Зорка палескага краю. Пісьменнік-юбіляр

Пісьменнік-юбіляр

Зорка палескага краю

20.11.2018

Пачынаецца ўсё з любві,
А інакш і жыць немагчыма.

20 лістапада спаўняецца 70 год з дня нараджэння адной з лепшых беларускіх паэтэс сучаснасці Яўгеніі Янішчыц. Нарадзілася «палеская ластаўка» ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У свой час скончыла філалагічны факультэт БДУ, працавала загадчыцай бібліятэкі, літкансультантам «Сельскай газеты», у рэдакцыі часопіса «Маладосць». У рэспубліканскім друку Яўгенія Янішчыц дэбютавала ў 1964 годзе. Яе паэзія складае такія зборнікі, як «Снежныя грамніцы», «Дзень вечаровы», «Ясельда», «На беразе пляча», «Пара любові і жалю», «Каліна зімы» і іншыя. У 1976 годзе ў Магілёве паэтка трапіла ў аўтамабільную аварыю, якая надоўга прыкавала яе да бальнічнага ложка. Яна так і не здолела перамагчы фізічны боль і пакуты, што паўплывала на яе дэпрэсіўныя настроі ў апошнія гады жыцця. Не стала «палескай ластаўкі» 25 лістапада 1988 года.

Падрабязней

Яўгенія Янішчыц – паэт-лірык, а гэта значыць, што трывогі і радасці свету паўстаюць у яе творах прапушчанымі праз уласнае сэрца. Свет яе паэзіі багаты і шматгранны. Нягледзячы на многія жыццёвыя пакуты, паэзія Я. Янішчыц да канца засталася шчырай, прасветленай, настроенай на чысціню і дабрыню.

У сувязі з юбілеем паэткі бібліятэкі сеткі аформілі выставы і тэматычныя паліцы: «Зорка палескага краю» (Маслакоўская сельская аб’яднаная бібліятэка), «Святло далёкай зоркі» (Красулінская сельская бібліятэка), «Доля мая – нібы гронка любові…» (цэнтральная бібліятэка імя М. Гарэцкага). У Гарской сельскай аб’яднанай бібліятэцы прайшлі громкія чытанні «Паэзія Яўгеніі Янішчыц», падчас якіх бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй паэтэсы і лепшымі ўзорамі яе паэзіі.


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина