1970

Адкрыты новы магазін у вёсцы Задарожжа.
У адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 31 снежня 1969 г. “Аб пераўтварэнні раённых вытворчых упраўленняў сельскай гаспадаркі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі выканкамаў раённых Саветаў дэпутатаў працоўных” раённы Савет утварыў упраўленне сельскай гаспадаркі выканкама.
29 студзеня
У БСГА пачала работу рэспубліканская навуковая канфэрэнцыя “Сацыяльныя змены ў вёсцы за гады Савецкай улады”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння У.І. Леніна. У канферэнцыі ўдзельнічаюць таксама відныя вучоныя-сацыёлагі Масквы, Свярдлоўска, Новасібірска, Харкава, Стаўропаля, Чалябінска, Арла і іншых гарадоў.
28 лютага
Адбыліся дні Горацкага раёна ў Магілёве.
У памяшканні СШ №3 адкрылася гарадская дзіцячая бібліятэка. Яе бібліятэкары – В. Рэндава і С. Бляхер.
Вядзецца будаўніцтва дарог Горкі-Кацялёва і Красуліна-Горкі.
У калгасе імя Горкага ўзводзіцца будынак камбіната бытавога абслугоўвання.
19 сакавіка
На будынку аддзела міліцыі адкрыта мемарыяльная дошка міліцыянеру Міхаілу Яфімавічу Каробкіну, які загінуў ў 1946 годзе.
8 ліпеня
Прадстаўнікі ПНР на чале з першым сакратаром Варшаўскага ваяводскага камітэта Польскай аб’яднанай рабочай партыі Генрыхам Шафраньскім пабывалі ў вёсцы Леніна. Суправаджаў дэлегацыю першы сакратар Мінскага абкама КПБ І.Я. Палякоў.
11 ліпеня
У Горкі прыбыў Усесаюзны аўтапоезд “Дружба” з прадстаўнікамі 47 краін свету.
кастрычнік

Здадзена ў эксплуатацыю новая аўтаматычная тэлефонная станцыя ў калгасе “XVII партз’езд”.

Адкрыты няштатны карэспандэнцкі пункт у Дрыбіне.

Заснаваны дарожна-будаўнічы раён № 27 (з 2 красавіка 1981 года – дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 2.).

1971

Адкрыты філіял Магілёўскага аблсавета па турызму і экскурсіях.

люты Адбыліся гастролі Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”.

Будуюцца малочны комплекс на 400 галоў у калгасе “XVII партз’езд”, комплексы па адкорму буйной рагатай жывёлы ў калгасе “Шлях Леніна” на 1400 галоў, у калгасе імя Горкага на 1000 галоў, у калгасе “Звязда” на 500 галоў, комплексы па адкорму свіней з закончаным цыклам узводзяцца ў калгасе імя Свярдлова на 6000 свіней, у саўгасе “Леніна” на 10000.

6-8 ліпеня У БСГА праходзіў 2-гі Усесаюзны семінар па вапнаванні кіслых глеб, скліканы Міністэрствам сельскай гаспадаркі СССР.
жнівень Адкрыўся новы аўтобусны маршрут Горкі-Любіж-Магілёў. Аўтобус робіць 6 рэйсаў на дзень.

Перад хлебаробамі саўгасаў “Запаветы Леніна”, “Кароўчына”, “Копцеўскі”, імя Чкалава, “Пагодзіна”, “Горацкі”, калгасаў “Праўда”, “Прагрэс”, імя Жданава, а таксама жыхарамі Дрыбіна і Горак выступілі артысты Магілёўскага драмтэатра са спектаклямі “Амністыя” і “Паўлінка”.

кастрычнік Адбылася раённая канферэнцыя ДТСААФ.
9 кастрычніка Леніна наведала вялікая група работнікаў пасольства ПНР у Маскве.
Закончана будаўніцтва клуба на 460 месцаў у калгасе “Праўда”, гарадскога пажарнага дэпо, Шышаўскай СШ, камбіната бытавога абслугоўвання ў вёсцы Стан.
Здадзены ў эксплуатацыю адкормачнік свіней на 1200 месцаў у калгасе імя Свярдлова.
Заканчваецца будаўніцтва Дома Саветаў.
18 лістапада Адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная першаму дню заняткаў у новай Шышаўскай школе.
снежань Заснаваны Горацкі аддзел паліва Магілёўскага аблвыканкама.

1972

9 мая
У БСГА адкрыты помнік навуковым супрацоўнікам, студэнтам і служачым, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
18 мая

Дэлегацыя партыйных работнікаў Габраўскай акругі Балгарскай Народнай Рэспублікі ў складзе члена цэнтральнай кантрольна-рэвізійнай камісіі БКП, сакратара Габраўскага акруговага камітэта БКП Трыфана Пашава, загадчыкаў аддзелаў акруговага камітэта Хрыста Бонева і Ангела Крыстава і сакратара парткама фабрыкі “Бура” Ганкі Міхайлавай наведала Горацкі раён.

13 чэрвеня
У БСГА пачаўся Усесаюзны семінар рэктараў вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў СССР. Семінар адкрыў намеснік Міністра сельскай гаспадаркі СССР І.Н. Кузняцоў.
ліпень
Здадзены ў эксплуатацыю інтэрнат № 9 БСГА.
22 ліпеня Працоўныя Горацкага раёна сустрэліся з прадстаўнікамі ПНР ў вёсцы Леніна.
29 ліпеня
У калгасе “17 партз’езд” адбылося адкрыццё помніка воінам Савецкай Арміі і мірным жыхарам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
2 жніўня
Горацкі раён наведаў першы сакратар ЦК КПБ П.М. Машэраў. Былі прааналізаваны стан пасеваў сельскагаспадарчых культур, ход і якасць уборкі збожжавых і ільну.
верасень
З моладдзю Горацкага раёна сустрэліся ўдзельнікі баёў пад Леніна – ваенны пісьменнік, генерал-маёр у адстаўцы М.І. Аляксееў, госць з ПНР падпалкоўнік запасу Даніель Пшэмыскі і ваенны журналіст М.Ф. Ягораў.
У раёне створана 102 эканамічныя школы, у якіх будзе займацца 3750 слухачоў з ліку калгаснікаў і рабочых.
кастрычнік
Агітбрыгада воінаў-балтыйцаў, удзельнікаў паходу па месцах рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы наведала Горацкі раён. Балтыйцы наведалі СШ № 3, Ленінскую СШ, БСГА.
За поспехі, дасягнутыя ў ходзе рэспубліканскага агляду работы раённых і гарадскіх дамоў культуры, Горацкі РДК ўзнагароджаны Дыпломам другой ступені.
Пабудаваны будынак Горацкага райвыканкама.
12 кастрычніка
У сувязі са святкаваннем 29-годдзя Войска Польскага раён наведала група польскіх таварышаў на чале з Генеральным консулам ПНР ў Мінску Алоізам Валешыкам.
18 кастрычніка
У раённым Доме культуры адкрылася выстаўка выяўленчага і прыкладнога мастацтва ўмельцаў раёна, прысвечаная 50-годдзю ўтварэння СССР. У фае размешчана звыш за 200 разнастайных экспанатаў.
лістапад
Мемарыяльны комплекс савецка-польскай баявой садружнасці ў вёсцы Леніна наведала група польскіх кінематаграфістаў ваеннай студыі “Чолувка”, якая сумесна са студыяй “Масфільм” вядзе здымкі фільма “За вашу і нашу свабоду” аб людзях, якія загінулі.
У горадзе ідзе будаўніцтва першага дзевяціпаварховага будынка – жылога дома для работнікаў БСГА на 108 сямей.
“Музычнае падарожжа па саюзных рэспубліках” – тэма лекцыі-канцэрта, што адбылася ў РДК. Група артыстаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі прысвяціла яе 50-годдзю ўтварэння СССР.
Адкрылася музычная школа ў вёсцы Леніна. У ёй працуюць аддзяленні: фартэпіяна, народных і духавых інструментаў. Працуе 8 выкладчыкаў, навучаецца каля 50 чалавек.
Горацкі філіял Карачаўскага завода “Электрадэталь” пераўтвораны ў Горацкі машынабудаўнічы завод.

1973

студзень
Адбылося адкрыццё брыгаднага клуба ў вёсцы Быстрая калгаса імя Свярдлова.
20 сакавіка
Адбылася абласная нарада па пытаннях сельскай гаспадаркі. У яе рабоце прынялі ўдзел першы сакратар ЦК КПБ П.М. Машэраў, Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ф.А. Сурганаў, сакратар ЦК КПБ У.Ф. Міцкевіч, намеснік старшыні Савета Міністраў БССР М.М. Севярнёў, загадчык сельскагаспадарчага аддзела ЦК КПБ М.А. Сухій, намеснік старшыні Дзяржплана БССР Л.С. Сарвіра, міністр сельскай гаспадаркі БССР В.А. Казлоў, Міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі У.А. Паўлючук, старшыня рэспубліканскага аб’яднання “Белсельгастэхніка” Б.М. Пажарскі.
май
У БСГА праходзіў сімпозіум нямецкіх і беларускіх спецыялістаў з паказам новых лабараторных прыбораў і абсталявання вытворчасці ГДР.
ліпень Больш тыдня працягваліся ў раёне гастролі выязной брыгады Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра з камедыяй “Паўлінка” ў пастаноўцы рэжысёра У.А. Караткевіча.
верасень Па запрашэнні польскіх таварышаў дэлегацыя перадавікоў прамысловых прадпрыемстваў і сельскай гаспадаркі, кіраўнікоў калгасаў і саўгасаў пабывала ў Польскай Народнай рэспубліцы.
У Горках адкрылася Горацкае бюро падарожжаў і экскурсій.
кастрычнік
Дзяржаўная камісія прыняла ў вёсцы Леніна гасцініцу, камбінат бытавога абслугоўвання, 12-кватэрны жылы дом. Тут вядуцца работы па добраўпарадкаванні вуліц і плошчаў. Сюды дастаўлены з ПНР 10 000 руж – падарунак працоўных Польшчы мемарыяльнаму комплексу савецка-польскай баявой садружнасці.
На палях раёна пачалі работу новыя збожжаўборачныя камбайны “Сібірак”, “Ніва”, “Колас”.
Завяршаецца рэканструкцыя масласырзавода, заканчваецца будаўніцтва льнозавода, аўтавакзала, корпуса гідрамеліярацыйнага факультэта, 56-кватэрнага дома.
6 лістапада
У Горках адкрыўся новы ўнівермаг.
Пабудавана друкарня.
12-17 снежня
У канцэртнай зале БСГА пачаўся заключны тур Усесаюзнага агляду мастацкай самадзейнасці сельскагаспадарчых навучальных устаноў краіны. У ім прымалі ўдзел каля 1400 чалавек з 53 ВНУ.
16 снежня
Вёску Леніна наведалі ўдзельнікі двухбаковага савецка-польскага семінара кіраўнікоў маладзёжных арганізацый ВНУ.
снежань Здадзены ў эксплуатацыю новы вытворчы корпус ільнозавода.
Здадзены ў эксплуатацыю новы цэх па вырабу тлуста-малочнай прадукцыі на маслазаводзе.
Машынна-трактарны парк Горацкага раёна складае 1056 фізічных трактараў, 415 збожжавых, 197 бульбаўборачных, 81 ільнокамбайнаў, 524 грузавыя аўтамашыны, 2710 электраматораў.
30 снежня
Здадзены ў эксплуатацыю Палёнкаўскі сельскі Дом культуры. Урачыстае адкрыццё адбылося 30 снежня.

1974

Плануецца закончыць будаўніцтва Копцеўскай СШ на 480 месц і Сялецкай васьмігадовай школы.
студзень
Раён наведала дэлегацыя лесаводаў Польшчы, якую ўзначальваў намеснік Міністра лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці ПНР Валянцін Барташэвіч.
люты
Аб’яўлены конкурс на лепшы праект мемарыяльных пасадак уздоўж дарогі Горкі-Леніна, па Інтэрнацыянальнай вуліцы і ў Ленінскім скверы горада. Яго ўмовамі прадугдеджана, што зялёныя насаджэнні розных парод дрэў і кустоў павінны максімальна адлюстроўваць ідэю савецка-польскага братэрства, у Ленінскім скверы – ідэю непарушнай дружбы народаў СССР, па Інтэрнацыянальнай вуліцы – ідэю пралетарскага інтэрнацыяналізму.
24 сакавіка

У дні культуры Літоўскай ССР у Беларусі Горкі разам з ансамблем “Сутартыне” наведалі народны артыст СССР І. Стасюніс, Заслужаныя артысты ЛССР, кампазітар К. Кавяцкас, паэт І. Якштайс, пісьменнік Ю. Бутэнас.

красавік Пабудаваны новы аўтавакзал.
9 красавіка У сувязі з Днямі польскай культуры Горкі наведала дэлегацыя ў складзе сакратара ЦК Польскай аб’яднанай рабочай партыі Вінцэнта Красько, намесніка Міністра культуры і мастацтва ПНР Тадэвуша Качмарэка, старшыні рабочага выдавецкага кааператыва ЦК ПАРП, старшыні Саюза журналістаў ПНР Станіслава Майкоўскага, намесніка загадчыка аддзела ЦК ПАРП Антонія Уладарчыка, намесніка старшыні галоўнага праўлення Таварыства польска-савецкай дружбы Здзіслава Канарэка і інш. Польскую дэлегацыю суправаджалі сакратар ЦК КПБ А.Т. Кузьмін, міністр культуры БССР Ю.М. Міхневіч і інш.
26 мая
Горацкі раён наведала дэлегацыя балгарскіх сяброў з Габраўскай акругі на чале з сакратаром Габраўскага акруговага камітэта БКП Рача Пыцевым.
чэрвень
Маслакоўскі сельскі Савет зацверджаны ўдзельнікам ВДНГ СССР.
Пабудаваны новы прадуктовы магазін у вёсцы Паршына. Для зручнасці наведвальнікаў магазін перайшоў на самаабслугоўванне.
30 чэрвеня
У Палёнцы адбылося адкрыццё мемарыялу, які ўвекавечвае памяць землякоў, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
1 ліпеня У Горкі прыбыла польская дэлегацыя на чале з членам ЦК Польскай Аб’яднанай рабочай партыі, міністрам, старшынёй Галоўнага праўлення саюза барацьбітоў за свабоду і дэмакратыю Станіславам Вронскім, якая знаходзілася ў Беларусі ў сувязі са святкаваннем 30-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
ліпень
Калектыў народнага агіттэатра “Усмешка” Палаца культуры ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі Магілёўскага завода штучнага валакна імя Куйбышава паспяхова выступілі перад працоўнымі горада са сваёй новай тэатралізаванай праграмай “Прагулка на брыганціне”.
20 ліпеня
Раён наведала польская дэлегацыя. У яе саставе былі кандыдат у члены ЦК ПАРП, сакратар Выдгошскага ваяводскага камітэта Тадэуш Людвікоўскі, дырэктар Варшаўскай сельскагаспадарчай школы, дэпутат сейма Генрых Скробіш, сакратар павятовага камітэта ПАРП гэтага ваяводства Збігнеў Даўроньскі, рабочы-нафтавік Анджэй Пікульскі.
28 верасня
Гасцінна расчыніў дзверы новы прадуктовы магазін, размешчаны паміж восьмым і дзявятым інтэрнатамі БСГА. Дырэктар магазіна А.С. Аўтамеенка. Магазін разлічаны на 100 тысяч рублёў таваразвароту ў месяц.
12 кастрычніка
Музей савецка-польскай баявой садружнасці ў Леніна ўзнагароджаны медалём Міністэрства культуры і мастацтва ПНР “За заслугі ў галіне польскай культуры”. Узнагароду музею ўручыў консул Генеральнага консульства ПНР у Мінску Раман Вроцлаўскі.

Новую чытальную залу атрымалі на пачатку лістапада чытачы раённай бібліятэкі. У новае памяшканне перамясцілася і кнігасховішча чытальнай залы.

За два гады (1973 і 1974) ў раёне пабудаваны тыпавыя будынкі Копцеўскай СШ і Сялецкай васьмігадовай школы. Зроблена 12 прыбудоў на 47 класных пакояў, 11 сталовых, 12 інтэрнатаў.

Горацкая СШ № 3 і Ленінская СШ поўнасцю перайшлі на кабінетную сістэму навучання.
лістапад
У БСГА выступіў народны ансамбль Малдаўскай ССР “Жок”.

Перад працаўнікамі калгаса “Праўда” у 1974 г. выступалі лаўрэат Усесаюзнага кнкурсу “Алё, мы шукаем таленты” Уладзімір Зотаў, ВІА “Вясёлка”, прадстаўнікі Грузіі і Узбекістана. У лістападзе перад калгаснікамі выступілі артысты з Туркменістана: Маргарыта Фараджава, заслужаны артыст рэспублікі Сапар Маміеў, заслужаная артыстка Туркменскай ССР Святлана Джафарава.

20 лістапада
Туркменскія артысты выступілі перад працаўнікамі калгаса “Шлях Леніна”.
Здадзены ў эксплуатацыю новы цэх па вырабу сыра на масласырзаводзе.

Пабудаваны Дом культуры ў калгасе “Шлях Леніна” (в. Маслакі) .

1975

У 1975 г. у БСГА плануецца пачаць будаўніцтва студэнцкага клуба на 1000 месцаў і інфармацыйна- вылічальнай станцыі ў Горках.

Эксплутацыйна-мантажная кантора пераўтворана ў Горацкае міжраённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі.

люты
У Добраўскім ДК з канцэртам пабывалі прадстаўнікі мастацтва з Мінска лаўрэат Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады Галіна Кастрыца, інструментальны ансамбль “Раніца”, цымбалістка Жана Багавік і інш.
сакавік
Горацкі раён наведала дэлегацыя з Кубы.
2 сакавіка
Група пісьменнікаў, паэтаў, крытыкаў, якія ўдзельнічалі ў творчай нарадзе “Бессмяротны подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне і савецкая літаратура”, наведала Горацкі раён. У БСГА адбыўся вечар літаратуры народаў СССР. Дэлегацыя наведала музей савецка-польскай баявой садружнасці, БСГА. У яе склад ўваходзілі Янка Брыль, калмыцкі паэт Міхаіл Хонінаў (дарэчы, ён у гады вайны быў арыштаваны і ў будынку акадэміі гітлераўцы яго дапытвалі), Герой Савецкага Саюза Васіль Емельяненка, Дзмітрый Кавалёў, Пятро Прыходзька, Юрый Додалеў, Юло Тулік, Міхаіл Левін, Аляксей Пысін, Самсон Шляху, Мікола Аўрамчык.
май
У раёне адбыўся сход інжынерна-тэхнічных работнікаў. На сходзе абмеркаваны стан і меры па забеспячэнні бяспекі руху на вуліцах і дарогах, прыняты зварот да ўсіх работнікаў аўтамабільнага транспарту раёна.
17-18 чэрвеня

На базе авечкагадоўчай фермы племгаса імя Чкалава адбыўся 8-ы рэспубліканскі конкурс майстроў машыннай стрыжкі авечак. Стрыгальшчык Васіль Байгалаў з племгаса імя Чкалава заняў 3-е месца.

21 чэрвеня
Адбыўся куставы творчы семінар журналістаў Горацкага, Мсціслаўскага і Чавускага раёнаў. У рабоце семінара прыняў удзел намеснік дырэктара БЕЛТА М.К. Пятніцкі.
ліпень
У мікрараёне БСГА “Чаромушкі” адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяла “Смуткуючая маці”.
Дзяржаўная камісія прыняла ў эксплуатацыю першую чаргу Горацкага элеватара на 25 тысяч тон збожжа. Уведзены ў строй таксама сушылка прадукцыйнасцю 32 тоны ў гадзіну, адміністрацыйны будынак, сталовая.
РК КПБ, райвыканкам і РК ЛКСМБ зацвердзілі Палажэнне Аб раённай Дошцы пашаны.
9 верасня Адкрыта новая стаматалагічная паліклініка ў былым будынку райвыканкама (помніку архітэктуры 1-й паловы XIX ст.).
10 кастрычніка У Горкі прыбыла польская дэлегацыя на чале з Генеральным консулам ПНР у Мінску Юзефам Мруза. Яны наведалі Леніна і БСГА.
Пабудаваны комплекс па адкорму буйной рагатай жывёлы ў калгасе “Шлях Леніна”. Яна разлічана на 1440 галоў.
18 кастрычніка
У Дрыбінскім Доме культуры адбыўся творчы вечар літаратурнага аб’яднання “Крыніцы”, што створана пры рэдакцыі раённай газеты “Ленінскі шлях.
5 лістапада 4-я сесія райсавета пераўтварыла райбюро ГАГС у аддзел ЗАГС райвыканкама, загадчыкам зацверджана Калева Ефрасіння Данілаўна.
23 лістапада
Раённая дзіцячая бібліятэка прымала гасцей – работнікаў дзіцячых раённых і гарадскіх бібліятэк Смаленскай вобласці. Дэлегацыю ўзначальвала дырэктар Смаленскай абласной дзіцячай бібліятэкі М.І. Аўдзеева.
27 лістапада
Адкрыта кафэ “Адпачынак” камбіната грамадскага харчавання на 78 месцаў па вуліцы Гастэлы.
29 лістапада
Горкі наведала група беларускіх пісьменнікаў на чале з Янкам Брылём.
Пасёлак Леніна ўдастоены Дыплома гонару ВДНГ СССР. Ён стаў пераможцам Усесаюзнага агляду-конкурсу на лепшую забудову і добрауўпарадкаванне.
снежань
Адкрыты новы харчовы магазін у горадзе.

У 1975 г. адкрыты трэцяя ў раёне музычная школа і сельскі клуб.

1976

Працягваюць будавацца ў Горках сярэдняя школа, Дом быту, вылічальная станцыя, Дом культуры БСГА, гандлёвы цэнтр у Леніна.

З творчай справаздачай на тэму: “Палымянае слова пісьменнікаў Беларусі – ХХІІІ з’езду КПБ і XXV з’езду КПСС” у нашым раёне знаходзілася дэлегацыя беларускіх літаратараў у складзе народнага паэта Пімена Панчанкі, паэта-драматурга Васіля Віткі, паэтаў Міколы Аўрамчыка, Ніла Гілевіча, сакратара Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Алеся Пысіна, Рыгора Барадуліна, Петруся Макаля, Васіля Зуёнка і пісьменніка Вячаслава Адамчыка. Яны сустракаліся з працаўнікамі калгаса “Шлях Леніна”, наведалі БСГА, музей у Леніна.

Пачалося будаўніцтва другой чаргі льнозавода – цэха прамысловага прыгатавання трасты. У цэху будуць устаноўлены 18 мачыльных бакаў, абсталяванне для выкручванне і сушкі трасты. Вядзе будаўніцтва калектыў ПМК-114 трэста “Магілёўсельбуд”.

сакавік

Зборная каманда райсавета Добраахвотнага спартыўнага таварыства “Ураджай” заняла першае месца на абласных гульнях па валейболу.

У БСГА адбыўся рэспубліканскі семінар старшых аграхімікаў і занальных аграхімлабараторый.
Жывёлаводы калгаса “Звязда” запланавалі адкарміць 30 тысяч качак і атрымаць 60 тон птушынага мяса.
У вёсцы Леніна пабывала група аспірантаў з краін сацыялістычнай садружнасці, якія вучацца ў акадэміі грамадскіх навук, пры ЦК КПСС.
13 красавіка
Навуковы супрацоўнік Інстытута Далёкага Усходу АН СССР К.В. Ягораў прачытаў лекцыю ў БСГА на тэму “Сучасны Кітай, унутраная і знешняя палітыка”.
Саўгас “Пагодзіна” стаў эксперыментальнай базай па вырошчванні насеннай бульбы.
Вучні і настаўнікі сярэдняй школы № 1 прынялі ўдзел у пасадцы бярозавага сквера ля маста цераз раку Капылку, што па Інтэрнацыянальнай вуліцы. На правым беразе Капылкі, ля перасячэння яе з вуліцай Інтэрнацыянальнай пасаджана 160 бярозак.
26 мая
Горкі сустракалі ўрадавую дэлегацыю Украінскай рэспублікі на чале з намеснікам Старшыні Савета Міністраў УССР Пятром Цімафеевічам Транько. Дэлегацыю суправаджалі намеснік старшыні Савета Міністраў БССР Н.Л. Сняжкова і загадчык аддзела культуры ЦК КПБ А.Л. Петрашкевіч.
чэрвень У БСГА адбыўся ІІІ з’езд Беларускага таварыства генетыкаў і селекцыянераў. У яго рабоце прынялі ўдзел Герой Сацыялістычнай працы, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР прафесар М.Д. Мухін, акадэмікі АН БССР П.І. Альсмік, Н.В. Турбін, прэзідэнт Усесаюзнага таварыства генетыкаў і селекцыянераў прафесар М.П. Бачкоў.
У Горках насупраць аўтавакзала здадзены ў эксплуатацыю новы інтэрнат для будаўнікоў.
ліпень У раёне знаходзілася група ветэранаў 344-й стралковай Рослаўскай Чырванасцяжнай дывізіі, якая прымала ўдзел у вызваленні населеных пунктаў Горскага і Ленінскага сельскіх Саветаў.
Выканкам райсавета дэпутатаў працоўных зацвердзіў комплексны план развіцця культуры раёна на 1976-1980 гг. Планам прадугледжана за 1976-1980 гады на сродкі калгасаў і саўгасаў пабудаваць у калгасах імя Свярдлова і “XVII партз’езд” Дамы культуры, у калгасе імя Мічурына, саўгасах “Копцеўскі” і “Слава” – сельскія клубы. Сельскія бібліятэкі намечана ўзвесці ў калгасе “XVII партз’езд” і саўгасе “Камуніст”.
верасень
Дзяржаўная камісія падпісала акт аб здачы ў эксплуатацыю Горацкай сярэдняй школы № 4 на 1104 месцы. Узвёў школу калектыў ПМК-114.
12 кастрычніка

На святкаванне 33-й гадавіны ўтварэння Войска Польскага ў Леніна прыбыла польская дэлегацыя на чале з першым намеснікам міністра нацыянальнай абароны ПНР генералам броні Ю. Урбановічам. З цягніком дружбы прыехалі ветэраны-касцюшкаўцы, лесаводы, пасланцы польскіх ваяводстваў на ўрачыстую акцыю закладкі Алеі дружбы ўздоўж дарогі Леніна-Горкі.

Першы намеснік міністра нацыянальнай абароны ПНР генерал броні Ю. Урбановіч, першы намеснік міністра лясной гаспадаркі ПНР Ю. Кардысь, першы сакратар Магілёўскага абкама партыі В.В. Прышчэпчык, старшыня Магілёўскага аблвыканкама А.В. Маслакоў, міністр лясной гаспадаркі БССР С.Т. Маісеенка адкрылі мемарыяльны камень, на якім высечаны словы: “Алея дружбы закладзена ў гонар савецка-польскай баявой садружнасці. 12-Х-1976 г.” У аснове камня замуравана капсула з пісьмом нашчадкам, у якім паведамляецца, што алея закладзена савецкімі і польскім лесаводамі ў дзень 330-й гадавіны першай бітвы Войска Польскага.

лістапад
Леніна наведаў з візітам Першы сакратар ЦК ПАРП Эдвард Герэк.
21 лістапада
У РДК прайшоў чарговы тыраж грашова-рэчавай латарэі БССР (7-мы выпуск 1976 г.).
снежань
Адкрыты новы пункт хуткай медыцынскай дапамогі пры ўрачэбнай паліклініцы в. Леніна.

За 1976 г. здадзены ў эксплуатацыю 2 сярэднія школы на 1424 месцаў і 2 дзіцячыя сады на 145 месцаў.

Здадзены ў эксплуатацыю першы дзевяціпавярховы будынак – жылы 108-кватэрны дом для работнікаў БСГА.

14 снежня Ва ўрачыстай абстаноўцы навучэнцам Ленінскай сярэдняй школы ўручаны відэамагнітафон, які прыслаў Першы сакратар ЦК ПАРП Эдвард Герэк пасля яго наведвання пасёлка Леніна. Памятны падарунак урычыў школьнікам Генеральны консул ПНР у Мінску Ю. Мруз.

1977

На базе цагельнага завода ўтворана папраўчая ўстанова 15/16. Тут адбываюць пакаранне асобы, якія ўчынілі злачынства па неасцярожнасці.
студзень
Адбылася творчая сустрэча жыхароў горада з пісьменнікамі і паэтамі Беларусі: Н. Гілевічам, В. Віткам, М. Аўрамчыкам, Р. Барадуліным, І. Чыгрынавым, В. Зуёнкам.
У раёне на прадпрыемствах і будоўлях, у калгасах і саўгасах, арганізацыях і ўстановах створаны даведачна-інфармацыйныя цэнтры. Яны абслугоўваюць палітінфарматараў, агітатараў, задавальняючы іх патрэбы ў неабходных матэрыялах.
май
На базе племсаўгаса імя Чкалава адбыўся абласны конкурс стрыгальшчыкаў авечак. Пераможцам конкурсу сярод гаспадарак стаў племсаўгас імя Чкалава. Ён прыме ўдзел у рэспубліканскім конкурсе.
чэрвень У складзе групы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – былых воінаў 42-й стралковай дывізіі, якія прыязджалі ў наш раён на святкаванне 33-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, знаходзіліся 4 Героі Савецкага Саюза, удзельнікі баёў на Проні і Басі: Бандарэнка Іван Максімавіч, Грыбкоў Мікалай Іванавіч, Падзігун Уладзімір Піліпавіч, Юдзін Мікалай Мікалаевіч. Яны пабывалі на месцах баёў, правялі шэраг сустрэч з мясцовымі жыхарамі. Кінафотааматары фотаклуба “Колас” БСГА стварылі кінафільм “Легендарная сорак другая”, прысвечаны 42-й стралковай дывізіі, якая прымала ўдзел у бітве пад Леніна ў 1943 г.
жнівень
Перад працаўнікамі калгаса імя Леніна выступілі артысты эстрады Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі: ансамбль “Раніца”, заслужаны артыст БССР Эдуард Міцуль, лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу артыстаў эстрады, артыст арыгінальнага жанру Валянцін Таварчы і інш.
Створаны 2 новыя будаўнічыя арганізацыі: ПМК-156 у Леніна і Дрыбінскі будаўнічы ўчастак Магілёўскага аблміжкалгасбуда.
На базе прарабскага ўчастка створана рамонтна-будаўнічае ўпраўленне.
У юбілейным годзе здадзены ў эксплуатацыю 3 жылыя дамы на 148 кватэр, спартыўны корпус з плавальным басейнам БСГА, кацельня па вуліцы Красінскай, рэканструявана кацельня акадэміі.
1-3 кастрычніка
У БСГА адбылася сустрэча Герояў Сацыялістычнай Працы выхаванцаў акадэміі З.І. Баркоўскага, Р.В. Бельскага, М.Р. Змачынскага, І.У. Вераб’ёва, К.І. Шаплыкі са студэнтамі, выкладчыкамі акадэміі і жыхарамі горада.
лістапад
На вуліцы Бруцэра-Ерафееўскай устаноўлены мемарыяльны знак у гонар П. Бруцэра і Ф. Ерафеева, якія загінулі 16 студзеня 1905 года.
На базе музея гісторыі БСГА праведзены першы ўсесаюзны семінар музеяў сельскагаспадарчых вышэйшых навучальных устаноў.

1978

13 лютага
Заснавана ўстанова УЖ 15/16.

Заканчваецца ўзвядзенне Дома быту, машынна-вылічальнай станцыі, дзіцячага сада райаб’яднання “Сельгастэхнікі”, працягваецца рэканструкцыя льнозавода.

Прадугледжана будаўніцтва сярэдніх школ у вёсках Горы на 392 і Дрыбін на 624 навучэнцы. У вёсцы Леніна пачнецца ўзвядзенне вучэбна-лабараторнага корпуса педвучылішча, двух жылых дамоў і 18-кватэрнага для настаўнікаў.
ПМК-44 павінна здаць у эксплуатацыю цялятнік племсаўгаса імя Чкалава, уласную базу, камбінат бытавога абслугоўвання, гароднінасховішча, інтэрнат БСГА, дзіцячы сад, два 70-кватэрныя жылыя дамы.
сакавік
У БСГА адбылася сустрэча выкладчыкаў і слухачоў курсаў па павышэнні кваліфікацыі кіруючых кадраў з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі БССР А.А Грахоўскім.
26 сакавіка
Горацкі рамонтны прарабскі ўчастак пераўтвораны ў Горацкае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне.
16 мая
Горкі наведаў Генеральны консул ПНР у Мінску М. Драўняк і суправаджаючы яго консул К. Ноцунь.
23-24 чэрвеня
Наш раён наведалі чырвоныя следапыты СШ № 3 г. Шэлехава Іркуцкай вобласці. Мэтай паездкі быў збор дадатковых матэрыялаў аб баявых дзеяннях 42-й стралковай дывізіі, якая ваявала на тэрыторыі Горацкага раёна.

У раёне звыш 1000 чалавек узнагароджаны ордэнамі і медалямі. 7 Герояў Сацыялістычнай працы. 40 чалавек узнагароджаны ордэнам Леніна.

ліпень

У Горках у БСГА дала два канцэрты народная артыстка СССР, лаўрэат Ленінскай прэміі Людміла Зыкіна.

У Гарах будуецца сярэдняя школа на 392 месцы.
23 ліпеня
На стадыёне БСГА праходзіла свята моладзі раёна, прысвечанае ХІ Сусветнаму фестывалю моладзі і студэнтаў. Гэта свята з’явілася вынікам усёй работы па падрыхтоўцы да ХІ Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў, які павінен адбыцца ў Гаване 28 ліпеня – 5 жніўня.
1 верасня
Спыніў сваю дзейнасць Горацкі кансервавы завод.
1-3 верасня
М. Старавойтаў, майстар спорту СССР, заваяваў сярэбраны медаль на міжнародных спаборніцтвах на прыз братоў Знаменскіх у бегу на 800 м.
9 кастрычніка
Камбайнер калгаса “Праўда” Я.І. Галухін намалаціў 1000 тон збожжа. Гэта першая тысяча ў раёне.
Адкрыты па вуліцы Вакзальнай (каля аўтавакзала) новы магазін гаспадарчых тавараў. Дырэктар Мікалай Сутоцкі.
13 кастрычніка

На свяце пасвячэння ў студэнты прысутнічала група былых выпускнікоў акадэміі, Герояў Сацыялістычнай працы: З.І. Баркоўскі, А.Г. Каргін, Р.В. Бельскі, В.М. Гарошка.

Бюро ЦК ВЛКСМ прыняло пастанову “Аб Усесаюзным камсамольскім сходзе “Запаветам Леніна верныя”, які прысвечаны 60-годдзю УЛКСМ. Ён будзе праводзіцца з 18 па 25 кастрычніка ва ўсіх камсамольскіх арганізацыях.

