2000

сакавік
Арганізацыю і змест эксперыментальнай работы ўстаноў адукацыі Горацкага раёна па праграме “Сельская школа” вывучалі прадстаўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі Рэспублікі Беларусь і Магілёўскага інстытута павышэння кваліфікацыі настаўнікаў. Госці адзначылі сістэмнасць у распрацоўцы мадэлі эксперыментальнай школы і высокі ўзровень работы школ раёна.
15-17 сакавіка
У Горках на базе БСГА прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па праблемах адукацыі і выхавання ў сельскагаспадарчых навучальных установах. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел госці з Расіі, Украіны, Польшчы, Вялікабрытаніі, Даніі.
31 сакавіка
На базе Горацкага ільнозавода адбылася рэспубліканская нарада па ільнаводству. Нарада прайшла пад кіраўніцтвам намесніка прэм’ер- міністра Рэспублікі Беларусь А.А. Папкова.
5 красавіка
Адбылася суустрэча жыхароў горада Горкі з першым сакратаром ЦК ПКБ С.І. Калякіным.
май
У Горках адбылося пасяджэнне рэспубліканска аператыўнага штаба па пытаннях актывізацыі веснавой сяўбы і стану жывёлагадоўлі пад кіраўніцтвам намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь А.А. Папкова.
30 мая
На 7-й сесіі раённага Савета дэпутатаў 23 склікання разгледжана пытанне аб утварэнні новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Горацкага раёна – Ходараўскага сельскага Савета.
22 чэрвеня
На базе Горацкага раёна адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада спецыялістаў па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы.
22 ліпеня
На сходзе калгаснікаў калгаса “Праўда” прынята рашэнне аб далучэнні гаспадаркі да суседняга саўгаса-камбіната “Горкі”.
жнівень
Горкі наведаў міністр гандлю П.А. Казлоў і старшыня Белкаапсаюза В.С. Уладыка. Госці пабывалі ў магазінах “Цэнтральны”, № 7, фірменны Магілёўскага мясакамбіната, “Ивушка”, “Забота”, “Лакамка”, “Кулінарыя”, “Вояж”, “Пельменная”, а таксама магазіны ў вёсках Леніна і Рудкаўшчына.
16 жніўня
Горацкі раён з рабочым візітам наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. У складзе рабочай групы былі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта М. Мясніковіч, міністр сельскай гаспадаркі рэспублікі В. Папоў, старшыня аблвыканкама М. Дражын. Прэзідэнт наведаў племсаўгас імя Чкалава, ААТ “Горацкі элеватар”.
верасень
Адбылося наваселле аддзела аховы. Новы будынак размяшчаецца па вуліцы Якубоўскага.
6 кастрычніка
На тэрыторыі БСГА, каля інтэрната № 12 адбылася закладка юбілейнага сквера ў гонар 160-годдзя ўстановы.
13 кастрычніка
Адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі, прысвечанай 34-му рэктару БСГА , акадэміку АН РБ і РАСГА Сяргею Іванавічу Назараву.
Тэлефанізаваны пасёлкі Камаровічы і Старынка.
Снежань
Даярка племсаўгаса імя Чкалава Г.Ц. Радзькова надаіла ад кожнай каровы па 7005 кг малака і стала адзінай у раёне “сямітысячніцай”.

2001

студзень
Упраўленне па фізічнай культуры і спорту Магілёўскага аблвыканкама прысвоіла спартсменам з Горак Арсену Аджыеву і Віктару Цітовічу (вольная барацьба), Аляксандру Бяззубенку, Дзмітрыю Кудраўцаву, Ганне Пятровіч (конны спорт) званне кандыдата ў майстры спорту.
22 люты
Рашэннем Магілёўскага аблвыканкама скасаваны Будскі сельскі Савет. Вёскі Будскога сельскага Савета далучаны да Горацкага сельскага Савета.
3 сакавіка
У Горках правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Аляксандр Андрэевіч Папкоў.
29 сакавіка
Горацкі раён з рабочым візітам наведаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь М.І. Русы. Ён сустрэўся са студэнтамі БДСГА і правёў нараду ў Горацкім райвыканкаме.
красавік
Адкрыты Горацкі цэнтр карэкцыйна развіваючага навучання і рэабілітацыі.
10 чэрвеня
На базе Горацкага элеватара прайшоў рэспубліканскі семінар па пытанні прыёмкі зерня новага ўраджаю ў экстрэмальных умовах.
ліпень
Студэнт 3-га курса аграэкалагічнага факультэта БДСГА Аляксей Бярговін стаў пераможцам чэмпіяната Кубка Беларусі па поліатлону і выканаў нарматыў майстра спорту.
15 жніўня
У Горках правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях член Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспубліі Беларусь, старшыня праўлення АСБ “Беларусбанк” Надзея Андрэеўна Ермакова.
жнівень
Горкі наведаў прадстаўнік АБСЕ Марк Дзілен па пытанні датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, якія адбудуцца 9 верасня.
5 верасня
У раёне чыгуначнага вакзала ў Горках адкрыўся магазін “Прывакзальны” індывідуальнага прадпрымальніка Ю. В. Суніцына.
9 верасня
Адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. За А.Р. Лукашэнку прагаласавала 79,9% выбаршчыкаў Горацкага раёна.
12 кастрычніка
Ва ўрачыстасцях, прысвечаных 58-й гадавіне бітвы пад Леніна прымалі ўдзел дэлегацыя Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь на чале з выконваючым абавязкі пасла Марэкам Бучка, дэлегацыя Канвента польска-беларускага пагаднення на чале з яго старшынёй Марыянам Вальчыкам, дэлегацыя Смаленскай вобласці на чале з намеснікам паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Расіі ў Цэнтральнай федэральнай акрузе В.І. Дзянікіным.
30 кастрычніка
Прадстаўнік Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Роберт Рачыньскі, старшыня Фонду імя Стэфана Баторыя Агнешка Камароўская і дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Цэзарый Карпіньскі перадалі ў дар БДСГА 383 кнігі на польскай мове.
2-3 лістапада
Адбыўся ІІ з’езд настаўнікаў Беларусі, дэлегатамі якога былі настаўніца гімназіі № 1 г. Горкі Надзея Дзмітрыеўна Асіповіч, выхавацель дзіцячай дашкольнай установы № 5 г. Горкі Людміла Яўгенаўна Фісунова, начальнік упраўлення адукацыі Ігар Уладзіміравіч Воран, дырэктар Горацкага педагагічнага вучылішча С.Б. Пянчанскі.
1 снежня
Рашэннем Горацкага райвыканкама вытворчае аб’яднанне ЖКГ было далучана да былога ПРБУ. Новая структура стала называцца ўнітарнае камунальнае прадпрыемства “Камунальнік”, якім кіруе М.М. Нікіценка.

2002

студзень
Польскі горад Гарволін стаў пабрацімам Горак.
люты
Павары Горацкага рэстараннага комплексу “Парнас” Гарбаценка Галіна Васільеўна, Жукоўская Тамара Віктараўна і Махрачова Надзея Уладзіміраўна занялі першае месца ў рэспубліканскім конкурсе ў намінацыі “Беларуская нацыянальная кухня”.
май
Горацкі філіял АСБ “Беларусбанк” першым у Горках прапанаваў сваім кліентам абслугоўванне 24 гадзіны ў суткі. Гэта стала магчымым з устанаўлення банкамата.
чэрвень
Саўгас “Усход” далучаны да племзавода “Леніна”.
1 чэрвеня
У Горках на перакрыжаванні вуліц Якубоўскага і Заслонава ўстаноўлены сонечныя часы. Аўтар ідэі – дырэктар ВА “Цеплавая энергетыка” С. П. Гардзееў. Непасрэдныя яе выканаўцы – лепшыя спецыялісты ВА “Цеплавая энергетыка” пад кіраўніцтвам начальніка вытворчага аддзела К.П. Сойкіна.
3 чэрвеня
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Паўлавіч Вайтовіч наведаў з рабочым візітам БДСГА. Ён прыняў удзел у расшыраным пасяджэнні вучонага савета акадэміі, на якім былі разгледжаны пытанні, звязаныя з заканадаўчым забеспячэннем развіцця АПК, падрыхтоўкай спецыялістаў для работы ў новых умовах АПК.
6 чэрвеня
На базе Горак прайшло выязное пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Г. Навіцкага. Яго ўдзельнікі наведалі саўгас-камбінат “Горкі”, вучгас БДСГА імя Чкалава, БДСГА.
ліпень
Дэлегацыя Горацкага раёна ў складзе намесніка старшыні райвыканкама Т.І. Шкапцова і дырэктара МШК № 2 Н.Г. Ануфрыевай наведалі з рабочым візітам Рэспубліку Казахстан. Яны пазнаёміліся з сацыяльна-эканамічным развіццём Атбасарскага раёна Акмолінскай вобласці. У выніку візіту было падпісана пагадненне аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве паміж Горацкім і Атбасарскім раёнамі.
12 ліпеня
Горацкі раён наведаў з рабочым візітам міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь П.І. Брыгадзін. Ён пабываў у МШК № 1, Добраўскай сярэдняй школе, меў гутарку з кіраўніцтвам школ горада.
2-4 жніўня
У Рэспубліканскім цэнтры коннага спорту “Ратамка” адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па пераадоленні перашкод (канкур). Спартсмен Горацкай ДЮСШ Ігар Васільеў выйграў Кубак Чэмпіяната Беларусі і стаў чэмпіёнам краіны 2002 года.
13 жніўня
У Горках пачала працаваць сотавая сувязь. Першым аператарам стала кампанія VELCOM. Каб падключыцца да мабільнай тэлефоннай сеткі патрэбна звярнуцца ў адну з кампаній аператара ў Магілёве, ці ў Оршы.
18 жніўня
Дэлегацыя Атбасарскага раёна Акмолінскай вобласці Казахстана ў складзе кіраўніка раёна Ергегалі Тэміргаліевіча Есенжолава, дырэктара ТАА “Атбасарскі газ” Рауфа Гарыфавіча Муратава і бізнесмена Валерыя Аляксандравіча Сіліча наведала з візітам Горацкі раён.
верасень
У Мінску адбыўся пазачарговы з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Яго дэлегатамі былі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ліна Аляксандраўна Саенка, старшыня прафкама выкладчыкаў БДСГА У.М. Латушкін і прафгрупорг калгаса “Аўсянка” В.В. Кавалёва.
лістапад
Горкі наведала група супрацоўнікаў Расійскай Акадэміі навук, якая цікавілася праблемамі этнаграфіі памежных раёнаў нашых дзвюх краін, беларускім фальклорам і абрадавымі святамі. Вучоныя наведалі СШ № 4.
Дэлегацыя Горацкага раёна ў складзе намесніка старшыні райвыканкама Н.В. Карнеевай, дырэктара СШ № 4 І.М. Жука і старшыні райспажыўсаюза А.А. Ганчарова пабывалі з візітам у польскім горадзе-пабраціме Гарволіне.
Здадзены ў эксплуатацыю корпус № 16 БДСГА.
1 лістапада
У БДСГА адкрыўся новы факультэт – факультэт бізнесу і права.
1-3 лістапада
Рустам Аджыеў, студэнт БДСГА заняў першае месца ў сваё вагавай катэгорыі (да 69 кг) у адкрытым рэспубліканскім турніры па вольнай барацьбе “Памяці ганаровага грамадзяніна г. Магілёва М.Ф. Каралёва” і быў прадстаўлены да прысваення звання майстра спорту Рэспублікі Беларусь.

2003

люты
У рамках рэфармавання АПК змяніў свой статус калгас “Шлях Леніна”. Ён рэфармаваны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Маслакі” і перададзены ў арэнду сялянска-фермерскай гаспадарцы “Анікавічы”.
сакавік
У аддзяленні пералівання крыві Горацкай раённай бальніцы прымянілі новы метад у донарстве – плазмаферэз.
5 сакавіка
У Горках адбыўся абласны семінар па пытаннях рэфармавання АПК. У ім прынялі ўдзел намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання А.Н. Рубанік, намеснік дырэктара інстытута Нацыянальнай акадэміі Рэспублікі Беларусь В.І. Бельскі, старшыня аблвыканкама Б.В. Батура.
красавік
Пад праект развіцця валанцёрскага руху “Добрыя сэрцы” Горацкага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва амерыканскі фонд CAP (Каунтэрпарт) выдзеліў грант у памеры 2 000 $.
Міжнародны аддзел кампаніі “Business Initiative Directions” прыняў рашэнне ўзнагародзіць ДЛГУ “Горацкі лясгас”. Яму прысуджана ўзнагарода WGC “Міжнародная Залатая Зорка за якасць”.
4 красавіка
У Горках адбыўся студэнцкі фестываль сатыры і гумару. Ён праводзіўся па ініцыятыве рэдакцыі часопіса “Вожык” і пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага аблвыканкама і мясцовай улады. Сярод ганаровых гасцей фестывалю былі намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Л.С. Ананіч, першы прарэктар БДСГА В.С. Сяргееў, намеснік старшыні аблвыканкама А.Ц. Глаз. У ім таксама прынялі ўдзел сталічныя пісьменнікі-сатырыкі Уладзімір Ліпскі, Павел Місько, Уладзімір Марук, Анатоль Зэкаў, Рыгор Яўсееў, Павел Саковіч, галоўны рэдактар сатырычнага часопіса “Вожык” Алесь Пісьмянкоў і украінскі паэт-перакладчык Валерый Стралко.
21 мая
Па ініцыятыве Беларускага саюза журналістаў у Горках адбыўся занальны творчы семінар “Шляхі павышэння эфектыўнасці регіянальнага друку”. У ім прынялі ўдзел старшыня Беларускага саюза журналістаў Л.С. Екель, галоўны рэдактар часопіса “Гаспадыня” З.К. Прыгодзіч, дацэнт факультэта журналістыкі БДУ А.К. Свароба.
верасень
Выйшаў з друку першы нумар навуковага часопісу “Веснік Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі”.
9 верасня
Горацкі райвыканкам прыняў рашэнне аб рэарганізацыі прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна. Згодна гэтаму дакументу УКП “Жыллёва-камунальная гаспадарка “Леніна”, УКП “Жыллёва-эксплуатацыйная служба” і камунальнае УВП “Горацкі жыллёва-эксплуатацыйны участак” рэарганизаваны шляхам далучэння да УКВП “Камунальнік”.
Горацкае УКП “Водаканал” рэарганізавана шляхам далучэння яго да УКП “Цеплавая энергетыка”.
16 верасня
У рабоце сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі прыняла ўдзел дэлегацыя Горацкага раёна, якую ўзначальвалі старшыня раённага выканаўчага камитэта, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М.М. Анікееў і старшыня раённага Савета дэпутатаў I.А. Халява. У складзе дэлегацыі былі таксама дэпутаты абласнога Савета М.М. Кандраценка, раённага – Р.У. Пруднікава, сельскага – У.I. Цербаў.
10 кастрычнiка
У Горацкім раёне адбылася выязная калегія Мінсельгасхарчу па пытанні пераводу грамадскага пагалоўя жывёлы на зімова-стойлавае ўтрыманне. Калегію ўзначальваў міністр сельскай гаспадаркі З. К. Ломаць.
28 кастрычніка
На базе БДСГА адбыўся міжнародны семінар па праблеме “Тэхналогія, селекцыя і арганізацыя вядзення свінагадоўлі і жывёлагадоўлі”. З дакладамі выступалі нямецкія эксперты па пытаннях аховы праў спажыўцоў і сельскай гаспадаркі Брандэнбурга.
29-30 лістапада
На базе БДСГА адбылася рэспубліканская нарада на якой разгледжаны вынікі работы ўстаноў адукацыі Мінсельгасхарчу за 2002-2003 гг. і задачы на 2003-2004 навучальны год. У нарадзе ўдзельнічалі работнікі Дэпартаменту адукацыі, навукі і кадраў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, рэктары і першыя прарэктары ВНУ, дырэктары сярэдніх спецыяльных устаноў, дырэктары вучэбных цэнтраў. У рабоце нарады прыняў удзел міністр сельскай гаспадаркі і харчавання З.К. Ломаць.
снежань
БДСГА па запрашэнні рэктарата наведала дэлегацыя Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Стэфанам Шмілеўскім.
">Раённы вузел электрычнай сувязі замяніў каардынатную аўтаматычную тэлефонную станцыю на сучасную АТСЭ Si-2000 пятай версіі з ёмістасцю 10 000 нумароў.

2004

Горацкі раён дзеліцца на 12 сельскіх Саветаў, у склад якіх уваходзіць 172 населеных пункта. Насельніцтва раёна складае 53,8 тысячы чалавек, у т.л. 33 тысячы – у горадзе. У раёне налічваецца 15 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, 24 фермерскія гаспадаркі. Прамысловасць прадстаўлена 12 прадпрыемствамі. У будаўнічым комплексе працуе 11 будаўнічых і дарожна-будаўнічых арганізацый.
22 студзеня
Горкі наведаў старшыня Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Георгій Іванавіч Кузняцоў. Мэта яго прыезду знаёмства з ходам рэфармавання структуры ведамства.
6 красавіка
Урадавая дэлегацыя Арменіі наведала БДСГА. Рэктарам Армянскай сельгасакадэміі А.П. Тарвердзянам і рэктарам БДСГА А.Р. Цыганавым падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і адукацыі.
верасень
Адкрыты новы магазін Горацкага райпа “Ясень”, што па праспекту Інтэрнацыянальнаму.
Па выніках уборкі зернавых раён упершыню за сваю гісторыю перавысіў 100-тысячны намалот зярна пры таксама небывалай сярэдняй ураджайнасці больш чым у 42 ц з гектара.
1 верасня
На адміністрацыйным корпусе БДСГА адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў памяць пра былога прарэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце Савелія Макаравіча Кукраша.
10 верасня
Прынята рашэнне аб адкрыцці на базе Горскай сельскай участковай бальніцы бальніцы сястрынскага ўходу.
1 кастрычніка
Жыхары пасёлка Леніна атрымалі прыродны газ.
Адбылося ўрачыстае адкрыццё Горскай сельскай бальніцы сястрынскага ўходу.
18 кастрычніка
У Горках і раёне адбыліся рэспубліканскі рэферэндум і выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. За дазвол Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнку прадставіць сваю кандыдатуру на чарговых выбарах высказалася 92,7% выбаршчыкаў.
Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь абрана Асмалоўская Таццяна Сяргееўна. За яе прагаласавалі 66,6% выбаршчыкаў.
3 снежня
На базе БДСГА адбылася рэспубліканская нарада з удзелам намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання М.А. Папкова, першага намесніка старшыні аблвыканкама А.А. Дубко, кіраўнікоў жывёлагадоўчай галіны вобласці і раёнаў, начальнікаў райсельгасупраўленняў, вучоных заатэхнічных кафедр БДСГА і кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў.
15 снежня
Горкі з рабочым візітам наведаў старшыня федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Л. П. Козік. Ён прыняў удзел у прафсаюзнай канферэнцыі выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДСГА, таксама наведаў дзіцячы сад “Казка”, Горацкае экскурсійнае бюро.
18 снежня
Адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 160-годдзю РУП “Вучгас БДСГА”. На ўрачыстасцях прысутнічалі госці з рэспублікі, вобласці і Расійскай Федэрацыі.

2005

1 студзеня
Па стане на 1.01.2005 г. жыллёвы фонд раёна прадстаўлены памяшканнямі агульнай плошчай 1124 тыс. кв.м. і налічвае 20705 кватэр. З іх 11165 кватэр агульнай плошчай 607,7 тыс. кв.м. знаходзяцца ў горадзе, 9536 – на вёсцы. Забяспечанасць жыллём у сярэднім па раёну ў разліку на аднаго жыхара дасягнула 21,6 кв.м., у т.л. у горадзе – 18,9 кв.м., у сельскай мясцовасці – каля 25 кв.м.
красавік
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь падвёў вынікі рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў за 2004 год. Сярод гарадоў трэцяй катэгорыі Горкам прысуджана першае месца, а сярод населеных пунктаў пятай катэгорыі наш песёлак Леніна таксама быў у ліку лепшых.
Каманда юных хакеістаў Горацкага раёна “Сокал” стала пераможцай рэспубліканскага турніру “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сярод каманд хакеістаў старэйшага школьнага ўзросту.
20 красавіка
ААТ “Прэма” наведаў міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь А. М. Русецкі. На сустрэчы з кіраўніцтвам прадпрыемства абмяркоўваліся варыянты вываду калектыва з фінансавага і вытворчага тупіка.
21 красавіка
Горкі наведаў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Міхайлавіч Лаўранкоў. З яго ўдзелам адбылася пашыраная нарада, на якую былі запрошаны кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і вучэбных устаноў горада.
май
Горкі з рабочым візітам наведалі віцэ-прэм’ер урада І. М. Бамбіза, саветнік прэм’ер-міністра рэспублікі А. Рубанік. Яны пабывалі ў СВК “Калгас імя Леніна”, УКСП “Горацкае”, РУП “Вучгас БДСГА”, СВК “Копцеўская ніва”, дзе цікавіліся ходам вясенніх пасяўных работ.
3 чэрвеня
Горкі і пасёлак Леніна з рабочым візітам наведаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Максімавіч Белахвостаў. З яго удзелам у райвыканкаме адбылася нарада. Міністр таксама ўручыў кіраўніцтву раёна вымпел “Пераможцу рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь”.
7 чэрвеня
Горкі з рабочым візітам наведаў прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.С. Сідорскі. На мяжы Аршанскага і Горацкага раёнаў яго сустракалі старшыня аблвыканкама Б.В. Батура, намеснік старшыні аблвыканкама А.А. Дубко, старшыня Горацкага райвыканкама М.М. Анікееў. Прэм’ер-міністр пабываў у СВК “Сава”, РУП “Вучгас БСГА”.
8 чэрвеня
Горкі з рабочым візітам наведаў міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў. Вынікам рабочага візіту стала прыняцце рашэння аб пачатку будаўніцтва новага будынка для райаддзела унутраных спраў раёна.
жнівень
Горкі наведаў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь А.М. Радзькоў. Разам з кіраўніцтвам раёна яны пабывалі ў Ленінскай СШ, дзе было прынята рашэнне аб рамонце галерэі школы.
19 жніўня
На базе СВК “Аўсянка” адбылася выязная нарада з удзелам віцэ-прэм’ера В. І. Гапеева, кіраўнікоў і іх намеснікаў шэрагу міністэрстваў рэспублікі.
У 2004-2005 навучальным годзе ў раёне працавала 6 класаў па сістэме развіваючага навучання Д. Эльконіна-В. Давыдава, 5 класаў па сістэме навучання Л. Занкова, 3 класы “Школа-2100”, 4 класы па мадэлі “Арыентыр”.
1 верасня
адкрыта першая ў вобласці дзіцячая вакальна-харавая школа.
15-16 верасня
У Горках з рабочым візітам знаходзіўся міністр прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Л.І. Харужык. Ён наведаў шэраг аб’ектаў, была дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб фінансаванні міністэрствам некаторых напрамкаў прыродаахоўнай дзейнасці ў раёне.
лістапад
У Горках з рабочым візітам знаходзілася дэлегацыя з Свярдлоўскай вобласці.
3 лістапада
Горацкі раён з візітам наведалі главы дыпламатычных місій дзесяці краін – членаў Еўрапейскага Саюза. Узначальваў дыпмісію Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь Брайан Беннет. Яны пабывалі ў БДСГА, РУП “Вучгас БДСГА”, у музеі савецка-польскай баявой садружнасці.
22-23 лістапада
У Горках адбыўся рэспубліканскі семінар на тэму “Павышэнне ролі вячэрняй агульнаадукацыйнай школы ў рэалізацыі права падлеткаў на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі”. У ім прынялі ўдзел спецыялісты абласных упраўленняў адукацыі, метадысты інстытутаў павышэння кваліфікацыі і дырэктары вячэрніх школ.
снежань
У Калінінскім мікрараёне г. Горкі адкрыўся магазін “Каштан” Горацкага райспажыўсаюза.

2006

Па выніках 2005 года у раёне 7 даярак пераўзышлі па 7-тысячны рубеж па надоях малака ад каровы. Усе яны з РУП “Вучгас БДСГА”. 26 даярак надаілі па 6000 кг і вышэй малака ад каровы.
1 студзеня
Па стане на 1.01.2006 г. на тэрыторыі Горацкага раёна налічваецца 170 населеных пунктаў.
люты
У Магілёўскім музеі этнаграфіі адкрылася выстаўка работ горацкіх майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Вобразы мілыя роднага краю.” У ёй 30 майстроў прадставілі каля 170 сваіх работ.
21-22 лютага
На базе Горацкага раёна адбылося пашыранае выязное пасяджэнне пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу рэспублікі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, якую ўзначальваў Ю.А. Кулакоўскі. Удзельнікі семінару сустрэліся са святарамі Спаса-Вазнясенскай царквы г. Горкі, пабывалі ў выпраўленчай установе № 15/9, аграгарадку Аўсянка, БДСГА.
23 лютага
Горацкі раён наведалі два прадстаўнікі місіі АБСЕ па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Рэспубліцы Беларусь у 2006 годзе: Яраслаў Даманскі (Польшча) і Ігор Лазараў (Македонія).
24 красавіка
У дзень нараджэння былога першага сакратара ЦК КПБ Яфрэма Яўсеевіча Сакалова, ураджэнца вёскі Равячына Горацкага раёна, горацкая дэлегацыя ў складзе старшыні раённага Савета дэпутатаў І.А. Халявы і старшыні прафсаюзнага камітэта РУП “Вучгас БДСГА” Г.С. Яскевіча наведала яго. Яму быў уручаны прывітальны адрас, кветкі і карціна вядомага горацкага мастака А.В. Баравікова з выявай родных месцаў.
19-21 мая
У Горках праходзіў першы рэгіянальны фестываль дзіцячай творчасці “Славянскі карагод-2006”. У ім прынялі ўдзел дзеці з польскага горада Гарволіна і Манастыршчынскага раёна Смаленскай вобласці.
17-18 чэрвеня
Па запрашэнні польскага боку дэлегацыя Горацкага раёна прымала ўдзел у святкаванні дня Гарволіна. У складзе дэлегацыі былі намеснік старшыні райвыканкама Н.В. Карнеева, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Т.С. Асмалоўская і начальнік ДЭУ-127 А.В. Міронаў.
ліпень
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Горках з канцэртам выступаў ансамбль казакаў “Атаман” з Санкт-Пецярбурга.
20 ліпеня
Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь прысудзіла Горацкаму райспажыўсаюзу ганаровую ўзнагароду – “Бронзавага Меркурыя” за перамогу ў намінацыі “За лепшую арганізацыю гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, забеспячэнне высокага ўзроўню культуры гандлю, высокаэфектыўную гаспадарчую дзейнасць у сферы арганізацыі гандлёвага абслугоўвання сельскага насельніцтва”.
жнівень
У Горках адбыўся абласны семінар рэдактараў радыёвяшчання. Тэмай яго – “Роля рэгіянальнага радыёвяшчання ў асвятленні маладзёжнай тэматыкі”. Галоўны рэдактар радыёпраграмы “Голас Горацкага краю” М.М. Ісаеў падзяліўся з калегамі вопытам узаемадзеяння рэдакцыі з дзяржаўнымі структурамі і грамадскімі аб’яднаннямі па асвятленні маладзёжнай палітыкі ў перадачах раённага радыё.
9 жніўня
Горацкі райвыканкам прыняў рашэнне аб закрыцці бібліятэкі-клуба ў в. Кузавіна, а на базе Нікулінскага Дома народнай творчасці адкрыць філіял раённага Дома рамёстваў.
24 жніўня
Падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№ 526) аб заснаванні сцяга горада Горкі.
16 кастрычніка
Адбылася цырымонія перадачы сімвала патрыятычнай акцыі Узбоеных Сіл Рэспублікі Беларусь “Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць” Славянскага Мяча ад Светлагорскага ваеннага камісарыята Горацкаму раённаму ваеннаму камісарыяту. У сваю чаргу 21 кастрычніка эстафета будзе прадоўжана: Горацкім РВК Славянскі меч будзе перададзены Полацкаму АГВК Віцебскай вобласці.
29 лістапада
Навучэнцы фартэпіяннага аддзялення Горацкай дзіцячай школы мастацтваў з поспехам выступілі са справаздачным канцэртам перад выкладчыкамі і навучэнцамі Магілёўскага абласнога музычнага вучылішча імя М.А. Рымскага-Корсакава.
снежань
Прадукцыя ААТ “Горацкі масларобчы-сыраробчы завод” сметанковае масла, варанец “Манастырскі” і вяршкі 25 % атрымала дыпломы лаўрэатаў конкурсу Дзяржкамітэта Рэспублікі Беларусь па стандартызацыі “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь 2006 года” ў намінацыі “Харчовыя тавары”.
У кінатэатры “Крыніца” адбылася сустрэча з актрысай маскоўскага драматычнага тэатра імя А.М. Астроўскага Ірынай Язвінскай.
Горкі з візітам наведала глава муніцыпальнай управы раёна раёна Пярова г. Масква Ларыса Аляксандраўна Кузняцова. Вынікам гэтага візіту стала пагадненне аб супрацоўніцтве, падпісанае кіраўніком Горацкага раёна М.М. Анікеевым і і главой управы раёна Пярова горада Масква Л.А. Кузняцовай.
Уведзены ў строй аграгарадкі Каменка і Добрая.
Адкрыты гандлёвы цэнтр “Малая Еўропа” індывідуальнага прадпрымальніка Л.М. Астапчыка.
Уведзены ў строй ачысныя збудаванні і станцыя абезжалезвання горада.
У Белтэлекаме падключаны першы абанент хуткаснага Інтэрнэту byfly.
За 2006 год у раёне ўпершыню сярэдні надой ад каровы склаў 5000 кг малака. Лідарамі па вытворчасці малака і надоям з’яўляюцца РУП “Вучгас БДСГА”, дзе надой на адну карову склаў 6286 кг; ДСГУ “Горацкая сортавыпрабавальная станцыя” – надоена 6213 кг; СВК “Аўсянка” – 5664 кг; РСУП “Племзавод “Леніна” – 5585; СЗАТ “Горы” – 5441 кг.
12 снежня
Горкі рабочым візітам наведаў міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Васіль Іванавіч Жарко. Ён пазнаёміўся з сістэмай медыцынскіх устаноў рэгіёна, пабываў у цэнтральнай раённай бальніцы.

