Маслакоўскі філіял Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея

Адкрыты ў 1991 г. як калгасны музей. Ініцыятарам яго стварэння стаў былы старшыня калгаса «Шлях Леніна» Ігнат Елісеевіч Мядзведзеў. Фактычна ён стаў і першым дырэктарам музея.
Музей займаў тры паверхі. Трэці паверх быў аддадзены пад карцінную галерэю. На другім паверсе размяшчаліся экспанаты, у якіх была адлюстравана ўся гісторыя калгаса. У спецыяльным раздзеле – дзень учарашні – прадстаўлены курная хаціна і той няхітры дамашні скарб, з якога складаўся побыт чалавека на рубяжы XІХ і ХХ стст. А вёска будучыні прадстаўлена спецыяльнымі дыярамамі музея.
У сувязі з няпростым эканамічным становішчам, Горацкім райвыканкамам у лістападзе 2008 г. было прынята рашэнне размясціць у будынку музея Маслакоўскую ўчастковую бальніцу, а музей закрыць.
Музейныя экспанаты пераехалі ў Маслакоўскую сярэднюю школу.
Кіраўнікі: Мядзведзеў І. Е. (з 2001 г.), Шылава Л. (з 2006-2008).
Маслакоўскі філіял y друку
1.Гісторыю не выдумаеш : калгасны музей [пра музей калгаса «Шлях Леніна»] // Ленінскі шлях. – 1991. – 15 чэрвеня.
2.Шылава, Л. Сюіта ў фарбах : [у Маслакоўскім філіяле Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея адкрылася выстаўка самадзейнага мастака А. Плоткіна] / Л. Шылава // Ленiнскi шлях. – 1999. – 15 снежня.
3.Шылава, Л. Незвычайная выстава : [у Маслакоўскім музеі экспануецца выстаўка аплікацый з тканіны] / Л. Шылава // Ленiнскi шлях. – 2000. – 1 сакавіка.
4.Шылава, Л. Лазовыя карункi : [аб выстаўцы работ аматарскага аб’яднання «Лазінка» ў Маслакоўскім музеi] / Л. Шылава // Ленінскі шлях. – 2001. – 8 жніўня.
5.Шылава, Л. Госця маслакоўцаў – майстрыха [Шыпіна Людміла Васільеўна] / Л. Шылава // Ленінскі шлях. – 2002. – 23 лістапада
6.Шилова, Л. Мир глазами художника : [о выставке картин художника О. Якимовича в Маслаковском филиале Горецкого историко-этнографического музея] / Л. Шилова // Ленінскі шлях. – 2003. – 22 лютага.
7.Шылава, Л. На суд вяскоўцаў : [у Маслакоўскім музеі адкрылася выстаўка работ горацкай мастачкі Людмілы Аўраменка] / Л. Шылава // Ленінскі шлях. – 2003. – 2 красавіка.
8.Драздоўская, Т. Пісьмы з глыбінкi : [пра няштатнага карэспандэнта газеты «Ленінскі шлях», супрацоўніцу Маслакоўскага музея Людмілу Іванаўну Шылаву] / Т. Драздоўская // Ленінскі шлях. – 2003. – 30 красавіка. – С. 4.
9.Шылава, Л. Хараство сельскага пейзажу : [пра мастака Дыдзікава Віктара Міхайлавіча з в. Душкі] / Л. Шылава // Ленінскі шлях. – 2003. – 10 снежня.
10.Шилова, Л. Картины от Лилии : [о выставке работ Лилии Николаевны Поташко] / Л. Шилова // Ленінскі шлях. – 2005. – 22 кастрычніка.
11.Шылава, Л. Мастак з глыбінкi : [у карціннай галерэі Маслакоўскага філіяла дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў адкрыта выстаўка мастака, выкладчыка гэтай школы Лінкова Аляксея Віктаравіча] / Л. Шылава // Ленінскі шлях. – 2005. – 21 снежня.
12.Шылава, Л. Майстрыха з Напраснаўкi : [у Маслакоўскім музеі адбылася выстаўка работ народнай майстрыхі з в. Напраснаўка Валянціны Іванаўны Кастэнка] / Л. Шылава // Ленінскі шлях. – 2006. – 25 сакавіка. – С. 3.
13.Шылава, Л. Выстава ў Маслаках : [у карціннай галерэі Маслакоўскага філіяла Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея адкрылася выстаўка з фондаў Горацкай карціннай галерэі пад назвай «Беларускі партрэт»] / Л. Шылава // Ленінскі шлях. – 2007. – 24 студзеня. – C. 8.
14.Шылава, Л. Анікавічы : [расказ пра гісторыю вёскі Анікавічы] / Л. Шылава // Ленінскі шлях. – 2007. – 4 красавіка.
15.Шылава, Л. У Маслаках – новыя выставы : [у карціннай галерэі Маслакоўскага музея адкрылася выстаўка мастака-пейзажыста Мікалая Рыжова] / Л. Шылава // Ленінскі шлях. – 2007. – 14 красавіка. – С. 7.
16.Шылава, Л. «Дзеці вайны – дзецям міру» : [пад такой назвай Маслакоўскі музей наладзіў сустэчу школьнікаў Маслакоўскай школы з ветэранам вайны Рыгорам Анісімавічам Марозавым] / Л. Шылава // Ленінскі шлях. – 2007. – 16 мая. – С. 7.
17.Шылава, Л. Шапялёўская дачніца : [расказ пра дачніцу з вёскі Шапялёўка Алу Міхайлаўну Чыжову] /Л. Шылава // Ленінскі шлях. – 2007. –1 верасня.
18.Шылава, Л. Пейзаж для вяскоўца : [у карціннай галерэі Маслакоўскага музея адкрылася выстаўка карцін самадзейнага мастака Л. Г. Сінайскага «Радасць светлая палёту»] / Л. Шылава // Ленінскі шлях. – 2007. – 1 снежня. – С. 2.
19.Шилова, Л. Людмила Шилова, заведующая Маслаковским филиалом Горецкого историко-этнографического музея ... : [заведующая Маслаковским музеем спрашивает на страницах газеты, нужен ли Маслакам музейный филиал? Ситуацию комментирует начальник отдела культуры Горецкого райисполкома И. А. Белякова] / Л. Шилова // Белорусская нива. – 2008. – 7 февраля. – С. 1.
20.Шилова, Л. Чудные мгновения Геннадия Лапетина : [о выставке художника-пейзажиста из Бобруйска Г. А. Лапетина, которая открылась в Маслаковском музее] / Л. Шилова // Ленінскі шлях. – 2008. – 23 лютага. – С. 7.
21.Гармель, И. Порушенная память : [о переселении Маслаковского музея в здание местной школы] / И. Гармель // Белорусская нива. – 2008. – 17 мая. – С. 13.
22.Киммель, О. Больница с историей : [послесловие к переводу Маслаковской сельской больницы в здание краеведческого музея] / О. Киммель // Ленінскі шлях. – 2009. – 28 студзеня. – С. 7.
23.Васильева, Л. «Он памятник себе воздвиг...» : [о бывшем председателе колхоза «Путь Ленина», основателе Маслаковского музея Игнатии Елисеевиче Медведеве] / Л. Васильева // Ленінскі шлях. – 2009. – 28 лістапада. – С. 2.
Маслакоўскі сельскі Дом культуры
Клуб у Маслаках пачаў працаваць у 1944 годзе. Загадваў ім Качуеў.
Маслакоўскі Дом культуры пабудаваны ў 1974 г.

З 1974 па 1979 дырэктарам працаваў Ісаенка Віктар Іванавіч.
У 1979 годзе пры Маслакоўскім СДК дзейнічалі вакальна-інструментальны ансамбль, вакальны гурток, гурток мастацкага чытання і іншыя.У іх займалася каля 30 чалавек. Упершыню быў апрабаваны новы метад арганізацыі культурна-масавай работы ў калгасе – сумесная работа камсамольскай арганізацыі і ўстановы культуры. Першая сумесная задача – абслугоўванне аддаленых населеных пунктаў. Была створана канцэртная брыгада, а таксама прапагандысцкая група, члены якой выступалі з інфармацыяй аб падзеях у свеце і краіне. Камсамольцы разам з супрацоўнікамі СДК аформлялі чырвоныя куткі на жывёлагадоўчых фермах.
У 1982 годзе вакальна-інструментальны ансамбль «Дэбют» Маслакоўскага Дома культуры за высокія паказчыкі ў сацыялістычным спаборніцтве па выніках культмасавай работы, за актыўны ўдзел у аглядзе-конкурсе патрыятычнай і палітычнай песні, прысвечаным Герою Савецкага Саюза Лёню Лорчанка ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі. За паспяховы ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці, прысвечаным 110-годдзю з дня нараджэння Леніна, ансамблю ўручаны Дыплом ІІІ ступені. Мастацкім кіраўніком ансамбля з’яўляўся Аляксандр Уладзіміравіч Белянкоў. У складзе калектыву – дырэктар ДК А. У. Клешчанка, вучні 10 класа Сяргей Субоцька і Вікторыя Лабусава, навучэнец Магілёўскага культасветвучылішча Сяргей Тарасаў. «Дэбют» – часты госць у падшэфных клубах і Дамах культуры з тэматычнымі канцэртамі, вечарамі адпачынку і дыскатэкамі. Акрамя гэтага, калектыў ансамбля – актыўны ўдзельнік калгаснай радыёгазеты.
З 1 жніўня 1979 года і па сённяшні час узначальвае Маслакоўскі СДК Клешчанка Аляксандр Уласавіч. Мастацкі кіраўнік – Турманаў Міхаіл Мікалаевіч.


У СДК працуе 8 клубных фарміраванняў: народны ансамбль “Весялосць”, дзіцячы і дарослы вакальныя гурткі, гурток вакальных спеваў “Дуэт”, дзіцячы тэатральны гурток “Паўлінка”, дарослы тэатральны гурток “Грымата”, аматарскія аб’яднанні “Гаспадыня” і “Рыбачок.”
Сельскі дом культуры ў друку
1.Клешчанка, А. Свецяцца вокны Дома культуры : [Маслакоўскі СДК] / А. Клешчанка // Ленінскі шлях. – 1979. – 20 снежня.
2.Красева, Т. Гучыць над вёскай песня : [Маслакоўскі СДК] / Т. Красева // Ленінскі шлях. – 1983. – 2 жніўня.
3.Клешчанка, А. Не сумуем у вёсцы : [справы Маслакоўскага СДК] / А. Клешчанка // Ленінскі шлях. – 1984. – 28 студзеня.
4.Бардзілоўскі, У. Натхняе на добрыя справы : [аб рабоце Маслакоўскага Дома культуры] / У. Бардзілоўскі // Магілёўская праўда. – 1986. – 5 лютага.
5.Басякоў, І. Было не да суму : [пра свята провадаў зімы ў вёсцы Маслакі] / І. Басякоў // Ленінскі шлях. – 1987. – 4 красавіка.
6.Шылава, Л. Гучалі песні для сяльчан : [у Маслакоўскім СДК прайшоў святочны канцэрт з нагоды прафесіянальнага свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі] / Л. Шылава // Ленінскі шлях. – 1999. – 27 лістапада.
7.Шылава, Л. На сцэне – самадзейныя таленты : [аб адкрыцці занальнага конкурсу калектываў мастацкай самадзейнасці ў Маслакоўскім СДК] / Л. Шылава // Ленінскі шлях. – 2000. – 27 снежня.
8.Шылава, Л. “Цыганачка для вяскоўцаў” : [супрацоўнікамі РЦК і Маслакоўскага ДК быў падрыхтаваны канцэрт для жыхароў Маслакоў] / Л. Шылава // Ленінскі шлях. – 2005. – 30 сакавіка. – С. 1.
9.Шылава, Л. Подых вясны : [пад такой назвай у Маслакоўскім ДК адбыўся святочны канцэрт] /Л. Шылава // Ленінскі шлях. – 2007. – 24 сакавіка.
10.Шилова, Л. Песня о хлебе : [о праздновании в Маслаковском СДК профессионального праздника – Дня тружеников АПК] / Л. Шилова // Ленінскі шлях. – 2007. – 8 снежня. – С. 7.
11.Панкратаў, М. Маслакоўскія “Зажынкі” : [аб свяце “Зажынкі”, якое адбылося ў СВК “Маслакі”] / М. Панкратаў // Ленінскі шлях. – 2009. – 8 жніўня.
12.Иванович, Т. Аншлаг в агрогородках : [о торжественном открытии в агрогородке Маслаки Дома культуры, а в агрогородке Сава – сельского клуба] / Т. Иванович // Ленінскі шлях. – 2009. – 31 снежня. – С. 1.
Маслакоўская сельская аб’яднаная бібліятэка
Першая хата-чытальня ў в. Маслакі была арганізавана ў 1924 годзе, яна размясцілася ў будынку былой воласці. Першым работнікам пры хаце-чытальні быў таварыш Акулаў, у бібліятэку было завезена 400 кніг. У гэты ж час пры ёй стала працаваць школа працоўнай моладзі. Людзі цягнуліся да ведаў, граматы, бралі ў бібліятэцы кнігі.

У 1941 годзе хата-чытальня і кнігі былі спалены. Пасля вызвалення стала наладжвацца жыццё ў в. Маслакі і бібліятэка зноў была адкрыта, але як прыклубная. Яна знаходзілася на прыватнай кватэры з кніжным фондам да 100 кніг. Загадваў ёй Качуеў.
У маі 1952 года на сродкі сельскага Савета арганізавалася сельская бібліятэка і размясцілася ў яго будынку. Фонд фарміраваўся за кошт асабістых кніг, якія перадавалі вучні і настаўнікі. У першыя гады стварэння фонд бібліятэкі налічваў прыкладна 435 асобнікаў. З 1956 года загадвала бібліятэкай Соф’я Пятроўна Северцава. Фонд складаў 1500 экзэмпляраў. Гэта ў асноўным была зношаная мастацкая літаратура, так як кнігі доўгі час знаходзіліся ў карыстанні і перадаваліся адзін аднаму без усялякага ўліку і адказнасці за кнігу. Чытачамі бібліятэкі ў асноўным былі вучні, настаўнікі, служачыя. З калгаснікаў чыталі адзінкі. Бібліятэка займалася давядзеннем кнігі да кожнага магчымага чытача. Усе вучні былі ахоплены бібліятэчным абслугоўваннем. У 1956 годзе чытачоў у бібліятэцы было 112.

Бібліятэка з’яўлялася цэнтрам культуры на сяле. Клуба не было. Днём бібліятэка працавала з чытачамі, а ўвечары праводзіла масавыя мерапрыемствы. Пры бібліятэцы быў арганізаваны калектыў мастацкай самадзейнасці. Праводзіліся канцэрты, тэматычныя вечары, дыспуты, абмеркаванне кніг, афармлялася наглядная агітацыя. Праходзілі шахматна-шашачныя турніры.

На 1 студзеня 1967 года кніжны фонд складаў 7404 экзэмпляры. У дастатковай колькасці было галіновай літаратуры, даведачнай, перыядычных выданняў. З мэтай прапаганды галіновай літаратуры афармляліся кніжныя выставы, рэкамендацыйныя спісы, адкрытыя паліцы, складаліся планы чытання для асобных груп чытачоў. Праводзіліся масавыя мерапрыемствы: гучныя чыткі, гутаркі, агляды, абмеркаванні кніг, дыспуты, тэматычныя вечары, чытацкія канферэнцыі, дзіцячыя ранішнікі. Сельская бібліятэка аказвала дапамогу калгаснай, прыклубнай і сельскаму клубу ў афармленні нагляднай агітацыі, апрацоўцы і растаноўцы кніг, у арганізацыі абслугоўвання чытачоў. З абсталявання ў бібліятэцы было 6 стэлажоў, 2 сталы, 35 стулаў, кніжная вітрына, стэнды, плакаты. Доступ да фонда быў свабодны.
З 20 мая 1969 года загадваць бібліятэкай стала Рабцава Антаніна Максімаўна, настаўніца па адукацыі. Кніжны фонд ужо павялічыўся да 10346 экзэмпляраў, чытачоў было 600. Ад бібліятэкі працавалі 3 пункты выдачы і 3 філіялы: пры бальніцы і ў вёсках Альхоўка і Шапялёўка.



У 1984 годзе ў зону абслугоўвання бібліятэкі ўваходзіла 5 вёсак: Маслакі, Дубовы вугал, Барсукі, Шацілаўка, Міхайлавічы. У 1985 годзе працаваць у бібліятэку прыйшла выпускніца Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума Наталля Анатольеўна Гладзянкова.

Чытачоў у бібліятэцы было 899, выдача складала 16338 экзэмпляраў. Бібліятэка падтрымлівала цесную сувязь з СДК, школьнай, камсамольскай, партыйнай арганізацыямі калгаса «Шлях Леніна». У 1989, пасля закрыцця Альхоўскай сельскай бібліятэкі, яе адзінка была пераведзена ў Маслакоўскую бібліятэку. На яе прызначана Ларыса Рыгораўна Шаўцова.
У 1990 годзе Маслакоўскі сельскі Савет пераязджае ў іншы будынак і бібліятэка займае цалкам усё памяшканне. У будынку быў зроблены рамонт, заменена пячное ацяпленне на электрычнае. Бібліятэка атрымала магчымасць асобна зрабіць абанемент і чытальную залу, кнігасховішча.
З 12 кастрычніка 1991 года ў бібліятэку маладым спецыялістам прыйшла працаваць Дзянісава Валянціна Аляксандраўна. Зона абслугоўвання бібліятэкі – 8 населеных пунктаў, 914 чытачоў, выдача – 16832, наведванні – 9685.

З 2001 года бібліятэка пачала працаваць па комплексна-мэтавай праграме «У свеце казкі» (да 2005 года). Асноўнай мэтай праграмы з’яўлялася фарміраванне ў дзяцей устаноўкі на ўспрыманне шматграннасці свету чалавечых каштоўнасцей, узбагачэнне духоўнага свету дзіцяці, удасканаленне яго маральнага пачатку. У гэтым жа годзе Дзянісава В. А. была ўзнагароджана Ганаровай граматай аддзела культуры за лепшую культурна-асветніцкую работу. З 2003 года бібліятэка пачала аказваць насельніцтву дадатковыя платныя паслугі.


1 сакавіка 2004 года сельскую бібліятэку аб’ядноўваюць са школьнай і пераводзяць у памяшканне школы. Для яе размяшчэння было выдзелена 2 сумежныя класы. Гэты перавод пагоршыў умовы работы бібліятэкі, так як абанемент, чытальная зала і кнігасховішча цяпер знаходзіліся ў адным памяшкання. Пасля аб’яднання фонд налічваў 31421 экзэмпляр, з якіх 4585 – падручнікі.





У 2008 годзе ў ходзе рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Адраджэння і развіцця вёскі» бібліятэка была камп’ютарызавана, падключана да сеткі інтэрнэт.
У 2011 годзе з мэтай экалагічнай асветы дзяцей створаны клуб па інтарэсах «Экаляты». Пасяджэнні клуба праходзяць адзін раз на месяц. Гэта пазнавальныя мерапрыемствы, эка-гульні, гадзіны цікавых паведамленняў.



Па стане на 01.01.2016 г. у бібліятэцы 391 чытач, з якіх дзяцей – 182, кнігавыдача складае 11224 экзэмпляраў, 5946 наведванняў, фонд – 16575. Бібліятэка выпісвае 12 газет і 22 часопісы, аказвае 15 відаў дадатковых платных паслуг. Дзейнічае клуб па інтарэсах «Экаляты», напрамак дзейнасці – экалагічны, колькасць удзельнікаў – 13 дзяцей.
Бібліятэка ў друку
1.Уродаў, С. У калгасе [«Барсукі» Маслакоўскага сельскага Савета] створана бібліятэка / С. Уродаў // Ленінскі шлях. – 1950. – 8 студзеня.
2.Новікаў, Г. У хаце-чытальні : [аб рабоце Маслакоўскай хаты-чытальні і яе загадчыку Булахаву] / Г. Новікаў // Ленінскі шлях. – 1950. – 9 красавіка.
3.У дапамогу ільнаводам : [у Маслакоўскай хаце-чытальні зроблена спецыяльная кніжная вітрына «У дапамогу калгасным ільнаводам»] // Ленінскі шлях. – 1955. – 2 кастрычніка.
4. Бягун, А. Хата-чытальня і бібліятэка павінны працаваць лепш / А. Бягун // Ленінскі шлях. – 1955. – 28 снежня.
5.Шрубок, А. Яны пасябравалі з кнігай : [работа Маслакоўскай сельскай бібліятэкі] / А. Шрубок // Ленінскі шлях. – 1964. – 16 студзеня.
6.Царыкаў, М. Будні сельскай бібліятэкі : [Маслакоўская сельская бібліятэка] / М. Царыкаў // Ленінскі шлях. – 1966. – 8 верасня.
7.Северцава, С. На традыцыях бацькоў : [работа Маслакоўскай бібліятэкі па падрыхтоўцы да святкавання 50-годдзя Савецкай улады] / С. Северцева // Ленінскі шлях. – 1967. – 28 студзеня.
8.Латыпаў, С. Крыніца ведаў і культуры / С. Латыпаў // Ленінскі шлях. – 1972. – 26 верасня.
9.Варсак, Н. Справа за намі : [аб працы клуба і бібліятэкі в. Маслакі] / Н. Варсак // Ленінскі шлях. – 1974. – 12 снежня.
10.Рабцава, А. Рашэнні XXV з’езду КПСС – у жыццё : [аб рабоце Маслакоўскай сельскай бібліятэкі] / А. Рабцава // Ленінскі шлях. – 1976. – 30 верасня.
11.Денисова, В. Во имя сохранения Земли : [о работе Маслаковской объединённой библиотеки по экологическому просвещению] / Валентина Денисова // Горацкі веснік. – 2013. – 5 чэрвеня. – С. 4.
12.Денисова, В. Лето с книгой : [о работе Маслаковской сельской библиотеки в период летних школьных каникул] / Валентина Денисова // Горацкі веснік. – 2014. – 10 верасня. – С. 3.
13.Дзянісава, В. З цікавасцю да беларускай літаратуры : [вопыт Маслакоўскай сельскай бібліятэкі па прапагандзе беларускай літаратуры] / Валянціна Дзянісава // Горацкі веснік. – 2015. – 19 снежня. – С. 2.
Маслаковский комплексный приемный пункт
В деревне работал Дом быта. В настоящее время обслуживанием населения занимается комплексно-приемный пункт.
Кассиром-приёмщицей работает Чернявская Жанна Леонидовна.
Комплексно-приемный пункт оказывает населению следующие виды услуг:
• ремонт мебели;
• ремонт обуви;
• ремонт и пошив одежды;
• парикмахерская;
• фотоуслуги;
• ремонт часов;
• приём заказов в прачечную;
• приём заказов в химчистку одежды и ковровых изделий;
• ритуальные услуги;
• приём заказов на ремонт бытовых машин и приборов;
• приём заказов на ремонт теле-, радиоаппаратуры.

Маслаковское отделение районного узла почтовой связи
1885 год Маслаки – центр волости Горецкого уезда. Среди необходимых в то время учреждений для жизни людей в деревне была почтовая станция. В то время почта размещалось в домах людей, которые ей заведовали. Позже почту переносят в центр деревни, в пристройку дома Николая Ивановича Нестеренки. И только в начале 80-х отделение связи разместилось в отдельном здании, а в 2008 году переезжает в здание жилого многоквартирного дома, размещается на первом этаже.
Много лет заведующим почтой отработал – Босяков В. Н., затем почтой руководила Козлова Мария Ивановна.
С 2001 года начальник отделения – Щачанок Наталья Григорьевна.
Вся работа по обслуживанию населения ведётся в автоматизированном режиме. При отделении связи открыт магазин промышленных товаров.
РУПС агрогородка Маслаки предлагает своим клиентам такие услуги, как:
• выплата пенсий, пособий;
• приём, обработка, пересылка и вручение почтовых отправлений;
• приём, пересылка и оплата денежных переводов;
• предоставление услуг Интернет;
• приём подписки на периодические издания;
• предоставление услуг по ксерокопированию;
• приём, отправка и вручение экспресс – ЕМS – отправлений;
• предоставление услуг по пересылке и выдача заказов по международным и республиканским каталогам;
• прием коммунальных, бюджетных платежей;
• подключение к сети мобильных операторов и приём платежей;
• приём объявлений на размещение их в печатных изданиях;
• реализация маркированной, немаркированной продукции, товаров потребительского спроса;
• реализация лотерейных билетов, БСО, карт экспресс – оплаты.

Маслаковское отделение АСБ «Беларусбанк»
Работает с 1996 года (ранее функционировала сберкасса).
Совершает следующие операции:
• покупка – продажа иностранной валюты;
• обмен и размен иностранной валюты;
• прием и выдача белорусских рублей и иностранной валюты по вкладным (депозитным) и текущим счетам физических лиц;
• выдача наличных денежных средств с использованием банковских пластиковых карточек;
• приём платежей в белорусских рублях и иностранной валюте;
• приём выручки от индивидуальных предпринимателей и других юридических лиц;
• перечисление по поручениям вкладчиков сумм для безналичных расчётов за товары, услуги, коммунальные платежи, кредиты и другие услуги;
• операции с ценными бланками и ценными бумагами;
• продажа лотерейных билетов и выплата выигрышей по ним;
• приём и выплата переводов с использованием системы денежных переводов «Стриж» внутри Республики Беларусь;
• приём и выплата переводов с использованием международной системы денежных переводов VESTERN UNION;
• выдача и погашение сберегательных сертификатов;
• ознакомление клиентов с условиями программы строительных сбережений, составление и выдача рекомендуемого графика накопления денежных средств;
• выдача расчётных чеков и чековых книжек;
• выдача кредитов на потребительские нужды физическим лицам.




















































