1944 |
|
18 студзеня |
Адбылося першае пасляваеннае аб’яднанае пасяджэнне райкама КПБ і райвыканкама, на якім першым пытаннем было адкрыццё школ у раёне.
|
26 чэрвеня |
Горкі вызвалены воінамі 70-й стралковай дывізіі пад камандаваннем М.М. Калеснікава.
|
чэрвень |
На пасяджэнні райвыканкама было прынята рашэнне аб адкрыцці ў Горках трох школ: Пагодзінскай,Зарэчанскай і рускай.
|
У Горацкім раёне за перыяд з 1941 па 1944 гг. фашысты замучылі, павесілі і расстралялі каля 2530 чалавек. |
|
Адразу пасля вызвалення раёна усе, хто мог працаваць, прыступілі да аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі. |
|
20 ліпеня |
Адбылося першае пасяджэнне Горацкага гарадскога Савета працоўных дэпутатаў. На ім вырашалася пытанне аб аднаўленні зруйнаванага горада.
|
жнівень |
У час размініравання тэрыторыі горада загінулі інжынер-маёр К.І. Цыбульскі, радавыя В.Н. Скварцоў і І.К. Сукач. Пахаваны на гарадскіх могілках па вул. Вакзальнай. У 1952 г. устаноўлены помнік.
|
верасень |
Пачала даваць прадукцыю прамысловая арцель “Прагрэс”, сталярны цэх прамкамбіната.
|
Настаўнікі і навучэнцы Слабадской сярэдняй школы раёна прымалі актыўны ўдзел у зборы сродкаў на будаўніцтва танкавай калоны “Беларускі камсамолец”. Усяго сабралі 5551 рубель. |
|
1 кастрычніка |
Пачала працаваць руская сярэдняя школа (СШ № 2.).
|
Заснаваны Горацкі гархарчпрамгандаль.
|
|
1945 |
|
люты |
У памяшканні Дома сацкультуры адбылася раённая камсамольская канферэнцыя, на якой прысутнічалі 97 дэлегатаў ад 64 пярвічных камсамольскіх арганізацый. Са справаздачным дакладам аб рабоце РК камсамола выступіў першы сакратар райкама камсамола Яфрэмаў. |
сакавік |
Калгасы Любіжскага сельскага Савета шырока разгарнулі абмен жыта на яравыя культуры. Калгасы “Адраджэнне” і “Чырвоны партызан” абмянялі ў калгасах Шклоўскага раёна каля 10 тон жыта на ячмень.
|
На савеце Ліхачоўскай МТС абмеркавана пытанне аднаўлення машынна-трактарнай станцыі і падрыхтоўкі да веснавой сяўбы. |
|
красавік |
Камсамольска-маладзёжнае звяно Веры Івановай з калгаса імя Леніна (Рудкаўшчынскага с/с) паставіла задачу атрымаць на сваім участку ўраджай пшаніцы па 18 ц з га і бульбы 1200 пудоў.
|
На выхаванні ў Горацкім дзіцячым доме знаходзяцца дзеці-сіраты, якія страцілі бацькоў у час вайны. Школа адзначыла больш за 20 вучняў як лепшых па вучобе і дысцыпліне, 9 з іх – выдатнікі. |
|
9 мая |
У 9 гадзін раніцы на плошчы гарадского сквера адбыўся масавы мітынг. Першы сакратар райкама КП(б)Б Емельянаў І.С. ад імя раённай партыйнай арганізацыі павіншаваў працоўных з паспяховым заканчэннем Вялікай Айчыннай вайны супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. |
красавік-май |
Газета “Ленінскі шлях” пісала: “Вялікую працоўную актыўнасць праяўляюць на пасяўной калгаснікі сельгасарцелі “Камінтэрн” Шарыпскага сельсавета. Гаспадарка першай у Савеце распачала палявыя работы. З першых жа дзён была ўмела расстаўлена рабочая сіла. 4 калгасныя каровы працуюць з поўнай нагрузкай. Штодзённа на кожнай парцы кароў узорваюць больш як па паўгектара. Усяго на каровах узарана 20 гектараў і 8 забаранавана. На поле кожны дзень выходзіць з рыдлёўкамі 35 калгасніц, якія ўскапалі 9 гектараў”.
|
май |
Калектыў Горацкай МТС ва ўсесаюзным і ўсебеларускім сацыялістычным спаборніцтве заваяваў першае месца ў вобласці па выніках аднаўлення калгаснай гаспадаркі і правядзенні веснавых палявых работ. Калектыву ўручаны пераходны Чырвоны сцяг і грашовая прэмія 5 тысяч рублёў. Перадавыя трактарысты Ісачэнка і Казлоў прэміраваны адрэзамі на касцюмы. |
Працаўнікі раёна дружна падпісаліся на 4-ю дзяржаўную Ваенную пазыку. Напрыклад, калгаснікі былога Каменскага сельскага Савета падпісаліся на 139750 рублёў замест намечаных 90000. |
|
чэрвень |
Пачала дзейнічаць Горацкая МТС (майстэрні, гараж, кузня). Было 22 трактары, 2 грузавыя машыны.
|
верасень |
На цагельным заводзе адноўлены 2 печы. На расшырэнне вытворчасці дзяржава выдзеліла прадпрыемству 317 тысяч рублёў.
|
У горадзе ўвайшлі ў строй хлебазавод, прамкамбінат, малочны завод, арцель “Прагрэс”, “Харчавік”, раённая друкарня і электрастанцыя. Пачалі працаваць две школы, бальніца і паліклініка, Дом сацыялістычнай культуры.
|
|
кастрычнік |
У горадзе адкрыўся дзіцячы дом, разлічаны на размяшчэнне 130 дзяцей. |
1 снежня |
Пачаліся заняткі ў Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце.
|
1946 |
|
26 мая |
Адбыўся першы пасля вайны камсамольска-прафсаюзны крос. Прыняло ўдзел больш за 300 чалавек.
|
28 мая |
Пушчаны ў эксплуатацыю лесапільны завод райпрамкамбіната.
|
8 ліпеня | Адбылася сустрэча ўраджэнца Горацкага раёна, двойчы Героя Савецкага Саюза І.І. Якубоўскага з вучонымі і студэнтамі Беларускага сельскагаспадарчага інстытута. |
16 верасня |
Пры Горацкай беларускай сярэдняй школе № 1 пачала працаваць вячэрняя школа працоўнай моладзі.
|
Створаны аддзел гарадской камунальнай гаспадаркі. У 1964 годзе перайменаваны ў камбінам камунальных прадпрыемстваў.
|
|
У 1946 годзе работнікі ферм сельскагаспадарчай арцелі “Шлях да сацыялізма” Рудкаўшчынскага сельскага Савета былі прэміраваны за перавыкананне плана па надою малака і захаванне пагалоўя жывёлы. Пры плане 1200 літраў ад фуражнай каровы надоена па 1859. |
|
1947 |
|
Пастановай СНК БССР на базе Горацкай МТС створана рэспубліканская апорна-паказальная машына-трактарная станцыя.
|
|
Пачаў дзейнічаць Горацкі кансервавы завод. |
|
У Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце створаны факультэт механізацыі.
|
|
У 1947 годзе ў раёне пабудавана 1035 дамоў калгаснікам, за кошт дзяржавы пабудавана 53 дамы сем’ям загінуўшых воінаў і партызан. |
|
1948 |
|
У Горках пачала працаваць новая пякарня. У суткі яна выпякала каля 10 тон хлеба. | |
На райпрамкамбінаце адноўлена 9 цэхаў. У Горках прамысловасць выйшла на даваенны ўзровень. Аб’ём прамысловай вытворчасці ў параўнанні з даваенным узрос на 30,2%. |
|
23 лістапада |
Адбыўся сход інтэлігенцыі раёна і горада, на якім прысутнічала каля 300 чалавек. Сход стварыў раённае таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў – таварыства “Веды”.
|
лістапад |
Прынята пастанова Савета Міністраў БССР аб пераўтварэнні Беларускага сельскагаспадарчага інстытута ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
|
24 снежня |
Адкрылася раённая сельскагаспадарчая выстаўка, у якой прынялі ўдзел 40 калгасаў, 4 МТС, БСГА і Шышаўская сямігадовая школа. Выстаўку наведала 15 тысяч чалавек.
|
1949 |
|
6 чэрвеня | У раённай бібліятэцы арганізавана фотавыстаўка, прысвечаная 150-годдзю А.С. Пушкіна. |
Першую прадукцыю даў кансервавы завод.
|
|
верасень |
Адноўлена памяшканне бібліятэкі БСГА. У ёй сабрана 130 тысяч экз. кніг.
|
У 4 школах горада вучыцца 1862 навучэнца.
|
|
7 лістапада |
У гарадскім скверы адбыўся мітынг, прысвечаны 32-ой гадавіне Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі і адкрыццю помніка У.І. Леніну. |
13 лістапада |
У гарадскім скверы адбыўся мітынг, прысвечаны адкрыццю бюста двойчы Героя Савецкага Саюза І.І. Якубоўскага. На ім прысутнічаў сам І.І. Якубоўскі.
|