Маслаки
Из истории деревни Маслаки
Когда-то на месте Маслаков рос лес. В этом лесу на берегу р. Бася находилось небольшое, всего несколько дворов, поселение. Среди прочих жителей этого поселения проживал и Маслак. Прошло несколько лет, Маслак умер, но поскольку большинство жителей этого поселения составляли потомки Маслака, то всех поселенцев начали называть маслаковцами, а само поселение Маслаками. Такая легенда о Маслаках передаётся из уст в уста, письменных же источников о появлении и названии Маслаков мы пока не имеем.
Из архивных документов известно, что в середине XVII столетия д. Маслаки – шляхетское владение в Казловическом войтовстве Басейской волости Шкловского графства, которое много раз передавалось и переходило по наследству от одного владельца ко второму.
В 1772 году территория Горецкого района, а с ней и д. Маслаки, отошли к Российской империи. В 1785 году д. Маслаки Копыского повета Могилёвской губернии (65 дворов, 586 жителей) была продана одному из фаворитов Екатерины II, выходцу из Сербии С. Г. Зоричу. После его смерти в 1799 году обремененное большими долгами Шкловское графство, а в его составе и Маслаки, дважды передавались другим владельцам, покуда в 1813 году не перешло за долги к дворянскому попечительскому Совету. В 1821 году графство было распродано по частям. Одну его часть – д. Маслаки, Лемцы и Шепелёвку – купил пан М. И. Цукатто. Затем имение Маслаки перешло к поручику лейб – гвардии графу Цукатто Георгию Михайловичу. Более урожайные земли принадлежали графу, менее урожайные – крестьянам. Часть крестьянских земель, в основном пастбища, были общинными. Могли крестьяне выкупать или арендовать землю у графа, но стоимость земли и арендная плата за землю были велики, и крестьяне не всегда во время могли рассчитаться за землю, о чём свидетельствуют ведомости Горецкого уездного казначейства о недоимках по имению помещика Цукатто, хранящиеся в центральном государственном архиве Республики Беларусь.
Занимались маслаковцы в основном земледелием. Выращивали рожь, пшеницу, ячмень, овёс, картофель, лён и коноплю. Мололи зерно на мельнице, построенной помещиком на реке Бася. Крестьяне, которые не могли уплатить за размол зерна на мельнице, мололи его на каменных или деревянных жерновах, которые они изготовляли сами. Лён не только выращивался, но и перерабатывался в крестьянской семье. Льняные ткани шли на пошив нижнего белья и верхней одежды. С льняных нитей ткали скатерти, покрывала, ручники, набожники.
В свободное от полевых работ время на высоком и красивом месте была построена деревянная приходская церковь вместимостью на 200 человек. В 1915 году в связи с тем, что эта церковь обветшала и по малым размерам своим не соответствовала наличному количеству прихожан, до 3002 душ обоего пола, была построена новая, тоже деревянная, которая просуществовала до 60-х годов и из-за ветхости разрушена.
В 1885 году Маслаки – центр волости Горецкого повета, 99 дворов, 558 жителей, имелось волостное управление, больница, хлебный магазин, школа (1875). С 1905 года работала государственная винная лавка. В 1910 году в деревне было уже 152 двора, 994 жителя, центр волости находилось почтовая станция, больница, магазин и лавка, одноклассное народное училище Министерства народного просвещения. В 1889 - 90 г. г. в училище занималось 43 мальчика и 2 девочки, в 1905 г. - 24 мальчика и 29 девочек, в 1907 - 08 г. г. - 76 мальчиков и 28 девочек.
В 1898 году начала действовать добровольное пожарное общество. В 1908 году открыт лесоперерабатывающий завод, который работал до 1913 года.
28 января 1918 года в Маслаковском уезде была установлена Советская власть. В этом же году выбирается и Маслаковский уездный исполком, первым председателем которого был А. Дроздов.
По «Декрету о земле» помещичья земля была передана в собственность крестьянам, имение разграблено.
С 26 апреля 1919 года Маслаки - центр уезда Гомельской, а с 27 июля 1922 года - Смоленской губернии РСФСР, с 3 марта 1924 года - в составе БССР, с 20 августа сельского совета Копыского района Оршанской округи (до 26 июля 1930 г.), с 8 июля 1931 года - Горецкого района, с 20 февраля 1938 года Могилёвской области.
В 1926 году в д. Маслаки жило 1113 человек, насчитывалось 215 дворов, и хутора - 18 дворов, 89 жителей.
