Максім Іванавіч Гарэцкі
(1893 - 1938)

18.02.1893 – ў вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні нарадзіўся Максім Іванавіч Гарэцкі.
1901-1903 – М.Гарэцкі вучыцца грамаце ў пачатковай школе, якая знаходзілася ў суседняй вёсцы Вялікая Багацькаўка.
1903-1905 – працягвае вучобу ў царкоўна-прыходскай школе ў сяле Вольшы Аршанскага павета.
1905-1908 – вучыцца ў той жа школе, толькі ўжо ў настаўніцкіх класах, пасля заканчэння якіх атрымоўвае права быць настаўнікам і вучыць грамаце вясковых дзяцей.
1909-1913 – вучыцца ў Горацкім каморніцка- агранамічным вучылішчы;
1913 г. у газеце “Наша Ніва” пад псеўданімам Максім Беларус друкуецца першае апавяданне “У лазні”.
1913 – жыве ў Вільні; працуе каморнікам; у “Нашай ніве” друкуюцца апавяданні “Роднае карэнне”, “Стогны душы”, “У панскім лесе”, “Страхаццё” і інш.
1914 – на абавязковай вайсковай службе, а калі пачалася І сусветная вайна з Германіяй, удзельнічае ў баях; быў цяжка паранены; знаходзіцца на лячэнні ў розных шпіталях; амаль месяц жыве ў М. Багацькаўцы; з друку выходзіць першы зборнік апавяданняў “Рунь”.
1915 – М.Гарэцкі далечваецца ў Маскве; працуе чарцежнікам, потым зноў на пазіцыях.
1916 – пасланы на вучобу ў Паўлаўскае ваеннае вучылішча г.Петраграда; напісана шмат апавяданняў, сярод іх: “Маці”, “Літоўскі хутарок”, “Генерал”, “На этапе”, “Асілак” і інш.
1916-1917 – зноў на фронце (на Піншчыне), там сустракае Лютаўскую рэвалюцыю.
1917 – цяжка захварэў, лечыцца ў Арле, у Маскве, у Жалезнаводску; дэмабілізаваны з вайсковай службы.
1918 – жыве ў Смаленску, друкуецца ў “Вольнай Беларусі”, “Дзянніцы”, “Известиях Смоленского Совета”; працуе ў газеце “Звязда”; піша аповесць “Дзве душы”; разам з братам Г.Гарэцкім выдае “Руска-беларускі слоўнік”.
1919 – М. Гарэцкі жыве ў Вільні, працуе выкладчыкам на беларускіх настаўніцкіх курсах і адначасова ў Віленскай гімназіі; у ліпені ажаніўся з настаўніцай Леанілай Усцінаўнай Чарняўскай.
1920-1921 – выйшлі першае і другое выданні “Гісторыі беларускай літаратуры”, апавяданні “У 1920 годзе”, “Апостал” і інш.
1921 – у сям’і Максіма Іванавіча і Леанілы Усцінаўны нарадзілася дачка Галіна, 1922 – сын Леанід.
1922, студзень – першы арышт; М.Гарэцкі знаходзіцца ў Лукішскай турме, з якой у лютым высылаецца з Вільні; у ліпені яго паўторна арыштоўваюць і дастаўляюць ў Вільню, дзе знаходзіцца пад вартаю каля трох тыдняў, пасля чаго выпускаюць пад заклад; выходзяць з друку драматычныя абразкі “Чырвоныя ружы”.
1923 – пераязджае ў Мінск; працуе на рабфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
1924 – надрукавана трэцяе “пераробленае і дапоўненае разглядам вуснае паэзіі” выданне “Гістрыі беларускай літаратуры”.
1925 – узначальвае Слоўнікавую камісію Інбелкульта; чытае лекцыі па гісторыі беларускай мовы і літаратуры.
1926-1927 – жыве ў Горках, працуе выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў сельскагаспадарчай акадэміі; выходзіць з друку дакументальная мастацкая кніга “На імперыялістычнай вайне” і зборнік апавяданняў “Досвіткі”.
1928-1930 – пераязджае жыць і працаваць ў Мінск, прызначаны вучоным спецыялістам Інстытута навуковай мовы Інбелкульта; займаецца перакладамі мастацкай прозы; выходзяць з друку кнігі “Маладняк” – за 5 гадоў. 1923-1928 г.г.”, “Народныя песні з мелодыямі”, аповесць “Ціхая плынь”, цыкл апавяданняў “Сібірскія абразкі”;
1930 – М.Гарэцкага другі раз арыштоўваюць і ён адбывае тэрмін зняволення ў Пінскай турме.
1931–1935 – па справе “Саюза вызвалення Беларусі” рашэннем калегіі АДПУ М.Гарэцкі быў высланы на 5 гадоў у Кіраў (былая Вятка); працуе чарцежнікам, тэхнікам;
1932 – да яго пераязджае жонка з дзецьмі; піша раман “Віленскія камунары”, аповесць “Камароўская хроніка”.
1936 – пасля заканчэння тэрміну ссылкі пераязджае ў Пясочню і працуе выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе.
1937 - М.Гарэцкі арыштаваны і высланы ў Комі АССР.
5.01.1938 – адбылося паседжанне надзвычайнай тройкі, якая пастанавіла: “Горецкого Максима Ивановича расстрелять. Лично ему принадлежащее имущество конфисковать”.
10.02.1938 – у 15.00 М.Гарэцкі быў расстраляны.
1959 – М.Гарэцкі рэабілітаваны.
1993 – Горацкай раённай бібліятэцы з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка прысвоена імя Максіма Іванавіча Гарэцкага.