Навукоўцы зямлі Горацкай народжаныя ў жнівені

ГОД НАВУКІ 2017

Навукоўцы зямлі Горацкай

Народжаныя ў жнівені

Цэнтральная бібліятэка імя М. Гарэцкага пры дапамозе электроннай выстаўкі "Навукоўцы зямлі Горацкай" працягвае знаёміць сваіх чытачоў з горацкімі навукоўцамі, іх дасягненнямі і вынаходніцтвамі ў шматлікай навуковай дзейнасці.

Падрабязней

(2.08.1925, г. Ульянаўск, Расія), беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1979). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1995). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ганаровы прафесар БДСГА (1995).

Скончыў Ульянаўскі сельскагаспадарчы інстытут (1950).
З 1973 г. у БСГА: загадчык кафедры развядзення сельскагаспадарчых жывёл (1973-1980), дэкан заатэхнічнага факультэта (1980-1981), прарэктар акадэміі па навукова-даследчай працы (1981-1984), загадчык кафедры развядзення сельскагаспадарчых жывёл (1984-1995).
Ім створана навуковая школа па праблемах развядзення і ўзнаўлення сельскагаспадарчых жывёл.
Аўтар 180 навуковых прац па біялогіі ўзнаўлення, штучнага апладнення і развядзення сельскагаспадарчых жывёл, 16 з якіх зацверджаны навукова-тэхнічнымі саветамі Міністэрстваў сельскай гаспадаркі БССР і СССР, Інстытутам патэнтнай экспертызы, камітэтам ВДНГ і рэкамендаваны да вытворчасці. Распрацаваў навуковае абгрунтаванне падбору пар жывёл для атрымання эфекту гетэрозісу, імуналагічныя метады тэсціравання спалучальнасці вытворнікаў.
Узнагароджаны медалямі “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй”, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Асноўныя публікацыі:

Воспроизводство стад на молочных комплексах. – Минск, 1977.
Влияние окисленного жира и антиоксидантов на продуктивность и воспроизводительные функции сельскохозяйственных животных. – Горки, 1983 (у суаўт.).
Повышение эффективности использования черно-пестрого скота. – Минск, 1984.

Літаратура:

Максімаў Юрый Леанідавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1999. – Т. 9. – С. 546.
Максімаў Юрый Леанідавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. – Мінск, 1996. – С. 546.
Максимов, Ю. Л. На Берлинском направлении : [воспоминания профессора БГСХА заслуженного деятеля науки Юрия Леонидовича Максимова о Великой Отечественной войне] / Ю. Л. Максимов // Ленінскі шлях. – 2005. – 23 красавіка. – С. 2.
Максимов Юрий Леонидович // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / авторы-составители: Цыганов А. Р., Лившиц В. М.; БГСХА. – Могилев, 2005. – С. 8-9.
Максимов Юрий Леонидович // Кто есть кто в Белорусской сельскохозяйственной академии : информационно-справочный указатель. – Горки, 1999. – С. 78.
Минич, Л. А. Максимов Юрий Леонидович : (к 90-летию со дня рождения [ученого в области животноводства]) / В. И. Караба, Л. А. Минич, Т. В. Павлова // Животноводство и ветеринарная медицина. – 2015. – № 3. – С. 56-59.
Пугач, А. Аўдыторыя імя прафесара / А. Пугач // Ленінскі шлях (Горкі). – 2008. – 8 кастрычніка. – С. 2.

(3.08.1899, г. Горкі Магілёўскай губерні – 1984 ), доктар ветэрынарных навук (1945), прафесар (1946).

Скончыў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут (1923), Ленінградскі ветэрынарны інстытут (1927). У перыяд з 1925 па 1960 гг. працаваў асістэнтам, дацэнтам, прафесарам, загадчыкам кафедры заагігіены Ленінградскага ветэрынарнага інстытута. У 1960-1974 гг. загадваў кафедрай кармлення сельскагаспадарчых жывёл.
Аўтар звыш за 100 навуковых прац. Асноўнымі тэмамі навуковых даследаванняў былі гігіена ўтрымання і кармлення сельскагаспадарчых жывёл.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі і залатой медаллю ВДНГ (1940). Удзельнік ВДНГ (1967).

Асноўныя публікацыі:

Кормовые отравления сельскохозяйственных животных. – Москва, 1948, 1952, 1959, 1966, 1974. Задачи и методы племенной работы. – Омск, 1948.
Гигиена кормления сельскохозяйственных животных. – Ленинград, 1949.
Зимнее содержание сельскохозяйственных животных. – Москва, 1952.
Содержание и кормление кур в колхозах. – Ленинград, 1955 и др.

Літаратура:

Лившиц, В. Вильнер Азалий Моисеевич / Владимир Лившиц // Лившиц, В. Евреи в Горках: судьбы и дела / Владимир Лившиц. – Горки, 2012. – С. 159-160. Лившиц, В. М. Вильнер Азалий Моисеевич / Владимир Лившиц // Лившиц, В. М. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах / Владимир Лившиц. – Горки, 2013. – Книга. 1 : Знаменитые земляки – ученые. – С. 76-77. Вильнер Азалий Моисеевич // Википедия [Электронный ресурс] : свободная энциклопедия. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/Вильнер... – Дата доступа: 10.10.2015.

(6.08.1923, в. Ходараўка Горацкага раёна – 29 жніўня 1999), беларускі фізік, член-карэспандэнт АН БССР (1962), доктар фізіка-матэматычных навук (1965), прафесар (1976), акадэмік АН Беларусі (1974). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

У 1941 г. закончыў школу ваенна-паветраных сіл у Мінску, а ў 1944 г . – Батайскую школу знішчальнай авіяцыі і да 1946 г. служыў у ваенна-паветраных вайсках.
У 1951 г. скончыў БДУ. Працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце АН БССР. З 1958 г. у Інстытуце фізікі АН БССР, з 1968 г. загадчык лабараторыі аптычнай электронікі, у 1975-1993 гг. дырэктар Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР.
Праводзіў даследванні ў галіне вымушанай аптычнай анізатрапіі і квантавай электронікі. Распрацаваў тэарэтычныя і эксперыментальныя асновы палярызацыйна-аптычнага метаду вывучэння працэсаў цячэння вязкіх асяроддзяў. Стварыў арыгінальную прыладу для даследвання вымушанай аптычнай анізатрапіі, вынайшаў новы тып рэзанатара для аптычных квантавых генератараў, атрымаў і даследаваў новыя высокатэмпературныя звышправодныя матэрыялы. Пад яго кіраўніцтвам быў створаны шэраг новых лазераў і аптычных канструкцый: лазеры на рубіне, на гранатах, на фарбавальніках, новыя тыпы аптычных рэзанатараў і інш.
Аўтар 15 вынаходстваў і звыш за 200 навуковых прац.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981), ордэнам Айчыннай вайны І ступені (1985). Удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларусі за 1990 год.

Літаратура:

Аляхновіч, М. М. Барыс Барысавіч Бойка : да 75-годдзя з дня нараджэння / М. М. Аляхновіч і інш. // Известия НАН Беларуси : серия: Физико-математические науки. – 1998. – № 3.
Барыс Барысавіч Бойка // Весці НАН Беларусі : серыя: Фізіка-матэматычныя навукі. – 1998. – № 3. – С.135-136.
Бойка Барыс Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 206.
Бойко Борис Борисович : к 80-летию со дня рождения // Известия НАН Беларуси : серия: Физико-математические науки. – 2003. – № 3.
Борис Борисович Бойко : указатель научных трудов. – Минск, 1999. – 41 с.
Лившиц, В. М. Бойко Борис Борисович / Владимир Лившиц // Лившиц, В. М. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах / Владимир Лившиц. – Горки, 2013. – Книга. 1 : Знаменитые земляки – ученые. – С. 6-7.
Храмов Ю. А. Физики : биографический справочник. – 2-е издание. – Москва : Наука, 1983. – С. 37.
Бойко Борис Борисович // Википедия [Электронный ресурс] : свободная энциклопедия. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/Бойко.... – Дата доступа: 10.10.2015.

(7.08.1930, в. Собалева Любімскага р-на Яраслаўскай вобласці – 2007), беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002), кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт, Ганаровы прафесар БДСГА (1999).

Скончыў БСГА (1953). Працаваў галоўным аграномам Раднянскай МТС Клімавіцкага р-на (1953-1954), дырэктарам Мілаславіцкай МТС Клімавіцкага р-на (1954-1958), начальнікам інспекцыі па сельскай гаспадарцы (1958-1959), старшынёй калгаса імя К. Маркса Клімавіцкага р-на (1959-1960). Пасля заканчэння аспірантуры пры БСГА (1963) працаваў выкладчыкам, дацэнтам кафедры аграхіміі (1964-1991, 1996-1999), загадчыкам кафедры аграхіміі (1991-1996).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі за стварэнне комплекса вучэбнай літаратуры па аграхіміі для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных сельскагаспадарчых устаноў (2002).
Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР.

Асноўныя публікацыі:

Агрохимия : учебник. – 2-е изд.– Минск : Ураджай, 2001 (у суаўт.).
Система удобрения сельскохозяйственных культур : учебное пособие. – Минск, 1998 (у суаўт.).
Система применения удобрений : методические указания и нормативные материалы по разработке курсового проекта и выполнению дипломных работ. – Горки, 1996.

Літаратура:

Ионас Виктор Августович // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / авторы-составители: Цыганов А. Р., Лившиц В. М. ; БГСХА. – Могилев, 2005. – С. 46-47.
Цыганов, А. Р. Памяти Виктора Августовича Ионаса / А. Р. Цыганов // Вестник БГСХА. – 2007. – № 3. – С. 152.

(08.08.1903, в. Чашнікі Горацкага раёна Магілёўская вобл.), ваенны гісторык, прафесар (1951), генерал-маёр (1961), заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1973).

