Мова – скарб народа |
21.02.2022 |

Мова – гэта вялікі народны скарб.
Яе нельга не паважаць, як нельга
не паважаць родны народ.
І. Мележ
Кожны народ – гэта непаўторная гісторыя, традыцыі, лад жыцця. І, вядома ж, мова. Зберагчы мову і вялікага народа, і самай малай народнасці – вельмі важная задача.

У Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны рашэннем ЮНЕСКА больш за 20 гадоў таму, у бібліятэках ДУК “Горацкая раённая бібліятэчная сетка” адбыліся акцыі і мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне моўнай культуры.
Пасябраваць з цікавымі, добрымі выданнямі на беларускай мове прапанавалі бібліятэкары раённай дзіцячай бібліятэкі. Яскравая і займальная выстава-агляд “Гучы, родная мова!” прывабіла ўвагу маленькіх чытачоў.

Яркім і запамінальным адбылося “Падарожжа ў краіну загадак” ў Маслакоўскай сельскай аб’яднанай бібліятэкі, на якім дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі з кніг беларускага паэта Міхася Пазнякова. Увазе наведвальнікаў Леніскай сельскай аб’яднанай бібліятэкі была прадстаўлена тэматычная паліца “Зямлі маёй роднае слова”, на якой змяшчаліся энцыклапедыі, даведнікі, слоўнікі па мовазнаўстве, якія раскрываюць прыгажосць і багацце беларускай мовы. У Рэкцянскай сельскай бібліятэцы экспануецца кніжная выстава “Мова – скарб народа”. Выстава знаёміць карыстальнікаў бібліятэкі, якой стала наша мова, якія сучасныя тэндэнцыі ў яе развіцці, паходжанні слоў і выразаў. Бібліятэкар Саўской сельская аб’яднанай бібліятэкі сумесна са школай правяла конкурс на лепшага чытача вершаў “Роднаму слову – гучаць вечна!” і аформіла аднайменную выставу кніг.
Бібліятэкар Гарской сельскай аб’яднанай бібліятэкі падрыхтавала выставу “Мова мая – гонар мой”. На выставе змяшчаліся слоўнікі, кнігі па гісторыі беларускай мовы, культуры беларускага народа. У Паршынская сельскай аб’яднанай бібліятэкі прайшоў інфармацыйны час “Язык. Культура. Нравственность.” Дзеці з захапленнем слухалі паведамленне пра самую старажытную мову сярод славянскіх моў і самую мілагучную пасля італьянскай. А спаборніцтва на лепшага знаўцу беларускай мовы паказала, што дзеці ведаюць, любяць і паважаюць родную мову. Рудкаўшчынская сельская бібліятэка-клуб у Міжнародны дзень роднай мовы запрасіла на выставу “Беларуская кніга для Вас!”, мэта якой выклікаць цікавасць да вывучэння і захавання роднай мовы, выхаваць павагу да культуры і традыцый свайго народа.
![]() | ![]() | ![]() |
---|