Не сказаў на роднай мове – аб галоўным не сказаў… |
21.02.2022 |

Мо душа ў родным слове?
Колькі б вершаў ты ні склаў,
Не сказаў на роднай мове –
Аб галоўным не сказаў.
Ніна Кавалёва
Сёння ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання, садзейнічання прызнанню і выкарыстанню ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы, і адзначаецца ён з 2000 года.
«Не сказаў на роднай мове – аб галоўным не сказаў…» – пад такой назвай у чытальнай зале Цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. Арганізатарамі выступілі народнае літаратурнае аб’яднанне “Роднае слова” і цэнтральная бібліятэка імя Максіма Гарэцкага. А ўдзельнікамі цікавай, павучальнай і змястоўнай сустрэчы сталі мясцовыя паэты і пісьменнікі і вучні сярэдняй школы № 2.