Гучы, родная мова! |
21.02.2022 |

У гэты дзень у цёплай атмасферы бібліятэчнай прасторы можна было спаўна атрымаць асалоду ад гучання самых шчырых і душэўных радкоў песень, вершаў вялікіх беларускіх паэтаў, прысвечаных роднай мове, якая аб'ядноўвае ўсіх нас у гэтым цудоўным месцы пад назвай Беларусь. З дапамогай яе можна перадаць усю прыгажосць навакольнага свету, а таксама ўнутраны свет чалавека, бо гэта мова вялікіх творцаў беларускага слова!

2022 - юбілейны год для класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка. Кнiжная выстава-агляд «ГУЧЫ, РОДНАЯ МОВА!» дае цудоўную магчымасць наведвальнiкам бiблiятэкi здзейсніць займальнае падарожжа ў краіну прыгожай беларускай паэзіі.
ВІНШУЕМ З ДНЁМ РОДНАЙ МОВЫ!
Дзiцячая бiблiятэка сардэчна віншуе ўсіх, а асабліва сваіх чытачоў, з Міжнародным днём роднай мовы!
Жадаем, каб кожнае слова, якое гучыць на роднай мове, было добрым і шчырым!
![]() | ![]() | ![]() |
---|