|
|
З нагоды Года малой радзімы вядомая горацкая паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» Ніна Дзмітрыеўна Кавалёва зрабіла сваім чытачам паэтычны падарунак – зборнік вершаў і абрадаў «Як купалі ў купелі», прэзентацыя якога адбудзецца 1-га снежня ў 13 гадзін у Дзіцячай школе мастацтваў і вакальна-харавога майстэрства.
Імя паэтэсы добра вядома не толькі ў Горках, але і далёка за межамі вобласці. Гэта чалавек вельмі моцнага духу, які, нягледзячы на цяжкі лёс, працягвае жыць, змагацца і дарыць радасць людзям. Лірыка Ніны Кавалёвай іскрыцца дабрынёй і любоўю.
Новы зборнік Ніны Дзмітрыеўны з’яўляецца 23-ім па ліку выданнем у творчай скарбніцы паэтэсы. Кніга «Як купалі ў купелі» прасякнута любоўю да Бацькаўшчыны, малой радзімы, і гэта адчуваецца напрацягу ўсяго аповеду аўтара.
А даведацца больш пра новы зборнік Ніны Кавалёвай вы зможаце на прэзентацыі. Прыходзьце, калі ласка!