Гадзіна з новай кнігай |
25.02.2019 |
21 лютага вучні сярэдняй школы № 2 правялі час з новай кнігай нашай паэткі-зямлячкі Лідзіі Андрэевай «Тут росы бялей…».
Мерапрыемства было прысвечана Году малой радзімы і Дню роднай мовы. І гэта невыпадкова, бо Лідзія Андрэева з вялікай павагай ставіцца да беларускай мовы, свабодна размаўляе на ёй і піша беларускамоўныя творы. На беларускай мове напісана і новая паэма аўтаркі «Тут росы бялей…», якая распавядае чытачу гісторыю Горацкай зямлі. Дарэчы, прэзентацыя кнігі праходзіла ў сценах цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага ў кастрычніку мінулага года.
Час з новай кнігай атрымаўся асабліва цікавым для вучняў, бо на ім прысутнічала сама паэтэса, якая распавяла гісторыю нараджэння свайго твора. Вучні таксама падрыхтаваліся да сустрэчы з паэтэсай: яны выдатна дэкламавалі ўрыўкі з паэмы.
Суправаджала мерапрыемства выстава «Радзіма мая, я цябе ўслаўляю», прысвечаная Дню роднай мовы.