2007

У 2007 годзе запланавана ўвесці ў эксплуатацыю новы будынак Горацкага РАУС і інтэрнат № 1 БДСГА пасля рэканструкцыі.
студзень
У нашым горадзе знаходзіліся прадстаўнікі ірландскага Фонду дапамогі дзецям Чарнобыля на чале з выканаўчым дырэктарам Фонду Эддзі Роуч. У Горкі менеджер Райн Кліры і каардынатар будаўнічых праектаў Фергал Флэвін прыехалі з прапановай да раённай улады: пабудаваць тут будынак для сацыяльна-педагагічнага цэнтра і цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання.
люты
У Горках па трасе Горкі-Магілёў адкрылася аўтагазазаправачная станцыя прадпрыемства “Беларусьнафта-Магілёўаблнафтапрадукт.
Горкі з візітам наведала дэлегацыя раёна Пярова горада Масква на чале з главой муніцыпальнай управы раёна Ларысай Аляксандраўнай Кузняцовай. Сярод гасцей былі бізнесмены, якія знаёміліся з прдукцыяй мясцовых прадпрыемстваў.
3 сакавіка
Горкі і БДСГА з наведаў міністр будаўніцтва і будаўнічых матэрыялаў Туркменістана, мэр горада Ашгабада, ён жа выпускнік гідрамеліярацыйнага факультэту БДСГА 1988 года Аразмурад Эсэнаў.
22-23 сакавіка
На базе Горацкага раёна працавала Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрных пытаннях на чале з яе старшынёй М.І. Русым.
24 сакавіка
У Палацы культуры БДСГА адбыўся творчы вечар кампазітара, ураджэнца вёскі Хамінічы Яляксандра і Ягоравіча Кажурына.
6 красавіка
На базе Горацкага раёна адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада работнікаў РУП “Беларускі навуковы інстытут укаранення новых форм гаспадарання”, Цэнтра аграрнай эканомікі інстытута эканомікі НАН Беларусі, намеснікаў старшынь па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў АПК.
15 мая
У БДСГА адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі прафесару кафедры раслінаводства, заслужанаму работніку сельскай гаспадаркі БССР Пятру Мяркукр’евічу Шаршнёву. Дошка адкрыта ў фае вучэбнага корпуса № 1 БДСГА.
16 мая
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню кіно Балгарыі, дэлегацыя гэтай краіны наведала з візітам Горацкі раён. У складзе дэлегацыі былі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Петка Ганчаў, загадчык консульскай службай балгарскага пасольства ў Рэспубліцы Беларусь Георгій Карастаматаў. Балгарская дэлегацыя пабывала ў Доме рамёстваў і прыняла ўдзел у адкрыцці Дзён кіно Балгарыі ў кінатэатры “Крыніца”.
19-21 мая
У Горках праходзіў другі рэгіянальны фестываль дзіцячай творчасці “Славянскі карагод-2007”. У ім прынялі ўдзел дзеці з Масквы, Мінска, Пастаў, Манастыршчынскага раёна Смаленскай вобласці.
4 июня
Навучэнка ДВХШ Горак Аліна Бялясава атрымала Гран-пры 14-га Міжнароднага фестывалю-конкурсу таленавітай моладзі “Маленькі прынц”, які праходзіў у Кішынёве.
чэрвень
На базе Горацкага філіяла № 708 АСБ “Беларусбанк” адбыўся семінар-нарада прадстаўнікоў банкаўскіх устаноў вобласці. Удзельнікі семінара абмяркоўвалі тэму “Развіццё рознічных банкаўскіх паслуг у АСБ “Беларусбанк”.
22 чэрвеня
Горкі з рабочым візітам наведаў намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ільіч Сямашка. Ён цікавіўся станам спраў у сельскай гаспадарцы.
6 ліпеня
Адбылося адкрыццё новага адміністрацыйнага будынку Горацкага РАУС. На адкрыцці прысутнічалі міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў, губернатар вобласці Б.В. Батура, начальнік ААТ “Будаўнік” В.А. Стасько і інш.
2 верасня
У Дзень беларускага пісьменства, што праходзіў у Шклове Горацкі раён прадставіў літаратурную кампазіцыю “Горацкі Парнас”.
13 верасня
У Горках прайшоў Х фестываль анімацыйнага кіно “Анімаёўка-2007”.
20 верасня
У Горках правёў прыём грамадзян міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Мікалай Пятровіч Панцялей па пытаннях аказання паслуг сувязі.
29 верасня
У Горках на гарадскім стадыёне прайшло раённае свята-фестываль “Дажынкі-2007”.
кастрычнік
На базе БДСГА адбылося выязное пасяджэнне бюро аддзялення меліярацыі, воднай і лясной гаспадаркі Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук “Інавацыйныя тэхналогіі выкарыстання і захавання меліяраваных зямель”.
На 4-м Міжнародным фестывалі студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар” пастаноўка тэатра-студыі “Парадокс” Палаца культуры БДСГА “Бяда ад ласкагвага сэрца” У. Салагуба адзначана дыпломам.
12 кастрычніка
На ўрачыстасці, прысвечаныя 64-гадавіне бітвы пад Леніна прыбыла аўтобусам дэлегацыя польскага горада Груеца. Яе ўзначальваў Казімеж Рдзанек, член раённага аддзялення Саюза салдат Народнага Войска Польскага.
31 кастрычніка- 2 лістапада
У раёне знаходзілася дэлегацыя фермераў з Чэхіі. Візіт быў завершаны сустрэчай у райвыканкаме за “круглым сталом”. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні палітыкі дзяржаўных субсідый і крэдытаў у сельскую гаспадарку Рэспублікі Беларусь, магчымасці рэнты і лізінгу і інш. Суправаджала гасцей дырэктар прадпрыемства “РоветБелЛайт” І.Г. Яцкова.
лістапад
Удзельнікі мастацкай самадзейнасці РЦК ансамбль “Мярэя” і саліст Анатоль Вышнякоў прынялі ўдзел у V Міжрэгіянальным фестывалі народнай творчасці “Дзве Русі – дзве сястры”, які адбыўся ў пасёлку Хіславічы Смаленскай вобласці.
лістапад
Урач-афтальмолаг Горацкай раённай паліклінікі Наталля Васільеўна Васяновіч была дэлегатам VII Рэспубліканскага з’езду урачоў-афтальмолагаў.
лістапад
Навучэнка Горацкай дзіцячай вакальна-харавой школы Аліна Бялясава ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені Міжнароднага фестывалю дзіцячай і юнацкай народнай творчасці “Родники”, які адбыўся ў Санкт-Пейцярбурзе.
1 лістапада
Горкі з рабочым візітам наведала дэлегацыя Манастыршчынскага раёна Смаленскай вобласці. У складзе дэлегацыі вялікая група расійскіх аграрнікаў, якія цікавіліся вопытам гаспадарання на зямлі. Яны пабывалі ў ЗАО “Горы”, РУП “Вучгас БДСГА”, УКСП “Саўгас-камбінат “Горкі”.
1-4 лістапада
У Першым з’ездзе вучоных Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел 18 вучоных БДСГА на чале з рэктарам А. Р. Цыганавым.
6 лістапада
На базе Горацкай дзіцячай школы мастацтваў упершыню за яе гісторыю адбыўся абласны семінар піяністаў. У рабоце семінара прынялі ўдзел прафесар Мінскай кансерваторыі Валерый Уладзіслававіч Шацкі, які правёў майстар-клас і аспірант Павел Кошчэва, які даў сольны канцэрт ігры на раялі.
21 лістапада
Магілёўскі мастак-акварэліст Фёдар Сцяфанавіч Кісялёў падарыў Горацкай карціннай галерэі 25 сваіх карцін. У адбыўшыхся ўрачыстасцях прынялі ўдзел старшыня Горацкага райвыканкама Міхаіл Міхайлавіч Анікееў і намеснік старшыні райвыканкама Наталля Васільеўна Карнеева.
28 снежня
Адбылося адкрыццё аддзялення кругласутачнага знаходжання установы “Горацкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” на 60 месцаў у аграгарадку Леніна. Адкрыты ён у былым інтэрнаце Ленінскай СШ. У рамонце і рэканструкцыі будынку прымалі ўдзел каля 70 прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
2007
Па выніках работы за 2007 год раён заняў другое месца ў абласным спаборніцтве за павялічэнне вытворчасці і ураджайнаці зернавых культур і 1-е месца ў абласным спаборніцтве па сацыяльна-эканамічнаму развіццю сярод рэгіёнаў 2-й групы.
Тэмпы росту прадукцыі прамысловасці, спажывецкіх тавараў, рознічнага тавараабароту склалі 120,7, 108,6 і 112,3 %.
У раёне ўпершыню валавы збор зярна склаў звыш за 100 тыс. тон Ураджайнасць склала 36,3 ц/га.
Атрымана 62058 т малака, у сярэднім ад каровы надоена 5185 кг. Рэалізацыя жывёлы і птушкі склала 8609 т. Усе сельскагаспадарчыя прапрыемствы атрымалі 7 млрд. руб чыстага прыбытку, рэнтабельнасць склала 13,1 %.
Ад рэалізацыі прамысловай прадукцыі атрыманы прыбытак у 3,4 млрд. руб. пры ўзроўні рэнтабельнасці 7,9 %.
Усе сельскагаспадарчыя прадпрыемствы выканалі даведзеныя заданні па тэмпах росту валавай прадукцыі. Прыбытак склаў 10.2 млрд. руб., рэнтабельнасць – 20 %.
Вёскі Горы і Копцеўка атрымалі статус аграгарадка.

2008

люты
Адкрыўся пасля капітальнага рамонту Дом грамадзянскіх абрадаў.
На базе гімназіі № 1 адбыўся рэспубліканскі семінар па праблеме ўкаранення мадэлі фарміравання індывідуальнай вучэбнай дзейнасці ў навучэнцаў 1-6 класаў на аснове нацыянальнай праграмы. У семінары прымала ўдзел начальнік Цэнтра развіваючых педтэхналогій ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” Святлана Дзмітрыеўна Шакура.
9 лютага
Адбылося адкрыццё агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці працоўных калектываў раёна “Працуй і спявай, наш Горацкі край”, прысвечанага 90-годдзю Магілёўскай вобласці.
14-15 сакавіка
У Горках знаходзілася дэлегацыя прадстаўнікоў бізнесу з польскага горада Ломжа. Дэлегацыю ўзначальваў намеснік мэра Ломжы Кшыштаф Хаінскі. Госці пабывалі на шэрагу прадпрыемстваў розных форм уласнасці, ў аграгарадках Горацкага раёна, зрабілі экскурсію ў Магілёў.
27 сакавіка
У Горках знаходзіўся першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Г.В. Ляпуноў. Ён урычыў старшыні райвыканкама М.М. Анікееву Пераходны вымпел і Дыпломам першай ступені за перамогу ў рэспубліканскім агляддзе-конкурсе па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі сярод гарадоў з насельніцтвам звыш за 20 тысяч чалавек.
красавік
У рэспубліканскім конкурсе “Лепшы ўрач” па выніках работы за 2017 год пераможцам у намінацыі “Урач-педыятр” стаў Аляксандр Міхайлавіч Маргунскі, раённы педыятр, загадчык педыятрычным аддзяленнем раённай паліклінікі.
18 красавіка
У раёне з рабочым візітам знаходзіўся віцэ-прэм’ер Рэспублікі Беларусь Іван Міхайлавіч Бамбіза. Яго суправаджаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама А.М. Ісачанка.
май
Горкі і пасёлак Леніна наведала дэлегацыя Куяўска-Паморскага ваяводства Польшчы на чале з маршалам Петрам Цалбецкім. Дэлегацыю суправаджаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Снапкоў.
1 мая
Адбыўся заключны тур першага раённага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці працоўных калектываў “Працуй і спявай, наш Горацкі край”, які быў прысвечаны 70-годдзю ўтварэння Магілёўскай вобласці.
9 мая
Дэлегацыя Горацкага раёна на чале з старшынёй Горацкага райвыканкама М.М. Анікеевым па запрашэнні грамадскай арганізацыі Саюза ветэранаў Польскай Народнай Арміі наведада Варшаву і Гарволін, удзельнічала ў мерапрыемствах, звязаных са святкаваннем Дня Перамогі.
30 мая
Адбылася 7-я сесія раённага Савета дэпутатаў 25 склікання на якой разглядалася пытанне выканання Праграмы захавання і развіцця культуры на 2007-2010 гг. Удзельнікі сесіі пабывалі ва ўстановах культуры горада і аграгарадках Паршына, Копцеўка, Горы і Добрая.
2-15 чэрвеня
Горацкі раён стаў месцам работы 13-га Міжнароднага пленэра па жывапісу “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”. Удзельнікамі пленэру былі 26 мастакоў з 8 краін свету: Расіі, Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Славакіі, Літвы і Польшчы. Мастакі працавалі ў пасёлку Леніна.
3-6 чэрвеня
У Горках праходзіў ІІІ рэгіянальны фестываль дзіцячай творчасці “Славянскі карагод”.
ліпень
Навучэнка гімназіі № 1 г. Горкі Дар’я Бялясава стала ўладальніцай Гран-пры 13-га Міжнароднага фестывалю эстраднай творчасці “Зорны Крым”, які праходзіў у Ялце.
3 ліпеня
У дзень святкавання Дня Незалежнасці рашэннем кіраўніцтва раёна ў скверы на плошчы І. Якубоўскага адкрыта Алея Славы Герояў. На ёй устаноўлены мемарыядьныя знакі чатыром Героям Савецкага Саюза і 10-і Героям Сацыялістычнай Працы. На мітынгу выступілі старшыня Горацкага райвыканкама М.М. Анікееў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Т. Асмалоўская, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Антон Кабышаў, ветэран працы С.І. Бакчэева і інш.
Напярэдадні Дня Незалежнасці ў Горках на плошчы каля Палаца культуры БДСГА ва ўрачыстай абстаноўцы быў адкрыты помнік воінам-інтэрнацыяналістам.
9 ліпеня
У Горках адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця здадзенага ў эксплуатацыю першага сацыяльнага дома для дзяцей-сірот і малазабяспечаных грамадзян. Дом пабудаваны ААТ “Будаўнік”.
18 ліпеня
Адбылося ўрачыстае адкрыццё Станаўской бібліятэкі-клуба.
22 ліпеня
У Горках з рабочым візітам знаходзіліся Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Рыгор Аляксеевіч Васілевіч і пракурор Магілёўскай вобласці Эдуард Аляксандравіч Сянькевіч.
1 жніўня
Пасля капітальнага рамонту адкрылася інфекцыйнае аддзяленне Горацкай раённай бальніцы.
3 жніўня
У Гарах адбылося асвячэнне месца пад будаўніцтва новага храма. Цырымонію асвячэння правёў епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.
9 верасня
Горкі з рабочым візітам наведала дэлегацыя Рэспублікі Польшча. У яе саставе былі прадстаўнікі Мінабароны Войска Польскага, ведамства па справах ветэранаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Суправаджаў дэлегацыю начальнік упраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Валерый Віктаравіч Ільянкоў.
22 верасня
Падчас правядзення навукова-практычнай канферэнцыі “Актуальныя праблемы інавацыйнага развіцця АПК Беларусі” ў вучэбным корпусе № 1 была адкрыта мемарыяльная дошка заслужанаму работніку вышэйшай школы БССР, доктару эканамічных навук, прафесару Ізраілю Шмеравічу Гарфінкелю.
кастрычнік
У вучэбным корпусе БДСГА была адкрыта аўдыторыя імя прафесара Юрыя Леанідавіча Максімава.
12 кастрычніка
З нагоды 55-гадовага юбілею гістарычнай бітвы пад Леніна ў Горацкі раён спецыяльным поездам прыбыла прадстаўнічая дэлегацыя з Польшчы ў колькасці 260 чалавек. У саставе ветэраны Войска Польскага¸моладзь, прадстаўнікі гарадоў-пабрацімаў Горак з Гарволіна, Ломжы, Груеца, рота ганаровага каравула Войска Польскага.
лістапад
На базе Горацкай дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў прайшоў абласны семінар-практыкум. У ім прынялі ўдзел больш за 40 выкладчыкаў дзіцячых школ мастацтваў з 16 раёнаў вобласці і г. Магілёва.
1 лістапада
БДСГА наведаў міністр сельскай гаспадаркі Сямён Шапіра. Ён прадставіў новага рэктара – Курдэку Аляксандра Паўлавіча.
5 лістапада
На базе філіяла № 708 АСБ “Беларусбанк” адбыўся рэспубліканскі семінар, прысвечаны развіццю сістэмы безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак.
16 лістапада
У Палацы культуры БДСГА адбыўся канцэрт Аляксандра Саладухі і яго сыноў у новай канцэртнай праграме “Любіць цябе, родная!”.
20 лістапада
Адбылася 8-я раённая краязнаўчая канферэнцыя, якая была арганізавана Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеем сумесна з кафедрай гісторыі і культуралогіі БДСГА.
2-5 снежня
Дэлегацыя Горацкага раёна на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Н.В. Карнеевай знаходзілася з візітам у польскім горадзе Ломжа.
20 снежня
Адбылося адкрыццё новай сучаснай базы Горацкага раёна электрычных сетак. Дыспетчарская зала РЭС абсталявана новай сучаснай мнемасхемай асноўнай і распрадзяляльнай сеткі Горацкага раёна, на рабочым месцы дыспетчара ўстаноўлена сістэма тэлемеханікі. На адкрыцці прысутнічалі генеральны дырэктар РУП “Магілёўэнерга” С.П. Барадаўка, дырэктар магілёўскіх электрасетак А.А. Пашкевіч, кіраўнікі галіновых прафсаюзаў.

2009

6-7 студзеня
Народны фальклорны ансамбль “Паршынскія зоры” Паршынскага цэнтра культуры, ансамбль народнай песні “Надзея” Будскога сельскага клуба, народны ансамбль беларускай песні “Быстрыца” Горскага сельскага клуба і ансамбль народнай песні “Забава” Нікулінскага Дома народнай творчасці прынялі ўдзел у здымках каляднай праграмы Беларускага тэлебачання “Горацкія пацешкі” ў рамках дзяржаўнага тэлевізійнага праекту “Зямля беларуская”. Праграма была паказана на першым канале БТ 24 студзеня.
15 студзеня
Майстры Горацкага дома рамёстваў прынялі ўдзел у выніковай выставе абласных конкурсаў па пляценні “Карункі роднай спадчыны”, ганчарнаму майстэрству “Ганчарнае кола” і рэканструкцыі традыцыйнага касцюма “Традыцыйны нацыянальны касцюм Магілёўшчыны”. Выставы прайшла пад назвай “Традыцыі майстроў зямлі нашай роднай”. Традыцыйны касцюм Горацкага краю адзначаны дыпломам першай ступені.
24 студзеня
Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося адкрыццё двух аграгарадкоў Горацкага раёна Рэкты і Маслакоў. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел госці – намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама В.А. Малашка, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама А.А. Сінкавец, дырэктар Магілёўскага УКП “Кінавідэапракат І.А. Белякова, журналісты рэспубліканскіх газет “Звязда” і “Рэспубліка”.
27 лютага
У Горках з рабочым візітам знаходзіўся міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Уладзімір Георгіевіч Сасноўскі. Ён наведаў РУДГАП “Аўтапарк-17”.
Навучэнка Горацкай ДЮСШ коннага спорту Іна Цішкова стала ўладальнікам Кубка Рэспублікі Беларусь па коннаму спорту сярод юнакоў.
красавік
Навучэнец СШ № 1 Арцём Голубеў заняў першае месца на Ўсерасійскім конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Краіна сугучча-2009”.
22 красавіка
У Горкі прыбыла з дабрачыннай місіяй фінская дэлегацыя на чале з Кайя-Лісса Тойванен. На працягу 15 год група энтузіястаў з Фінляндыі на чале з Кайя-Лісса Тойванен кожны прыязджае ў Горкі. Пачынаючы з 1995 года фіны кожны год прымаюць на аздараўленне горацкіх дзяцей.
У Горках адбыўся канцэрт эстраднага спевака Георгія Калдуна.
9 мая
Да Дня Перамогі быў рэканструяваны мемарыял “Смуткуючая маці” Кампазіцыя мемарыялу прадстаўляе сабой манумент у выглядзе прыспушчаных сцягоў былога СССР і Рэспублікі Беларусь. На мармуровых плітах імёны нашых землякоў, якія не вярнуліся з вайны і назвы вёсак, адкуль яны пайшлі на фронт. У падножжа манумента гарыць Вечны агонь.
14-17 мая
У Горках па запрашэнні кіраўніцтва раёна знаходзіўся маладзёжны духавы аркестр (кіраўнік Вальдэмар Барусевіч) з польскага горада-пабраціма Ломжа. Ён даў у нашым раёне некалькі канцэртаў.
22 мая
Лепшыя калектывы Горацкага раёна прынялі ўдзел у творчай справаздачы Магілёўскай вобласці ў Мінску, прысвечанай 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтымі калектывамі былі народная студыя мастацкай творчасці “Чарадзейка”, хор дзіцячай вакальна-харавой школы, ансамбль народнай песні “Верасень”, народны вакальны ансамбль “Мярэя”, народны фальклорны калектыў “Паршынскія зоры”.
2 чэрвеня
адкрыўся 4-ы рэгіянальны фестываль дзіцячай творчасці “Славянскі карагод”.
30 чэрвеня
У вёсцы Стараселле адкрыўся Дом сацыяльна-культурных паслуг.
11 жніўня
Адкрыўся першы фірменны цэнтр абслугоўвання ў Горках ад кампаніі VELKOM. На адкрыцці прысутнічалі старшыня Горацкага райвыканкама М.М. Анікееў і Генеральны дырэктар ІП “Велком” Міхаіл Антонавіч Батранец
верасень
На базе Рэкцянскага сельскага Савета адбылося выязное пасяджэнне Горацкага райвыканкама з удзелам намесніка міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, галоўнага санітарнага ўрача рэспублікі В.І. Качан, галоўнага санітарнага ўрача Магілёўскай вобласці І. Гаеўскага. Абмяркоўвалася пытанне аб выкананні раённага плана мерапрыемстваў Праграмы забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага стану насельніцтва Магілёўскай вобласці на 2007-2010 гг.
На вучэбным корпусе № 3 устаноўлена мемарыяльная дошка Анатолю Міхайлавічу Брагіну, доктару сельскагаспадарчых навук, прафесару, заслужанаму работніку вышэйшай школы БССР, які працаваў у акадэміі ў 1949-1989 гг.
2 верасня
Прадукцыя Горацкага хлебзавода на спецыялізаванай выстаўцы “Хлебная і кандытарская справа” атрымала ўзнагароды: торты “Горацкі”, “Віконт” і “Мелодыя Ўсходу” ўзнагароджаны залатымі медалямі, “Карнелія” і “Арыстакрат” – сярэбранымі медалямі.
кастрычнік
Выкладчык Горацкай вакальна-харавой школы, стыпендыят спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Ірына Барыгіна стала дыпламантам маладзёжнага шоу “Шлягер шукае таленты”, які прайшоў у Магілёве ў рамках фестывалю “Залаты шлягер”.
12 кастрычніка
У Горках з рабочым візітам знаходзіўся пасол Індыі ў Рэспубліцы Беларусь Рамеш Чандэр. Адбылася сустрэча пасла з рэктарам акадэміі А.П. Курдзекам. Удзел у размове прыняла намеснік старшыні райвыканкама Н.В. Карнеева.
23 кастрычніка
У Горках на базе аграметэастанцыі працавала выязная калегія Міжнароднага камітэта па гідраметэаралогіі краін СНД з удзелам яе старшыні, кіраўніка Федэральнай службы па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя Расіі, прэзідэнта Сусветнай метэаралагічкай арганізацыі А.І. Бядрыцкага.
24 кастрычніка
У Горках з рабочым візітам знаходзіўся міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь С.М. Шапіра. Ён наведаў БДСГА.
28 кастрычніка
Адбыўся творчы вечар мастацкага кіраўніка народнага хору ветэранаў “Спадчына” Ірыны Іванаўны Шаўчук.
лістапад
Раённая дзіцячая бібліятэка адзначыла сваё 60-годдзе.
7 лістапада
У РЦК з канцэртам выступіла спявачка і тэлевядучая Ларыса Грыбалёва.
24 лістапада
У РЦК адбыўся канцэрт Віктара Каліны.
24-25 лістапада
На базе гімназіі № 1 працаваў рэспубліканскі семінар-практыкум па інававацыям ў агульнаадукацыйнай школе новага тыпу. У семінары ўдзельнічаў яго кіраўнік – начальнік цэнтра развіваючых педтэхналогій ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” С.Д. Шакура і метадыст гэтага цэнтра С.А. Аксючыц.
Вёскі Красуліна і Сава атрымалі статус аграгарадка.