2010
|
студзень |
Адбылося адкрыццё новага будынку РЦСАН.
|
8 студзеня |
Горацкай дзіцячай школе мастацкіх рамёстваў прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за захаванне і развіццё традыцыйных відаў народных рамёстваў, дасягненні ў мастацкай адукацыі дзяцей і падлеткаў, падрыхтоўку лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.
|
сакавік |
У БДСГА адбылася сустрэча аматараў паэзіі з беларускім паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, выпускніком агранамічнага факультэта БДСГА Змітраком Марозавым.
|
16 сакавіка |
У Палацы культуры БДСГА адбыўся канцэрт артыста эстрады Руслана Аляхно.
|
чэрвень |
Па выніках рэспубліканскага конкурсу “Лепшая прадукцыя года. Безалкагольныя напіткі” мінеральная вада “Горацкая” вытворчасці ПУВП “Праметэй”прызнана лепшай.
|
чэрвень |
ААТ “Прэма” наведаў міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь А. М. Радзевіч. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны перспектывы развіцця прадпрыемства.
|
8-13 чэрвеня |
Народны ансамбль “Весялосць” Маслакоўскага СДК і аўтаклуб РЦК прынялі ўдзел у творчай праграме 20-й Міжнароднай спецыялізаванай выставы “Белагра-2010”.
|
9-10 чэрвеня |
Горацкі раён прымаў гасцей з польскага горада-пабраціма Груеца. У складзе дэлегацыі быў бургамістр Яцэк Сталярскі, яго намеснік Тадэуш Кшыжаноўскі, дэпутат сейма Рэспублікі Польшча Міраслаў Малішэўскі. Дэлегацыя наведала СШ № 1, дзіцячую школу мастацкіх рамёстваў, завод напіткаў, хлебазавод, ААТ “Малочныя горкі”, БДСГА.
|
10 чэрвеня |
Адкрылася станцыя дыягностыкі пры кафедры трактароў і аўтамабіляў БДСГА.
|
8-13 чэрвеня |
Народны ансамбль “Весялосць” Маслакоўскага СДК і аўтаклуб РЦК прынялі ўдзел у творчай праграме 20-й Міжнароднай спецыялізаванай выставы “Белагра-2010”.
|
чэрвень |
ААТ “Прэма” наведаў міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь А. М. Радзевіч. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны перспектывы развіцця прадпрыемства.
|
ліпень |
Каманда гімназіі № 1 г. Горкі заняла 2-е месца ў рэспубліканскім фінале піянерскай спартыўна-патрыятычнай гульні “Зарніца-2010”.
|
жнівень |
На працягу тыдня госцем нашага раёна была польская пісьменніца Крысціна Кукуцкая. Яна збірала матэрыял да сваёй новай кнігі пра Беларусь. Пісьменніца наведала аграгарадкі Аўсянка, Паршына, Леніна, дзе яна пазнаёмілася з сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасцю, аб’ектамі сацыяльнай сферы.
|
жнівень |
У аграгарадку Паршына адбылося выступленне заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай.
|
1 верасня |
Племзавод “Леніна” сустракаў дэлегацыю з шведскага горада Бураса, якая прыбыла з гуманітарнай дапамогай для аддзялення кругласутачнага знаходжання Горацкага РЦСАН.
|
4-5 верасня |
Дэлегацыя Горацкага раёна прыняла ўдзел у святкаванні Дня горада ў Маскве. У рамках свята ў Маскве працавала IV Маскоўская міжрэгіянальная выстава-конкурс народных майстроў “Русь масцяравая”. У гэтай выставе ўдзельнічала горацкая майстрыха Ніна Фёдараўна Баранава.
|
7 верасня |
У Горках адбылося афіцыйнае адкрыццё фестывалю праваслаўнай культуры “Кладзезь”.
|
кастрычнік |
Вучаніца 11 класа СШ № 4 Наталля Еўтух удастоена дыплома ІІ ступені ў алімпіядзе школьнікаў Саюзнай дзяржавы “Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная еднасць”.
|
кастрычнік |
У вёсцы Ходараўка на пустыры каля школы вядзецца пасадка маладых дрэўцаў. Пасаджана 200 маладых бярозак, а ўсяго ў парку плануецца пасадзіць іх 600. Ідэя стварэння парку належыць старшыні Горацкага райсавета дэпутатаў А. І. Папытаеву.
|
4 лістапада |
У Хіславічах адбыўся VIII расійска-беларускі фестываль народнай творчасці “Дзве Русі – дзве сястры”. У канцэртнай праграме Горацкі раён прадстаўляў ансамбль “Жывіца”.
|
25 лістапада |
Адбылася 9-я раённая краязнаўчая канферэнцыя “Бацькаўшчына”, арганізаваная Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеем сумесна з кафедрай гісторыі і культуралогіі БДСГА.
|
5 снежня |
У Горках адбыўся абласны фестываль творчасці інвалідаў.
|
15 снежня |
Горкі наведаў міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Качан. Былі абмеркаваны пытанні ўмацавання спартыўнай базы раёна, развіцця аграэкатурызму, будаўніцтва аб’ектаў. Міністр даў згоду на рэканструкцыю гарадскога стадыёна, на будаўніцтва басейна каля Лядовай арэны.
|
19 снежня |
Адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У галасаванні прынялі ўдзел 95,1% выбаршчыкаў. За дзеючага главу дзяржавы аддалі галасы 88,9% выбаршчыкаў.
|
снежань |
Музей Горскай СШ заняў другое месца ў рэспубліканскім конкурсе школьных музеяў.
Адкрыўся новы фірменны магазін “8 Марта” аднайменнай фабрыкі ў Гомелі.
|
2011
|
студзень |
Горацкі раён наведалі міністр сельскай гаспадаркі М. І. Русы і міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь М. М. Амельяновіч.
|
18 студзеня |
У Горацкім райвыканкаме адбылася нарада наконт правядзення фестывалю працаўнікоў сельскай гаспадаркі “Дажынкі-2012” з удзелам першага намесніка аблвыканкама У. Краўцова і ўсіх абласных службаў. Абласная архітэктура падрыхтавала інфармацыю аб тым, што “сабой уяўляюць Горкі” і “сваё бачанне” падрыхтоўкі гораду да “Дажынак”.
|
люты |
ААТ “Прэма” наведаў міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь Д. С. Кацярыніч. З яго ўдзелам адбылося абмеркаванне перспектывы развіцця прадпрыемства на бліжэйшую пяцігодку.
|
|
У мікрараёне “Будаўнік” адкрылася аптэка Магілёўскага РУП “Фармацыя”.
|
1 сакавіка |
На тэлеканале “Лад” адбыўся паказ ток-шоу “Візаві” на тэму “Культурны адпачынак ці адрыў па поўнай”, у якім прынілі ўдзел студэнты, аспіранты, маладыя выкладчыкі БДСГА.
|
25 сакавіка |
Горацкі раён з візітам наведала дэлегацыя Ісмаілінскага раёна Азербайджанскай Рэспублікі. У складзе дэлегацыі – старшыня Ісмаілінскага калгаса імя Н. В. Нікіціна М. В. Панфёраў і дырэктар кампаніі “Эвіар” Расім Намазаліеў. Госці пабывалі ў ПУВП “Праметэй”, ААТ “Малочныя горкі”, хлебазаводзе.
|
24 красавіка |
У Палацы культуры БДСГА з канцэртам выступіла заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Іна Афанасьева.
|
май |
Горацкая дэлегацыя на чале са старшынёй райвыканкама Ігарам Макарам наведала з афіцыйным візітам польскі горад Груец. Былі праведзены сустрэчы з бурмістрам г. Груец Я. Сталярскім і дэпутатам Рэспублікі Польша М. Малішэўскім.
|
|
Землеўпарадкавальная служба скончыла абследаванне ўсіх населеных пунктаў раёна. У выніку налічана 1723 пустуючыя дамы зямельных участкаў агульнай плошчай 495 гектары.
|
6-8 мая |
Горацкая дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Наталляй Карнеевай прыняла ўдзел у фестывалі квітнеючых цюльпанаў у горадзе Радвілішкіс Літоўскай Рэспублікі. Было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве з Радвілішкскім раёнам.
|
16 мая |
У БДСГА з канцэртнай праграмай выступіў Беларускі дзяржаўны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”.
|
чэрвень |
Праз станцыю Пагодзіна стаў курсіраваць пасажырскі поезд Камунары-Брэст.
|
3-5 чэрвеня |
У Горках адбыўся V рэгіянальны фестываль дзіцячай творчасці “Славянскі карагод”. У ім удзельнічалі звыш за 600 гасцей з 11 гарадоў Беларусі, Расіі, Польшчы.
|
жнівень |
У раённай газеты “Горацкі веснік” з’явіўся свой сайт.
|
|
На базе аграгарадка Леніна адбыўся абласны выязны семінар-нарада.
|
4 жніўня |
З рабочым візітам Горацкі раён наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Яго верталёт прызямліўся на тэрыторыі УКСП “Саўгас-камбінат “Горкі”. У цэнтры абмяркоўвання былі пытанні ўборкі ураджаю.
|
23 жніўня |
У Горацкай раённай бальніцы праведзена першая лапараскапічная аперацыя – халецыстаэктамія. Першая аперацыя выканана брыгадай пад кіраўніцтвам загадчыка хірургічнага аддзялення Сяргея Дарафеева.
|
30 жніўня |
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб правядзенні рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2012” у горадзе Горкі і Горацкім раёне ў другой дэкадзе верасня 2012 года. Для падрыхтоўкі і правядзення свята створаны аргкамітэт пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча.
|
верасень |
Аграрыі раёна намалацілі па выніках уборкі ураджаю 110 тысяч тоны зярна пры ураджайнасці 44,5 ц з га. 50 камбайнераў Горацкага раёна дасягнулі і пераўзышлі тысячныя намалоты зярна на ўборачны экіпаж. 32 вадзіцелі даставілі з палёў па 1500 і больш тон зярна.
|
|
На рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак-2011” прадукцыя горацкага хлебазавода хлябец “Смачны”, булачка “Улітка”, палачкі “Дзвінскія” атрымалі сярэбраны медаль, а рагалік духмяны заваяваў залаты медаль.
|
1 верасня |
Прайшло першае пасяджэнне штаба па падрыхтоўцы рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2012”, у якім прыняў удзел намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Валерый Іваноў.
|
|
У аграгарадку Рудкаўшчына адкрылася новая дзіцячая дашкольная ўстанова “Кроха”.
|
14-16 кастрычніка |
Харавы калектыў “Кантылена” Горацкай дзіцячай вакальна-харавой школы прыняў удзел у міжнародным фестывалі харавой музыкі, які праходзіў у польскім горадзе Гарволін.
|
28 кастрычніка |
Адбылася пашыраная нарада арганізацыйнага камітэта фестывалю працаўнікоў сельскай гаспадаркі “Дажынкі-2012” пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча.
|
лістапад |
Песенная спадчына народнага фальклорнага калектыву “Паршынскія зоры” афіцыйна атрымала статус “Нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь”.
|
19 лістапада |
Адбылося пасяджэнне штаба па падрыхтоўцы да “Дажынак-2012”. Удзельнікі штаба пабывалі на шэрагу будаўнічых пляцовак горада – корпусе СШ № 2, зоне адпачынку ў раёне Аршанскага возера, інтэрнаце БДСГА.
|
снежань (да 17-га) |
У Горках адкрыты магазін “Евроопт”.
|
3 снежня |
У мікрараёне акадэміі ўрачыста быў адкрыты магазін-універсам “Родны кут”. Магазін адкрылі намеснік старшыні Белкаапсаюза Мікалай Чарнышэвіч і старшыня праўлення Магілёўскага аблспажыўсаюзу Сяргей Шуркала.
|
19 снежня |
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч з рабочым візітам наведаў Горкі. Тут ён правёў нараду па пытаннях будаўніцтва і рэканструкцыі малочна-таварных фермаў у 2011-2012 гг. у Горацкім, Дрыбінскім, Мсціслаўскім, Чавускім і Шклоўскім раёнах. Зазам з ім працаваў і міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл. Русый.
|
2012
|
|
З 2010 года ў сельскіх населеных пунктах раёна разабрана 371 нежылы дом, пахавана 147 падмуркаў.
|
13-14 студзеня |
У Горках на базе БДСГА праходзіў рэспубліканскі семінар кіруючых кадраў сельскагаспадарчай вытворчасці. Адкрыла семінар першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Надзея Каткавец..
|
20 студзеня |
У Горках прайшоў вечар шансона спявака і кампазітара Сяргея Славянскага..
|
люты |
Горацкія школьнікі ў абласных прадметных алімпіядах занялі 16 прызавых месцаў.
|
|
У Горацкім раёне да “Дажынак-2012” будуецца і вядзецца капітальная мадэрнізацыя 246 аб’ектаў..
|
|
Аддзел культуры Горацкага райвыканкама ў штогадовым спаборніцтве аддзелаў Магілёўшчыны па выніках 2011 года заняў 3-е месца.
|
2 сакавіка |
Адбылося ўрачыстае адкрыццё хірургічнага корпуса раённай цэнтральнай бальніцы на 90 ложкаў. Ва ўрачыстасцях прымалі ўдзел старшыня аблвыканкама Пётр Руднік, яго намеснік Валерый Малашка, міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Васіль Жарко. Дырэктар ААТ “Будаўнік Вячаслаў Стасько перадаў сімвалічны ключ галоўнаму ўрачу раённай цэнтральнай бальніцы Аляксандру Жыліну.
|
красавік |
На пачатак красавіка ў вёсках раёна разабрана 58 безгаспадарчых дамоў, пахавана 7 падмуркаў.
|
|
Пачаўся традыцыйны агляд талентаў працоўных калектываў “Працуй і спявай, наш Горацкі край!”.
|
|
Адкрыўся пасля рамонту магазін “Ивушка”, які цяпер перапрафіляваны на продаж сувенірнай прадукцыі.
|
10 красавіка |
У Горках адбыўся выязны прыём грамадзян старшынёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянцінам Алегавічам Сукалам.
|
26 красавіка |
У Горках адбылося выязное пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь на чале з яе старшынёй, намеснікам міністра культуры Віктарам Курашам. На пасяджэнні разглядалася пытанне аб выключэнні з Рэестра культурных каштоўнасцей Беларусі жылых дамоў па вул. Ціміразева, 4 і 6, вул. Мічурына, 3. Рашэнне членаў пасяджэння Беларускай рэспубліканскай рады было адзінадушным: памянутыя будынкі з Рэестру не выводзіць, а захаваць іх для нашчадкаў.
|
11 мая |
Па рашэнні мясцовай улады помнік Леніну перанесены з Цэнтральнай плошчы горада ў раён акадэміі на перасячэнне вуліц Ціміразева і Леніна.
|
12 мая |
Адкрыўся рух транспарту па адрамантаваным у Горках мосце праз раку Капылку.
|
6 чэрвеня |
На чарговым пасяджэнні рабочай групы па падрыхтоўцы раёна да “Дажынак” было адзначана, што ў чэрвені павінна быць уведзена ў строй 84 аб’екты.
|
15 чэрвеня |
З рабочым візітам Горкі наведаў намеснік старшыні Савета Міністраў Міхаіл Русы. Таксама ў Горках пабываў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.
|
20 чэрвеня |
З рабочым візітам Горкі наведаў міністр прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Уладзімір Цалка.
|
22 чэрвеня |
З рабочым візітам Горкі наведаў прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч. Ён пабываў на будаўніцтве новага корпуса СШ № 2, інтэрната БДСГА, амфітэатры, Лядовай арэны. У гэты ж дзень у Горках працавалі намеснік старшыні Савета Міністраў Міхаіл Русы, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантроля Рэспублікі Беларусь Аляксандр Якабсон і інш.
|
3 ліпеня |
Жыхары горада святкавалі Дзень Незалежнасці на адноўленай плошчы Якубоўскага.
|
7 ліпеня |
На пасяджэнні рабочай групы па падрыхтоўцы раёна да “Дажынак” было намечана да 13 ліпеня здаць у эксплуатацыю СШ № 2, пажарнае дэпо, інтэрнат БДСГА, стадыён і Лядовую арэну. 1 жніўня павінны ўступіць ў эксплуатацыю рыбагадавальнік, вуліца Якубоўскага з Цэнтральнай плошчай, Дзіцячы парк, абноўленыя будынкі кінатэатра “Крыніца”, рэстараннага комплексу “Парнас”, гасцініцы “Проня” і інш.
|
8-9 ліпеня |
У Горках праходзіў польскі фестываль Тэатра лялек і анімацыйнага кіно для дарослых “Лялька таксама чалавек”.
|
27 ліпеня |
У Горках урачыста былі адкрыты пасля рэканструкцыі гасцініца “Проня” і аўтавакзал, новае пажарнае дэпо, новы корпус СШ № 2, новы 60-кватэрны жылы дом. На адкрыцці прысутнічалі прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч, міністры МНС і адукацыі Уладзімір Вашчанка і Сяргей Маскевіч, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік і іншыя адказныя работнікі.
|
11 жніўня |
У Горках поўным ходам вядзецца будаўніцтва аб’ектаў рэспубліканскага фестывалю-ярмаркі “Дажынкі-1012”.
|
|
Уведзены ў эксплуатацыю хірургічны корпус райбальніцы, пажарнае дэпо, корпус СШ № 2, 60-кватэрны жылы дом..
|
|
Гатовы да здачы Лядовая арэна, інтэрнат БДСХА на 860 месцаў, яшчэ адзін 60-кватэрны жылы дом, дзіцячы парк.
|
|
Праведзена рэканструкцыя гасцініцы “Проня”, аўтавакзала з прылягаючай тэрыторыяй, будынка філіялу ААТ “АСБ Беларусбанк”, капітальны рамонт жылых дамоў па вуліцы Сурганава, 3 і Якубоўскага, 3, 5, 11, 13, 20, 33, 40, 50.
|
|
Добраўпарадкаваны тры масты, добраўпарадкаваецца пойма ракі ў цэнтры горада.
|
|
Завяршаецца рамонт чыгуначнага вакзалу, будынка райвыканкама і прылягаючай плошчы, магазіна “Колас”, вузла сувязі.
|
|
Завяршаецца рэканструкцыя рэстараннага комплексу “Парнас”, магазіна “Кристина”, стаматалагічнай паліклінікі.
|
11 жніўня |
У Горках урачыста адкрыты пасля рэканструкцыі кінатэатр “Крыніца” і Дзіцячы парк, новы інтэрнат БДСГА на 860 месцаў. На адкрыцці прысутнічалі прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч і іншыя адказныя работнікі.
|
25 жніўня |
У Горках урачыста адкрыты пасля рэканструкцыі чыгуначны вакзал, на якім дадаткова адкрыты рух дызель-паяздоў рэгіянальных ліній бізнес-класу па маршруту Пагодзіна-Орша. Таксама ў гэты дзень была адкрыта і стаматалагічная паліклініка. На адкрыцці прысутнічаў прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч.
|
1 верасня |
На будынку бібліятэкі БДСГА ва ўрачыстай абстаноўцы была адкрыта мемарыяльная дошка беларускаму пісьменніку Янку Купалу.
|
6 верасня |
Дэпутатамі 22-й сесіі раённага Савета дэпутатаў была зацверджана новая назва плошчы каля будынка райвыканкама – Цэнтральная.
|
|
У Горках у раённым вузле паштовай сувязі ўрачыста адкрыты карпаратыўны цэнтр “Бізнес-пошта”.
|
7 верасня |
Адбыўся візіт прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча, міністраў і кіраўнікоў рэспубліканскіх ведамстваў у Горкі У выніку візіту быў зроблены вывад, што горад амаль гатовы да свята “Дажынкі”, засталося завяршыць работы на пяці аб’ектах: індустрыяльна-рыбаводным комплексе, вучэбна-навукова-вытворчай ферме, культурна-забаўляльным цэнтры, РЦК і аддзеле мастацкай творчасці. Міністр спорту і турызму Алег Качан высока ацаніў Лядовую арэну і стадыён.
|
20 верасня |
Адбылося адкрыццё Горацкага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея. Цяпер ён размясціўся ў былым будынку Горацкага РАУС. А яшчэ раней ў дарэвалюцыйны час тут была аптэка Казіміра Паздзерскага.
|
21-22 верасня |
Рэспубліканскае свята фестываль-кірмаш “Дажынкі-2012”
|
21 верасня |
Адбылося ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2012”. Ў амфітэатры адбылася цырымонія ўручэння першых прэмій пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва па ўборцы зернявых і зернебабовых культур дзяржаўных узнагарод. Пасля прайшоў гала-канцэрт “Магілёўшчына фестывальная – працаўнікам вёскі” і сольны канцэрт народнага артыста Расіі Алега Газманава. Таксама перад гасцямі выступілі расійскія артысты Рэнат Ібрагімаў і Вера Брэжнева. У завяршэнні дня адбыўся святочны феерверк.
|
|
Адбылося адкрыццё памятнага знака на Цэнтральнай плошчы Горак “Сімвал дабрабыту зямлі Горацкай”. Была закладзена алея заслужаных працаўнікоў сельскай гаспадаркі па ўзбярэжжы Ніжняга возера, якая стала працягам Алеі Герояў Сацыялістычнай працы, выпускнікоў акадэміі.
|
|
У першы дзень горад наведалі каля 30 тысяч гасцей.
|
|
Жыхароў і гасцей “Дажынак” запрашалі каля 200 гандлёвых арганізацый. Працягласць радоў, дзе прапанавалі самыя розныя тавары склала прыкладна 3 кіламетры. Пакупнікоў запрашалі рыбны і мядовы кірмашы. Вядучыя піваварныя кампаніі Беларусі “Аліварыя”, “Хайнекен”, “Лідскае піва” запрасілі на свята піва. Кандытары РУП “Магілёўхлебпрам” вырабілі 30-мятровы торт. Яго аформілі ў выглядзе сучаснай хуткаснай электрычкі са 100 вагончымі з сімволікай “Дажынак” і новай гандлёвай маркай прадпрыемства “Дамачай”.
|
22 верасня |
На тэрыторыі акадэмгарадка адбылася цырымонія закладкі капсулы с пасланнем нашчадкам ў фундамент будучага будынку новай акадэмічнай бібліятэкі. У закладцы капсулы прыняў удзел прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч, губернатар Магілёўскай вобласці Пётр Руднік і іншыя афіцыйныя асобы. Затым была прадоўжана цырымонія ўзнагароды хлебаробаў – прызёраў рэспубліканскага спаборніцтва, заняўшых другія і трэція месцы.
|
30 верасня |
У Горках праходзіў XIX Міжнародны тэлевізійны фестываль “Аграсвет-2012”. У ім прынялі ўдзел журналісты каналаў ТБ з Расіі, Украіны, Прыбалтыкі, Грузіі, Малдовы і іншых краін свету.
|
3 кастрычніка |
Надрукавана рашэнне Горацкага райсавета аб перайменаванні плошчы Леніна ў плошчу Цэнтральная.
|
19 кастрычніка |
У Горках адбылося пашыранае пасяджэнне Праўлення Нацыянальнага банка, прадстаўнікоў адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю, міністэрства эканомікі, Магілёўскага аблвыканкама, Горацкага выканкама, Асацыяцыі беларускіх банкаў і інш.
|
кастрычнік |
Удзельнікамі з Горак паўфіналу “Праекта канала СТВ “Поющие города” сталі Крысціна Гуцава, Крысціна Вяроўкіна і Валерыя Буйкевіч.
|
|
Народны ансамбль “Жывіца” стаў удзельнікам праекту канала ГНТ “Песні маёй краіны”. На тэлебачанні ансамбль выступіць з песняй “Сымоніха” горацкіх аўтараў Любавы Владыка і Уладзіміра Кавалёва.
|
|
Калектыў аддзела статыстыкі Горацкага райвыканкама прымаў групу міжнародных экспертаў, прадстаўнікоў ЗША, Германіі, Швецыі, Нарвегіі, Літвы. Група арганізавана Статыстычнай службай Еўрапейскага саюзу сумесна з Еўрапейскай камісіяй ААН і Еўрапейскай асацыяцыяй свабоднага гандлю.
|
29 лістапада |
На базе міжшкольнага вучэбна-вытворчага камбіната працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі адбыўся рэспубліканскі семінар. Госці наведалі СШ № 1, СШ № 2, дашкольны цэнтр развіцця № 1, БДСГА.
|
снежань |
На пачатку снежня ТАА “Евроторг” адкрыла новы гандлёвы магазін у мікрараёне Будаўнікоў.
|
|
Закройшчыца-мадэльер ААТ “Горкі Бытпаслугі” Таццяна Кухарава з калекцыяй паўсядзённага адзення з льняных тканін стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу “Модны сілуэт-2012”.
|
|
Па выніках работы за 2012 год арганізацыямі Горацкага раёна атрымана чыстага прыбытку ў размеры 90,2 млрд. рублёў, што ў 1,7 разы больш чым у 2011 г. Рэнтабельнасць прадаж па раёну склала 5,4% супраць 5,7% за 2011 год, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг – адпаведна 6,6 супраць 6,85.
|
|
У параўнанні з 2011 годам выручка ад рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый раёна павялічылась ў 2,1 разы і за 2012 год склала 1 921,7 млрд. рублёў.
|
|
З 2010 года ў сельскіх населеных пунктах раёна разабрана 371 нежылы дом, пахавана 147 падмуркаў.
|
2013
|
25-26 студзеня |
У Горках праходзіў рэспубліканскі спартыўна-мастацкі фестываль студэнтаў “Моладзь – надзея і будучыня Беларусі”. Гасцямі раёна сталі больш за 300 лепшых студэнтаў з усіх абласцей рэспублікі.
|
1-3 лютага |
У Горках праходзіла абласная спартакіяда працаўнікоў АПК Магілёўшчыны. Горацкая каманда выйграла першую зімовую спартакіяду сярод сельскіх раёнаў, холдынгаў, аб’яднанняў АПК Магілёўскай вобласці. У горацкай камандзе было 25 прадстаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў.
|
7 лютага |
У Горках прайшло выязное пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
|
люты |
У цырымоніі ўручэння Магілёву сертыфіката “Культурная сталіца СНД” прыняў удзел дзіцячы калектыў “Чарадзейка” ДШМР.
|
7 сакавіка |
Адбылося ўрачыстае адкрыццё дзіцячай вакальна-харавой школы пасля рамонту.
|
2 красавіка |
У Горках праходзіў рэспубліканскі семінар, прысвечаны пілотнаму праекту ў галіне аховы здароўя. У раёне знаходзіліся прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі аховы (ВОЗ), Сусветнага банка развіцця і рэканструкцыі. У рабоце форуму прынялі ўдзел медыкі Шклоўскага, Чавускага, Быхаўскага і Горацкага раёнаў. Мэта праекту – прывядзенне якасці і колькасці медыцынскіх паслуг да патрэб насельніцтва. Эксперымент плануецца ўкараніць на працягу 2013 года.