В 1929 году маслаковцы создали колхоз «Коминтерн», который в 1932 году объединил 65 хозяйств. Первым председателем колхоза был избран Терентий Иванович Морозов. Объединение было далеко не добровольным. С образованием колхоза кулачество ликвидировалось как класс, но под видом кулаков раскулачивались и выселялись середняки, которые жили за счёт своего труда и никогда не пользовались наёмной рабочей силой. Многие из них уже реабилитированы.
7 ноября 1937 года районная газета «Ленінскі шлях» в разделе «Сегодня в районе» писала: «Только в одной деревне Маслаки Маслаковского сельского совета работает 42 специалиста разных профессий, среди них учителей – 15 человек, медработников – 4, ветработников - 3, агрономов - 2, шоферов - 7, трактористов - 5,учаться в средних и высших заведениях 20 человек».
В 1939 году в деревне открылся медпункт (работали: врач, фельдшер и стоматолог), который обслуживал 20 колхозов Маслаковского сельского совета.
Постепенно жизнь крестьян в колхозе налаживалась, но мирный труд маслаковцев был нарушен нашествием немецко-фашистских оккупантов. 12 июля 1941 года немцы появились в д. Маслаки. Колхоз прекратил своё существование, имущество растащили.
Жизнь при немцах превратилась в сущий ад, за малейшее неповиновение в ход пускались дубинки, а то и автомат. Маслаковцы превратились в рабов немецкого рейха.
После освобождения (26 июня 1944 года) Маслаков Советской Армией от немецких захватчиков Маслаковцы приступили к восстановлению разрушенного войной хозяйства в возродившемся вновь колхозе «Коминтерн», который впоследствии объединился с другими соседними колхозами в колхоз им. Маленкова (переименованный 10 февраля 1958 года в колхоз «Путь Ленина»)
1986 год: в деревне 261 хозяйство, 776 жителей. Маслаки - центр колхоза «Шлях Ленина»
В деревне свиноводческая и молочно-товарная фермы, лесопилка, машинный двор с ремонтной мастерской, зерноток, Дом культуры, библиотека, больница, аптека, комплексно-приёмный пункт бытового обслуживания населения, средняя школа, детский сад, ветеринарная лечебница, отделения связи и сберегательного банка, торговый центр, столовая, гостиница, автоматическая телефонная станция, радиоузел.
В посёлке 181 квартира со всеми коммунальными удобствами (теплообеспечение от центральной котельни).
22 января 2003 года колхоз «Путь Ленина» реорганизован в СПК «Маслаки» и передан в аренду КФК «Аниковичи». С сентября 2004 года – СПК«Маслаки». С 3.12. 2015 г. СПК «Маслаки» преобразован в ОАО «Маслаки».
2008 год - в ходе реализации Государственной программы «Возрождение и развитие села» деревня Маслаки получает статус агрогородка.
Культура

Бібліяграфічны электронны рэсурс “Установы культуры Горацкага краю ў гістарычным развіцці 1945-2015 гг” прысвечаны нястомным працаўнікам на ніве культуры Горацкага краю. Ён змяшчае гісторыю шматбаковай дзейнасці гэтых устаноў, якая была адлюстравана ў пісьмовых крыніцах, і сведчыць, што ўстановы культуры не стаялі ў баку ад грамадскага жыцця краю.
Крыніцамі для выяўлення бібліяграфіруемых дакументаў з’яўляліся: краязнаўчая картатэка, ЭК, Летапіс друку Беларусі, бібліяграфічныя дапаможнікі, прыкніжная і прыартыкульная бібліяграфія. У рэсурс уключаны ўсе выяўленыя дакументы, нават і невялікія замалёўкі, бо яны таксама нясуць у сабе пэўную інфармацыю.
Сюды ўключаны асобныя кнігі і главы з іх, артыкулы са зборнікаў, часопісаў з рэспубліканскага, абласнога, міжрэгіянальнага і мясцовага перыядычнага друку.
Бібліяграфічныя запісы на артыкулы ўключаюць: парадкавы нумар запісу, загаловак бібліяграфічнага запісу, бібліяграфічнае апісанне. Бібліяграфічныя запісы складзены на мове артыкула. Невыразныя загалоўкі раскрываюцца. Нумарацыя запісаў суцэльная на працягу ўсяго выдання. Матэрыял размешчаны ў сістэматычным парадку, унутры раздзелаў – у храналагічным. У базе дадзеных змешчана літаратуру за перыяд з 1945 года і па 2015 год.
Падаецца прадмова, у якой у кароткай форме апавядаецца аб дзейнасці ўстаноў культуры з пачатку ўстанаўлення савецкай улады ў раёне і да сучаснага моманту.
Асноўным раздзелам папярэднічае кароткі даведачны артыкул, у якім, па меры магчымасці, прыводзяцца асноўныя звесткі: год утварэння ўстановы ці калектыву, далейшыя пераўтварэнні, удзел у мерапрыемствах, узнагароды, кіраўнікі.
Важным элементам з’яўляецца ілюстратыўны матэрыял да бібліяграфічных запісаў. Гэта фотаздымкі, аўтарамі якіх з’яўляюцца ўласныя карэспандэнты мясцовага друку, супрацоўнікі ўстаноў культуры.
База дадзеных адрасуецца ў першую чаргу работнікам устаноў культуры, а таксама ўсім, хто цікавіцца мінулым і сённяшнім роднага краю.
Горацкі край
База даных "Край наш Горацкі" - гэта фактаграфічны летапіс падзей, якія адбываліся на тэррыторыі горада Горкі і Горацкага раёна за перыяд з 1933 года па сённяшні дзень. Адлюстроўвае падзеі грамадскага жыцця рэгіёна.
З гісторыі
Горацкі раён быў створаны 17 ліпеня 1924 года і размешчаны на паўночным усходзе Магілёўскай вобласці ў межах Горацка-Мсціслаўскай і Аршанска-Магілёўскай раўнін ў вярхоўях рэк Проні, Басі і Мярэі.
Мінулае Горацкага раёна мае багатую гісторыю.
Характэрнай асаблівасцю раёна ў сярэднявечча было тое, што практычна ўся яго тэрыторыя ўваходзіла ў склад неабсяжных уладанняў самых знакамітых родаў: Сапегаў, Хадкевічаў, Радзівілаў...
Геаграфічнае становішча Горацкага раёна спрыяла як эканамічнаму развіццю, так і таму, што і тэрыторыя раёна неаднаразова станавілася арэнай ваенных дзеянняў. У пачатку XVI стагоддзя тут праходзілі ваенныя баталіі паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай. У пачатку XVIII стагоддзя падчас Паўночнай вайны ў Горках цэлы месяц стаяла руская армія на чале з Пятром I.
У гістарычных дакументах першыя ўспаміны аб Горках згадваюцца ў 1544 годзе. У 1619 годзе Вялікі канцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега даў мястэчкам Горкі і Горы «Статут аб вольнасцях», які ўяўляў сабой малое магдэбургскае права, з мэтай эканамічнага развіцця Горак і перасялення сюды мяшчан з іншых месцаў. Тут мелася сваё самакіраванне і суд, дазвалялася праводзіць таргі і кірмашы.
У першай палове XVII стагоддзя Горкі згадваюцца ўжо як горад. Ён быў буйным рамесным і гандлёвым цэнтрам: у горадзе працавалі рамеснікі 28 спецыяльнасцяў, сярод якіх ткачы, ганчары, збройнікі, вінаробы і іншыя. У 1667 годзе тут пачала функцыянаваць першая ў гісторыі мястэчка школа, якую адкрыла Горацкае братэрства.
У 1809 годзе была заснавана суконная мануфактура з коньмі, на мясцовай сыравіне дзейнічалі гарбарны і вінакурны заводы, а адкрытая ў 1811 годзе палатняна-парусінавая мануфактура была самай буйной прыгоннай фабрыкай ў Беларусі.
У 1867 годзе было зацверджана палажэнне аб гербе горада.
Новы перыяд гісторыі Горацкай зямлі пачаўся з адкрыцця ў 1840 г. Горы-Горацкай земляробчай школы, якая паступова ператварылася ў земляробчы інстытут – першая вышэйшая сельскагаспадарчая навуковая ўстанова.
На сучасным этапе адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне раёна прадстаўлена 9 сельскімі Саветамі, у склад якіх уваходзіць 169 населеных пунктаў.
Агульная зямельная плошча складае 128431 гектар, у тым ліку 88406 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, з іх 63741 гектар ворыва. Лясы займаюць 23771 гектар або 18,5 % тэрыторыі раёна.
На 1 студзеня 2016 года насельніцтва раёна складае 45254 чалавека, у тым ліку 31,7 тысячы ў горадзе і 13,6 тысячы на сяле. Колькасць працаздольнага насельніцтва 28500 чалавек або 63 %.
Горад па праву лічыцца моладзевым. 12225 чалавек, або 27 % у структуры агульнай колькасці насельніцтва – гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года.
Станоўчыя пераўтварэнні ў раённым цэнтры адбыліся ў сувязі з правядзеннем рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2012».
Максім Гарэцкі
Максім Іванавіч Гарэцкі(1893 - 1938)
Горацкая цэнтральная раённая бібліятэка вось ужо трэці дзясятак носіць імя класіка беларускай літаратуры Максіма Іванавіча Гарэцкага.
Чаму менавіта Максіма Гарэцкага?
Так ужо складаліся жыццёвыя абставіны, што за 44 гады свайго жыцця (у 30-я гады ён быў рэпрэсіраваны, а затым расстраляны, і толькі ў 1957 годзе рэабілітаваны) Максім Гарэцкі пабываў і жыў, на жаль, часта і не па сваім жаданні, шмат у якіх кутках краіны. Аднак тыя адрэзкі жыцця, якія звязаны з магілёўшчынай, з вёскай дзе ён нарадзіўся, з Горкамі, займалі асаблівае месца ў жыцці пісьменніка. Так, менавіта Горкі сталі тым месцам, адкуль ён пайшоў у вялікі свет. З 1909 па 1913 год Максім Гарэцкі вучыўся ў Горацкім каморніцка-агранамічным вучылішчы, амаль год да паступлення жыў на вуліцы Зялёнай (зараз вуліца носіць яго імя). За гады вучобы ён не толькі атрымаў спецыяльнасць, але і далучыўся да літаратуры. Як успамінаў брат пісьменніка, акадэмік АН БССР Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі: “…У вучылішчы пад кіраўніцтвам Максіма было створана “невялікае таварыства аматараў беларускай літаратуры”. Выпісвалі “Нашу Ніву”, чыталі “Тараса на Парнасе”, вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа”. Дарэчы Гарэцкі – адзін з першых гурткоўцаў, хто пачаў пісаць нарысы аб жыцці і сваёй вучобе ў Горках па-беларуску, адсылючы іх у рэдакцыю “Нашай Нівы”. А ў 1913 годзе ў гэтай газеце было змешчана яго першае апавяданне “У лазні”.
Другі раз Гарэцкі прыехаў ў Горкі ўжо вядомым пісьменнікам. У 1926 годзе ён быў накіраваны на працу ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію на кафедру беларусазнаўства. Сам М. Гарэцкі ўспамінаў, што гэты горацкі перыяд быў не толькі плённым, але яшчэ і адным з самых шчаслівых у яго жыцці. На жаль, да гэтага часу не захаваўся дом, дзе жыла сям’я Гарэцкіх. Але з успамінаў дачкі Гарэцкага Галіны Максімаўны вядома: “Наш драўляны дом, двухпавярховы, жаўтаваты, стаяў каля хімічнага корпуса акадэміі, бліжэй к дарозе, за якой спускаўся луг да рэчкі. У трохпакаёвай кватэры нашай заўсёды, як і ў Мінску, гасцяваў хто-небудзь з радні. Прыязджалі з Малой Багацькаўкі, Слаўнага. Бацька пасылаў у Малую Багацькаўку грошы бацькам, братам на пабудову хаты, на куплю каня, малатарні, хатніх рэчаў і іншыя справы”.
Працуючы ў Горках, Максім Гарэцкі падтрымліваў сяброўскія адносіны з дырэктарам акадэмічнай бібліятэкі Дзям’янам Раманавічам Новікавым. Той успамінаў: “Максім Гарэцкі часта заходзіў у бібліятэку. Чытаў газеты і часопісы. Шмат кніг браў з сабой дахаты. Пры гэтым мяне заўсёды здзіўляла шырыня яго далягляду і энцыклапедычнасць ведаў. Папрацаваўшы час-другі, ён выходзіў на прагулку. Вельмі любіў гуляць па ліпавай алеі, што расла на горцы “Парнас”. З вялікай ахвотай, па майму запрашэнню, прыходзіў ён на літаратурныя вечары і канферэнцыі чытачоў, якія арганізоўвала бібліятэка. Цікава апавядаў аб гісторыі літаратуры, аб творчасці пісьменнікаў, чытаў свае творы, вершы Купалы, Коласа, Багдановіча, пры тым вершы ён чытаў на памяць”. Гарэцкі часта быў сам ініцыятарам і арганізатарам сустрэч з вядомымі беларускімі пісьменнікамі, такімі як, Я. Купала, Ц. Гартны і Я. Колас, дарэчы, з апошнім М. Гарэцкі сябраваў.
У Горках Гарэцкі дапамагаў пачынаючым творцам, ўдзельнікам літаратурнага гуртка – філіяла “Аршанскага маладняка”, асабліва ў выданні іх зборнікаў.
Горацкі перыяд жыцця быў вельмі плённым для Гарэцкага як для пісьменніка. Збіраючы матэрыялы для “Камароўскай хронікі”, летам 1926 года М. Гарэцкі зрабіў падарожжа ў Сібір. Вынікам яго паездкі пазней стала кніга “Сібірскія абразкі”, дзе ён апісаў жыццё сялян у далёкім Сібірскім краі. За перыяд з 1926 па 1928 г. выйшлі з друку яго творы: “У чым яго крыўда?”, “Ціхія песні”, “На імперыялістычнай вайне”, “Жартаўлівы Пісарэвіч”, зборнік апявяданняў “Досвіткі”, працаваў над зборнікам песень, запісаных сумесна з кампазітарам М.І. Аладавым ад яго маці Е. М. Гарэцкай “Народныя песні з мелодыямі”, займаецца перакладамі мастацкай прозы, а таксама за гэты час напісаны артыкулы аб творчасці Якуба Коласа, Міхася Чарота, Міхася Зарэцкага, Змітрака Бядулі, якія пазней увайшлі ў яго “Гісторыю беларускае літаратуры”.
У жніўні 1928 года заканчваецца тэрмін, на які Максім Гарэцкі быў камандзіраваны ў Горкі. Ён падае заяву рэктару акадэміі, дзе просіць зволіць яго з пасады, бо тэрмін (2,5 гады), на які яго накіравалі на працу, скончыўся. З сярэдзіны верасня Максім Іванавіч працуе ўжо ў Мінску ў Інстытуце беларускай культуры.
1 лютага 1993 года, з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, вучонага, даследчыка літаратуры, крытыка, лексікографа і фалькларыста Максіма Гарэцкага, Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Горацкай раённай бібліятэцы было прысвоена імя пісьменніка. З таго часу пачалася крапатлівая праца па збору, захаванні і папулярызацыі жыццёвага і творчага шляху пісьменніка. 90-я гады – гэта той перыяд, калі сталі ўзнікаць забытыя імены, з’яўляцца забароненыя раней творы. У перыядычным друку шмат публікавалася артыкулаў, якія раскрывалі раней невядомыя старонкі з жыцця многіх раней “невядомых” асоб, у тым ліку і Максіма Гарэцкага. Бібліятэкары нашай бібліятэкі пачалі збіраць гэтыя матэрыялы, у выніку чаго сфарміравалася прэс-дасье “Максім Гарэцкі”, якое налічвае больш за 50 артыкулаў, а таксама фотакопіі ўласных дакументаў Гарэцкага. На сённняшні дзень гэтыя матэрыялы алічбаваныя і прадстаўленыя чытачу вось гэтай базай данных “Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага”. У ёй змешчаны біяграфічныя звесткі, алічбаваныя фотаздымкі, кнігі твораў М. Гарэцкага з фонду нашай бібліятэкі, бібліяграфію, поўныя тэксты артыкулаў з перыядычных выданняў пра М. Гарэцкага, пераведзеныя ў электронны фармат, успаміны і вершы, прысвечаныя пісьменніку.
Дадзены рэсурс будзе карысным усім тым, хто цікавіцца вывучэннем творчасці Максіма Гарэцкага.
Книга "Память"
В настоящее время в Горецком районе ведется работа по созданию обновленной электронной базы данных «Книга «Память». Проект реализуется в целях сохранения исторической памяти, противодействия попыткам фальсификации истории Великой Отечественной войны, формирования у граждан высокого патриотического сознания, повышения доступности к сведениям о важных исторических событиях и историко-культурном наследии Горецкого района. База данных будет включать как сведения, представленные в печатной версии научно-популярного издания «ПАМЯЦЬ. Гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна», так и новые данные о нашем районе, которые были установлены в ходе проводимой архивно-исследовательской работы.
![]() |
Память Горецкий район Историко-документальные хроники городов и районов Беларуси Многотомное издание создается по решению Правительства Республики Беларусь |
![]() |
|
![]() |
База данных «Уроженцы и земляки Горецкого края на фронтах Великой Отечественной войны»
Населенные пункты Горецкого района, уничтоженные в годы Великой Отечественной войны
Историко-культурное наследие Горецкого района
Карта мемориалов и памятников Горецкого района
Объединенный банк данных воинских захоронений Могилевской области









