1950 |
|
19 жніўня |
Арганізаваны будаўнічы ўчастак для аднаўлення горада, разбуранага нямецка-фашысцкімі захопнікамі (за 15 год існавання (на 1965 г.) здадзена ў эксплуатацыю 135 аб’ектаў – жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і яслі, прамысловыя і адміністрацыйныя будынкі і інш.
|
У горадзе працуюць тры прамысловыя арцелі: “Прагрэс”, “Харчсмак”, “3-ці год пяцігодкі”. У прамысловай арцелі “Прагрэс” адкрыты новыя цэхі: трыкатажны, шавецкі і вяровачны.
|
|
У Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі створаны факультэт эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі.
|
|
1952 |
|
Пабудаваны першыя радыёвузлы ў калгасах, якія працавалі ад ветрарухавікоў.
|
|
15 кастрычніка |
У БСГА пры рэдакцыі газеты “Савецкі студэнт” было створана літаратурнае аб’яднанне “Парнас”.
|
1953 |
|
12 красавіка | Праведзена канферэнцыя маладых чытачоў рэспубліканскай газеты “Сталинская молодежь” (“Знамя юности”) з работнікамі рэдакцыі. |
1954 |
|
У Горацкай МТС адбылося ўзбуйненне калгасаў. Замест 19 калгасаў стала 9.
|
|
На 1954 год у Горацкім раёне 7 жанчынам было прысвоена званне “Маці-гераіня”.
|
|
У вёсцы Рэкта адкрыты новы магазін Макараўскага сельпо.
|
|
Пачалося будаўніцтва Ленінскай МТС.
|
|
Жыхары Горак і Горацкага раёна актыўна адгукнуліся на пастанову Савета Міністраў СССР аб выпуску новай пазыкі.
|
|
1 верасня |
У Горках пачала працаваць музычная школа з двума аддзяленнямі: фартэпіянным і народных інструментаў.
|
Заканчваецца будаўніцтва будынкаў Дзяржбанка і кінатэатра
|
|
У вёсцы Красуліна адкрыты новы магазін.
|
|
Заканчваецца будаўніцтва магазінаў у вёсках Паршына і Кузавіна.
|
|
У Горках пабудаваны магазін культтавараў райспажыўсаюза.
|
|
5 снежня |
У БСГА выйшаў першы нумар шматтыражнай газеты “Советский студент”.
|
Адбылося аб’яднанне сельскіх Саветаў:
перайменаваны: |
|
БСГА прымала ўдзел ва Ўсесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы. |
|
Адкрылася раённая сельскагаспадарчая выстаўка.
|
|
Снежань |
Здадзены ў эксплуатацыю будынак кінатэатра “Мір”.
|
1955 |
|
да 1 красавіка |
Адбылася радыёфікацыя вёсак Тосна, Нівішчы і Паршына (сельгасарцель імя Чкалава).
|
Адбыўся першы выпуск на завочным аддзяленні заатэхнічнага факультэта БСГА;
|
|
На маслазаводзе закончаны мантаж новага абсталявання: пастэрызатара малака і фрэзера для вырабу марожанага.
|
|
красавік |
Самадзейныя артысты драматычнага гуртка БСГА пад кіраўніцтвам І.Я. Пушкіна падрыхтавалі п’есу А. Астроўскага “Без віны вінаватыя”.
|
У БСГА прайшла сустрэча з Героем Савецкага Саюза, старшынёй калгаса “Рассвет” Кіраўскага раёна К.П. Арлоўскім.
|
|
Пры БСГА пабудаваны новы клуб на 260 месцаў.
|
|
У памяшканні будаўнічага ўпраўлення (вуліца Ленінская) адкрыўся клуб будаўнікоў.
|
|
На скрыжаванні вуліц Мсціслаўскай (цяпер вуліца Савецкая) і Заслонава пабудаваны новы харчовы магазін № 24. |
|
9 чэрвеня |
Культустановы горада і раёна сабраліся на свята песні.
|
Закончана радыёфікацыя сельгасарцелі імя Чкалава.
|
|
верасень |
Па вуліцы Школьнай у Горках адкрыты новы прамтаварны магазін.
|
Адбылася радыёфікацыя сельгасарцелі імя Маленкова (Маслакоўскі с/с).
|
|
5 кастрычніка |
У клубе БСГА адбылося адкрыццё кіналекторыя, створанага райаддзелам культуры і праўленнем клуба.
|
16 кастрычніка |
Адкрылася раённая сельскагаспадарчая выстаўка.
|
У БСГА гасціла група беларускіх пісьменнікаў і паэтаў у складзе Піліпа Пестрака, Міколы Аўрамчыка, Уладзіміра Корбана і крытыка Юрэвіча.
|
|
1956 |
|
У дамах працоўных Горацкага раёна ўстаноўлена 5000 радыёкропак.
|
|
У сельгасарцелі імя Дзяржынскага пасаджаны пладовы сад на плошчы ў 30 га.
|
|
чэрвень |
У раёне праводзіўся рэспубліканскі месячнік кнігі.
|
У Горскім сельскім Савеце адбылася канферэнцыя чытачоў і селькораў раённай газеты “Ленінскі шлях”.
|
|
жнівень |
Працягвае ўзводзіцца будынак універмага райспажыўсаюза па вуліцы Інтэрнацыянальнай (цяпер Якубоўскага). |
кастрычнік |
Праводзіўся месячнік саду.
|
Радыёфікаваны калгасы “Перамога”, імя Мічурына, імя Будзённага.
|
|
У горадзе з’явілася 9 новых вуліц. Будаўнікі здалі 18 аб’ектаў.
|
|
1957 |
|
Вядзецца будаўніцтва павільёна бытавога абслугоўвання ў в. Леніна.
|
|
На базе Ленінскай МТС і чатырох калгасаў зоны гэтай МТС створаны саўгас “Леніна”. Першым дырэктарам стала А.А. Новікава.
|
|
чэрвень |
Раён наведалі з візітам прадстаўнікі Літоўскай ССР. У
складзе дэлегацыі былі начальнік Шаўляйскай аператыўнай сельскагаспадарчай групы В.М. Палякус, загадчык кафедры жывёлагадоўлі Літоўскай сельскагаспадарчай акадэміі І.П. Петрайцыс, старшыня Іонішскага райвыканкама П.П. Варакоіс. |
ліпень |
Па вуліцы Інтэрнацыянальнай (цяпер Якубоўскага) адкрыты ўнівермаг райспажыўсаюза.
|
Пачалося будаўніцтва тыпавога магазіна ў акадэмгарадку па вуліцы Вільямса, рыхтуецца да здачы магазін па вуліцы Бруцэра-Ерафееўскай. |
|
Восенню 1957 г. усе населеныя пункты калгаса “Праўда” былі радыёфікаваны.
|
|
Студэнты БСГА Л.А. Дылянок і В.М. Дырэктарэнка выбраны дэлегатамі Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве ад горацкай гарадской камсамольскай арганізацыі. |
|
1-30 верасня |
Культасветустановы Горацкага раёна прымалі ўдзел у рэспубліканскім аглядзе культурна-асветных устаноў, прысвечаным 40-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі.
|
кастрычнік |
Здадзены ў эксплуатацыю студэнцкі інтэрнат № 3 на 427 месцаў.
|
Адкрыты раённы Дом піянераў і школьнікаў, у якім працуюць гурткі рукадзелля, харавы, выпілоўвання, сталярны і краязнаўчы.
|
|
Дэлегацыя моладзі горада, раёна і акадэміі прыняла ўдзел у VI сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Маскве.
|
|
Заснавана Горацкае дарожна-рамонтнае будаўнічае ўпраўленне 127.
|
|
Заснавана ўстанова УЖ 15/9 на базе Горацкага цаглянага завода.
|
|
Год далейшага расшырэння радыё і тэлефоннай сеткі раёна. У 1957 годзе тэлефанізавана 5 калгасаў. Зараз у калгасах працуюць 6 радыёвузлоў, у т.л. 3 міжкалгасныя. |
|
1958 |
|
студзень | Пабудавана высокавольтная лінія электраперадачы Орша-Горкі. Горад стаў атрымліваць электраэнергію БЕЛДРЭСА. |
Завершана радыёфікацыя калгасаў імя Кірава і імя Калініна. | |
сакавік |
У раёне плануецца пабудаваць 42 кінаапаратныя для дэманстравання кінафільмаў.
|
У раёне пачалося масавае будаўніцтва сельскіх клубаў пад лозунгам “Клуб – кожнай вытворчай брыгадзе”. Усяго запланавана пабудаваць у 1958 г. 42 клубы.
|
|
Пачата будаўніцтва кніжнага магазіна па вуліцы Бруцэра-Ерафееўскай.
|
|
красавік |
Адкрыўся новы прадуктовы магазін № 25 у Горках.
|
май |
У рамках Тыдня літоўскай літаратуры ў Беларусі г. Горкі і БСГА наведалі пісьменнікі: старшыня Саюза савецкіх пісьменнікаў Літвы Антанас Венцлаў, літоўскія паэты і пісьменнікі Александрас Гудайціс-Гузявічус, Тэафіліса Цільвіціса, Альбінас Жукаўскас, Эугеніус Матузявічус, а таксама беларускія пісьменнікі: Міхась Калачынскі, Пятро Глебка, Васіль Вітка, Аляксей Зарыцкі, Раман Сабаленка, Кастусь Кірэенка, Уладзімір Корбан, Васіль Матэушаў. |
ліпень |
Адкрыта Красулінская сельская бібліятэка (загадчыца Сінічкіна М.).
|
кастрычнік |
Працаўнікі Горацкага раёна падтрымалі пачын калгаснікаў Пружанскага раёна аб правядзенні месячніка пасадкі садоў, паркаў і сквераў у азнаменаванне 40-годдзя БССР.
|
Пабудаваны 48-кватэрны жылы дом для навуковых работнікаў БСГА на скрыжаванні вуліц Кірава і Інтэрнацыянальнай, двухпавярховы 8-кватэрны жылы дом па вуліцы Інтэрнацыянальная, 38.
|
|
1959 |
|
1 студзеня |
Адбыўся мітынг працоўных горада, прысвечаны 40-годдзю БССР. На мітынгу выступіў Двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал-палкоўнік І.І. Якубоўскі.
|
Завершана радыёфікацыясаўгаса імя “Леніна” і калгаса “17 партз’езд”, калгасаў імя Жданава і імя Леніна Будскога сельскага Савета.
|
|
Адкрыта новая бальніца на 25 ложкаў у пасёлку Леніна.
|
|
Вучні Рускай і Беларускай сярэдніх школ і рабочыя райкамунгаса разбілі сквер па вуліцы Пралетарскай (імі пасаджана 324 дэкаратыўныя дрэвы). Рабочыя райпрамкамбіната, ільнозавода, кансервавага завода і інш. пасадзілі паабапал Вакзальнага шасэ 1360 дрэў.
|
|
чэрвень |
Створана міжкалгасная будаўнічая арганізацыя.
|
5 жніўня |
Адкрыта паветраная авіяцыйная лінія зносін паміж Горкамі і Мінскам.
|
верасень |
Адкрыліся новыя магазіны: кніжны магазін “Кніга” па вуліцы Бруцэра-Ерафееўскай і “Прадуктовы” па вуліцы Кірава.
|
Пабудаваны Філіпаўская, Ходараўская, Паляшчыцкая, Сахараўская пачатковыя школы.
|
|
Арганізаваны Горацкі рамонтны прарабскі ўчастак. З 26 сакавіка 1978 года – Горацкае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне.
|
|
Пабудавана Ленінская СШ.
|