Ад памяці аб мінулым да будучыні

Ад памяці аб мінулым да будучыні

27.02.2023


… знаць, што й загінуўшыя збераглі
Жыццё, каб дальш жылі нашчадкі годна.

Лідзія Андрэева


У Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі адбыўся ўрок мужнасці пад назвай «Ад памяці аб мінулым да будучыні» ў рамках сумеснага праекта музея і цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага «Нам жыць і помніць…», прымеркаванага да Году міра і стварэння.

Подробнее

Спачатку кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» Людміла Дзеружкова расказала пра горацкіх аўтараў, жыццё і творчаць якіх могуць служыць прыкладам мужнасці для падрастаючага пакалення. Вучні СШ № 1 г. Горкі пазнаёміліся з творамі ваенна-патрыятычнай тэматыкі горацкіх аўтараў: ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Леаніда Самусенкі, вязня фашысцкіх канцлагераў Льва Васільева, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніны Кавалёвай і Сяргея Кісялёва, а таксама паэта Сяргея Лоцманава. Прагучалі вершы «Звезда на земле», «Курган Славы», «Вокзалы», «В октябрьском лесу 41-го», «Дядя Миша» ў выкананні адзінаццацікласнікаў.

Далей выступіла член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Ніканчук. Яна расказала вучням, што абодва яе дзядулі ваявалі, адзін з іх загінуў вясной 1945-га ў Чэхаславакіі, зусім крыху не дажыўшы да перамогі; другі быў паранены ў першым баі і пасля мабілізаваны. У час яе юнацтва, адзначыла пісьменніца, яшчэ была магчымасць сустракацца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, жывымі сведкамі і ўдзельнікамі тых гераічных падзей. «Іх часта запрашалі ў школу альбо ў вясковы клуб, – успамінала яна, – ды і проста іх можна было сустрэць на вясковай вуліцы і пагутарыць».

Наталля Валянцінаўна падзялілася, якія кнігі аб былой вайне яе найбольш уразілі, якія літаратурныя героі былі ды і зараз застаюцца прыкладам мужнасці і гераізму. Асабліва ёй падабаюцца «В списках не значился», «А зори здесь тихие» Барыса Васільева, «Живые и мёртвые» Канстанціна Сіманава, «Четвёртая высота» Алены Ільіной. Некаторыя з гэтых кніг яна прынесла з сабой, каб паказаць іх вучням.

Наталля Валянцінаўна расказала аб сваім удзеле ў конкурсе перакладаў вершаў Канстанціна Сіманава на беларускую мову і прачытала свае пераклады. Прагучалі вершы «Маёр прывёз малога на лафеце» Канстанціна Сіманава, «Балада аб маці» Андрэя Дзяменцьева, «Магіла невядомага салдата» Эдуарда Асадава ў аўтарскім перакладзе на беларускую мову. Упрыгожыў мерапрыемства відэаролік «Чакай мяне, і я вярнуся…».

Надзея Курбасава, вядомая горацкая спявачка, выканаўца любімых многімі слухачамі патрыятычных і лірычных песень, таксама частая госця ў школах і студэнцкіх аўдыторыях.

Менавіта па гісторыі яе сям’і, лічыць Надзея Іванаўна, можна прасачыць гісторыю ўсёй савецкай (і не толькі) краіны. Яна – унучка рэпрэсаванага і дачка франтавіка, маці салдата, які прайшоў дзве вайны (у Карабаху і 1-ю чачэнскую), у выніку чаго атрымаў першую групу інваліднасці і ўзнагароджаны ордэнам Мужнасці.

На прыкладзе свайго жыцця яна расказала, якой была моладзь савецкіх часоў. З 14 гадоў Надзея пакінула бацькоўскі дом і пайшла ў свет. Пасля заканчэння медыцынскага вучылішча ў Віцебску ёй давялося пабываць у розных кутках Савецкага Саюза, дзе яна сумленна і самааддана служыла сваёй справе і Радзіме. Надзея Іванаўна зачытала радкі з вершаў Эдуарда Асадава і Канстанціна Фралова, якія перадаюць сапраўдныя духоўныя каштоўнасці чалавека: адказнасць, вернасць, спагадлівасць да чужой бяды, любоў да сям’і і Радзімы. Гаварыла Надзея Іванаўна і пра гераізм савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і пра тое, як важна захаваць памяць аб той вайне для будучых пакаленняў. Яна пажадала моладзі больш цікавіцца гісторыяй свайго краю, вывучаць яе па дакументальных звестках. І самае галоўнае – у любых абставінах заставацца чалавекам і грамадзянінам, любіць сваю Радзіму і ўсё рабіць дзеля яе росквіту і развіцця.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина