СОЖЖЕННЫЕ ДЕРЕВНИ
Всего за годы оккупации (1941-1944) немецко-фашистскими захватчиками было сожжено 100 деревень. Из них в июле-сентябре 1941 году полностью были сожжены деревни Волковщина, Матюты, Победоносная, Тимоховка и Чепелинка. В 1943 году было сожжено 64 деревни, из них полностью — 46. в 1944 году была сожжена деревня Суровцово. Из 26 домов уцелел только 1.
«Немцы падпальвалі кожную хату...»
Ветэран працы Аляксей Клімавіч Мураўёў расказаў пра сваю родную вёску Марозава Горацкага раёна, якую цалкам спалілі нямецка-фашысцкія акупанты ў кастрычніку 1943 года.
Вяскоўцам пашанцавала: іх не кранулі, пакінулі жывымі. Але колькі гора зведалі людзі, застаўшыся перад зімой без нічога.
«Як гаравалі…» — уздыхае Аляксей Клімавіч. Беларуская зямля была сапраўды выпаленай...
Вось што ўспамінае Аляксей Мураўёў пра апошні дзень роднай вёскі:
«Жахлівыя падзеі, якія знішчылі нашу вёсачку з прыгожай назвай Марозава Горацкага раёна, прынёс 1943 год.
...Нямецкая армія падрыхтавала новы абарончы рубеж. Перадавая траншэя праходзіла на адлегласці каля кіламетра ад нашай вёскі. Будаўніцтва вялося хутка і скрытна — у начны час. Пры гэтым выкарыстоўваліся калгасныя сельгаспабудовы.
У кастрычніку 1943-га, пасля паражэння пад Смаленскам, на гэтым участку нямецкая армія адступала. 14 кастрычніка невялікая каманда немцаў на аўтамашыне прыехала ў нашу вёску і, пачынаючы з крайняй хаты, стала падпальваць. Надвор’е было вельмі сухім. Стрэхі хатаў саламяныя, побач на агародах — стажкі сена, неабмалочаных збожжавых, саломы.
Читать дальше...
У салдат на грудзях на ланцужку вісела белая бляха з выявай чалавечага чэрапа, скрыжаваных касцей і нейкім подпісам.
Здзіўляў факт, што немцы не ўчынялі ніякіх дзеянняў у адносінах да насельніцтва вёскі. Я тлумачу гэта не міралюбствам салдат, а тым, што яны вельмі спяшаліся, бо не ведалі, дзе знаходзяцца перадавыя часці Савецкай Арміі і адчувалі, што абароны са свайго тылу чакаць не даводзіцца.
«Работу» сваю выконвалі дзелавіта і хутка: запальвалі сноп саломы і гэтым «факелам» падпальвалі саламяную страху хаты.
Перад гэтым немцы ўжо спалілі суседнюю вёску Турышчава, размешчаную за рэчкай за два-тры кіламетры ад нашай. Там падпальвалі не кожную хату, а праз чатыры-пяць, разлічваючы, што яны таксама згараць. Пакуль прыехалі ў нашу вёску, убачылі, што частка хат (з-за адсутнасці ветру) засталіся цэлымі (потым яны былі спалены стралковай зброяй). Фашысты гэта ўлічылі, таму ў нашай вёсцы падпальвалі кожную хату.
Неўзабаве вёска ператварылася ў суцэльны страшэнны касцёр. Стаяў моцны, ніколі не чуваны гул агню. Вялізныя кавалкі саламяных стрэхаў, сціртаў сена, саломы распаленым паветрам падхопліваліся і вогненна-дымным воблакам падымаліся на вялікую вышыню.
Разгул агню ахапіў жахам усіх вяскоўцаў. Усё гэта назаўсёды адклалася ў маёй дзіцячай памяці. Няма слоў падрабязна апісаць тое, што адбывалася.
Ніхто раней такога нават у страшным сне ўявіць не мог.
Усе былі маральна падаўленыя сваім бяссіллем што-небудзь зрабіць супраць такога неверагоднага беспакаранага варварства па знішчэнні чалавечай працы. Усё згарэла вельмі хутка. Пагарэльцы размясціліся на лузе за сваімі агародамі.
...Мой дзядуля Давыд Севасцьянавіч Байкоў разважаў так: «Немцам далі пад Смаленскам і яны драпнулі па Маскоўскай дарозе да Оршы. Усе ўбачылі ўчора, як нашы самалёты бамбілі пад Леніна немцаў». (Гэта ад нашай вёскі восем-дзесяць кіламетраў, і самалёты разварочваліся над намі).
А неўзабаве ў наша стойбішча наведаліся нямецкія салдаты. Яны «па-гаспадарску» забіралі цёлак, авечак, кароў... Мы сталі «свабоднымі» ад сваёй скаціны.
Пачаліся бясконцыя восеньскія дажджы, ад якіх не было дзе схавацца. заставалася глыбокая крыўда: амаль трое сутак на фронце не было салдат праціўніка, дзе ж нашы вызваліцелі?.. Рушылі мы пешшу хто куды мог. Сталі бежанцамі... Вось такое гора-горкае».
Литература
Гомонова, Т. Л. Опаленная войной : [из истории деревни Горы] / Гомонова Т. Л. // Бацькаўшчына : зборнік матэрыялаў краязнаўчай канферэнцыі / БДСГА. – Горкі : БДСГА, 2013. – С. 71-73.
Дроздовская, В. Горецкие сестры Хатыни : [о сожженных деревнях в годы Великой Отечественной войны Верещаке и Напрасновке] / Валерия Дроздовская // Горацкі веснік (Горкі). – 2018. – 21 сакавіка. – С. 2.
◄ ОККУПАЦИОННЫЙ РЕЖИМ |
ХОЛОКОСТ ► |