Народныя таленты «Парнаса»

ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ 2018

Народныя таленты «Парнаса»




23.11.2018

22 лістапада ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага адбылася творчая сустрэча, прысвечаная 65-годдзю народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання «Парнас», з удзелам тэатра-студыі «Парадокс» і клуба творчай моладзі «Дэбют».

Літаратурнае аб’яднанне «Парнас» узнікла на базе сельскагаспадарчай акадэміі і выпусціла на літаратурны небасхіл шмат таленавітых зорак. З аб’яднаннем у розны час былі звязаны такія вядомыя ў нас людзі, як Нэлі Тулупава, Уладзімір Ліўшыц, Змітрок Марозаў, Леў Васільеў, Таіда Рэдказубава, Сяргей Кісялёў, Аляксей Багамолаў, Лідзія Андрэева і многія іншыя. Важным накірункам дзейнасці аб’яднання з’яўляецца выданне калектыўных і аўтарскіх зборнікаў, сярод якіх – «Акадэмічны вянок», які налічвае ўжо шэсць выпускаў. Таксама вялікае месца адводзіцца літаратурна-асветніцкай працы: правядзенню творчых літаратурна-музычных вечарын, прэзентацый кніг, сустрэч з паэтамі і пісьменнікамі.

Падрабязней

Падчас мерапрыемства кіраўнік аб’яднання Андрэй Пугач пазнаёміў прысутных са слаўнай гісторыяй «Парнаса», расказаў пра яго былых і новых удзельнікаў. А творчая моладзь з тэатра-студыі «Парадокс» і клуба «Дэбют» на працягу мерапрыемства дэкламавала вершы аўтараў, лёс якіх у розны час быў звязаны з «Парнасам».

Гісторыя аб’яднання цесна звязана з гісторыяй БДСГА. Менавіта таму напачатку мерапрыемства прысутным быў прадэманстраваны відэаролік пра акадэмію. Гэта аказалася вельмі актуальным, бо сярод гасцей сустрэчы было шмат будучых абітурыентаў, якія яшчэ толькі задумваюцца пра выбар будучай «Альма-матар». Самі парнасаўцы адзначаюць, што рэктарат акадэміі аказвае добрую падтрымку «Парнасу», за што яго ўдзельнікі вельмі ўдзячныя і амаль у кожнага з іх можна знайсці прысвячэнне вузу.

Бліжэй пазнаёміцца з творчасцю ўдзельнікаў народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання «Парнас» кожны жадаючы можа ў цэнтральнай бібліятэцы, дзе ёсць усе выпускі «Акадэмічнага вянка».


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина