
Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі : успаміны, арт., дак. : да 100-годзя з дня нараджэння / уклад. Р.Г. Гарэцкі, Р.А. Зінава; пад рэд. Р.Г. Гарэцкага. — Мінск: Тэхналогія, 2000. — 420 с.
Кніга прысвечанна жыццю, навуковай, навукова-арганіцыйнай, грамадскай дзейнасці выдатнага беларускага вучонага, грмадскага дзеяча акадэміка Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага. Успаміны.
|

Бугаёў, Дз. Максім Гарэцкі / Дзмітрый Бугаёў. — 2-е выд., выпр., дап. — Мінск : Бел. навука, 2003. — 239 с.
У першавыданні першага (1968) манаграфічнага нарыса, прысвечанага вядомаму беларускаму пісьменніку і вучонаму М.І. Гарэцкаму, вызначаюцца асаблівасці яго светапогляду, мастацкага стылю і індывідуальнай творчай манеры. Сучаснасць твору надае таксама артыкул “Аплачана жыццём”, змешчаны ў гэтым выданні. Ён ахоплівае тыя творы, якія не закрануты ў папярэдняй кнізе. У працы аналізуецца дакастрычніцкая творчасць і творчасць савецкага часу.
|

Гарэцкі, М. Успаміны, артыкулы, дакументы / склад. А.С. Ліс, І.У. Саламевіч; бібліягр. паказальнік і камент. І.У. Саламевіча. — Мінск : Маст. літ., 1984. — 366 с., 8 л. іл.
Друкуюцца ўспаміны людзей, якія асабіста ведалі класіка беларускай літаратуры М. Гарэцкага, працавалі ці сустракаліся з ім у розныя гады яго жыцця.
Значнае месца ў зборніку займаюць дакументы, бібліяграфічныя матэрыялы, лісты і літаратурна-крытычныя артыкулы М. Гарэцкага, а таксама бібліяграфічны спіс друкаваных твораў і артыкулаў даследчыкаў яго творчасці.
|

Гарэцкі Р. Ахвярую сваім “я”… (Максім і Гаўрыла Гарэцкія). — Мінск : Беларуская навука, 1998. — 287 с.: іл. — (Серыя “Людзі беларускай навукі”).
Гэта кніга з серыі “Людзі беларускай навукі” прысвечана жыццю і дзейнасці братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх — вядомых дзеячаў нацыянальнага адраджэння Беларусі. Прыведзены архіўныя матэрыялы КДБ пра іх арышты.
|

Гарэцкі, Р. Браты Гарэцкія / Радзім Гарэцкі. – Мінск : Медысонт, 2008. – 344 с., [24] с.іл. — [Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі Беларусі; кн.1].
Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ХХ стагодзя братоў Гарэцкіх : Максіма Іванавіча, Гаўрылы Іванавіча.
|

Гарэцкі, Р. Вечна жыве Беларусь! : артыкулы, інтэрв’ю, замалёўкі / Радзім Гарэцкі. — Мінск : “Беларускі кнігазбор”, 2003. — 144 с.
У кнізе сабраны артыкулы, выступленні, інтэрв’ю акадэміка Р.Г. Гарэцкага за апошнія пяць гадоў. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх - роздум пра дзяржаўнасць, незалежнасць, дэмакратыю, нацыянальнае адраджэнне Беларусі, становішча беларускай мовы, развіцце культуры, навукі, адукацыі, успаміны і нарысы пра дзеячаў навукі, а таксама абразкі і кароткія мініяцюры розных гадоў.
|

Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць :(прысвячаецца 100-годдзю выхаду ў свет аповесці «Дзве душы» і 90-годдзю афіцыйнага надання Гаўрылу Гарэцкаму звання акадэміка Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі) : матэрыялы ХХVІІ Гарэцкіх чытанняў, Мінск, 14 чэрвеня 2019 г. / Дзярж. музей гісторыі бел. літ., Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх, Цэнтр даследав. бел. культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; рэдкал.: Р. Гарэцкі (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск : РІВШ, 2019. – 154 с.
У зборніку прыведзены даклады і выступленні ўдзельнікаў ХХVІІ Гарэцкіх чытанняў, якія прысвечаны жыццю і творчасці выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ХХ стагоддзя братоў Гарэцкіх: класіка беларускай літаратуры, пісьменніка, літаратуразнаўцы, крытыка, рэдактара-выдаўца, мовазнаўцы, фалькларыста, педагога, публіцыста, грамадскага дзеяча Максіма Іванавіча і аднаго з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук, эканаміста, дэмографа, географа, геолага, археолага, грамадскага дзеяча, акадэміка Гаўрылы Іванавіча. Адрасаваны шырокаму колу чытачоў.
|

Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць : матэрыялы ХІІ Гарэцкіх чытанняў (Мінск, 4 мая 2004 г.) / рэдкал.: Р. Гарэцкі і інш. — Мінск : 2005. — 95 с.
У матэрыялах прыведзены даклады, паведамленні і выступленні літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, педагогаў, музейных супрацоўнікаў, навукоўцаў, якія ўдзельнічалі ў 12 Гарэцкіх чытаннях 4 мая 2004 г., прысвечанных жыццю і творчасці выдатных сыноў Беларусі: Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх. Тэксты падаюцца такімі, як яны дасланы аўтарамі.
|

Максім і Гаўрыла Гарэцкія і спадарожніцы іх жыцця і творчай дзейнасці : матэрыялы XIV Гарэцкіх чытанняў (прысвячаюцца Году Маці) (Мінск, 8 чэрвеня 2006 г.) / рэдкал.: Р. Гарэцкі (адк.рэд.) [і інш.] . — Мінск: 2007. — 176 с.
Зборнік складаюць даклады і выступленні ўдзельнікаў 14 Гарэцкіх чытанняў, прысвечаных жыццю і творчай дзейнасці класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага і яго брата — геолага і эканаміста акадэміка Гаўрылы Гарэцкага, а таксама спадарожніцам іх жыцця: маці Ефрасінні Міхайлаўне, Леаніле Усцінаўне Чарняўскай-Гарэцкай, Ларысе Восіпаўне Парфяновіч-Гарэцкай і Галіне Максімаўне Гарэцкай. У зборнік уключаны артыкулы, прысвечаныя светлай памяці Галіны Максімаўны, яе некаторыя лісты, апавяданне Максіма Гарэцкага “Асілак”, якое ў зборах твораў пісьменніка не друкавалася. Матэрыялы будуць карысныя даследчыкам, выкладчыкам, студэнтам і ўсім тым, хто цікавіцца жыццём і творчасцю братоў Гарэцкіх.
|

Максім Гарэцкі - жыццё і творчасць: метадычныя матэрыялы і парады ў дапамогу прапагандыстам кнігі : (да 100-годдзя з дня нараджэння) / аўт.-склад.: У.М. Ліўшыц, Е.П. Зеньковіч, Т.І. Скікевіч, М.М. Студнёва. — Магілёў, 1993. — 32 с.
|

Мушынскі, М. Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі : жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага / М.Мушынскі; навук. рэд. А.М. Макарэвіч. — Мінск : Беларуская навука, 2008. — 510 с.
У кнізе разглядаецца драматычны жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры М. Гарэцкага, выдатнага майстра слова, дзеяча-адраджэнца, асветніка, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы, айчынага літаратуразнаўства і крытыкі, выдаўца, публіцыста, ацэньваецца яго роля ў станаўленні нацыянальнай свядомасці, развіцці беларускай думкі і культуры.
Выданне падрыхтавана да 115-й гадавіны з дня нараджэння пісьменніка.
|

Ліўшыц, У.М. Літаратурны музей Максіма Гарэцкага : кароткі даведнік / У.М. Ліўшыц. — Орша, 1997. — 72 с, іл.
Брашура знаёміць з літаратурным музеем Максіма Гарэцкага — класіка беларускай літаратуры. Музей працуе з 1993 года ў вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
|

Чыгрын, І.П. Паміж былым і будучым : проза М. Гарэцкага / І.П.Чыгрын. — 2-е выд., выпр. — Мінск : Беларуская навука, 2003. — 166 с.
Кніга прысвечана даследванню шляхоў станаўлення творчай індывідуальнасці класіка беларускай літаратуры М. Гарэцкага. Ён прыйшоў у літаратуру ў перыяд станаўлення беларускай прозы як мастацкага слова. Творчасць яго пазначана трагічнасцю лёсу самаго аўтара.
|

Адамовіч, А. “Браму скарбаў сваіх адчыняю...” / Алесь Адамовіч. – Мінск : Выдавецтва БДУ імя У. І. Леніна, 1980. – 224 с. : іл.
Кніга прысвечана даследаванню жыццёвага і творчага шляху класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага, аналізу яго твораў.
Чалавечы і пісьменніцкі воблік, шлях Максіма Гарэцкага мелі нечаканы працяг – ужо пасля яго смерці. Пісьмы Леаніда Гарэцкага з фронту – пацвярджэнне і вышэйшая ацэнка жыцця Гарэцкага-бацькі – змешчаны ў канцы кнігі.
|

Гарэцкі, Р. Жыццёвы меланж : публіцыстычныя артыкулы, лірычныя замалёўкі, мініяцюры, эсэ / Радзім Гарэцкі. – Мінск : Кнігазбор, 2013. – 648 с. : іл.
Акадэмік Радзім Гарэцкі, навуковец у галіне геалагічных навук і грамадскі дзеяч, прапануе для шырокага кола чытачоў напісаную ў апошнія двадцаць гадоў публіцыстыку і розныя жанры лірычнай прозы, якія сумесна складаюць своеасаблівую знешнюю жанравую форму – “жыццёвы меланж”. Гэтыя творы ўзніклі ў выніку думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у краіне і свеце, юбілеяў і страт сяброў і блізкіх людзей (у тым ліку вядомых дзеячаў літаратуры, культуры, навукі), успамінаў пра жыццё і дзейнасць бацькі і дзядзькі – братоў Гаўрылы і Максіма Гарэцкіх, родных, некаторых момантаў асабістага жыцця і інш.
|

Дасаева, Т. М. Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага / Т М. Дасаева ; акадэмія навук Беларусі, інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. – Мінск : Навука і тэхніка, 1993. – 87 с.
У кнізе мовай дакументаў, успамінаў у храналагічнай паслядоўнасці ўзнаўляюцца найбольш значныя факты з жыцця і творчасці, грамадскай дзейнасці Максіма Гарэцкага.
Разлічана на шырокае кола чытачоў.
|

Ліўшыц, У. Максім Гарэцкі: сцежкамі жыцця (да 125-годдзя з дня нараджэння) / Уладзімір Ліўшыц. – Горкі : БДСГА, 2018. – 180 с. : іл.
На аснове архіўных матэрыялаў, успамінаў родных і знаёмых, апуюлікаваных крыніц апавядаецца пра жыццёвы і творчы шлях, пра тыя мясціны, дзе жыў і працаваў класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі – выхаванец і выкладчык Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Разлічана на шырокую чытацкую аўдыторыю.
|

Максім Гарэцкі.Вернасць высокім ідэалам : успаміны, аповесці, апавяданні, запіскі / укладанне Радзіма Гарэцкага і Віктара Шніпа ; мастак Усевалад Свентахоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 319 с. : іл.
У кннігу ўвайшлі успаміны родных Максіма Гарэцкага і сучаснікаў класіка беларускай літаратуры, якія добра ведалі яго, а таксама выбраныя аповесці, апавяданні і запіскі. Кніга багата ілюстравана і выдаецца ў падарункавым фармаце да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага.
|

Марціновіч, А. Брама, адчыненая ў вечнасць: дзецям пра Максіма Гарэцкага : нарысы / Алесь Марціновіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – 206 с. – (Гісторыя ў асобах).
Гэтая першая мастацкая біяграфія класіка нацыянальнай літаратуры Максіма Гарэцкага адносіцца да самых выдатных прадстаўнікоў беларускага прыгожага пісьменства. Ён годна працягвае спіс волатаў нацыянальнага духу, у першых шэрагах якога стаяць Максім Багдановіч, Якуб Колас, Янка Купала. Выданне кнігі прымеркавана да 120-годдзя з дня нараджэння М. Гарэцкага.
|

Гарэцкія чытанні : тэзісы дакладаў і паведамленняў / Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, Аддзел культуры Горацкага райвыканкама, Горацкі гісторыка-этнаграфічны музей ; рэдкалегія: У. Ліўшыц (адказны рэдактар) [і інш]. – Горкі, 1992. – 104 с.
|

Гарэцкія чытанні : матэрыялы дакладаў і паведамленняў, г. Магілёў, 17-19 лютага 1994 г. / Аб’яднанне дзяржаўных літаратурных музеяў Рэспублікі Беларусь, Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, Горацкі гісторыка-этнаграфічны музей ; рэдкалегія: У. Ліўшыц (адказны рэдактар) [і інш]. – Мінск, 1994. – Ч. 1. – 152 с.
|

Гарэцкія чытанні : матэрыялы дакладаў і паведамленняў, г. Магілёў, 17-19 лютага 1994 г. / Аб’яднанне дзяржаўных літаратурных музеяў Рэспублікі Беларусь, Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, Горацкі гісторыка-этнаграфічны музей ; рэдкалегія: У. Ліўшыц (адказны рэдактар) [і інш]. – Мінск, 1994. – Ч. 2. – 118 с.
Універсальны характар творчай спадчыны класіка беларускай літаратуры, вучонага і педагога М. І. Гарэцкага аб’яднаў у гэтых матэрыялах даклады і паведамленні літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, педагогаў, музейных і бібліятэчных супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў ІІІ Гарэцкіх чытаннях 17-19 лютага 1994 г. у Магілёве. У прадстаўленых імі матэрыялах разглядаюцца многія пытанні жыцця і творчасці М. І. Гарэцкага, методыка выкладання яго твораў у вузах і школах.
|

Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць : матэрыялы XVІІІ Гарэцкіх чытанняў (прысвячаюцца 110-годдзю з дня нараджэння Гаўрылы Гарэцкага), Мінск, 11 чэрвеня 2010 г. / Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ; рэдкалегія: Я. Аношка, Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) [і інш]. – Мінск : 2010. – 178 с.
У зборніку прыведены даклады і выступленні ўдзельнікаў ХVІІІ Гарэцкіх чытанняў, якія прысвечаны жыццю і творчасці выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ХХ стагоддзя братоў Гарэцкіх: рэдактара-выдаўца, мовазнаўца, фалькларыста, педагога, публіцыста, грамадскага дзеяча Максіма Іванавіча і аднаго з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук, эканаміста, дэмографа, географа, геолага, археолага, грамадскага дзеяча, акадэміка Гаўрылы Іванавіча. Для масавага чытача. Тэксты пададзены ў аўтарскай рэдакцыі.
|

Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць : матэрыялы XІХ Гарэцкіх чытанняў (праблемы выдання спадчыны), Мінск, 18 лютага 2011 г. / Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ; рэдкалегія: Я. Аношка, Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) [і інш]. – Мінск : 2011. – 264 с.
У зборніку прыведены даклады і выступленні ўдзельнікаў ХІХ Гарэцкіх чытанняў, якія прысвечаны жыццюі творчасці выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ХХ стагоддзя братоў Гарэцкіх: рэдактара-выдаўца, мовазнаўца, фалькларыста, педагога, публіцыста, грамадскага дзеяча Максіма Іванавіча і аднаго з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук, эканаміста, дэмографа, географа, геолага, археолага, грамадскага дзеяча, акадэміка Гаўрылы Іванавіча. Для масавага чытача. Тэксты пададзены ў аўтарскай рэдакцыі.
|

Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць : матэрыялы XХ Гарэцкіх чытанняў, Мінск, 14 чэрвеня 2012 г. / Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ; рэдкалегія: Я. Аношка, Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) [і інш]. – Мінск : 2012. – 140 с. : іл.
У зборніку прыведены даклады і выступленні ўдзельнікаў ХХ Гарэцкіх чытанняў, якія прысвечаны жыццю і творчасці выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ХХ стагоддзя братоў Гарэцкіх: рэдактара-выдаўца, мовазнаўца, фалькларыста, педагога, публіцыста, грамадскага дзеяча Максіма Іванавіча і аднаго з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук, эканаміста, дэмографа, географа, геолага, археолага, грамадскага дзеяча, акадэміка Гаўрылы Іванавіча. Для масавага чытача. Тэксты пададзены ў аўтарскай рэдакцыі.
|

Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць (прысвячаецца літаратурна-мастацкай і навуковай дзейнасці братоў Гарэцкіх) : матэрыялы XХV Гарэцкіх чытанняў, Мінск, 22 чэрвеня 2017 г. / Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх, Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ; рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) [і інш]. – Мінск, РІВШ : 2017. – 194 с.
У зборніку прыведены даклады і выступленні ўдзельнікаў ХХV Гарэцкіх чытанняў, якія прысвечаны жыццю і творчасці выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ХХ стагоддзя братоў Гарэцкіх: рэдактара-выдаўца, мовазнаўца, фалькларыста, педагога, публіцыста, грамадскага дзеяча Максіма Іванавіча і аднаго з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук, эканаміста, дэмографа, географа, геолага, археолага, грамадскага дзеяча, акадэміка Гаўрылы Іванавіча.
Адрасаваны шырокаму колу чытачоў.
|