1980 |
|
Раён удзельнічаў у рэспубліканскім аглядзе рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў і прадухілення забруджвання рэк, вадаёмаў рознымі прамыслова-бытавымі адходамі.
|
|
Калгасы “Сцяг камунізму” і “Рассвет” аб’ядналіся з калгасамі імя Жданава і “Прагрэс”.
|
|
На Усесаюзных аглядах-конкурсах на лепшую забудову і добраўпарадкаванне сельскіх населеных пунктаў вёскі Леніна і Маслакі названы пераможцамі і ўзнагароджаны дыпломамі ВДНГ СССР. Дзяржбуд СССР і Саюз архітэктараў рэспублікі вылучыў на атрыманне Дзяржаўнай прэміі СССР 1980 года забудову і архітэктуру вёскі Леніна.
|
|
М. Старавойтаў, майстар спорту СССР, стаў сярэбраным прызёрам чэмпіяната СССР у бегу на 800 м.
|
|
На вуліцы Чыгуначная ўстаноўлены помнік савецкім воінам, якія вызвалялі г. Горкі і раён – “Гармата на пастаменце”.
|
|
Пабудавана новая база райпалівазбыта. | |
Здадзены ў эксплуатацыю 90-кватэрны жылы дом міжкалгаснай перасовачнай механізаванай калоны.
|
|
У раёне ў парадку эксперымента створана міжгаспадарчае прадпрыемства па механізацыі.
|
|
красавік
|
Раён наведала дэлегацыя работнікаў Міністэрства асветы Польскай Народнай Рэспублікі на чале з намеснікам міністра Балеславам Пілекам. Дэлегацыю суправаджаў намеснік міністра адукацыі БССР Барыс Канстанцінавіч Яроцкі.
|
май
|
Раён наведала група пісьменнікаў: празаікі Уладзімір Фядосенка і Аляксандр Макоўскі, літаратуразнаўца Уладзімір Бусько. Яны сустракаліся з рабочымі прадпрыемстваў, калгаснікамі, студэнтамі БСГА.
|
ліпень
|
А.Г. Ерухімовіч, суддзя ўсесаюзнай катэгорыі, быў суддзёй XXII Алімпійскіх гульняў у Маскве па ручному мячу.
|
8-10 жніўня | Майстар спорту СССР М. Старавойтаў стаў сярэбраным прызёрам чэмпіяната БССР у бегу на 1500 м. |
6-9 верасня | майстар спорту СССР М. Старавойтаў стаў сярэбраным прызёрам чэмпіяната СССР у бегу на 1500 м. |
Пабудаваны дзіцячы сад ПМК-78. | |
кастрычнік
|
У Горках адбыліся гастролі вакальна-інструментальнага ансамбля “Чараўніцы”.
|
15 кастрычніка
|
У Ленінскім СДК адбыўся канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра з Торуня (Польшча) пад кіраўніцтвам Збігнева Фрымона.
|
лістапад
|
Будаўнікі з міжкалгаснай перасоўнай механізаванай калоны-109 здалі ў Стараселлі новае памяшканне комплекснага прыёмнага пункта па бытавому абслугоўванню насельніцтва.
|
3 снежня
|
Раён наведала дэлегацыя Влацлаўскага ваяводства ПНР у складзе сакратара ваяводскага камітэта Польскай аб’яднанай рабочай партыі Анны Сломска, дырэктара ваяводскай публічнай бібліятэкі Марыі Браніцка, загадчыка аддзела арганізацыйна-прававога і кадраў ваяводскага народнага савета Казімежа Драгаса.
|
16 снежня
|
На тэрыторыі БСГА (корпус № 10) адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў памяць выхаванца акадэміі, партыйнага і дзяржаўнага дзеяча рэспублікі Фёдара Анісімавіча Сурганава.
|
17 снежня
|
На тэрыторыі БСГА (будынак бібліятэкі) адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў памяць дырэктара бібліятэкі БСГА, заслужанага дзеяча культуры БССР Дзям’яна Раманавіча Новікава.
|
Заснавана Горацкае міжраённае ўпраўленне асушальных і арашальных сістэм. | |
1980-1982 гг.
|
Дзейнічаў трохгадовы ўніверсітэт музычнай культуры пры БСГА, арганізаваны Беларускай дзяржаўнай філармоніяй. У першы год (1980) наведвальнікі праслухалі 10 канцэртаў-лекцый на тэмы “Музыка і мы”, “Да таямніц творчасці”, “Музычнае падарожжа”, “Музыка кахання” і інш. У канцэртах прымалі ўдзел Дзяржаўны сімфанічны аркестр БССР пад кіраўніцтвам Ю. Яфімава, ансамбль “Кантабіле”, спевакі Зіновій Бабій, Барыс Казанцаў, Міхаіл Грыцкевіч, Лідзія Дворжац, скрыпач Рыгор Жыслін і інш.
|
Здадзены ў эксплуатацыю дзевяціпавярховы інтэрнат БСГА, 24-павярховы дом ДБР-27. |
|
1981 |
|
20 лютага |
У актавай зале БСГА выступалі артысты Ленінградскага цырка. Выступленні артыстаў суправаджаў інструментальны ансамбль пад кіраўніцтвам Б. Вяргасава.
|
красавік | Ленінскае школьнае лясніцтва па выніках 1980 г. прызнана першым у вобласці. |
ПМК-114 вядзе будаўніцтва раённай паліклінікі на 600 наведванняў у дзень. | |
2 красавіка | Дарожна-будаўнічы раён № 27 рэарганізаваны ў дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 2. |
чэрвень |
На ўскрайку вёскі Копцеўка каля штучнага возера вучнямі і работнікамі сельскага Савета пасаджаны новы сквер.
|
21 ліпеня |
Раён наведала група слухачоў курсаў удасканалення кіруючых дыпламатычных работнікаў пры Дыпламатычнай акадэміі Міністэрства замежных спраў СССР.
|
Вуліца імя С. Кірава перайменавана ў вуліцу імя Ф. Сурганава. | |
У БСГА прыбыў Усесаюзны аўтапоезд “Дружба” у складзе якога было 230 замежных студэнтаў ВНУ СССР. | |
13-15 жніўня |
М. Старавойтаў, майстар спорту СССР, стаў чэмпіёнам БССР у бегу на 1500 м.
|
верасень | У батанічным садзе БСГА адкрылася выстаўка кветак, арганізаваная Беларускім таварыствам аховы прыроды і батанічным садам БСГА. |
Вёску Леніна наведалі доктар па кветкаводству, начальнік селекцыйнага аддзялення пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці ПНР Галіна Дарцэвіч і інжынер па насенняводству агароднінных раслін Юліяна Кулеша. Разам з вучнямі Ленінскай СШ яны высадзілі ля камня, закладзенага ў гонар алеі Дружбы, каля трох тысяч кустоў цюльпанаў, нарцысаў, крокусаў. | |
26 верасня |
Адкрылася кафэ “Лакамка” – філіял Горацкага рэстарана. |
кастрычнік |
У Горках праведзены асабіста-камандны чэмпіянат БССР сярод мужчын і першынство рэспублікі сярод юніёраў па веласпорту. Залаты медаль сярод юнакоў заваяваў У. Падалінскі.
|
Рэспубліканская газета “Чырвоная змена” ўстанавіла прыз лепшаму дэбютанту сяўбы. Пераможцам стаў механізатар калгаса імя Леніна Мікалай Аўраменка.
|
|
восень | Адкрыўся новы магазін “Маладзёжны”.У імарганізаваны салон для тых, хто ўпершыню ўступае ў шлюб. Таксама адкрыта новае памяшканне ЗАГСа. |
6 лістапада | Горацкі раённы вузел сувязі выйшаў пераможцам ў рэспубліканскім сацыялістычным спаборніцтве і яму прысуджаны пераходны Чырвоны сцяг Міністэрства сувязі БССР і Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза. Узанагароду ўручыў намеснік міністра сувязі БССР У.Я. Уласік. |
12 лістапада | У БСГА прайшоў Дзень кнігі, на якім адбылася сустрэча з супрацоўнікамі рэспубліканскага выдавецтва “Ураджай”, прысвечаная тэме “Навука – сельскагаспадарчай вытворчасці”. |
снежань |
У калгасе імя Свярдлова адкрыўся сад-яслі.
|
5 снежня |
Адбылася нарада журналістаў трох раённых газет: Горацкай – “Ленінскі шлях”, Мсціслаўскай – “Святло Кастрычніка” і Шклоўскай – “Ударны фронт”.
|
1982 |
|
Плануецца пачаць будаўніцтва станцыі абезжалезвання і новай кацельні. | |
Працягваюцца работы па ўзвядзенні вучэбна-лабараторнага корпуса педвучылішча ў Леніна, кінатэатра ў райцэнтры, раённай паліклінікі.
|
|
Калгасы “Усход” і “50 год БССР” аб’ядналіся ў адзін. Калгас атрымаў назву – “Савецкая Беларусь”. | |
28 сакавіка |
Наш раён наведала польская дэлегацыя, у складзе якой партыйныя і дзяржаўныя работнікі ваяводскага звяна ПНР – слухачы курсаў пры Мінскай вышэйшай партыйнай школе.
|
17 красавіка |
Адбылося ўручэнне Пераходнага Чырвонага Сцяга Прэзідыума Вярхоўнага Савета, Савета Міністраў БССР, Белсаўпрофа і ЛКСМБ БСГА. Узнагароду ўручыла намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Н.Л. Сняжкова.
|
15 мая |
Адбылася творчая сустрэча жыхароў з пісьменнікам В. Карамазавым і паэтэсай Д. Бічэль-Загнетавай.
|
ліпень |
Батанічны сад БСГА наведала сельскагаспадарчая дэлегацыя ПНР.
|
Пасля майскага (1982 г.) пленума ЦК КПСС гаспадаркі раёна пачалі пераходзіць на новую форму арганізацыі працы – брыгадны падрад. | |
28-30 верасня |
На базе масласырзавода праходзіў рэспубліканскі вытворча-тэхнічны семінар “Новае ў тэхніцы і тэхналогіі вытворчасці сыроў”. З 28 гатункаў сыру з усіх масласырзаводаў рэспублікі – сыр “Стэпавы” Горацкага масласырзавода быў прызнаны лепшым (гатавала сыр майстра-сыравар Л.І. Грэкава).
|
верасень |
На семінары ідэалагічных работнікаў Горацкага раёна выступіў міністр нарыхтовак БССР М.Я. Калітка.
|
кастрычнік |
Раён наведалі журналісты Торуньскага ваяводства ПНР – галоўны рэдактар Торуньскай вячэрняй газеты “Навіны” Эміліян Марчук і старшы публіцыст “Газеты Паморскай” Тэрэса Слацінска. Госці таксама наведалі вёскуЛеніна.
|
Арганізавана Горацкае вытворчае аб’яднанне жыллёва-камунальнай гаспадаркі на базе камбіната камунальных прадпрыемстваў. |
|
29 кастрычніка |
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Горкі аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання.
|
снежань |
У Горках у рамках Усесаюзнага фестывалю “Беларуская музычная восень” даў канцэрт калектыў – Дзяржаўная рэспубліканская акадэмічная руская харавая капэла імя А.А. Юрлова (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР С. Гусеў).
|
30 снежня |
У прамысловай частцы Горак, на станцыі Пагодзіна адкрыўся новы магазін “Сельгаспрадукты”. У магазіне, акрамя аддзелаў па продажу мяса-малочных, пладова-агароднінных вырабаў, паўфабрыкатаў і кутка для гаспадыні, размясціўся яшчэ і бар-кафетэрый. У другой частцы будынка размясцілася праўленне райспажыўсаюза.
|
1983 |
|
Пры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі працуе лекторый, прысвечаны рускаму выяўленчаму мастацтву. Лекцыі чытаюць супрацоўнікі Рускага музея (г. Ленінград). Тэматыка лекцый прысвечана творам рускіх мастакоў пачатку XVIII – канца XIX стагоддзяў.
|
|
студзень |
Адбыліся чарговыя заняткі ўніверсітэта музычнай культуры, створанага пры БСГА. У гасцях быў Мінскі камерны аркестр (мастацкі кіраўнік, дырыжор Ю. Цырук).
|
Створана Раённае аграпрамысловае аб’яднанне (РАПА). У яго склад увайшлі 26 калгасаў і саўгасаў, райсельгастэхніка, раённае аб’яднанне “Сельгасхімія”, масласырзавод, хлебазавод, ільнозавод, упраўленне сельскай гаспадаркі райвыканкама і інш. Каардынуе і накіроўвае іх дзейнасць савет РАПА.
|
|
Па выніках 1982 года ў раёне налічваецца пяць даярак-чатырохтысячніц:
|
|
1 лютага |
Калектыў лепшага ў вобласці свінагадоўчага комплексу калгаса “17 партз’езд” узнагароджаны ганаровым Зорным вымпелам імя Ю. Гагарына. 1 лютага ў Зорным гарадку гэта ўзнагарода была ўручана начальніку свінагадоўчага комплекса Валерыю Міхайлавічу Каранкевічу.
|
люты |
У БСГА адбыўся вечар, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка М. Гарэцкага. На вечары прысутнічалі дачка пісьменніка Галіна Гарэцкая, яго пляменнік Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі, пісьменнікі М.І. Мушынскі і В.Ф. Карамазаў. |
Калгас “XVII партз’езд” стаў пераможцам Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва. |
|
Рэспубліканскі камітэт садзейнічання Савецкаму фонду міра адзначыў рэдакцыю газеты “Ленінскі шлях” за лепшае асвятленне ў друку пытанняў дзейнасці фонду.
|
|
сакавік |
У раёне працягваецца праца па пераводу калектываў на новую арганізацыю працы па метаду гаспадарчага разліку – на калектыўны падрад.
|
Горацкі раён наведала група ідэалагічных работнікаў Торуньскага ваяводскага камітэта ПАРП. Госці наведалі мемарыяльны комплекс савецка-польскай баявой садружнасці ў Леніна, БСГА, пабывалі ў калгасе “XVII партз’езд”.
|
|
красавік |
У раёне знаходзілася член Саюза пісьменнікаў СССР, аўтар кніг для дзяцей і юнацтва, інжынер-падпалкоўнік у адстаўцы, першабудаўнік Магніткі Соф’я Аляксандраўна Пятрэнка. Яна сустракалася з вучнямі сярэдніх школ № 1 і № 3 горада, са школьнікамі Ленінскай СШ, навучэнцамі педвучылішча і студэнтамі БСГА.
|
Калектыў Сенькаўскай малочнатаварнай фермы саўгаса “Горацкі” ўзнагароджаны ганаровым Зорным вымпелам імя Ю. Гагарына. Гэту ўзнагароду ў Зорным гарадку атрымала загадчыца фермы Ніна Іванаўна Бліндзерава. |
|
22 красавіка |
Адкрыты новы дзіцячы сад БСГА на 280 месцаў.
|
16 мая |
Горкі наведала група польскіх журналістаў з Влоцлаўскага ваяводства ў складзе загадчыка аддзела часопіса “Кур’ер Польскі” Пятра Шыка і супрацоўніка “Газеты Куяўскай” Аляксандра Левяндоўскага.
|
18 мая |
Адкрыўся дзіцячы сад-яслі № 5 па вуліцы Мсціслаўскай. Яго пабудаваў калектыў ПМК-44.
|
13-15 чэрвеня |
У пасёлку Леніна працавала сумесная савецка-польская група тэлежурналістаў у саставе намесніка галоўнага рэдактара ваеннай рэдакцыі тэлебачання Польскай Народнай Рэспублікі Эдварда Войтара, рэдактара гэтай жа рэдакцыі Мацея Яніслаўскага, здымачнай групы творчага аб’яднання СССР “Экран”. Яны здымалі тэлевізійны фільм, прысвечаны 40-годдзю нараджэння Войска Польскага.
|
3 ліпеня | Адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны адкрыццю ў вёсцы Маслакі мемарыяльнага комплекса воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На адкрыцці мемарыяла прысутнічалі яго аўтар – беларускі скульптар Акім Рыгоравіч Курачкін, а таксама былы камандзір партызанскага атрада А.З. Васільеў і інш. |
Адбыўся мітынг пратэсту ў БСГА супраць размяшчэння ў Заходняй Еўропе новых амерыканскіх ядзерных ракет.
|
|
ліпень | Адбыліся абласныя спаборніцтвы механізатараў раённых аб’яднанняў “Сельгасхімія”. |
Дэлегацыя вучняў Горскай сярэдняй школы на чале з сакратаром партыйнай арганізацыі школы Тамарай Піліпаўнай Крыўцовай адправілася з візітам на Чукотку.
|
|
27 ліпеня |
Горкі наведала з візітам партыйная дэлегацыя Габраўскай акругі НРБ на чале з першым сакратаром акруговага камітэта Балгарскай камуністычнай партыі Трыфанам Пашавым, намеснікам генеральнага дырэктара вытворчага аб’яднання электратэхнічнай прамысловасці Станіславам Станчавым, і дырэктарам СКБ аб’яднання, Героем Сацыялістычнай Працы НРБ Панча Хрыставам. |
4 жніўня |
Раён наведала група актывістаў Таварыства пальска-савецкай і савецка-польскай дружбы на чале з Генеральным сакратаром Галоўнага Праўлення Таварыства польска-савецкай дружбы Стэфанам Наўрутам.
|
5 кастрычніка |
У пасёлку Леніна адчыніўся новы гандлёвы цэнтр. Гандлёвая плошча двухпавярховага цэнтра складае больш як 1400 квадратных метраў. Узвялі яго будаўнікі ПМК-44.
|
12 кастрычніка |
На ўрачыстасцях, прысвечаных 40-годдзю бітвы пад Леніна прысутнічалі другі сакратар ЦК КПБ Генадзь Георгіевіч Барташэвіч, сакратар ЦК КПБ Аляксандр Трыфанавіч Кузьмін, намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР Ніна Лявонаўна Сняжкова, намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Галіна Захараўна Лапанік, начальнік Палітупраўлення ЧБВА Аляксандр Васільевіч Дзебалюк, другі сакратар Магілёўскага абкама КПБ Міхаіл Кандратавіч Кулагін і інш.
|
25 кастрычніка |
Раён наведала дэлегацыя ПНР у складзе якой былі інструктар Таруньскага ваяводскага камітэта ПАРП Ядвіга Здрэнка і кіраўнік аддзела “Газеты Паморскай” Тадэуш Влодык.
|
11 снежня |
У Горках адбыліся гастролі вакальна-інструментальнага ансамбля “Чараўніцы”.
|
снежань |
Камбінат грамадскага харчавання адкрыў на тэрыторыі БСГА кафэ “Сняжынка”.
|
1983 |
Школьнікі Горскай сярэдняй школы пабывалі на Чукотцы. (Затым у 1985 г. летам чукоцкія школьнікі пабывалі ў гасцях у Гарах. Яны працавалі ў вытворчай брыгадзе на палях гаспадаркі. Восенню 1986 года ў Чукоцкую аўтаномную вобласць ездзіла дэлегацыя з Горацкага раёна, якую ўзначальвала сакратар гаркама КПБ Н.Г. Ануфрыева. У яе саставе былі сакратар парткама калгаса імя Свярдлова С.Ф. Каробкіна, механік гаспадаркі С.М. Мацвеенка і аператар машыннага даення кароў С.І. Емельянава. У лютым 1987 г. у раёне знаходзілася дэлегацыя з Чукоцкай аўтаномнай акругі, якую ўзначальвала сакратар Анадырскага райкама партыі Антаніна Міхайлаўна Лагачова. У яе саставе былі старшыня выканкама Анадырскага гарсавета В.І. Ярэмчанка, дырэктар Чукоцкага акруговага краязнаўчага музея Н.П. Отке, птушніца фермы саўгаса “Паўночны” Г.Ф. Чычканава, майстра цэха па пашыву галаўных убораў райбыткамбіната І.У. Суворава, механізатар саўгаса імя ХХІІ з’езда КПСС А.В. Этувье.)
|
1984 |
|
Студзень |
Калгас “XVII партз’езд” наведала група кіраўнікоў гаспадарак Панфілавіцкага раёна Талды-Курганскай вобласці Казахскай СССР, якую ўзначальваў сакратар райкама партыі І.Ц. Рафаловіч.
|
Люты |
Калгас “XVII партз’езд” стаў пераможцам Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва.
|
7 лютага |
Адкрыўсядзіцячы сад “Сонейка” АГП “Горацкае”.
|
29 сакавіка |
У раённым Доме культуры з удзелам творчых работнікаў кінастудыі “Беларусьфільм” адбылося адкрыццё кінафестываля, прысвечанага 40-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У праграме – творчая сустрэча з кінарэжысёрам Уладзімірам Коласам, кінарэжысёрам дакументальных кінафільмаў Валерыем Каралёвым, актрысай тэатра-студыі кінаакцёра Галінай Рагачовай.
|
1 красавіка |
Горацкі ўчастак Шклоўскага мэблевага аб’яднання быў пераўтвораны ў камбінат будаўнічых матэрыялаў.
|
25 мая |
На базе ПМК-44 адбыўся ўсесаюзны семінар, прысвечаны пытанням капітальнага будаўніцтва. Удзельнікі семінара – намеснікі міністраў сельскага будаўніцтва саюзных рэспублік.
|
26 чэрвеня |
Героям Савецкага Саюза І.Л. Грыгор’еву, М.І. Грыбкову, А.І. Мішынай прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін г. Горкі”.
|
У 1984 годзе ў раёне ўпершыню быў ўзяты рубеж па надоях у 3000 кг малака ад каровы. |
|
30 чэрвеня | У Горках пачаліся ўрачыстасці, прысвечаныя 40-годдзю вызвалення Беларусі і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Іх праграму склалі мітынг-рэквіем “Памяць сэрца”, урачысты вечар-шанаванне ветэранаў, конкурсы песень ваенных гадоў, спартыўнае свята на стадыёне БСГА і іншыя мерапрыемствы. |
ліпень |
Па запрашэнню вучняў і настаўнікаў Горскай сярэдняй школы ў Гарах на адпачынку знаходзіліся вучні Мандрыкаўскай СШ (Магаданская вобласць).
|
верасень |
Раён наведала дэлегацыя актывістаў таварыства польска-савецкай дружбы Таруньскага ваяводства ПНР у складзе старшыні праўлення Рышарда Даражыньскага, члена прэзідыума праўлення Герарда Астроўскага і першага сакратара Грудзёндскага гарадскога камітэта Яна Бецціна.
|
22 кастрычніка |
Горацкі раён наведалі польскія журналісты з горада Таруня – Збігнеў Астроўскі і Збігнеў Капчынскі.
|
5 лістапада |
На цэнтральнай сядзібе калгаса імя Свярдлова – у вёсцы Горы быў адкрыты помнік Міхаілу Сяргеевічу Мандрыкаву.
|
20-30 лістапада |
У рамках Усесаюзнага фестывалю “Беларуская музычная восень” у Горках выступалі Волжскі рускі народны хор, Акадэмічны народны ансамбль песні і танца Літоўскай ССР “Летува”, фальклорна-харэаграфічны ансамбль “Харошкі”.
|
14 снежня |
Заснаваны Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей, які быў адчынены пазней 15 лютага 1989 года.
|
снежань |
Племзавод “Леніна” наведала дэлегацыя ў саставе 10 кіраўнікоў гаспадарак з Марыйскай АССР.
|
На вуліцы Піянерская (Слабада) горада Горкі адчыніўся новы прадуктовы магазін.
|
|
А. Зэйдзін, майстар спорту СССР, стаў сярэбраным прызёрам Усесаюзнага турніра на прыз Л.М. Даватара.
|
|
1985 |
|
студзень | На базе спартыўнай залы БСГА створаны фізкультурна-аздараўленчы комплекс. У 1985 годзе тут займалася 35 груп. |
3 лютага |
Адбылося свята вёскі Каменка. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел першы сакратар гаркама партыі Г.С. Яскевіч і другі сакратар ГК КПБ Л.У. Пакуш.
|
люты |
Прынята пастанова бюро гаркама КПБ аб мерах па далейшаму развіццю і павышэнню эфектыўнасці сувязей Горацкага раёна з дэлегацыямі замежных краін.
|
2 сакавіка |
У Горках адбылося свята вуліцы І.І. Якубоўскага.
|
У Горках адкрыты дзіцячы парк.
|
|
сакавік |
Бюро гарадскога камітэта партыі, выканкам раённага Савета народных дэпутатаў прынялі пастанову аб стварэнні сацыяльна-педагагічных, культурна-спартыўных комплексаў у раёне.
|
17 красавіка |
У гаркаме партыі адбыўся злёт маладых будаўнікоў раёна, прысвечаны пытанням брыгаднага падраду. На злёце быў прыняты Зварот удзельнікаў злёту маладых будаўнікоў да выпускнікоў школ Горацкага раёна.
|
красавік |
Супрацоўнікі і студэнты БСГА у гонар свята Перамогі вырашылі пасадзіць алею Перамогі. Гэта адказная работа будзе праводзіцца пад непасрэдным кіраўніцтвам дацэнта кафедры батанікі Георгія Іванавіча Маргайліка. Праект алеі распрацавала дацэнт кафедры пладаводства Людміла Аляксандраўна Кірыльчык. Алея будзе праходзіць каля вучэбнага корпуса № 10.
|
Вучань 10 “Б” класа СШ № 4 Аляксандр Бадрылаў стаў чэмпіёнам рэспублікі ў спаборніцтвах па шматбор’ю ГПА сярод дапрызыўнай моладзі, які выступаў у складзе зборнай вобласці.
|
|
Ансамбль старшакласнікаў СШ № 2 “Крыніцы”, якім кіруе Васіль Аляксеевіч Раемскі прыняў удзел у рэспубліканскім тэлерадыёконкурсе “Чырвоныя гваздзікі”. |
|
8 мая |
У вёсцы Леніна адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі Герою Савецкага Саюза Паўлу Фёдаравічу Пятрову, які загінуў пры вызваленні вёскі Леніна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
|
9 мая |
Адбылося адкрыццё алеі Перамогі на тэрыторыі БСГА. На мітынгу выступілі сакратар парткама БСГА М.Г. Голчанка, ветэран вялікай Айчыннай вайны, выпускнік БСГА 1931 года А.І. Варанцоў, сакратар камітэта камсамола акадэміі Аляксандр Новік, былы франтавік А.А. Калікінскі. Права перарэзаць чырвоную стужку прадастаўлена рэктару БСГА С.І. Назараву.
|
чэрвень |
На IX пленуме ГК КПБ адзначалася, што “тая кармавая база, якая ёсць у раёне, дазваляе мець не менш за 12 кілаграмаў малака ад каровы ў суткі, 600 грамаў сярэднесутачных прываг буйной рагатай жывёлы і 350 – свіней”.
|
Школьнікі СШ № 3 у час летніх школьных канікул па запрашэнні ветэранаў 70-й стралковай дывізіі наведалі Маскву. Яны пабывалі ў Маўзалеі У.І. Леніна, Крамлі, музеі Узброеных Сіл СССР. Таксама пабывалі ў Зорным гарадку. Сустракаліся з касманаўтамі В.Г. Лазаравым і Ю.В. Малышавым. |
|
ліпень |
Старшыня Горацкага райвыканкама В.Л. Скрыннік на сесіі раённага Савета гаварыў аб культасветрабоце наступнае: “Нельга забываць аб сельскіх установах культуры, аб прывядзенні ў парадак клубаў і бібліятэк. А яны дзе-нідзе ўтрымліваюцца ў непрыглядным стане. Адделу культуры райвыканкама, выканкамам сельскіх Саветаў, кіраўнікам гаспадарак трэба ў бліжэйшы час прыняць меры па рамонту гэтых устаноў, стварыць тут усё неабходнае для паўнацэннага культурнага і змястоўнага адпачынка людзей. Трэба каб па-сапраўднаму сталі працаваць, створаныя сумеснай пастановай бюро гаркама КПБ і райвыканкама сацыяльна-педагагічных, культурна-спартыўных комплексаў. Вельмі слаба клапоцяцца ў гаспадарках аб кадрах для сельскіх устаноў культуры. А наша задача – у самыя бліжэйшыя гады ўкамплектаваць іх спецыялістамі”.
|
25 ліпеня |
У Палацы культуры БСГА адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 41-й гадавіне з Дня Адраджэння Польшчы. Ва ўрачыстым сходзе прымала ўдзел польская дэлегацыя. У заключэнні калектыў Торуньскага ваяводства даў вялікі канцэрт.
|
27 ліпеня |
Студэнт 4 курса агранамічнага факультэта БСГА Віктар Корзун выбраны дэлегатам XII Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве ад горацкай гарадской камсамольскай арганізацыі. Урачыстае адкрыццё фестывалю адбылося 27 ліпеня.
|
жнівень |
Да канца года плануецца ўвесці ў строй памяшканне раённага вузла сувязі, 108-кватэрны жылы дом вучгаса БСГА, 70-кватэрны жылы дом па лініі мясцовых саветаў, 18-кватэрны жылы дом у калгасе “17-ы партз’езд”, 70-кватэрны кааператыўны жылы дом, сярэднюю школу на 392 вучні і 8-кватэрны жылы дом у Маслаках.
|
На жнівеньскай нарадзе настаўнікаў адзначана, “што ў раёне практычна ажыццёўлены пераход да навучання дзяцей з шасці год”.
|
|
лета |
Летам1985 г. чукоцкія школьнікі пабывалі ў гасцях у школьнікаў Гарской школы. Яны працавалі ў вытворчай школьнай брыгадзе на палях гаспадаркі.
|
16-17 кастрычніка |
Творчая група беларускіх пісьменнікаў у складзе пісьменніка Валянціна Мысліўца, паэтэсы Святланы Яўсеевай і карэспандэнта-арганізатара бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў БССР Уладзіміра Бузько сустракалася з працаўнікамі Горацкага лясгаса, райсельгасхіміі, калгаса імя Мічурына, маслазавода, хлебазавода і СШ № 1.
|
У раёне вуліцы Калініна пачата будаўніцтва Дома быту на 70 рабочых месцаў.
|
|
19 кастрычніка |
Адбылася творчая сустрэча беларускага пісьменніка В. Мысліўца, паэтэсы С. Яўсеевай з працоўнымі Горацкага лясгаса.
|
лістапад |
У Горках працавала камісія на чале з начальнікам аддзела лясной, папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Дзяржплана БССР Г.Н. Здароўцавым.
|
2 снежня |
Адбылося ўрачыстае адкрыццё Маслакоўскай сярэдняй школы на 394 месцы.
|
снежань |
Горацкі ГК ЛКСМБ прымаў удзел ва Ўсесаюзнай патрыятычнай акцыі “Рэвалюцыйны трымайце крок”, прысвечанай XXVII з’езду КПСС і 70-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі.
|
24 снежня |
У Горках на сцэне Палаца культуры выступіла група “Масканцэрта” “Блакітныя гітары” пад кіраўніцтвам заслужанага артыста РСФСР Ігара Гранава.
|
1986 |
|
Плануецца будаўніцтва новых школ у калгасах “Праўда” і імя Жданава, саўгасе “Кароўчына”, клубаў – у саўгасе “Камуніст”, калгасах імя Свярдлова, імя Мічурына, “17 партз’езд”.
|
|
У калгасе “Савецкая Беларусь” і эксперыментальнай базе “Пагодзіна” павінны ўвайсці ў строй новыя дзіцячыя сады на 90 месцаў, у калгасе імя Жданава – гандлёвы цэнтр. |
|
У 1986 годзе плануецца ўвесці ў строй першы пускавы комплекс АТС-2 на 2000 абанентаў гарадской тэтефоннай станцыі.
|
|
У 1986 годзе калгас імя Свярдлова паставіў перад сабой задачу сабраць з гектара па 30 цэнтнераў збожжа, 8 – ільновалакна, надаіць ад каровы 3000 кілаграмаў малака. |
|
студзень |
У час зімовых школьных канікулаў школьнікі з гарадоў Кудымкара, Уральска, Горлаўкі, Пярмі, Уфы, Новакузнецка пабывалі ў Горках з экскурсіяй.
|
У дні школьных канікулаў у Горках праходзіў рэспубліканскі турнір па барацьбе самба сярод юнакоў 1971-1973 гадоў нараджэння. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды Горак, Леніна, Магілёва і Смаргоні.
|
|
15 студзеня |
У СШ № 3 адбыўся мітынг настаўнікаў і вучняў у абарону міру.
|
23 студзеня |
Першых наведвальнікаў прыняў пабудаваны гарадскі цір.
|
12 лютага |
Адбыўся сумесны сход упаўнаважаных двух суседніх калгасаў – “17 партз’езд” і “Запаветы Ільіча”. На ім прынята рашэнне аб аб’яднанні гаспадарак у адзін калгас “17 партз’езд”. Цяпер аб’яднаны калгас – гэта 10222 гектараў сельгасугоддзяў, у т.л. 7788 га ворыва і 940 чалавек працаздольных.
|
20 лютага |
Удзельнікі абласнога семінара, прысвечанага пытанням рэформы агульнаадукацыйнай і прафесійнай школы, наведалі Цімохаўскую сярэднюю школу і дзіцячы сад калгаса “17 партз’езд”, Ленінскую, Горскую і сярэднюю школу № 3 г. Горкі. У семінары прымалі ўдзел намеснік старшыні Савета Міністраў БССР Н.Н. Мазай, загадчык аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ М.І. Дзямчук, міністр асветы БССР Л.К. Сухнат, першы сакратар абкама КПБ Г.Б. Хакала і інш.
|
сакавік |
Адбыўся вечар паэзіі маладых паэтаў. На ім прысутнічалі член Саюза пісьменнікаў БССР Змітрок Марозаў, паэтэса Галіна Булыка, сакратар абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР Іван Архіпавіч Аношкін.
|
У Горскай сярэдняй школе адкрыўся музей рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы. |
|
1 красакавіка |
На базе былых чатырох будаўнічых арганізацый – ПМК-44, ПМК-114, МПМК-109 і МПМК-179 створана МПМК-251.
|
На святкаванне 42-й гадавіны з дня вызвалення Горацкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Горкі прыбыла вялікая група ветэранаў 277-й і 344-й стралковых дывізій, якія прымалі ўдзел у вызваленні раёна.
|
|
26 чэрвеня | |
чэрвень |
Працаўнікі калгаса “XVII партз’езд” аднадушна падтрымалі ініцыятыву калектыва Волжскага аб’яднання “АўтаВаз” па паскарэнню будаўніцтва жылля і аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння.
|
Дэлегацыя племзавода “Леніна” пабывала з візітам у дзяржгасе “Асянцыны” Польскай Народнай Рэспублікі.
|
|
ліпень |
На камбінаце будаўнічых матэрыялаў уступіў у строй новы цэх па пераапрацоўцы драўніны.
|
У першым паўгоддзі 1986 года ў Горках здадзены два 70-кватэрныя дамы, у вёсцы Рэкта – адміністрацыйны будынак сельскага Савета, уведзена ў строй аўтадарога з цвёрдым пакрыццём Леніна-Старына. |
|
21 жніўня |
У калгасе “Шлях Леніна” адбылася прэс-канферэнцыя для журналістаў вобласці на тэму “Сацыялістычнае спаборніцтва – важнейшы рэзерв сацыяльна-эканамічнага развіцця”. На яе былі запрошаны рэдактары раённых і гарадскіх газет, загадчыкі аддзелаў сельскай гаспадаркі, карэспандэнты раённых радыёвяшчанняў, група журналістаў абласной газеты “Магілёўская праўда”.
|
Вадзіцель эксперыментальнай базы “Пагодзіна” Аляксей Канышка першы ў раёне ў 1986 годзе на аўтамашыне ГАЗ-53Б перавёз ад камбайнаў на збожжаток 1037 тон збожжа.
|
|
жнівень |
Музею гісторыі БСГА прысвоена званне “народны”.
|
Пастановай калегіі Міністэрства культуры БССР музею БСГА прысвоена званне “народны”.
|
|
У першым паўгоддзі 1986 года ў Горках здадзены два 70-кватэрныя дамы, у вёсцы Рэкта – адміністрацыйны будынак сельскага Савета, уведзена ў строй аўтадарога з цвёрдым пакрыццём Леніна-Старына.
|
|
верасень | Характэрнай асаблівасцю новага навучальнага года стала пераход на навучанне дзяцей з шасцігадовага ўзросту. Вялікая работа праведзена ў школах раёна па падрыхтоўцы к прыёму такіх дзяцей. |
3 верасня |
У рамках Дня дружбы, прысвечанага 20-годдзю ўстанаўлення дружалюбных сувязей паміж Магілёўскай вобласцю і Габраўскай акругай, госці з Балгарыі наведалі Горацкі раён. У складзе балгарскай дэлегацыі загадчык аддзела прапаганды і агітацыі акруговага камітэта БКП Добрын Боцеў, палітычны супрацоўнік акруговага камітэта Іван Кенеў, загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Дранаўскага абшчыннага камітэта БКП Дзімітр Дзімітраў, намеснік старшыні Дранаўскага абшчыннага народнага Савета Горан Докаў, удзельнікі Габраўскага камернага аркестра і прадстаўнічага танцавальнага калектыву Дранаўскага ўзорнага народнага чыталішча імя Івана Владкава.
|
У калгасе імя Мічурына адкрылася музычная школа. Яе будынак узведзены гаспадарчым спосабам. Праўленне калгаса запрасіла на працу выпускніцу Магілёўскага культасветніцкага вучылішча Раісу Міхайлаўну Лямцаву.
|
|
20 верасня |
У рамках II Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці два фальклорныя калектывы выступілі на тэлебачанні з праграмай пра Цёмналесскія і Гарскія вячоркі.
|
9 кастрычніка Адбылося першае пасяджэнне “Клуба дзелавых сустрэч”, які быў арганізаваны пры рэдакцыі газеты “Ленінскі шлях”. Тэма размовы – перабудова работы РАПА.
|
|
1 кастрычніка |
Утворана арганізацыя “Райаграснаб”, якая раней знаходзілася ў складзе райсельгастэхнікі.
|
10 кастрычніка |
У пасёлку Леніна адбыўся мітынг, прысвечаны перадачы 2000 кустоў польскіх руж. Іх прывезла ў пасёлак дэлегацыя фабрыкі вытворчасці сталёвых канатаў імя Кастрычніцкай Рэвалюцыі г. Влацлавека Польскай Народнай Рэспублікі. У пасадцы руж прыняла ўдзел моладзь пасёлка.
|
24 кастрычніка |
Адбылося чарговае пасяджэнне “Клуба дзелавых сустрэч”. Гасцямі клуба сталі перадавікі і наватары вытворчасці аўтабазы № 17.
|
Напярэдадні 69-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцый даярка вучгаса Ніна Міхайлаўна Скрылькова стала першай у раёне даяркай-шасцітысячніцай.
|
|
Восенню 1986 года ў Чукоцкую аўтаномную вобласць ездзіла дэлегацыя з Горацкага раёна, якую ўзначальвала сакратар гаркама КПБ Н.Г. Ануфрыева. У яе складзе былі сакратар парткама калгаса імя Свярдлова С.Ф. Каробкіна, механік гаспадаркі С.М. Мацвеенка і аператар машыннага даення кароў С.І. Емельянава.
|
|
30 кастрычніка |
Створаны клуб аператараў-даяроў. У яго ўвайшлі даяр фермы “Аршані” калгаса “Савецкая Беларусь” Іван Аляксеевіч Завідоўскі, даяр Цімохаўскай фермы калгаса “17 партз’езд” Міхаіл Уладзіміравіч Колатаў, даяр Касцюшкаўскай фермы племзавода “Леніна” Васіль Васільевіч Мельнікаў, даяр Студзянецкай фермы саўгаса “Копцеўскі” Уладзімір Антонавіч Купцоў.
|
лістапад |
У раёне знаходзілася партыйная дэлегацыя Влацлавецкага ваяводства камітэта ПАРП у складзе сакратара Влацлавецкага ваяводства камітэта ПАРП Станіслава Стжэлецкага, кіраўніка прадпрыемства будаўнічага аўтатранспарту Здзіслава Гомебескі, першага сакратара гміннага камітэта ПАРП у Топальцы Рамана Шчарбяка, першага сакратар парткама прадпрыемства прамысловага будаўніцтва “Куявы” Стэфана Кішэньскага.
|
2 снежня |
Горкі наведала група партыйных работнікаў Влацлавецкага ваяводства ПАРП на чале з загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі ваяводскага камітэта ПАРП Станіславам Манькоўскім. Госці наведалі БСГА, калгас “XVII партзъезд” і музей савецка-польскай баявой садружнасці.
|
У Горках знаходзіўся артыст-сугестолаг, аўтар і выканаўца парапсіхалагічных доследаў, сапраўдны член таварыства псіхолагаў СССР пры прэзідыуме АН СССР Альберт Ігнаценка. |
|
снежань |
Напярэдадні Новага года адбылося адкрыццё кінатэатра “Крыніца”. Урачыстасці з гэтай нагоды адкрыў другі сакратар гаркама партыі І.А. Халява, Перад прысутнымі выступілі начальнік МПМК-251, якая ўзводзіла кінатэатр, У.С. Казлоў, дырэктар раённай кінасеткі В.М. Дарковіч. Ва ўрачыстасцях прынялі таксама ўдзел старшыня выканкама гарадскога Савета народных дэпутатаў В.Я. Рэндаў, сакратар гаркама КПБ Н.Г. Ануфрыева, намеснік старшыні райвыканкама Д.П. Зайцаў, намеснік старшыні гарвыканкама М.А. Добышаў. Закончыўся вечар дэманстрацыяй новай каляровай мастацкай кінакарціны “Год цяля”.
|
Калегія Дзяржаграпрама і сакратарыят ЦК ЛКСМБ прынялі пастанову аб узнагароджанні імянной тэхнікай маладых пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва. Сярод іх механізатар эксперыментальнай базы “Пагодзіна” Уладзімір Драздоў.
|
|
1987 |
|
У 1987 годзе здадзены ў эксплуатацыю інтэрнаты ПМК-87 меліяратараў і МПМК-251. |
|
Адкрыты новы Дом быту па вуліцы Вакзальнай. |
|
Даяркі раёна Скрылькова Ніна Міхайлаўна з вучгаса БСГА і Сахарава Юлія Калістратаўна з Касцюшкаўскай фермы племзавода “Леніна” дасягнулі 6-тысячнага рубяжу, 17 даярак сталі пяцітысячніцамі, 33 – чатырохтысячніцамі. |
|
6 студзеня |
Адчыніўся кінатэатр “Крыніца”.
|
люты |
У раёне знаходзілася дэлегацыя з Чукоцкай аўтаномнай акругі, якую ўзначальвала сакратар Анадырскага райкама партыі Антаніна Міхайлаўна Лагачова. У яе складзе былі старшыня выканкама Анадырскага гарсавета В.І. Ярэмчанка, дырэктар Чукоцкага акруговага краязнаўчага музея Н.П. Отке, птушніца фермы саўгаса “Паўночны” Г.Ф. Чычканава, майстра цэха па пашыву галаўных убораў райбыткамбіната І.У. Суворава, механізатар саўгаса імя ХХІІ з’езда КПСС А.В. Этувье.
|
У горадзе адкрыты новы камісійны магазін № 31 па вуліцы Сурганава, 16. |
|
сакавік |
Здадзены ў эксплуатацыю інтэрнат райаграпрамтэхнікі на 250 месцаў.
|
15 красавіка |
У Горацкім РАУС адбылася сустрэча супрацоўнікаў з Героем Савецкага Саюза, генерал-палкоўнікам, ураджэнцам в. Сахараўка Дольнікавым Рыгорам Усцінавічам. Таксама такая сустрэча адбылася і ў СШ № 3 г. Горкі.
|
13-15 мая |
У рамках Дзён культуры Торуньскага ваяводства ПНР Горкі наведалі артысты тэатра лялькі і акцёра “Бай паморскі”, група творчых работнікаў.
|
30 мая |
Адчыніўся гарадскі стадыён.
|
30-31 мая |
Адбыліся святкаванні з нагоды 125-годдзя прысваення Горкам статута горада.
|
май |
Гасцямі працаўнікоў горада і раёна была група беларускіх пісьменнікаў і публіцыстаў у складзе Міхася Герчыка, Васіля Шырко, Алеся Емельянава, Алеся Масарэнкі, Васіля Якавенкі і Лявона Левановіча.
|
жнівень-верасень |
У Палацы культуры БСГА адбылася персанальная выстава В.І. Васільева, ураджэнца в. Тушавая Горацкага раёна, члена Саюза мастакоў БССР.
|
29 кастрычніка |
Упершыню ў горадзе адбылося “Свята двара” жыхароў д 11 па вул. Якубоўскага і д. 2 па вул. Дзяржынскага.
|
20 лістапада |
У Палацы культуры БСГА быў праведзены розыгрыш 7-га выпуску грашова-рэчавай латарэі БССР.
|
24 лістапада |
У БСГА адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння М.І. Вавілава.
|
1988 |
|
студзень |
У Горках у раёне чыгуначнай станцыі Пагодзіна для паслуг насельніцтву адкрыта новая станцыя тэхнічнага абслугоўвання і рамонту легкавых аўтамабіляў (СТА-5).
|
сакавік |
Напярэдадні свята 8 сакавіка адкрыты Дом культуры райаграпрамтэхнікі. |
кастрычнік |
Сумесным рашэннем Горацкага райвыканкама і РК прафсаюза работнікаў аграпрама ўтворана інспекцыя грамадскага кантролю, якая павінна была ажыццяўляць кантроль гандлёвых кропак у межах раёна, а таксама арганізоўваць яго на месцах сіламі камісій прафсаюзных камітэтаў. У выніку пры прафсаюзных камітэтах прадпрыемстаў і арганізацый створаны адпаведныя камісіі рабочага кантролю.
|
9 мая |
Адбылося ўрачыстае адкрыццё Горацкага гісторыка-краязнаўчага музея, які размясціўся ў будынку былога раённага вузла сувязі. Супрацоўнік БСГА, член аргкамітэта па стварэнню музея У.М. Ліўшыц і ветэран Вялікай Айчыннай вайны І.М. Стэльмашонак правялі экскурсію па залах і экспазіцыях музея. Першыя яго наведвальнікі пакінулі свае запісы ў кнізе водгукаў. |
май |
У Горках па вуліцы Міру пры станцыі тэхабслугоўвання № 5 адкрыўся магазін “Аўтааматар”. |
18-19 мая |
У Горках праходзіла навуковая канферэнцыя “Праблемы расшыранага ўзнаўлення ўрадлівасці глеб у рэспубліках Заходняга рэгіёна”, скліканая Заходнім аддзяленнем УАСНГІЛ і БСГА.
|
чэрвень |
Аддзел сацыяльнага забеспячэння Горацкага гарвыканкама паведамляў аб стварэнні ў Горацкім раёне таварыства інвалідаў. |
Рэдакцыя раённай газеты “Ленінскі шлях” прызнана пераможцай ва Ўсесаюзным сацыялістычным спаборніцтве за лепшую пастаноўку масавай работы і ўзнагароджана прэміяй Саюза журналістаў СССР. Калектыў рэдакцыі перадаў прэмію Раснянскай школе-інтэрнату. |
|
6 ліпеня |
На агульным сходзе ўпанаважаных калгаса “Прагрэс” большасцю галасоў прынята пастанова аб раздзяленні гэтай гаспадаркі на дзве. Утвораны новы калгас “Рассвет” з цэнтральнай сядзібай у вёсцы Карэбы. Старшынёй выбраны Пётр Андрэевіч Лорчанка. |
15 ліпеня |
Група вайсковых ксяндзоў і капеланаў Польшчы пабывалі ў вёсцы Леніна. Яны ўсклалі кветкі да помнікаў, наведалі музей савецка-польскай баявой садружнасці. |
жнівень |
У Доме механізатара вучгаса БСГА адбылася сустрэча з маладым беларускім паэтам Змітраком Марозавым, намеснікам старшыні Дзяржаграпрама БССР, былым выпускніком акадэміі.
|
восень |
У БСГА створаны піянерскі ансамбль песні і танца “Агеньчыкі”, які стварыў і ўзначаліў мастацкі кіраўнік Алег Міхайлавіч Гутарэнка. У гэтым калектыве займаецца амаль 200 юных танцораў і спевакоў. |
верасень |
Дэлегацыя работнікаў хлебапякарнай прамысловасці з горада Габрава Балгарскай народнай Рэспублікі наведала Горацкі хлебазавод. |
11-12 кастрычніка |
У Горацкім раёне з візітам знаходзілася польская дэлегецыя на чале з намеснікам міністра нацыянальнай абароны, віцэ-міністрам нацыянальнай абароны ПНР, генералам брані Антоні Ясіньскім. Разам з дэлегацыяй прыбылі ўдзельнік баёў пад Леніна, генеральны консул ПНР у Мінску, генерал брані Мечыслаў Абедзіньскі, іншыя ветэраны і афіцэры Войска Польскага, ваенны аташэ ПНР у СССР генерал брыгады Апалоніуш Чаркоў. |
21 лістапада |
У Палацы культуры БСГА адбылося адкрыццё фестываля “Беларуская музычная восень” выступленнем Дзяржаўнага ваеннага ансамбля танца Латвійскай ССР “Дайле”. |
4 снежня |
Падпісаны Дагавор аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве Горацкага раёна БССР і Манастыршчынскага раёна РСФСР на 1989 год. |
13 снежня |
У Палацы культуры БСГА адбылося выступленне фальклорна-харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”. |
14 снежня |
Болем у сэрцы кожнага жыхара раёна адгукнулася трагедыя Арменіі – землетрасенне, якое адбылося 7 снежня. Па стану на 14 снежня ў фонд дапамогі братняй Арменіі з нашага раёна паступіла ад калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, калгасаў і саўгасаў 51 440 рублёў. |
снежань |
Бюро гаркама КРБ зацвердзіла спецыяльную камісію па дадатковаму вывучэнню матэрыялаў, звязаных з рэпрэсіямі, якія мелі месца ў перыяд трыццатых-саракавых і пачатку пяцідзесятых гадоў. Узначальвала яе сакратар гаркама Надзея Генадзьеўна Ануфрыева. |
У БСГА адбылася навуковая Ўсесаюзная студэнцкая канферэнцыя. У ёй прынялі ўдзел студэнты больш чым 30 вышэйшых навучальных устаноў краіны: Гродзенскага, Краснаярскага, Разанскага сельгасінстытутаў, Літоўскай сельгасакадэміі, Беларускага інстытута народнай гаспадаркі імя Куйбышава, Віцебскага ветэрынарнага інстытута і інш. |
|
У Маскве ў Цэнтральным рэкламна-інфармацыйным бюро “Турыст” выдадзены набор каляровых адкрытак “Горкі”. |
|
снежань |
У Горках адкрыўся новы магазін – магазін аптовага і камісійнага гандлю.
|
Па стану на 21 снежня ў фонд дапамогі братняй Арменіі з нашага раёна паступіла ад калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, калгасаў і саўгасаў 170 421 рубель. |
|
У горадзе зарэгістравана 7 кааператываў, 32 чалавекі заняты індывідуальнай працоўнай дзейнасцю. |
|
Пачаў працаваць дзіцячы сад-яслі на 280 месцаў будаўнічага аб’яднання МПМК-251.
|
|
1989 |
|
10 студзеня |
Адбылася ўстаноўчая канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў, якая прыняла рашэнне аб стварэнні раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў. Старшынёй выбраны А.І. Сінялобаў. |
11 студзеня |
Адкрылася новая сярэдняя школа № 5 (затым гімназія № 1). Мітынг з нагоды адкрыцця школы адкрыў яе дырэктар Аляксандр Сцяпанавіч Язэпаў. На адкрыцці прысутнічалі старшыня Горацкага гарвыканкама В.Я. Рэндаў, начальнік МПМК-251, якая ўзводзіла школу, У.С. Казлоў.
|
10 лютага |
У Палацы культуры БСГА адбылася сустрэча з кандыдатам у народныя дэпутаты СССР па Магілёўскай сельскай нацыянальна-тэрытарыяльнай выбарчай акрузе № 94 намеснікам Старшыні Савета Міністраў БССР, старшынёй Дзяржплана рэспублікі Вячаславам Францавічам Кебічам. |
18 лютага |
На пасяджэнні прэзідыума раённага жансавета прынята рашэнне: “…прасіць гаркам КПБ дазволіць усім грамадскім фарміраванням горада і раёна аб’яднацца і стварыць уласны фонд сацыяльных ініцыятыў пры ГК КПБ”. |
23 лютага |
У саўгасе “Першамайскі” і саўгасе “Дрыбінскі” адбыліся сустрэчы з кандыдатам у народныя дэпутаты СССР па Магілёўскай сельскай нацыянальна-тэрытарыяльнай выбарчай акрузе № 94 дырэктарам саўгаса “Гарадзец” Шклоўскага раёна А.Р. Лукашэнка. |
15 сакавіка |
У Палацы культуры БСГА адбылася перадвыбарная сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР па Магілёўскай сельскай нацыянальна-тэрытарыяльнай выбарчай акрузе № 94 дырэктарам саўгаса “Гарадзец” Шклоўскага раёна Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам. |
4 мая |
Адбылося першае пробнае пасяджэнне клуба ветэранаў. Ініцыятарамі яго стварэння сталі раённая і дзіцячая бібліятэкі. У мерапрыемстве прымалі ўдзел загадчык гарадскога аддзела сацыяльнага забеспячэння М.М. Самсонаў, ветэраны вайны В.С. Праскурына, Р.І. Папоў, А.С. Сямёнаў. |
май |
Бюро гаркама партыі прыняло пастанову аб стварэнні кнігі Памяці. У яе будуць занесены звесткі аб загінуўшых у баях воінах-ураджэнцах Горацкага раёна, аб пахаваных на тэрыторыі раёна воінаў з іншых рэспублік СССР, а таксама аб партызанах, падпольшчыках і мірных жыхароў.
|
май |
Адноўлены калгас імя Калініна. Адкрытым галасаваннем старшынёй калгаса імя Калініна выбраны Аляксандр Васільевіч Новік.
|
26 чэрвеня |
Адкрыта карцінная галерэя – мастацкі аддзел Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел ветэраны 70-й стралковай дывізіі, якая вызваляла Горацкі раён, першы сакратар гаркама партыі Г.С. Яскевіч, сакратар Магілёўскага абкама КПБ Л.У. Пакуш. |
27 чэрвеня |
Настаўніца Рэкцянскай школы В. Канцавая была дэлегатам устаноўчага з’езду таварыства беларускай мовы, які адбыўся ў Мінску.
|
9 ліпеня |
На базе калгаса “XVII партз’езд” у Аўсянцы адбыўся Першы раённы фестываль беларускай песні і музыкі. |
27 ліпеня |
У Горках адбыўся фінал рэспубліканскага спаборніцтва на прыз клуба ЦК УЛКСМ “Скураны мяч”. Галоўны суддзя спаборніцтваў – заслужаны трэнер БССР В.Д. Шарбур. У адкрыцці спаборніцтваў прыняў удзел старшыня рэспубліканскага клуба “Скураны мяч”, заслужаны трэнер СССР, старшыня федэрацыі футбола БССР М.Р. Базянкоў. |
Грамадскасць горада і раёна ў апошні час хвалюць пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Горак, экалагічнай абстаноўкі, таму што намячаюцца маштабныя пераўтварэнні ў рэгіёне. У першую чаргу гэта будаўніцтва двух буйных жывёлагадоўчых комплексаў непадалёк ад горада. |
|
верасень |
На горацкім хлебазаводзе пабывала дэлегацыя з горада Габрава Народнай Рэспублікі Балгарыя. |
Горацкі раён наведала дэлегацыя Федэратыўнай Рэспублікі Германіі “Хрысціянская служба міру”.
|
|
Адкрылася Старасельская пачатковая школа. |
|
кастрычнік |
Адбылася першая раённая выстаўка самадзейнай тэхнічнай творчасці.
|
кастрычнік |
Сесія раённага Савета народных дэпутатаў дала згоду на ўтварэнне Дрыбінскага раёна. У яго ўвойдуць восем гаспадарак: саўгасы “Дрыбінскі”, “Слава”, “Запаветы Леніна”, “Кароўчына”, “Першамайскі”, калгасы “Прагрэс”, “Рассвет” і імя Кірава. Прадугледжваецца ў састаў новага раёна ўвесці некалькі шклоўскіх гаспадарак. Гэта пытанне канчаткова будзе разгледжана на пасяджэнні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. |
лістапад |
Адкрылася новая Паршынская сярэдняя школа, пабудаваная МПМК-251. У цырымоніі адкрыцця прымалі ўдзел дырэктар Паршынскай СШ Каробкін М.Д., былы дырэктар племсаўгаса імя Чкалава А.С. Пухоўскі, намеснік старшыні Горацкага райвыканкама Д.П. Зайцаў. |
27 лістапада |
Адбыўся ўстаноўчы сход членаў саветаў будаўнічых працоўных калектываў, які абраў старшыню створанага аб’яднання – “Горкісельбуд”. Ім стаў галоўны інжынер МПМК-251 Мікалай Васільевіч Елсукоў. Аб’яднанне пачало дзейнічаць 1 снежня. |
28 лістапада |
Выканкам Горацкага гарсавета прыняў распараджэнне “Аб часовым размеркаванні абутку”, у якім гаварылася: “…З 1 снежня 1989 года праводзіць рэалізацыю абутку па прадпрыемствах, арганізацыях і ўстановах горада ў адпаведнасці з прадастаўленымі спіскамі ў гандлёвыя прадпрыемствы гархарчпрамгандлю…”. |
снежань |
Даярка цэнтральнай малочнатаварнай фермы вучгаса БСГА Ніна Міхайлаўна Скрылькова па выніках 1989 года надаіла 7000 кг малака ад каровы. 11 даярак надаілі па 6000 кг малака, а 27 – па 5000 кг малака ад каровы. |
Напярэдадні Новага года ў вёсцы Палёнка адчыніўся новы магазін тавараў паўсядзённага попыту. |
|