У 1924 г. уступіў у камсамол. Як актыўнага камсамольца яго вылучылі ўпаўнаважаным па рабоце сярод батракоў па Горацкаму раёну. У 1925 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў курсантам палкавой школы, затым быў прызначаны адказным арганізатарам камсамольскай арганізацыі 192 стралковага палка 64 дывізіі Беларускай ваеннай акругі, паліткіраўніком школы сувязі БВА.
Скончыў курсы ўдасканалення камандна-палітычнага саставу (Ленінград, 1930), Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1932). З 1930 г. служыў камандзірам роты 191-га палка 64-й дывізіі. У 1934 годзе прызначаны старшым выкладчыкам гісторыі, а з 1937 – начальнікам кафедры гісторыі Маскоўскага ваенна-палітычнага вучылішча.
З пачатку Вялікай Айчыннай вайны служыў старшым лектарам Галоўнага палітычнага ўпраўлення Чырвонай Арміі. Па заданні ўпраўлення знаходзіўся ў замежных камандзіроўках: Іране (1943), Германіі (1945, 1946), Балгарыі (1946), Румыніі (1946), Карэі (1948).
У 1952 г. прызначаны начальнікам аддзела акадэмій і ваенна-палітычных вучэбных устаноў Міністэрства абароны СССР, у 1955 г. – начальнікам вучэбнага аддзела Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна.
Аўтар некалькіх дзясяткаў артыкулаў, а таксама манаграфій, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, медалямі.
Творы:
Северная война. – Москва, 1946.
Полтавская битва. – Москва, 1947
Великая победа Советской Армии под Сталинградом. – Москва, 1953.
Великая Отечественная война Советского Союза 1941-1945. – Москва, 1959, 1987.
Битва за Днепр и освобождение Киева. – Москва, 1966.
Итоги и уроки Великой Отечественной войны. – Москва, 1975 (у суаўт.).
КПСС во главе строительства Вооруженных Сил СССР. – Москва, 1983

Літаратура:

Лившиц, В. М. Генерал-историк : (о Б. С. Тельпуховском) // Лившиц, В. М. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах / В. М. Лившиц. – Горки, 2015. – Книга 3: Герои Социалистического Труда, заслуженные работники народного хозяйства, культуры, художники и писатели. – С. 121-123.

(10.08.1945, с. Еткуль Чалябінскай вобл. – 26.09.2013, г. Горкі), доктар эканамічных навук (2006), прафесар, дэкан эканамічнага факультэта БДСГА.

Пасля заканчэння горацкай сярэдняй школы №2 паступіў на эканамічны факультэт БСГА, які скончыў у 1968 годзе. Пасля заканчэння акадэміі (1968) працаваў кіраўніком навукова-даследчага сектара, а затым з 1970 года па 1974 г. галоўным эканамістам калгаса імя Жданава Горацкага раёна. У 1974 г. паступіў у вочную аспірантуру пры кафедры арганізацыі вытворчасці ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах.
У 1976 г. абраны на пасаду асістэнта кафедры арганізацыі вытворчасці ў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і пераведзены ў завочную аспірантуру. У 1979 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук. З 1981 года працаваў у сельскагаспадарчай акадэміі старшым выкладчыкам, прафесарам кафедры аграбізнесу. У 2006 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара эканамічных навук.
Аўтар больш за 180 навуковых і навукова-метадычных работ.
Узнагароджаны Дыпломам 1 ступені Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь за перамогу ў Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх сельскагаспадарчых вучэбных устаноў, Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага і Віцебскага аблвыканкамаў.

Асноўныя публікацыі:

Методические рекомендации по организации внутрихозяйственных кооперативов колхоза им. Свердлова Горецкого района Могилевской области. – Минск : ГАП БССР, 1990. – 64 с. (у суаўт.).
Кооператив кооперативов. – Минск : Ураджай, 1992. – 168 с. (у суаўт.).
Коллективное сельскохозяйственное предприятие. – Горки : БСХА, 1995. – 95 с. (у суаўт.).
Бизнес-планирование на предприятиях АПК. – Горки: БСХА, 1997. – 150 с. (у суаўт.).
Организация производства на сельскохозяйственных предприятиях. Учебник. – Минск : Ураджай, 1997. – 399 с. (у суаўт.).
Реформирование агропромышленного комплекса. – Минск, 2002. – 418 с. (у суаўт.).
Формирование рыночного механизма хозяйствования в агропромышленном комплексе Беларуси : монография. – Горки: БГСХА, 2004. – 256 с.
Формирование эффективного механизма внутрихозяйственных экономических отношений : монография. – Минск, 2004. – 120 с.
Научные принципы регулирования развития АПК: предложения и механизмы реализации. – Минск, 2004. – 188 с. (у суаўт.).

Літаратура:

Лившиц В. М. От ассистента до профессора и декана (о А. Кагане) / В. М. Лившиц / Лившиц, В. М. Евреи в Горках: судьбы и дела / В. М. Лившиц. – Нацрат-Илит-Горки, 2012. – С. 154-159. Памяти учёного, педагога [профессора БГСХА Кагана Анатолия Моисеевича] : [некролог] / ректорат БГСХА [и др.] // Горацкi веснiк. – 2013. – 2 кастрычніка. – С. 7.
Каган Анатолий Моисеевич // Экономика. by [Электронный ресурс] : белорусский экономический портал. – Режим доступа: http://ekonomika.by/ekonomisty/kagan-anatolij-moiseevich. – Дата доступа: 21.11.2016.

(13.08.1938, г. Пагар Бранскай вобл.), беларускі вучоны, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1972), прафесар (2003). Член навукова-тэхнічнага савета Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Скончыў БСГА (1963), быў накіраваны на работу ў Бранскую землеўпарадкавальную экспедыцыю інстытута “Росгіпразем” (1963-1968). Пад яго кіраўніцтвам і непасрэдным удзеле распрацавана звыш за 100 праектаў планіроўкі і забудовы цэнтральных сядзіб калгасаў і саўгасаў Бранскай вобласці.
Пасля заканчэння аспірантуры ў 1970 годзе працаваў на кафедры землеўпарадкавання БДСГА асістэнтам (1970-1972), выкладчыкам (1972-1976), дацэнтам (1977-1989), прафесарам (1989-2004), загадчыкам кафедры землеўпарадкавання (2004-2007).
Разам з навуковай і педагагічнай дзейнасцю распрацаваў праекты, якія ажыццяўлены на тэрыторыі акадэмгарадка: мемарыяльны комплекс “Смуткуючая маці”, праект рэканструкцыі цэнтральнай вуліцы – праспекта Інтэрнацыянальнага і іншых аб’ектаў.
Аўтар звыш за 200 навуковых прац.
Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, знакам “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”.

Літаратура:

Бобер, Н. Слово об учителе : 13 августа 2008 г. исполнилось 70 лет профессору Василию Федоровичу Колмыкову / Н. Бобер, Д. Чиж // Земля Беларуси. – 2008. – № 4.– С. 2.
Чиж, Д.А. Василий Федорович Колмыков : (к 75-летию со дня рождения) / Д. А. Чиж, Н. П. Бобер // Вестник БГСХА. – 2013. – № 3. – С. 153-154.
Колмыков Василий Федорович // Земля Беларуси [Электронный ресурс] : научно-производственный журнал. – Режим доступа: http://belzeminfo.by/images/zb/ZB_2008_4.pdf. – Дата доступа: 21.11.2016.

(13.08.1883, с. Засулле Лохвіцкага р-на Палтаўскай вобл., Украіна – 28.06.1938), беларускі вучоны ў галіне батанікі і лесаводства. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1936), доктар біялагічных навук (1935), прафесар (1923).

Скончыў Пецярбургскі лясны інстытут (1911). З 1914 г. выкладчык Харкаўскага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі. З 1923 г. у Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце, у 1926-1930 гг. дырэктар Цэнтральнай лясной доследнай станцыі БССР, з 1933 г. дырэктар Батанічнага сада АН Беларусі.
Аўтар звыш за 70 навуковых прац, у т. л. 4 манаграфій. Навуковыя працы па лесаводству, дэндралогіі і феналогіі раслін. Распрацаваў праграмы і інструкцыі па лесафеналагічных назіраннях, правёў тыпалагічнае вывучэнне лясоў Беларусі, даследаваў паркі і іншыя дэндралагічныя аб’екты, даў класіфікацыю тыпаў лесу Беларусі з улікам урадлівасці і вільготнасці глебы.
У 1938 г. рэпрэсіраваны (расстраляны). Рэабілітаваны ў 1957 г.

Асноўныя публікацыі:

Таблицы для определения главнейших деревьев и кустарников. – Горкі, 1926. Лесо-фенологические наблюдения. – Горы-Горки, 1928.

Літаратура:

Возвращенные имена. – Минск : Наука и техника, 1992. Мельнік Сцяпан Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2000. – Т. 10. – С. 277. Немыкина, И. Становление науки о лесе в БССР / И. Немыкина // Советский студент (Горкі). – 1983. – 23 июня.
Юркевич И. Д. Основатель Ботанического сада Академии Наук БССР // И. Д. Юркевич, Н. И. Чекалинская // Ботаника : сборник научных трудов. – 1969. – Вып.11.
Член-корреспондент Мельник Степан Павлович // Национальная академия наук Беларуси [Электронный ресурс] : сайт. – Режим доступа: http://nasb.gov.by/rus/members/correspondents/melnik.php. – Дата доступа: 1.12.2016.

(15.08.1953, в. Балбасава Аршанскага р-на), вучоны ў галіне эканомікі. Доктар эканамічных навук (Расии – 2002, Беларуси – 2003), прафесар (2015).

Скончыў БСГА (1975), працаваў у ёй асістэнтам (1975-1985), старшым выкладчыкам (1985-1989), дацэнтам (1989-2002), прафесарам (2002-2004), загадчыкам кафедры эканамічнай тэорыі (з 2004 г.).
У 2001-2002 гг. працаваў выкладчыкам Кімрскага тэхнікума (Расія) і ў філіяле Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта эканомікі, статыстыкі і інфармацыі.
Аўтар звыш за 100 навуковых публікацый, у т.л. 3 манаграфій.

Асноўныя публікацыі:

Основы экономической теории. – Минск, 1995. (у суаўт.).
Государственное регулирование сельского хозяйства. – Минск, 1998 (у суаўт.).
Факторы и резервы повышения эффективности сельского хозяйства Беларуси : монография. – Минск, 2003.

Літаратура:

Константинов Сергей Александрович // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / авторы-составители: Цыганов А. Р., Лившиц В. М. ; БГСХА. – Могилев, 2005. – С. 88-89.
Константинов Сергей Александрович // Белорусская государственная орденов Октябрьской революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://baa.by/facultet/ekfac/kafedra/ekteorii/. – Дата доступа: 20.11.2016.

(17.08.1955, г. Горкі Магілёўскай вобл.), вучоны ў галіне генетыкі, селекцыі і біятэхналогіі раслін. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Беларусі (1996-2002), доктар біялагічных навук (1994), прафесар (1995), акадэмік Міжнароднай Акадэміі інфарматызацыі, член Еўрапейскага таварыства генетыкаў і селекцыянераў. Ганаровы прафесар Вармійска-Мазурскага ўніверсітэта (Польшча, 1999), Ольштынскай аграрна-тэхнічнай акадэміі (Польшча). Ганаровы доктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (2011).

Скончыў БСГА (1977), дзе і працаваў асістэнтам кафедры гароднінаводства (1978-1984), старшым выкладчыкам кафедры (1984-1987), дацэнтам кафедры пладаводства (1987-1988), загадчыкам кафедры сельскагаспадарчай біятэхналогіі і экалогіі (1988-2004).
У 2004-2014 гг. – дырэктар ДНУ “Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі”. З 2014 г. – галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі.
Стварыў у БСХА першую ў краіне кафедру біятэхналогіі, найбуйнейшы ў Беларусі біятэхналагічны цэнтр, арганізаваў шырокамаштабную вытворчасць аздароўленага пасадачнага матэрыялу раслін. Унёс вялікі ўклад у развіццё біятэхналогіі раслін. У вобласці геномікі выканаў даследаванні па ДНК-пашпартызацыі і ДНК-маркіраванню генатыпаў тамата, перцу, цукровых буракоў і бульбы. Распрацаваў метады маркер-спадарожнай селекцыі і генетычнай пашпартызацыі гэтых культур. У галіне клетачнай інжынерыі ім вывучана генетыка каллусогенеза і рэгенерацыі ў культуры in vitro, выявіў заканамернасці каналізацыі зменлівасці ў культуры in vitro, што важна для распрацоўкі тэхналогій клеткавай селекцыі. Гэта толькі частка даследаванняў вучонага.
Выканаў вялікі аб’ём даследаванняў па прыватнай генетыцы і селекцыі тамата. Суаўтар 23 раяніраванага ў Беларусі гатунка тамата і 1 гатунка перцу.
Аўтар звыш за 360 навуковых і вучэбна-метадычных работ (у т. л. 7 манаграфій, 3 падручнікаў, 3 вучэбных дапаможнікаў, 21 пасведчання селекцыянера, 1 патэнта) па генетыцы колькасных адзнак і гетэрозісу, узаемадзеянні генатыпу і асяроддзя, выкарыстанні метадаў біятэхналогіі ў селекцыі і насенневодстве. Стварыў навуковую школу па генетыцы, біятэхналогіі і селекцыі раслін.
Суаўтар першага ў Беларусі падручніка па біятэхналогіі ў раслінаводстве (2005 г.). Ініцыятар, рэдактар і суаўтар унікальнай у СНД 4-х томнай манаграфіі “Генетычныя асновы селекцыі раслін”. Кіраваў міжнародным праектам па праграме ІНТАС. Ініцыяваў стварэнне ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі Рэспубліканскага цэнтра геномных біятэхналогій, Рэспубліканскага банка ДНК, цэнтра калектыўнага карыстання “Геном”. Удзельнічае ў распрацоўцы і кіраўніцтве шэрагу дзяржаўных праграм па біятэхналогіі. Член Беларускага таварыства генетыкаў і селекцыянераў. Член Еўрапейскага таварыства генетыкаў і селекцыянераў EUCARPIA.
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (1999), выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, НАН Беларусі, Мінсельгасхарча, ВАК, БРФФД, медалямі імя. М. І. Вавілава, С. І. Жэгалава

Асноўныя публікацыі:

Генотип и среда в селекции растений. – Минск, 1989 (разам з Л. Хатылёвай).
Биометрия в генетике и селекции растений. – Москва, 1992 (у суаўт.).
Экологическая селекция растений. – Минск, 1997 (разам з Л. Хатылёвай).
Селекция гетерозисных гибридов томата. – Минск, 2005 (разам з В. Скарынай).
Взаимодействие генотипа и среды в Государственном сортоиспытании овощных культур. – Горки, 2006 (у суаўт.).

Літаратура:

Александр Владимирович Кильчевский :(к 50-летию со дня рождения) // Известия НАН Беларуси. Серия биологических наук. – 2006. – № 1.
Кильчевский Александр Владимирович // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук /авторы-составители: Цыганов А. Р., Лившиц В. М. ; БГСХА. – Могилев, 2005. – С. 79-81.
Кильчевский Александр Владимирович // Кто есть кто в Белорусской сельскохозяйственной академии : информационно-справочный указатель. – Горки, 1999. – С. 30.
Кильчевкий, А. В. Начинали с “чистого листа” : [основатель кафедры биотехнологии БГСХА о своей работе в академии] / А. В. Кильчевский // Советский студент. – 2010. – 28 сентября. – С. 6.
Кільчэўскі Аляксандр Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.– Мінск, 1999. – Т. 8. – С. 259. Лившиц, В. Кильчевский Александр Владимирович / Владимир Лившиц // Лившиц, В. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х кн. – Горки, 2013. – Кн. 1 : Знаменитые земляки – ученые. – С. 16-20.
Кильчевский Александр Владимирович // Национальная академия наук Беларуси [Электронный ресурс] : сайт. – Режим доступа: http://nasb.gov.by/rus/members/correspondents/kilchevskii.php. – Дата доступа: 26.11.2016.
Путь в генетику : [А. В. Кильчевский] // izobretatel.by [Электронный ресурс] : международный научно-технический журнал. – Режим доступа: http://izobretatel.by/node/739. – Дата доступа: 26.11.2016.

(23.08.1946, в. Язычкава Дрыбінскага р-на (цяпер Горацкага) Магілёўскай вобл.), беларускі вучоны ў галіне заатэхніі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1998), член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі ветэрынарных навук (2000), член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі (2000), акадэмік Латвійскай АН сельскай і лясной гаспадаркі (2003), прафесар (1999).

Скончыў БСГА (1971), з 1973 г. працуе ў ёй навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела вопытнай станцыі БСГА (1973-1988), дацэнтам кафедры фізіялогіі (1988-1993), загадчыкам кафедры заагігіены, экалогіі і мікрабіялогіі (1993-1998), прафесарам. З 2005 г. – загадчык кафедры свінагадоўлі.
Аўтар звыш за 150 навуковых прац па выкарыстанні вітамінаў і іншых біялагічна-актыўных рэчываў новага пакалення ў кармавых дабаўках у рацыёнах сельскагаспадарчых жывёл, распрацоўка спосабаў атрымання канкурэнтаздольных экалагічна бяспечных прэпаратаў і дабавак на аснове мясцовых крыніц сыравіны.

Асноўныя публікацыі:

Технические условия на дрожжевые обогатители кормов. – Минск, 1980.
Справочник по кормовым добавкам. – Минск, 1990. Теоретические и практические аспекты использования витаминов и коэнзима В12 в рационах свиней. – Горки, 1999.
Племенная работа в пчеловодстве с основами биометрии. – Минск, 1999.
Кролиководство. – Горки, 2002 (у суаўт.).
Витамины нового поколения в рационах молодняка свиней, отстающих в росте. – Горки, 2003. (у суаўт.).
Гигиена животных. – Минск, 2003. (у суаўт.).
Совершенствование витаминного питания утят. – Горки, 2004 (у суаўт.).
Корма и кормовая база пчеловодства. – Минск, 2007 (у суаўт.).

Літаратура:

Жукова, Т. Я. Нельзя отказать в авторитетности / Т. Жукова // Хозяин. – 2002. – № 2.
Линьков, В. Там, где рождаются идеи / В. Линьков // Ленінскі шлях (Горкі). – 2003. – 26 лютага.
Панкратов, Н. Талант, умноженный на труд // Ленінскі шлях (Горкі). – 2006. – 30 жніўня.
Серакоў Іван Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2002. – Т. 14. – С. 342.
Серяков Иван Степанович // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / авторы-составители: Цыганов А. Р., Лившиц В. М. ; БГСХА. – Могилев, 2005. – С. 123-124.
Серяков Иван Степанович // Кто есть кто в Белорусской сельскохозяйственной академии : информационно-справочный указатель. – Горки, 1999. – С. 80.
Серяков Иван Степанович, доктор сельскохозяйственных наук, профессор, академик Академии Наук сельского и лесного хозяйства Латвии, заведующий кафедрой свиноводства и мелкого животноводства : библиографический указатель научно-педагогической деятельности / Учреждение образования “Белорусская государственная сельскохозяйственная академия”. – Горки : БГСХА, 2015 – 32 с.

(25.08.1936, г. Горкі – 2002), вучоны-эканаміст. Доктар эканамічных навук (1990).

Скончыў БСГА (1959). З 1959 г. працаваў на Заходняй машынна-выпрабавальнай станцыі, з 1965 г. у Беларускім НДІ бульбаводства загадчыкам аддзела эканомікі.
З 1995 г. у НДІ эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу (цяпер Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства “Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі”.
Аўтар прац па эканоміцы, планаванні і арганізацыі галін сельскай гаспадаркі.

Асноўныя публікацыі:

Использование рабочего времени в картофелеводстве. – Минск, 1976.
Прогрессивная технология возделывания картофеля. – Ленинград, 1976 (у суаўт.).
Производство картофеля в странах мира. – Минск, 1983 (у суаўт.).
Пути становления и развития белорусского картофелеводства. – Минск, 1987.
Самообеспеченность зерном : реальность и перспективы. – Минск, 1996.

Літаратура:

Валуеў Валянцін Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 486.
Лившиц, В. М. Валуев Валентин Васильевич / Владимир Лившиц // Лившиц, В. М. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах / Владимир Лившиц. – Горки, 2013. – Книга. 1 : Знаменитые земляки – ученые. – С. 72-73.

(25.08.1928, в. Запруддзе Горацкага раёна Магілёўскай вобл.), кандыдат гістарычных навук (1969), дацэнт кафедры гісторыі СССР БДУ.

Закончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1956). Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў старшым лабарантам кафедры гісторыі старажытнага свету, выкладчыкам, дацэнтам кафедры гісторыі СССР БДУ.
Актыўна займаеўся навуковай працай у галіне гісторыі, эканомікі і міжнародных адносін. Аўтар манаграфій “Словарь славянской мифологии” , “Древняя терминология в нашей современности”, “Происхождение человека и его первобытное общество”.
Узнагароджаны шэрагам юбілейных медалей СССР і Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі кіраўніцтва БДУ.

Асноўныя публікацыі:

Словарь славянской мифологии. – Минск, 1999.
Древняя терминология в нашей современности : словарь. – Минск, 2008.
Наши предки : антропогенез. – Минск, 2010.

Літаратура:

Мирончиков Леонид Титович // ГУО “Горская средняя школа” [Электронный ресурс] : официальный сайт Горской средней школы Горецкого района Могилевской области. – Режим доступа: http://gory.roogorki.by/o-shkole/nashi-vypuskniki/. – Дата доступа: 2.12.2016.

(27.08.1942, г. Горкі Магілёўскай вобл.), беларускі вучоны ў галіне меліярацыі. Кандыдат эканамічных навук (1975), дацэнт. Заслужаны меліяратар БССР (1985).

Скончыў БСГА (1962). З 1962 г. працаваў майстрам-будаўніком воінскай часці ў г. Гомелі, прарабам, галоўным інжынерам, начальнікам Рудакоўскага БМУ Гомельскай вобласці. З 1967 г. намеснік начальніка, начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва Галоўнага ўпраўлення па асушэнню зямель і будаўніцтву саўгасаў на Палессі. ў г. Пінску. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны і ўкаранёны ў практыку праекты ахоўных збудаванняў населеных пунктаў у Столінскім, Лунінецкім, Пінскім і іншых раёнах вобласці ад затаплення павадкавымі водамі.
У 1969-1979 гг. працаваў на кіруючых пасадах ЦК КПБ інструктарам, загадчыкам сектара меліярацыі, намеснікам загадчыка сельскагаспадарчага аддзела. У 1979-1985 гг. узначальваў Галоўпалессеводбуд.
У 1985 г. выбраны старшынёй Брэстскага абласнога выканкама, а затым Першым сакратаром Брэстскага абкама КПБ. У 1986-1991 гг. быў членам ЦК КПБ, членам бюро ЦК КПБ. У 1991-1992 гг. – сакратар па сельскай гаспадарцы ЦК КПБ.
З 1992 па 1998 гг. – начальнік Галоўнага вытворчага ўпраўлення, кіраўнік вядучага вытворча-эканамічнага ўпраўлення, намеснік Прэзідэнта Акадэміі аграрных навук.
З 1998 г. працуе ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце дацэнтам, загадчыкам кафедры эканомікі і арганізацый прадпрыемстваў АПК (2004-2010). Аўтар звыш за 70 навуковых і вучэбна-метадычных прац.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”, шасццю медалямі, Граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Літаратура:

Анатолий Антонович Зеленовский. Жизнь и служение Отечеству : к 70-летию со дня рождения / БГАТУ ; составители: Рыжанков М. Ф., Шлыкова Т. Ю. – Минск : БГАТУ, 2010. – 154 с.
Лившиц, В. М. Зеленовский Анатолий Антонович // Лившиц, В. М. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах / В. М. Лившиц. – Горки, 2015. – Книга 3: Герои Социалистического Труда, заслуженные работники народного хозяйства, культуры, художники и писатели. – С. 34.
Казаровец, Н. В. Производственник, государственный деятель, ученый, педагог / Н. В. Казаровец // Агропанорама. – 2010. – № 4. – С. 2.
Сучков, К. Высота Зеленовского : [о заслуженном мелиораторе БССР, выпускнике БСХА Зеленовском Анатолии Антоновиче] / К. Сучков // Советский студент (Горки). – 2011. – 5 мая. – С. 6.
Зеленовский Анатолий Антонович // Белорусский государственный аграрный технический университет [Электронный ресурс] : сайт. – Режим доступа: www.batu.edu.by/. – Дата доступа: 15.12.2015.
Зеленовский Анатолий Антонович // Википедия [Электронный ресурс] : свободная энциклопедия. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/Зеленовский.... – Дата доступа: 10.10.2015.

(28.08.1927, г. Петрапаўлаўск, Казахстан – 19.11.2010), беларускі вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі раслін, доктар сельскагаспадарчых навук (1977), прафесар (1978), акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі Расіі (2000), член савета спецыяльнага Фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (1995).

Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева (1951). З 1955 працаваў у БСГА асістэнтам, дацэнтам кафедры селекцыі і насенневодства, прарэктарам па навуковай рабоце (1962-1967) прарэктарам па вучэбнай рабоце (1977-1983), ініцыятар і арганізатар стварэння кафедры генетыкі , якой загадваў у 1967-2000 гг.
Аўтар звыш за 200 навуковых прац па генетыцы і селекцыі збожжавых культур (пшаніца, трыцікале). У апошнія гады жыцця кіраваў навуковай работай па стварэнні новага генафонда пшаніцы цвёрдай (T. durum Desf.), адапціраванага да ўмоў Беларусі. Даследаванні праводзіліся сумесна з НДІ і ВНУ Рэспублікі Беларусь, Украіны і Казахстана.
Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” (1966), медалём “За доблесную працу”, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя публікацыі:

Основы цитологии и цитологические методы. – Горки, 1969 (у суаўт.).
Биология цветения, опыления и оплодотворения видов пшеницы. – Горкі, 1971 (у суаўт.).
Биологические и технологические основы выращивания растений. – Варшава, 1990.

Літаратура:

Власенко, М. Школа профессора Латыпова / Михаил Власенко // Зямля і людзі. – 2016. – 3 лютага. – С. 13.
Латыпаў Анварбек Закіравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1999. – Т. 9. – С. 156.
Латыпаў Анварбек Закіравіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. – Мінск, 1996. – С. 549.
Латыпов Анварбек Закирович // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / авторы-составители Цыганов А. Р., Лившиц В. М. ; БГСХА. – Могилев, 2005. – С. 12-13.
Латыпов Анварбек Закирович // Кто есть кто в Белорусской сельскохозяйственной академии : информационно-справочный указатель. – Горки, 1999. – С. 15.
Латыпов Анварбек Закирович (1927-2010) : [некролог] / А.П. Курдеко [и др.] // Вестник БГСХА. – 2010. – № 4.– С. 163-164.
Пугач, А. Поле Анвара Латыпова / А. Пугач // Белорусская нива. – 1997. – 27 жніўня.
Пугач, А. Полвека со старейшей академией / А. Пугач // Белорусская нива. – 2007. – 28 августа. – С. 3.

(29.08.1930, г. Горкі), беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1998).

Скончыў БСГА (1953) і працаваў у Інстытуце торфу АН БССР. З 1961 г. працуе ў БелНДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі загадчыкам лабараторыі механізацыі ўборкі і пярвічнай апрацоўкі ільну і каноплі (1961), загадчыкам лабараторыі механізацыі нарыхтоўкі кармоў (1966), вядучым навуковым супрацоўнікам (1991), галоўным навуковым супрацоўнікам лабараторыі сістэмы машын і тэхнічнага выкарыстоўвання машынна-трактарнага парка (2003).
Аўтар звыш за 225 навуковых прац па ўдасканаленні тэхналагічных працэсаў нарыхтоўкі кармоў, прыстасавання для ўнясення хімічных кансервантаў пры сіласаванні, распрацоўцы абсталявання для вытворчасці грануляванай і брыкетаванай травяной мукі і кормасумесей. Мае 21 аўтарскае пасведчанне на вынаходніцтвы.
Узнагароджаны медалямі “За працоўную адзнаку” (1973), “Ветэран працы”, Ганаровымі граматамі Заходняга аддзялення УАСГНІЛ, Аграрнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя публікацыі:

Досушивание сена активным вентилированием. – Мінск, 1979 (у суаўт.).
Современные технологии и технические средства консервирования кормов. – Мінск, 1990 (у суаўт).

Літаратура:

Пиуновский Ігнатий Иванович // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / авторы-составители: Цыганов А. Р., Лившиц В. М. ; БГСХА. – Могилев, 2005. – С. 119-120.
Півуноўскі Ігнат Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2001. – Т. 12. – С. 347.
Півуноўскі Ігнат Іванавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. – Мінск, 1996. – С. 557.
Пиуновский Ігнатий Иванович // “СШ № 2 г. Горки” [Электронный ресурс] : сайт. – Режим доступа: http://sch2.roogorki.by/index.php/izvestnye-vypuskniki. – Дата доступа: 5.12.2016.

(31.08.1907, г. Горкі – 27.06.1981, г. Санкт-Пецярбург), канструктар падводнай марской зброі. Лаўрэат Сталінскай прэміі (1949).

Скончыў рабфак у г. Смаленску (1929), затым паступіў у Маскоўскі механіка-машынабудаўнічы інстытут, адкуль быў пераведзены ў Ваенна-Марскую акадэмію ў Ленінград, якую скончыў у 1933 г. Быў накіраваны ў Цэнтральнае тэхнічнае бюро старшым канструктарам міннага аддзялення пры ваенным заводзе № 178. Пад кіраўніцтвам А. Гейра распрацоўваў авіяцыйную міну АМГ-1, якая была прынята на ўзбраенне ў 1939 г. У 1938 г. прызначаны начальнікам ЦКБ-36.
У гады Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуіраваны ў Петрапаўлаўск (Казахстан), дзе кіраваў Цэнтральным канструктарскім бюро пры заводзе № 347 і займаўся стварэннем міннай і супрацьміннай зброі. Стаў першым дырэктарам створанага ў 1944 г. Навукова-даследчага інстытута № 400 (з 1966 г. быў перайменаваны ў НДІ “Гідрапрыбор”), у задачы якога ўваходзіла канструяванне падводнай марской зброі. Цяпер гэта ААТ канцэрн “Марская падводная зброя – “Гідрапрыбор”. З невялікім перапынкам працаваў тут да 1972 г.
Пад яго кіраўніцтвам інстытут стаў цэнтрам па распрацоўцы марской падводнай зброі. Тут былі распрацаваны саманаводныя, далёкаходныя, высокахуткасныя электрычныя і цеплавыя тарпеды, новыя донныя некантактныя міны, плаваючыя міны, а таксама карабельная плаваючая міна “Краб”. У інстытуце з’яўляецца новы накірунак – стварэнне сістэм супрацьдзеяння тарпеднай зброі.
У 1949 г. за вынаходніцтва новай ваеннай тэхнікі ўдастоены Дзяржаўнай прэміі СССР.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам “Знак Пашаны”, медалямі.

Літаратура:

Барушка Аляксандр Міхайлавіч / Нікалаеў, М. Беларускі Пецярбург / Мікола Нікалаеў. – Санкт-Пецярбург, 2009. – С. 400.
Борушко Александр Михайлович // Мелуа, А. И. Инженеры Санкт-Петербурга / А. И. Мелуа. – 2-е издание, дополненное. – Санкт-Петербург, 1997. – С. 157.
Лившиц, В. М. Борушко Александр Михайлович // Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах. / В. М. Лившиц. – Горки, 2013. – Книга 1: Знаменитые земляки – ученые. С. 31-32.


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина