ПО СТРАНИЦАМ ГАЗЕТЫ «ЛЕНІНСКІ ШЛЯХ»
25 чэрвеня 1941 г.
Пылкі патрыятызм
Вось што пісаў у сваёй заяве старшы выкладчык кафедры асноў марксізма-ленінізма Беларускага сельскагаспадарчага інстытута Круцько Г. Е.:
— Пачуўшы выступленне па радыё Намесніка старшыні Саўнаркома СССР i народнага Камісара Замежных Спраў Вячэслава Міхайлавіча Молатава аб нападзе на нашу сацыялістычную Paдзімy варожых сіл германскага фашызма i аб уступленні СССР у Айчынную справядлівую вайну, супраць парабашчэння, я, як i ў гады грамадзянскай вайны, з глыбокай свядомасцю i выкананнем абавязкаў перад краінай Саветаў i з ненавісцю да ворагаў, жадаю быць у перадавых радах на фронце вайны. Прашу накіраваць мяне ў адну з часцей Чырвонай Арміі для абароны Радзімы.
Заявы для паступлення ў рады Чырвонай Apміі падаюць не толькі мужчыны, але i жанчыны-патрыёткі. Тэлефаністка-марзістка станцыі Пагодзіна Міхасёва Hiнa Іванаўна у сваёй заяве пісала:
— Прашу залічыць мяне ў рады Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, так як я з усёй адданасцю жадаю абараняць сваю Радзіму.
25 чэрвеня 1941 г.
Абуздаць зарваўшагася агрэсара
Піянеры i школьнікі горада ўключыліся ў спаборніцтва на дапамогу калгасам у правядзенні праполачнай кaмпaнii. Так, па ініцыятыве настаўніцы Ленінградскай школы, прыехаўшай у адпачынак тав. Шэфтэр Р. М. каля 30 школьнікаў горада выйшлі на праполку ў калгас «Шлях сацыялізма» (Горсавет). На праполцы яны працуюць з выключнай энергіяй, паказваюць высокую прадуктыўнасць працы.
— Мы гатовы ў любую хвіліну,
— гавораць піянеры i школьнікі, — замяніць cвaix бацькоў па рабоце на сацыялістычных палях. Бацькі нашы ідуць абараняць ад нападу зарваўшагася агрэсара нашы свяшчэнныя рубяжы, а мы будзем выдатна працаваць на сацыялiстычных палях. Дапаможам калгасам у правядзенні праполачнай i ўборачнай кампаніі.26 чэрвеня 1941 г.
Працуем без перабою
Пачуўшы аб зверскім нападзе фашысцкіх захопнікаў на нашы свяшчэнныя рубяжы, усе работнікі apцелі інвалідаў «Трэці год пяцігодкі» аднадушна заявілі:
— Для таго, каб наша доблесная Рабоча-сялянская Чырвоная Apмія паспяхова разграміла да канца фашыстаў, мы павінны працаваць яшчэ з большай энергіяй, выпускаць яшчэ больш тавараў, павышаць ix якасць.
Зараз у арцелі кіпіць творчая работа. Усе цэхі арцелі працуюць бесперабойна, без малейшых прастояў.
Большасць работнікаў арцелі перавыконваюць нормы выпрацоўкі. Па 1,5-2 нормы штодзённа выконваюць paбoтнікі швейнага цэха Бейлінм, Мураўёва, Маскалёва, камсамолец Kapпіцкi i iнш. Штодзённа перавыконвае нормы 65-гадовы стаханавец тав. Гінзбург.
28 чэрвеня 1941 г.
Жанчыны замяняюць працу мужчын
3 вялікім энтузіязмам адносіцца кожны рабочы apцeлi да cваix абавязкаў. Там, дзе працавалі мужчыны, зараз пайшоўшыя ў рады нашай доблеснай Чырвонай Арміі біць фашысцкіх варвараў, ix працу замянілі жанчыны i працуюць выдатна.
Так майстра разіначнага цэха тав. Баркоўскага, пайшоўшага на фронт, замяніла работніца гэтага цэха тав. Эскіна. Яе цэх штодзённа перавыконвае вытворчы план. Тав. Жмачынская замяніла брыгадзіра фapмipoвaчнaгa цэха. Яна хутка асвоіла сваю работу, цэх працуе нармова, выконвае вытворчы план на 140%.