|
5 красавіка |
Рашэннем Урада Рэспублікі Беларусь (№ 04/10 ад 5.04.2013г.) Горкі прызнаны пераможцам рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання па трэцяй катэгорыі населеных пунктаў (гарадоў з насельніцтвам ад 10 да 50 тысяч чалавек).
|
17-18 мая |
Горацкая дэлегацыя прыняла ўдзел у ІІ Латвійска-беларускім форуме гарадоў-пабрацімаў. На форуме быў заключаны дагавор аб пабрацімстве з латвійскім горадам Краславам.
|
29 мая |
У Палацы культуры БДСГА з новай канцэртнай праграмай “Берагі” выступіў Аляксандр Саладуха.
|
4-9 чэрвеня |
Упершыню калектыў вытворчага ўчастка ААТ “Горацкая райаграпрамтэхніка” ўдастоены Дыплома і памятнага залатога медаля за арганізацыю вытворчасці загрузчыкаў насення і мінеральных удабрэнняў, запасных частак да зернеўборачных камбайнаў на 23-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы “Белагра-2013”.
|
|
Таксама на выстаўцы “Белагра-2013” карова па клічцы “Груша” з РУП “Вучгас БДСГА” прызнана “Лепшай малочнай каровай” і “Лепшай племянной каровай сярод кароў малочных парод па 1 лактацыі”. |
6-8 чэрвеня |
У Горхах праходзіў VI рэгіянальны фестываль дзіцячай творчасці “Славянскі карагод-2013”.
чэрвень У рамках падрыхтоўкі святкавання 70-годдзя бітвы пад Леніна памятныя мясціны наведала група польскіх гасцей. Гэта быў велапрабег 15 энтузіястаў (сярэдні ўзрост 50 год). У складзе групы былі прадстаўнікі розных сфер дзейнасці: ксёндз, чыноўнікі, паліцэйскія, пажарныя, прадпрымальнікі, тэлевізіёншчыкі.
чэрвень На XIV Міжнародным дзіцячым фестывалі “Сонца – Радасць – Прыгажосць”, які праходзіў у балгарскім горадзе Несэбр навучэнка Горацкай дзіцячай вакальна-харавой школы Эвеліна Бялясава заваявала 1 месца сярод канкурсантаў малодшай узроставай групы, Аліна Бялясава заняла 4 месца сярод канкурсантаў сярэдняй узроставай групы.
|
25-26 чэрвеня |
У Горках праходзіў рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства работнікаў сферы газавай гаспадаркі.
|
1 ліпеня |
Заснаваны Горацкі міжраённы аддзел упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
|
11 ліпеня |
У Горках прайшоў рэспубліканскі дзень галоўнага ўрача, альбо санітарна-эпідэміялагічны савет, які меў мэту пазнаёміць гасцей з сістэмай работы ў нашым горадзе па фарміраванні здаровага вобраза жыцця насельніцтва.
|
ліпень |
Па папярэдніх выніках ветравога маніторынга, праведзенага мінскай кампаніяй “Трайпл”, у нашым раёне вызначаны тры пляцоўкі, дзе плануецца ўстанавіць восем ветрагенератараў фірмы “Siemens” магутнасцю 2,5 МВт.
|
1 верасня |
З 1 верасня ў Горках у былым будынку сацыяльна-педагагічнага цэнтра адкрылася ДУА “Яслі-сад № 2 г. Горкі”, якая прыняла 80 дзяцей. Урачыстае адкрыццё адбылося 21 лістапада.
|
5-23 жніўня |
У раёне працавала этнаграфічная экспедыцыя рэспубліканскага маладзёжнага аб’яднання “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”. Яе ўдзельнікі вывучалі, фальклор, традыцыі, быт, рамёствы жыхароў населеных пунктаў Горацкага раёна.
|
13 жніўня |
Рашэннем Горацкага райвыканкама УКП “Цеплавая энергетыка” і УКВП “Камунальнік” былі аб’яднаны ў адну структуру – УКВП “Камунальнік”. Прадпрыемства ўзначаліў Віктар Фёдаравіч Трухан.
|
23 жніўня |
У Горках адбылося раённае свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі “Дажынкі-2013”.
|
23 жніўня |
На базе Дабранскага лясніцтва адбыўся абласны конкурс прафесійнага майстэрства “Лесаруб-2013”, у якім прынялі ўдзел 50 вальшчыкаў лесу ў складзе 13 каманд.
|
27 верасня |
На 17-м рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2013” (г. Жлобін) Горацкі раён прызнаны пераможцам агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў”. кастрычнік У Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Варшаве разгорнута выстаўка, прымеркаваная да 70-годдзя бітвы пад Леніна. На ёй прадстаўлены фотаздымкі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна Горацкага раёна Аляксея Багамолава, карціны мастакоў і вырабы майстроў з саломкі.
|
1 кастрычніка |
Адбылося адкрыццё малочнатаварнага комплексу “Сенькава” ў ААТ “Горацкае”.
Дрыбінскі філіял “Аўтапарк № 4” Горацкі філіял “Аўтапарк № 17” ААТ “Магілёўаблаўтатранс” аб’яднаны ў адну структурную адзінку – Горацкі філіял “Аўтапарк № 17”.
|
кастрычнік |
Мастакі Горак Аляксандр Дамарацкі і Мікалай Рыжоў удзельнічалі ў пленэры, які адбыўся ў горадзе-пабраціме Краслаў Латвійскай Рэспублікі.
|
12 кастрычніка |
У пасёлку Леніна прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды святкавання 70-годдзя бітвы савецкіх і польскіх воінаў супраць фашысцкіх захопнікаў. У мерапрыемствах Дня памяці прынялі ўдзел дэлегацыі: Магілёўскага аблвыканкама на чале з намеснікам старшыні Валерыям Малашка, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, якую ўзначальваў першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Ігар Лаўрыненка, ветэранаў Магілёўшчыны на чале з старшынёй Анатолем Любчанка. Дэлегацыю Рэспублікі Польшча ўзначальваў кіраўнік упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсіраваных, міністр Ян Цеханоўскі. У Леніна прыбылі таксама дэлегацыі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Міністэрства абароны Рэспублікі Польшча.
|
кастрычнік |
На рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак-2013” прадукцыя Горацкага хлебазавода атрымала ўзнагароды. Сярэбраным медалём адзначаны торт “Фэст” і булачка тоставая “Сезам”.
|
29 кастрычніка |
У Горках прайшло пашыранае выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы, якую ўзначальваў Віктар Шчэцько.
|
7 лістапада |
У Горках пасля капітальнага рамонту былі адкрыты Горацкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі (былы Дом піянераў) і дзіцячая школа мастацтваў і мастацкіх рамёстваў.
|
21 лістапада |
адбылося ўрачыстае адкрыццё ДУА “Яслі-сад № 2 г. Горкі”. Таксама адбылося адкрыццё МТК “Малькі” СЗАТ “Горы” і МТК “Пясочня” ААТ “Копцеўская ніва”.
|
29 лістапада |
Горкі з рабочым візітам наведалася дэлегацыя Бранскай вобласці на чале з губернатарам Мікалаем Дзеніным. У цэнтры іх увагі быў рыбаводчы індустрыяльны комплекс і вучэбна-вытворчая малочнатаварная ферма РУП “Вучгас БДСГА”.
|
5-6 снежня |
Горкі прымалі дэлегацыю з латвійскага горада-пабраціма Краславы на чале з мэрам Гунарам Упеніексам. У саставе дэлегацыі былі прадстаўнікі фермерскіх гаспадарак. Госці наведалі рыбаводчы індустрыяльны комплекс і вучэбна-вытворча- малочнатаварную ферму РУП “Вучгас БДСГА”, пазнаёміліся з аб’ектамі сацыяльнай сферы ў аграгарадках Паршына, Аўсянка.
|
12 снежня |
У Горках адбылося эстраднае прадстаўленне мінскага тэатра гумару “Хрыстафор”.
|
снежань |
Цырульнік ААТ “Горкі Бытпаслугі” Алеся Захарчук заняла 4-е месца ў 6-м Міжнародным фестывалі прыгажосці “Роза вятроў” і чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па цырульнаму майстэрству “Стыль і прыгажосць”.
|
2014
|
30 студзеня |
У Горках адбыўся семінар па пытаннях адзінай сістэмы ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі і праслежванні сельскагаспадарых жывёл і прадукцыі жывёльнага паходжання на тэрыторыі дзяржаў – членаў Мытнага саюзу і Адзінай эканамічнай прасторы.
|
31 студзеня -1 лютага |
У Горках на базе БДСГА адбыўся Рэспубліканскі спартыўна-мастацкі фестываль студэнтаў “Моладзь – надзея і будучыня Беларусі”. У ім прынялі ўдзел студэнты звыш 20 ВНУ нашай краіны і Смаленскай сельскагаспадарчай акадэміі.
|
12 лютага |
У Горках працавалі прадстаўнікі міжгаліновай рабочай групы па рашэнні праблемных пытанняў у АПК на чале з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанідам Зайцам. Развіццё АПК раёна вывучалася на прыкладзе РУП “Вучгас БДСГА” і СВК “Аўсянка”.
|
18-22 сакавіка |
У Горках праходзіў 17-ы рэспубліканскі турнір па хакею “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у старэйшай узроставай групе. Горацкія хакейныя каманды “Міраж” (малодшая ўзроставая група) і “Сокал” (старэйшая ўзроставая група) заваявалі “золата”.
|
24-25 сакавіка |
На базе БДСГА адбыўся рэспубліканскі фестываль самадзейнай мастацкай творчасці замежных студэнтаў ВНУ “Студэнцтва сусвету: ініцыятыва, творчасць, пошук”. У яго праграме былі фотавыстаўка, майстар-класы, выстаўка-прэзентацыя, акцыі і інш. мерапрыемствы. Удзел у фестывалі прынялі звыш за 230 студэнтаў.
|
25-30 сакавіка |
У Горках прайшоў Тыдзень польскага кіно. Польскі інстытут у Мінску і аддзел кінавідэапрадпрыемства ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна” арганізавалі рэтраспектыўны паказ мастацкіх фільмаў польскага кінарэжысёра Яна Якуба Кольскага.
|
9 мая |
Да святкавання 70-годдзя вызвалення Горацкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Леніна ля помніка “Звязда”, загінуўшым савецкім воінам былі ўстаноўлены гранітныя пліты з надпісямі каля трох тысяч прозвішчаў, якія склалі галовы пры бітве пад Леніна.
|
23 мая |
На базе Горацкага раёна прайшло выязное пасяджэнне прэзідыума ГА “Беларускі саюз жанчын” на чале са старшынёй грамадскага аб’яднання, старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзеі Андрэеўны Ермаковай, на якім вывучалася пытанне “Аб удзеле Горацкай раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” ў акцыі “Здароўе жанчын – здароўе нацыі”.
|
май |
Горацкая дэлегацыя ў складзе намеснікаў старшыні райвыканкама Наталлі Карнеевай, Анатоля Шыманоўскага і дырэктара УКВП “Камунальнік” Віктара Трухана прынялі ўдзел у форуме параднёных гарадоў Польшы і Беларусі, які прайшоў у Беластоку.
|
28 мая |
Горкі сустракалі расійскіх і казахскіх ветэранаў аператыўных служб з Масквы і Астаны. Галоўнай мэтай іх візіту з’яўлялася здымкі відэафільма пра месцы баявой славы Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Госці наведалі РАУС, раённы гісторыка-этнаграфічны музей, музей савецка-польскай баявой садружнасці ў Леніна і месцы воінскіх пахаванняў.
|
30 мая-1 чэрвеня |
У Горках праходзіла Х Рэспубліканская спартакіяда работнікаў аховы здароўя.
|
26 чэрвеня |
У дзень вызвалення Горак і раёна ў парку аграгарадка Горы на мемарыяле смутку адкрыты памятны знак маці шасцярых загінуўшых на вайне сыноў Марыі Рыгораўне Цыганковай з вёскі Запруддзе Горскага сельскага Савета.
|
чэрвень |
Па выніках рэйтынгу, складзенага рэйтынгавым агенствам “Эксперт РА” (г. Масква), удзельнікам міжнароднай рэйтынгавай групы IREG Observatory? БДСГА увайшла ў лік лепшых вышэйшых навучальных устаноў СНД.
|
3 ліпеня |
З нагоды святкавання Дня вызвалення Горацкага раёна ад нямецка-фашысціх захопнікаў у Горках выступіў з канцэртам Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублмкм Беларусь.
|
3 ліпеня |
У вёсцы Халмы Рэкцянскага сельскага Савета па ініцыятыве дэпутата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Мікалая Анісімавіча Калтунова адкрыты помнік-валун загінуўшым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны.
|
11 ліпеня |
На базе РУП “Вучгас БДСГА” адбыўся абласны семінар-нарада пад кіраўніцтвам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леаніда Зайца і старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка на тэму гадавання рамонтнага маладняку буйной рагатай жывёлы. У мерапрыемстве прянялі ўдзел Памочнік Прэзідэнта, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, намеснік старшыні аблвыканкама Алег Чыкіда, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыла.
|
12 жніўня |
Горкі наведала з візітам дэлегацыя з 35 чалавек горада-пабраціма Ржэва. Госці пабывалі ў Лядовай арэне, раённай бальніцы, кінатэатры “Крыніца”, раённым гісторыка-этнаграфічным музеі, СШ № 2, акадэмічным гарадку, амфітэатры, у аграгарадках Добрая і Паршына.
|
23-24 жніўня |
У Горках праходзіла Х рэспубліканская спартакіяда работкікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю.
|
1-2 верасня |
Горкі прымалі дэлегацыю адміністрацыю правінцыі Юньнань з Кітайскай народнай рэспублікі.
|
4 верасня |
У Горках адбыліся гастролі Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі.
|
10-11 верасня |
На рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак-2013” прадукцыя Горацкага хлебазавода атрымала ўзнагароды. Бронзавым медалём адзначаны торты “Экзатычны” і “Горацкі”. Залатым медалём адзначаны хлеб “Дамачай”.
|
18 верасня |
У рамках святкавання XVII Міжнароднага фестывалю анімацыйнага кіно “Анімаёўка-2014” у Горках пабываў вядомы тэлевядучы Леанід Якубовіч. Таксама ён сустракаўся з аматарамі кіно аграгарадка Паршына.
|
22-23 верасня |
Горацкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва наведалі госці з ЗША, гуманітарныя валанцёры Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Сафія” Дон і Лінда Джэнкінс.
|
29 верасня |
Народны фальклорны калектыў Паршынскага цэнтра культуры “Паршынскія зоры” прыняў удзел у канцэрце “Фальклор і кампазітар”, прысвечанага 110-годдзю з дня нараджэння прафесара Ленінградскай кансерваторыі Феадосія Анатольевіча Рубцова, ураджэнца вёскі Ольша Аршанскага павета. Канцэрт адбыўся ў малым зале Санкт-Пецярбургскай Дзяржаўнай кансерваторыі М. А. Рымскага-Корсакава ў рамках Года культуры ў Расійскай Федэрацыі.
|
1 кастрычніка |
У Фальклорна-этнаграфічным цэнтры імя А. Мехняцова (г. Санкт-Пецярбург) адбылася творчая сустрэча народнага фальклорнага калектыва Паршынскага цэнтра культуры “Паршынскія зоры” з студэнтамі і выкладчыкамі.
|
16 кастрычніка |
У Горках знаходзілася міністр працы і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь Марыяна Шчоткіна. У рамках Дня інфармавання яна сустрэлася з калектывам ААТ “Малочныя горкі”.
|
31 кастрычніка |
У Горках з гастролямі была салістка Магілёўскай абласной філармоніі і Магілёўскага аркестра народных інструментаў імя Леаніда Іванова, лаўрэат міжнародных конкурсаў Алена Мацярынка.
|
6 лістапада |
У Горках адбылося ўрачыстае адкрыццё новага манежа і аддзялення коннага спорта Горацкай ДЮСШ пасля рэканструкцыі. У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел старшыня Горацкага райвыканкама Уладзімір Пмскіжаў.
|
14 лістапада |
У рамках Праграмы дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Магілёўскай вобласці ў Горках прайшоў V Invest Weekend (Інвест Уікенд) дзелавы форум.
|
20 лістапада |
У гімназіі № 1 г. Горкі адкрылася трэцяя у краіне Школьная акадэмія кіравання.
|
снежань |
Навучэнцы Горацкай дзіцячай вакальна-харавой школы прынялі ўдзел у VI Рэспубліканскім адкрытым конкурсе маладых выканаўцаў “Беларускія таленты”. Ва ўсіх узроставых групах салісты ДВХШ сталі прызёрамі конкурсу.
|
снежань |
У раёне з’явілася новая структура – раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў, якую ўзначаліў Аляксандр Крывянкоў.
|
2015
|
1 студзеня |
Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДСГА рэарганізаваны ў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА “БДСГА”.
|
30 студзеня |
У Горках вёў прыём міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Жураўкоў.
|
19 лютага |
У Горках па вуліцы Якубоўскага адкрыўся новы магазін бытавой хіміі і сродкаў гігіены “Востраў чысціні”.
|
10 сакавіка |
У Лядовай арэне адбылося ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскіх фінальных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакею на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Залатая шайба”.
|
13 сакавіка |
У Горках прайшоў раённы этап маладзёжнага вакальнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”. Гонар раёна на абласным этапе конкурсу будуць абараняць Шэры-Крыстэль Лакака (УКВП Камунальнік”), Марына Путнікава (выкладчык ДВХШ) і Аляўціна Семенякіна (студэнтка БДСГА).
|
15 сакавіка |
Хакеісты з каманды “Сокал” Горацкага раёна ў трэці раз сталі пераможцамі рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакею на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Залатая шайба” ў старэйшай узроставай групе.
|
6-8 красавіка |
На базе Горацкага раёна адбылося дзесятае пасяджэнне беларуска-ўкраінскай Рабочай групы па павелічэнні ўзаемнай прысутнасці на рынках Рэспублікі Беларусь і Украіны сельскагаспадарчай, харчовай і іншай прадукцыі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў сельскай гаспадаркі і харчавання і прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Пасольства Беларусі ва Украіне, Міністэрства аграрнай палітыкі і харчавання Украіны і яго галіновых падраздзяленняў, а таксама дзяржаўных аграрных устаноў і бізнес-кругоў у сферы АПК.
|
10 красавіка |
У Горках каля мемарыяла “Смуткуючая маці” ў гонар 70-годдзя Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі школьнікі горада пасадзілі яблынявы парк з 70 дрэў.
|
22-24 красавіка |
Горацкі раён прыняў удзел у акцыіі ў гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі – зборы подпісаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны на Сцягу Магілёўскай абласной арганізацыі ветэранаў. Гэты Сцяг быў прыняты ў Дрыбінскага раёна, а затым 24 красавіка на граніцы Горацкага і Шклоўскага раёнаў адбылася перадача сімвала Перамогі. Сцяг будзе захоўвацца ў Магілёўскім краязнаўчым музеі.
|
27-30 красавіка |
Каманда БДСГА “Пароль 101” у другі раз стала першай у рэспубліканскім конкурсе “Студэнты. Бяспека. Будучыня”.
|
14-16 мая |
У Горках на базе ДЮСШ прайшла рэспубліканская спартакіяда кіруючых работнікаў структурных падраздзяленняў райвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый, прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі.
|
20 мая |
Горацкі раён з рабочым візітам наведала дэлегацыя Бранскай вобласці ў складзе выконваючага абавязкі губернатара Аляксандра Багамаза, старшыні Бранскай абласной Думы Уладзіміра Папкова. Госці пабывалі на рыбаводным індустрыяльным комплексе БДСГА, вучэбна-вытворчай малочна-таварнай ферме вучгаса БДСГА.
|
май |
У ліку 26 фіналістаў маладзёжнага вакальнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі” выступіў і артыст з Горак – Шэры-Крыстэль Лакака, супрацоўнік УКВП “Камунальнік”.
|
5-7 чэрвеня |
У Горках адбыўся VII рэгіянальны фестываль дзіцячай творчасці “Славянскі карагод”.
|
13 ліпеня |
Дзіцячы аздараўленчы лагер “Купалінка” пачаў працаваць на базе Шышаўскай сярэдняй школы.
|
ліпень |
Горацкая хіп-хоп каманда “Freaky Action” на танцавальным конкурсе “Агонь танца”, які адбыўся на 24-м Міжнародным фестывалі “Славянскі базар” у рамках Дня моладзі, заняла 1-е месца ў намінацыі “Стрыт дэнс”.
|
2 жніўня |
У Горацкай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з прадстаўнікамі міратворчага руху “Птушкі сціраюць межы” і расійскага артыста Дзмітрыя Пяўцова, якія выступаюць у падтрымку супрацоўніцтва ў галіне захавання прыроднай і культурнай спадчыны Беларусі, Расіі і Украіны.
|
12 жніўня |
Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь дзіцячай студыі ручнога ткацтва “Лянок” (кіраўнік Ганна Жураўлёва) УА “Дзіцячая школа мастацтваў і мастацкіх рамёстваў г. Горкі” прысвоена званне “узорны”, а эстраднай студыі “Млечны шлях” (кіраўнік Іна Ластачкіна) УК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна” – званне “народны”.
|
21-23 жніўня |
У Горках на базе спарткомплексу БДСГА прайшла рэспубліканская спартакіяда сярод кіруючых работнікаў Міністэрства эканомікі і эканамічных органаў абласцей і г. Мінска.
|
22-23 жніўня |
На Паляшчыцкім возеры адбыліся спаборніцтвы па лоўлі драпежнай рыбы спінінгам з лодак “Open Spinning Арганізатарамі выступілі Магілёўская ліга спінінга, Горацкі выканаўчы камітэт і каардынатары Ігар Жураў і Дзмітрый Гелясаў.
|
26 жніўня |
На базе цэнтра павышэння кваліфікацыі адбыўся семінар-нарада, на якім прадстаўнікі аблсельгасхарчу, МГО “Мясамалпрам”, намеснікі начальнікаў па жывёлагадоўлі і інспектары па якасці сельгаспрадукцыі аблсельгасхарчаў, галоўныя ветерынарныя ўрачы раёнаў, дырэктары малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў абмяркавалі гатоўнасць гаспадарак і малочных заводаў Магілёўшчыны да пераходу но новы дзяржаўны стандарт СТБ 1598-2006. Малако кароўе. Патрабаванні пры закупках”. У семінары ўдзельнічаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі Ігар Брыла.
|
8-12 верасня |
У Горках праходзіў фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболу “Скураны мяч” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў старэйшай узроставай групе.
|
11 верасня |
У рамках фестывалю анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2015” у кінатэатры “Крыніца” прайшоў Дзень беларускай анімацыі. На сустрэчу з горацкімі гледачамі прыехалі вядучыя тэлепраграмы “Калыханка” Алена Бікрынеева і Уладзімір Варанкоў.
|
15 верасня |
У Горках адбыўся абласны фестываль дзіцячай творчасці сярод навучэнцаў устаноў адукацыі дзяцей і моладзі Магілёўскай вобласці “Віват, імперыя дзяцінства!”.
|
24-26 верасня |
БДСГА святкавала 175-годдзя з дня свайго заснавання. У ліку ганаровых гасцей былі намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы, намеснік Упраўляючага справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Надзея Каткавец, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык, старшыня праўлення Белкаапсаюза Валерый Іваноў, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, члены-карэспандэнты НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі і Мікалай Казаравец, рэктары сельскагаспадарчых вну Беларусі і краін СНД і інш.
|
верасень |
У БДСГА створаны Цэнтр па вывучэнні кітайскай мовы і культуры.
|
8-11 кастрычніка |
Выхаванцы Горацкай ДЮСШ Аліна Скаромная, Вікторыя Новікава і Вікторыя Краснова сталі пераможцамі рэспублікансай спартакіяды ДЮСШ і спаборніцтваў па пераадоленні перашкод, якая прайшла на базе Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па коннаму спорту і сучаснаму пяцібор’ю.
|
кастрычнік |
Футбольны клуб “Горкі” стаў пераможцам чэмпіянату Магілёўскай вобласці і спаборніцтваў за Кубак Магілёўшчыны.
|
25 кастрычніка |
Напярэдадні Дня аўтамабіліста і дарожніка ўведзены ў эксплуатацыю пасля рэканструкцыі ўчастак аўтамабільнай дарогі Р-70 Княжыцы-Горкі-Леніна-граніца Расійскай Федэрацыі (Дружная) км 63.0-71.210. На яе рэканструкцыі працавалі горацкія ДБУ-27, ДЭУ-75, і ДРБУ-127, мсціслаўскае ДЭУ-79 і крычаўскае ДЭУ-77.
|
29-30 кастрычніка |
У Горках на базе БДСГА адбыўся семінар пры Парламенцскім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы “30 год пасля Чарнобыльскай катастрофы. Роль Саюзнай дзяржавы ў пераадоленні яе наступстваў”.
|
кастрычнік |
На рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак-2015” прадукцыя Горацкага хлебазавода атрымала ўзнагароды. Залатым медалём адзначаны заварны хлеб “Дамачай”, сярэбраным медалём адзначаны торт “Начная німфа”.
|
17-21 лістапада |
У Горках з рабочым візітам знаходзілася дэлегацыя з Томскай вобласці Расійскай Федэрацыі на чале з начальнікам дэпартамента па сацыяльна-эканамічнаму развіццю вёскі Томскай вобласці Аленай Маліноўскай. Члены дэлегацыі вывучалі вопыт праектавання, будаўніцтва і функцыянавання вучэбна-навукова-вытворчай школы-фермы, устойлівага развіцця сельскіх тэрыторый на прыкладзе аграгарадкоў раёна.
|
26 лістапада |
На базе БДСГА адбылася нарада з удзелам прэм’ер-міністрам Республікі Беларусь Андрэем Кабяковым, намеснікам прэм’ер-міністра Міхаілам Русым, міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Леанідам Зайцам аб перспектывах развіцця рыбаводства ў краіне.
|
лістапад |
Горацкі педагагічны каледж урачыста святкаваў сваё 40-годдзе з дня заснавання. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел рэктар МДУ імя Куляшова Канстанцін Бандарэнка, рэктар інстытута павышэння кваліфікацыі МДУ імя Куляшова Ігар Шардыка і інш.
|
лістапад |
У Горках на базе БДСГА прайшоў VI з’езд Сеткі цэнтраў аквакультуры краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (NACEE).
|
11-13 снежня |
Работы з саломкі майстроў Горацкага Дома рамёстваў Зоі Чандаковай, Алены Зушчык, Ірыны Хізанейшвілі, Наталлі Аўласевіч, Таццяны Зайцавай, Вольгі Бразгуновай, тканыя рушнікі і паясы, выкананыя Ганнай Жураўлёвай дэманстраваліся на выстаўцы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва рэгіёнаў Беларусі на Днях культуры Беларусі ў горадзе Ашхабадзе (Туркменістан).
|
19-20 снежня |
У Лядовай арэне прайшоў Міжнародны турнір па гандболу на Кубак Маршала Савецкага Саюза І. Якубоўскага.
|
снежань |
На базе БДСГА у рамках Праграмы дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Магілёўскай вобласці прайшоў VІІ Invest Weekend (Інвест Уікенд) дзелавы форум.
|
2016
|
C 11 по 24 студзеня |
Зборная каманда КВЗ з БСГА прыняла удзел у Міжнародным фестывалі гумару “Кі-Ві-Н-2016”, які праходзіў у г. Сочы. Па выніку выступлення каманда атрымала “павышаны рэйтынг”.
Образовалась команда в 2011 году и состоит из пятерых веселых ребят землеустроительного факультета: Александра Тоболича, Александра Сапранкова, Евгения Матуса, Андрея Леоновича и Александра Пушкаря. Впервые они выступили на академическом фестивале и сразу победили в номинации «Лучшая шутка», затем в Минске на фестивале Лиги КВН «НХЛ» они дошли до 1/8, в Могилеве на фестивале Лиги КВН «МГУ» стали победителями. В 2015 году команда «Хаос» выиграла кубок БГСХА, одним из призов стала поездка на «КиВиН-2016».
|
17 лютага |
У Лядовай арэне адбыліся фінальныя абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакею “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у малодшай і старэйшай узроставай групе. Горацкія хакейныя каманды “Міраж” (малодшая ўзроставая група) і “Сокал” (старэйшая ўзроставая група) занялі першае месца. |
27 лютага |
У Горках на базе БДСГА пад кіраўніцтвам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага прайшоў семінар-вучоба гаспадарчага актыву АПК вобласці, у якім прыняў удзел міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц. |
1 сакавіка |
У Палацы культуры БДСГА выступіў беларускі спявак Аляксандр Саладуха з канцэртнай праграмай “Вернае сэрца”. |
12 сакавіка |
У аграгарадку Горы епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній асвяціў новы праваслаўны храм у гонар свяціцеля Мікалая і правёў Бажэственную літургію. |
16 сакавіка |
У Горках адбылося чарговае пасяджэнне ініцыятыўнага камітэта па рэалізацыі праекта “Горкі – здаровы горад” з удзелам кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў Беларускага і Швейцарскага таварыстваў Чырвонага Крыжа. |
19 сакавіка |
У Горках з візітам знаходзіліся датскія інвестары у складзе бізнесмена Хайне Дэльбіга, лідара групы фермераў Марціна Людвігсена і каардынатара праекта асацыяцыі Бізнес-Ангелаў Каралеўства Дініі Рамзія Сабірава. Яны вывучалі магчымасць узяцця ў арэнду 6 тыс. га зямлі з МТФ і фермамі па адкорму буйной рагатай жывёлы. |
25 сакавіка |
БДСГА наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Туркменістана у Рэспубліцы Беларусь Назаргулы Шагулыеў. |
красавік |
У акадэмічным гарадку за 10 корпусам закладзена алея з 20 чырвоных дубоў у гонар акадэмікаў, членаў-карэспандэнтаў, выпускнікоў БДСГА. У закладцы прынялі ўдзел вучоныя Станіслаў Грыб, Іван Шэйко. |
12-13 мая |
Малады дызайнер, ураджэнец вёскі Аўсянка Горацкага раёна Ігар Плятнёў заняў чацвёртае месца на рэспубліканскім фестывалі-конкурсе “Млын моды-2016”. |
13-15 мая |
У чэмпіянаце Еўропы па барацьбе сумо сярод моладзі студэнты БДСГА Марына Макушкіна заваявала сярэбраную медаль, а Таццяна Бычкова і Агадурды Гылындхова – бронзавыя. |
28 мая |
Горацкія майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Аляксандр Дамарацкі і Ірына Хізанейшвілі сталі прызерамі VIII рэспубліканскага фестывалю-ярмаркі “Вясновы букет”, які праходзіў у Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе г. Мінска. Па выніках гэтага фестывалю 4 майстры Горацкага Дома рамёстваў Анжэла Блахіна, Наталля Аўласевіч, Таццяна Зайцава і Вольга Бразгунова сталі членамі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. |
26 чэрвеня |
У Горках падведзены вынікі раённага фестывалю маладых талентаў “Слаўлю цябе, Горацкі край!”. |
26 чэрвеня |
У Горках з канцэртнай праграмай “Все скажет музыка за нас…” пры ўдзеле народнага калектыву Рэспублікі Беларусь цыганскага тэатра “Джипси Бэнд” выступіла спявачка Рада Рай. |
ліпень |
У Горках па вуліцы Суворава, 2а адкрылася аптэка № 184 Магілёўскага РУП “Фармацыя”. |
ліпень |
На XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар” Горкі прадстаўлялі Зоя Чандакова і Таццяна Северцава, якія дэманстравалі майстэрства саломапляцення, Тамара Багдановіч дэманстравала лозапляценне. Майстар-клас па разьбе па дрэве паказаў Аляксандр Дамарацкі, ткацтвам захапляла Ганна Жураўлёва. На працягу некалькіх дзён у Віцебску гасціў і творчы дэсант РЦК у складзе Анжалікі Северцавай, Святланы Жыгун, Алега Дрэня, народнага ансамбля “Таямніцы” і інш.
Горацкая каманда “Freaky Action” аддзела мастацкай творчасці Горацкага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі заняла 2-е месца на танцавальным конкурсе “Агонь танца-2016”, які праходзіў у рамках Дня моладзі на XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар”.
|
26 ліпеня |
На базе БДСГА адбыўся абласны семінар па пытаннях фінансавага аздараўлення сельскагаспадарых прадпрыемстваў. У ім прынялі ўдзел міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, памочнік Прэзідэнта па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў. |
20-21 жніўня |
На возеры ў аграгарадку Горы адбыліся 2-я спаборніцтвы па лоўлі драпежнай рыбы спінінгам з лодак і з берагу “Open spinning cup-2016”, у якіх прынялі ўдзел каля 100 рыбаловаў з Магілёўскай вобласці. |
21 жніўня |
У аграгарадку Горы адбылося свята – Дзень вёскі. |
23 жніўня |
на базе УКВП “Камунальнік” адбылася выязная калегія Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У ёй прыняў удзел першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алег Паскробка. |
9 верасня |
У аграгададку Копцеўка адбылося раённае свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі “Дажынкі-2016”. |
2-22 верасня |
На тэрыторыі Горацкага раёна праходзілі камандна-штабныя вучэнні органаў кіравання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і воінскіх фарміраванняў. На тэрыторыі раёна быў праведзены вучэбны збор прыпіснога саставу тэрытарыяльных войск Горацкага раёна. У ім задзейнічаны 109 ваеннаслужачых, прызваных з рэзерву. |
11 верасня |
Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь абрана Каляснёва Алена Пятроўна. За яе прагаласавалі 60,97% выбаршчыкаў. |
22 верасня |
У Горках выступіў з канцэртам Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. |
22-25 верасня |
У Горках праходзіў фінал рэспубліканскага футбольнага турніру “Скураны мяч” сярод дзяцей старэйшай узроставай групы на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. |
верасень |
У вёсцы Сахараўка адбылося свята – Дзень вёскі. |
3 кастрычніка |
У Палацы культуры БДСГА з канцэртам выступіў Яфім Шыфрын. |
12 кастрычніка |
У рамках урачыстасцей з нагоды святкавання 73-й гадавіны бітвы пад Леніна у музеі савецка-польскай баявой садружнасці быў адкрыты бюст Зігмунду Берлінгу, які ў 1943 годзе камандаваў першай польскай пяхотнай дывізіяй імя Т. Касцюшкі. Акт перадачы бюста выканалі палкоўнік Чэслаў Левандоўскі, член Саюза ветэранаў Рэспублікі Польша, былы вязень фашысцкага канцлагера і Адам Завадэл, дырэктар жыллёвага кааператыва аднаго з мікрараёна Варшавы. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел ветэраны першай польскай арміі імя Т. Касцюшкі Юзаф Чаравінскі і Зігмунд Бонк. |
14-15 кастрычніка |
На базе БДСГА прайшоў ІІ Рэспубліканскі форум сельскай моладзі, у якім прынялі ўдзел дэлегаты ўсіх абласцей Беларусі, а таксама госці з Валгаградскага і Бранскага рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і Азербайджанскай Рэспублікі. |
кастрычнік |
У БДСГА абылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Інавацыйны менеджмент ў развіцці сучаснай універсітэцкай бібліятэкі”, якая была прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння Дзям’яна Раманавіча Новікава – першага дырэктара бібліятэкі акадэміі. На гэтым мерапрыемстве было аб’яўлена аб прысваенні бібліятэцы БДСГА імя Д. Р. Новікава. |
27 кастрычніка |
На базе Горацкага раёна прайшоў абласны Дзень рэдактара. |
8-11 лістапада |
На рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Смаката-2016” прадукцыя Горацкага хлебазавода атрымала ўзнагароды. Залатым медалём адзначаны хлеб “Дняпроўскі” і булачка “Па-горацку”. |
1 снежня |
Горацкі раён з афіцыйным візітам наведала дэлегацыя Краслаўскага краю (Латвія) з мэтай вывучэння вопыту ў сферы вытворчасці і сельскай гаспадаркі. |
снежань |
Ансамбль лажкароў “Ладушкі” ДУА “Гімназія № 1 г. Горкі” стаў удзельнікам тэлевізійнага конкурсу дзіцячай творчасці “Талент краіны”. |
2017
|
15 лютага |
У Горках па вуліцы Заслонава, 2-1 (Дом Быту) адкрылася першая аптэка сеткі “Планета здароўя”. |
15 лютага |
У Горках у рамках праекту “Чытаем па-беларуску з velkom” адбыўся урок роднай мовы для вучняў СШ № 1 ад беларускага пісьменніка і рэдактара часопісаў для дзяцей “Вясёлка” і “Буся” Уладзіміра Ліпскага. |
21-22 лютага |
У Горках адбыліся фінальныя абласныя спаборніцтвы хакейнага турніру сярод дзяцей і падросткаў “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. |
сакавік |
Настаўнікі пачатковых класаў Наталля Цішкевіч і англійскай мовы Віталій Гуркоў гімназіі № 1 г. Горкі занялі першае і трэцяе месцы на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Педагог года Рэспублікі Беларусь” . |
сакавік |
Дырэктар ААТ “Малочныя горкі” Валянціна Цыркунова стала пераможцай 9-га рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года-2016” у намінацыі “За ўклад у развіццё вёскі”. |
сакавік |
Аддзяленне пастаяннага знаходжання інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту Горацкага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў аграгарадку Леніна наведалі выканаўчы дырэктар Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Сафія” Сяргей Зубовіч і гуманітарныя валанцёры з ЗША Пол і Уэндзі Дотсан. |
21 сакавіка |
У бібліятэцы БДСГА імя Д. Р. Новікава адбылася сустрэча з пісьменніцай Наталляй Батраковай. |
29 сакавіка |
У Горках у рамках сумеснага музычнага праекту “Беларусь-тур” , арганізаванага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь” наведаў лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “залаты акардэон” краіны Ігар Квашэвіч. Ён даў майстар-клас для навучэнцаў Горацкай школы мастацтваў. |
6 красавіка |
БДСГА прымала дэлегацыю пасольства Туркменістана на чале з консулам Рэджэпам Менліаманавым. |
3-6 мая |
Каманда БДСГА “Пароль 101” у чацвёрты раз стала першай у рэспубліканскім конкурсе “Студэнты. Бяспека. Будучыня” . |
11 мая |
У Горках з канцэртам выступіў Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры” . |
24 мая |
У Палацы культуры БДСГА адбыўся творчы вечар народнай артысткі Расіі Клары Новікавай. |
6-7 чэрвеня |
У Горках прайшоў Першы рэгіянальны фестываль-конкурс дзіцячай творчасці “Карагод сяброў” . У ім прынялі ўдзел звыш за 500 выканаўцаў. |
чэрвень |
У ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Горкі” адбылася сустрэча навучэнцаў з паэтам-земляком, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатолем Прохаравым. |
чэрвень |
У Харэаграфічны калектыў “Сюрпрыз” ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Горкі” на VIII Міжнародным конкурсе-фестывалі “Садружнасць талентаў у Таліне” стаў лаўрэатам ІІІ ступені і яшчэ адзначаны дыпломам І ступені. |
26 чэрвеня |
Адбылося ўрачыстае адкрыццё рэканструяванага будынку Горацкай міжраённай арганізацыйнай структуры ДАСААФ. |
3 ліпеня |
У Горках у час святкавання Дня Незалежнасці былі падведзены вынікі раённага фестывалю маладых талентаў “Слаўлю цябе, Горацкі край!” . |
ліпень |
Карова па клічцы Буронка РУП “Вучгас БДСГА” адзначана дыпломам ІІІ ступені на конкурсе “Лепшая племянная карова малочнай пароды” , які праходзіў у рамках Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі “Белагра” . |
ліпень |
У Горках на базе БДСГА праходзіла ХVII Рэспубліканская спартакіяда унітарнага прадпрыемства “Белпошта” . |
19-26 ліпеня |
ФК “Горкі” пад кіраўніцтвам Васіля Ефіменкі стаў уладальнікам Кубка Магілёўскай вобласці па футболу. |
22-23 ліпеня |
У аграгарадку Горы прайшлі летнія спаборніцтвы па лоўлі рыбы “Кубак Замкавай гары” . |
10 жніўня |
У Горках з канцэртам выступаў ансамбль “Сіняя птушка” . |
17 жніўня |
У рамках адзінага дня інфармавання Горацкі раён наведаў міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Папкоў. Ён правёў сустрэчу з калектывамі вузлоў электрычнай і паштовай сквязі РУП “Белтэлекам” і РУП “Белпошта” . |
23-24 жніўня |
У рабоце Рэспубліканскага педсавета прыняла ўдзел намеснік дырэктара СШ № 2 г. Горкі, настаўнік-метадыст Таццяна Бязносава. |
14-15 верасня |
У Магілёве і Горках прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя на якой каля 170 бізнесменаў Беларусі, Расіі, Польшы, Літвы, Латвіі, Турцыі, Эстоніі, Фінляндыі абмяркоўвалі актуальныя пытанні дрэваапрацоўкі і антрапагеннага ўздзеяння на лясныя рэсурсы. |
16 верасня |
У аграгададку Добрая адбылося раённае свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі “Дажынкі-2016” . |
19-20 верасня |
У Горках прайшло VІ пасяджэнне Маладзёжнага Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Каля 100 прадстаўнікоў галіновых прафсаюзных камітэтаў краіны пазнаёміліся з вопытам работы з моладдзю пярвічных арганізацый УП “Горацкі элеватар”, ААТ “Прэма” і прафкама студэнтаў УА “БДСГА” , зрабілі экскурсію па акадэмгарадку. У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня ФПБ Міхаіл Орда. |
верасень |
ТАА “Рэмком” (дырэктар Аляксандр Радчанка) стала лаўрэатам нацыянальнага конкурсу “Прадпрымальнік года-2017” ў намінацыі “Эфектыўны бізнес ў сферы вытворчасці”. |
28 верасня |
Настаўнік ДУА “Гімназія № 1 г. Горкі” Наталля Цішкевіч стала лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь 2017” ў намінацыі “Пачатковыя класы”. |
1 кастрычніка |
ААТ “Малочныя горкі” святкавалі свой 100-гадовы юбілей. На ўрачыстасцях прысутнічалі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, начальнік галоўнага ўпраўлення перапрацоўчай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шчарбянок, намеснік генеральнага дырэктара Магілёўскага дзяржаўнага аб’яднання “Мясамалпрам” Уладзімір Рамашкевіч. |
12 кастрычніка |
У аграгарадку Леніна адбыліся ўрачыстасці з нагоды святкавання 74-й гадавіны бітвы пад Леніна. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польша ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік, першы Саветнік Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польша ў Рэспубліцы Беларусь Марцін Вайцахоўскі, аташэ абароны пры Пасольстве Рэспублікі Польша ў Рэспубліцы Беларусь Аркадзіуш Швед, ветэраны вайны. |
20 кастрычніка |
У рамках кампаніі па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў адбылася сустрэча з акцёрам і тэлевядучым Юрыем Жыгамонтам. |
26-29 кастрычніка |
У рамках ХХ Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2017” у кінатэатры “Крыніца” адбылася сустрэча з рэжысёрам, кампазітарам і паэтам Сяргеем Васільевым і Марынай Ланда, якія ў дуэце пішуць музыку для мультсерыялаў “Смешарики”, “Летающие звери”. |
11 лістапада |
У Горках адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароды ФК “Горкі” , які ў пяты раз стаў чэмпіёнам вобласці па футболу. |
25-26 лістапада |
БДСГА прымала дэлегацыю Казахскага нацыянальнага аграрнага ўніверсітэта на чале з рэктарам, доктарам эканамічных навук, , прафесарам, акадэмікам НАН Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі Тлексесам Ісамбаевічам Есполавым. |
28-29 лістапада |
У Горках на базе БДСГА адбылася VI Міжнародная канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і маладых вучоных, арганізаваная БДСГА сумесна з Сеткай цэнтраў аквакультуры краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (NACEE). У форуме прынялі ўдзел 40 маладых вучоных з 12 краін свету, якія абмяркоўвалі тэхналогіі вырошчвання рыбы ў штучных умовах. |
снежань |
На ХХХІ рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства павароў, кандытараў і афіцыянтаў арганізацый спажывецкай кааперацыі повар кафэ “Авеню” Таццяна Семянкова заваявала “серабро”, а кандытар Анжаліка Зыкава – “бронзу”. |
21 снежня |
Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь ААТ “Тэхнапарк “Горкі” атрымаў статус суб’екта інавацыйнай інфраструктуры – навукова-тэхналагічны парк. |
2018
|
2019
|