Па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую забудову і добраўпарадкаванне сельскіх населеных пунктаў вёска Маслакі ўдастоена Дыплома 3-й ступені будаўнічай выстаўкі БССР і Дыплома 3-й ступені ВДНГ СССР. Матэрыялы накіраваны для ўдзелу ва Усесаюзным конкурсе.

лістапад У БСГА адбылася чытацкая канферэнцыя па аповесці ў нарысах пісьменніка-публіцыста Васіля Цімафеевіча Якавенкі “Пакуль сонца ў зеніце”. На канферэнцыі прысутнічаў сам аўтар.
18 лістапада
У Ленінскім сельскім Доме культуры адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 60-годдзю ўтварэння саўгаса “Леніна”. На сходзе прысутнічалі намеснік начальніка ўпраўлення саўгасаў Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР В.Ф. Браноўскі і сакратар РК КПБ В.І. Аўдзеева.
снежань У раёне прайшлі дні сельскагаспадарчай кнігі, прысвечаныя 60-годдзю БССР і КПБ. У БСГА адбылася сустрэча прафесарска-выкладчыцкага саставу і студэнтаў, а таксама спецыялістаў сельскагаспадарчай вытворчасці, актыву кнігалюбаў, работнікаў кніжнага гандлю і бібліятэк з адказнымі работнікамі дзяржаўнага камітэта выдавецтваў БССР, выдавецтва “Ураджай”, Беларускага рэспубліканскага і абласнога аддзялення таварыства аматараў кнігі.
Двум відам прадукцыі Горацкага масласырзавода – маслу “Аматарскаму” і сыру “Стэпаваму” прысвоены дзяржаўны “Знак якасці”.
Адкрыты новы Дом быту на вуліцы Заслонава.

1979

З асноўных аб’ектаў жыллёвага будаўніцтва плануецца ўвод шасці дамоў на 370 кватэр, інтэрната акадэміі на 1074 месцы, 119-кватэрнага дома ЖБК, дзіцячага сада на 140 месцаў у ПМК-78.
16 сакавіка
Наш раён наведала дэлегацыя работнікаў друку і радыё Влацлавецкага ваяводства ПНР – намеснік галоўнага рэдактара штотыднёвіка “Куявы” Здзіслаў Алесінскі і галоўны рэдактар радыё і тэлебачання горада Быдгошч Здзіслаў Урбанек.

У Горках, уздоўж дарогі на Леніна, узводзіцца 216-кватэрны дзевяціпавярховы жылы дом БСГА каштарыснай вартасцю 1 млн. 845 тыс. руб. Мантаж дома з буйных панэляў вядзе Магілёўскі домабудаўнічы камбінат. Плануецца здаць яго ў 1981 г. Гэта будзе самы вялікі дом у Горках.

май
У Горацкай СШ № 3 адкрыты музей баявой славы. Загадчыца В.Т. Гулевіч.
чэрвень
На святкаванне 35-годдзя вызвалення Беларусі ў Горкі прыехала група ветэранаў 70-й Верхнедняпроўскай стралковай дывізіі – удзельнікаў вызвалення Горак. Узначальваў групу ветэранаў старшыня савета ветэранаў дывізіі, былы камандзір стралковага батальёна 329-га стралковага палка Андрэй Афанасавіч Дзяменцьеў.
16-19 ліпеня
М. Старавойтаў, майстар спорту СССР, стаў чэмпіёнам БССР у бегу на 800 м, чэмпіёнам БССР у эстафеце 4×800 м.
21-29 ліпеня
М. Старавойтаў, майстар спорту СССР, стаў чэмпіёнам VII спартакіяды народаў СССР у эстафетным бегу 4×800 м.
М. Старавойтаў, майстар спорту СССР, атрымаў перамогу ў міжнародных лёгкаатлетычных спаборніцтвах у г. Рэйк’явік у бегу на 800 м.
верасень
Адобрыўшы вопыт работы Панкратаўскай сельскай бібліятэкі, Магілёўская дзіцячая бібліятэка імя А. Гайдара і абласное аддзяленне добраахвотнага таварыства кнігалюбаў выпусцілі плакат “Бібліятэчна-бібліяграфічныя веды школьнікаў”
кастрычнік
Дзяржаўная камісія падпісала акт аб здачы ў эксплуатацыю базы газавай гаспадаркі. Калектыў “Горкіміжрайгаз” перасяліўся на новае месца. Узвёў базу калектыў ПМК-114.
лістапад
Тры дні ў Горках выступаў ансамбль “Песняры”. Выступленне было прысвечана адкрыццю пры акадэміі філіяла Белдзяржфілармоніі. У рамках філармоніі будзе працаваць трохгадовы ўніверсітэт музычнай культуры.
23 лістапада У БСГА адбыўся канцэрт камернага аркестра Врлоцлаўскага музычнага таварыства.
Асобны цэх горацкага кансервавага завода перайменаваны ў Горацкі вытворчы ўчастак Магілёўскага вінаробчага завода. З 1986 г. у аб’яднанні “Магілёўпіўпром”.
Заснаваны камбінат грамадскага харчавання (раней існаваў як аддзел грамадскага харчавання пры Горацкім гархарчпрамгандлю).