Пісьменнік-юбіляр Янка Брыль

ГОД НАВУКІ 2017

Пісьменнік-юбіляр

«Мастак лірычнай прозы…»

4 жніўня беларуская літаратура адзначыла чарговы юбілей. Менавіта ў гэты дзень 100 гадоў назад нарадзіўся Янка Брыль, народны пісьменнік Беларусі, перакладчык, крытык. З нагоды гэтай круглай даты на абанеменце цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага і ў раённай дзіцячай бібліятэцы былі арганізаваны кніжныя выставы пад агульнай назвай «Мастак лірычнай прозы». На іх прадстаўлены асобныя творы і зборнікі пісьменніка, а таксама літаратура пра жыццё і творчы шлях мастака слова, якая дазволіць бліжэй пазнаёміцца з аўтарам і адкрыць для сябе свет яго лірычнай прозы.

Падрабязней

Нарадзіўся будучы пісьменнік ў Адэсе, сям’і чыгуначніка. У 1922 годзе разам з бацькамі вярнуўся на іх радзіму, у вёску Загор’е, што на Гродзеншчыне. Скончыў польскую сямігодку. У сакавіку 1939 г. быў прызваны ў польскую армію, служыў у марской пяхоце. У верасні таго ж года пад Гдыняй трапіў у нямецкі палон і толькі ў 1941 г. яму ўдалося ўцячы пасля адной няўдалай спробы. На Радзіме Янка Брыль далучыўся да партызан, быў сувязным, потым партызанам-разведчыкам. Гэтыя старонкі біяграфіі пісьменніка знайшлі яркае адлюстраванне ў яго вядомым рамане «Птушкі і гнёзды».

У розны час Янка Брыль працаваў у рэдакцыі газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», часопісах «Вожык», «Маладосць», «Полымя». У 1981 годзе атрымаў званне народнага пісьменніка БССР і такім чынам стаў апошнім народным пісьменнікам Беларусі савецкай эпохі.

Сваю творчую дзейнасць пісьменнік пачаў з вершаў, якія, аднак, не прынеслі яму поспеху. А вось у жанры малой прозы талент аўтара выявіўся вельмі ярка і шматгранна. Асаблівае месца ў творчасці Янкі Брыля займаюць так званыя лірычныя мініяцюры. Яны сталі своеасаблівай кнігай жыцця пісьменніка, споведдзю майстра пра сябе і свет, пра блізкіх людзей. Мініяцюры склалі некалькі кніг, сярод якіх «Акраец хлеба», «Пішу як жыву», «Дзе скарб ваш». Між іншым, гэтыя кнігі можна пабачыць на выставах, арганізаваных бібліятэкамі. Плённа працаваў аўтар і ў жанры аповесці. Значнае месца ў беларускай літаратуры займаюць яго аповесці «Ніжнія Байдуны» і «Золак, убачаны здалёк» - творы глыбока нацыянальныя, у якіх яскрава выяўляецца маральнае здароўе, высакароднасць і прыродная мудрасць беларусаў. Разам з Уладзімірам Калеснікам і Алесем Адамовічам Янка Брыль выдаў дакументальную кнігу «Я з вогненнай вёскі…» – жудасныя ўспаміны ўцалелых жыхароў спаленых вёсак Беларусі, жорсткая праўда пра вайну і фашызм.

25 ліпеня 2006 года ва ўзросце 88 гадоў народны пісьменнік пайшоў з жыцця. Уся творчасць Янкі Брыля прасякнута глыбокім, чыстым пачуццём да сваёй радзімы. Шчырае і сумленнае служэнне роднай зямлі, роднаму народу было галоўнай мэтай і сэнсам усяго яго жыцця.


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина