Творы М.Гарэцкага
з фонду Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Гарэцкага

 

 

Гарэцкі, М. Збор твораў : у 4-х т. Т. 1 : апавяданні / аўтар прадмовы А. Адамовіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 446 с., 4 л. іл. парт.
Збор твораў вядомага беларускага пісьменніка, вучонага, крытыка, публіцыста, аднаго з заснавальнікаў беларускай мастацкай прозы М.І. Гарэцкага – найбольш поўнае навукова каменціраванае выданне яго спадчыны.
Гарэцкі, М. Збор твораў : у 4-х т. Т. 2 : аповесці, драматычныя абразкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. – 416 с., 4 л. іл.
Другі том складаюць аповесці “У чым яго крыўда?”, “Меланхолія”, “Ціхая плынь” і драматычныя абразкі.
Гарэцкі, М. Збор твораў : у 4-х т. Т. 3 : На імперыялістычнай вайне; Віленскія камунары. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. – 399 с., 4 л. іл.
Трэці том Збору твораў вядомага беларускага пісьменніка склалі Запіскі “На імперыялістычнай вайне” і раман “Віленскія камунары”.
Гарэцкі, М. Збор твораў : у 4-х т. Т. 4 : Камароўская хроніка : аповесць, летапіс жыцця і творчасці. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. – 384 с., 4 л. іл.
У чацвёрты том уваходзяць “Камароўская хроніка”, “Летапіс жыцця і творчасці” М.Гарэцкага, даецца гісторыка-літаратурны і тэксталагічны каментарый да гэтага твора. “Камароўская хроніка” – ўнікальная з’ява ў беларускай літаратуры, як па жанру, па задуме, так і па ахопу падзей і з’яў народнага жыцця.

Гарэцкі, М. Дзве душы : аповесць / Максім Гарэцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 109 с.
Заможны памешчык Абдзіраловіч, аўдавелы пасля трагічнага выпадку, давярае свайго малога Ігналіка карміліцы. А тая, жадаючы лепшай долі свайму дзіцяці, пераменьвае немаўлят. Пасля абодва – Ігнат і Васіль – праходзяць праз рэвалюцыю, грамадзянскую вайну. Пры гэтым асаблівая аўтарская ўвага скіравана на светабачанне Ігната Абдзіраловіча, які пакутуе ад раздваення душы – у рэчах, простых на першы погляд, бачыць палярныя бакі і разрываецца паміж процілегласцямі, не ведаючы, да якога берага прыстаць.

Гарэцкi, М. Рунь : рэпрынтнае выдане : [апавяданні] / Максім Гарэцкі ; [пасляслоўе Д. Бугаева]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 143 с.

Гарэцкі, М. Дзве душы : аповесць / Максім Гарэцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 109 с.
Дакладная копія першага зборніка апавяданняў М. Гарэцкага, выдадзенага ў 1914 годзе Беларускім выдавецкім таварыствам у Вільні. Надрукаваная ў друкарні Марціна Кухты. Зборнік вылучаецца глыбінёй і багаццем думак, моўным хараством і дасканаласцю, уносіць вялікі ўклад у беларускую літаратуру. Гэта лірыка-спавядальная кніга, у якой аўтар задумваўся над праблемамі чалавечага існавання, зла і дабра, цемры і святла, радасці і гора.

Гарэцкі, М. Творы: [апавяданні, аповесці, драматургія, публіцыстыка] / Максім Гарэцкі ; навуковы рэдактар А. Я. Гарадніцкі; [укладанне і каментары Т. Голуб] ; Інстытут літаратуразнаўства імя Я. Купалы НАН Беларусі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. – Т. 12. – 932 с. – (Залатая калекцыя беларускай літаратуры).
У гэтай кнізе аднаго з выдатнейшых дзеячаў у гісторыі беларускай культуры Максіма Гарэцкага (1893-1938) чытач знойдзе лепшае з творчай спадчыны цікавага і непаўторнага беларускага пісьменніка, які ўзбагаціў нашу літаратуру глыбокай сацыяльнай і філасофскай праблематыкай, багатым інтэлектуальна-духоўным зместам, культурай псіхалагічнага аналізу, разнастайнасцю жанравых і кампазіцыйна-сюжэтных пошукаў.

Гарэцкі, М. Выбранныя творы : у 2-х т. Т. 1 : Апавяданні і драматычныя абразкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1973. – 514 с., 1 л. іл.
У першы том выбранных твораў М. Гарэцкага ўключаны апавяданні, замалёўкі, п'есы, напісаныя аўтарам у дарэвалюцыйны час і ў пачатку 20-х гадоў.
Гарэцкі, М. Выбранныя творы : у 2-х т. Т. 2 : Апавяданні і драматычныя абразкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1973. – 514 с., 1 л. іл.
У другі том выбранных твораў М. Гарэцкага ўвайшлі аповесці, дакументальна-мастацкія запіскі і раман, напісаныя аўтарам у дарэвалюцыйны і савецкі час.

Горецкий, М. Избранное : Повести, роман-хроника. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1989. – 544 с.

В книгу "Избранное" вошли лучшие произведения классика белорусской советской литературы Максима Горецкого, известного культурного деятеля, ученого, писателя – цикл повестей, объедененных одним героем и общим идейным замыслом, а так же историко-революционный роман "Виленские коммунары".

Гарэцкі, М. І. Творы / Максім Гарэцкі ; [укладанне і каментары Т. Голуб] ; навуковы рэдактар У. В. Гніламедаў. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. - 932 с.. - (Залатая калекцыя беларускай літаратуры) ББК 84(4Беі)

У 12-ты том серыі "Залатая калекцыя беларускай літаратуры" ўвайшлі найлепшыя творы вядомага айчыннага пісьменніка, крытыка, публіцыста, драматурга Максіма Гарэцкага. Ягонае жыццё і творчасць - прыклад самаадданасці, нескаронасці, непадуладнасці рэпрэсіям, вернасці сабе і высокім ідэалам.

Гарэцкі, М. Выбраныя творы: [проза, драматургія, публіцыстыка] / Максім Гарэцкі ; [укладанне Р. Гарэцкага і Т. Голуб ; прадмова і каментарый Т. Голуб]. – Мінск : Кнігазбор, 2009. – 637 с., [4] л. іл. – (Беларускі кнігазбор).

Кнігу класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893-1938) склалі найлепшыя яго апавяданні, аповесці, драматычныя, дакументальна-мастацкія і публіцыстычныя творы. Асобныя з іх друкуюцца ўпершыню.

Гэта – юбілейны, пяцідзесяты, том вялікага кніжнага праекта "Беларускі кнігазбор".

Гарэцкі, М. Віленскія камунары : раман-хроніка / Максім Гарэцкі. – Мінск : Беларусь, 1965. – 356 с., іл.

Рaмaн Мaкciмa Гapэцкaгa "Вiлeнcкiя кaмyнapы" (1931-1932) нaлeжыць дa бyйныx здaбыткaў бeлapycкaй paмaнicтыкi, ycёй нaцыянaльнaй пpoзы.

"Віленскія камунары" – раман гістарычны. Аўтар адлюстраваў адзін з найбольш важных і рашаючых этапаў у барацьбе беларускага і літоўскага народаў за перамогу сацыялістычнай рэвалюцыі. Ён апісаў рэальныя гістарычныя падзеі, паказаў сапраўдных удзельнікаў.

Гарэцкі, М. Гісторыя беларускае літаратуры / Максім Гарэцкі ; укладальнік Тарэза Голуб. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. – 479 с. : іл.

Класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі (1893-1938) пакінуў па сабе не толькі некалькі тамоў літаратурна-мастацкай спадчыны (проза, публіцыстыка, драматургія), але і не менш цікавыя і значныя літаратурна-крытычныя і навуковыя працы. У чарговую кнігу з серыі “Спадчына” ўключана “Гісторыя беларускае літаратуры”, якая на працягу першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя служыла адзіным падручнікам для сярэдняй і вышэйшай школы. Даследаванне вылучаецца тонкасцю назіранняў, уменнем разглядаць літаратурныя з’явы на шырокім фоне, вобразнасцю і даходлівасцю выкладу.

Гарэцкі, М. Дзе душы : аповесць / Максім Гарэцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – 110 с.

