Пісьменнік-юбіляр
«Жыццё ў паэзіі»
2017 год для беларускай літаратуры багаты на круглыя даты. Услед за юбілеямі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Міхася Стральцова, Алеся Гаруна, Язэпа Пушчы, Янкі Брыля сёлета мы адзначаем 105-годдзе з дня нараджэння выдатнага паэта, класіка беларускай літаратуры Максіма Танка. Імя гэтага творцы адно з самых яркіх у гісторыі нашай літаратуры. «Паэзія Максіма Танка трывала і неад’емна ўвайшла ў духоўнае жыццё нашага народа – так, як у хату ўваходзіць хлеб надзённы», – пісаў пра выдатнага майстра слова літаратуразнавец Мікола Арочка. І з гэтым нельга не пагадзіцца… Паэзія ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам.