальным у яго літаратурным лёсе. Ён пачаў пісаць на польскай мове, што дало падставы лічыць яго польскім пісьменнікам. Няправільна думаць, што С. Пясецкі імкнуўся ў Польшчу, бо лічыў сябе палякам, а Польшчу - родным домам. Ён быў мабілізаваны ў атрады польскай арміі, на захадзе ж застаўся ў выніку непрымання палітыкі, што ўсталявалася на роднай зямлі. Зрэшты, і Польшча прыняла С. Пясецкага вельмі своеасабліва. Сталася так, што ён, не хочучы быць вязнем мінскай турмы, спачатку трапіў за краты найбольш жорсткай польскай турмы. Пазней, знаходзячыся ў Вільні ў гады Другой сусветнай вайны, С. Пясецкі на знак пратэсту супраць гітлераўскага рэжыму, а таксама ў выніку эміграцыйных складанасцей, апынуўся ў Англіі...
Справядліва залічыць С. Пясецкага да польска-беларускіх пісьменнікаў. Ён стаў выказнікам тагачаснага грамадскага духу як у Беларусі, так і ў Вільні, у Полыпчы. Яго творы - мастацкая рэфлексія на катаклізмы першай паловы XX ст. Сёння ў Беларусі друкуюцца творы С. Пясецкага ў рускіх і беларускіх перакладах. I чытачы адчуваюць, наколькі неспадзявана глыбока С. Пясецкі адкрывае старонкі нашай гісторыі, рэаліі нашага жыцця стагадовай даўнасці. Сталічныя экскурсаводы нават распрацавалі маршруты паводле тапаграфіі, тапанімікі Мінска, што адлюстраваны ў цыкле “беларускіх твораў” С. Пясецкага.
Узнаўляючы той жа, што і М. Гарэцкі, перыяд жыцця беларусаў, С. Пясецкі больш канкрэтны. М. Гарэцкі, аналізуючы рэаліі новага жыцця на роднай зямлі, сустрэўся з выяўленнем неабмежаванай волі “новага чалавека ў кароне”, уладальніка “медзянай кароны” са стрэльбай у руках. С. Пясецкі ў “мінскай трылогіі” - раманах “Яблычак” “Гляну я ў акно...” “Ніхто не дасць нам вызвалення...”, - у адрозненне ад М. Гарэцкага, выпісваў вобразы не белагвардзейцаў, а прадстаўнікоў новай, савецкай улады, так званых чэкістаў. Паказальна, што ў абодвух пісьменнікаў названыя вобразы - сімвалы таталітарнай формы кіравання народам, жорсткай і бязлітаснай. Тэма бежанцаў, што хвалявала М. Гарэцкага, пачынае афармляцца, як відаць на прыкладзе твораў С. Пясецкага, у тэму выгнанцаў.
Максім Гарэцкі, яго героі рухаліся з Вільні на ўсход. Героі С. Пясецкага ў гэты ж час перасякалі беларускую мяжу і ў адным, і ў другім кірунку. Аутабіяграфічных герояў С. Пясецкага, як і персанажаў М. Гарэцкага, ахоплівае безнадзейнасць пры разглядзе перспектыў эканамічнага адраджэння Беларусі, пры аналізе сацыяльнай, нацыянальнай палітыкі яе кіраўнікоў. С. Пясецкі паказвае, як абставіны часу выштурхоўвалі асобных яго герояў з адкрытага, стваральнага, мірнага жыцця на шлях прыхаванага змагання. Некаторыя далучаюцца да партызанскіх атрадаў, якімі кіруюць ці белагвардзейскія, ці польскія сілы, іншых на памежнай тэрыторыі дзяржаўныя сілы заахвочваюць да шпіянажу.
Найбольш знакаміты твор С. Пясецкага - раман “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” - прынёс аўтару заслужанае прызнанне. Падзеі рамана звязаны з Міншчынай, больш дакладна - з старажытным мястэчкам Ракаў. Героі С. Пясецкага - маладыя беларусы, што, апынуўшыся на памежнай тэрыторыі, не знайшоўшы для сябе іншай працы, іншага занятку, адпаведнага іх здольнасцям, спрыту, гарачаму памкненню да рамантычных прыгод, сталі на шлях кантра- бандыстаў.
Сэрца С. Пясецкага было адкрыта да болю землякоў. Пісьменнік не быў абыякавы да беларускага пытання, яго імкненне да справядлівасці, літаратурныя здольнасці - усё гаворыць пра тое, што ён мог пачуць голас Янкі Купалы ў абарону тых, якія захацелі “людзьмі звацца”, у абарону беларускага люду, пайсці за беларускімі пісьменнікамі, узбагаціць гісторыю беларускага мастацкага слова. Некаторыя з сучасных даследчыкаў С. Пясецкага (напрыклад, М. Нуроўская), каб падкрэсліць польскасць творцы, пішуць, што ён быў родам з каталіцкай сям’і. У сапраўднасці бацька Сяргея Міхал Пясецкі быў праваслаўным. I ў каталіцтва Сяргей перайшоў ужо ў 1940-я гг., знаходзячыся ў Вільні, калі браў шлюб з каталічкай. Зрэшты, у касцёле быў хрышчаны Я. Купала, што не стала для яго перашкодай на шляху да сапраўднай, вольнай Беларусі.
За лёсамі А. Кобеца, М. Гарэцкага, С. Пясецкага і іх герояў прасочваюцца, па сутнасці, усе формы ўладных прымусовых акцый, скіраваных на аўтахтонных насельнікаў. Бежанства, эвакуацыя, дэпартацыя, інтэрніраванне, выгнанне і эміграцыя - усё было выклікана падзеямі Першай сусветнай, “падмацавана” далейшымі ваеннымі і “мірнымі” акцыямі ў перыяд бальшавіцкага кіравання. Сёння навукоўцы-гуманітарыі, палітолагі прыходзяць да высновы, што першыя дзесяцігоддзі XX ст. - у імперскай Расіі, потым у Савецкім Саюзе, абцяжараныя абставінамі ваеннага рэжыму Першай сусветнай, - ускладнялі падыходы да нацыянальнага пыттання, што выявілася ў абмежаванні ці забароне працэсаў сцвярджэння самабытнасці ўкраінскага і беларускага народаў. Ахвярай часу можна лічыць грамадзяніна і пісьменніка С. Пясецкага. Ён, як і вялікая колькасць насельнікаў Украіны, Беларусі, у родным краі ў становішчы не гаспадара на ўласнай зямлі, а перасяленца перыяду ваенна-палітычнага рэжыму. Цэласнасць нацыі народа руйнавалася. Паказальна, што ў творах Пясецкага і Гарэцкага скразны вобраз дарогі. Трагічна, што кожнага з іх дарога вывела за межы Айчыны. Аднак ці ж змаглі гэтыя абставіны перарваць духоўную зрошчанасць пісьменнікаў з родным краем, з родным народам? Зразумела, не.
У творах еўрапейскіх, амерыканскіх аўтараў, прама ці ўскосна звязаных з Першай сусветнай вайною і яе наступствамі, узнімаецца праблема так званага страчанага пакалення. Еўрапейскіх удзельнікаў вайны пасля атрыманай іх краінамі перамогі ў ваенных дзеяннях за перадзел тэрыторый урэшце ахоплівала пачуццё расчараванасці. Так, Э. Хемінгуэй, амерыканскі пісьменнік, які дзевятнаццацігадовым юнаком выехаў у Еўропу і ўдзельнічаў у Першай сусветнай вайне, напісаў пазней аповесць “I ўзыходзіць сонца”, прысвечаную гэтай тэме. Рабочая назва аповесці - менавіта “Страчанае пакаленне”. Галоўны герой твора журналіст Джэйк Барнс увасабляе ўласцівыя таму пакаленню рысы: яго агортваюць пачуцці душэўнай спустошанасці, безнадзейнасці, бязвер’я ў дасягненне асабістага шчасця. У найлепшым творы пра страчанае пакаленне “Бывай, зброя!” Э. Хемінгуэй прыходзіць да наступных высноў: “Калі людзі ўносяць у гэты свет столькі мужнасці, свет вырашае забіць іх, зламаць... Ён забівае найдабрэйшых, найбольш лагодных і найболып адважных, не перабіраючы”. Колішні ўдзельнік вайны застаецца самотным у новым свеце, перад ім не раскрываюцца таямніцы справядлівай светабудовы, ён адчувае жорсткасць грамадства, бессэнсоўнасць жыцця. У падобных творах нацыянальныя праблемы не ўзнімаюцца. Як паказвае напісанае Э. Хемінгуэем, найперш у замежнай літаратуры распрацоўваюцца экзістэнцыяльныя аспекты тэмы “вайна і чалавек”.
Украінскія і беларускія аўтары таксама рабілі акцэнт на тым, што вайна - калектыўнае злачынства людзей перад самім жыццём. Яны паказвалі, як і замежныя пісьменнікі, што іх равеснікі ці маладзейшыя за іх людзі пасля заканчэння вайны таксама шукалі ўласнае месца, новае прызначэнне ў тым свеце, што ўсталёўваўся. Пры гэтым многія нацыянальныя творцы, раскрываючы негатыўныя наступствы вайны, на першы план выносілі разгляд палітыкі новага кіраўніцтва ў новых умовах уціску “малых народаў імперскай Расіі. Героямі іх твораў станавіліся маладыя людзі, што, не паспяваючы ва ўмовах новага рэжыму зрабіць правільны выбар, не ведаючы, куды прыкласці маладыя сілы, апыналіся ў цяжкім становішчы. Нельга назваць такое пакаленне "лішнімі людзьмі”, чыё гора “ад розуму” (як у герояў класічнай рускай літаратуры, што выломваліся з грамадства праз сваю неардынарнасць) ці, наадварот, ад недаадукаванасці праз акалічнасці вайны. Трагедыя многіх тагачасных маладых украінцаў і беларусаў у іх дэзарыентацыі. Дэмаралізаваная крывавай разнёю, частка людзей разбэшчвалася вайною, рабавала і забівала насельніцтва. Іншая, як выказваўся С. Пясецкі, “не была дарэшты сапсаваная, была нешчаслівая”. Тыя ж маладыя людзі, што мелі абвостранае пачуццё чалавечай годнасці, імкнуліся да дзейнасці, шукалі ўласны шлях. Здаралася, што траплялі не туды, дзе маглі быць пасапраўднаму карыснымі, па прычыне нацыянальнай і грамадскай незапатрабаванасці. Розныя аспекты асвятлення ва ўкраінскай і беларускай літаратурах Першай сусветнай вайны і яе наступстваў, і прама, і апасродкавана, закранаюць балючую для народаў праблему “раскіданага роднага краю”.
Апошнім часам у Расіі з’яўляюцца публікацыі з новым поглядам на нацыянальную трагедыю рускага народа, звязаную з Першай сусветнай, белагвардзейскім рухам, бальшавіцкай палітыкай ваеннага камунізму 20 - 30-х гг. XX ст. Падыходы да мастакоўскага асэнсавання няпростых падзей на ўкраінскіх і беларускіх землях знаходзім у творах пісьменнікаў Алексы Кобеца, Максіма Гарэцкага, Сяргея Пясецкага. Аднак, зразумела, праліць святло аб’ектыўнасці на старонкі народных летапісаў - задача і літаратараў, і гісторыкаў. Да беларускага пытання пэўныя крокі ў гэтым кірунку з розных пазіцый ужо зробленыя даследчыкамі М. Сташкевічам, А. Латышонкам, Н. Стужынскай і інш. Збольшага да беларуска-польскіх адносін гэтага перыяду паспрабаваў дакрануцца польскі даследчык К. Паляхонскі.
Але галоўныя адкрыцці, мяркуем, яшчэ наперадзе.
Любоў Глазман
Адлюстраванне самаідэнтыфікацыі асобы ў апавяданнях Максіма Гарэцкага і Леаніда Андрэева
У артыкуле ўзнята праблема адлюстравання ў прозе працэсаў самаідэнтыфікацыі асобы. На матэрыяле апавяданняў М. Гарэцкага і Л. Андрэева выяўлены, прааналізаваны і супастаўленм спосабы фіксацыі самаідэнтыфікацыі персанажаў у мастацкім тэксце. Аналізуюцца асаблівасці такіх спосабаў: раскрыццё асобы праз "самапрэзентацыю", прэзентацыю персанажа наратарам, увядзенне ў тэкст героя-"правакатара" і інш. Робіцца акцэнт на тым характары адлюстравання самаідэнтыфікацыі герояў М. Гарэцкага і Л. Андрэева, які прадвызначаны беларускай і рускай гісторыка-культурнай спецыфікай.
Ключавыя словы: самаідэнтыфікацыя, асоба, апавяданне, герой, наратар, узаемадзеянне, падзея, культурная спецыфіка.
Праблема асобаснай ідэнтычнасці ясна акрэслілася на пачатку папярэдняга стагоддзя ва ўмовах мадэрнісцкага светаадчування з яго паглыбленай увагай да ўнутранага свету чалавека. Не трацячы актуальнасці на працягу стагоддзя, дадзенае пытанне ўсё больш абвастраецца з цягам часу. Гэтаму спрыяе рызыка “драбнення”, парушэння цэласнасці чалавечага “я” ў сучасную эпоху постмадэрнізму і наступстваў постмадэрнісцкага стаўлення да жыцця, у посткаланіяльнай прасторы, дзе размываюцца нацыянальна-культурныя межы.
Не менш значнае месца ў гуманітарных навуках сёння займае вывучэнне самога працэсу ідэнтыфікацыі асобы як шляху да набыцця і захавання чалавекам яго духоўнай цэласці, псіхаэмацыйнай пэўнасці - своеасаблівага асобаснага адзінства. Феномен набыцця асобай уласнай ідэнтычнасці рэалізуецца як праз атаясамліванне сябе з іншымі, так і праз адрозніванне ад іншых, вылучэнне сябе з асяроддзя. Такім чынам, самаідэнтыфікацыя, як адзначаюць даследчыкі, - гэта “непарыўны, несупынны працэс станаўлення асобы”, які непазбежна носіць “крызісны характар”. Надзвычай выразна названы працэс адлюстраваны ў класічнай прозе з яе высокай культурай псіхалагічнага аналізу.
Першыя звароты да феномену ідэнтычнасці традыцыйна звязваюцца з імёнамі такіх вядомых псіхолагаў ХХ ст„ як З. Фрэйд, У Джэймс, а таксама Э. Эрыксан, які пачаў распрацоўваць тэорыю пэнтычнасці, выводзячы яе на міждысцыплінарны ўзровень. Сёння праблема самаідэнтыфікацыі актыўна распрацоўваецца ў самых розных галінах ведаў, сярод якіх філасофія, сацыялогія, псіхалогія, культуралогія... Літаратуразнаўства як навука, якая праз вывучэнне слоўнага мастацтва таксама даследуе чалавека, у апошні час слушна робіць самаідэнтыфікацыю асобы прадметам і свайго даследавання - нароўні з характарам, светапоглядам і іншымі ідэйна-мастацкімі характарыстыкамі персанажа. Пра гэга сведчаць працы Л. Сафронавай, С. Імяхелавай і іншых, дзе робяцца спробы асэнсавання ідэнтычнасці ў дачыненні да літаратурнага героя.
Спецыфіка літаратуразнаўчага вывучэння названай праблемы ў тым, што даследчык найперш мае справу не з рэальным грамадствам або тым ці іншым асобасным тыпам, а са створанай аўтарам умоўнай мастацкай рэальнасцю. Такім чынам, прадметам даследавання ў літаратуразнаўстве выступае самаідэнтыфікацыя асобы літаратурнага героя як таго завершанага цэлага, пра якое распавядаў М. Бахцін. Гэтая завершаная цэласнасць, з аднаго боку, дэманструе персанажа ва ўсёй паўнаце, у пэўным сэнсе палягчаючы аналіз яго асобы. З іншага боку, ідэнтыфікацыю немагчыма вывучаць як непасрэдна дадзеную ў тэксце характарыстыку, бо яна не падаецца аўтарам прама, а ствараецца за кошт шматлікіх, часцей за ўсё, ускосных мастацкіх сродкаў. Даследчыца Л. Сафронава адзначыла, што “ідэнтычнасць героя ўвогуле выслізгвае ад чытача, бо часта бывае ўскладненая”. Сапраўды, постаць персанажа часта вельмі неадназначная, супярэчлівая. Таму даследаванне самаідэнтыфікацыі асобы - таго, як герой сябе вызначае, з якой групай людзей атаясамлівае, ад каго адрознівае - у мастацкім творы магчыма толькі праз спасціжэнне завершанага цэлага героя з усімі ягонымі супярэчлівасцямі і неадназначнасцямі. Вельмі важную ролю, на наш погляд, тут адыгрываюць ідэйна-мастацкія характарыстыкі і фармальныя спосабы, з дапамогай якіх аўтар раскрывае чытачу асобу персанажа, ягоную “самасць”. Улічваючы пэўную долю ўмоўнасці ў аналізе канкрэтных спосабаў выражэння самаідэнтыфікацыі, разгледзім з іх асноўныя, найбольш істотныя для творчасці абраных аўтараў.
Вельмі характэрная рыса для апавяданняў Максіма Гарэцкага - раскрыццё самаідэнтыфікацыі персанажа праз непасрэднае стаўленне наратара да яго, што ў пэўнай ступені звязана са спецыфічнай для М. Гарэцкага дакументальнай накіраванасцю многіх яго твораў, у тым ліку і апавяданняў. Гэта перадусім большасць “Сібірскіх абразкоў” (1926 - 1928), апавяданні “Скарб” (1921), “У 1920 годзе” (1921), “Сон” (1929 - 1930), занатоўка з запісной кніжкі “Бацька осліп” (1930) і інш.
Як правіла, у такіх творах прысутнічае блізкі да аўтара вобраз апавядальніка. Пры гэтым наратар не з’яўляецца галоўным героем, а толькі тым “сродкам”, лакалізацыяй пэўнага пункту гледжання, з дапамогай якога чытач даведваецца пра персанажаў апавядання. Ён герой-назіральнік, што распавядае пра іншых, дае ўласную маральную ацэнку, своеасаблівы “праваднік” ва ўнутраны свет персанажаў.
У апавяданні “Скарб” М. Гарэцкі знаёміць чытача з нібыта “панурым, бедным віленчуком- фурманшчыкам”, які ў восеньскую непагадзь перавозіць апавядальніка. У хуткім часе наратар даведваецца, што вазніца не такі ўжо нешчаслівы, якім яго ўяўляў напачатку: ён валодае тутэйшымі таямніцамі, не толькі чуў пра іх, але і ледзь не трымаў іх у руках... Аднак, да вялікага шкадавання апавядальніка, сам фурман гэтага не ўсведамляе. Будучы простым селянінам без уласнай зямлі, ён вымушаны цяжкай працай зарабляць на хлеб, а не разважаць пра нейкія скарбы і таямніцы свайго народа, бо для беларускага селяніна рэдкае здарэнне са скарбам - звычайная справа сярод падобных гісторый, вядомых з дзяцінства. Таму шчаслівы выпадак для яго - не дакрананне да гістарычнага моманту, а вялікі заробак, атрыманы ад немцаў, шукальнікаў скарбу. Такім чынам, фурман не ідэнтыфікуе сябе як носьбіта каштоўных народных таямніц, якім насамрэч з’яўляецца, што выклікае шчырыя шкадаванні наратара. Кругагляду героя не стае выразнага патрыятычнага ўсведамлення сябе спадчыннікам мясцовай гісторыі - чыннікам уласнай грамадзянскай супольнасці, беларускага народа, на што сугестыўна звяртае чытацкую ўвагу пісьменнік. У прозе М. Гарэцкага, аднаго з лідараў адраджэння духоўнасці і дзяржаўнасці беларускай нацыі ў 1910 - 1920 гг., такі ідэйна-мастацкі ракурс дамінуе.
Праз героя-апавядальніка даведваемся і пра персанажаў апавядання “У 1920 годзе” М. Гарэцкага, дзеянне якога адбываецца ў час Слуцкага паўстання восенню 1920 г. паміж польскім і савецкім фронтам. Наратар аказваецца выпадко- вым сведкам гутаркі двух няшчырых “беларусізатараў”: настаўніка і вярбоўшчыка ў беларускае войска. Абодва дбаюць толькі пра ўласную матэрыяльную выгаду і бяспеку. Вярбоўшчык увогуле разумее беларускую агітацыю як удалы спосаб зарабіць на “ідыётах” “без войска”. У той жа час у памяці наратара жывуць і іншыя, адданыя справе людзі - сяляне, якіх яшчэ мала, але яны ўжо добра ўсведамляюць сябе беларусамі і разумеюць, што за свае інтарэсы трэба змагацца самім. Гэта праваднік і яго сям’я, яны не проста спагадаюць народнай справе, а гатовыя аддаць за яе жыццё. Па сутнасці, ідэя адэкватнай самаідэнтыфікацыі персанажа, звязаная з маральна-этычнымі ўстаноўкамі асобы, адлюстроўваецца М. Гарэцкім праз рэалістычную тыпізацыю беларускай рэчаіснасці 1920 г. і з’яўляецца адной з цэнтральных у апавяданні.
Часам М. Гарэцкаму не трэба нават маляваць партрэты герояў (як, напрыклад, у “Скарбе”), нават апісваць іх разважанні (як у апавяданні “У 1920 годзе”), каб раскрыць самую іх сутнасць. Наратар з занатоўкі “Бацька осліп” перадае кароценькую сцэнку, якую мімаходам назірае ў чыгуначным буфеце. Безуважлівае “я сам абедаю...” у адказ на просьбу хлопчыка-жабрака выяўляе ў персанажу-пасажыру абыякавага да людзей, прагматычна настроенага мешчаніна з абмежаваным патэнцыялам для свядомай самаідэнтыфікацыі.
У Леаніда Андрэева апавяданні з героем-наратарам, які выконваў бы падобную функцыю раскрыцця асобы іншага персанажа, практычна адсутнічаюць. Выключэнне - твор “На станцыі” (1903), дзе аб’ектам для назіранняў апавядальніка становіцца станцыйны жандар - звычайны вясковы хлопец, што сумуе па фізічнай мужыцкай працы, знаходзячыся відавочна не на сваім месцы. Апавядальнік непакоіцца, што такая нуда зусім не бяскрыўдная, бо герой, займаючы пасаду праваахоўніка, не ўсведамляе адказнасці свайго месца. Аднак даволі добра разумее, што мае прывілеяваны статус і своеасаблівую ўладу над астатнімі. Атрымліваецца навязванне сабе пэўных сацыяльных стэрэатыпаў, герой пачынае ідэнтыфікаваць сябе з сацыяльнай роляй на шкоду агульначалавечай, асобаснай. Не дзіўныя хваляванні наратара за кагосьці. хто воляй выпадку стане ахвярай нулы і сацыяльных забабонаў былога вясковага хлапчука. Апавяданне пацвярджае адметны андрэеўскі пункт гледжання на праблему самаідэнтыфікацыі асобы: для Л. Андрэева важная найперш узаемаабумоўленасць сацыяльнага і маральна-этычнага ў завершаным цэлым пэўнай асобы - без тых акцэнтаў на нацыянальнай праблематыцы, якія найважнейшыя для М. Гарэцкага.
Самаідэнтыфікацыя асобы героя можа раскрывацца не толькі праз наратара, але і праз іншага персанажа. Вельмі цікавы творчы прыём -увядзенне ў тэкст гнроя, праз адносіны да якога выяўляецца сутнасць іншых, часта другасных персанажаў. Такі герой выконвае своеасаблівую “правакацыйную” функцыю, хоць часта вонкава бывае галоўным персанажам. Сапраўды, юродзівы Алёша, злодей або прастытутка Караулава [з апавядання “Алёша-дурачок” (1898), “Выпадак” (1901), “Хрысціяне” (1906) Л. Андрэева] - цэнтральныя героі, на якіх заснаваны сюжэт і канфлікт твора. Больш за тое, гэта маргінальныя тыпы, чые паводзіны і лад жыцця супярэчаць агульнапрынятым нормам. Тое ж датычыцца апавяданняў “Хадзяка” (1916), “Дурны настаўнік” (1921), “Дурная” (1928), “Неразгаданыя людзі” (1929 – 1950) М. Гарэцкага з героем-жабраком. У згаданых апавяданнях цэнтральны персанаж не нясе (або амаль не нясе) самастойнай ідэйнай нагрузкі, нягледзячы на сваю спецыфічнасць і ўнікальнасць, непадобнасць да іншых людзей. Яго роля ў тэксце заключаецца ў тым, каб прыцягнуць увагу і выклікаць рэакцыю на сябе, выявіць стаўленне да сябе з боку іншых, другасных персанажаў. Такім чынам і раскрываецца самаіцэнтыфікацыя другасных персанажаў. Названыя апавяданні маюць вострую сацыяльную накіраванасць, а персанажы ўвасабляюць розныя грамадскія тыпы. Праз такіх персанажаў непадобных на астатніх людзей, адлюстроўваецца той збой, які дае нібыта правільная, лагічна ўпарадкаваная грамадская сістэма, разбураюцца вывераныя агульнапрынятыя нормы сацыяльнага парадку. I становіцца відавочна, што “правільныя”, “нармальныя” людзі ператвараюца ў бессэнсоўны, жорсткі і абыякавы натоўп, агрэсіўны да інакшага, гатовы адпрэчыць усе нефарматнае, утапіць яго ў сваіх прывычных забабонах і стэрэатыпах.
Менавіта такутю сітуацыю малюе Л. Андрэеў у апавяданні “Хрысціяне”: працэдура прынясення прысягі на судовым працэсе ператвараецца ў спектакль, дзе “весело, тепло, уютно”. Парушэнню дзейства пагражае сведка Караулава, якая адмаўляецца прысягаць суду перад Богам, бо, хоць і верыць у Хрыста, будучы прадстаўніцай “старажытнай прафесіі”, саромеецца крывадушна назваць сябе хрысціянкай. Увага пісьменніка пры гэтым накіравана не на матывы ўчынку гераіні, а на публіку, на выкрыццё яе двудушнасці. Усе ў зале суда ідэнтыфікуюць сябе як хрысціян, пазіцыянуюць сябе добрапрыстойнымі грамадзянамі. Тым не менш паступова становіцца бачна, што і старшыня, і судовы прыстаў, і выкліканы для перамоў са сведкай святар гатовыя маніпуляваць вельмі сур’ёзнымі рэчамі - прыстойнасцю, законамі, нават рэлігіяй - дзеля паспяховага пазбаўлення ад лішніх складанасцяў. Аўтар паказвае, што самаідэнтыфікацыя гэтых персанажаў зусім не супадае з тым, што яны рэальна з сябе ўяўляюць.
Паказальная таксама сітуацыя з жабраком, якога вядуць па этапе канваіры з апавядання “Хадзяка” М. Гарэцкага. У ім важна не тое, ці насамрэч бадзяга - чалавек зусім невядомы, ці амаль свой, родам з гэтай вёскі; а важна тое, як сустракаюць вяскоўцы выпетранага жыццём старога хадзяку; як усведамляюць чалавечую супольнасць. Праз стаўленне да яго пісьменнік нібыта выпрабоўвае сялян на чалавечнасць. Лягчэй, вядома, жыць, кіруючыся прынцыпамі скептыка Астапа, бо старац, магчыма, з тых, што “працаваць не хочуць... а як пастарэе, знядужае, дык бяры яго, кармі, садзі на свой карак”. Або не цяжка таксама “ўтаропіцца”, як робіць большасць сялян і чакаць, што ўсё само, без іх вырашыцца. Па-іншаму ставіцца да старца жаласлівы Дзёма, але і ён ацступае перад напорам іншых. Цікавым персанажам аказваецца дзед Тодар, які, нягледзячы на нетрывалае ў грамадзе становішча (бо ўжо і сам стары, працаваць многа не можа, а таму і права голасу нароўні з астатнімі не мае), шкадуе хадзяку, магчымага “землячка”, ды і ўвогуле “заўсёды рад прывітаць падарожніка”.
Яшчэ адзін спосаб выражэння самаідэнтыфікацыі персанажаў - дэманстрацыя пісьменнікам іх уласных думак і ўяўленняў, так званая своеасаблівая самапрэзентацыя. Такі прыём даволі распаўсюджаны ў творчасці і М. Гарэцкага, і Л. Андрэева, прычым героем у іх можа быць і сам апавядальнік: напрыклад, у апавяданнях “Ідуць усе - іду я...” (1919), “Еду дамоў” (1921), “Пакінутыя хаты” (1921) М. Гарэцкага, “Хлусня” (1901), “Праклён звера” (1908) Л. Андрэева. Толькі ў адрозненне ад першага вылучанага намі спосабу выражэння самаідэнтыфікацыі наратар тут надзяляецца функцыяй галоўнага героя; ён ужо не садзейнічае паказу іншых персанажаў, а сам аказваецца цэнтральным аб’ектам чытацкай увагі, апроч таго, больш дыстанцыяваным ад постаці самога пісьменніка. Яскравыя прыклады названай самапрэзентацыі знаходзім таксама ў творах “Апавяданне пра Сяргея Пятровіча” (1900), “Апавяцанне пра сем павешаных” (1908), “Няма прабачэння” (1904), “Супакой” (1911) Л. Андрэева; “Маці” (1916), “Рунь” (1914), “Як удава” (1932 - 1933) М. Гарэцкага і інш.
Так, напрыклад, у дванадцаці частках “Апавядання пра сем павешаных” паступова раскрываюцца пачуцці і думкі кожнага з асуджаных на смерць: міністра, які чакае свайго забойства, а таксама семярых тэрарыстаў-смяротнікаў - яшчэ зусім зялёных, наіўных хлопцаў і дзяўчат, якія самі не ўсведамляюць дакладна, што і дзеля чаго мелася быць. Л. Андрэеў добра паказаў неадэкватнасць самаідэнтыфікацыі персанажаў: неўсвядомленасць матывацый, дзеянняў, неразуменне сапраўднага стану рэчаў і ўсяго, што адбываецца. Здаецца, сацыяльныя бунты кімсьці рацыянальна рыхтуюцца і маюць на ўвазе пэўныя мэты, разуменне ступені адказнасці за экстрэмальныя ўчынкі. Замест гэтага мы бачым поўную неадпаведнасць суб’ектыўнага і аб’ектыўнага: як на пачатку апавядання міністр шчыра не разумее, за што на яго асобу будзе рабіцца замах, так і “злосныя” тэрарысты, якія нібыта прагнуць крыві і адплаты, аказваюцца несувымернымі з крывавымі справамі ды не ўсведамляюць, за што іх трэба вешаць (бо і здзейсненае не здаецца ім рэальным забойствам).
Праз уласныя разважанні раскрываецца асоба Уладзімера З. у апавяданні “Рунь” М. Гарэцкага. Значная частка твора падаецца ў форме дзённікавых запісаў галоўнага героя, хоць прысутнічае і вобраз наратара, які перадае пэўныя біяграфічныя звесткі Уладзімера, іншымі словамі, выконвае ў большай ступені інфарматыўную функцыю. Такі спосаб трансляцыі самарэфлексіі, самаўсведамлення героя дазваляе М. Гарэцкаму драматызаваць нібыта звычайную біяграфію персанажа, гісторыю яго асобаснага станаўлення. Або, напрыклад, асоба гераіні з апавядання “Як удава”: яе лёс вонкава быццам і не самы дрэнны, аднак яна атаясамлівае сябе з удавой, якая ў паўсядзённых няўдзячных клопатах не столькі страціла мужа (яго павагу і каханне), колькі пахавала частку самой сябе... Самапрэзентацыя персанажаў у названых апавяданнях М. Гарэцкага і Л. Андрэева ілюструе стасункі асоба - соцыум, падкрэслівае важнасць паўнавартаснай сацыялізацыі чалавека ў канкрэтнай гістарычнай і культурнай сітуацыі.
Нягледзячы на наяўнасць самых розных сродкаў адлюстравання ўнутранага свету героя, вырашальную ролю для выражэння самаідэнтыфікацыі асобы ў большасці тэкстаў “малой” прозы названых аўтараў усё ж такі адыгрывае дзеянне: паводзіны, намеры, учынкі герояў у той ці іншай сітуацыі і дэталі здарэння. З аднаго боку, гэта дазваляе больш выразна паказаць асобу персанажа, бо сапраўднае выпрабаванне на чалавечнасць магчыма ўбачыць лепш менавіта праз абмалёўку рэальнага ўзаемадзеяння і ўчынкаў людзей, чым праз аповед наратара або самога героя. З іншага боку, у такім выглядзе самаідэнтыфікацыя асобы становіцца больш неадназначнай і дапускае больш інтэрпрэтацый, бо чытач не заўсёды мае магчымасць даведацца, шго адбываецца ў свядомасці героя. Трэба, вядома, улічваць, што падзейнасць у той ці іншай ступені мае месца і значэнне для раскрыцця героя ў кожным мастацкім творы, але важна размяжоўваць, калі падзея з’яўляецца вызначальнай для раскрыцця ўнутранага свету персанажа, а калі толькі суправаджае яго раскрыццё.
Апроч таго, нярэдка важнае значэнне мае не сама падзея, якая можа быць зусім звычайнай, паўтарацца з дня ў дзень, як, напрыклад, у апавяданнях “Злосць” (1920) М. Гарэцкага, “Горад” (1902) Л. Андрэева. У першым з твораў азлобленасць жыхара хутара Васіля Арцямёнка - з’ява для ўсіх персанажаў зусім не новая; як і прывычныя, безуважлівыя, выпадковыя штогоднія сустрэчы выпадковых людзей у апавяданні “Горад”. У падобнай сітуацыі можна гаварыць пра вырашальную ролю не столькі самой падзеі, колькі ўзаемадзеяння паміж персанажамі (або яго адсутнасці) у апавяданні. Учынкі тут маркіруюцца словам, дыялогам, у якіх і пацвярджае герой сваю маральную ўстаноўку і ідэнтычнасць.
Вядома, шматлікасць ідэйна-мастацкіх характарыстык і спосабаў, якія выкарыстоўваюць М. Гарэцкі і Л. Андрэеў для рэпрэзентацыі асобы герояў, не вычэрпваецца названымі ў артыкуле. Больш за тое, вылучаныя намі спосабы (прэзентацыя персанажа наратарам, самапрэзентацыя і ўвядзенне ў тэкст героя-“правакатара”) узаема- дзейнічаюць у адным творы, дапаўняючы адзін аднаго. Аднак асаблівасці жанру апавядання дазваляюць выявіць гэтыя спосабы больш канкрэтна, паколькі ў апавяданні нярэдка дамінуе адзін з іх - у адрозненне ад жанраў вялікага эпасу. У прозе з больш разгалінаванай і аб’ёмнай сюжэтна- кампазіцыйнай структурай на тым ці іншым этапе эвалюцыі персанажа выкарыстоўваецца большы арсенал сродкаў раскрыцця яго асобы.
Такім чынам, характар адлюстравання самаідэнтыфікацыі герояў у прозе М. Гарэцкага і Л. Андрэева прадвызначаны не толькі спецыфікай творчых індывідуальнасцей і прыхільнасцю да тых ці іншых форм псіхалагічнага аналізу; вызначальнымі тут з’яўляюцца таксама асаблівасці беларускай і рускай гісторыка-культурнай прасторы. Для беларускага пісьменніка найважнейшы складнік самаідэнтыфікацыі асобы - усведамленне персанажамі праблем, звязаных з блізкім колам людской супольнасці (сям’я, аднавяскоўцы, агульнае гістарычнае мінулае: апавяданні “Роднае карэнне”, “Прысяга”, “Скарб”, “Сасна” ), а таксама з усведамленнем агульных задач адраджэння беларускай нацыі (апавяданні “Рунь”, “Фантазія”, “Усебеларускі з’езд 1917-га года”, “У 1920 годзе”). У прозе Л. Андрэева на першым плане - узаемаабумоўленасць сацыяльнага і маральна-этычнага ў завершаным цэлым пэўнай асобы, без акцэнтаў на нацыянальнай праблематыцы, найважнейшых для беларускай літаратуры пачатку XX ст. Многія творы “малой” прозы Л. Андрэева маюць вострую сацыяльную накіраванасць і канкрэтную сацыяльную адрасацыю (апавяданні “Абарона”, “Выпадак”, “Качаня”, “Хрысціяне”), а вобразы персанажаў з неадэкватнай самаідэнтыфікацыяй дазволілі Л. Андрэеву адлюстраваць крызісныя з’явы ваўнутраным свеце чалавека (“Апавяданне пра Сяргея Пятровіча”. “У падвале”, “Няма прабачэння”); той збой, выніку якога ў грамадскай думцы разбураліся вывераныя агульнапрынятыя нормы сацыяльнага парадку (“Апавяданне пра сем павешаных”, “Губернатар”, “Цемра”). У рускай літаратуры напярэдадні распаду Расійскай імперыі менавіта гэты ракурс у асэнсаванні рэчаіснасці быў надзвычай актуальным.
У творчай спадчыне Максіма Гарэцкага і Леаніда Андрэева не толькі знаходзяць адлюстраванне розныя сродкі і спосабы раскрыцця самаідэнтыфікацыі асобы (прэзентацыя персанажа наратарам, самапрэзентацыя, увядзенне ў тэкст героя-“правакатара”), але і адзначаюцца адрозненні ў характары самога феномену самаідэнтыфікацыі. Калі ў Леаніда Андрэева пэўны выпадак нярэдка аказваецца пераломным, вырашальным для свядомасці персанажа, карэнным чынам мяняе (узбагачае альбо абдзяляе) жыццё, то ў творах беларускага пісьменніка сітуацыя часцей падштурхоўвае да раскрыцця ўжо наспелых пачуццяў, дазваляючы ім рэалізавацца.
Віталь Падстаўленка
Iсцiна ў каляровай вокладцы
(Жанр сказа ў беларускай сатырычнай прозе 20—30-х гадоў XX ст.)
У літаратуры 20-х гадоў назіраецца росквіт жанру сказа, што было выклікана. з аднаго боку, «імкненнем паказаць ломку грамадскіх стасункаў, сацыяльныя зрухі з пункту гледжання самых разнастайных сацыяльных груп — людзей з народа, прадстаўнікоў гарадскога мяшчанства, духавенства і г.д.», а з другога, — гэты факг адлюстроўвае ўсвядомленае жаданне літаратуры «да рэалізацыі прынцыпаў народнасці <...> і выражэння духу нацыі...». Жанр сказа, маючы старажытны генезіс і арганічна відазмяняючыся ў розныя перыяды развіцця літаратуры. у першай трэці XX ст. канчаткова замацоўвае ўласна жанравую спецыфіку.
Сказ — жанравая форма апавядання, якая «стылізуецца пад вусна вымаўляемы. тэатральна імправізаваны маналог» наратара, арыснтуецца «на спачувальна настроеную аўдыторыю», развівас сабой тэндэнцыю да ўзнаўлення характэрнай, тыповай мовы.
Сказу ўласцівы наступныя прыкмсты: двухгалоснасць (сепарацыя вобразаў аўтара і наратара), «шчырасць і дакладнасць мовы» (А. Луначарскі). яе максімальная «дэмакратызацыя», «ілюзія кантакту» героя і рэцыпіснта (Г. Белая), што дасягаецца праз імітацыю пабудовы твора ў працэее непасрэднага гаварэння.
Даслсдаваннем жанру сказа займаліся рускія вучоныя з пачатку мінулага стагоддзя. У беларускім літаратуразнаўстве асобныя аспекты жанравай структуры сказа былі прааналізаваны ў навуковых даслсдаваннях З. Драздовай, М. Чаеўскай, Л. Алейнік. Тым не менш, канцэптуальнае вывучэпнс жанру сказа застасцца перспектыўнай задачай айчыннага літаратуразнаўства, што і абумовіла даследчую зацікаўленасць у дадзеным накірунку. Між тым, праяўленпе элементаў сказа (сказа ў значэнні «літаратурны жанр») мае арыгінальны характар у беларускім апавядальным эпасе гэтага перыяду (творы Л. Калюгі. К. Крапівы. «Дурная галава» М. Гарэцкага, «Цмок» В. Ластоўскага. Папоўскі Вялікдзень» К. Чорнага).
Стылёвай непаўторнасцю і нацыянальнай самабытнасцю вызначаецца проза Л. Калюгі (Кастуся Вашыны). у прыватнасці яго апавядальны эпас малой формы зазначыць, што і да цяпсрашняга часу застаецца канчаткова нявырашаным жанравы аспект апавяданняў пісьменніка.
Найперш, варта вызначыць ступень аўтаномнасці вобразаў аўтара і апавядальніка аналізуемых намі мастацкіх аб’ектах. Жанравы закон сказа патрабуе. каб адзначаныя вобразы былі дакладна акрэсленыя і не маглі сінтэзавацца ў абагулены, злітны вобраз. Пры гэтым апавядальнік можа быць канкрэтна названы альбо падразумявацца. Менавіта па апошняй схеме ідзе Л. Калюга. Патэнцыяльным апавядальнікам стан, адзін з насельнікаў вёскі Баркаўцы(як варыянт яе — вёска Пагулянка). Які распавядае бытавыя гісторыі філасофска-павучальнага характару з іранічным падтэкстам.
Хоць вобраз аўтара цалкам не раскрываецца ў мастацка-гнасеялагічным плане, але гэта не супярэчыць жанравым законам сказа. Гэты вобраз тут выступае арганізуючым цэнграм і, праяўляючыся апасродкавана, напрыклад, праз мінімальныя аўтарскія сігналы — падзагалоўкі (апавяданне «Як Міхалюку Баркаўцы даліся ў знакі» - «Запаметка вясковага дапішчыка...») і праз захаванне падрадковай звышіранічнай танальнасці, замыкае сабой кампазіцыйны ланцуг асноўных вобразаў твора сказавай будовы. Кантэкстуальная неакрэсленасць вобраза аўтара і прыводзіць да варыянтнасці жанравага вызначэння. Працять размову пра жанравыя асаблівасці сказаў, адзначым, што яшчэ адным структурным крытэрыем для гэтых твораў з’яўляецца наяўнасць вобраза слухача. Сам расповед адрасаваны пэўпай аўдыторыі, адбываецца наўмысная ці падсвядомая арыентацыя на яе, таму павышаецца ступень экспрэсіўнасці апавядальнай гісторыі і пашыраецца працэс мастацкага малявання словам. У дачыненні да сказаў Калюгі трэба сказаць, што вобраза слухача сведчыць наступныя кантэкстуальныя прыкметы: пытанні (звароты) да апанента-суразмоўцы, выкарыстанне адметнай эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. Адзначаныя асаблівасці павышаюць камунікатыўную ролю і ствараюць эфект дыялагічнасці.
Зварот Л. Калюгі да сказавай формы, як быў дэтэрмінаваны шэрагам ПРЫЧЫН аб’ектыўна-суб’ектыўнага характару. Сярод так званых «вонкавых» абставін трэба прыгадаць неспрыяльнасць часу для адкрыта-палемічных выступленняў грамадска-нацыянальнай накіраванасці. Таму Л. Калюга і звяртаецца да мастацкай дзейнасці, у прыватнасці, да гумарыстычна-сатырычнай прозы, бо здаўна вядомы апазіцыйны характар смеху ў адносінах да «змярцвелых» формаў быцця і свядомасці. Смех «выклікае першасную хаатычнасць» (Д. Ліхачоў), тым самым нішчыць звыклыя стэрэатыпы. Да таго ж даследчыкі творчаспі Калюгі адзначаюць цікавасць пісьменніка да вусна-паэтычнай творчасці беларусаў, у якой празаік бачыў не толькі духоўна-мастацкую скарбніцу, але і магчымасць раскрыцця нацыянальнай самабытнасці народа. Кажучы словамі З. Драздовай, пісьменніка найбольш цікавіць тое, што на пэўны час «у літаратуры 20-х гадоў <...> адышло на другі план — прыроджанае. псіхалагічнае ў чалавеку <...> У полі зроку Калюгі — тое, што розніць чалавека ад іншых, выяўляе яго унікальнасць». У час. калі адбываецца ўтрыроўка нацыянальных катэгорый, было важна захаваць гістарычную памяць і ментальнасць народа. Гэтую творчую задачу і рэалізоўваў Л. Калюга ў сваіх даходлівых па форме і філасофска-прытчавых па змесце сказах. галоўны герой якіх — чалавск-унікум, дзівак. што жыве па сваіх законах і ў сваім часе. Гэты вобраз пераходзіць з аднаго твора пісьмснніка ў другі («Лук’ян — капераціўскі сабака», «Трахім з Пагулянкі». «Трахім — штучны чалавек». «Іллюк-даследчык». «Тахвілін швагер» і інш), прычым трансфармацыя персанажа адбываецца толькі ў якасным плане раскрыцця з нечаканых ракурсаў яго багатай натуры. Заўважаецца цікавая асаблівасць, звязаная з мастацкім часам у сказах Л. Калюгі: усе творы прысвечанны падзеям з дарэвалюцыйнай рэчаіснасці, зварот да якой быў прадвызначаны неабходнасцю канчатковага спасціжэння сучаснага на той момант грамадска-палітычнага становішча.
Мастацкай форме прамоў-сказаў празаік надае не рытарычна-дыдактычны змест, а філасофска-камічнае напаўненне, што спрыяе большай даходлівасці і глабальнасці ўспрыняцця твораў. Зварот пісьменніка да сказавай прозы быў прадвызначаны і той акалічнасцю, што традыцыйная формула архітэктонікі твора (аўтар—апавядальнік— слухач—чытач). дазваляла аўтару стаць выразнікам тыповага. масавага голасу.
Адметнасцю стылю Л. Калюгі з'яўляецца і тое. што ў яго сказах заўважаецца пэўная творчая праекцыя пабудовы мастацкага свету: праз адзінкавы вобраз чалавека-унікума празаік абмалёўвае рысы нацыянальнай ментальнасці і праз выпадковасці і нечаканыя здарэнні ідзе да шырокай прасторы народнага жыцця. Гэтую тэзу пацвярджаюпь і высновы I. Чыгрына. які. у прыватнасці. зазначае: «Мастацкаму пісьму Л. Калюгі ўласціва глыбокая аб'ектывізацыя апавядальнага палатна <...> таму падзеі і героі бачацца. успрымаюцца больш кампактнымі, агульнатыповымі, згладжваюцца ў дэталях». Акрэсленыя асаблівасці з'яўляюцца адзнакай высокамастацкасці эпічнага пачатку творчай манеры пісьменніка і яго выключнай таленавітасці. Невыпадковым стаў і той факт. што сам К. Чорны гаварыў пра тое, што Л. Калюга «Богам дадзены талент».
Сказы пісьменніка адзначаюцца вострай канфліктнасцю, абумоўленай сутыкненнем галоўнага героя з часам і абставінамі, у выніку чаго апавядальнае палатно набывае рысы альбо драматычнага, альбо камічнага гучання. Шэрасць і аднастайнасць жыцця, закасцянеласнь яго правіл — усе гэта паслужыла перадумовай стварэння яркіх вобразаў. якія ў «перакуленым» свеце здзяйсняюць свае парадаксальна-камічныя ўчынкі.
У рэчышчы класічных традыцый пабудавана кампазіцыя сказаў празаіка. Зачын твора, лаканічна-ёмісты па змесце, мас своеасаблівую формулутэзу, якая пацвярджаецца ці адмаўляецца ў асноўнай частцы і служыць галоўным арыенцірам аўтарскай характарыстыкі персанажа ці ацэнкі падзей. Асноўная частка адлюстроўвае вострую канфрантацыю герояў і супярэчліва характарэзуе пэўную з’яву. Увядзенне ў твор вобразаў-антаганістаў (альбо рознабаковьт падыход да вызначэння сапраўднасці адзначанага ў зачыне факта) прыводзіць да аб’ектыўнасці і грунтоўнасці высноў у творы. Канцоўка сказаў таксама выступае важным структурным элементам. бо трапна падсумоўвае папярэдняе развіццё падзей і завяршае дакладна вызначаную кампазіцыю.
Мастацкія пошукі нацыянальнай унікальнасці прывялі празаіка да стварэння вобраза-тыпа, пра абагуленасць, тыповасць якога гаворыць і той факт, што пісьменнік не дае дэталізаванага паргрэта свайму герою, а змяшчае ў творах толькі лаканічныя характарыстыкі-эпітэты: «непрыбытковы», «валачашчай натуры», «штучны чалавек», «нікчэмны», «шалахвост». Гэтыя характарыстыкі ствараюць уражанне непрацавітасці, гультайства «дзівака». перадаюць яго пасіўна-прыгнечанае стаўленне да рэчаіснасці, але такія адносіны героя да быцця — засцерагальная функцыя захавання сябе ў «пераломны час». Гультайства героя дэтэрмінавана бессэнсоўнай, душэўна спусташальнай фізічнай працай. Грамадская пасіўнасць — маска, за якой схавана жаданне змяніць жыццё ці, ад немагчымасці гэтага, хаця б пакпіць з яго.
Мова сказаў Л. Калюгі вызначаецца наступнымі асаблівасцямі: разнастайнасць размоўных інтанацый. зваротаў да слухача, пабочных гутаркова стылізаваных канструкцый, ужыванне простамоўных выразаў, камічных параўнанняў, паўтораў, каламбураў, прыказак і прымавак, рытмічных канструкцый, выкарыстанне мастацкага прыёму «сказавага жэсту» — усё гэта разам надавала творам значную экспрэсіўнасць і непаўторны стылёвы каларыт.
Ідэйную сутнасць сказаў Л. Калюгі вызначае папярэджанне аўтара аб небяспецы тагачасных сацыяльна-палітычных тэндэнцый: палітыкі дэнацыяналізацыі і адчужэння ад Зямлі. У супрацьвагу ім празаікам быў створаны свой «антысвет», трываласць якога прадвызначана законамі народнай маралі і унівсрсальнасцю смеху. Пры гэтым, як у свой час слушна заўважаў Д. Ліхачоў, адбываецца не прамое высмейванне рэчаіснасці, а збліжэнне яе са смехавым «вываратным» светам. «Пры збліжэнні страчвалася смехавая сутнаспь «вываратпага» свету, ен рабіўся сумным і нават жахлівым».
У пачатку 30-х гадоў Л. Калюга не пакідае літаратурнай дзейнасці, бо, кажучы словамі Я. Лецкі. самавыяўленне сябе ў творчасні — «гэта арганічная патрэба сапраўднага таленту». Празаік вяртаецца да першасных жанравых «напрацовак»: у 1932 годзе ім былі напісаны дзве сацыяльна-бытавыя навелы — «Цеснаватая куртачка» і «Вам знаёмае». Стыль гэтых твораў вызначаецца шэрагам асаблівасцей, не заўсёды характэрных для папярэдняй «малой» прозы пісьменніка: эклектызм аб’ектыўнай і суб’ектыўнай манер аповеду, актуальнасць праблематыкі, сюжэтна-кампазіцыйная завершанасць, падзейная насычанасць, элементы псіхалагізму (перадача асабістага ўспрыняцця пратаганістам навакольнага свету), лірызм (увага да рамантычных перажыванняў герояў), уключэнне ў сюжэтную канву афарыстычных выказванняў аўтара, вылучэнне на першы план метафарычнай дэталі («цеснаватая куртачка» з аднайменнага твора як сімвал повязі чалавека з першаасновай — архетыпамі жыцця: малая радзіма, сяброўства, каханне). Натуральнасць — дамінуючы элемент стылю Л. Калюгі — захоўваецца ў гэтых навелах, і, думаецца, менавіта яна стала дэтэрмінанай вар’іравання (карыгіравання) у іх характару камізму.
Лёгкая іранічнасць з адценнем пацешлівага гумару, што стварала самабытнасць ранейшых сказаў празаіка, трансфармавалася ў горкую іронію напаўэлегічнай настраёвасці ў гады «фізічнага і маральнага тэрору».
Вялікую жанравую групу ўтвараюць сатырычна-гумарыстычныя сказы К. Крапівы, у лік якіх уваходзяць: «Каровін мужык», «Як ён стаў бязбожнікам», «Недарэчная штука», «Клас», «Пад грукат колаў», «Падарожнае», «Аднае раніцы», «Смерць», «Мой сусед», «Вайна», «Гарэлік і яго жонка».
«Даступнаспь, гранічная яснаспь і лаканічнасць» стылю класіка беларускай літаратуры (Д. Бугаёў) адметна праяўляецца ў сказавай форме, у межах якой трывіальны выпадак ці будзённы факт жыцця набывае аналітычны характар і філасофскую тыповасць. Тэматыцы твораў К. Крапівы ўласціва неаднароднасць, што такім чынам выяўляе жаданне аўтара шматгранна адлюстраваць у творчасці безліч праяў «атмасферы часу». У якасці мастацкага аб’екта класікам была абрана такая распаўсюджаная грамадская з’ява як абывацельшчына Аднак, гэта не кан’юнктурны выбар, а спроба аўтара пакінуць свой варыянт творчых высноў у рэчышчы гуманістычнай канцэпцыі сусветнай літаратуры.
Форма шчырага канфідэнцыяльнага маналога наратара стала найбольш спрыяльнай умовай для скаыстання мастацкага прыёму самахарактарыстыкі персанажа, дзякуючы чаму зніжаецца стутень маралізатарства, павялічвасцца дыстанцыя паміж вобразам аўтара і апавядальнікам, што прыводзіць да ўзмацнення элементаў камікавання ў творах. Наратарам у сказах К. Крапівы з’яўляецца падзей ці нават актыўны ўдзельнік (галоўны герой) іх («Смерць», «Вайна», «Падарожнае», «Недарэчная штука» і інш.
У адрозненне ад папярэдне разгледжаных твораў Л. Калюгі, дзе вобраз апавядальніка прадстаўлены абагуленым монатыпам чалавекам з народа, спецыфікай сказаў класіка айчыннай літаратуры можна назваць поліварыянтнасць вобразаў наратараў — сацыяльных масак, якія дэманструюць адметнасці нораваў прадстаўнікоў розных сацыяльных груп у перыяд грамадскіх катаклізмаў (вобразы селяніна, «перадавога» гараджаніна, авантурыста-мешчаніна). Вобраз аўтара ў названых сказах, як і ў «малой прозе» Л. Калюгі, носіць невыразны, напаўнамінатыўны характар, а пэўную акрэсленасць ен набывае толькі ў падтэкставай іранічнай інтанацыі сказаў.
Зачыны твораў К. Крапівы вызначаюцца кампазіцыйнай агульнасцю: аўтарам канстатуецца пэўны факт, гіпатэтычна пераканаўчы і значны па сваёй ідэйнай сутнасці («Мой сусед», «Вайна», «Падарожнае» і інш.), альбо пісьменнікам сцвярджаецца сапраўднасць існавання незвычайнай з’явы («Смерць», «Пад грукат колаў», «Каровін мужык». «Незвычайная штука»), Зачын выступае тут неабходным сюжэтна-кампазіцыйным звяном, бо, фактычна, акрэслівае сабой характар далейшага аповеду, структура якога складваецца па схеме «аргумент—контраргумент—парадаксальная выніковасць». Кантрастнасць аповеду адметна праяўляецца і на моўным узроўні, у прыватнасці, К. Крапівой былі творча выкарыстаны мастацкія патэнцыі прыёму камічнай антытэзы — славеснай двухсастаўнай формулы, у якой сапраўдны сэнс пакладзенага ў аснову тэксту выяўляецца толькі пры супастаўленні дзвюх частак (найбольш паказальнымі прыкладамі з’яўляюцца сатырычныя сказы «Смерць». «Мой сусед»). Пісьменнік імкнўся пераадолець «закасцянеласць» жанравай формы. таму пашыраў творчыя магчымасці сказа, укараняючы ў яго структуру новыя элементы.
Першым вопытам такога кшталту стаў гумарыстычна-сатырычны сказ «Каровін мужык» (1923), які з’яўляецца «носьбітам» дзвюх жанравых форм — сацыяльна-бытавой навелы і сказа. Твору ўласціва свайго роду стылёвая трыхатамія: сінтэз рэалістычнага, псіхалагічна-лірычнага і камічнага пачаткаў.
У гумарыстычным сказе «Клас» (1924) традыцыйная ў народных жартах і досціпах сітуацыя «я не разумею» з’яўляецца апірышчам для мастацкага абыгрывання абсурдысцкага дыялогу, заснаванага на каламбурах, алагізмах, паранамазіі, «памылковай этымалогіі». Характэрнай асаблівасцю гэтага твора і сказа «Пад грукат колаў» (1926) можна назваць метафарычнасць пейзажных замалёвак, што пазбаўляс іх ад празмернага дыдактызму і стварае эфект «усеагульнага смеху».
У адпаведнасці з класічнымі традыцыямі рэалістычнага гратэску асобным камічным персанажам К. Крапіва надае рысы дыспрапарцыянальнасці, гратэскавасці, гіпербалгзуючы ці, наадварот, сатырычна зніжаючы вобраз («Недарэчная штука», «Падарожнае». «Ванна»). Навацыяй для дыскурсу пісьменніка стала, паўтараючы тэзу С. Лаўшука, імітацыя стылю габрэйскай гавэнды (твор «Гарэлік і яго жонка»), Анекдатычнасць сітуацыі, эклектызм сентыментальна- прагматычных разваг актантаў, частыя паўторы, рытарычныя пытанні, воклічы, звароты, прыём псіхалагічнага ўмаўчання, прадметна-наглядныя параўнанні — гэтыя стылёвыя асаблівасці твора правакуюць актыўную аналітычную дзейнасць рэцыпіентаў.
Сатырычны сказ «Мой сусед» (1927) прадэманстраваў майстэрства К. Крапівы ў абмалёўцы герояў з дапамогай трапна падкрэсленых дэталей камічнага партрэта. Арыгінальны характар мае і кампазіцыйная будова твора. Да іранічна «падсвечанага» дынамічнага аповеду дадаюцца неўласцівыя гэтай жанравай мадыфікацыі часткі: філасофскія развагі апавядальніка пра час і трагедыйна-натуралістычны ўрывак-успаміны з імпералістычнай вайны. Сэнсавая роля дадзеных эпізодаў у тым, што яны з большай аб’ектыўнасцю і пераканаўчай тыповасцю даследуюць абставіны бытавання сацыяльнай мімікрыі ў паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці.
Балючае адчуванне дысгарманічнага існавання ў «перакуленым свеце» паслужыла падставай для мастацкай інтэрпрэтацыі таленавітым празаікам А. Мрыем паняцця «карнавал» (як аднаго з фундаментальных архетыпаў народнай смехавай культуры). Найперш, варта акрэсліць само сутнаснае разуменне паняцця «карнавал». Як адзначаў англійскі даследчык П. Бэрк. «карнавал быў часам узаконенага беспарадку, шэрагам рытуалаў перавернутасцей, <...> сучаснікі называлі яго часам шаленстваў, дзе каралём было — вар’яцтва». Усведамленне грамадска-палітычнай сітуацыі ў савецкай краіне як мадэлі «свету наадварот» характэрна для многіх творцаў таго перыяду, безумоўна, гэты момант вызначае і пафас камічнай прозы А. Мрыя. Тэма «апосталы новага часу» заняла ў яго дамінуючую пазіцыю, асабліва ў жанры сказа.
Дэтэрмінізм чалавецтва і часу ў варунках гісторыі выявіў ідэйную інтэнцыю гумарыстычна-сатырычных сказаў А. Мрыя. Канцэптуальная тэма «апосталы новага часу» знайшла ў творчасці празаіка некалькі накірункаў раскрыцця мадэрнізаванага вобраза «цара-слугі» (В. Фрэйдэнберг). Названы вобраз знаходзіцца ў працэсе самаператварэння «маленькага» чалавека ў гіпертрафічнага носьбіта новай маралі (прэпазіцыі ў якой займаюць жывёльнасць, бяздушша, дэструктыўнасць). Такім чынам, дадзеная тэма прадстаўлена ў наступных варыяцыях: а) «маленькі» чалавек пры вялікай уладзе («Камандзір»), б) практыцызм і «біялагічнасць» існавання як вынік уздзеяння «модных» грамадскіх тэорый па пытаннях сям’і і шлюбу («Гармонія ў ружовым»), в) істота новай фармацыі — «чалавек без карэнняў» («Няпросты чалавек»), г) амаральнасць і крывадушша носьбітаў веры («Рабін»).
Вышэй ужо адзначалася недапушчальнасць у сказавай форме звядзення разам вобразаў аўтара і апавядальніка, што стала вельмі спрыяльным момантам пры напісанні негатыўных вобразаў, бо давала права вобразу аўтара суіснаваць паралельна ці поўнасцю абстрагавацца ад не заўсёды ідэйна блізкай сутнасці наратара. Прынамсі, гэты жанравы імператыў быў творча выкарыстаны празаікам у трагікамічным сказе «Камандзір» (1927), які рэтраспектыўна ўзнаўляе крывавыя і бессэнсоўныя ў свасй жорсткасці падзеі грамадзянскай вайны. Вышэй адзначаная спецыфіка міжвобразных стасункаў дапаўняецца ідэйнай аўтарскай адчужанасцю ад вобраза наратара, што яшчэ больш падсумоўвае крытыцызм і апазіцыйнасць пісьменніка адносна «ціхоні-героя».
Травесційна-гратэскавы характар смеху (пры ўсёй сваёй парадаксальнасці) спрыяе адэкватнаму адлюстраванню рэчаіснасці, у якой смерць пачынае насіць катастрафічны размах, а гвалт узносіцца ў аксіёму. Значную ўвагу ўдзяляе А. Мрый назвам твораў, дзякуючы гэтаму, праз іранічнасць загалоўкаў узмацняецца выхаваўчы аспект сказаў і канкрэтызуецца аўтарская пазіцыя.
Названая асаблівасць стала прыкметай і сатырычна-гумарыстычнага сказа пад іранічнай назвай «Гармонія ў ружовым» (1927). Тут аб’ектам смеху было абрана захапленне тэорыямі адмірання сям’і К. Маркса і еўгенікай. Згубнасць іх заключаецца ў варожым стаўленні да самага трывалага ў маральна-этычным плане сацыяльнага інстытута — інстытута сям’і і ў спрошчаным поглядзе на чалавека як на біялагічную адзінку. Гэтыя тэорыі атрымалі шырокі грамадскі рэзананас, сведчаннем чаго можа служыць той факт, што на пачатку 30-х гадоў у літаратурным свеце яшчэ з’яўляюцца творы палемічна-сатырычнай накіраванасці, у якіх выказваецца занепакоенасць творцаў нівеліроўкай чалавечай унікальнасці. Так, напрыклад. у апавяданні «Салавей-разбойнік» М. Лынькова змешчаны дыялог герояў. у якім напаўжартаўлівым тонам выказваецца прарочая думка аб магчымасці правядзення маральнай і духоўнай селекцыі сярод людзей, што, як паказвае гісторыя, фактьтчна. і мела месца ў савецкім грамадстве.
Адной з прыкмет сказаў А. Мрьтя з’яўляецца па-майстэрску напісаныя іранічныя партрэты, у якіх заўважаецца наследаванне гогалеўскаму стылю (у падборы дэталей, у характары разгорнутьтх параўнанняў, у асаблівым смехавым каларыце). Асацыятыўныя паралелі са з’явамі і прадметамі жывёльнага і рэчавага светаў камічна падкрэсліваюць вобразы, выяўляюць душэўную змярцвеласць актантаў і механічна-жывёльны прынцып іх існавання.
Названыя рысы цалкам стасуюцца з вобразам пратаганіста са сказа «Няпросты чалавек» (1927). Працытуем найбольш паказальны прыклад: «Піліп — здаровы мужчына гадоў пад 30 [захоўваецца аўтарскае напісанне.— В. П.]. Увесь ружовы. Твар як булка. Кроў проста-такі пырскае.<...> Шырокая спіна, выпуклістыя грудзі. а рукі як лапы мядзведзя <...> Усё цела так і выпірае з вопраткі. Быццам гаворыць: «Дзяржы мяне, а то вырвуся». У апісанні героя вычварна спалучаюцца захапленне і іранічнасць, рамантызацыя, гіпербалізм і крытыка з прычыны грамадскай інертнасці персанажа.
Безумоўнай заслугай твора з’яўляецца тое, што ў ім аўтар адкрыта заяўляе аб жахлівай тэндэнцыі страты новай генерацыяй спадчыннай сувязі з традыцыямі свайго народа. У аўтарскім варыянце гэта тэза прадстаўлена як пераход «простага чалавека» ў «няпростага», асобу «без карэнняў» са змрочна-амаральным мінулым (як у Піліпа), альбо такога кшталту падсвядомымі жаданнямі (як у Цяліцы). Азначэнне «няпросты чалавек» мае дачыненне да абодвух названых персанажаў (Піліпа і Цяліцы), тыпалагічна блізкіх «стварэнняў» з аднолькавай школай жыццёвых прыярытэтаў.
Арыгінальны характар маюць фінальныя часткі аналізуемым намі творы і сказе «Рабін» (1929), гэтыя структурныя элементы ўступаюць у антаганістычныя адносіны з асноўным зместам, афарыстычна і сэнсава емка канкрэтызуюць аўтарскую пазіцыю і робяць аповед эмацыянальна насычаным. Так, у фінале сказа «Рабін» лацінскі выразпапярэджанне аб маральнай дэградацыі лагічна падсумоўвае сатырычнае апісаннс вобраза Мардуховіча. Трэба таксама зазначыць, што ў апошніх двух названых сказах заўважаецца пераход да пераважна рэалістычнай падачы сюжэта і псіхалагізацыі вобразаў.
Як ужо адзначалася літаратуразнаўцамі (П. Васючэнкам, З. Драздовай), Мрыя-сатырыка прывабліваюць персанажы супярэчлівыя, амбівалентныя, дынамічныя, здольныя трансфармавацца пад уплывам абставін у чарговага «перадавога чалавека». Таму дамінуючым матывам тут выступае матыў гульні і змены масак, матыў прытворства. Сярод адзнак творчага дыскурсу празаіка варта назваць дынамізм камічна-драматычных мізансцэн, лапідарнасць. філасафічнасць, дыдактызм аповеду.
Мова сказаў А. Мрыя вылучаецца на агульным фоне адметнай атрыбутыўнасцю: рознастылёвая кантамінацыя (узвышана-рытарычны, публістычны, размоўна-гу тарковы стылі), «прэтэнзія на інтэлігентнасць» (М. Чаеўская) як сродак камічнай ацэнкі герояў, парадаксальнасць, алагізм ужывання лексічных адзінак прыводзіць да парушэнняў нормаў спалучальнасці ў моўных канструкцыях, вялікая роля надаецца дыялогавай форме, шырокае ўжыванне камічных эпітэтаў, параўнанняў, прыказак, антрапонімаў, паранамасаў і г.д. Многія адзначаныя стылёвыя тэндэнцыі знайшлі далейшае развіццё ў сатырычным рамане А. Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя».
У межах даследуемай жанравай формы два сказы («Дурная галава» М. Гарэцкага і «Цмок» В. Ластоўскага) адрозніваюцца ад астатняй групы самабытным характарам хранатопу: твор М. Гарэцкага ўзнаўляе падзеі адцаленыя ад моманту непасрэднага яго напісання. а ў сказе В. Ластоўскага час увогулс не канкрэтызуецца, а ў адпаведнасці з фальклорнай стылістыкай ідзе свядомае абстрагаванне наратара ад жыццёвай дакладнасці.
Навацыяй стаў для Гарэцкага жанр сатырычнага сказа («Дурная галава», 1922 г.), які вяртае чытача ў далскія часы. Асноўнай мэ- тай гістарычнага экскурсу з’яўляецца пашырэнне даследавання праблемы крытэрыяў маральнасці, узнятай крэатарам яшчэ ў папярэдніх творах.
Герой-апавядальнік селянін Трахім, асоба неардынарная, але за змрочнай арыгінальнасцю хаваецца непрыняцце традыцыйнага ўкладу жыцця, амаральнасць. дэструктыўны характар дзейнасці і жаданне паказаць сябе мужным воінам. Апошняя рыса патрабуе асобнай расшыфроўкі. Цэнтральная падзея твора, звязаная з уціхамірваннем сялянскага паўстання, узнаўляецца суб’ектыўна, праз аповед героя, які меў на мэце зацікавіць суразмоўцаў, прыдбаць дадатковую папулярнасць. Дзеля павышэння «забаўнасці» апавядальнік у працэсе маўлення ўносіць элемент эксцэнтрыкі: «смяяўся ён, пакручваючы наўкола галавы сваёй булдавешкай», «дзеля жарту з усяе сілы бэхаў...[ёю. В. П.] па плоце». Такога роду дапаўненні прыўносяць у сказ матыў найгрышу як жанравую прыкмету і сегмент характарыстыкі персанажа. Вобраз Трахіма унікальны і тыповы адчачасова, да таго ж пэўнае месца ў яго стварэнні, думаецца, мелі рэмінісцэнцыі, што бяруць вытокі яшчэ з усходне-славянскага фальклору (вобраз Анікі-воіна), або (можна гіпатэтычна дапусціць) ён з’яўляецца нацыянальнай мадыфікацыяй гратэскава-сімвалічнага вобраза Асілка з аднайменнай казкі Салтыкова-Шчадрына.
У творчасці М. Гарэцкага заўважаецца свайго роду наследаванне класікам рускай літаратуры (М. Гогалю, М. Шчадрыну), але толькі ў плане засваення агульных мастацкіх прынцыпаў, у прыватнасці, у адборы відаў камізму. Так, напрыклад, беларускі празаік надае гратэскаваснь асобным назвам сваіх твораў («Дурная галава». «Дурны настаўнік», «Пабожны мешчанін»), а гэта было пашыранай з’явай у адзначаных вышэй пісьменнікаў: «Мёртвыя душы», «Нос» Гогаля; «Дзікі памешчык», «Арол-мецэнат», «Самаадданы заяц» Шчадрына.
Сюжэт гумарыстычнага сказа «Цмок» В. Ластоўскага мае легендарна-казачны характар. Элемент фантастыкі дазволіў аўтару ва ўмовах жорсткага дагматызму часу іранічна і з наіўнай рамангычнасцю расказаць аб спрадвечным імкненні чалавека да шчасця. Зварот літаратараў да міфалагічных вобразаў спрыяў выразнай акрэсленасці нацыянальных арыенціраў, асабліва патрэбных у перыяд занядбання святынь.
А. Пашкевіч справядліва адзначаў; што твор «Цмок» нагадвае «фрагмент-інтэрпрэтацыю «Шляхціца Завальні». Пры гэтым варта падкрэсліць наступны момант: калі апавяданне «Пра чарнакніжніка і цмока...» Я. Баршчэўскага ўспрымаецца адэкватна аповеду, без камічнага падтэксту, то гісторыя персанажа са сказа В. Ластоўскага бачыцца як анахранізм-анекдот.
Частае выкарыстанне спецыфічных сказавых зваротаў, рытарычных пытанняў, паўтораў, эмацыянальна-ацэначных суфіксаў, ужыванне прынцыпу «наіўнай этымалогіі» — усё гэта ў абставінах збліжэння фантастычнага з будзённа-побытавым ствараюць самабытную стылёвую карціну.
Усю разнастайнасць сказавых відаў у беларускай літаратуры 20-х гадоў мэтазгодна сістэматызаваць па прынятых у навуковым свеце класіфікацыях.
I. Па ступені канкрэтызацыі вобраза апавядальніка (наратара) вылучаюць:
а) сказ, які апавядаецца ад першай асобы (канкрэтна вызначанага наратара): «Папоўскі вялікдзень» К. Чорнага, «Цмок» В. Ластоўскага, большасць твораў сказавай формы К. Крапівы;
б) сказ без увядзення канкрэтнага апавядальніка: творы Л. Калюгі, «Дурная галава» М. Гарэцкага, «Каровін мужык», «Падарожнае», «Гарэлік і яго жонка» К. Крапівы.
Навацыяй стаў для Гарэцкага жанр сатырычнага сказа («Дурная галава», 1922 г.), які вяртае чытача ў далскія часы. Асноўнай мэ- тай гістарычнага экскурсу з’яўляецца пашырэнне даследавання праблемы крытэрыяў маральнасці, узнятай крэатарам яшчэ ў папярэдніх творах.
II. У залежнасці ад актыўнасці праяўленняў вобраза аўтара сказы падзяляюцца на:
а) творы. якія цалкам складаюцца са сказавага аповеду: «Дурная галава» М. Гарэцкага, «Гарэлік і яго жонка» К. Крапівы;
б) творы, якія маюць мінімальныя аўтарскія сігналы: сказы Л. Калюгі, «Цмок» В. Ластоўскага, большасць сказаў К. Крапівы;
в) творы, якія ўключаюць аўтарскае абрамленне: «Як ён стаў бязбожнікам» К. Крапівы, «Папоўскі вялікдзень» К. Чорнага.
III. Па меры «артыстычнасці» (артыкуляцыйна-мімічнага ўзнаўлсння) у імітацыі аповеду наратара называюць наступныя віды (класіфікацыя Б. Эйхенбаўма):
а) апавядальны сказ (успрымаецца як «роўная мова», абмяжоўваецца жартамі і каламбурамі): сказы К.Крапівы;
б) узнаўленчы сказ (актыўна ўжывае прыёмы славеснай мімікі і жэста): «Дурная галава» М. Гарэцкага, «Цмок» В. Ластоўскага, (набліжаюцца) сказы Л. Калюгі і «Папоўскі вялікдзснь» К. Чорнага.
Беларускія сказы 20-х гадоў характарызуюцца таксама і неаднароднасцю кампазіцыйных рашэнняў: пашырана-тэндэнцыйную форму мае ўскладненая кампазіцыя (архітэктоніка такіх твораў пабудавана па прынцыпе «сказ у сказе»). Менавіта такую будову маюць «Гармонія ў ружовым» А. Мрыя, «Аднае раніцы» К. Крапівы, пераважная колькасць сказаў Л. Калюгі.
Большасць прааналізаваных твораў сказавай формы па-мастацку апісваюць рэалістычныя побытавыя замалёўкі, пры гэтым аўтары не ўнікаюць і элементаў фантастычнасці, гратэскавасці («Цмок» В. Ластоўскага, «Тахвілін швагер» Л. Калюгі, «Падарожнае» К. Крапівы).
Сваёй увагай да слова і структурна-кампазіцыйных элементаў, ідэйнай заглыбленасцю і праблемна-тэматычнай актуальнасцю, сваім імкненнем захаваць спрадвечнае ў нацыянальным характары жанравая форма сказа стала адметнай з’явай айчыннага літаратурнага працэсу.
Радзім Гарэцкі
Гаўрыла Гарэцкі i родная мова
Любоў да роднай мовы, да роднага кута пайшла ў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх ад маці Еўфрасінні Міхайлаўны і дзядзіны Хрысцёны, якія ведалі процьму цікавых казак і прыгожых песняў. Ужо ў дзяцінстве браты адчулі шчасце ад матчынай ласкі, ад крышталёвай паэзіі народных беларускіх казак, песняў - і мовы. Максім казаў маладзейшаму на сем гадоў брату Гаўрылу і самай меншай сястрычцы Ганулі, што маці - першая і найлепшая настаўніца нашай роднай мовы - найдаражэйшага скарбу чалавека, таму трэба шанаваць родную маці, родную мову. Максім у школе, а потым у Горацкім каморніцка-агранамічным вучылішчы прагна набываў новыя веды, перачытваў шмат класічных твораў рускіх, украінскіх, польскіх, беларускіх пісьменнікаў, тады шчыра палюбіў мастацкую літаратуру. Вялікі ўплыў зрабіла на яго паэзія Янкі Купалы і Якуба Коласа, ён захапляўся беларускай мовай, і ў хуткім часе яго самога пацягнула пісаць. Гаўрыла, які быў пад вялікім уплывам брата Максіма, ішоў яго шляхам і ў школе, і ў вучылішчы.
Максім ужо тады распытваўся ў мамы і суседзяў сталага ўзросту пра іх родных, гісторыі сем’яў, прыгон - усё гэта пазней перарасло ў “Камароўскую хроніку”. Ад вяскоўцаў запісваў некаторыя беларускія словы. У гэтым яму дапамагаў і Гаўрыла. У Горках малодшы Гарэцкі арганізаваў беларускі вучнёўскі гурток, які потым атрымаў назву Беларуская секцыя вучняў Горацкіх сельскагаспадарчых школ, а з 1914 г. - Беларуская секцыя вучняў Горацкага сельскагаспадарчага інстытута (існавала да 1924 г.). Пры секцыі дзейнічалі аддзелы розных кірункаў, Гаўрыла актыўна ўдзельнічаў у працы тэатральнага. Яны інсцэнізавалі паэму “Тарас на Парнасе”, ставілі многія беларускія п’есы Францішка Аляхновіча, Уладзіслава Галубка, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і інш. У. Галубок быў задаволены спектаклямі, нават падараваў на памяць свой фотаздымак з надпісам “Г. Гарэцкаму - У. Галубок”.
Гаўрыла сур’ёзна ставіўся да ведання мовы: ён дасканала авалодаў не толькі беларускай, але і рускай, польскай і нямецкай. Вывучыў эсперанта, ліставаўся на ёй, а пазней выкладаў у розных гуртках. У 1917 г. ён выпісаў “Курс стэнаграфіі” па сістэме Ф. К. Габельсбергера і самастойна авалодаў ім, пэўны час працаваў стэнаграфістам у Горках і Смаленску і ўсё жыццё карыстаўся ў працы стэнаграфіяй.
У газеце “Горецкий вестник” (1917) Гаўрыла надрукаваў артыкул, накіраваны супраць русіфікатарскай дзейнасці рэдактара газеты, лідэра кадэтаў, выкладчыка вучылішча С. Цытовіча, і падкрэслена пад- пісаў "Сын маці Беларусі".
Кастрычніцкую рэвалюцыю браты Гарэцкія сустрэлі ў Смаленску, дзе склалі і ў 1918 г; выдалі першы “Руска- беларускі слоўнік”. Тут Гаўрыла Гарэцкі пазнаёміўся з Янкам Купалам, Аляксандрам Чарвяковым, Фабіянам Шантырам і інш. Шантыр хацеў стварыць беларускую партыю левых эсэраў, склікаў усегарадскі ўстаноўчы сход (сабралася чалавек 80 - 100), яго абралі старшынёю, а Г. Гарэцкага - сакратаром. Калі Ф. Шантыр запытаў прысутных, на якой мове весці сход, амаль аднагалосна прынялі - па-руску. Тады старшыня і сакратар дэманстрацыйна пакінулі сход і ніякая партыя не была арганізаваная.
У 1920 г. Гаўрыла Гарэцкі паступіў на эканамічны факультэт Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі (Масква) і стварыў Беларускую культурна-навуковую асацыяцыю студэнтаў. На сходзе, прысвечаным першаму году яе працы, ва ўступным слове ён падкрэсліў (матэрыялы друкаваліся ў Маскве, на рускай мове): “...только перед пустыней культурной опустились его [беларуса] руки. Опустились бессильно потому что он оказался "без языка”, он онемел при виде небывалого исторического грабежа своих культурных ценностей братьями-славянами, онемел, когда убедился, что нродные сыны его - интеллнгенты - покидают свой серый край, чтобы веселее прожить жизнь в "больших городах", насладиться небесалми юга, красотами востока, сытостью Сибири, обещаниями и посулами Америки. <...> Гремели много лет громы смерти и ужаса. Они смолкли. А беюрус остался у разбитого корыта. Мир кричал о помощи маленькой Бельгии. А об измученно. истерзанной Белоруссии никто не сказал ни слова. Сама же она все еще "без языка”. Повторилась наша истортеская трагедия: народ не смог стать сам себе хозяином”. Наколькі гэтыя словы, якія зусім малады студэнт сказаў больш за 80 гадоў таму, актуальныя і цяпер! Галоўная прычына і тады, і сёння: народ без роднай мовы, без нацыянальнай самасвядомасці, таму і не можа “людзьмі звацца”.
Гаўрыла Гарэцкі адзначыў надзвычайную ролю роднай мовы для інтэгральнага адраджэння Беларусі ў шэрагу артыкулаў, надрукаваных у 1922 г. У адным з іх – “Регрессивность и прогрессивность национальных возрождений”- ён пісаў: “Безусловно, центральное место занимает язык как главнейший признак нации, наряду с территорией, национальным характером, психологней, бытом, естественными условиями, историческими судьбами и т. д. Язык главным образом придает национальные формы культурным ценностям. Со смертью языка умирает народ, умирает национальная культура”. На пытанне “Каков же идеал будущего?” ён адказаў: ”...всемирная культура более красива, многоколоритна, многообразна лишь при многонациональном составе ее творцов. Ничем не может быть оправдано запрещение народу говорить на родном языке ”.
Калі Гаўрыла Гарэцкі разважаў над пытаннем, што нам павінен даць беларускі тэатр, ён падкрэсліў неабходнасць яго найглыбейшай беларускасці са шчыра беларускай формай і сапраўды беларускім зместам, а для гэтага на першым месцы ён паставіў прыгожую, мілагучную, гібкую, поўную хараства формаў мову. I далей зазначаў, што беларус не палічыць беларускім такі тэатр, дзе ён чуе папсаваную беларускую мову, небеларускі акцэнт; артыст без беларускае мовы не можа лічыцца беларускім артыстам... Лепш пакінуць беларускую сцэну чалавеку, які не ведае беларускай мовы, бо гэта балюча адбіваецца на беларусах-слухачах і нішчыць усе іншыя дасягненні тэатра.
Навуковец лічыў, што беларускае адраджэнне павінна быць не толькі культурным і моўным, але і ўсёабдымным, інтэгральным. У артыкуле “На новы шлях” ён пісаў: “У адраджонай эканамічнай Беларусі закрасуюць мастацтва, навука, закрасуець беларуская мова. <...> Грамадзянскае. культурнае, эканамічнае, дзяржаўнае будаўніцтва паустае прад беларусамі як вольным народам. Часовыя палітычныя завірухі шыбка мінуцца. Разорванае цела Беларусі зрасцецца. ажывіцца, і трэба цяпер ужо дбаць аб усебаковай культуры гэтага цела. Мова займе пачэснае. падабаючае ёй месца. А папярэднімі задачамі стануць стварэнне новае гаспадаркі, як падмуроўка культурнага рэнесансу”.
Калі Гаўрыла Гарэцкі ў 1925 г. быў дацэнтам, загадчыкам кафедры эканамічнай геаграфіі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках, ён узначаліў групу маладых выкладчыкаў, якія рупліва працавалі над беларусізацыяй гэтай і іншых навучальных устаноў Беларусі. Ён напісаў заяву з праектам канкрэтных прапаноў па беларусізацыі акадэміі, а крыху пазней надрукаваў у часопісе “Асвета” артыкул “Аб беларусізацыі вышэйшых навучальных устаноў БССР”.
На Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі ў 1926 г. Гаўрыла Гарэцкі выступіў ад імя Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі з прывітальным словам, дзе, як і ў прапановах па беларусізацыі, падкрэсліў неабходнасць стварэння беларускай навуковай тэрміналогіі (“навуковай беларускай мовы "), якую пажадана распрацоўваць сумесна спецыялістам у адпаведнай дысцыпліне і мовазнаўцам. Тады Г. Гарэцкі падпісаў калектыўную заяву навукоўцаў пра мэтазгоднасць увядзення лацінскага алфавіта, што пазней, у час арышту, таксама ставілася яму ў віну — як контррэвалюцыйны акт. Ён прызнаў, што ў тых канкрэтных умовах гэта быў “недыялектычны ўчынак ”, які дэманстраваў арыентацыю “беларускай кулыпуры на буржуазны захад''. Але тут жа адзначыў, што “прынцыпова лацініка мае ўсе перавагі перад кірыліцай, і калі-небудзь увесь свет пяройдзе на лацініку (інтэрнацыянапізацыя альфабэту)”.
Гаўрыла Гарэцкі, працуючы дырэктарам арганізаванага ім Беларускага навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі (1927), быў у камандзіроўках у Польшчы, Нямеччыне і Даніі. У выніку ён напісаў манаграфію “Межы Заходняй Беларусі ў Полынчы (нацыянальны склад насельніцтва Заходняй Беларусі)”, якая выйшла ў Менску ў 1928 г. на беларускай мове з вялікім англамоўным рэзюмэ. У манаграфіі ён вызначыў і склаў карту сапраўднай этнічнай мяжы Беларусі, і асабліва дакладна - Заходняй.
У часопісе “Полымя” (1929, травень) Г. Гарэцкі надрукаваў артыкул “Нацыянальныя асаблівасці насельніцтва БССР і беларускага насельніцтва СССР паводле перапісу 1926 г.”. У дачыненні да насельніцтва ўсяго СССР аўтар зрабіў такую сумную выснову: “...беларусы перажываюць працэс асыміляцыі выключнай моцы, які ставіць беларусаў наўзровень (у гэтых адносінах) да найбольш “някультурных” нацьіянальнасьцяў СССР, што стаяць на грані ўжо фізычнага зьмяншэньня і выміраньня (камчадалы, асьцякі і да т. п.)”.
Гаўрыла Гарэцкі вельмі паважліва ставіўся да мовы і таму з рускімі размаўляў на чыстай рускай мове, з украінцамі — на ўкраінскай, з падякамі - на польскай, з немцамі — на нямецкай, а ў Беларусі з усімі яе грамадзянамі незалежна ад іх нацыянальнасці - толькі па-беларуску. Ён вельмі тонка адчуваў асаблівасці беларускай мовы, што дазваляла яму адразу вызначыць, з якой мясцовасці Беларусі паходзіць суразмоўца. Беларуская мова Г. Гарэцкага была настолькі прыгожая і выразная, што многія, хто ведаў і чуў Гаўрылу Іванавіча, да гэтага часу з вялікай прыемнасцю ўспамінаюць яго і адзначаюць яскравыя, цудоўныя па вымаўленні размовы, выступленні і даклады.
Дырэктар і стваральнік НДІ сельскай і лясной гаспадаркі, самы малады акадэмік і адзін з заснавальнікаў Беларускай Акадэміі навук, член ЦВК Беларусі ў 1930 г. быў арыштаваны па справе няіснай Працоўнай сялянскай гіартыі (па-руску ТКП), прысуджаны да найвышэйшай меры пакарання (па-руску ВМН) - расстрэлу, які потым быў заменены на 10 гадоў канцлагераў, і высланы на Салаўкі. Толькі амаль праз чатыры дзесяцігоддзі Г. Гарэцкі змог вярнуцца на Радзіму, дзе і пражыў свае самыя шчаслівыя і плённьм дваццаць гадоў. Але дзе ён ні быў, ніколі не забываўся на Беларусь, марыў пра вяртанне, каб працаваць тут; і паўсюль, слухаючы размовы людзей, успамінаў родную мову і адзначаў падабенства слоў на розных мовах ці іх адрозненні. Пра яго стаўленне да матчынай мовы, якая ўвесь час жыла ў думках і сэрцы, можна прачытаць у шматлікіх лістах, што захаваліся ў сямейным архіве.
4 кастрычніка 1933 г. Гаўрыла напісаў (прычым па-руску, каб не затрымала цэнзура) з Мядзведжай гары (Беламорска-Балтыйскі канал) у Вятку брату Максіму (гэта самы ранні ліст, што захаваўся з таго часу): “...День сегодня пасмурный, холодный, осенний. Но для меня он неожиданно приятный, бодрый. Вчера на дорогу поставил себе пломбу - зубы у меня в образцовом порядке — и яне хотел запускать хоть и не большую дыру. И вот какая вчера произошла у меня неожыданная встреча в приемной у зубного врача. Какая-то еще молодая женщина с чисто богатьковским-мстиславским видом и выговором обратилась ко мне с вопросом по поводу очереди — она неграмотная. “А откуда вы?’’, спрашывает ее кто-то. “З Мугилевьской губерни”. “А какого уезда”. - “Амсціславськыга”. Тут же я спросил. “А какой волости или сельсовета”, - “Курманыўськага”. - “А з якой жа дзяревні”, — спрашиваю. “З Белі”, -отвечает она удивленно. “Ну а я з Багацькаўкі”. - Женщина оказалась пораженною. “Ая-яй-ета ж сусім родны... “Это сестра жены Василия Грищенка. Она рассказала, что видела недавно нашего тату. “Нічога, ён хорошый. лёгінькій такій старічок, алі увесь сівенькій. Матка тая — цішэйшыя... ””.
Гаўрыла Гарэцкі ў ваенныя гады часта быў у камандзіроўках у Маскве, дзе знаходзіўся Гідрапраект, у геалагічных экспедыцыях якога ён працаваў. Тут ён нярэдка сустракаўся з беларускімі пісьменнікамі і з вялікай радасцю чуў ад іх беларускую мову, па якой так сумаваў. Але быў строгі да яе чысціні. У лісце да жонкі (ад 12 траўня 1943 г.) пасля сустрэчы з Якубам Коласам з жалем адзначыў: “Зьдзівіла мяне засьмечанасьць мовы нашага Якуба”. Значна пазней Г. Гарэцкі з сумам гаварыў пра шматлікія русізмы ў мове Алеся Адамовіча і іншых пісьменнікаў, артыстаў дзеячаў культуры. У лісце да сваёй пляменніцы Галіны Г арэцкай (ад 24 сакавіка 1979 г.) ён пісаў пра выдатны вечар творчасці Васіля Быкава, які зрабіў вялікае ўражанне, але адразу пазначыў: “Многа было пісулек, цікава адказваў В. Быкаў. Але шматразовае “так сказаць” (хаця б “так кажучы”) страшэнна засмечвала мову, псаваша яе”.
У цяжкія гады вайны думкі Г. Гарэцкага ўвесь час звярталіся да Беларусі. 19 снежня 1943 г. ён запісаў у маленькі нататнік: “Мэта жыцця - зрабіць наш народ багатым, заможным, сытым, культурным, адроджаным, адноўленым, сацыяльна і нацыянальна свядомым (не сароміцца беларусамі звацца)... шчасьлівым, радасным, квітнеючым, маладым, няўміручым, адвечным; здольным піць нектар агульналюдзкае культуры, а разам з тым ствараць уласныя вялікія каштоўнасьці. “Адысеі”, “Іліяды ”, “Нібелунгі” “Словы аб палку Ігаравьім”, “Песьні аб Гайаваце”, “Песьні песьняў”, “Паходжаньні відаў ”, “Законы адноснасьці”, “Шостыя сімфоніі”, “Аўгены Анегіны”. “Пергюнты”, “Апассіонаты”...
Квітнеючая гаспадарка. Росквіт культуры. Прыгожае пісьменства. Музыка. Тэатр. Малярства. Скульптура. Архітэктура. Навука. Свае Шэкспіры, Бальзакі, Мапасаны, Стэндалі, Гётэ. Міцкевічы, Пушкіны, Талстыя... Усебаковае адраджэньне, інтэгральны рэнесанс. I надусім —уваўсім - перш заўсё Вялікае Роднае Слова. Мова, крыніца жыцьця, падстава няўміручасьці, душа і сэрца народу, яго бог, яго жыцьцё, сам народ. “Вначале бе слово, і бог бе слово... ””.
Рэгулярна праводзіліся ў Маскве Дэкады беларускай літаратуры і культуры. Г. Гарэцкі і мы разам з ім стараліся не прапускаць гэтыя дэкады, паглядзець і паслухаць максімальную колькасць канцэртаў, опер, спектакляў. выступленняў пісьменнікаў. Ён радаваўся высокаму мастацтву. удалым знаходкам, але многае ўспрымаў крытычна і цяжка перажываў усякія незадачы. У лісце да жонкі 12 лютага 1955 г. ёнпісаў: “... я пачую сёньня роднае, чыстае, крышталёвае слова ад найлепшых носьбітаў беларускае культуры, якіх я так люблю”, — а на наступны дзень з сумам канстатаваў: “Паэты выбралі для чытаньняў большасьці старыя творы ды і чыталі іх няўсе па-майстэрску. А. Куляшоў добра прачытаў верш “Да аб'еднаных нацый”, але мог бы выбраць нешта больш мастацкае. Н. Ціханаў пасьля Я. Купалы і Я. Коласа першым назваў А. Куляшова - мне было гэта радасна чуць.
П. Панчанка чытаў кепскавата. хоць і добры верш пра высотны дом. П. Глебка таксама невыразна прачытаў верш пра мір. К. Крапіва кепска прачытаў стары верш пра асла і сонца. К. Кірэенка, тэатральна, але ня вельмі ўмела, прачытаў вялікі стары верш, які ён чытаў у гэтай жа залі, “Не завіце маю рэспубліку... А. Зарыцкі прачытаў кепска добры верш, жартаўлівы, новы пра дзеўчынку і хлопца; Калачынскі па-мастацку прачытаў мала мастацкі верш “Стралкова рота”. М. Танк чытаў без захапленьня, глухім голасам, свой стары верш. які сказаў добра: “А хто вецер пасее — той буру пажне”.
Паэты далі тон - усё амаль старое. Тое ж было і ў мастацкай частцы (праграму Табе пасылаю). Усё большасьцю старое. Палова — не арыгінальнае, не беларускае. Выкананьне - сярэдняе і ніжэй сярэдняга. <...> Вельмі шкада, вельмі.
<...> Артыстка Млодэк пеяла старое — перастарэлае, як і яна сама, проста брыдка. Варвуляў добра сьпеў 2 рускіх песьні і адну старую, што ён пеяў 10 год назад “Ня буду жаніцца”. Вось як кепска”.
А троху пазней зноў радасна паведамляў:
“Толькі што глядзелі, слухалі “Паўлінку” ў філіале МХАТ. I я пайшоў сюды, а не ў Дом літаратараў.
Гэта быў не проста спектакль, а трыумф беларускага тэатральнага мастацтва. Слухачы зразумелі артыстаў, часамі панавала тая няўлоўная цішыня, якая ствараецца ў тэатры ўхвіліны найвялікшага ўздыму, калі мастацтва пануе надусёю істотаю людзей. Дык такіх хвілін абсалютнае цішыні было шмат.
А колькі воплескаў, непасрэдных. шчырых у час дзеяньня, колькі сьмеху. сапраўднага захапленьня. Амаль ніколі не адчуваў я такога еднаньня артыстаў і гледачоў, як сёньня.
Гэта нельга выказаць словамі. Насалоду адчуў я найвышэйшую, якой амаль ніколі такой не адчуваў. I радасьць ахапіла ўсё сэрца — вось яно тое вялікае, дзеля якога было столькі ахвяр.
Вось і зараз - так хораша на душы, так радасна. “Ныне отпущаеши” — хочацца сказаць. Няўміручы народ і яго сапраўды народнае мастацтва!
<...> ...учора “Паўлінка” 'выгукнула ў слухачоў яшчэ большае захапленьне! Вось як прыемна. Выгукалі артыстаў бяз конца, як і сёньня, і нават яшчэ,больш.
А якая чыстая. прыгожая мова беларуская гучала са сцэны, якое хараство!”.
Гаўрыла Гарэцкі ў 1950 - 1960-я гг. шмат працаваў на Украіне. У лісце ад 16 лютага 1957 г. ён пісаў: “Як мне падабаецца працаваць і жыць на Украіне. Зьбіраю кавалачкі ведаў пра геалёгію Дняпра і тым быццам бы набліжаюся да Беларусі.
I чую часта-часта ўкраінскія песьні, музыку, музычную мову, у якія я проста закаханы, — столькіў іх хараства, магутнасьці, арыгінальнасьці, няўміручасьці. Толькі часам сэрца кіпцюрамі нехта схоплівае ад крыўды залёс і адсталасьць беларускае музыкі і. мастацтва.
Вось учора і заўчора шмат-шмат перадавалі пра Глінку. Усе народы гаварылі голасам сваіх кампазітараў праўплыў Глінкі на іх нацыянальную музыку. Ад Беларусі ж сказаў пустое вітальнае слова Дзянісаў, як быццам Глінка зусім чужы быў Беларусі.
А вось учора, і сёньня асабліва, была дзіўная перадача на тэму “Глінка і Україна”. Які зьмест, якое музычнае афармленьне, колькі цёплаты, замілаваньня. Ёсьць чаму пазайздросьціць”.
Тады Гаўрыла Гарэцкі ў Палтаве наведаў музей Палтаўскай бітвы. У лісце ад 14 кастрычніка 1957 г. напісаў пра свае ўражанні, між іншым падкрэсліў: “Зьдзівіла мяне мова часоў Пятра. Як мала гэта мова падобна да сучаснае рускае мовы”. Як пісьменна друкаваліся кнігі!”
Адразу пасля вайны Г. Гарэцкі працаваў на інжынерна-вышукальных даследаваннях пад будоўлю гідратэхнічных збудаванняў на Волзе. У вольны час у Горкім і Маскве ён наведваў музеі Максіма Горкага. Падчас працы над вялікім артыкулам “Максім Горкі і беларускі фальклор” (пазней быў надрукаваны ў “Полымі”, 1966, № 6) пазнаёміўся з Кацярынай Паўлаўнай Пешкавай. У лісце ад 20 чэрвеня 1946 г. з Масквы паведамляў Ларысе Восіпаўне: “Учора ўвечары зноў пісаў пра Максіма Горкага — да 3 гадзін начы; яшчэ б дні 3 - 4 і я скончыў бы свой артыкул. Хацеў бы напісаць, вабіць мяне роднае слова, вялікае, неўміручае”.
У 1960-я гг. Г. Гарэцкаму задалося ўдзельнічаць у геалагічных экспедыцыях па Беларусі. Ен быў вельмі ўсхваляваны, бо амаль праз 30 гадоў зноў ехаў па роднай Беларусі: з цікавасцю і замілаваннем разглядаў блізкія сэрцу краявіды, з прагнасцю глытаў паветра мілай Радзімы, пільна прыслухоўваўся да размовы насельніцтва, шчыра радаваўся, калі чуў добрую беларускую мову і страшэнна перажываў яе адсутнасць.
З боку Чарнобыля ўпершыню трапіў у Беларускае Палессе, у вёску Пасудава, адтуль 12 красавіка 1960 г. даслаў ліст: “Вёска Пасудава была двойчы спалена ў часе вайны. Новыя хаты вельмі малыя, дрэнна збудаваныя, з саламянымі стрэхамі, непрывабныя, параськіданыя.
Спаміж гэтьіх хат заўважыў я адну з маляванай прыбудоўкаю, і пайшлі мы разам з С. I. Сусаковым (геолаг Гідрапраекта. - Р. Г.) у гэту хату. Нас гасьцінна сустрэла гаспадыня, пусьціла начаваць.
Нам так было добра. Гаспадыня Серафіма Іванаўна — загадчык магазына, гаспадар Антон Рыгоравіч Гаўрык (так зваў мяне бацька і цяпер заве Самусь) - трактарыст. Абаім гадоў па 40 - 42. У іх двое дзетак: сын у арміі, у Маскве, шафёрам; дачушка скончыла 10-годку і цяперу Алма-Аце, жыве ў дзядзькі і працуе на заводзе сьлесарам-мэханікам. А бацькі засталіся адны. Абое прыгожа гавораць па-беларуску.
Каб ня было сумна, яны пусьцілі ў сваю першую хату кватэрантку з дачушкаю. Кватэрантка Вольга Міхайлаўна Зуева з-пад Дарагабужа, гадоў 40, прыгожая жанчына-адзіночка, пакінутая мужам, уцякла з Смаленшчыны летась ад галадоўкі, а цяпер працуе рабочай у каўгасе, даглядае кароў. Вольга Міхайлаўна сухая, худая, змучаная, зьнядоленая - зусім не сьмяецца. Гаворыць мешанаю моваю, руска-беларускай.
А дачушка яе Таццяна, гадоў 11, вучыцца ў 3-ім класе, па-беларуску. Жвавая, ласкавая, разумная. Гаворыць добра па-беларуску, ужываючы некаторыя палеска-ўкраінскія словы: “се” - гэта, цэ; “сей" - гэта, цэй; “е ” - ёсьць; “буў ” - быў і г. д.
Гэта шчабятуха паказала мне ўсе кніжкі-падручнікі, беларускія. А потым пачала рабіць пераказ твораў Пушкіна, Някрасава і інш., якія ёй найбольш снадабаліся. Лістае рускі падручнік, а гаворыць мне, перакладае па-беларуску — пра рыбака і рыбку, пра Мазая і зайцоў і г. д. Да чаго ж добра яна перакладала. З замілаваньнем слухаў яе я і быў шчасьлівы.
<...> Кароценька пра галоўнае скажу:
1) сельская гаспадарка палескага тыпу амаль не зьмянілася за 30 - 40 год; ураджаі нізкія, угнаеньняў мала, жывёла худая, асушаныя землі скарыстоўваюцца нядбайна, заработкі малыя (100 - 300 руб. замесяц);
2) зьнешні выгляд вёсак надта бедны, нічога капітальнага; вельмі пагана з апалам;
3) прырода асаблівая, арыгінальная; пяскі, балоты, узгоркі, грудкі, грывы, нізіны, балотныя рэчкі, качкі, буслы (іх дужа многа);
4) русіфікацыя вялікая; надпісы, вывескі (шыльды), аб ’явы, лозунгі, дыаграмы, малюнкі —усё рускае; кніжкі ў магазінах на 95% рускія; мова афіцыйная фактычна руская; настаўнікі ў беларускіх школах гавораць па-руску; вучні таксама па-руску, асабліва ў старэйшых класах, кніжкі беларускія чытаць не бяруць; за 2 дні радзіаперадач я не чуў ніводнага бе- ларускага слова ні ў Пасудаве, ні ў Камарыне і г. д.
Але мова беларуская спаміж простага народу добра захавалася, асабліва спаміж жанчын.
Працуецца добра. Настрой часам псуецца, успамінаюцца словы Купалы: “Няміла мне слухаць, няміла, з зямлі маёй гэткі прывет... ””.
Праз два дні ліст з вёскі Бярозкі:
“З поля заехалі мы на край сяла Калыбань, каб пераначаваць. Сьвідравальнікі ехалі з сем’ямі, здробнымі дзецьмі (гэта майстры з Енісейскай экспедыцыі № 8). Нашы машыны адразу абступілі жанчыны, мужыкі, дзяўчаты. Мова іх чысьцюсенькая, беларуская, з такім выразам нацыяначьным, непаўторным. з такою ласкаю да людзей, цікавасьцю, гасьціннасьцю сустрэў нашых вышукальнікаў - масквічоў мой народ. Зараз жа запрасілі да сябе начаваць, як гасьцей, ці родных. Так мне было хораша і прыемна.
С. I. Сусакоў і я трапілі начаваць да Лізаветы Аверкіяўны Пугач (ласкава Лізавету завуць тут Сыля). Яна была адна. Муж яе вартуе калхозных кароў. будзе толькі краніцы. А с.ын Коля надыйшоў пазьней: ён вучань 10 класу сярэдняе беларускае школы.
У хаце прыёмнік “Роднна”, гучыць музыка, але асьвятяеньне - цьмяная лямпа. Зварыла нам Сыля бульбу. Паклала сала, хлеб. I так мы смашна падсілкаваліся... Пагаманіў з Колям, ён добра гаворыць па-беларуску, крыху па-кніжнаму. А маці гаварыла народнаю, чысьцюсенькаю беларускаю моваю. з такім прыгожым вымаўленьнем. Сэрца маё зусім размякча - я ўпэўніўся яшчэ раз у няўміручасьці беларускае мовы, у яе трывачасьці.
<... > Сёньня езьдзілі зноў амаль 13 гадзін. Я зусім загарэў. Былі ў Александраўцы, Будзе, Ст. Іёлчы. Падрубцах, Вяльмі. Галках, Асарэвічах, Камарыне, - усё па праваму берагу Дняпра. Як мне спадабалася быць сярод нашага народу, якая насалода гаварыць з ім на роднай мове. Які я шчасьлівы!
<...> Заўтры а 8-й зноў едзем па ўсяму Камарынск-Брагінскаму Палесью. Побыт мой тут - сьвята для мяне, сто адпачынкаў, шчасьце”.
З сяла [дзёнь у лісце ад 24 красавіка 1960 г. Г. Гарэцкі паведамляў: “Дарога да Гдзёні зусім паганая. Шаша разбурана. масткі паламаныя, - ніхто не дбае тут, на Палесьсі, аб дарогах, ніхто.
У Гдзёні, як прыехалі. запалілі ўжо элекстру. Гэта - вялізарнае сяло, спаміж балот, ля самае Брагінкі. Гдзёнь - першае сяло ў БССР. Але насельніцтва лічыць сябе пераважна украінцам, і калгас завецца “Украіна”.
Увечары гаманіў з сялянамі. гаспадарамі хаты, дзе стаіць наш атрад. Гаворка тут усё-ж беларуская, з невялічкаю дамешкаю украінскіх слоў. Раней была тут беларуская школа. Але пазьней яе скасавалі і зрабілі рускую школу з украінскай мовай як прадметам. А беларускую мову не выкладаюць нават як прадмет. Гэта усё - уплыў камарынскага начальства.
Але перадачы парадыё мешаныя — не мала і белархскіх. Учора з прыемнасцю слухаў Мінск - толькі мала было беларускіх мелодзій”.
Аптымістычны настрой напоўніў душу Г. Гарэцкага, і ў лісце ад 1 траўня 1960 г. ён зрабіў выснову: “З апошняе падарожжы па Беларускаму Палесьсю самае гапоўнае было, што я яшчэ раз упэўніўся, адчуў няўміручасьць беларускага народу як нацыі ў сабе. Жыве ў народзе крышталёвая, не забруджаная яго мова, - а шумавіньне русіфікацыі не атруціла жывую душу народу. З гэтым адчуваньнем ужо можна лягчэй пакінуць гэты сьвет, без засмучэньня ад заняпаду нацыянальнае культуры.
Гаўрыла Гарэцкі тады працаваў і на Украінскім Палессі. У лісце з Дымару (Украіна) ад 26 чэрвеня 1960 г. ён напісаў: «Вось і сёньня, як зьвярнуся з поля, буду чытаць гэту кніжку (украінскі раман Юрыя Збанацкага “Малінавы звон”. - Р. Г.). Мова дзіўная, простая, празрыстая.
<...> Радыё тут, няў прыклад у параўнаньні з беларускім, цалюсенькі дзень цікавае, арыгінальнае, з украінскімі перадачамі на 95%, — нават апошнія весткі перадаюць па-ўкраінску».
I зноў Беларусь (ліст ад 29 чэрвеня 1960 г. з Мазыра): “Усе амаль надпісы, плакаты напісаны па-руску. Толькі абвесткі на поштах ды ашчадкасах беларускія. Ды часам надпісы паселішчаў на дарогах беларускія. У мястэчку Нароўлі і горадзе Мозыры ўсе надпісы, шыльды рускія. Сярэднія школы рускія. Так мне зрабілася сумна, так сумна.
Але просты народ гаворыць чысьцюсенька па- беларуску, не саромячыся. Толькі гэта і цешыць у акіяне русіфікацыі”.
На наступны дзень ліст з Парычы: “Ехаў сёння неў кабінцы, а ў кузаве, стоючы на нагах, каб больш бачыць навакольнае. Многа перадумалася ў дарозе, многае ўспомнілася. Лепш далёка быць мне ад навалы русіфікацыі, ня стрываў бы я тут. Не. Усё клепшаму. Горка, горка бачыць згубу нацыі, адчуваць самы працэс гэтае згубы і не магчы нічога зрабіць”.
1 ліпеня 1960 г. пасля вандравання па Палессі паміж Бярэзінай і Дняпром Г. Гарэцкі адзначыў: “Тут дужа пявучы беларускі дыялект, блізкі да магілёўскага, мяккі такі, выразны. Простыя людзі, нават міліцыянеры, гавораць па-беларуску”.
З Пераяслаўля-Хмяльніцкага (ліст ад 4 жніўня 1960г.): “Усе надпісы скрозь украінскія, гамонка ў аўтобусе таксама. Гэта - народ сьвядомы, пэўны”.
У лісце ад 17 лістапада 1962 г. Г. Гарэцкі з вялікім сумам напісаў:
“Сёньняў “Камунісьце”, № 16 за гэты год, на старонцы 119, у артыкуле Р. Шлопака і С. Якубоўскай “Слаўная гісторыя беларускага народу”, прачытаў такія красамоўныя радкі: “Происходит дальнейшее сближение белорусского народа с русским. В последнне годы в республике особенно усилилась тяга белорусов к русскому языку. Здесь наблюдается естественный процесс-русский язык стал или становится родным для значительной части населения. Этот процесс, обусловленный близостью, родственностью языков, особенностями исторического развития, содействует подъему культуры белорусского народа...”.
Многае робіцца больш зразумелым пасля прачытання і паглыблення ў сэнс гэтых радкоў...
Прыходзяць на думку вершы Янкі Купалы: “Раскрыйся нанова магіла...”.
З Ліды (13 чэрвеня 1965 г.): “Падарожжа ў мясцовых беларускіх аўтобусах - самае цікавае. Едзе просты беларускі люд, з чыста сельскай беларускай моваю, ціхім, але калючым жартам, нейкай пасяродкавай жыцьцерадасцю. Не, такі народ не адрачэцца ад сваёй мовы так лёгка, як здаецца чыноўнікам, мяшчанам”.
У верасні 1966 г. Гаўрыла Гарэцкі начаваў у Мінску ў геолага В. Мотузы і ў лісце да жонкі (ад 20 верасня) з жалем адзначыў: “Вера Паўлаўна (жонка В. Мотуза. - Р. Г.) гаворыць ня кепска па-беларуску. Але сваіх дзетак Вольгачку і Колю яны аддаюць у рускую школу і рускі дзіцячы сад (беларускіх німа!) і гавораць з імі па-руску. Так ужо ў другім пакаленні адбываецца поўная русіфікацьія гарадзкога насельніцтва, нават у сталіцы Беларусі”.
13 сакавіка 1967 г. ён паведамляў з Ляўкоў: “Насельніцтва тут, асабліва дзеці і жанчыны, гавораць прыгожа па-беларуску, — так прыемна іх слухаць. Бакеншчык правёз мяне на маторцы кіламетры 3 па Дняпры. З гамонкі высветлілася, што ён (Фёдар Захаравіч Рыбакоў) — вялікі прыяцель Янкі Купалы, вазіў яго на чоўне, даваў Купалу човен, быў з Купалам у страўні, разам пілі гарэлку. Цёпла ўспамінаў Янку Купалу як вельмі добрага і простага чалавека”.
У лісце ад 11 чэрвеня 1968 г. з Воршы адзначыў: “Прыглядаюся тут да пасажыраў, - які выразны фізычны тып у беларусаў. Тонкае аблічча, нябесныя вочы, павольныя рухі, нясмелы погляд, стрыманасць... Добры народ, але ў большасці - бяз мовы, бяз роднай мовы..”.
Канчаткова вярнуцца на Беларусь (асталявацца з сям’ёй) Г. Гарэцкі змог у 1969 г.
20 красавіка 1969 г. падзяліўся ўражаннем наконт прачытанага:
“Цалюсенькі дзень чытаю Гісторыю беларускай дакастрычніцкай літаратуры, т. 2, усё падрад. Дачытаў да 305 старонкі, да Янкі Купалы.
Чытаецца цікава, напісана амаль усё наогул добра. Але такжа сумна. Якія ўсе пакутнікі беларускія пісьменнікі, які цяжкі іх шлях... Якая беларуская літаратура сапраўды народная, як ніякая іншая ў свеце. І які сумны яе лёс, як і саміх пісьменнікаў. І ўсё ж яна не загінула, разгарнулася. I колькі прыйшло новых выдатных імён. Жыве літаратура - жыве народ, жыве яго мова. У літаратуры беларускай - сапраўдная радасць, надзея, шчасце... ”.
Рэдкалегія штогодніка “Беларуская лінгвістыка" (1979, вып. 15, с. 5 - 6) у сувязі з 50-годдзем Акадэміі навук БССР звярнулася да Гаўрылы Гарэцкага, каб ён выказаў свае думкі адносна задачаў далейшага развіцця беларускага мовазнаўства. Ён выказаў чатыры пажаданні:
1. Трэба паставіць даследаванні жывой народнай беларускай лексікі XVI -XVIII стст. Менавіта народнай, не кніжнай. За першакрыніцы ўзяць летапісы тыпу Баркулабаўскага, Быхаўца, алькітабы, лісты. акты, успаміны, фальклор, хатнія запісы і г. д.
2. Трэба шырэй паставіць укладанне мясцовых слоўнікаў жывой беларускай мовы, запісваючы толькі арыгінальныя словы, каб вычарпальна сабраць залаты фонд скарбаў беларускай лексікі.
3. Варта шырока даследаваць сучасныя лексічныя працэсы жывой беларускай мовы. Трэба вывучаць, як змяняецца лексічны склад беларускай мовы ў розных сацыяльных асяродках і ў розных геаграфічных зонах уплыву суседніх моў. Трэба прасачыць у самых тонкіх нюансах, як змяняецца беларуская лексіка сярод сялян, рабочых, інтэлігенцыі, навучэнцаў, студэнтаў, артыстаў, навуковых працаўнікоў, пісьменнікаў і г. д.
4. Трэба скласці слоўнік найболып пашыраных лексічных памылак у сучаснай беларускай мове, каб захаваць чысціню беларускай мовы - і вуснай, і пісьмовай. папярэдзіць шырокія колы, ад пагрозы засмечвання і магчымай дэструкцыі беларускай мовы.
Апошняе слова ў жыцці Гаўрыла Гарэцкі сказаў 20 лістапада 1988 г. Гэта было прыгожае, ласкавае, лагоднае беларускае слова: “Добра”.
Радзім Гарэцкі
Сяброўства творцаў
Браты Максім і Гаўрыла Гарэцкія і беларускія паэткі
Канстанцыя Буйла і Наталля Арсеннева
Беларусь мае шмат папулярных песняў, якія гучаць і ўспрымаюцца як неафіцыйныя гімны. Дзве такія песні створаныя на вершы найвыдатнейшых беларускіх паэтак: “Люблю наш край” Канстанцыі Буйлы (1893 — 1986) і “Малітва” (“Магутны Божа”) Наталлі Арсенневай (1903 — 1997). Вядомы празаік Максім Гарэцкі (1893 — 1938) — аднагодак Канстанцыі і настаўнік Наталлі. Шляхі творцаў своеасабліва скрыжоўваліся і перапляталіся.
Канстанцыя Буйла нарадзілася ў Вільні. Пад уплывам твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа, апублікаваных у “Нашай Ніве”, яна таксама пачала рыфмаваць, і ўжо ў 1909 г. яе першыя вершы з’явіліся ў гэтай газеце (“Хвоя”, “Салавейка”, “Скора зіма” і інш.). Кожны год у “Нашай Ніве” і іншых выданнях (“Беларускі каляндар”, “Маладая Беларусь”, “Гомон” і інш.) выходзілі яе паэтычныя творы, а таксама апавяданні, абразкі, драмы (“Русалкі”, “Кветка папараці”, “Сягонняшнія і даўнейшыя” і інш.).
Трошку пазней (з 1912 г.) у “Нашай Ніве” пачаў друкаваць нататкі, апавяданні Максім Гарэцкі. Калі ў 1914 г. К. Буйла і М. Гарэцкі пазнаёміліся ў Вільні, яны ўжо былі дастаткова вядомымі пісьменнікамі, асабліва пасля таго, як у гэтым годзе выйшлі іх першыя кніжкі - “Курганная кветка” К. Буйлы і “Рунь” М. Гарэцкага. У Вішневе паэтка пазнаёмілася з Уладзіславай Францаўнай Луцэвіч і пасябравала з ёй на ўсё жыццё.
Да творчасці Канстанцыі Буйлы з вялікай прыхільнасцю ставіліся многія пісьменнікі, з якімі яна пазнаёмілася ў Вільні (Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля, Цётка, Максім Гарэцкі, браты Луцкевічы і іншыя). Антон Луцкевіч адзначаў, што “Буйла горача любіць свой край і народ, бо ня можа не любіць: каханнем сагрэта ў яе ўсё, што яна робіць, што піша”. Ён высока цаніў яе “песні кахання”, яе цудоўную пейзажную, інтымную і філасофскую лірыку. Максім Гарэцкі ў “Гісторыі беларускае літаратуры” ў раздзеле “Назваслоўе” (тлумачальным слоўніку літаратурных тэрмінаў і паняццяў) у якасці прыкладаў прывёў шэраг вытрымак з вершаў К. Буйлы ці зрабіў спасылкі на яе творчасць.
У 1923 г. К. Буйла пераехала ў Маскву да мужа - Віталя Адольфавіча Калечыца (ён закончыў Пятроўскую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1933 г. быў арыштаваны і ў ГУЛАГу загінуў). Паэтцы давялося адной гадаваць яшчэ зусім малога сына. Гэтыя падзеі, цяжкае жыццё і асабліва адрыў ад беларускага літаратурнага руху дрэнна адбіліся на яе творчасці: “Я мала пісала, зрэдку пасылала вершы ў “Полымя”. Я. Купала і Уладка і ў тыя цяжкія для мяне часы сардэчна ставіліся да маёй працы. Яны ўсё разумелі”.
Наталля Арсеннева нарадзілася ў Баку ў сям’і служачага, з роду якога быў рускі паэт Міхаіл Лермантаў. Неўзабаве сям’я пераехала ў Вільню, а ў Першую сусветную вайну вымушана была бегчы ў Яраслаўль. Там Наталля напісала першыя вершы на рускай мове. У 1920 г. Арсенневы вярнуліся ў Вільню, Наталля стала вучаніцай сёмага класа Віленскай беларускай гімназіі, якая адчынілася 1 студзеня 1919 г. і ў якой Максім Гарэцкі выкладаў беларускую мову і літаратуру. Ён да гэтага працаваў у Менску ў рэдакцыі газеты “Звезда” разам з рэдакцыяй пераехаў у Вільню, сталіцу Літоўска-Беларускай Савецкай Рэспублікі, створанай маскоўскімі бальшавікамі пасля Першага ўсебеларускага з’езда Саветаў і ліквідацыі ўрада на чале з З. Жылуновічам.
Першы нумар “Звезды” ў Вільні выйшаў 1 красавіка 1919 г., а ўжо 21 красавіка горад раптоўна быў захоплены польскімі войскамі. Максім Гарэцкі прачнуўся ад грукату гарматаў і кулямётаў. Ён прабраўся пад свіст куляў у гатэль “Брыстоль”, дзе жылі супрацоўнікі “Звезды”, але іх (у тым ліку і галоўнага рэдактара В. Кнорына) там ужо не было. Як успамінаў сам М. Гарэцкі, “дапамог нам ратпавацца, з немалою рызыкаю і небяспекаю для сябе самога, беларускі драматург і артыст Франіцішак Аляхновіч. Ен прывёў нас да сябе на кватэру, і там, на Маставой вуліцы, мы і прыпыніліся, каб троху абдумацца, якім спосабам выбрацца з Вільні... Але выбрацца нам тады не прыйшлося, мы мусілі застацца ў Вільні”.
Максім Гарэцкі пачаў працаваць у Віленскай беларускай гімназіі і на беларускіх настаўніцкіх і вышэйшых літоўскіх педагагічных курсах. У гімназіі ён пазнаёміўся з настаўніцай пачатковых класаў Леанілай Чарняўскай, якая рыхтавала для друку сваю першую чытанку “Родны край”, і ўжо 16 ліпеня яны абвянчаліся ў Прачысценскім саборы.
Вось як успамінала Наталля Арсеннева Віленскую беларускую гімназію: “Неставала блізу ўсяго, шмат хто з вучняў і з настаўнікаў галадаваў, ня было нястачы толькі ў вадным - у запале, у гарачых ахвярных сэрцах, у людзях, якія, дарма што голад і холад, аддана вялі сваю працу з аднэю думкай - зрабіць шчасьлівай сваю Бацькаўшчыну-Беларусь. Людзей гэтых было ня шмат, але іхны прыклад распаліў і іншых і ад пачатку надаў гімназіі той кірунак, які прычыніўся да пазьнейшае ейнае характарыстыкі - “кузьня беларускіх дзеячоў”. Максім Гарэцкі, Антон Луцкевіч, Браніслаў Тарашкевіч, Аркадзь Смоліч, “Цётка Алёна” - вось людзі, якія вучылі тут беларускую моладзь і якія навучылі мяне горача любіць Беларусь, такую пакрыўджаную лёсам, але такую чароўную”.
Шчасце ў шлюбе, цікавая педагагічная дзейнасць у гімназіі натхнялі М. Гарэцкага на плённую творчую працу, ён адчуў вялікі ўздым, прыліў сілаў і працаздольнасці... Больш чым у 10 нумарах “Беларускай думкі” (1919) была надрукавана буйная аповесць “Дзве душы” і ў тым самым годзе выйшла асобным выданнем. Твор адразу заўважылі і прыхільна сустрэлі многія сучаснікі: станоўчыя крытычныя артыкулы напісалі Змітрок Бядуля, Антон Луцкевіч. Уплыў аповесці на працэс беларускага адраджэння быў настолькі значны, што, напрыклад, Ігнат Канчэўскі, аўтар брашуры “Адвечным шляхам: Досьледзіны беларускага сьвета-погляду” (1921), у якасці свайго псеўданіма ўзяў імя галоўнага героя аповесці Ігната Абдзіраловіча. Адно за адным выходзяць апавяданні: “Ідуць усе — іду я”, “Кросны”, “Панская сучка”, “Тамашы”, “Бірка”, “Злосць”, ‘Трэшная Чарнушка”, “Паншчына”, “Дурны вучыцель”, “Еду дамоў”, “Страшная музыкава песня”, “Скарб”, “Сасна”, “Апостал”, “Прафесар” і інш.
Адначасова Максім Гарэцкі разам з братам Гаўрылам перарабляў і дапаўняў смаленскі слоўнік (пад назваю “Маскоўска-беларускі слоўнік” выйшаў у Вільні ў 1920 г.). А перад гэтым падрыхтаваў “Невялічкі беларуска-маскоўскі слоўнічак”. Рупліва працаваў над кнігай “Гісторыя беларускае літаратуры” (выйшла ўжо ў 1920 г., а на наступны год - другое, папраўленае, выданне). Акрамя таго, убачыў свет яго “Krotki zarus historji literatury bialiruskej” па-польску. На кнігу адразу адгукнуўся Антон Навіна (Антон Луцкевіч): “Мы горача вітаем працу М. Гарэцкага. Яна бясспорна мае вагу ня толькі як учэбнік, але і як адзін з фактараў усьведамленьня “маладых” беларусаў, каторыя так мала ведаюць аб сваім народзе, аб яго гісторыі і літаратуры. Яна пакажа і нашым суседзям, якія культурныя скарбы меў і мае беларускі народ”.
У розных газетах Максім надрукаваў крытычныя артыкулы пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Уладзіслава Галубка (і рэцэнзію на яго п’есу “Апошняе спатканне”), Лявона Гмырака, Паўлюка Багрыма, Янку Купалу і іншых, шэраг публіцыстычных артыкулаў (звычайна пад псеўданімамі Дед Кузьма, А. Мсціслаўскі): “Свабода слова”, “Да амерыканскіх беларусаў”, “Любіце польскі народ”, “400-лецце друку ў Вільні”, “Беларускія дзеячы” з польскаю душою і інш. У кнізе “Памяці Івана Луцкевіча” (Вільня, 1920) змешчаны ўспаміны М. Гарэцкага.
Леаніла Чарняўская працавала над чытанкай “Родны край”, якая неаднаразова перавыдавалася. Падбірала выдатныя творы з сусветнай літаратуры, сама перакладала на беларускую мову. Максім дапамагаў. Жонка змясціла ў кніжцы асобныя апавяданні М. Гарэцкага і ўрыўкі з іх, а таксама зусім новыя: “Бітва на Уле”, “Уцёкі Сярэбранага” і інш.
Каб мець беларускае выданне ў Сярэдняй Літве і дапамагчы “чытаючым кірылаўскімі літарамі беларусам”, М. Гарэцкі як рэдактар наладзіў выпуск (з 24 снежня 1920 г.) штодзённай грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты “Наша думка”, у якой асноўная ўвага аддавалася асвятленню палітычнага і эканамічнага становішча Заходняй Беларусі, беларускай культуры. Выйшла толькі 27 нумароў, бо 8 ліпеня 1921 г. газету забаранілі польскія ўлады. Але ўжо 14 верасня М. Гарэцкі пачаў выдаваць на беларускай мове газету “Беларускія ведамасці” такога самага кірунку. Выйшла 19 нумароў: 15 студзеня 1922 г. - ізноў атрымалі забарону. З апублікаваных літаратурных і гістарычных матэрыялаў былі выдадзены “Беларускі дэкламатар” і тры зборнікі “Беларускія ведамасці”. У газетах друкаваліся артыкулы многіх вядомых беларускіх дзеячаў культуры, навукі, адукацыі. Шмат матэрыялаў змясціў і сам Максім.
Антон Луцкевіч у прысвечаным Максіму Гарэцкаму артыкуле “Ідэолаг народнае інтэлігенцыі” назваў яго “найглыбейшым з ідэолагаў беларускае адраджэнскае народнае інтэлігенцыі” і напісаў далей: “Беларуская нацыянальная справа, справа нацыянальнага адраджэньня беларускага народа — гэта найвышэйшы дагмат грамадскае рэлігіі Гарэцкага”.
З стараннем і любоўю Максім вёў заняткі ў гімназіі, поспехі вучняў прыносілі вялікае задавальненне і надзею на будучае пакаленне свядомых беларусаў. Асаблівую ўвагу звярнуў на вучаніцу сёмага класа, якая нядаўна прыехала з Яраслаўля, — Наталлю Арсенневу. Яна слухала настаўніка вельмі ўважліва, баялася прапусціць хоць адно яго слова, старанна выконвала ўсе заданні, глядзела на яго, як зачараваная, улюбёньімі вачыма... Пазней знакамітая паэтка ўспамінала: “Маім духоўным настаўнікам стаўся блізу з першых дзён навукі ў гімназіі настаўнік беларускае мовы і літаратуры. аўтар “Руні” й “Патаёмнага” Максім Гарэцкі. Памятую, калі я пабачыла яго ўпершыню на лекцыі ў нашай 7-ай класе, мяне сам-перш уразілі ягоныя вочы — вялікія, цёмныя, гарачыя, быццам два чорныя знічы (я гэтак і падумала тады — “знічы”) на худаватым, аскэтычным, крыху татарскага складу твары. Іншых вачэй, падумала я, аўтар “Патаёмнага” мець і не мог... Зразумела я тады й тое, што я мушу цяпер як найхутчэй дасканала апанаваць беларускую мову й заўсёды, заўсёды найлепей за ўсіх у класе, ведаць задаваныя нам Гарэцкім лекцыі з беларускае літаратуры... У восьмы клас я перайшла з добрымі ацэнкамі й з беларускае мовы й з літаратуры.
<...> Аднак заняткі ў Беларускай гімназіі, якую я ўжо моцна паспела палюбіць, пачаліся ў сваім часе й я ўзноўкі сустрэлася з сябрамі і настаўнікамі, між імі з Максімам Гарэцкім. На вялікі мой жаль, ён не быў ужо выкладчыкам літаратуры ў нашым класе. Ды сувязь мая з ім дзеля гэтага не парвалася, а яшчэ памацнела”.
Юная гімназістка адважылася паказаць настаўніку два свае вершы: “Восень” і “Светлы дзень дагарае над сумнай зямлёю”. У той самы дзень у гімназіі праводзілася літаратурная вечарына: “Гэтага памятнага для мяне вечара першым выйшаў на сцэну Гарэцкі. Памаўчаўшы, ён абвясціў прысутных, што мае для іх добрую навіну. “У нас з’явілася новая Буйлянка, - сказаў ён, — новая паэтка, якая ўжо сёння ці не перавышае Канстанцыю Буйлу сваім талентам. Вось паслухайце”... I Гарэцкі пачаў чытаць... дадзеныя яму нараніцы мае вершы.
<...> М. Гарэцкі быў вельмі суровым, маламоўным настаўнікам і крытыкам. Ен блізу ніколі не правіў слабейшых месцаў маіх вершаў, бо здараліся ж і такія, а проста аддаваў іх мне, зацеміўшы: “Гэтак па-беларуску не гаворыцца” або “Гэтае месца раю перапрацаваць” ці што іншае. Неўзабаве я навучылася разумець яго не толькі з поў-слова, але гледзячы адно на ягоныя шырокія, цёмныя бровы, якія то насупліваліся, то ўзнімаліся ўгару, залежна ад уражання. Рух гэтых броваў, нячастая ўсмешка на вузкіх вуснах. — былі тым стымулам, што вёў мяне наперад, прымушаў упарта працаваць над сабою, над моваю...
<...> Але гэткі ўжо быў Гарэцкі ў дачыненні й да іншых і да сябе — суровы, справядлівы й вельмі паважаны”'
Першыя друкаваныя вершы Наталлі Арсенневай “Мой родны край”, “Летуценні”, “Восень” з’явіліся ў газеце “Наша думка” ў 1920-я гг., іх змясціў М. Гарэцкі. У 1921 г. шэраг твораў, у тым ліку “Плач старога лесуна”, “У лесе”, надрукаваныя ў тых самых выданнях, а таксама ў “Беларускіх ведамасцях”, а пасля яшчэ некалькі — у зборніку “Беларускіх ведамасцей”. У газеце “Наша думка” быў змешчаны верш “Красавік” (“Неба сіняе, сіняе, сіняе...”), прысвечаны Максіму Гарэцкаму. У лісце да Я. Карскага М. Гарэцкі паведаміў: “Маем толькі адну прыемнасць, тую, што на страніцах газет, якія тут выходзілі, азначылася новая, пэўныя і спадзейная талань маладой паэтэсы Наталлі Арсенневай...”.
Гэтыя вершы згаданы ў “Беларусах” Яўхіма Карскага (Петраград, 1922) з зазначэннем пра Н. Арсенневу: “Навейшая пісьменьніца. Паводле водгуку Гарэцкага, вельмі таленавітая”. У “Дэкламатары” (1922) М. Гарэцкі змясціў верш Н. Арсенневай “Мая душа”.
Значна пазней Н. Арсеннева пісала пра М. Гарэцкага: “Ен зь вялікай увагай праглядаў мае першыя вершы, ганіў, што было блага, і заахвочваў мяне да лепшага пісаньня. Ягонае сьветлае ймя я й дагэтуль заўсёды ўспамінаю з вялікай удзячнасьцю й любасьцю”; “Ён хросны бацька мой на паэтычнай ніве. Хто ведае, ці сталася б я наогул паэткай Натальлей Арсеньневай, каб не ягоныя ўважлівыя, крытычныя, але й сьвятыя для мяне дачыненьні да майго таленту, які толькі што прабіваўся. як парастак з-пад зямлі, каб не ягоныя добрыя рады, ягоныя назіраньні за маім ростам”.
Увосень 1922 г. Наталля Арсеннева выйшла замуж за Францішка Кушаля і выехала з Вільні ў Польшчу, а ў 1923 г. і Максім Гарэцкі з сям’ёю пераехаў у Менск. Больш яны ніколі не сустракаліся.
У Менску М. Гарэцкі ў другой частцы хрэстаматыі “Выпісы з беларускае літаратуры” (Масква - С.-Пецярбург, 1923) змясціў з маладых творцаў толькі Н. Арсенневу: вершы “Восень”, “Плач старога лесуна”, “Плакалі ў садзе бярозы”, “Лес шумеў” і інш. У 1927 г. у Вільні быў выдадзены першы зборнік Н. Арсенневай “Пад сінім небам”, у які яна ўключыла і верш “Красавік”.
Максім Гарэцкі ў 1928 г. пісаў: “У беларусаў пад Польшчаю з’явілася шмат маладых паэтаў, пісьменнікаў і публіцыстаў, але з выдатных іменняў можна тым часам назваць толькі адно гэта імя Наталлі Аляксееўны Арсенневай — расіянкі па нацыянальнасці, а беларускі толькі па жыхарству і культуры.
…Форма вершаў Арсенневай, у галіне тэхнікі вершаскладання, не вызначаецца нейкай асаблівай бліскучасцю, але яны. захопліваюць шчырасцю пачуцця, далікатнасцю тону і нейкаю асабліваю пяшчотнасцю вобразаў і слоў”.
Гаўрыла Гарэцкі з Наталляй Арсенневай не быў знаёмы, а вось з Канстанцыяй Буйлай па-сябраваў з часу працы ў Маскве ў першай палове 1923 г. Але сустракаліся яны рэдка, а пазней гулагаўскія падзеі развялі іх да ваеннай пары.
Як пісала сама К. Буйла, “і вось прыйшла новая бяда — вайна. Вялікае гора, што выпала на долю акупіраванай Беларусі, скаланула маё сэрца. Я апынулася ў асяроддзі сяброў, якіх вайна перамясціла ў Маскву, і зноў пачала шмат пісаць”.
Гаўрыла Гарэцкі ў другой палове вайны і пасля яе заканчэння працаваў у Гідрапраекце МУС на інжынерна-геалагічных даследаваннях для будоўлі гідраэлектрастанцый, водных каналаў і іншага і часта прыязджаў у камандзіроўкі ў Маскву, а ў 1956 г. пераехаў у г. Дзедаўск (Падмаскоўе), дзе быў філіял Гідрапраекта. У Маскве ён зрэдку сустракаўся з Канстанцыяй Буйлай.
Ён пісаў пра гэта жонцы: “19.V.43 г. ...Учора ўвечары быў у Якуба Коласа - ён сёньня едзе па сям’ю. У Коласа спаткаўся з цёткаю Уладзяю, Купаліхаю. <...> Гаманіў па тэлефону з Канстанцыяй Буйло — заеду да яе заўтрьі разам з цёткаю Уладзяю”.
“1.Х.44 г. ...Бачыў Канстанцыю і Уладзіславу. Галю Купаліха будзе выклікаць у Менск для працы ў Купалаўскім музэі”.
“15.1.45 г. ...Быў у Канстанцыі. Купаліха прыедзе з Менску праз дзён 4-5. Памёр Кузьма Чорны — гэта самая жалобная навіна — як мне шкада вялікага нашага празаіка. Шмат яму было клопату ў Менску - разьбіў яго паралюш”.
“12.11.45 г. ...хадзіў да беларусаў у госці., у гасьцініцу “Якар”. Там бачыў і Якуба Коласа (ён толькіраніцою прыехаў з Менску), яго сына Данілу, Алесю, Канстанцыю Буйло, Маўра, Насту Дзятлоўскую, Аўгена Хлебцэвіча. Ад усіх засылаю Табе вітаньне. К. Буйло запрашае да яе заехаць, калі Ты будзеш у Маскве”.
“10.VІ.45 г. ...Потым заехаў я да Канстанцыі. Сустрэла яна мяне, як роднага. Шмат, шмат гаманілі, і доўга. Вершы свае яна мне чытала. Я начаваў у яе. Начою ішоў дождж. Раніца была росная, прыгожая. Падаравала яна мне дзьве фотакарткі, але я іх забыўся ўзяць. Схаджу да яе перад ад’ездам”.
“17.VІ.45 г. ...Быў у гасьцях у Канстанцыі. Харошыя былі, сапраўды сяброўскія гамонкі. Бачыў яе любага пляменніка Алега, якога яна любіць больш сына. Хлопцу 22 гады, разумны, прыгожы, вайсковец, з зенітных частак пад Масквою. Марыць хлопец аб ВНУ. Быў ён з сваёю вайсковаю падругаю — добра яны ўмеюць піць і курыць і быць вясёлымі. К. вітае і цалуе Цябе. Усё ж яна зусім адзінокая і сумная, толькі хавае гэта яна пад зброяй вясёласьці, жарту, кпіну... <...> Чуў ад Канстанцыі сумную навіну — памерла Марыя Дзмітрыеўна, жонка Коласа. Чула яна, што ўжо пахавалі яе. Сьмерць усё звужае свае колы. Шкада Якуба, прыгнечаным будзе і маркотным яго дух. Пастараюся яшчэ пабачыцца з ім”.
Прыблізна праз тыдзень К. Буйла падаравала Г. Гарэцкаму сваё фота, на абароце якога зрабіла надпіс: “Сардэчнае пажаданне міламу Гурыку:
Каб Табе заўсегды, і ў дзень і ў ночы
Полымна свяцілі сонечныя вочы...
Вечарам і ранкам і ў кожнай хвілі
Тысячамі сонцаў каб яны свяцілі...
Хай Табе ў далечынь росяць вочы тыя —
Сонечных праменяў стрэлы залатыя...
Хай у быт і думкі льюць яны
бяз конца -
Рэкі -
Вадаспады — залатога спада...
24.УІ.45 г. Кон.Буйло".
“1.ХІІ.45 г. ...Быў учора ў Канстанцьй, бо ня было чаго ўжо карэктаваць, вечар выдаўся вольны. Начаваў там. Добра пагаманілі, яна чытала мне свае вершы”.
“24.ХІІ.45 г. ...У суботу пад выхадны дзень быў я ў другі раз у Канстанцыі, начаваў у іх. Прыходзіла сястра К. Інка, сын і дачушка Інкі (ужо вялікая), жонка брата, які знайшоўся. Памерла гэтымі днямі (надоечы) іхняя маці, 85 год, так і не пабачыўшы сына. К. учора паехала ў Менск, на пленум пісьменнікаў”.
“14.У.46 г. ...Быў у Канстанцыі”. “30..47 г. ...Увечары хадзіў наведаць цёцю Уладзю. Там было шмат людзей: Канстанцыя, артыст К. Саннікаў, пісьменнік М. Зінгер, Даніла Міцкевіч... <...> Праводзіў Канстанцыю дахаты. Шмат гаманілі па дарозе. Канстанцьія на творчым уздыме - гэта яе паратунак, як паэта”.
“9.IV.49 г. ...К. Буйла таксама выйшла замуж, едзе ў Сочы, на курорт, шчаслівая. Гаварыў з ёю па тэлефону. Кніжка яе з друку яшчэ не з’явілась. Брат Алесі зьвярнуўся назад”.
У 1939 г. сям’я польскага афіцэра Франца Кушаля, якая больш за 15 гадоў жыла ў Заходняй Беларусі, апынулася ў БССР, а сам гаспадар - у савецкім палоне. Цяжкі і нават трагічны лёс перад самай вайной закінуў Н. Арсенневу з двума сынамі ў казахстанскую ссылку, а перад гэтым памерлі яе сястра Вольга, бацька і маці. Не паспелі ў траўні 1941 г. з’ехаць Н. Арсеннева з Казахстана, а Ф. Кушаль - з Лубянкі, як пачалася вайна. Далей - нялёгкае жыццё ў акупаваным Менску, страта старэйшага сына Яраслава... Потым - Германія і нарэшце - ЗША.
Ва ўсе часы, як адзначала паэтка, “паэзія была маім ратункам, заглушала кашмарную рэчаіснасьць, у якой мы замушаны былі жыць”. Са зменай жыцця мяняліся і кірункі яе паэзіі, Яны рабіліся больш гістарычна-патрыятычнымі. У час вайны напісана славутая “Малітва” — неафіцыйны нацыянальна-рэлігійны гімн Беларусі.
Калі ў 1994 г. мяне і Ганну Сурмач, як кіраўнікоў Згуртаванмя беларусаў свету “Бацькаўшчына’ , запрасілі ўдзельнічаць у 21-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі (Таронта, 3—5 верасня) і мы на аўтамашыне ехалі з Нью-Ёрку ў Канаду, вельмі хацелася заехаць у Рочэстэр, каб сустрэцца з Н. Арсенневай. Вітаўт Кіпель падараваў нам яе кніжку “Між берагамі” (1979), на якой мы спадзяваліся атрымаць аўтограф паэткі. Ен пазваніў Н. Арсенневай, і яна запэўніла, што абавязкова будзе ў Таронта, і таму мы паехалі больш прамым шляхам без заезду ў Рочэстэр. На жаль, Н. Арсеннева троху застудзілася і на сустрэчы быць не змагла. Да гэтага часу вялікае шкадаванне не пакідае мяне...
Канстанцыя Буйла памерла ў Маскве 4 чэрвеня 1986 г., а ў 1989 г. урна з яе прахам была перавезена ў Вішнева на Валожыншчыне. Мелодыя з верша “Люблю наш край” гучыць па радыё, як гімн спяваюць гэтую песню на Беласточчыне і ў Заходняй Беларусі. У час адкрыцця Другога з’езда беларусаў свету (26 ліпеня 1997 г.) мы стоячы выканалі “Магутны Божа”, а праз пару гадзін да нас прыйшла вестка, што дзень таму памерла Наталля Арсеннева. Вершы Канстанцыі Буйлы і Наталлі Арсенневай. і асабліва адзначаныя нацыянальныя гімны, будуць гучаць вечна, саграваючы сэрцы ўсё новых і новых пакаленняў беларусаў, удзячных гэтым выдатным беларускім паэткам.

















