Заможны памешчык Абдзіраловіч, аўдавелы пасля трагічнага выпадку, давярае свайго малога Ігналіка карміліцы. А тая, жадаючы лепшай долі свайму дзіцяці, пераменьвае немаўлят. Пасля абодва – Ігнат і Васіль – праходзяць праз рэвалюцыю, грамадзянскую вайну. Пры гэтым асаблівая аўтарская ўвага скіравана на светабачанне Ігната Абдзіраловіча, які пакутуе ад раздваення душы – у рэчах, простых на першы погляд, бачыць палярныя бакі і разрываецца паміж процілегласцямі, не ведаючы, да якога берага прыстаць.

Гарэцкі, М. Дзве душы ; Панская сучка : аповесці ; Вясна ; Рускі: апавяданні / Максім Гарэцкі. Вязьмо : раман : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Міхась Зарэцкі ; [мастак С. М. Харытонаў]. – Мінск : Юнацтва, 1992. – 430 с., іл. – (Школьная бібліятэка).

Аповесць М.Гарэцкага “Дзве душы” (1919) была прадстаўлена нашаму сучасніку толькі ў 1989 годзе.

У цэнтры рамана М. Зарэцкага “Вязьмо” – образ секретаря партячейкі Сымона Карызны. Пісьменнік выносіць рашучае асуджэнне эпохе сталінізму.

Гарэцкі, М. Дзве душы : аповесці, апавяданні / Максім Гарэцкі. Запіскі Самсона Самсуя : раман / Андрэй Мрый : [для старэйшага школьнага ўзросту] ; [мастак Л. І. Мележ]. – Мінск : Юнацтва, 1997. – 320 с.

У кнігу увайшлі лепшыя творы Максіма Гарэцкага (1893-1939) і А. Мрыя – Андрэя Антонавіча Шашалевіча (1893-1943), напісаныя ў 20-х гадах творцамі аднагодкамі, людзьмі аднолькавага трагічнага лёсу.

Гарэцкі, М. На імперыялістычнай вайне : (Запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйстычнай брыгады Лявона Задумы) / Максім Гарэцкі. Письма с фронта : [для старэйшага школьнага ўзросту] / Леонид Горецкий ; [прадмова і ўкладанне М. Мушынскага ; мастак В. М. Жук]. – Мінск : Юнацтва, 1987. – 175 с. : іл.

У першай частцы кнігі змешчаны дакументальна-мастацкія запіскі “На імперыялістычнай вайне” вядомага празаіка-рэаліста, класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага.

Другая частка ўключае лісты з франтоў Вялікай Айчыннай Вайны, напісаныя сынам пісьменніка Леанідам, які загінуў у 1944 годзе пад Ленінградам. Лісты Леаніда Гарэцкага поўныя глыбокага патрыятызму і духоўнай сілы. Якая характэрна для ўсёй савецкай моладзі.

Гарэцкі, М. Прысады жыцця : апавяданні, аповесці / Максім Гарэцкі ; [укладанне Т. Голуб]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 479 с. – (Беларуская проза ХХ стагоддзя).

У кнігу класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893-1938) увайшлі апавяданні, аповесці "У чым яго крыўда?", "Меланхолія", "Ціхая плынь" і дакументальна-мастацкія запіскі "На імперыялістычнай вайне"

Горецкий, М. Избранное повести, роман-хроника : перевод с белорусского / Максим Горецкий ; [составитель, вступительная статья и комментарии М. И. Мушинского]. – Минск : Мастацкая літаратура, 1989. – 544 с. – (Белорусская проза).

В книгу «Избранное» вошли лучшие произведения классика белорусской советской литературы Максима Горецкого (1893-1939), известного культурного деятеля, ученого, писателя – цикл повестей, объединенных одним героем и общим идейным замыслом, а также историко-революционный роман «Виленские коммунары».

Горецкий, М. Красные розы : избранное / Максим Горецкий ; перевел с белорусского Л. Соловей. – Минск : Мастацкая літаратура, 1976. – 496 с.

В книгу избранных произведений талантливого представителя белорусской литературы 20-30-х годов Максима Горецкого вошли лучшие его рассказы, повесть “Меланхолия” и художественно-документальные записки “На империалистической войне”.