Аўтограф на памяць

«Аўтограф на памяць»

Што можа зрабіць кнігу ўнікальнай, непадобнай на іншыя? Адказ просты: Аўтограф. Ужо сам факт таго, што аўтар трымаў кнігу ў руках, пакінуў у ёй дароўны надпіс і свой аўтограф надае ёй асаблівую каштоўнасць. Кніга з аўтографам – гэта памяць, цэлая гісторыя. За шмат гадоў фонд цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага сабраў немалую колькасць кніг, уласнаручна падпісаных аўтарамі. Яны перадаваліся бібліятэцы самімі пісьменнікамі, сустрэчы з якімі праходзілі ў сценах установы або кнігі якія тут прэзентаваліся.

Падрабязней

Сёння кожны зацікаўлены чытач можа ўбачыць гэтую ўнікальную калекцыю ў чытальнай зале бібліятэкі, дзе выданні з аўтографамі складаюць экспазіцыю «Аўтограф на памяць», якая дзейнічае ўвесь час. Сярод падпісаных выданняў – кнігі гасцей горада і мясцовых аўтараў, мастацкая і навукова-папулярная літаратура. Тут можна пабачыць аўтографы Янкі Брыля, Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча, Уладзіміра Арлова, Алеся Пісьмянкова, Сяргея Законнікава, такіх аўтараў зямлі горацкай, як Ганна Аронава, Валянціна Мажугіна, Аляксандр Клачкоў. Уваходзяць у экспазіцыю і кнігі накшталт краязнаўчага нарыса Віктара Арцем’ева «Радзішына», навукова-папулярныя выданні С.С. Бабова «Физика почв», У.М. Ліўшыца «Горкі: старонкі гісторыі» і «Евреи в Горках: судьбы и дела». І гэта пералік далёка не ўсіх «удзельнікаў» экспазіцыі.

Кожная з кніг мае свой непаўторны надпіс, астаўлены рукой самога аўтара. Напрыклад, кнігу «Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны: Гісторыя крыжа святой Еўфрасінні Полацкай» Уладзімір Арлоў падпісаў так: «Шаноўным чытачам Горацкай раённай бібліятэкі з самымі светлымі пачуццямі. Няхай святая Еўфрасіння Полацкая і яе жыватворны крыж бароняць Вас і нашу родную Беларусь ад усіх цёмных сілаў». Пазнаёміцца з іншымі аўтографамі запрашаем Вас у бібліятэку. Прыходзьце!


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина