АД ЧАСОЎ ПЕРШАБЫТНЫХ - 1917



АРХЕАЛАГІЧНАЯ СПАДЧЫНА ГОРАЦКАЙ ЗЯМЛІ

Першапачатковае засяленне і асваенне людзьмі вярхоўя р. Проні ў многім залежала ад мацерыковых абледзяненняў. Мяжа апошняга з іх 17-18 тыс. гадоў назад праходзіла каля г. Оршы, дзе таўшчыня лёду дасягала больш за 100 м. Перад фронтам ледавіка шырокай паласой распасціралася пустыня. Халодны клімат, без прыкмет жыцця азёры, блізкасць ледавіка не спрыялі тут жыццю чалавека ў эпоху палеаліту - старажытнага каменнага веку. Толькі пасля адступлення ледавіка, пацяплення, фарміравання сучаснай рачной сеткі, прыкладна 10-12 тыс. гадоў назад, на тэрыторыі цяперашняга Горацкага раёна з'яўляюцца першыя пасяленні - паляўнічых на паўночнага аленя. Археалагічна гэта падмацоўваецца распаўсюджваннем грэнскай і свідэрскай культур у Верхнім Падняпроўі.

Па меры адступлення ледавіка насельніцтва грэнскай культуры рухалася на поўнач, асвойваючы новыя землі.

Важнейшым тэхнічным дасягненнем гэтага часу было вынаходніцтва лука - самай дасканалай хуткастрэльнай дыстанцыйнай зброі старажытнасці, якую чалавек выкарыстроўваў на працягу тысячагоддзяў.

Наканечнікі стрэлаў былі касцянымі або крамянёвымі. Асабліва паказальныя грэнскія асіметрычныя чаранковыя наканечнікі, якія апрацаваны рэтушшу па адным краі і маюць выразку на другім. Узброеныя лукам і стрэламі паляўнічыя на паўночнага аленя былі піянерамі асванне рэгіёну, прылады працы з крэменю (скрабкі, вострыі, праколкі, разцы, нажы, тапары і інш.) служылі ім для апрацоўкі шкуры, косці і дрэва. Помнікі грэнскай культуры генетычна звязаны з пасяленнямі позняга палеаліту на паўночнай Украіне, што сведчыць аб тым, што рух насельніцтва на поўнач першапачаткова ішоў па Дняпры, Сожы і іх шматлікіх прытоках, адным з якіх была р. Проня.

Адначасова з носьбітамі грэнскай культуры ў Верхняе Падняпроўе з басейна Віслы і вярхоўя Прыпяці пранікаюць свідэрскія плямёны, іх рух па Нёману і Заходняй Дзвіне аж да вярхоўя Волгі тлумачыцца міграцыяй паўночнага аленя за адступаючым ледавіком. Адметнай рысай крамянёвага інвентару свідэрцаў было шырокае выкарыстанне наканечнікаў стрэлаў вербалістай формы.

У эпоху мезаліту (10-7 тыс. гадоў назад) тэрыторыя сучаснага Горацкага раёна была пакрыта глухімі лясамі, у якіх вадзіліся ўсе зараз вядомыя віды жывёлін.

Шырокае распаўсюджанне атрымала паляванне з дапамгай лука і стрэлаў, што дазваляла паспяхова паляваць на зубра, лася, мядзведзя, ваўка, лісу, зайца, вадаплаўчую дзічыну і г. д. Важную ролю адыгрывалі рыбалоўства і збіральніцтва.

Неабходнасць апрацоўкі дрэва ў лясным краі стымулявала вытворчасць прылад для сячэння - тапароў і цяслоў, кліноў, якія выкарыстроўваліся пры будаўніцтве жылля гаспадарчых пабудоў, для нарыхтоўкі паліва, вырабу драўляных прылад працы, паляўнічых і рыбалоўных прыстасаванняў, сродкаў транспарту (чоўнаў) і інш.

У ваю чаргу спецыфіка гаспадарчай дзейнасці першабытнага чалавека, якая была звязана з міграцыяй жывёлы, паспяваннем пладоў, нерастам рыбы, здабычай крэменю, спрыяла з'яўленню шматлікіх сезонных паселішчаў.

Стаянка мезалітычнага часу была знойдзена ў 1,5 км на паўднёвы захад ад в. Вялікія Шарыпы на першай надпоплаўнай тэрасе левага берага р. Проня. Дзве невялікія рачулкі Пнеўка і Маханаўка, якія ўпадаюць у Проню, ствараюць мыс, на якім у 1985 г. В. Ф. Капыцін і В. Е. Кудрашоў на плошчы 40Х100 м выявілі прадукты расшчаплення крэменю (пласціны, адшчэпы), скрэблападобныя вырабы, вострыі. Асобныя вырабы з крэменю знойдзены каля в. Пнеўшчына, на правым беразе р. Рамясцвянкі, пры ўпадзенні ў яе р. Лядня.

Важным вынаходніцтвам эпохі неаліту быў гліняны посуд. Першыя пасудзіны вострадоннай формы вырабляліся спосабам налепкі або стужачным, што дазваляла складаць любыя формы і не абмяжоўваць памеры посуду. Прыкмета неалітычнай керамікі - арнаментацыя - сведчыць аб эстэтычных густах стваральнікаў.

У эпоху неаліту мелі месца буйныя ўдасканальванні ў вырабе каменных прылад. Ў вялікай колькасці сустракаюцца прадметы паляўнічага ўзбраення: буйныя крамянёвыя лістападобныя наканечнікі дзідаў і дроцікаў, касцяныя кінжалы з крамянёвымі ўкладышамі ў пазах, разнастайныя наканечнікі стрэлаў. Значная частка іх выраблялася з адколаў: шматлікія скрабкі, нажы, праколы, радзей - разцы. Характэрныя сякучыя прылады: сякеры, цяслы, долаты. Асноўным матэрыялам для іх вырабу па-ранейшаму быў крэмень, але пры гэтым выкарыстоўваліся і іншыя пароды каменю: крарцыт, дыярыт, якія апрацоўваліся шляхам шліфавання, пілавання, свідравання.

У ІІ тысячагоддзі да н. э. тэрыторыя сучаснай Беларусі ўступіла ў бронзавы век – век адкрыцця і ўжывання металу, прыкметнага прагрэсу ў развіцці вытворчых сіл. На жаль гісторыя раёна ў гэты перыяд да сённяшняга дня застаецца слаба вывучанай. У эпоху бронзы ў Верхнім Падняпорўі рассяляюцца плямёны сярэдняпроўскай культуры. Яны адносяцца да культуры шнураваой керамікі або культуры баявых сякераў, плямёны якіх размяшчаліся на шырокай тэрыторыі ад басейна Эльбы і Одэра на захадзе да Верхняй Волгі на ўсходзе, Сярэдняга Падняпроўя на поўдні, Швецыі і Даніі на поўначы. Гэтыя плямёны, па меркаванню даследчыкаў, з'яўляліся прадстаўнікамі старажытных індаеўрапейцаў - продкаў славян, балтаў і германцаў.

Пасяленні сярэднедняпроўскіх плямён часцей за ўсё размяшчаліся ў поймах рэк, на пясчаных узвышшах і па краі надпоплаўных тэрас, гэта значыць, у мясцінах, найбольш прыгодных для жывёлагдоўлі і земляробства, што і садзейнічала развіццю гэтых асноўных заняткаў.

Знаходкі вырабаў з бронзы ўказваюць на тое, што сярэдняпроўскія плямёны былі знаёмы з металургіяй. Аднак месцазнаходжэнні меднай руды на тэрыторыі Верхняга Падняпроўя адсутнічаюць. Такім чынам, першыя мясцовыя металургі выкарыстоўвалі тую сыравіну, якую атрымлівалі ў выніку абмену.

Дрэва апрацоўвалі бронзавымі і каменнымі свярдзёлкамі і клінападобнымі сякерамі, цясламі і нажамі. Каменныя сякеры свідравалі пустой у сярэдзіне касцяной трубкай з прымяненнем мокрага пяску. Пасля свідравання вырабы паліравалі на паліравальных плітах з пясчаніку. Каменныя прасвідраваныя сякеры - самая частая знаходка на тэрыторыі раёна.

Па-ранейшаму шырока выкарыстоўваўся для вырабу прылад працы мясцовы мелавы крэмень шэрага і цёмнашэрага колеру. 3 яго выраблялі скрабкі, нажы, свярдзёлкі і інш. Звяртае ўвагу дасканаласць апрацоўкі наканечнікаў стрэлаў трохвугольнай формы з выразкай у аснове.

Кераміка, як і раней, выраблялася ўручную. Але значна змяніўся характар арнаментацыі, кампазіцыі сталі больш складаныя, адрозніваліся і дасканаласцю малюнка ў выглядзе адбіткаў вяровачкі і ўціскання «у ёлачку». Шырока практыкавалася апрацоўка шкур, на што ўказваюць шматлікія знаходкі нажоў і скрабкоў.

Вывучэнне помнікаў сярэднедняпроўскай культуры прымусіла адмовіцца ад памылковага ўяўлення аб тым, што паўночныя раёны Верхняга Падняпроўя з’яўляліся глухім кутком, дзе старыя неалітычныя традыцыі ўтрымліваліся доўгі час. Насельніцтва, якое жыло тут, нейкі час існавала з сярэднедняпроўскімі плямёнамі, а потым было асімілявана прышэльцамі - носьбітамі больш прагрэсіўнага гаспадарчага ўкладу - жывёлаводамі і земляробамі.

У першай чвэрці I тысячагоддзя да н. э. насельніцтва сучаснага Горацкага раёна ўжо магло атрымліваць жалеза з мясцовых балотных руд, вырабляла з яго больш складаныя прылады працы. Знаёмства з металам не толькі пераўтварыла ўсю матэрыяльную культуру, яно зрабіла сапраўдную рэвалюцыю ў жыцці чалавека.

Змены ў гаспадарчай дзейнасці насельніцтва прывялі да змен у грамадскім ладзе. На змену старажытнай родавай арганізацыі прыходзіць патрыархальна-абшчынны, або вялікасямейны ўклад. Змена форм гаспадаркі і частыя ваенныя сутыкненні, якія былі звязаны з накапленнем лішку прадуктаў, прывялі да змены ў тыпах і размяшчэнні паселішчаў. Замест ранейшых стаянак па берагах рэк пачалі будаваць умацаваныя гарадзішчы. Іх узводзілі на высокіх пляцоўках на мысах пры зліцці двух яроў або рэк. Прыродная непрыступнасць гарадзішчаў дапаўнялася штучнымі ўмацаваннямі ў выглядзе земляных валоў (часцей за ўсё з частаколам па грэбню), равоў і драўляных агароджаў. Сістэмы ўмацаванняў з земляных валоў і равоў захаваліся да нашых дзён.

У I тысячагоддзі да н. э. паўночна-ўсходнюю Беларусь засялялі плямёны днепра-дзвінскай культуры, старажытныя балты, продкі літоўцаў і латышоў. Са старажытных гарадзішчаў у раёне найбольш вывучаны два: каля вёсак Горы і Мікадзімава. Шматгадовыя раскопкі гэтых помнікаў далі разнастайны археалагічны матэрыял.

Рэшткі гарадзішчаў захаваліся ў г. Горкі, каля вёсак Ваўкоўшчына, Завідаўка, Курганне, Маслакі, Малыя Шарыпы, Паршына, Паляшчыцы, Сенькава, Шаўнева, Ярцаўка. Сярод іх можна выдзеліць гарадзішчы на правым беразе р. Лядня ў 1 км на паўднёвы захад ад Мемарыяльнага комплексу савецка-польскай баявой садружнасці ў в. Леніна, дзе яшчэ ў дарэвалюцыйныя гады былі знойдзены срэбны бранзалет з рознымі выявамі птушак і срэбныя завушніцы, якія былі ўпрыгожаны дутымі шарыкамі і сканню. Вырабы эпохі Кіеўскай Русі - завушніцы, бранзалеты, грыўны візантыйскай работы - знойдзены і на гарадзішчы каля в. Шаўнева.

У 1873 г. каля в. Пнеўшчына на правым беразе р. Лядня (правы прыток р. Рамасцвянкі) быў выяўлены унікальны помнік. Гэта пірамідальнай формы гранітны валун, вагой каля 500 кг, даўжынёй да 1 м, у шырыню і вышыню да 0,75 м, які знаходзіўся на вяршыні кургана, складзенага з каменю. На паверхні валуна былі нанесены знакі вышынёй 130 - 140 мм, шырынёй 6 мм і глыбінёй 4 - 5 мм на адным баку ў выглядзе суцэльнага надпісу, а з другога боку бязладна раскіданых на паверхні. А. М. Дандукоў-Корсакаў лічыў надпіс рунічным, а А. Мюлер (Аўстрыя) - фінікійскім - «Помнік Ваала. Тут мы яго выдаўблі (высеклі)». На другім баку надпіс з найбольшай колькасцю знакаў застаўся нерасшыфраваным.

У другой палове I тысячагоддзя н. э. на Верхняй Проні з’явіліся крывічы. Яны былі аднымі з самых шматлікіх усходнеславянскіх плямёнаў, якія напярэдадні ўтварэння Кіеўскай Русі займалі абшырныя прасторы «на верх Волгі і на верх Дзвіны, і на верх Дняпра». На тэрыторыі Горацкага раёна помнікамі пахавання крывічоў з’яўляюцца паўсферычныя курганы - насыпы вышынёй 0,5 - 3 м і дыяметрам 6 - 12 м. Курганы размяшчаюцца невялікімі групамі, радзей сустракаюцца адзіночныя ці ўзвышаюцца блізнятамі. 3 імі звязаны легенды і паданні. Яны нагадваюць нам аб суровым і гераічным часе, аб бітвах і ратных подзвігах, аб людзях, якія пахаваны там, - продках сучасных беларусаў. Курганы захаваліся каля вёсак Лугіны, Маслакі, Нежкава, Паршына, Светлая, Студзянец. Па звестках за 1873 г., курганоў было значна больш, у тым ліку каля вёсак Анікавічы, Асіповічы, Нівішчы.

Для крывічоў у X - XIII ст. быў характэрны пэўны тып жаночых упрыгажэнняў - скроневыя бранзалетападобныя кольцы з завязанымі канцамі. Дыяметр кольцаў – 5-11 см. Іх насілі каля скроняў на скураной галаўной павязцы звычайна па тры з кожнага боку. Акрамя кольцаў у жаночых пахаваннях знаходзяць пацеркі і падвескі, пярсцёнкі і бранзалеты, шыйныя грыўны і спражкі. У мужчынскіх пахаваннях сустракаюцца нажы, сякеры, дзіды, розныя спражкі. Як у жаночых, так і ў мужчынскіх пахаваннях заўсёды прысутнічае гліняны посуд.

Курганы над нябожчыкамі насыпаліся да XIII ст., а затым пад уплывам хрысціянства насельніцтва пачало хаваць памерлых па сучаснаму абраду.

Археалагічныя сведчанні аб славянах дапаўняюцца візантыйскімі і арабскімі пісьмовымі крыніцамі. Так, візантыйскі гісторык сярэдзіны VI ст. Пракопій піша, што славяне адрозніваліся магутным целаскладам, высокім ростам, вялікай сілай. Аб славянах паведамляе і візантыйскі імператар Маўрыкій у сваёй працы «Страцегікон», якая была напісана ў пачатку VII ст.: «Жывуць славяне ў лясах, пры рэках, у балотах, пры азёрах — мясцінах непрыступных, жывуць яны разрозненымі плямёнамі... Плямёны славян вядуць аднолькавы вобраз жыцця, маюць аднолькавыя норавы, любяць свабоду і не выносяць іга, рабства, падпарадкавання. Яны лёгка пераносяць спёку і холад, нагату цела і ўсе магчымыя нязручнасці і недахопы». Аб сіле і храбрасці нашых продкаў гаворыць і арабская крыніца: «Славяне народ такі магутны і страшны, што калі б ён не быў раздзелены на мноства родаў, ні адзін народ у свеце не памерыўся б з імі сілаю».

У X — XI ст. тэрыторыя сучаснага Горацкага раёна ўваходзіла ў склад Кіеўскай Русі. Да гэтага часу сфарміравалася старажытнаруская (ці ўсходнеславянская) народнасць. Станаўленне старажытнарускай дзяржаўнасці і народнасці суправаджалася бурным развіццём эканомікі і культуры, аб чым сведчаць вядомыя нам помнікі пісьменнасці.

Працэс кансалідацыі зямель вакол асобных феадальных цэнтраў прывёў да адасаблення княстваў, якія ўваходзілі ў састаў Кіеўскай Русі. Адным з першых у XI ст. аддзялілася Полацкае княства. Землі па рэчках Сож, Проня і верхняму цячэнню Дняпра ўвайшлі ў склад Смаленскай зямлі.

В. Капыцін.


Гарадзішчы ў в. Мікадзімава і каля в. Шаўнева

Са старажытнага часу вярхоўі рэк Басі і Проні былі заселены чалавекам, аб чым сведчаць шматлікія археалагічныя помнікі. Сярод іх каля 20 гарадзішчаў - умацаваных пасяленняў эпохі ранняга жалезнага веку і ранняга сярэдневякоўя, якія захаваліся на тэрыторыі Горацкага раёна.

Адно з найбольш даследаваных гарадзішча ў в. Мікадзімава (за 0,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі на левым беразе р. Быстрая). Яно пабудавана на высокім мысе паміж двума ярамі. Паселішча з’яўляецца гарадзішчам-сховішчам трэцяй чвэрці I тысячагоддзя н. э., пад якое было перабудавана больш старажытнае гарадзішча днепра-дзвінскай культуры.

Мікадзімаўскае гарадзішча мае магутную сістэму абарончых збудаванняў. Вал, які аплыў, дзеліць пляцоўку на дзве часткі памерам 40X36 м і 48X48 м. Яны ўзвышаюцца над поймай ракі Быстрая на 12 - 18 м. 3 боку поля гарадзішча ўмацавана валам вышынёй 4,5 м пры шырыні 20 м. У мысавой частцы ёсць яшчэ два валы, а паміж імі і пляцоўкай - западзіна.

Помнік вядомы з 1903 г., яго абследавалі ў 1936 г. А. Д. Каваленя, у 1978 г. - В. I. Шадыра. Пачынаючы з 1986 г. археалагічны атрад Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея пад кіраўніцтвам А. А. Седзіна праводзіць археалагічныя раскопкі на Мікадзімаўскім гарадзішчы.

У ходзе раскопак на пляцоўцы ў цёмна-шэрым культурным слоі (які ўтварыўся ў выніку чалавечай дзейнасці) і мацерыку выяўлены сляды доўгай кругавой пабудовы слупавой канструкцыі. Яна падзялялася на асобныя памяшканні, аб чым сведчаць рэшткі бярвенняў і размяшчэнне ям ад апорных слупоў. У жыллёвых памяшканнях знойдзены ачагі, якія складзены з камянёў. Пабудовы і драўляныя абарончыя збудаванні былі знішчаны пажарам. Сустракаецца вялікая колькасць вугалю і абгарэўшыя бярвенні.

Галоўным заняткам насельніцтва былі жывёлагадоўля і земляробства. Знойдзены шматлікія косці буйной рагатай жывёлы, коней, свіней, а таксама адзінкавыя - сабакі і дробнай рагатай жывёлы.

У культурным слоі сустракалася зерне розных культурных раслін: ячменю, проса, пшаніцы, гароху, бабоў кармавых, аўса, жыта.

Магутнасць культурнага слоя дасягала, а ў асобных месцах і значна перавышала 1 м. Пры яго даследаванні атрымана вялікая колькасць розных рэчаў, якія даюць нагляднае ўяўленне аб матэрыяльнай культуры насельніцтва міжрэчча Верхняга Сожа і Дняпра ў эпоху вялікага перасялення народаў. Гэта важны перыяд у жыцці плямёнаў Усходняй Еўропы.

Самымі шматлікімі знаходкамі з’яўляюцца фрагменты ляпнога посуду. Яны маюць прамы ці адагнуты наверх венчык, на некаторых ёсць налеплены валік з косай насечкай. 3 гліны таксама выраблены прасліцы біканічныя для прадзення.

У калекцыі рэчаў даволі шмат прадметаў узбраення - лісцепадобныя, полымяпадобныя і двухшыпныя наканечнікі коп’яў; на канечнікі дроцікаў, трохлапасныя чаранковыя наканечнікі стрэлаў для лука. Аб выкарыстанні коней для верхавой язды можна меркаваць па знаходках шпор і цугляў. Акрамя таго, маюцца і іншыя жалезныя вырабы - нажы з прамой спінкай, шылы, спражкі, пінцэты, рыбалоўны кручок, фіцільныя трубкі і інш. Атрыманне жалеза з балотных руд, яго кавальская апрацоўка, а таксама бронзаліцейная вытворчасць былі найбольш складанымі заняткамі і яны існавалі на гарадзішчы. У калекцыі шмат крыц, шлакаў, льячак, ліцейных формачак, кавалкаў белага металу і бронзы аморфных абрысаў. 3 бронзы вырабляліся бранзалеты, скроневыя кольцы, званковыя падвескі, пальчатыя фібулы і іншыя ўпрыгажэнні. Асаблівую цікавасць уяўляюць пальчатыя фібулы. Яны сустракаюцца вельмі рэдка. Адна з іх мае ў даўжыню каля 10 см, упрыгожана завіткамі, галоўка паўкруглая з пяццю пальцамі (промнямі). Фібулы выкарыстоўваліся ў якасці заплічак і адначасова служылі ўпрыгажэннямі. Маюцца срэбныя бранзалеты і падвеска, а таксама больш за 200 шкляных і паставых пацерак рознай расфарбоўкі, формаў і памераў, а таксама вырабленых з бурштыну.

У наваколлях Мікадзімава ёсць і іншыя помнікі. Некаторыя з іх існавалі адначасова з вышэйназваным пасяленнем.

Раскопкі на Мікадзімаўскім гарадзішчы працягваюцца. Наперадзе новыя адкрыцці, якія раскрыюць яшчэ адну старонку старажытнай гісторыі Горацкага раёна ў эпоху вялікага перасялення народаў.

А. Седзін.


❋ ❋ ❋


Адным з помнікаў археалогіі ў Горацкім раёне з’яўляецца гарадзішча каля в. Шаўнева Горскага сельсавета. Гарадзішча было выяўлена яшчэ ў пачатку XX ст. вядомым беларускім краязнаўцам Е. Р. Раманавым, які шмат зрабіў для вывучэння старажытнасцей Магілёўскай губерні. Яно размешчана на 8-10 метраў над узроўнем рэчкі. Гарадзішча мае трохвугольную форму, яго памеры 60X45 м, яшчэ да сённяшняга дня захаваліся рэшткі абарончага вала вышынёй да 3 м.

Гарадзішча здаўна прыцягвала да сябе даследчыкаў. Яшчэ ў канцы мінулага стагоддзя на ім быў знойдзены скарб срэбных рэчаў: завушніцы, спражкі, бранзалеты, грыўны. У наш час гарадзішча неаднаразова абследавалася археолагамі, але раскопкі на ім не праводзіліся. У 1978 г. яно разам з другім гарадзішчам, размешчаным у самой в. ПІаўнева, было ўзята пад ахову як помнік археалогіі рэспубліканскага значэння. Нягледзячы на гэта, у 1986 г. гарадзішча ў в. Шаўнева было поўнасцю знішчана, калі пашыралі дарогу на в. Ходараўку. У 1989 г. другое гарадзішча, на беразе р. Каменкі, было моцна пашкоджана кар’ерам.

Невялікія археалагічныя даследаванні, праведзеныя ў 1991 г. (было, вывучана 140 м2 плошчы, пры магутнасці культурнага слоя ад 0,4 да 0,8 м), далі вельмі цікавы матэрыял.

У ходзе раскопак былі вывучаны рэшткі гаспадарчай пабудовы памерам 2,5X2,5 м, сцены якой былі слупавой канструкцыі. У яе запаўненні былі знойдзены нажы, накладкі ад замка, пружыны ад замка з драўляным засовам, шкляныя бранзалеты, прабой. Сярод знаходак, якія датуюцца канцом XI - XIII ст., шырока прадстаўлены прадметы ўпрыгажэнняў - бронзавыя бранзалеты, шпілька, медны пярсцёнак, шарападобная бразготка з лінейнай шчылінай.

XII - пачаткам XIII ст. датуюцца шкляныя бранзалеты рознага колеру - зялёныя, сінія, бірузовыя, жоўтыя, іх хутчэй за ўсё прывозілі са Смаленска, а таксама з Кіева і Віцебска. Шматлікія знаходкі прадметаў штодзённага карыстання - нажы, прабоі, вушкі ад катлоў, шпількі, ключы ад вісячых і розных замкоў, дэталі да іх, якія датуюцца другой паловай XII - XIII ст. Касцяныя вырабы прадстаўлены шматлікімі двухбаковымі наборнымі грабянямі XII - XIII ст., нешматлікім рыштункам конніка і каня: абломак шпоры, спражкі, наканечнік стралы з квадратным сячэннем, які выкарыстоўваўся для прабіцця кальчужных ці іншых абарончых даспехаў. Самай шматлікай катэгорыяй знаходак з’яўляецца бытавы посуд. Значная колькасць гаршкоў арнаментавана - у асноўным узор нанесены ў выглядзе хвалі ў спалучэнні з насечкамі, сустракаецца таксама і лінейны. Знойдзены гаршкі, пакрытыя палівай. Яны, безумоўна, належалі заможнаму чалавеку і прывозіліся сюды з буйных рамесных цэнтраў. Цікавыя фрагменты гаршкоў з вузкім горлам, упрыгожаных налепнымі валікамі і арнаментаваных у выглядзе насечак. Гаршкі такога тыпу былі характэрныя для паўднёва-заходніх зямель Кіеўскай Русі. Шмат донцаў ад гаршкоў. На некаторых з іх ёсць клеймы, у тым ліку і клеймы накшталт знака Рурыкавічаў. Магчыма, на гарадзішчы існавала свая вытворчасць посуду, але дакладна аб гэтым мы пакуль гаварыць не можам. Знойдзены толькі кавалкі соплаў ад горна.

Цікавай знаходкай з гарадзішча Шаўнева з’яўляецца невялікі фрагмент шклянога посуду, упрыгожанага каляровым арнаментам. На жаль, сам арнамент поўнасцю аднавіць немагчыма - ад яго захавалася толькі некалькі ліній, нанесеных жоўтай, чырвонай і сіняй фарбай. Такі шкляны посуд у Кіеўскую Русь паступаў з краін Блізкага Усходу ці Візантыі. 3 паўднёварускіх зямель прывозілі шыферныя праселкі, якія выкарыстоўваліся пры прадзенні нітак.

Невялікая вывучаная плошча і значная пашкоджанасць гарадзішча не даюць магчымасці пакуль што гаварыць аб яго функцыянальным прыстасаванні. Але знаходка на ім скарбу срэбных рэчаў, наяўнасць вырабаў, належачых знаці, дазваляе меркаваць, што перад намі рэшткі буйной феадальнай сядзібы другой паловы XII — XIII ст.

А. Мяцельскі.


З СІВОЙ ДАЎНІНЫ

Першыя пісьмовыя звесткі, якія непасрэдна тычацца тэрыторыі Горацкага раёна, паходзяць з XII ст., калі гэтыя землі ўваходзілі ў склад Смаленскага княства. Тагачасныя княствы падзяляліся на больш дробныя адзінкі - воласці, цэнтрамі якіх былі ўмацаваныя двары (пагосты) ці драўляныя замкі. Такія воласці падпарадкоўваліся княжацкім намеснікам з ліку найбольш значных баяр.

У 1136 г, смаленскі князь Расціслаў Мсціславіч вызначыў з падпарадкаваных яму валасцей дзесяціну на карысць новазаснаванага смаленскага епіскапства. У ліку валасцей, частка даніны з якіх павінна была ісці ў склад дзесяціны, названа і воласць Басея. Гісторыкі і археолагі лакалізуюць яе ў вярхоўях ракі Басі. Такім чынам, гэтая воласць займала заходнюю частку сучаснага Горацкага раёна.

У той жа грамаце прыгадваецца воласць Мярэцічы, якая займала вадазбор ракі Мярэі. Напэўна, яна ўключала ў сябе і самыя вярхоўі гэтай ракі - сучасны Ленінскі сельсавет Горацкага раёна, дзе ў больш познія часы знаходзіўся феадальны маёнтак Раманава.

Асноўная частка раёна, у парэччы Проні і яе доплываў, была, відаць, занята іншай воласцю, цэнтрам якой мог быць старажытнарускі замак ля сучаснай вёскі Горы. Археалагічныя раскопкі сведчаць, што ў XII - XIII ст. гэта быў значны, добра ўмацаваны цэнтр. Сярод знаходак ёсць днішча гаршка з кляймом у выглядзе так званага двухзубца - радавога знака княжацкай дынастыі Рурыкавічаў. Такія гаршкі, напэўна, вырабляліся ў княжацкай майстэрні, якая магла знаходзіцца непасрэдна ў замку ці на неўмацаваным пасадзе побач з ім.

Вышэйзгаданая грамата князя Расціслава не называе той воласці, цэнтрам якой мог быць замак у Горах. Гэта сведчыць, што на той момант Смаленск не атрымліваў з яе даніны. Так магло быць у выпадку, калі воласць не кіравалася намеснікам, а належала князю непасрэдна на ўмовах асабістай уласнасці (гісторыкі называюць такі від уласнасці даменам).

Беларускі археолаг А. Мяцельскі выказаў меркаванне, што замак у Горах можна атаясаміць з горадам Ізяслаўлем, які прыгадваецца сярод гарадоў Смаленскага княства ў другой палове XII ст. Паводле гэтай версіі, у XIII ст. замак прыйшоў у часовы заняпад, а калі пазней адрадзіўся, то атрымаў новую назву - Горы, пад якой ён і вядомы ў больш познія часы. Гэта не выключана, але магчыма і тое, што замак з самага пачатку меў назву Горы, а ў тагачасныя дакументы чамусьці не трапіў.

На мяжы XIII і XIV ст. Смаленскае княства ўвайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), якім тады кіраваў вялікі князь Вітаўт. Апошні смаленскі князь Юрый Святаслававіч страціў уладу ў 1401 г., пасля чаго Смаленск падпарадкоўваўся намеснікам Вітаўта. Пры Вітаўце распачалася практыка шырокай раздачы дзяржаўных валасцей і асобных сёл з іх складу ў прыватную ўласнасць вялікакняжацкім васалам - князям і буйным баярам (якія на польскі лад пачалі называцца панамі). Раздача зямель яшчэ больш паскорылася пры пераемніках Вітаўта - яго малодшым браце Жыгімонце Кейстутавічу і стрыечным браце Свідрыгайле Альгердавічу, якія ў 1430-я гады вялі жорсткую міжусобную барацьбу. Імкнучыся мацней прывязаць да сябе прыхільнікаў, абодва шчодра надзялялі іх зямельнымі маёнткамі.

Недзе ў гэты час (і, верагодна, у сувязі з гэтымі падзеямі) змянілі свой статус Басейская і Горская воласці. Як вынікае з больш позніх звестак, абедзве гэтыя воласці перайшлі ва ўласнасць да князя Івана Сямёнавіча Пуцяты з роду князёў Друцкіх. Гэты князь вядомы тым, што разам са сваім старэйшым братам Іванам Бабаем быў актыўным прыхільнікам Свідрыгайлы, уваходзіў у склад яго рады спярша ў бытнасць Свідрыгайлы вялікім князем (1430 - 32 гг.), а потым у час вайны з Жыгімонтам, калі ўладу Свідрыгайлы прызнавала ўсходняя частка ВКЛ. Вельмі падобна, што менавіта з рук Свідрыгайлы Іван Пуцята атрымаў дзве вялізныя воласці, што зрабіла яго адным з буйнейшых землеўладальнікаў.

Іван Пуцята апошні раз упамінаецца ў 1440 г., калі ён знаходзіўся пры двары Свідрыгайлы ў Валынскім княстве. У тым жа годзе быў забіты вялікі князь Жыгімонт, пераемнікам якога стаў чатырнаццацігадовы пляменнік Свідрыгайлы Казімір Ягайлавіч. Ён, напэўна, прызнаў за Іванам Пуцятам і яго нашчадкамі права на валоданне набытымі вотчынамі.

У Пуцяты засталося чацвёра сыноў, якія падзялілі паміж сабой бацькоўскія ўладанні. Нашчадкі двух з іх пазней выступаюць як саўладальнікі Гор- скай і Басейскай валасцей (гл. схемы 1 і 2). Гэта і дазваляе нам меркаваць, што абедзве воласці належалі ўжо Пуцяце, хаця непасрэдных упамінанняў пра іх няма да канца XV ст. (увогуле ад гэтага стагоддзя засталося вельмі мала дакументаў).

Такім жа ўскосным чынам высвятляецца, што маёнтак Раманава са складу Мярэйскай воласці не пазней сярэдзіны XV ст. перайшоў у рукі іншай прыкметнай асобы таго часу - князя Юрыя Сямёнавіча Галыпанскага (памёр каля 1457 г.) ці яшчэ яго бацькі Сямёна Лютага, які загінуў у час міжусобнай вайны паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам у 1433 г. Пасля смерці Юрыя Сямёнавіча і падзелу яго маёмасці між сынамі Раманава дасталося аднаму з іх - Юрыю Юр’евічу. Калі ж ён памёр без нашчадкаў, яго тры браты каля 1480 г. падзялілі маёнтак на роўныя часткі паміж сабой.

Першыя непасрэдныя ўпамінанні пра маёнткі на тэрыторыі Горацкага раёна захаваліся ў так званай «Літоўскай метрыцы» - архіве канцылярыі ВКЛ, у кнігі якой заносіліся дакументы аб набыцці, падзелах маёнткаў і іншых жыццёвых справах феадалаў - пераважна буйных (князёў і паноў), якія падлягалі юрысдыкцыі самога вялікага князя. У канцы XIX ст. польскі даследчык Юзаф Вольф выбраў з Метрыкі звесткі, якія тычыліся асоб княжацкага стану, і паведаміў аб іх у сваёй працы «Літоўска-рускія князі з канца XIV стагоддзя».

Горы ўпершыню ўпамінаюцца ў «Літоўскай метрыцы» ў 1497 г., калі чацвёра сыноў князя Васіля Іванавіча Пуцяціча (Іван, Алелька, Дзмітрый і Міхаіл) судзіліся са смаленскім епіскапам Іосіфам за спрэчныя землі сваіх маёнткаў Горы і Чурылавічы (пазнейшае Чурылава), якія межавалі з уладаннямі епіскапа. Ад маёнтка Горы гэтыя князі і іх нашчадкі ў далейшым тытулаваліся князямі Горскімі альбо Друцкімі-Горскімі.

Стрыечны брат князёў Горскіх Юрый, сын Міхаіла Пуцяціча, у дакументах пачатку XVI ст. названы князем Шышаўскім. Гэты тытул паходзіць ад маёнтка Шышава, які быў цэнтрам яго ўладанняў у Горскай воласці. Пазней Юрый пісаўся ўжо князем Талачынскім (ад маёнтка Талачын у Друцкім княстве), але долю ў Горскай воласці з маёнткам Шышава захаваў да канца жыцця і перадаў у спадчыну адзінаму сыну Васілю (схема 1).

На жаль, ніякіх падрабязнасцей пра жыццё на тэрыторыі раёна ў канцы XV - пачатку XVI ст. не захавалася. Можна толькі меркаваць, што пасля пераходу маёнткаў ў прыватную ўласнасць лад жыцця мясцовага насельніцтва змяніўся мала. Жыхары выплочвалі даніну - часткова грашыма, часткова натуральнымі прадуктамі (мёдам, збожжам). Галоўныя сялібы князёў Друцкіх і Галынанскіх знаходзіліся далёка адсюль, таму падданыя нячаста бачылі сваіх гаспадароў. Ім даводзілася мець справу пераважна з княжацкімі цівунамі (ураднікамі), якія збіралі даніну і кіравалі дваровай гаспадаркай.

3 пачатку XVI ст. тэрыторыя раёна стала арэнай ваенных дзеянняў паміж ВКЛ і набіраючай моц Маскоўскай дзяржавай. Апошняя ў 1514 г. пасля доўгай барацьбы захапіла Смаленск і неаднаразова пасылала свае войскі далей на захад. У 1522 г. было нарэшце заключана перамір’е, паводле якога новая мяжа паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай прайшла прыкладна так, як і зараз праходзіць мяжа Беларусі з Расіяй. Замкі ў Горах і Раманаве сталі памежнымі і ў сувязі з гэтым набылі важнае абарончае значэнне. Яны неаднаразова прыгадваюцца ў дыпламатычнай перапісцы і перамовах ВКЛ з Масквой. Пазней, падчас Лівонскай вайны ў 1563 г. Горская воласць зноў зведала жорсткае спусташэнне, калі маскоўскія войскі часова занялі ўсё левабярэжжа Дняпра. Замак у Горах быў спалены, сяляне разбегліся падчас ваеннага ліхалецця. Аднаўленне разбуранай гаспадаркі заняло потым шмат часу.

Вяртаючыся крыху назад, адзначым, што да сярэдзіны XVI ст. адбылося моцнае раздрабненне маёнткаў на тэрыторыі раёна. Гэта было звязана са спадчынным правам, што дзейнічала ў ВКЛ. Паводле старажытных звычаяў, усе маёнткі падлягалі падзелу на роўныя долі паміж сынамі. Дачкам выдавалася грашовае забеспячэнне (пасаг). Калі ж уладальнік маёнтка не пакідаў сыноў, яго ўдава захоўвала правы на вотчыну да сваёй смерці ці новага шлюбу. Потым маёнтак адыходзіў да дачок ці сясцёр уладальніка і затым пераходзіў у спадчыну да іх нашчадкаў. Такі маёнтак называўся «мацярынскім» і падлягаў роўнаму падзелу не толькі паміж сынамі, але і дочкамі спадкаеміцы.

Адзначым, што да 1566 г. уладальнік спадчыннага маёнтка не мог адвольна прадаваць альбо дарыць больш чым 1/3 яго. Астатнія 2/3 абавязкова павінны былі пераходзіць да прамых нашчадкаў, а пры іх адсутнасці - да больш аддаленых родзічаў. Пазней гэтая забарона была адменена, але на практыцы ўладальнікі рэдка адступаліся ад старых звычаяў.

У такіх умовах лёс маёнтка амаль цалкам вызначаўся генеалагічнымі акалічнасцямі - колькасцю сыноў і дачок уладальніка. Так, тры сыны князя Івана Горскага памерлі ў першай палове XVI ст. без нашчадкаў. Спадчынніцай іх уладанняў (у тым ліку і часткі Горскай воласці з Чурылавічамі) стала адзіная сястра Аўдоцця - жонка пана Храбтовіча. Пасля яе смерці маёнтак падлягаў роўнаму падзелу паміж яе сынам і дачкой у якасці «мацярынскага». На практыцы, аднак, дачка Аўдоцці Багдана са сваім мужам Анікеем Гарнастаем выкупілі ў яе брата Пятра Храбтовіча яго долю маёнтка, аб’яднаўшы яе такім чынам са сваёй доляй. Пляменнік Івана Фёдар Дзмітрыевіч таксама меў сястру, але, паколькі ў яго засталіся два сыны, маёнтак адышоў у спадчыну да іх, сястра ж атрымала грашовы пасаг. Пры падзеле паміж сынамі Фёдара доля ў Горах цалкам адышла да малодшага, Абрагама. Яго брат Рыгор атрымаў на кошт сваёй долі іншыя маёнткі.

Прыкладна ў той жа час памёр адзіны сын Юрыя Шышаўскага Васіль Талачынскі, які валодаў, апрача .часткі Друцкага княства вакол Талачына, маёнткамі Шышава, Юркава, Горкі і часткай Басейскай воласці, у якой пазней знаходзіліся вёскі Сялец і Палёнка. Перад смерцю, у верасні 1544 г., ён завяшчаў сваёй жонцы Марыі з роду князёў Заслаўскіх 1/3 сваіх маёнткаў (у гэтым дакуменце, дарэчы, упершыню непасрэдна ўпамінаецца будучы райцэнтр Горкі). Астатнія 2/3 павінны былі адысці да дзвюх яго сясцёр. Аднак незадоўга да смерці князь Васіль пазычыў у жонкі вялікую суму грошаў пад заклад гэтых 2/3. Гэта азначала, што сёстры Васіля маглі ўступіць ва ўладанне маёнткамі толькі пасля таго, як вернуць яго ўдаве пазычаную ім суму. Сёстры паспрабавалі аспрэчыць гэтае завяшчанне, але безвынікова. Тым часам Марыя ў 1554 г. паўторна выйшла замуж за пана Івана Гарнастая, разам з якім працягвала карыстацца спадчынай першага мужа.

Сёстрам Васіля Талачынскага засталося толькі збіраць грошы, каб выкупіць братні маёнтак (які, відаць, быў варты таго). Гэта ім удалося толькі часткова. У 1555 г. адна з сясцёр, Людміла, выкупіла было сваю частку, але з-за недахопу грошаў вымушана была тут жа скасаваць акт выкупу.

Тым часам адзіная дачка другой сястры, Настассі, князёўна Багдана Друцкая, пасля смерці свайго першага мужа выйшла замуж за вельмі энергічнага пана Івана Сапегу. Да таго ж і цётка Багданы Людміла перад смерцю завяшчала свае правы на гэтую спадчыну ёй і яе мужу. Сапега рашуча ўзяўся за ажыццяўленне правоў сваёй жонкі і цешчы. Ужо ў 1554 г. Іван Гарнастай скардзіўся на пана Сапегу і княгіню Настассю за гвалтоўны захоп яшчэ не выкупленага маёнтка. Пазней Іван Сапега выкупіў і адсудзіў свае законныя 2/3 Шышава, Горак і Басеі, але трэцяя частка ўсё ж засталася ў руках паноў Гарнастаяў. Каля 1558 г. Настасся абвінавачвала ўрадніка Гарнастая, дробнага шляхціча Багдана Дэдэрку, што ён, збіраючы грашовыя павіннасці на карысць свайго пана, рабіў гэта і ў той частцы маёнтка Басея, што належала ёй.

Яшчэ адным саўладальнікам азначаных маёнткаў у першай палове XVI ст. быў князь Сямён Ямантовіч-Падбярэзскі. Ён не належаў да роду князёў Друцкіх, таму невядома, якім чынам частка іх вотчыны трапіла да яго. Магчыма, яго маці была спадкаеміцай кагосьці з сыноў Івана Пуцяты (звесткі пра яе не захаваліся, невядома нават дакладна імя бацькі князя Сямёна).

Сямён Падбярэзкі не меў дзяцей. У 1522 г., яшчэ ў не вельмі старым узросце, ён напісаў завяшчанне, паводле якога частку свайго маёнтка Басея (а менавіта сёлы Казловічы і Хамінічы, з якіх апошняе - у сучасным Горацкім раёне) завяшчаў на карысць царквы. Рэшту ж сваёй долі ў Басейскай воласці, якая ахоплівала землі на правабярэжжы Басі на стыку сучасных Шклоўскага і Горацкага раёнаў, князь Падбярэзкі завяшчаў вельмі заможнаму пану Альбрэхту Гаштаўту, уладальніку суседняга маёнтка Шклоў. Гэта было парушэннем правіла, паводле якога адчужаць можна было толькі трэць вотчыны. Каб абысці гэтую перашкоду, князь абвясціў, што ўсынаўляе пана Гаштаўта (які, дарэчы, быў старэйшы за яго).

Але гэтае завяшчанне не мела непасрэдных наступстваў, бо пасля яго складання Сямён пражыў яшчэ 18 гадоў, на год перажыўшы свайго прыёмнага сына. Другім завяшчаннем ён адпісаў спадчыну сваёй жонцы, але гэтае завяшчанне было аспрэчана яго сястрой Ульянай, якая мела ад шлюбу з полацкім баярынам Яцкам Сенькавічам двух сыноў. Цікава, што Ульяна была паслядоўна замужам за двума роднымі братамі, Міхаілам і Яцкам Сенькаві чамі. Царкоўны суд прызнаў другі з гэтых шлюбаў незаконным, але дзяцей ад гэтага шлюбу тым не менш палічыў законнымі і паўнапраўнымі.

Ульяна выйграла працэс ва ўдавы свайго брата, і ў 1542 г. доля апошняга ў Басеі (у тым ліку і некалі запісаныя на царкву Хамінічы) была прысуджана ёй і яе сынам. Праз тры гады старэйшы з сыноў, Рыгор, без згоды свайго брата Івана падараваў іх агульную частку Басеі вялікаму князю. Іван падаў скаргу, але, відаць, безвынікова, бо ў далейшым ніводны з братоў дачынення да Басеі ўжо не меў. Праўда, крыху пазней адным з саўладальнікаў маёнтка Горы і іншай спадчыны Сямёна Падбярэзскага выступаў пан Андрэй Цеханавецкі. Гэта наводзіць на думку, што Ульяна мела яшчэ і трэці шлюб, з па нам Цеханавецкім, сын якога Андрэй атрымаў ад яе частку спадчыны Падбярэзскага.

Між тым першае завяшчанне Сямёна Падбярэзскага ўсё ж мела нейкія вынікі, бо ўрэшце доля Басеі з Хамінічамі і іншым абшарам (там пазней узніклі вёскі Любіж, Аўсянка, Гулідаўка і інш.) апынулася прылучанай да маёнтка Шклоў - колішняй уласнасці Альбрэхта Гаштаўта. У 1542 г., калі памёр без нашчадкаў адзіны сын Альбрэхта Станіслаў, іх вялізныя ўладанні (дарэчы, самая буйная на той час латыфундыя ў дзяржаве) адышлі да вялікага князя. Сын Ульяны Падбярэзскай нагадаем, таксама падараваў Басею вялікаму князю. Напэўна, пасля таго басейскія сёлы і былі прылучаны да Шклова, які ў 1565 г. быў нанава пажалаваны пану Яну Ераніму Хадкевічу і ў далейшым належаў яго нашчадкам.

Падобныя ж заблытаныя акалічнасці былі звязаны і з лёсам маёнтка Раманава. У першай чвэрці XVI ст. яго саўладальнікамі былі стрыечныя браты, князі Юрый Іванавіч і Павел Аляксандравіч Гальшанскія, а таксама іх стрыечная сястра Таццяна Сямёнаўна - жонка славутага военачальніка Канстанціна Астрожскага. Пасля яе смерці спадчыннікамі долі ў Раманаве сталі князь Астрожскі і яго сын Ілля (другі сын Астрожскага, Васіль Канстанцін, паходзіў ад іншага шлюбу і права на спадчыну Таццяны Галынанскай першапачаткова не меў). У выніку шматэтапных абменаў з князямі Гальшанскімі Канстанцін Астрожскі сканцэнтраваў у сваіх руках ці не ўвесь маёнтак Раманава, аддаўшы ўзамен часткі іншых маёнткаў.

Калі ў 1539 г. памёр Ілля Канстанцінавіч Астрожскі, пакінуўшы маладую жонку Беату і нованароджаную дачку Альжбету, вакол яго вялізнай спадчыны (доля ў Раманаве складала толькі яе невялічкую частку) разгарнуліся даволі драматычныя падзеі. У час дзяцінства Альжбеты маёнткі заставаліся ў руках яе маці. Калі ж паўстала пытанне аб шлюбе юнай князёўны Астрожскай, на яе руку знайшлося некалькі прэтэндэнтаў, якіх прываблівала не столькі яе прыгажосць, колькі багацце. Адзін з іх, князь Дзмітрый Сангушка, не атрымаўшы згоды Беаты на шлюб з яе дачкой, у 1554 г. выкраў чатырнаццацігадовую князёўну і гвалтоўна абвянчаўся з ёй. Пасля скаргі Беаты каралю князь Сангушка за гэты ўчынак быў абвешчаны па-за законам і загінуў ад рук яе родзічаў.

Затым, аднак, ужо сам кароль Жыгімонт Аўгуст без згоды Беаты знайшоў жаніха для Альжбеты, у тым жа годзе абвянчаўшы яе ў Варшаве з польскім графам Лукашам Гурскім. Беата вывезла дачку ў Львоўскі дамініканскі кляштар, дзе забарыкадавалася з ёю ў касцёле, не дапускаючы туды графа Лука- ша. Туды быў патаемна выкліканы князь Сямён Слуцкі, з якім Беата і абвянчала дачку (ужо ў трэці раз!). Аднак пасля аблогі касцёл вымушаны быў адчыніць браму графу Лукашу, і ў выніку Альжбета ўсё ж мусіла стаць яго жонкай, тым больш што князь Слуцкі хутка затым памёр (гэты сюжэт знайшоў адлюстраванне ў аповесці Вольгі Іпатавай «Чорная княгіня»).

Сама ж Беата, каб не дапусціць ненавіснага ёй Гурскага да спадчыны свайго мужа, у 1564 г. паўторна выйшла за буйнога польскага магната Альбрэхта Ласкага, якому і адпісала ўсе маёнткі (паводле польскага права яна магла зрабіць гэта). Ласкага, аднак, таксама прываблівалі толькі багацці Астрожскіх. Атрымаўшы запіс на маёнткі, ён адхіліў жонку ад усіх спраў і некалькі год трымаў яе пад дамашнім арыштам.

Альжбета Астрожская пасля смерці графа Лукаша ў 1573 г. разам са сваім дзядзькам Канстанцінам паспрабавала вярнуць сабе маёнткі, якія яе маці падаравала Альбрэхту Ласкаму, але апошні, відаць, захаваў фактычны кантроль над імі, а пасля смерці Беаты ў 1576 г. падараваў іх каралю. Свае правы на бацькоўскую спадчыну Альжбета завяшчала Канстанціну Астрожскаму, ад якога гэтыя правы затым перайшлі да яго зяця Крыштафа Радзівіла па мянушцы Пярун, аднаго з буйнейшых магнатаў у дзяржаве. Апошні, карыстаючыся сваім вялізным аўтарытэтам, у 1597 г. здолеў дамагчыся таго, каб кароль вярнуў яму колішнія ўладанні Беаты, сярод якіх было і Копыскае графства з далучаным да яго Раманавам. 3 гэтага моманту на доўгі час Раманава зрабілася ўласнасцю славутага роду Радзівілаў.

Тым часам адным з саўладальнікаў суседняй Горскай воласці стаў старэйшы сын Івана Сапегі і Багданы Друцкай Леў Сапега - будучы канцлер Вялікага княства і адзін з яго найбольш таленавітых дзеячаў. Пры падзеле мацярынскай спадчыны ён атрымаў апрача іншага ўсю яе долю ў Горках, Шышаве і Басеі, астатнім братам дасталіся іншыя маёнткі. Саўладальнікамі Льва Сапегі на той момант былі сын князя Абрагама Горскага Юрый, унук Івана Гарнастая Геранім і вера годны сын Ульяны Падбярэзскай Андрэй Цеханавецкі.

Да гэтага часу вынікі разбурэнняў, прынесеных Лівонскай вайной, былі ўжо пераадолены, хаця стары замак у Горах так і не адрадзіўся. Узамен Леў Сапега пабудаваў побач з ім новы замак бастыённага тыпу17. Увогуле ён імкнуўся пераадолець у сваіх уладаннях феадальную цераспалосіцу, ператварыць кожнае з іх у эфектыўны гаспадарчы механізм. 3 гэтай мэтай на працягу . 1590-х гадоў ён ажыццявіў шэраг абменаў і кўпляў са сваімі саўладальнікамі, у выніку якіх Горская воласць (ці, як яе хутка пачалі называць, Горы-Горацкае графства) цалкам апынулася ў яго руках і стала адным з буйнейшых маёнткаў у дзяржаве.

У сваім маёнтку Леў Сапега правёў так званую валочную памеру - рэформу сістэмы павіннасцей, якая паступова ажыццяўлялася ў ВКЛ з другой паловы XVI ст. Раней усе павіннасці на карысць феадала вызначаліся на кожны сялянскі двор («дым») альбо нават на ўсю вясковую абшчыну з наступнай раскладкай па «дымах». Характар і аб’ём гэтых павіннасцей у розных мясцінах вельмі адрозніваўся. Валочная памера прадугледжвала пэўную уніфікацыю. Уся сельскагаспадарчая зямля маёнтка падзялялася на стандартныя ўчасткі - валокі, за карыстанне якімі вызначаліся фіксаваныя памеры грашовых (чынш) альбо адпрацовачных (прыгон) павіннасцей. Сялянскі двор у залежнасці ад колькасці працоўных рук мог атрымаць у карыстанне цэлую валоку, яе палову, 2/3 альбо 1/3 і нават меншую частку. Прапарцыянальна таму вызначаўся памер павіннасцей, накладзеных на гэты двор. Найболып тыповыя надзелы на практыцы вагаліся паміж 1/3 і 2/3 валокі, у сярэднім - каля паўвалокі.

Калі ў маёнтку ўводзілася чыншавая сістэма, уся зямля дзялілася паміж сялянскімі сем’ямі, якія самі апрацоўвалі яе, збіралі і прадавалі ўраджай, а пану аддавалі фіксаваную грашовую суму, у дадатак да якой звычайна меліся і невялікія натуральныя паборы (дзежка ці паўдзежкі збожжа, курыца, мёд і інш.). Калі ж у маёнтку ўводзіўся прыгон, частка зямлі адводзілася пад фальварак, у якім трымальнікі кожнай валокі павіны былі адпрацаваць на сельскагаспадарчых работах некалькі чалавека-дзён на тыдзень. Увесь ураджай з фальваркавай зямлі цалкам ішоў пану.

У бібліятэцы Віленскага дзяржаўнага універсітэта захаваліся некаторыя дакументы з архіва Льва Сапегі, у тым ліку інвентар маёнтка Шышава за 1609 г. Да яго на той час адносіліся 13 вёсак (Буда, Марозава, Кацялёва, Шарыпы, Сава і інш.), з якіх ішоў чынш у агульным памеры 1349 коп і 17 грошаў (капа - лічбавая адзінка ў 60 грошаў). Для параўнання: бочка ячменю тады каштавала 20 грошаў, аўса - 15 грошаў, бочка пшаніцы ці пуд мёду - 1 капу (60 грошаў). Захаваўся таксама рэестр чыншу з усіх маёнткаў Льва Сапегі за 1624 г. У той час з маёнткаў Горы і Шышава разам ішоў чынш у памеры 15 692 злотых і 6 грошаў (1 злоты раўняўся 24 грошам), а з валасцей Якаўлевічы (зараз у Аршанскім раёне на мяжы з Горацкім) і Басея - 4835 злотых.

Крыху больш позні інвентар 1666 г. сведчыць, што Горы-Горацкі маёнтак тады складаўся з двух войтаўстваў: Горацкага з 37 вёскамі і Горскага з 39 вёскамі. Цэнтрам першага з іх было мястэчка Горкі, у якім мелася 470 мяшчанскіх пляцаў і звыш 35 валок ворыўнай зямлі, цэнтрам другога - мястэчка Го- ры з 210 пляцамі і 33 валокамі. Буйнейшымі сёламі ў маёнтку былі Масалыкі (звыш 53 валок), Клядневічы (29 валок), Андрухі (25 вал.), Мядзведзева (16 вал.), Вялікія Шарыпы (15 вал.). Асноўная маса паселішчаў налічвала ад 1 да некалькіх валок зямлі. Тым не менш агульны зямельны фонд маёнтка ахопліваў звыш 1422 валок (каля 30 тыс. га).

У Шклоўскім графстве валочная памера адбылася ў 1614 г. Яго ўладальнік граф Аляксандр Хадкевіч абраў прыгонную форму гаспадарання. Быў заснаваны цэлы шэраг фальваркаў. 3 іх землі Басейскай воласці, што ахоплівала і частку Горацкага раёна, адносіліся да фальварка Сарціслаў. У сярэдзіне XVII ст. гэтая воласць падзялілася на Сасноўскае, Кішчыцкае і Сарціслаўскае войтаўствы. У апошнім з іх у 1650 г. упамінаюцца сёлы Гулідаўка, Ходараўка, Аўсянка, Крыўцы, Шэды, Любіж. Іншую частку колішняй Басейскай воласці займала Казловіцкае войтаўства, у якім тады ж існавалі сёлы Хамінічы, Маслакі, Грывец і Паўна.

Паміж гэтымі двума абшарамі Шклоўскага графства ўклініваўся кавалак Басейскай воласці, які належаў Льву Сапегу, а затым яго нашчадкам. Там знаходзіліся сёлы Сялец, Палёнка, Асіповічы, Анікавічы. Два паселішчы са складу гэтай воласці, а менавіта Міхайлавічы і Бася, былі падараваны кімсьці з Сапегаў Аршанскаму базыліянскаму кляштару і з таго часу заставаліся яго ўласнасцю да канца існавання ВКЛ.

Захаваліся і інвентары маёнтка Раманава за 1647 і 1648 гг., калі ён належаў унуку Крыштафа Пяруна Багуславу Радзівілу. У мястэчку Раманава тады было 44 пляцы, колькасць мяшчанскіх двароў на якіх адзін інвентар вызначае ў 56, а другі - у 74. У маёнтку было 27 вёсак, з якіх частка сёння знаходзіцца ў Дубровенскім раёне. Буйнейшымі былі Стараселле (27 ва лок, 52 двары), Чашнікі (22 валокі, 53 двары), Сысоева (20 валок, 40 двароў), Трыгубы (16 валок, 40 двароў), Старына (15 валок, 37 двароў).

Характэрнай асаблівасцю гісторыі Горацкага раёна ў часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай было тое, што практычна ўся яго тэрыторыя ўваходзіла ў склад некалькіх буйнейшых магнацкіх латыфундый у дзяржаве. Тут зусім не было дробных шляхецкіх маёнткаў, сфармаваліся толькі неабсяжныя ўладанні самых славутых родаў: Сапегаў, Хадкевічаў, Радзівілаў. Пры гэтым такія буйныя маёнткі, як Горы-Горкі і Раманава, былі толькі часткамі вялізных маёнткавых комплексаў, раскіданых па ўсёй Беларусі і Літве.

Каля сярэдзіны XVII ст. гэтыя комплексы адзін за адным змянілі сваіх уладальнікаў. У Аляксандра Хадкевіча, які валодаў Шклоўскім графствам, засталася толькі дачка Ефрасіння Ганна, якая была жонкай польскага пана Пракопа Сеняўскага і памерла ў маладым узросце. Шклоў пасля гэтага заставаўся ў руках удавы Аляксандра Хадкевіча, а затым перайшоў у спадчыну да сына Ефрасінні Ганны, пасля чаго некалькі дзесяцігоддзяў быў уласнасцю роду Сеняўскіх.

Пасля Льва Сапегі засталіся тры сыны, але ўсе яны не пакінулі нашчадкаў. Апошні з іх, Казімір Леан, паміраючы ў 1656 г., завяшчаў свае шматлікія вотчыны блізкім і далёкім родзічам. У прыватнасці, Басейская воласць у ліку іншых маёнткаў дасталася яго стрыечнай пляменніцы Ганне, удаве Станіслава Нарушэвіча, а Горы Горацкае графства - стрыечнай сястры Зоф’і, удаве князя Канстантыя Палубінскага.

Біржайская галіна Радзівілаў, якой належала Раманава, спынілася па мужчынскай лініі ў 1669 г. са смерцю Багуслава. Яго спадчына дасталася дачцэ Людвіцы Каралінё, якая паслядоўна была жонкай двух нямецкіх магнатаў. Значна пазней іншая, нясвіжская галіна Радзівілаў набыла ад удаўца Людвікі Караліны князя Нейбургскага ўсе яе вотчыны, у тым ліку і Раманава.

У сярэдзіне XVII ст. тэрыторыя раёна зноў зведала спусташэнне падчас жорсткай вайны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. Ужо напачатку вайны, летам 1654 г., маскоўскія войскі занялі Горскі замак, гарнізон якога здаўся без бою. Спачатку насельніцтва даволі прыязна сустрэла войска расійскага цара, які абвясціў сябе абаронцам праваслаўных ад каталіцкага засілля. Хутка, аднак, стала відавочна, што маскоўцы вядуць сябе як звычайныя захопнікі, якіх цікавіць толькі нажыва. Шмат народу яны захапілі ў палон, каб пазней прадаць ці ператварыць у халопаў. Нямала горскіх мяшчан было пераселена ў Маскву.

Ужо ў канцы 1655 г. з’яўляюцца ўпамінанні пра дзеянні партызан у ваколіцах Гор. Асабліва моцная ўспышка антымаскоўскага руху адбылася ў сакавіку 1659 г., калі з суседняга Мсціслаўскага павета зайшоў казацка-сялянскі атрад палкоўніка Івана Рыдара. Гэты атрад нават учыніў аблогу Горскага замка і толькі пасля падыходу новых расійскіх войскаў адышоў назад да Мсціслава, папаўняючы ў навакольных вёсках запасы правіянту.

У жніўні - верасні наступнага 1660 г. асноўнае войска ВКЛ, паступова вяртаючы страчаныя тэрыторыі, заняло Шклоў і Копысь. У кастрычніку крыху на поўдзень ад Горацкага раёна на рацэ Басі адбылася вялікая бітва беларуска- літоўскага войска з маскоўцамі. Аднак гэтае наступленне не прывяло да поўнага вызвалення тэрыторыі раёна. Яна апынулася як бы ў прамежкавай зоне, на якую перыядычна заходзілі вайсковыя аддзелы абодвух бакоў. Толькі ў 1665 г. было дасягнута трывалае замірэнне. Мяжа ВКЛ з Расіяй была адноўлена ў тым выглядзе, у якім яна існавала з 1522 г. - па ўсходняй мяжы сучаснага раёна.

Нягледзячы на ваеннае спусташэнне, Горы-Горацкае графства заставалася адным са значнейшых маёнткаў у краіне. У другой палове XVII ст., калі яно належала князям Палубінскім, колькасць сялянскіх двароў у ім вагалася паміж 1500 і 1700, а колькасць падда ных, напэўна, - вакол лічбы ў 10 тысяч.

У 1683 і 1685 гг. адзін за адным у прыкладна трыццацігадовым узросце памерлі два браты Палубінскія, якім належала Горы-Горацкае графства. У іх засталіся дзве сястры, з якіх старэйшая, Ганна Марцыяна, была жонкай Дамініка Мікалая Радзівіла (з клец кай галіны гэтага роду), а малодшая, Ізабела, не дасягнула яшчэ паўналецця. Маёнтак Горы-Горкі стаў яе шлюбным пасагам. У 1686 г. яна выйшла замуж за пана Ежы Станіслава Сапегу, аддаленага родзіча колішніх уласнікаў Гор і Горак, сына віленскага ваяводы Казіміра Яна Сапегі.

Свёкар Ізабелы Палубінскай у канцы XVII ст. быў бадай што найбольш уплывовай асобай у ВКЛ. Аднак яго прага да ўсеўладдзя парадзіла яму шмат ворагаў. Ва ўмовах шляхецкай анархіі, якая набірала тады моц у Рэчы Паспалітай, гэта прывяло да сапраўднай грамадзянскай вайны паміж кланам Сапегаў і іх праціўнікамі. Пацярпеўшы паражэнне ў гэтай барацьбе, Казімір Ян Сапега разам са сваімі родзічамі перайшоў у 1704 г. на бок шведскага караля Карла XII і прыняў актыўны ўдзел у Паўночнай вайне. Хаця гэтая вайна вялася галоўным чынам паміж Расіяй і Швецьіяй, асноўныя баявыя дзеянні адбываліся на зямлі Рэчы Паспалітай.

У ваеннай калаверці Казімір Ян Сапега і яго сын Ежы Станіслаў, які па жонцы валодаў Горы-Горацкім графствам, страцілі кантроль над сваімі маёнткамі. Горы-Горкі, як і суседняе Дубровенскае графства Казіміра Яна, спачатку захапіў адзін з правадыроў антысапегаўскай кааліцыі Людвіг Пацей, а затым набліжаны расійскага цара Пятра I князь Аляксандр Меншыкаў. Хаця Сапегі ў канцы Паўночнай вайны паладзілі з каралём Рэчы Паспалітай Аўгустам і атрымалі палітычную амністыю, іх фінансавае становішча было моцна падарвана. Князь Меншыкаў у 1717 г. прапанаваў ім вялікую грашовую суму адступнога за Горы-Горкі, якая, аднак, не была цалкам выплачана.

У такіх умовах свае прэтэнзіі да маёнтка выставілі пляменнікі Ізабелы Палубінскай, прадстаўнікі клецкай галіны Радзівілаў, якія па жаночай лініі былі прамымі нашчадкамі па пярэдніх уласнікаў. Пасля апалы, якая напаткала ў Расіі Меншыкава, ім удалося на пэўны час завалодаць Горы-Горацкім графствам, хаця сын Ежы Ста ніслава Сапегі Антоні Казімір і спрабаваў адсудзіць спадчыну сваёй маці.

У выніку досыць заблытаных акалічнасцяў спрэчны маёнтак быў зноў прададзены. Яго набыў каля 1740 г. віцебскі ваявода Ян Міхал Салагуб, пасля смерці якога ў 1748 г. маёнтак быў падзелены на дзве часткі (маёнткі Горкі і Горы) паміж яго сынамі.

Тым часам род паноў Сеняўскіх, уладальнікаў Шклоўскага графства, таксама згас па мужчынскай лініі. Адзінай спадчынніцай засталася Марыя Зоф’я Сеняўская, якая была жонкай Станіслава Дэнгофа. Хутка аўдавеўшы, яна выйшла замуж за князя Аўгуста Аляксандра Чартарыйскага, ва ўладанні якога маёнтак і застаўся да першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г., калі тэрыторыя раёна адышла да Расійскай імперыі.

Праз кароткі час, у самым канцы 1777 г., князі Чартарыйскія прадалі Шклоўскае графства аднаму з фаварытаў Кацярыны II, выхадцу з Сербіі Сямёну Зорычу. Пасля яго смерці ў 1799 г. абцяжараны вялізнымі даўгамі маёнтак адышоў да яго брата Давыда Няранчыча Зорыча, затым да пляменніка Сямёна Чарнаевіча. Пасля смерці апошняга ў 1813 г. Шклоўскае графства перайшло за даўгі да дваранскага апякунскага савета, а ў 1821 г., пасля смерці ўдавы Чарнаевіча, было распрададзена па кавалках. Пры гэтым адну яго частку (у тым ліку вёску Хамінічы) купіла княгіня Валконская, вёскі Маслакі, Лямцы і Шапялёўку - пан М. I. Цуката, абшар з вёскамі Шэды, Крыўцы, Ходараўка, Гулідаўка, Любіж - Д. А. Лелякоўскі.

3 пераходам пад уладу Расіі ў 1772 г. пачаўся новы этап у гісторыі сённяшняга Горацкага раёна. На новада лучаных да Расіі землях былі зменены адміністрацыйныя межы. Тэрыторыя раёна, якая раней цалкам уваходзіла ва ўтвораны ў 1565 г. Аршанскі павет Віцебскага ваяводства, апынулася падзеленай паміж чатырма паветамі новаўтворанага Магілёўскага намесніцтва Расійскай імперыі. Як вынікае з картаў генеральнага межавання Магілёўскага намесніцтва за 1785 г. і тлумачэнняў да іх, радзівілаўскі маёнтак Раманава, больш дробны маёнтак Гарадзец на самай мяжы са Смаленшчынай, які тады належаў графу Пацею, а таксама большая частка маёнтка Горкі Юзафа Салагуба ўвайшлі ў Аршанскі павет. Асноўная частка маёнтка Горы Юрыя Салагуба і паўднёвая частка маёнтка Горкі адышлі да Чавускага павета, а самы паўднёва-ўсходні куток раёна (сучасны Копцеўскі сельсавет) - да Мсціслаўскага. Вузкая паласа Горацкага маёнтка з сялом Тушавая, усе землі Шклоўскага графства і маёнтка Сялец (ён тады належаў Міхаілу Лабкоўскаму), а таксама фальварак Міхайлавічы з засценкам Бася (уладанне аршанскіх базыліянаў) былі ўключаны ў Копыскі павет. Калі не ўлічваць часовыя змены ў час панавання імператара Паўла, гэты адміністрацыйны падзел захаваўся ў далейшым да сярэдзіны XIX ст.

  1. Алексеев Л. В. Смоленская зямля в IX - XIII вв. М., 1980.
  2. Бектинеев Ш. Н., Левко О. Н. Средневековые Горы // Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі. Мн., 1993. С. 8 - 19.
  3. Мяцельскі А. А. Некаторыя пытанні гістарычнай геаграфіі Смаленскай зямлі XII - XIII стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік памяці Міхася Ткачова. Ч. 2. Мн., 1993. С. 60-77.
  4. Насевіч В. Л. Род князёў Друцкіх у гісторыі Вялікага княства Літоўскага (XIV - XVI ст.) // Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992. С. 80 - 104.
  5. Wolff J. Kniaziowie litewsto-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895.
  6. Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 1. Спб., 1846. С. 168-170.
  7. Wolff J. Kniaziowie ... S. 137 - 138; Аддзел рукапісаў бібліятэкі Акадэміі навук Літвы. ф. 1, спр. 164, л. 1.
  8. Archivum ksiazat Sangushków w Stawucie. T. 4 Lwów, 1890. S 395; Wolff J. Kniaziowie ... S. 537-540.
  9. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, ф. КМФ-18, воп. 1, спр. 248, л. 60.
  10. Там жа, л. 61.
  11. Там жа, спр. 247, л. 1004
  12. Wolff J. Kniaziowie ... S. 151-153, 672-673; Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, ф. КМФ-18, воп. 1, спр. 27, л. 27; Там жа, спр. 229, л. 214; спр. 235, л. 1.
  13. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў (далей РДГА). ф. 1526, воп. 1, спр. 1024, л. 6.
  14. Wolff J. Kniaziowie ... S. 98-106, 347-356.
  15. Sapiehowie, materyaly historyczno-genealogiczne I majatkowie. T. I. Peterburg, 1890. S. 154.
  16. Там жа, s. 144.
  17. Ткачоў М. А. Замкі і людзі. Мн., 1991. С. 103.
  18. Аддзел рукапісаў бібліятэкі Віленскага дзяржаўнага універсітэта, спр. F4-36926 (А-4045).
  19. Там жа, спр. F4-34354 (А-1795).
  20. Там жа, спр. F4-34352 (А-1793).
  21. Topolska М. Dobra Szkotwskie na Bealorusi Wschodniej w XVII wieku. Warszawa, 1969.
  22. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, ф. КМФ-5, воп. 1, спр. 3550, 3551.
  23. Sapiehowie … T. 2. Petersburg, 1891. S 245-260.
  24. Сагановіч Г. Невядомая вайна. Мн., 1995. С 77, 81; Ткачоў М. А. Замкі і людзі. С. 105.
  25. Троицкий С. М. Хозяйство крупного сановника России в первой четверти XVIII в. (по архиву князя А. Д. Меншикова) // Россия в период реформ Петра I. М., 1973. С. 215-248; Sapiehowie … T. 3. Petersburg, 1894.
  26. Дзярдаўны гістарычны архіў Літвы. Ф. 1177, воп. 1, спр. 3381, 3382.
  27. РДГА, ф. 1526, воп. 1, спр. 1024, л. 8, 19 адв.
  28. Там жа. Спр. 1087, л. 371, 410, 413, 457.
  29. Там жа. ф. 1350, воп. 312, спр. 16, 94, 95.

В. Насевіч.


ГЕНЕАЛАГІНЫЯ СХЕМЫ ЎЛАДАЛЬНІКАЎ МАЁНТКАЎ НА ТЭРЫТОРЫІ ГОРАЦКАГА РАЁНА Ў XV - XVIII СТ.

Склаў В. А. Насевіч

У схемах адлюстраваны радавыя адносіны паміж асобамі, якія валодалі найбольш значнымі маёнткамі на тэрыторыі Горацкага раёна: Горацкай воласцю, Басейскай воласцю (апошняя пазней падзялілася на драбнейшыя маёнткі - Хамінічы, Сялец і інш.) і Раманавам. Усе гэтыя воласці першапачаткова былі, верагодна, дзяржаўнай уласнасцю і былі пажалаваны князям Івану Друцкаму-Пуцяце і Юрыю Галыпанскаму ў першай палове XV ст. У далейшым яны пераходзілі ў спадчыну да іх нашчадкаў мужчынскага полу, а пры іх адсутнасці - і да жанчын. На схемах прыводзяцца не поўныя радаводы феадальных родаў, а толькі асобы, непасрэдна звязаныя з гісторыяй Горацкага раёна. У выпадках, калі яны пакідалі нашчадкаў, якія ўжо не мелі маёнткаў на гэтай тэрыторыі, працяг такіх родаў абазначаны стрэлкай.

У схемах ужыты скарачэнні: гл. - глядзі; ж. - жонка; кн. - князь, княгіня; м. - муж; пам.- памёр; р. - раней.

У выпадках, калі гады нараджэння ці смерці прыблізныя, яны пазначаны пытальнікам.


Дакументы сведчаць

ГРАМАТА ІМПЕРАТРЫЦЫ ГАННЫ ІААНАЎНЫ ПАДСТОЛІЮ МІХАІЛУ ПАТОЦКАМУ НА ВАЛОДАННЕ МАЁНТКАМІ ГОРЫ-ГОРКІ І ІНШЫМІ

5 студзеня 1732 г.

Божию поспешествующего милостию Мы Анна, императрица и самодержица Всероссийская, Московская, Киевская, Владимерская, Новгородская... Объявляем и ведомо чиним сею нашею грамотою и дипломом всим, которым ныне и впредь о том ведать надлежит, понеже мы к благородному графу Михаилу Антонию Потоцкому - великого княжества Литовского подстолию, нашего ордена святого Андрея кавалеру, особливую милость и благоволение имеем и для оказательства оной милости мы намерены лежащия в помянутом великом княжестве Литовском маетности, а именно: в Белой России, в Оршанском дискрикте, графство Горы-Горки, в воеводстве Полоцком маетности Улу, Поль-Езерье, да Галю, и в воеводстве Мстиславском маетность Краснополе, который чрез бывшаго князя Александра Меньшикова у вольной нации законным образом купленны и по силе прав речи посполитой Польской конфирмованы, а в городе Могилеве юрисдикция по Магдебурским правам за означенную в декрете сумму признана, но по бывшем князе Меньшикове оныя маетности в наше владение пришли, пожаловать ему благородному графу Михаилу Антонию Потоцкому вечным и никогда неотменяемым правом, яко же мы ныне чрез сию нашу грамоту и диплом жалуем, отдаем и даруем со всими поданными жилыми и нежилыми, со обретающимися ныне на лицо или збеглыми издревле, с женами, детьми и со всеми их сродники, с дачею скота, с платежей денежного оброку, со всеми пахотными и к тем маетностям принадлежащими посеянными и пустыми полями, садами, сенокосами, реками, ручаями, мельницами, корчмами, лесами, прудами, с рыбною ловлей и звериною и всеми угодии, так как сии маетности в своих межах и околичностях изстари состояли. Мы же оных маетностей ленное право, власть в отказе, описи, межевые книги, декреты и прочия письма, который бывший князь Меньшиков получил, без всякого себя предоставленья выдать повелеваем и кгде бы не сыскал их какия доказательства, хотя в России или инде, на то ему господину графу в приисканное позоволение (sic) даем, не оставляя ни себе, ни всепросветлейшим наследникам нашим никакого протесту таким образом, штоб никто, под каким бы видим оное ни было, помянутого господина графа Михаила Антония Потоцкого в его владенья беспокойствовать не мог. А ежели на тых маетностях явятся какие долги, которые еще прежде бывшаго князя Меньшикова покупки учинилися, то господам кредиторам оныя не на господине графе Потоцком, но на прежних помещиках, которые тыми маетностями до того времени владели, взыскивать и тако помянутому благородному графу Михаилу Антонию Потоцкому - великаго княжества Литовского подстолию, сего числа вдасть и вольность дается, сии от нас законним образом ему пожалованные милости, а именно графство Горы-Горки, маетности Улу, Поль-Езерье, Гале и Краснополе и Могилевскую юриздикцию содержать, в доходах с них по своему произволению располагать и оныя раздавать, подарить и продать, или своим правом уступать, кому он похочет, еже мы для вяшьчаго уверенья сею нашею грамотою и дипломом за собственноручным подписаньем и приложением печати потверждаем. Дан в Москве, Генвара пятого дня тысяча семьсот тридесять второго году.

Акты, издаваемые Виленской археологической комиссией. Т. XIII. Вильно, 1886, стр. 149-150.


«Фортеция Горская»

Гісторыя Горскага замка сваімі каранямі ўводзіць далёка ў глыб стагоддзяў, у тыя часы, калі яшчэ не існавала пісьменнасць і толькі археалагічныя знаходкі даюць магчымасць даведацца, як на месцы старажытнага гарадзішча з цягам часу падняўся замак.

Гарадзішча «Курганы», якое датуецца раннім жалезным векам, знаходзіцца ля сутокі р. Быстрая і Карчаваха, на высокім выступе берагавога плато. Гэта гарадзішча мысавага тыпу, знойдзеныя на ім кавалкі ляпнога посуду гавораць аб тым, што людзі тут жылі ў III ст. да н. э. - V ст. н. э.

Першапачаткова гарадзішча мела выцягнутую авальную форму па лініі ўсход-захад і дасягала памераў каля 180X70 м (болей за 1,2 га). Вышыня пляцоўкі над далінай ракі перавышала 10 м.

У старажытнасці па краі гарадзішча ішоў земляны вал, адрэзак якога вышынёю каля 3 м цяпер захаваўся толькі з усходняга боку. Невялікі адрэзак вала праглядаецца таксама ў паўднёвай частцы гарадзішча. На астатняй тэрыторыі вал знівіліраваны ці абваліўся.

Уезд на гарадзішча знаходзіўся ў яго ўсходняй частцы, ішоў па вузкім дамбападобным насыпу. Перад колішняй брамай і гэтым насыпам быў роў шырынёю 6 -7 м. У цэнтральнай частцы пляцоўкі, бліжэй да яе паўночнага краю, захавалася невялікае ўзвышэнне, дыяметрам каля 8 м і вышынёю 0,8 м. Падобныя планавыя кампазіцыі знойдзены ў Тураве, Камянцы, Пінску і іншых месцах, яны даюць магчымасць зрабіць выснову, што гэта ўзвышэнне з’яўляецца старажытнай назіральнай вежай, якая разам з іншымі драўлянымі пачатковымі збудаваннямі магла абараняць паселішча ў хвіліны небяспекі, адтуль таксама вялося назіранне за мясцовасцю вакол гарадзішча. Падобныя вежы з’яўляюцца характэрнымі для гарадоў і феадальных замкаў на тэрыторыі Беларусі і іншых суседніх земляў.

Вынікі раскопак, праведзеных аўтарамі, даюць падставы меркаваць аб існаванні тут паселішча гарадскога тыпу, якое ўзнікла ўжо ў XII ст. На карысць гэтага сведчаць і археалагічныя матэрыялы, і плошча ўмацаванага паселішча.

У час вывучэння гарадзішча быў атрыманы цікавы матэрыял, які дазваляе нам сцвярджаць аб развіцці разнастайнага рамяства на гарадзішчы. Жыццё чалавека ў тыя далёкія часы ў значнай меры залежала ад умення апрацоўваць металы, з якіх вырабляліся прылады працы. Матэрыялы сведчаць, што жыхары гарадзішча займаліся металаапрацоўкай - знойдзены гліняныя соплы ад горнаў, у якіх выплаўлялася з руды жалеза.

Мясцовыя рамеснікі выраблялі розныя прадметы, якія былі знойдзены ў час раскопак. Сярод іх шматлікія нажы, крэсівы, ключы ад замкоў і замкі. Знойдзены жалезная патэльня, пяшня, якая выкарыстоўвалася для прабіцця лёду, фрагмент касы, сярпа. Цесляры карысталіся сякерамі і стругамі. Шматлікія знаходкі даспехаў воіна - наканечнікі стрэлаў і дзідаў, шпоры, касцяныя абкладкі складанага лука і арнаментаваныя абкладкі калчана для стрэлаў, цуглі, спражкі. Усе гэтыя рэчы датуюцца XII - XIV ст.

Сярод знаходак шматлікія вырабы з косці - грабяні, арнаментаваныя пласціны, праколкі і «жужалкі» - дзіцячыя цацкі Аб мясцовым занятку касцярэзным рамяством сведчаць знаходкі загатовак і апрацаваных касцей.

Кераміка прадстаўлена абломкамі ганчарнага посуду XII - XIV ст. Па сваёй форме яны тыповыя для посуду, якія вырабляліся ў гэты час на тэрыторыі сучаснайт Усходняй Беларусі. Мясцовую вытворчасць посуду пацвярджаюць шматлікія знаходкі бракаванай керамікі.

Розныя знаходкі сведчаць аб трывалых гандлёвых сувязях гарадзішча з іншымі раёнамі Кіеўскай Русі і болей далёкімі краінамі. Гэта перш за ўсе шаля ад вагаў - абавязковая рэч для гандляра, знойдзеная на гарадзішчы, і срэбны злітак вагой 92,64 г знондзены ў Горах у 1885 г. Такія грашовыя зліткі бытавалі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV ст.

Шыферныя праселкі XII - першай паловы XIII ст. вырабляліся і ўвозіліся ў паўночныя княствы з Оўруча (сучасная Украіна). Шкляныя бранзалеты траплялі ў Горы з Кіева, Смаленска і Полацка. Сувязі з іншымі землямі пацвярджаюць знаходкі візантыйскіх пацерак, знаходка «кудравага» скроневага кольца, якое характэрна для Падунаўя. Аб занятках мясцовага насельніцтва гандлёвай дзейнасцю сведчаць металічныя вырабы.

Сярод знаходак з гарадзішча ёсць рэчы рэлігійнага культу. Гэта фрагмент меднага трохстворкага абразка XIV ст., медны крыж XV ст. з выявамі святых. У 1990 г. была знойдзена унікальная рэч - каменны абразок з надпісамі. Абразок вытачаны з мяккага пясчаніка і мае памеры 6X5 см. На правай паверхні выразаны крыж, з бакоў якога чытаюцца літары «ІС» - Ісус, «X – Хрыстос». Унізе падзеленае крыжам «ІКА» - Пераможца. 3 ніжняга боку абразка ёсць яшчэ моцна пашкоджаны надпіс з трох радкоў. У першым радку чытаецца напісанае скарочана «Госпадзі», далей надпіс пашкоджаны. Ад другога радка захаваліся толькі асобныя, не звязаныя паміж сабой, літары. Трэці радок чытаецца поўнасцю - «напісаўшаму». Поўнасцю гэты надпіс, відаць, меў такі выгляд: «Госпадзі, помозі рабу сваему се напісаўшему». Па асаблівасцях напісання літар абразок датуецца рубяжом XII - XIII ст. Каб абразок меў больш прыемны выгляд, старажытны майстар пафарбаваў яго чырвонай вохрай з дамешкай кінавары.

Гарадзішча каля в. Горы ў XII - XIII ст., безумоўна, было цэнтрам акругі і з’яўлялася буйным замкам Смаленскай зямлі, на падставе якога пачынаў расці горад. Але, як паказалі даследаванні, недзе ў канцы XIII - пачатку XIV ст. рост гэтага цэнтра спыніўся, хаця жыццё на гарадзішчы працягвалася і ў XV - XVI ст. Пісьмовых сведчанняў аб Горах XV - XVI ст. крайне мала.

У канцы XVI ст. уладальнікам Гор стаў Леў Сапега. Пры ім стары замак быў пакінуты, а яго пляцоўку ператварылі ў могілкі. Але на суседняй, больш высокай гары заклалі новы замак з бастыённымі ўмацаваннямі галандскага тыпу. Пад абаронай яго вырасла мястэчка, а затым і «места» - горад Горы Вялікія, якое ў 1619 г. атрымала ад Сапегі вялікія прывілеі, запісаныя ў «Уставе».

Новы Горскі замак размясціўся на гары, ля падножжа якой з усходу і поўначы працякала р. Карчаваха. Вышыня валоў над далінай ракі і сёння перавышае 20 метраў. Замак бараніўся 7 бастыёнамі, злучанымі паміж сабою валамі-курцінамі рознай даўжыні і вышыні. Паўднёва-ўсходні бок замка, звернуты да «места» і ім прыкрытага, меў больш слабы вал (вышынёю да 3 м і шырынёю да 8 м). Гэта курціна, звернутая да горада, пры даўжыні больш за 210 м не мела ні аднаго прамежкавага бастыёна. Бастыёны размешчаны толькі па яе канцах. Перад валам, аддзяляючы замак ад «места», ляжаў абарончы роў шырынёю да 15 м і глыбінёю 8 - 10 м. Праход да курціны, зроблены прыблізна па яе сярэдзіне, ішоў па дамбе.

Старажытны і адзіны ўваход у замак размяшчаўся з паўночнага боку. Відаць, як гэта было ва ўсіх бастыённых замках, у Горах мелася для гэтай мэты спецыяльная 2-ярусная вежа-брама, убудаваная ў тоўшчу землянога вала.

Аналіз планавай кампазіцыіі Горскага бастыённага замка паказвае, што гэты старажытны ўваход знаходзіўся пад абаронаю двух бастыёнаў, з якіх фланкіравалі перакрыжаваным агнём усе подступы да яго. Заходні напольны ўчастак замкавых умацаванняў адрозніваецца канцэнтраванай магутнасцю і прадуманасцю агню з бастыёнаў і курцінаў.

Усходні ўчастак абароны замка адрозніваецца памерамі бастыёнаў і магутнасцю абарончага рова. Апошні пры шырыні 15 м дасягае тут 12 м глыбіні. Вуглавы паўднёва-ўсходні бастыён, акрамя таго, меў дадатковы ніжні бастыён, што значна ўзмацняла ўсходні сектар абароны замка.

Агульны перыметр абароны ўмацаванняў Горскага замка крыху пераважаў 800 м. Нягледзячы на тое, што галандская бастыённая сістэма не прадугледжвае наяўнасці на бастыёнах вежаў, на валах высокіх сцен, такія на пачатку існавання новага замка, напэўна, меліся. Асобныя даследчыкі прама гавораць аб існаванні «драўлянага замка з 7 вежамі».

3 архіўных звестак аб новым Горскім замку захавалася «Ревизия в замку Горском в цекгавзе армате», зробленая «року 1617 месяца мая 13 дня» слугою ваяводы Віленскага і гетмана Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі Кандратам Давыдовічам і прадстаўленая Горскаму гараднічаму Фёдару Дабрасельскаму. 3 гэтага дакумента відаць, што ў замку мелася наступная зброя і амуніцыя: «дел польных спижовых два, штурмаков железных двадцать девять, гаковниц двадцать пять, шостая зорвана, на колках гаковниц тры, мушкетов «кобыл» семдесят, мнейших мушкетов шестьдесят семь а осьм зорваныя, шабель гайдуцких девятьдесть и одна... емалей девятьдесть и одна, барва каразиева гайдуцкая лазуровая чырвоным киром спереду подшыта, жупанов девятьдесть и девет, а дылей девятдесть, десятницких дылей чырвоных девять, дарду (коп’ё) новых десять, при них прапорце шаховане, дердов старых без древок пять, бубен пехотный, а другие бубны гусарские, хоругвов казацкая жолтые китайки, крыж чырвоны, звон новы, бердышев шесть, пил тартиевых чотыры».

Хаця ў замку, як гэта вынікае з дакумента, мелася ўсяго дзве медныя гарматы, аднак пералічаная агнястрэльная зброя 6ыла найноўшай для свайго часу і прызначалася яўна на абарону. Так, «штурмакі» стралялі галоўным чынам шротам або сечаным жалезам і лічыліся галоўнай зброяй супраць штурмуючага праціўніка. Гакаўніцы казацкія лёгкія і гакаўніцы цяжкія на колах выкарыстоўваліся для знішчэння праціўніка на далёкай адлегласці. Яшчэ больш грознай зброяй былі мушкеты, якія з’явіліся на ўзбраенні ў 1601 г. Яны па калібры былі буйнейшыя за гакаўніцы, мелі большыя зарад і дальнасць стральбы. Зараджаныя шротам або сечаным жалезам, яны наносілі нападаўшаму праціўніку вялікія страты. Маючы значную вагу, вялікія мушкеты («кобылы») стралялі са спецыяльных падставак-фаркетаў.

Колькасць агнястрэльнай зброі ў Горскім замку (без гарматаў) была такая, што ў выпадку аблогі на земляных умацаваннях стралкі размяшчаліся праз кожныя 4 м. Шчыльнасць агню для таго часу была даволі значная.

Паводле «Рэвізіі...» насельніцтва Гор Вялікіх, разбітае на «дзесяткі», абавязвалася абараняць пэўны ўчастак абароны, а значыць, яго даглядаць і рамантаваць. Больш таго, мяшчанскія і сялянскія фарміраванні нярэдка мабілізоўваліся для ўдзелу ў вайне. Так здарылася, напрыклад, у 1614 г., калі для бою пад Кадзінам (памежжа са Смаленшчынай) чакалася прыбыццё пяхоты - «горян мужыков с пищальми 150 человек».

Згодна звестак 1621 г., Горы Вялікія былі паселішчам у 172 «пляца», з «которых 46 было пустых». Сярод гараджан частка была занята на «послузе замковой»: замкавыя гайдукі, слесар, цесля і іншыя. Да сярэдзіны XVII ст. у горадзе значна павялічылася колькасць жыхароў. У 1683 г. дакументы згадваюць уласна гарадскую лінію ўмацаванняў - «паркан». Вельмі верагодна, што ён існаваў значна раней, да 1654 г. Земляныя ўмацаванні пасада захаваліся з паўднёвай часткі замчышча. Яны ахопліваюць плошчу 190X150 м. Пасад быў умацаваны валам вышынёю 1,5 - 2,5 м і шырынёю 4 м, які цягнуўся ад р. Карчавахі да р. Быстрай.

У 1663 г. «фортеция Горская» згадваецца, як вельмі разбураная, але ў дакументах 80-х гадоў XVII ст. ужо згадваецца замак і гарадскі астрог. Сярод розных павіннасцяў мясцовыя жыхары абавязаны былі выконваць работы па рамонту ўмацаванняў і прымаць удзел у «абароне той маентнасці».

Пазней замак страціў сваё ваеннае значэнне.

М. Ткачоў, А. Мяцельскі.


Горкі ў старажытнасці

Горкі ўпершыню згадваюцца ў «Літоўскай метрыцы» як вёска ў 1544 г. У той час яны ўваходзілі ў склад Аршанскага павета Віцебскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага.

Блізкае размяшчэнне да такіх адносна буйных гарадоў, як Смаленск, Магілёў, Орша, дало магчымасць Горкам вырасці ў даволі значны гандлёвы цэнтр. Слава аб гандлёвым значэнні Горак таго часу разыходзілася далёка за межы Аршанскага павета. Аб гэтым сведчыць ліст ад 1565 г. княгіні Масальскай з Друі да княгіні Друцкай-Гарской (жонкі гаспадара Горы-Горацкага маёнтка), у якім яна запрашае іх на вяселле да дачкі і просіць прывезці з Горак каштоўны вэлюм, таму што ў Друі такога вясельнага ўбору для нявесты няма.

У час Лівонскай вайны 1558–83 гг. у 1563 г. Горкі былі заняты рускімі войскамі.

У 1619 г. вялікі канцлер ВКЛ Л. Сапега даў мястэчкам Горкі і Горы «Устав о вольностях», з мэтай іх эканамічнага развіцця і перасялення сюды мяшчан з іншых мясцін. Устаў уяўляў сабой малое магдэбургскае права. У мястэчках дазвалялася праводзіць кірмашы, гандляваць, мелася сваё самакіраванне і суд. На рынку быў абсталяваны асобны свіран, куды купцы і гандляры, якія прыязджалі на кірмаш, маглі здаць свае тавары на захаванне.

У першай палове XVII ст. Горкі згадваюцца ўжо як горад. На пачатку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654–67 гг.) Горкі знаходзіліся пад кантролем Беларускага палка пад камандаваннем К. Паклонскага. У 1654 г. яго жыхары перайшлі на бок рускай дзяржавы. У маі – чэрвені 1655 г. атрады паўстанцаў дзейнічалі ў раёне Горак, Гор, Раманава. Звесткі аб тым, што горацкія сяляне і мяшчане запісваліся ў казацкія атрады, ёсць і ў адпісцы палкавога ваяводы Васіля Шарамецьева ў Разрадны прыказ ад 13 чэрвеня 1657 г. Пасля Андрусаўскага перамір’я (1667 г.) Горкі засталіся ў складзе Рэчы Паспалітай.

Як вядома, асабліва пасля зліцця ВКЛ і Польскага каралеўства ў адзіную дзяржаву – Рэч Паспалітую ўзмацніўся працэс акаталічвання народных мас. У процівагу гэтаму ў Горках ствараецца праваслаўнае брацтва, пры якім у 1676 г. пачала дзейнічаць першая ў гісторыі мястэчка школа. Горацкае брацтва і адчыненая ім школа вялі культурна-асветніцкую дзейнасць, змагаліся супраць апалячвання і акаталічвання.

Якім жа быў горад Горкі ў канцы XVII ст. ? Паводле інвентара 1683 г. у Горках было 510 дамоў, 2 прадмесці – Зарэчча і Казіміраўская Слабада. У гэты час у горадзе працавалі рамеснікі 28 спецыяльнасцей, сярод іх ткачы, ганчары, ружэйнікі, вінакуры, гандаль праходзіў на трох рынках. Прыязджалі сюды купцы са Смаленска, Мсціслаўля, Магілёва, Шклова, Оршы. У сваю чаргу горацкія купцы, як сведчаць мытныя кнігі Масквы і Смаленска, гандлявалі ў гэтых гарадах сукном, палатном і рыбай. Ёсць звесткі аб тым, што купцы з Горак гандлявалі і ў іншых гарадах Расіі і ВКЛ. У 1695 г. Е. Сапега даў яўрэям горада прывілеі на права будаваць сінагогі і займацца гандлем. Захаваліся і ўспаміны відавочцаў аб Горках канца XVII ст. Так, напрыклад, стольнік Пятра I П. А. Талсты, які 24 сакавіка 1697 г. прыпыняўся ў Горках на начлег на шляху ў Італію, у сваім дарожным дзённіку запісаў, што ў горадзе больш за тысячу жыхароў,пабудаваны праваслаўная царква, дзве уніяцкія, касцёл і яўрэйскі малітоўны дом. У 1698 г. сакратар аўстрыйскага пасольства У. Корб адзначаў, што горад вельмі доўгі і густа заселены яўрэямі.

У час Паўночнай вайны 1700–21 гг. Горкі апынуліся ў зоне ваенных дзеянняў. (Гэта асобная старонка ў гісторыі горада і яна даволі падрабязна асветлена ў іншых матэрыялах кнігі.) Цікава, што падзеі гэтай вайны засталіся ў назвах некаторых куткоў нашай зямлі. Так, напрыклад, узгорак, дзе была стаўка Пятра I, атрымаў назву Пятрова горка. Другі ўзгорак з той пары завецца гарой Мазепы.

У 1717 г. Горкі і маёнтак набыў князь Меншыкаў і валодаў імі да высылкі ў Сібір у 1727 г., пасля гэтага горад адышоў да царскіх уладанняў. 5 студзеня 1732 г. імператрыца Ганна Іванаўна аддала Горкі графу М. А. Патоцкаму. У 1745 г. горад і маёнтак зноў атрымалі новага гаспадара. Ім стаў граф Л. Салагуб. 5 кастрычніка 1748 г. ён выдаў грамату жыхарам горада на будаўніцтва новай праваслаўнай Успенскай царквы, настаяцелем якой у 1776 г. быў Г. А. Курганскі, вядомы дзеяч адукацыі на Магілёўшчыне.

Палітычнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. Было вельмі складаным. Гэта скарысталі тры краіны – Прусія, Аўстрыя і Расія ў сваіх мэтах. У 1772 г. яны першы раз падзялілі гэту краіну паміж сабой. Горкі адышлі да Расіі. Пачалася новая старонка ў гісторыі Горак.

У. Ліўшыц.


Пётр I у Горках

У 1700 - 21 гг. Расія вяла вайну супраць Швецыі за выхад да Балтыйскага мора. Многія баявыя дзеянні ў гэты час праходзілі на тэрыторыі Беларусі.

У пачатку чэрвеня 1708 г. Карл XII выступіў з Радашковічаў у напрамку да Мінска, адтуль пачаў рухацца да Бярэзіны. На поўдзень ад мястэчка Беразіно ў сярэдзіне чэрвеня шведская армія фарсіравала раку.

Руская ж армія пасля адступлення размясцілася ў раёне мястэчка Галоўчын на рацэ Вабіч, дзе яна прыкрывала шляхі на Магілёў, Шклоў, Копысь. Тут у чэрвені і адбыўся бой. Руская армія заняла на рацэ ўсе пераправы і яе войскі расцягнуліся болып чым на 10 км па фронту. На правым флангу палкі Шарамецьева і Меншыкава, на левым - князя Галіцына. Яны былі адрэзаны балотамі ад цэнтра, дзе знаходзіўся са сваімі палкамі Рэпнін. Карл XII выкарыстаў гэта становішча і атакаваў пазіцыі Рэпніна. Рускія аказалі рашучае супраціўленне. Але сілы былі няроўнымі, да таго ж палкі Рэпніна не атрымалі дапамогі і былі вымушаны адступіць да Дняпра. 5 ліпеня рускія палкі пераправіліся цераз раку, а 8 ліпеня шведы ўступілі ў Магілёў.

Бітва пад Галоўчынам была першай пасля Нарвы. Шведы перамаглі, але з вялікімі стратамі. У гэты час Пётр I быў на шляху ў армію. Заначаваў у Горках, дзе амаль у поўным саставе знаходзіўся ганералітэт на чале з Шарамецьевым. Тут ён падрабязна даведаўся аб баі пад Галоўчынам. Рэпнін быў разжалаваны ў радавыя, бо многія яго палкі «прыйшлі ў канфузію», бязладна адступілі, пакінуўшы пушкі, а астатнія ваявалі «казацкім», а не «салдацкім» боем. Праўда, радавым Рэпнін быў нядоўга: у бітве пад Лясной ён паказаў сябе храбрым воінам і зноў атрымаў чын генерала.

Пасля бітвы пад Галоўчынам ініцыятыва ў баявых аперацыях перайшла да рускіх. Цяпер ужо шведы не мелі ніводнага поспеху. Вывучыўшы вопыт Галоўчынскага бою, Пётр складае вядомыя «правілы бітвы», у якіх дэталёва распрацоўвае ўзаемадзеянні розных родаў войск. Вялікае значэнне ён надае дысцыпліне: «Хто месца сваё пакіне або адзін аднаго выдасць і ганебны бег учыніць, то ён будзе пазбаўлены жывата і гонару».

Шведы затрымаліся ў Магілёве да 5 жніўня - чакалі корпус Левенгаўпта. У Шклове на ваенным савеце рускай арміі 6 ліпеня было вырашана адыходзіць да Горак. Шарамецьеў ва ўсіх дэталях распрацаваў парадак забеспячэння адыходу рускай арміі да Горак і мерапрыемствы для затрымання шведаў за Дняпром.

У Горках, Раманаве, Клядневічах, Расне і іншых населеных пунктах было сканцэнтравана 25-тысячнае рускае войска. Для прыкрыцця ў раёне Горак па лініі Дняпра ад Магілёва да Шклова былі пакінуты атрады конніцы. У раёне Горак будаваліся ўмацаванні, вялася разведка за непрыяцелем, невялікія атрады нападалі на шведскія часці. Штаб-кватэра Пятра I знаходзілася ў Горках. Цар часта бываў у палках, правяраў ахоўныя збудаванні і баявую гатоўнасць войск. У Расне ён агледзеў гвардыю і драгунскія палкі.

Колькі часу прабыў Пётр у Горках? Акадэмік Е. В. Тарле ў кнізе «Паўночная вайна» піша, што Пётр I стаяў у Горках з 13 ліпеня да першых дзён жніўня. Далей ён паведамляе, што ў пачатку жніўня атрымаў сапраўдныя даныя аб прасоўванні варожых сіл да Прапойска. У той жа час, 8 жніўня, было загадана накіроўваць конныя палкі да пагражаемага пункта. Выходзіць, што Пётр быў у Горках яшчэ 8 жніўня і выехаў, відавочна, толькі дзевятага. Пётр наведваўся ў Горкі і некалькі раней, у пачатку ліпеня, калі ехаў у армію. Тут ён начаваў.

Горацкая штаб-кватэра Пятра, магчыма, знаходзілася ў лагеры, які размяшчаўся ў раёне Горацкага гарадзішча, дзе цяпер гарадская паліклініка. Гэта месца і зараз называюць Пятровай горкай.

Вядома, што цар наведаў Горацкую Георгіеўскую царкву ў час паніхіды па загінуўшых. Цяпер на тым месцы стаіць дом пад нумарам 39 па вуліцы Якубоўскага.

I яшчэ раз пабываў Пётр у Горках. Гэта было ў 1711 г., калі ён з жонкай Кацярынай накіроўваўся ў Прускі паход. 11 сакавіка цар адправіў пісьмо Меншыкаву.

А ўпершыню цар наведаўся ў Горкі яшчэ да пачатку Паўночнай вайны, у 1698 г., калі вяртаўся з-за мяжы ў Расію.

  1. Богословский М. М. Пётр I. Материалы для биографии. Т. 1—5. М., 1940. С. 48.
  2. Павленко Н. ,И. Петр I. М., 1975.
  3. Пушкин А. С. Исторня Петра. Сб. твораў. Т. 9. М., 1958.
  4. Тарле Е. В. Северная война и шведское нашествие на Россию. М., 1958.
  5. Тельпуховский Б. С. Северная война 1700 — 1721. М., 1946.

I. Стальмашонак.


Паплечнік Пятра I

3 Горкамі звязана імя паплечніка Пятра I - Аляксандра Меншыкава. У 1717 г. ён набыў Горы-Горацкае графства. Гэтае ўладанне ў 1736 г., праз сем гадоў пасля смерці Меншыкава, было прызначана як пасаг за яго дачкой Аляксандрай, калі тая выходзіла замуж за Густава Бірона, брата вядомага сваёй жорсткасцю фаварыта Расійскай імператрыцы Ганны Іаанаўны. Сын А. Д. Меншыкава ў той час прадаў графства графу Патоцкаму за 70 тыс. рублёў і грошы ў пасаг не аддаў.

Ці выпадкова трапілі Горы і Горкі да Меншыкава? I чаму наогул рускі вяльможа, «полудержавный властелин», другая асоба ў Расіі пасля Пятра I, так ахвотна набываў маёнткі менавіта ва Усходняй Беларусі і нідзе болын за межамі Расійскай імперыі?

На гэтыя разважанні нас навяло чытанне «Истории Петра» Пушкіна - канспекта гістарычнай працы, якую ён у свой час рыхтаваў, але так і не напісаў. Вядома, што Пушкін быў кваліфікаваным гісторыкам, бо ў Царскасельскім ліцэі давалася адукацыя ў памерах гуманітарнага універсітэта. Вядома, як Пушкін старанна вывучаў гістарычныя крыніцы і аналізаваў гістарычныя даследаванні.

Дык вось, у «Истории Петра» ён пісаў: «Меньшиков происходил от дворян белорусских. Он отыскивал около Орши свое родовое имение. Никогда он не был лакеем и не продавал пирогов. Это шутка бояр, принятая историками за истину».

У святле гэтага робяцца зразумелымі некаторыя факты з біяграфіі святлейшага князя Расійскай Імперыі, генералісімуса, вярхоўнага тайнага сапраўднага саветніка, прэзідэнта Ваеннай калегіі, адмірала Чырвонага сцяга, санкт-пецярбургскага губернатара і г. д. А. Д. Меншыкава.

Аказалася, што абодва княжацкія дыпломы Меншыкава аднолькава гавораць пра яго паходжанне «из фамилии благородной литовской», г. зн. з Вялікага княства Літоўскага, якое складалася ў той час з Беларусі і Літвы (часта абодва краі тады называлі проста Літвою, не падзяляючы іх).

У снежні 1707 г. з’езд шляхты Літвы і Беларусі зацвердзіў дакумент, па якому Аляксандр Менжык (Меншыкаў) прызнаваўся «нашай айчыны княства Літоўскага сынам».

Згодна з дадзенымі самога Меншыкава, бацька святлейшага князя Даніла Менжык перайшоў на царскую службу ў час рускапольскай вайны 1654 - 67 гг., калі сотні тысяч беларусаў былі пераселены ў рускую дзяржаву. Даніла Менжык у Расіі збяднеў. Тут яго пачалі зваць на рускі звычай Меншыкавым.

Дваранскі род Менжык вядомы ў Мінскім, Віленскім і Рускім (з цэнтрам у Львове) ваяводствах Рэчы Паспалітай па шматлікіх дакументах XVII ст. Дарэчы, А. Д. Меншыкаў ва ўсіх дакументах і сачыненнях свайго часу на польскай мове заўсёды завецца толькі як «Менжык» і ніколі як «Меншыкаў», што ўскосна пацвярджае версію яго паходжання з Беларусі або Літвы. Сам ён таксама падпісваўся як Меншыкаў, без мяккага знака ў прозвішчы, хоць яго жонка Дар’я па рускай звычцы змякчала сваё прозвішча ў подпісах. Так што нічога дзіўнага ў гіпотэзе, якую падтрымаў Пушкін, няма. Не сумняваецца ў беларускім паходжанні Меншыкава і яго біёграф Б. Д. Паразоўская.

I вось цікава, што Меншыкаў набыў з 1711 па 1717 г. ва Усходняй Беларусі маёнткі Галі і Бікложы, Улу і Паўазер’е ля Бешанковіч у Полацкім ваяводстве, Дуброўну і Горкі ў Аршанскім павеце.

Ці выпадкова гэта? Здаецца, не. Меншыкаў яўна хацеў пацвердзіць сваё беларускае паходжанне, і, мусіць, Пушкін менавіта гэта і лічыў «пошукам ля Оршы яго радавога маёнтка».

Каб умацавацца сярод рускага баярства, Меншыкаў хацеў парадніцца з вядомымі па ўсёй Літве і Беларусі магнатамі Сапегамі, якія паходзілі з віцебскіх баяраў. Староста бабруйскі Ян Сапега па абаюднай дамоўленасці ў 1727 г. прывёз у Пецярбург свайго сына Пятра на заручыны з Марыяй Аляксандраўнай Меншыкавай (яе мастацкі вобраз увасоблены Сурыкавым у вядомай карціне «Меншыкаў у Бярозаве»).

Сама імператрыца Кацярына I, удава Пятра I, заручыла маладых. У пасаг за дачкой Меншыкаў хацеў даць свае беларускія маёнткі, у першую чаргу Горы і Горкі. Сюды ён спецыяльна ездзіў, каб мець уяўленне аб іх становішчы.

Як жа быць з гістарычнай традыцыяй, згодна з якой Меншыкаў быў «подлородным» чалавекам, чалавекам з гістарычных нізоў? Сын збяднелага беларускага шляхціца, якога фартуна ўзнесла да другога ў дзяржаве месца, для баяр быў не кім іншым, як «подлородным», ды яшчэ чужынцам па паходжанню.

Гэту традыцыю эмацыянальна падмацоўвае адпаведны вобраз царскага дзеншчыка ў кнізе А. Талстога «Петр I» і яе экранізацыях. Нельга забываць, што раман Талстога дае мастацкі, а не навуковы вобраз Меншыкава і адлюстроўвае пункт гледжання на Меншыкава адной толькі часткі гісторыкаў, якая падабалася пісьменніку па сваёй канцэпцыі: паказу цара-рэфарматара, які нібыта абапіраўся на нізы народа. Але той жа цар яскрава бачыў класавы падзел народа на дваран і падатнае саслоўе. Менавіта пры ім выбухнула народная вайна супраць прыгнёту пад кіраўніцтвам Кандрата Булавіна. I царом-дэмакратам ён ніколі не быў.

Ці можам мы цалкам прыняць «аршанскую гіпотэзу» паходжання Меншыкава? Здаецца, яшчэ не. Патрэбны далейшыя пошукі ў архівах і кнігасховішчах. Але ясна адно. Абвяргаць спробы Меншыкава даказаць сваё паходжанне з Беларусі, як гэта рабілася некаторымі гісторыкамі, ужо нельга. I гэта галоўнае. Навуковае ўяўленне аб тым або іншым персанажы гісторыі, у адрозненне ад мастацкага, заўсёды змяняецца ў залежнасці ад разумення і тлумачэння гістарычных крыніц. Гістарычная ісціна, у адрозненне ад мастацкай, ніколі не бывае завершанай. Гэтаму вучыць дыялектыка.

В. Грыцкевіч


У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ

1772 год - гістарычная веха ў існаванні не толькі Горацкай зямлі, але і ўсяго Беларускага края. У гэты год адбыўся I падзел суверэннай дзяржавы Рэчы Паспалітай паміж трыма дзяржавамі - Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Імяннымі ўказамі Кацярыны II, якія датуюцца 1,12 і 21 верасня, было аб’яўлена аб далучэнні да Расійскай імперыі ўсходніх зямель Беларусі, на якіх былі заснаваны дзве губерні - Пскоўская і Магілёўская. Указам сената ад 23 кастрычніка гэтага ж года Магілёўская губерня дзялілася на 4 правінцыі - Магілёўскую, Мсціслаўскую, Рагачоўскую і Аршанскую. Горкі і тэрыторыя вакол яго ўвайшлі ў Аршанскую правінцыю, а з 1777 г. - Аршанскі, потым Копыскі павет.

Далучэнне да Расіі, з аднаго боку, прывяло да таго, што замест павалочнага падатку насельніцтва пачало плаціць больш цяжкі - падушны. Акрамя гэтага плацілі яшчэ земскі збор. 3 горацкіх вёсак пачалі браць рэкрутаў на службу ў царскую армію. Замест акаталічвання і апалячвання насельніцтва пачаўся працэс русіфікацыі. 3 другога боку, далучэнне да Расіі садзейнічала развіццю эканомікі, гандлю, рамяства, адукацыі.

Развіццё прамысловасці Горак і яго наваколля ў канцы XVIII ст. было вельмі ўмоўным. У другой палове XVIII ст. былі заснаваны наступныя прадпрыемствы: сукнавальня князя Я. Любамірскага ў в. Цілівічы ў 1750 г., талесны завод купцоў Гешаля Нохіма і Меера Сахерава ў мяст. Дуброўна ў 1750 г., вінакурні князя Я. Любамірскага ў фальварках Станіслава і Зарубы ў 1750 г. У 1790 г. у Горках была заснавана парусінавая, а ў 1795 г. суконная мануфактура. У канцы XVIII ст., а дакладней у 1780 г., у горадзе пражывала 992 чал. (мяшчан-хрысціян - 594, мяшчан-яўрэяў - 394). У Горках былі праваслаўная і дзве уніяцкія царквы, касцёл, яўрэйскі малітоўны дом. Праводзіліся два кірмашы ў год.

У першай палове XIX ст. працэс заснавання прамысловых прадпрыемстваў на Горацкай зямлі некалькі пашырыўся. Пачалі працаваць сукнавальні князя А. Дандукова-Корсакава ў мяст. Раманава (1819 г.), графа Р. Цукаты ў фальварку Маслакі (1830 г.), князя Я. Любамірскага ў мяст. Баева (1831 г.), А. Пракаповіча ў фальварку Стары Сялец (1843 г.), генерала А. Рэйна ў фальварку Бабінічы (1850 г.), вінакурні князя Дандукова-Корсакава ў фальварку Раманава (1821 г.), двараніна Дз. Цэкерта ў фальварку Усвяты (1836 г.), мешчаніна 3. Піваварава ў фальварку Каз’яны (1846), кафляны завод дваранкі В. Чачковай у фальварку Смятанка (1850 г.). У 1814 г. суконная фабрыка графа Л. Салагуба мела 3 станкі, там працавалі 25 прыгонных рабочых, выраблялася салдацкага сукна 500 аршын і байкі 150 аршын у год.

У 1809 г. у Горы-Горацкім маёнтку была заснавана палатняная мануфактура з фарбавальняй. 4 станкі абслугоўвалі 34 рабочых. Мясцовую сыравіну выкарыстоўвалі гарбарны і вінакурны заводы. У мяст. Горы ў 1811 г. (па інтпых даных у 1808 г.) пачала працаваць палатняна-парусінавая мануфактура, якая выпускала парусіну, рэвендук, брызендук, палатно. Прадпрыемства размяшчалася спачатку ў двух, а з 1828 г. у чатырох драўляных будынках. На 150 станках працавала болын за 200 чал. Работа майстроў аплочвалася грашыма або натурай. У 1830-я гады за 12-гадзінны рабочы дзень ткачы атрымлівалі 85 кап., нітачнікі — 9, сторажы — 3 кап. У 1837 г. за выбелку 80 пудоў нітак давалі 2 пуды жыта і 2 гарцы ячменных круп, жанчынам за мыццё гэтых нітак - 1 пуд жытняй мукі. За год на мануфактуры выраблялася ў сярэднім каля 150 тыс. аршын прадукцыі. Гэта прадпрыемства было адным з найбуйнейшых у Магілёўскай губерні.

Полымя Айчыннай вайны 1812 г. апаліла і Горацкую зямлю. 14 ліпеня французскія войскі захапілі Горкі. У выніку ваенных дзеянняў і ў час акупацыі французскае войска разрабавала Горацкі замак, Горкі і Горы, фальваркі Наталін, Сенькава, Сава, Рудкаўшчына, Анігоф і іншыя, шмат вёсак. Французы нанеслі вельмі значную шкоду прадпрыемствам, спалілі аранжарэю з рэдкімі для Беларусі раслінамі. У Горы-Горацкім маёнтку было забіта і памерла ад пабояў 2070 чал., 34 чал. былі захоплены ў палон, 303 жыхары маёнтка пакінулі свае дамы і збеглі ў лясы, агульная колькасць чалавечых страт у выніку напалеонаўскага нашэсця па Горы-Горацкаму маентку склала 2407 чал. Матэрыяльныя страты склалі больш за 3 млн руб. У гэтыя лічбы ўваходзяць і страты жывелы, збожжа, прадуктаў харчавання. Да таго ж у Горках з ліпеня па лістапад знаходзіўся французскі вайсковы магазін для збору харчавання і фуражу. Зразумела, што рабіўся гэты «збор» сілаю.

У пачатку лістапада 1812 г. французскія войскі пачалі адступленне з горацкай зямлі. 8 лістапада стаўка Галоўнага камандавання на чале з М. I. Кутузавым размясцілася ў мяст. Раманава. Пасланыя адтуль рускія палкі пад камандаваннем генерала Ажароўскага вызвалілі Горкі.

«Пустые дома крестьян, умерших от голода, бледные, высохшие лица еще живущих наполняют душу страхом»,- так апісваў Горкі сучаснік пасля вызвалення іх ад французаў.

Цяжкае становішча жыхароу Горак і сялян маёнтка пагаршалася таксама з-за безгаспадарчасці апошняга ўладальніка маёнтка графа Л. Салагуба. На адным з пагоркаў быў пабудаваны белакаменны палац, уладальнік якога не адмаўляў сабе ні ў чым.

А ў Горках - драўляныя хаткі з саламянымі стрэхамі і маленькімі акенцамі, якія пакасіліся ад часу, на Слабадзе і Зарэччы - вузкія, гразкія вуліцы, па якіх восенню і ўвесну ні праехаць, ні прайсці... «Хлебных запасов у крестьян почти не было, поэтому из-за бывших неурожаев и общей крайней бедности крестьян большая часть их без хлеба, отчего большая часть крестьянских полей осталась без обработки и обсеменения» - так характарызаваў становішча горацкіх сялян царскі чыноўнік.

3 850 сялян Горы-Горацкага маёнтка 32 наогул не мелі страхі над галавой, 280 туліліся ў хатках, непрыгодных для жылля. Даўгі ж гаспадара - графа Салагуба з кожным днём павялічваліся. Ён нават не выканаў падрад на дастаўку харчавання ў армію Кутузава, які падпісаў у 1812 г. За гэта урад вырашыў канфіскаваць Горы-Горацкі маёнтак у казну (ён уключаў 15 фальваркаў, 2770 прыгонных сялян і 1700 дзес. зямлі), што і было зроблена ў 1828 г. Пасля канфіскацыі маёнтка Магілёўскай казённай палатай быў састаўлены яго план.

Новы этап у гісторыі Горацкай зямлі звязаны з адкрыццём у Горках у 1840 г. земляробчай школы, якая ў 1848 г. была пераўтворана ў земляробчы інстытут. 3 гэтага часу Горкі сталі цэнтрам сельскагаспадарчай адукацыі на Беларусі. У 1859 г. былі адчынены каморніцка-таксатарскія курсы. 3 1850 па 1865 г. скончылі земляробчую школу і атрымалі пасведчанні аграномаў і каморнікаў больш за 500 чал.

Аднак народная асвета ў цэлым да сярэдзіны XIX ст. заставалася на вельмі нізкім узроўні. Сваіх нашчадкаў багатыя купцы і паны накіроўвалі вучыцца ў народныя і павятовыя вучылішчы Оршы і Мсціслаўля. Толькі ў 1847 г. з мэтай навучання дзяцей мяшчан і іншых саслоўяў царскі ўрад адчыніў у Горках Горацка-Казіміраўскую пачатковую народную школу. Такая ж школа ў 1846 г. была адчынена ў мяст. Горы. У гэтых школах дзяцен вучылі рускаму пісьму і чытанню, закону божаму, царкоўнаславянскаму чытанню і пачаткам арыфметыкі.

Адчыняючы ў невялікім мястэчку земляробчыя навучальныя ўстановы, царскі ўрад разлічваў, што тут будуць выхоўвацца верныя яму чыноўнікі. Але жыццё ўнесла свае карэктывы ў пажаданне ўлад. Адукацыя моладзі садзейнічала фарміраванню ў студэнтаў і навучэнцаў прагрэсіўных поглядаў. Горкі сталі цэнтрам вальнадумства і рэвалюцыйных падзей усяго раёна.

Ужо ў 1851 г. з Горак высылаецца студэнт А. Ранбінскі, які, па меркаванню кіраўніцтва інстытута, аказваў «дрэнны ўплыў на моладзь».

У кастрычніку 1857 г. студэнты напалі на кватэру і канцылярыю станавога прысатава. Яны знішчылі ўсе справы і разграмілі канцылярыю. Даследавані не па гэтай справе не выявіла віноўных і было спынена.

У гэтым жа годзе на легальных умовах адкрыўся студэнцка-прафесарскі клуб, у дзейнасці якога прымалі ўдзел вядучыя выкладчыкі інстытута. У клубе абмяркоўваліся злабадзённыя палітычныя пытанні і будучая аграрная рэформа.

У 1861 г. за ўдзел у рэвалюцыйных выступленнях у Бялынічах і Оршы з інстытута быў выключаны студэнт П. Ульяноўскі. У абарону яго больш за 50 студэнтаў з’явіліся да дырэктара і заявілі аб сваім намеры пакінуць інстытут. 21 красавіка 1862 г. студэнты арганізавалі гулянні ў фальварку Шыманоўка, што ў 1,5 вярсты ад горада. Прысутнічала каля 50-ці чалавек. Пелі нацыянальны польскі гімн, рэвалюцыйныя песні. Гулянне гэта насіла палітычны характар.

У канцы 1862 г. у Горках сфарміравалася падпольная студэнцкая арганізацыя пад кірауніцтвам камітэта з 11 чалавек. У яго ўваходзілі С. Віскоўскі, В. Дамарацкі, В. Антановіч, П. Козел, К. Дзеконскі, Д. Кілдыш, С. Маргулец, Р. Чарвінскі, 3. Міткевіч, Ф Чудоўскі, С. Дымкевіч. Кожны член камітэта меў свае абавязкі і даручэнні. Так, С. Віскоўскі падтрымліваў сувязь з нелегальнымі арганізацыямі ў Пецярбургу, Маскве і Вільні, В. Антановіч займаўся зброяй, а П. Козел - правіянтам, фуражом і транспартам. Кіраваў камітэтам С. Дымкевіч, вядомы пад мянушкай «Біскуп». Нскалькі год ён вучыўся у інстытуце на правах вольнага слухача, карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод студэнтаў, кіраваў касай узаемадапамогі, арганізаваў сталовыя для бедных навучэнцаў. Для распаўсюджвання свайго ўплыву на сялян Горы-Горацкага маёнтка С. Дымкевіч разам з іншымі студэнтамі адкрыў беларускую народную школу. Навучанне было на беларускай мове па польскіх букварах і кніжках. Школа працавала на працягу чатырох год, а аб яе існаванні ўлады і не здагадваліся.

Пасля смерці С. Дымкевіча ў студзені 1863 г. камітэт узначаліў С. Віскоўскі. Ён устанавіў сувязь з Літоўскім правінцыяльным камітэтам у Вільні, ездзіў па зброю ў Пецярбург і Маскву. Атрымаўшы зброю, студэнты выязджалі за горад і трэніраваліся там у стральбе, рыхтаваліся да будучых баёў.

У сакавіку 1863 г. Віленскі камнэт вырашыў пачаць паўстанне на Магілёўшчыне. Кіраўніком яго і ваенным начальнікам Магілёўскага ваяводства быў назначаны Л. 3вяждоўскі. Ураджэнец Віленскай губерні, сын калежскага рэгістратара, ён скончыў ваеннае вучылішча, затым Акадэмію Генеральнага штаба, удзельнічаў у Крымскай вайне, узнагароджаны двума ордэнамі. У 1860 - 62 гг. служыў у Вільні, але наклікаў на сябе «подозрение в неблагонамеренном образе мыслей и участии в сходках с преступной целью» і быў пераведзены ў Маскву, дзе ўзначаліў афіцэрскую падпольную арганізацыю 1-га Армейскага корпуса. 3вяждоўскі 6ыў перакананым прыхільнікам руска-польскага рэвалюцыйнага саюза. Ён на працягу некалькіх гадоў удзельнічаў у рускім рэвалюцыйным руху.

У першыя дні красавіка 1863 г. Л. Д. Звяждоўскі разам з баявымі саратнікамі - Я. Жукоўскім, І. Будзіловічам, 3. Гайдамовічам, С. Дзержаноўскім, З. Міткевічам прыбылі ў маёнтак Ліцвінавічы Аршанскага павета, затым наведалі месцы, дзе планавалася паўстанне. Там жа на пасяджэнні былі вызначаны кіраўнікі груп паўстанцаў на Магілёўшчыне, прынята ваенная дыспазіцыя, у якой адзначалася, што характар ваенных дзеянняў павінен быць партызанскім, а галоўная мэта - прыцягнуць народ да барацьбы.

15 красавіка 1863 г. атрад Л. Звяждоўскага, які налічваў каля 40 чалавек прыбыў у веску Зарубы і стаў рыхтавацца да выступлення.

А ў Горках і вучэбных земляробчых установах і не падазравалі аб паўстанні. Дырэктар інстытута Р. Э. Траўтфэттэр на запытанне магілёўскага губернатара заявіў, што «собственно за учебные заведения опасаться нет повода, и восстание в Горках будет лишь тогда, когда оно совершится в Могилеве».

Да гадзіны ночы 24 красавіка атрад Л. Звяждоўскага ўвайшоў у горад, у якім з вайсковых часцей была толькі інвалідная каманда. На плошчы каля гасцініцы да іх прымкнулі студэнты, а таксама паўстанцы, якія прыбылі з Магілёва.

Кіраўніку Горацкага падпольнага камітэта была ўручана пастанова ад 13 сакавіка 1863 г. аб тым, што «национальное правительство назначает гражданина Станислава Висковского начальником города Горы-Горки».

Удзельнікі паўстання падзяліліся на 5 груп і адначасова напалі на кватэру начальніка ўнутранай аховы, казарму, цэйхгауз, пошту і казначэйства. Паміж паўстанцамі і салдатамі інваліднай каманды завязаўся бой, у якім загінулі В. Дамарацкі і К. Пржэбольскі, трое паўстанцаў атрымалі раненні. У горадзе згарэла некалькі хат. Горкі апынуліся ў руках паўстанцаў.

Раніцай 24 красавіка паўстанцы і жыхары горада сабраліся на плошчы. Л. Звяждоўскі выступіў з прамовай, у якой заявіў, што яны змагаюцца за мужыкоў і хочуць даць свабоду народу. Ён заклікаў сялян не плаціць подаці і ўступаць у атрад паўстанцаў. Жыхарам, якія пацярпелі ад пажару, была выдзелена грашовая дапамога. Мітынг прайшоў таксама на вучэбнай ферме.

На тэрыторыі дэндрапарку інстытута з воінскімі ўшанаваннямі быў пахаваны загінуўшы В. Дамарацкі. Атрад стаў рыхтавацца да адыходу. Л. Звяждоўскі меў намер падняць паўстанне ва ўсходняй частцы Магілёўскай губерні, затым перайсці на Смаленшчыну і рухацца далей - у Паволжа.

Днём 24 красавіка паўстанцы, колькасць якіх даходзіла ўжо да 200 чалавек, забралі з вучэбнай фермы частку коней і спешна накіраваліся ўбок Крычава.

Як сцвярджае А. Дамбавецкі ў кнізе «Опыт описания Могилевской губернии», «в ночь с 23 на 24 апреля мятежники разграбили казначейство, сожгли 52 обывательских дома и убили 12 человек солдат местной команды. При грабеже казначейства взят железный сундук, в котором хранилось около 15 000 руб. казенных денег. По выходе мятежнпков из города, сундук, который они не умели разломать и оставили на берегу р. Поросицы, найден и доставлен с деньгами в казначейство».

Аднак Л. Звяждоўскаму не ўдалося схіліць на свой бок шырокія масы сялянства, якое ўспрыняло паўстанне як барацьбу памешчыкаў за зварот прыгонніцтва.

Калі паўстанцаў акружылі царскія салдаты, Л. Звяждоўскі 30 красавіка прыняў рашэнне распусціць атрад і прабівацца на захад невялікімі групамі. Зрабіць гэта ўдалося толькі атраду на чале са Звяждоўскім. 145 чалавек былі затрыманы і пасаджаны ў магілёўскую турму.

У чэрвені 1863 г. пачалося следства. Да крымінальнай адказнасці па справе аб паўстанні прыцягнулі 61 навучэнца і 5 выкладчыкаў. У сакавіку 1864 г. адбыўся суд, які жорстка пакараў паўстанцаў: 26 студэнтаў былі асуджаны на катаргу, 33 высланы за межы Беларусі, ва ўсходнія губерні. Болыпасць катаржан і высланых загінула ў турмах.

Удзел студэнтаў у рэвалюцыйным руху 1863 г., як адзначае гісторык С. Г. Цітовіч, быў «...сочувственным откликом на польское национально-освободительное восстание, выражением солидарности с революционно-демократической стороной этого движения..., способствовало также сближению поляков, русских, белорусов и других учащихся в совместной революционно-демократической борьбе».

Для царскага ўрада выступленне навучэнцаў горацкіх вучэбных устаноў паслужыла падставай для таго, каб у 1863 г. адмяніць прыём у земляробчы інстытут. Летам 1864 г. пытанне аб лёсе гэтай навучальнай установы абмяркоўвалася ў Міністэрстве дзяржаўных маёмасцей і 24 чэрвеня было прынята рашэнне аб яе пераводзе ў Пецярбург, у будынак Ляснога інстытута.

Аднак трэба адзначыць, што адкрыццё сельскагаспадарчых устаноў спрыяла эканамічнаму развіццю Горак. Так, пры Горы-Горацкім земляробчым інстытуце ў 1859 г. пачаў працаваць чыгуна-ліцейны завод, былі адчынены паштовая станцыя (1840), аптэка (1840), метэастанцыя (1841). У 1856 г. у Горках было ўжо 3830 жыхароў. 3 іх мужчынскага полу - 2415, жаночага - 1415 чал. Па веравызнанню жыхары падраздзяляліся наступным чынам: праваслаўных 1328 мужчын і 1213 жанчын, католікаў 239 мужчын і 40 жанчын, лютэранаў 34 мужчын і 12 жанчын. Яўрэяў было 845 мужчын і 811 жанчын. У Горках было драўляных дамоў 496 і адзін мураваны, дзве мураваныя і чатыры драўляныя царквы, адзін драўляны касцёл, чатыры драўляныя яўрэйскія малітоўныя дамы. Напярэдадні адмены прыгоннага права ў Горках было ўжо 4462 жыхары.

26 снежня 1861 г. царскі ўрад прыняў рашэнне казённае мястэчка Горкі перавесці ў стан павятовага горада і ўтварыць з частак Аршанскага, Магілёўскага і скасаванага Копыскага паветаў Горацкі павет. Плошча новаўтворанага павета складала 2487 кв. вёрст, насельніцтва каля 80 тыс. чал. Дзяржаўныя сяляне, якія жылі ў Горках, мелі права застацца ў ранейшым званні або перайсці ў мяшчане, але зямля іх была павінна перайсці ў Міністэрства дзяржаўных маёмасцей. Для вядзення гарадской гаспадаркі, грамадскіх і судзебных спраў у Горках была заснавана гарадская дума. У наступным годзе ў Горкі з Копысі былі пераведзены павятовы суд з дваранскай апекай, павятовае казначэйства, паштовая кантора, гарадская бальніца, інвалідная каманда, канцылярыя, маршалак дваранства і страпчага, іншыя ўстановы.

Да сямідзесятых гадоў XIX ст. цэнтр павета заставаўся няўтульным, брудным. Не было водаправода, вуліцы не асвятляліся. У 1868 г. у горадзе было 4908 жыхароў, з якіх толькі 857 чал. пісьменных (17,5%), працавалі рамеснікі: хлебапёкаў - 13, булачнікаў - 6, маслабойшчыкаў - 4, краўцоў - 39, шаўцоў - 46, башмачнікаў - 1, мадзістак - 4, пальчатачнікаў - 1, шапачнікаў - 4, кушняроў - 5, печнікоў - 7, сталяроў - 12, меднікаў - 1, шорнікаў - 1, бондараў - 1, кавалёў - 19, шкляроў - 3, цырульнікаў - 2, фарбавалынчыкаў - 7, золатасярэбранікаў - 1, цесляроў - 15, таксама было 2 музыканты, 41 чорнарабочы, 12 прыказчыкаў.

У жніўні 1867 г. было зацверджана палажэнне аб гербе горада: «...нзобразить в сём гербе, как главную эмблему горада Горки, три горы, средняя выше других, а чтобы указать на занятие земледелнем жителей горада - вырастающие из гор колосья, в вольной части щита поместить герб Могилевской губернии. Щит украсить башней с тремя зубцами».

У наступныя 10 - 15 гадоў назіраліся некаторыя змены ў эканамічным развіцці павятовага цэнтра, паляпшэнні яго знешняга выгляду. Былі правільна распланаваны вуліцы, зраўнаваны ямы і пагорачкі, зроблены тратуары з дошак часткаю на сродкі домаўладальнікаў, часткаю на грошы, якія былі сабраны па падпісцы, на галоўных вуліцах на гарадскія сродкі ўстаноўлены 30 ліхтароў. У 1881 г. на земскія сродкі былі пабудаваны два масты праз рэкі Проня і Парасіца. У гэтым жа годзе ў горадзе была адчынена тэлеграфная станцыя. Было пабудавана каля 100 прыватных дамоў, у тым ліку і тыя, дзе крыху пазней размясціліся гарадская паліцыя і турма. Аднак будаўніцтва і змяненні да лепшага праходзілі марудна і з цяжкасцямі. Прычына гэтага - вельмі малыя сродкі, якія мела гарадская дума, да таго ж горад не меў уласнай зямлі: уся зямля, на якой ён знаходзіўся, належала казне, усе выкупныя за зямлю грошы таксама паступалі ў казну. Паводле перапісу 1897 г. у павятовым цэнтры было 6735 жыхароў (3491 мужчын, 3244 жанчын), у павеце - 122 559 жыхароў (60 356 мужчын, 62 203 жанчыны).

Не палепшыліся эканамічнае становішча, справы ў адукацыі і медыцынскім абслугоўванні насельніцтва ў павеце і ў павятовым цэнтры ў апошнія гады XIX ст. і ў пачатку XX ст. Напрыклад, у 1901 г. увесь бюджэт Горак складаў усяго 6617 руб. 40 кап. 3 гэтых грошай толькі 522 руб. адпускаліся на асвятленне вуліц і рамонт дарог. Усё астатняе ішло на ўтрыманне чыноўнікаў. У той жа час даўгі горада складалі больш за 5 тыс. руб.

У 1904 г. у горадзе знаходзіліся 10 гасцініц і нумароў, 7 заезных дамоў, 5 шынкоў, харчэўняў і чайных. Вуліцы асвятлялі 45 ліхтароў. Колькасць жылых пабудоў у павятовым цэнтры - 821, у тым ліку мураваных - 22, драўляных - 799. На адзін дом прыходзілася 8,7 чал.

Асноўная маса насельніцтва была пазбаўлена медыцынскай дапамогі. Не хапала грошай нават на прышчэпкі. У 1900 г. у павеце прывіліся ад воспы ўсяго 108 чал. - меней, чым ва ўсіх іншых паветах губерні. 3 прычыны частых эпідэмій, адсутнасці медыцынскай дапамогі ў павеце была высокая смяротнасць. Людзі паміралі ад дызентэрыі, сібірскай язвы, тыфу. У 1904 г. горад абслугоўвалі 4 урачы, 2 акушэркі, 4 фельчары, а гарадская бальніца мела ўсяго 13 месц.

Для болыпасці гірацоўных людзей практычна быў закрыты шлях да адукацыі. У 1883 г. у Горацкім павеце было 15 пачатковых народных школ, у якіх навучаліся 662 хлопчыкі і 44 дзяўчынкі. Дадзеныя перапісу 1897 г. сведчаць аб тым, што толькі 19,4 % насельніцтва павета было пісьменным, у павятовым цэнтры - 41,3 %. Аб агульнай адукацыі моладзі сведчыць і той факт, што сярод прызыўнікоў у 1894 - 98 гг. непісьменных было 51 %. На рубяжы стагоддзяў у павеце ўжо налічвалася 17 школ Міністэрства народнай адукацыі, 29 - царкоўнапрыходскіх, 126 школ граматы. Толькі 30 % дзяцей школьнага ўзросту мелі магчымасць вучыцца.

Прамысловасць Горак у канцы XIX - пачатку XX ст. складалася з дробных прадпрыемстваў рамеснага тыпу. Аднак колькасць іх пастаянна павялічвалася. Так, калі ў 1888 г. дзейнічала 7 паўкустарных прадпрыемстваў, то ў 1900 - ужо 29, а ў 1904 г. - 34. На іх працавала ўсяго 160 чал., якія выраблялі ў год на 90-100 тыс. руб. прадукцыі. Праўда, некаторыя рамесныя прадпрыемствы былі вядомыя на ўвесь свет. Так, у 1900 г. у майстэрні пры аптэцы, якая належала Падзерскаму, быў вынайдзены крэм «Метамарфоза», які дазваляў выводзіць вяснушкі. Уладальнік аптэкі за гэты крэм у 1900 г. на сусветнай выстаўцы ў Парыжы атры маў залаты медаль.

На прадпрыемствах горада і павета рабочы дзень быў 12 - 14 гадзін, адсутнічала элементарная ахова працы, што прызнавалі нават царскія чыноўнікі. Шырока прымянялася жаночая і дзіцячая праца. Заробак быў мізэрны. Так, чорнарабочыя мужчыны атрымлівалі 48 руб., а жанчыны - 36 руб. у год.

Увесь час раслі цэны на прадукты харчавання. «Ввиду страшной дороговизны предметов первой необходимости мы, рабочие, нуждаемся часто в куске хлеба, потому что наш заработок ограничен, а цены на хлеб все дорожают»,- пісалі рабочыя Горацкага павета магілёўскаму губернатару.

Цяжкім было і становішча сялян. Каля 4 працэнтаў двароў былі беззямельнымі, а 13,6 % - не мелі коней. Павет быў аграрна перанаселены. Агульная плошча пасеваў у павеце ў 1890 г. складала 53 078 дзес. Каб яе апрацоўваць, было неабходна 22 749 чал. Лішак працоўных у сельскай гаспадарцы складаў 18 719 чал., або да 50 % ад колькасці ўсіх занятых у гэтай галіне вытворчасці. Не знаходзячы прымянення сваёй працы, горацкія сяляне ў пошуках крыніц існавання, накіроўваліся ў іншыя раёны царскай Расіі і нават за мяжу. Аб перасяленні ў Сібір, напрыклад, у 1898 г. хадайнічалі сяляне в. Шышава Горацкай вол., с. Юркава і в. Ульяшына Саўскай вол., в. Барсукі, с. Слабада Сватошыцкай вол. і іншыя. Хадайніцтва аб перасяленні ў Сібір і нават у Чарнаморскую губерню і на Каўказ сяляне падавалі і ў першае дзесяцігоддзе XX ст.

Цяжка жылося і навучэнцам горацкіх земляробчых і рамесных вучылішчаў, каморніцка-таксатарскіх класаў, дзе ў 1904 г. навучалася 437 чал. Кошт навучання быў высокі - 150 руб. у год. Гэта сярэдні гадавы заробак кваліфікаванага рабочага. Акрамя таго, з кожнага паступаючага бралі залог у памеры 25 руб. Нядзіўна, што многія з дзяцей рабочых і сялян кідалі вучобу. Праўда, некаторыя навучэнцы атрымлівалі стыпендыю, але на кожную стыпендыю прэтэндавалі да 10 - 12 чал.

Палітычнае бяспраўе, эксплуатацыя і прыгнёт будзілі да барацьбы супраць самаўладдзя.

У 70-я гады ў горадзе дзейнічалі некалькі народніцкіх гурткоў, якія былі аб’яднаны ў цэнтральны. Гэта пацвярджае заклік «Русскому студенчеству от Горецкого центрального кружка», які быў знойдзены ў Яраслаўлі. У ім горацкія рэвалюцыянеры заклікалі студэнтаў усёй Расіі «сойти с почвы своих интересов и стать в строй борцов за дело народа». У рэвалюцыйным руху канца 70-х - пачатку 80-х гадоў удзельнічаў вядомы народнік, ураджэнец Горак В. I. Бычкоў. Актыўную рэвалюцыйную работу праводзілі навучэнцы Н. Рыжкоўскі, Э. Акушка, М. Снесарэўскі, якія падтрымлівалі сувязь са студэнтамі Пецярбургскага універсітэта В. Івановым і М. Русанавым.

Некалькі разоў у Горкі да гурткоўцаў прыязджаў вядомы народнік, член выканаўчага камітэта «Народнай волі» Г. П. Ісаеў. Разам з сястрой і братам Н. і Ф. Паповымі і С. Чалоўскім, жыхарамі Горацкага павета, ён спрабаваў арганізаваць тут народніцкае пасяленне. Як лічыць гісторык С. М. Самбук, гэта была адна з нешматлікіх вядомых у Беларусі спроб арганізаваць пасяленне накшталт землявольчаскіх. Хаця вядома, што сам Г. П. Ісаеў адмаўляў свой удзел у агітацыі сялян Горацкага павета, так як лічыў гэта на Магілёўшчыне справай безнадзейнай, таму што «положение народа так ужасно, что никакая пропаганда там невозможна, немыслима даже».

Рост рэвалюцыйнага руху садзейнічаў арганізацыі гурткоў сацыял-дэмакратычнага кірунку. У 1901 г. у павеце на кафляных заводах узнікла іскраўская група. У студзені 1902 г. была арганізавана група сацыял-дэмакратаў-іскраўцаў, членамі якой сталі вучні каморніцка-таксатарскіх класаў. Яе ўзначальвалі рэпетытар А. Крэер і навучэнец П. Папоў. У маі 1902 г. адбылася першая маёўка. У Зарэцкім лесе сабралася невялікая група рэвалюцыянераў, якія абмеркавалі метады далейшай работы, пытанне аб распаўсюджванні газеты «Искра».

Праз год, 1 мая 1903 г. ужо 90 навучэнцаў і рабочых сустрэліся ў лесе. Перад пачаткам маёўкі была распаўсюджана лістоўка Арганізацыйнага камітэта II з’езда РСДРП, якая называлася «Первое мая».

На наступны дзень навучэнцы рамеснага вучылішча арганізавалі забастоўку, прад’явілі палітычныя і эканамічныя патрабаванні. Яе ўзначалілі П. Папоў, А. Крэер, А. і С. Фабрыставы, Т. Гоманаў.

Становішча навучэнцаў было некалькі палепшана, але 18 найбольш актыўных удзельнікаў забастоўкі выключылі з вучылішча без права паступаць у іншыя навучальныя установы. Частка з іх была саслана ў Сібір.

Аднак барацьба працягвалася, выкарыстоўваліся розныя прыёмы і метады яе вядзення. Так, навучэнец Д. Белкін 24 мая 1903 г. вывесіў з акна земляробчага вучылішча ліхтар з надпісам «Далоў самадзяржаўе!».

22 чэрвеня 1903 г. у Горках адбылася першая палітычная дэманстрацыя. Прычынай стала пахаванне Н. Клявіна, навучэнца рамеснага вучылішча. На другі дзень у бацькоў памерлага паліцыя адабрала чырвоную стужку з вянка, на якой быў надпіс: «Вечная памяць таварышу! Барацьбіту за роўнасць і свабоду! Ад аднадумцаў». Аднадумцы - гэта С. Фабрыстаў, Ф. Смірноў, Д. Ратнер, С. Быкаў, З. і Е. Канавалавы, Р. Муравін, П. Зіноўеў, I. Дзям’ янаў, Л. Мілкінд.

У 1903 г. горацкія рэвалюцыянеры ўжо мелі сваю друкарню (гектограф), якая знаходзілася на кватэры навучэнцаў земляробчага вучылішча С. Радзікоўскага і Дз. Мандрыкава. На працягу 1903 г. былі надрукаваны і распаўсюджаны лістоўкі і пракламацыі «Праект программы РСДРП», «К новобранцам», «Народ и царь», «Ближайшие политические требования РСДРП» і іншыя.

У канцы 1903 г. у Горкі прыехалі 15 навучэнцаў, якіх перавялі з Казанскага земляробчага вучылішча за ўдзел у рэвалюцыйным руху. Сярод іх былі А. Лепін, К. Розенбек, Ф. Галавізнікаў, А. Ларыёнаў, I. Шышкін і іншыя. Гэты перавод садзейнічаў пашырэнню работы сацыял-дэмакратычнай групы, якая ў канцы 1903 – пачатку 1904 гг. вырасла ў арганізацыю РСДРП. Арганізацыю ў гэты перыяд узначальваў навучэнец земляробчага вучылішча К. Коранеў.

У студзені 1904 г. Горацкая арганізацыя РСДРП асабліва актыўна праводзіла агітацыю сярод сялян павета, распаўсюджвала надрукаваную на гектографе брашуру У. I. Леніна «К деревенской бедноте».

У канцы 1904 г., калі па ўсёй краіне прайшла хваля стачак і забастовак, горацкія рэвалюцыянеры актывізавалі работу, рыхтаваліся са зброяй у руках сустрэць надыход рэвалюцыі. «Молодежь, которая принадлежит к социал-демократической партии, практиковалась в стрельбе из револьверов» - такія паведамленні паступалі з Горак у канцылярыю магілёўскага губернатара.

Акрамя іскраўцаў у Горках і павеце ў пачатку XX ст. існавалі гурткі эсэраў і арганізацыя Бунда. У 1902 - 03 гг. у Горках дзейнічаў рэвалюцыйна-прапагандысцкі гурток эсэраўскага кірунку пад назвай «Вечавы звон». У яго ўваходзілі 5 навучэнцаў земляробчай школы: I. П. Папоў, які ў 1901 г. быў выключаны са школы за атрыманне з-за мяжы забароненай брашуры Л. Талстога, В. К. Пятроў, А. Я. Іпатаў, Ф. К. Кірсанаў і В. Н. Тамараў, якія вучыліся ў школе пасля выключэння за ўдзел у палітычных хваляваннях з Казанскага земляробчага вучылішча. Гурткоўцы склалі і надрукавалі літаграфічным спосабам пракламацыю «Да ўсяго сялянскага люду», якую разам з іншымі друкаванымі матэрыяламі эсэраў распаўсюджвалі ў лютым і красавіку 1903 г. па вёсках Горацкага і Чавускага паветаў. Неўзабаве гурток разграміла паліцыя. Папоў быў высланы на 5 гадоў ва Усходнюю Сібір, Пятроў і Іпатаў - на 3 гады ў Архангельскую губерню, Тамараў і Кірсанаў на 3 гады аддадзены пад публічны нагляд паліцыі па месцы жыхарства бацькоў. Асобныя гурткі сацыялістаў-рэвалюцыянераў узніклі ў 1903-04 гг. У іх склад уваходзілі сяляне, рабочыя, настаўнікі, урачы, навучэнцы вучылішчаў і інш. У 1905 г. у павеце вядомы дзве арганізацыі эсэраў - у мяст. Горкі і Дуброўна. У канцы 1904 - пачатку 1905 г. у Горках узнікла арганізацыя Бунда. У яе кіруючае ядро ўваходзілі Эстрын, Нехамкін, Двоскін, браты Маклеры. Усяго яна налічвала каля 30 чал.

У студзені 1905 г. царскі ўрад расстраляў мірную дэманстрацыю працоўных у Пецярбургу. Пачалася першая руская рэвалюцыя. Яе хвалі дакаціліся і да Горак. Вестка аб «Крывавай нядзелі» ўскалыхнула горацкую моладзь. У студзені - ліпені 1905 г. у Горках прайшлі палітычныя дэманстрацыі, ініцыятарамі якіх з’яўляліся мясцовыя арганізацыі РСДРП, Бунда і сацыялістаў-рэвалюцыянераў.

У дэманстрацыі, якая адбылася ў Горках 16 студзеня, паліцыяй былі забіты два чалавекі - навучэнцы рамеснага вучылішча Фама Ерафееў і земляробчага вучылішча Пётр Бруцэр.

Расстрэл дэманстрйцыі выклікаў абурэнне горацкіх рэвалюцыянераў, моладзі. Забойства двух навучэнцаў прымусіла магілёўскага акруговага пракурора зрабіць дадатковае расследаванне. У выніку было высветлена, што першы выстрал зрабіў паліцэйскі і што пры разгоне дэманстрацыі паліцыя прымяняла недазволеныя прыёмы. Аб гэтым ён 12 красавіка паведаміў Кіеўскаму пракурору і прапанаваў узбудзіць крымінальную справу супраць рада чыноў горацкай паліцыі. Аднак гэта прапанова не мела ніякіх вынікаў. Наадварот, 11 кастрычніка 1905 г. у г. Магілёве выязная сесія Кіеўскай судовай палаты судзіла арганізатараў дэманстрацыі. А. Н. Карунчыкаў быў асуджаны на два гады турмы, а астатнія - на 1 год 4 месяцы. Суд прызнаў іх вінаватымі ў арганізацыі антыўрадавай дэманстрацыі.

Трагічныя студзеньскія падзеі ў Горках не спынілі рэвалюцыйны рух у павеце.

23 - 28 лютага забаставалі рабочыя кафельных заводаў у г. Копысь. Забастоўка была выклікана вельмі цяжкімі ўмовамі працы і нізкай заработнай платай, аднак палітычных патрабаванняў рабочыя не выстаўлялі. Забастоўка скончылася 25 сакавіка, калі рабочыя атрымалі некаторыя ўступкі з боку ўладальнікаў.

Архіўныя матэрыялы сведчаць, што 18 красавіка 1905 г. у 10 гадзін вечара на Аршанскай вуліцы адбылася дэманстрацыя. У ёй удзельнічала больш за 50 чал. 3 воклічамі «Ура!», «Далоў самадзяржаўе!» дэманстранты рушылі ў парк навучальных устаноў. Па дарозе дэманстрацыя вырасла да 200 чал. У цёмнай алеі парку нехта выступіў з прамовай, якая суправаджалася заклікамі «Далоў царскіх слуг-сабак!», «Далоў самадзяржаўе!». 1 мая ў парку навучальных устаноў быў праведзены мітынг, а затым дэманстрацыя. 21 мая дэманстрацыя паўтарылася.

У канцы мая 1905 г. адбыўся I з’езд арганізацый РСДРП Палескага камітэта, які прызнаў Горацкую арганізацыю РСДРП паўнапраўным членам Палескага камітэта.

На падаўленне рэвалюцыйнага руху ў Горках і павеце былі пасланы казакі Іркуцкага палка і дзве роты пяхотнага Аляксандраўскага палка. Горацкія арганізацыі РСДРП і эсэраў праводзілі сярод салдат агітацыйную работу. У 1905 г. за агітацыю сярод салдат былі прыцягнуты да адказнасці навучэнцы А. Р. Ларыёнаў і Ф. Крызанковіч.

Падчас вобыску на кватэры, дзе жылі вучні земляробчага вучылішча Сцяпан Радзікоўскі і Дзмітрый Мандрыкаў, паліцыя знайшла гектограф, лістоўку «Таварышы сяляне», фарбу, паперу. У тайніку было знойдзена 190 экземпляраў розных лістовак і пракламацый. Паліцыя зрабіла засаду. Праз некалькі гадзін туды зайшоў і быў схоплены паліцыяй навучэнец Сцяпан Александровіч. Пры вобыску ў яго знайшлі скрутак з лістоўкамі «Таварышы сяляне», «Да сялян і рабочага народа», «Пісьмо да рабочых і сялян», «За што мы змагаемся», «Таварышы салдаты», «Чаго хочуць людзі, якія ходзяць з чырвоным сцягам», песні «Смела, таварышы, у нагу», «Варшавянка» і іншыя.

Болыпасць лістовак была перадрукавана з лістовак, выдадзеных ЦК РСДРП, Палескім і Магілёўскім камітэтамі РСДРП. Частка тэкстаў лістовак была складзена горацкай арганізацыяй РСДРП. У горадзе раскідваліся лістоўкі «Праўда аб вайне».

4 ліпеня ў Горках прайшла агульная забастоўка. Паліцыя скарыстала зброю, адзін чалавек быў цяжка паранены. За ўдзел у забастоўцы нямала рабочых паштова-тэлеграфнай станцыі звольнілі з работы.

Летам 1905 г у Горацкім павеце адбываліся і масавыя выступленні сялян, якія выліліся ў парубкі памешчыцкага лесу, патраву сенажацей і пасеваў, арганізацыю забастовак батракоў, пагромы і падпалы маёнткаў.

Так, у маёнтку Гебеля 17 чэрвеня апоўдзень сяляне в. Кішыцы пры ўказанні таксатарамі мяжы лугу, якая выклікала спрэчкі, акабалі ўзброенае супраціўленне ўладзе. Паліцыя не здолела навесці парадак, была выклікана вайсковая сіла. Вайскоўцы прымянілі спачатку халодную зброю, аднак сяляне завязалі з салдатамі бойку, тады была выкарыстана агнястрэльная зброя. У выніку - 8 чал. забіты, 16 чал. паранены.

9 жніўня 1905 г. газета бальшавікоў «Пролетариат» паведамляла аб памерах і ходзе сялянскага руху ў Магілёўскай губерні ўвесну і летам таго ж года, на першае месца яна паставіла Горацкі павет.

Звесткі аб сялянскіх хваляваннях паступалі з маёнтка Стафанова, вёсак Стараселле, Асталопава, Гушчына, Саракапуды, Паршына Раманаўскай вол., маёнтка Усвяты, вёсак Масліна, Буда Халбнянскай вол. і іншых мясцін.

У канцы 1905 г. пад кіраўніцтвам эсэра А. Котава ў в. Бурая Дубровенскай вол. адбыліся выступленні сялян, якія жорстка падаўлены ўладамі - 1 селянін забіты, 4 паранены. Котаў быў асуджаны на тры гады ссылкі.

Магутная хваля рэвалюцыйнай барацьбы працоўных, якая ахапіла ўсю краіну, прымусіла цара 17 кастрычніка 1905 г. выдаць маніфест, дзе гасудар абяцаў народу дэмакратычныя свабоды. Працоўныя Горак сустрэлі царскі маніфест з недаверам. Ужо 18 кастрычніка ў горадзе, паводле паведамленняў паліцыі, «ночью и весь день происходят демонстрации со стрельбой».

У перыяд снежаньскага ўзброенага паўстання ў Маскве з мэтай аказання дапамогі маскоўскім рабочым у Горках была сфарміравана баявая дружына колькасцю 100 чал. На жаль, прабіцца ў Маскву яна не здолела з прычыны забастоўкі чыгуначнікаў.

На пачатку 1906 г. эсэры Горацкага павета арганізавалі «Сялянскі саюз» і правялі некалькі нелегальных сялянскіх з’ездаў.

Рэвалюцыйныя выступленні працягваліся і ў 1906 - 07 гг. Вось пералік некаторых з іх.

У студзені 1906 г. у мяст. Ляды адбыўся мітынг сялян, на якім прысутнічалі каля тысячы чалавек.

27 ліпеня 1906 г. быў асуджаны Іван Кажанаў. Яго затрымала паліцыя ў мяст. Чэчэч Сенненскага павета. У ходзе следства высветлілася, што ён працаваў служачым горацкай пошты. У Горках уступіў у арганізацыю РСДРП. Яму было прад’яўлена абвінавачанне, што ён 4 чэрвёня 1906 г. на рыначнай плошчы ў мяст. Крычаў на сходзе, на якім прысутнічалі 200 чалавек, заклікаў да звяржэння цара. Суд асудзіў яго на 8 месяцаў турэмнага зняволення.

У гэты ж час бьхў асуджаны слесар горацкага рамеснага вучылішча Лейба Іофе, ураджэнец мяст. Горы. Як сведчаць архіўныя матэрыялы, 20 лістапада 1905 г. у мяст. Горы быў схсліканы сход жыхароў мястэчка і воласці для чытання царскага маніфеста. Аднак Іофе перабіў прамоўцу і заявіў, што цар усіх ашуквае. Пасля мітынгу ён быў арыштаваны, у час вобыску ў яго былі знойдзены 17 экземпляраў лістовак, выдадзеных горацкай арганізацыяй РСДРП. За распаўсюджванне лістовак і пракламацый летам 1906 г. былі таксама асуджаны сяляне Горацкага павета Іван Малах і Іван Ратнікаў.

Восенню 1906 г.'быў асуджаны вучань IV класа земляробчага вучылішча Харытон Еркулёў, які спрабаваў сярод салдат распаўсюдзіць лістоўку «Салдат салдату», выдадзеную горацкай арганізацыяй РСДРП.

Цікава, што навучэнцы горацкіх навучальных устаноў распаўсюджвалі лістоўкі і пракламацыі і за межамі павета. Так, летам 1906 г. паліцыяй былі арыштаваны браты Леанід і Міхаіл Харкевічы, якія распаўсюджвалі пракламацыі сярод пасажыраў парахода, які ішоў з Магілёва ў Оршу.

30 красавіка 1907 г. за горадам у лесе адбылася сходка навучэнцаў і рабочых г. Горкі. Аб гэтым даведалася паліцыя. Атрад паліцэйскіх спрабаваў акружыць сходку, але выстралам двух ракет рэвалюцыянеры былі папярэджаны і паспелі схавацца. Паліцыі ўдалося затрымаць толькі аднаго вучня Мацвея Ермашкевіча. У яго было знойдзена 6 экземпляраў лістоўкі «1 Мая», у якой гаварылася, што свята 1 Мая з’яўляецца святам будучага, святам сацыялізму. Лістоўка заклікала пакінуць у гэты дзень работу, каб пралетарыят меў магчымасць паказаць сваім ворагам, што сілы яго не паслаблі і на месцы загінуўшых і арыштаваных змагароў з’явяцца тысячы новых. Лістоўка заканчвалася заклікамі «Далоў самадзяржаўе!», «Няхай жыве сацыялізм!».

Пасля паражэння рэвалюцыі горацкія сацыял-дэмакраты растлумачвалі працоўным вялікае значэнне рэвалюцыі 1905 - 07 гг., заклікалі народныя масы рыхтавацца да новага ўсенароднага выступлення супраць царызму. Вядома, што ў 1912 г. горацкія бальшавікі распаўсюджвалі газету «Правда», аказвалі ёй матэрыяльную дапамогу.

У 1911 - 14 гг. у горадзе актыўна дзейнічала падпольная сацыял-дэмакратычная арганізацыя. У яе ўваходзілі А. і С. Фабрыставы, С. Пагодзін, П. Максімаў і іншыя. Падполынчыкі збіраліся звычайна ў глухіх месцах горада, чыталі марксісцкую літаратуру. У кожнага былі свае абавязкі. Адны ад рукі пісалі лістоўкі, другія іх распаўсюджвалі. У 1914 г. пачалася першая сусветная вайна, якая прынесла народным масам пакуты і галечу. У Горках і павеце зачыняліся прадпрыемствы, раслі цэны на харчовыя тавары і прадметы першай неабходнасці. Гэта прыводзіла да абвастрэння класавых супярэчнасцей. У красавіку 1916 г. адбылася забастоўка рабочых суконнай фабрыкі барона Корфа, на якой выраблялася сукно для царскай арміі. Рабочыя патрабавалі павышэння заработнай платы. Жыхары Горак і павета прымалі таксама ўдзел у забастоўцы на будаўніцтве чыгункі Орша - Варажба. Сярод арганізатараў яе быў вучань II класа Горацкага рамеснага вучылішча А. Мартулёў.

Непатрэбная народу вайна выклікала рост антываеннага настрою сярод салдат царскай арміі, у тым ліку і ўраджэнцаў Горак і павета. Салдаты самавольна пакідалі армію і вярталіся дамоў. Горацкі павятовы спраўнік у рапарце магілёўскаму губернатару паведамляў, што толькі ў снежні 1916 г. затрымана ў горадзе і павеце 8 ніжэйшых чыноў. З 10 чэрвеня па 15 ліпеня 1916 г. у Магілеўскай губерні праводзіўся сельскагаспадарчы перапіс. Паводле яго вынікаў стала вядома, што насельніцтва Горацкага павета складала 109 803 чал. - 47 116 мужчынскага і 62 627 жаночага полу, на 100 мужчын у павеце прыходзілася 133 жанчыны, на адну гаспадарку асоб мужчынскага полу было 2,58, абодвух палоў - 6,01. Змяншэнне колькасці насельніцтва адбылося ў сувязі з перасяленнем часткі жыхароў у Сібір, на Каўказ і іншыя мясціны і з мабілізацыяй мужчын на ваенную службу падчас першай сусветнай вайны. Колькасць гаспадарак і насельніцтва па валасцях была наступнай: Дубровенская - 1601 гаспадарка, 8744 чал. (3728 мужчын, 5016жанчын); Халбнянская - 1221 гаспадарка, 7571 чал. (3104 мужчыны, 4467 жанчын); Сватошыцкая - 1677 гаспадарак, 10063 чал. (4303 мужчыны, 5760 жанчын); Баеўская - 1493 гаспадаркі, 9471 чал. (4063 мужчыны, 5408 жанчын); Раманаўская - 1235 гаспадарак, 7575 чал. (3163 мужчыны, 4412 жанчын); Горацкая - 1158 гаспадарак, 6297 чал. (2739 мужчын, 3558 жанчын); Саўская - 1154 гаспадаркі, 7052 чал. (2965 мужчын, 4087 жанчын); Пугляеўская - 1323 гаспадаркі, 7742 чал. (3355 мужчын, 4387 жанчын); Гарадзішчанская - 1663 гаспадаркі, 9289 чал. (3983 мужчыны, 5306 жанчын); Маслакоўская - 2068 гаспадарак, 11 661 чал. (5139 мужчын, 6522 жанчыны); Любініцкая - 1846 гаспадарак, 10 741 чал. (4724 мужчыны, 6017 жанчын); Нічыпаровіцкая - 1928 гаспадарак, 10 732 чал. (4584 мужчыны, 5148 жанчын); уладальніцкіх гаспадарак - 156.

У 1916 г. у Горацкім павеце было 33 594 кані, 38 160 галоў буйной рагатай жывёлы, 124 342 галавы дробнай жывёлы. На адну гаспадарку прыходзілася 1,84 каня, 1,35 каровы. Пасяўная плошча ў павеце складала 83830,05 дзес. Пад пасевамі азімага жыта было занята 32375,15 дзес., азімай пшаніцы - 492,86, ячменю - 7664,98, яравога жыта - 190,46, яравой пшаніцы - 2097,54, аўса - 24086,53, проса - 261,33, грэчкі - 704,71, гароху – 370, бабовых - 18,28, сачавіцы – 1,91, бульбы - 5931,46, лёну - 3804,69 дзес. Найбольш значныя пасевы азімага жыта былі ў Нічыпаровіцкай (3555,91 дзес.), Раманаўскай (3537,85 дзес.), Сватошыцкай (3381,81 дзес.), Гарадзішчанскай (3256,26 дзес.) валасцях; азімай пшаніцы ў Халбнянскай (89,06 дзес.), Горацкай (69,09 дзес.), Раманаўскай (64,18 дзес.) валасцях; ячменю ў Нічыпаровіцкай (1354,45 дзес.), Любініцкай (982,54 дзес.), Маслакоўскай (896,74 дзес.), Гарадзішчанскай (850,5 дзес.) валасцях; яравога жыта ў Любініцкай (116,68 дзес.) воласці; яравой пшаніцы ў Маслакоўскай (356,37 дзес.), Халбнянскай (302,5 дзес.) валасцях; аўса ў Нічыпаровіцкай (2801,8 дзес.), Сватошыцкай (2582,98 дзес.), Маслакоўскай (2385,5 дзес.), Гарадзішчанскай (2312,86 дзес.) валасцях; бульбы ў Нічыпаровіцкай (789,49 дзес.), Гарадзішчанскай (597,44 дзес.), Сватошыцкай (558,58 дзес.) валасцях; лёну ў Халбнянскай (518,85 дзес.), Маслакоўскай (518,75 дзес.) валасцях.

Такімі паказчыкамі стану сельскай гаспадаркі Горацкі павет сустрэў рэвалюцыйны 1917 год.

4 сакавіка Горкі абляцела вестка аб тым, што царызм паў. У цэхі рамеснікаў, на рабочыя ўскраіны і ў студэнцкія аўдыторыі ўварвалася слова «рэвалюцыя».

Як і ўсюды ў краіне, улада ў горадзе перайшла да Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў. Кіруючае ядро Горацкага Савета складалася з прадстаўнікоў партый эсэраў і меншавікоў. Гэта не задаволіла прадстаўнікоў горацкіх сельскагаспадарчых устаноў. Па іх патрабаванню ў састаў выканаўчага камітэта Савета былі ўключаны шэсць навучэнцаў.

10 сакавіка 1917 г. у Мар’іным гаі адбылася вялікая маніфестацыя, дзе выступіў Я. В. Гарбачоў, вызвалены з арлоўскай катаржнай турмы. Удзельнікі мітынгу сабралі грошы, частка з якіх была адпраўлена бацькам П. Бруцэра і Ф. Ерафеева.

Для ўмацавання ўлады Часовым урадам была ўведзена новая пасада - павятовага камісара. 9 сакавіка па горадзе былі расклеены загады і звароты горацкага павятовага камісара, у якіх ён заклікаў прыйсці «...помогать новому правительству». Хаця ўрад быў і новы, але пры ім усё заставалася па-старому. Ні Савет, ні камісар Часовага ўрада не збіраліся праводзіць у жыццё рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Міліцыя з навучэнцаў была распушчана і сфарміравана з былых стражнікаў і ўраднікаў. Газета «Известия Петроградского Совета» 15 красавіка 1917 г. паведамляла, што ў Горацкім павеце прыхільнікі старога рэжыму вядуць контррэвалюцыйную агітацыю супраць устанаўлення новых парадкаў.

Працоўныя Горак і павета выступілі на барацьбу з самавольствам. 29 сакавіка 1917 г. забаставалі рабочыя маёнтка Раманава, яны патрабавалі павелічэння заработнай платы.

Вясною і летам 1917 г. сяляне дзялілі землі памешчыкаў і захоплівалі сядзібы, нават салдаты царскай арміі адкрыта выказвалі сваё незадавальненне, патрабавалі заключэння міру. У вёсцы Кастрыца па закліку франтавікоў жыхары ўзнялі бунт, каб уціхамірыць яго прыбыў узброены атрад.

У пачатку чэрвеня 1917 г. забаставалі рабочыя Горацкіх механічных майстэрняў па рамонту сельскагаспадарчых машын і пракатных пунктаў, служачыя пошты і бальніцы.

Для таго каб адцягнуць рабочыя і сялянскія масы ад рэвалюцыйнай барацьбы, Часовы урад вырашыў правесці пе равыбары валасных і павятовых земстваў, стварыў зямельныя камітэты. Але працоўныя практычна байкаціравалі гэтыя кампаніі. Так, у Горацкім павеце ў выбарах удзельнічала толькі 13 выбаршчыкаў з 66. У краіне наспявалі ўмовы для новай рэвалюцыі.

  1. Абецедарский Л. С. Белоруссия н Россия. XVI - XVII вв. Мн., 1978.
  2. Акты, документы и материалы для истории 1812 года. Т. 3. Спб., 1912.
  3. Акты, издаваемые Виленской археологической комиссией. Т. XIII. Вильно, 1886.
  4. Археологический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси. Т. 4. Вильно, 1912.
  5. Без-Корнилович М. О. Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии с присовокуплением и других сведений к ней же относящихся. Спб., 1855.
  6. Белоруссия в эпоху феодализма. Т. 1-3. Мн., 1959-1961.
  7. Васілеўскі Д. М. Кароткі нарыс гісторыі Горацкага раёна і г. Горак/Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі пры Веларускай Дзяржаўнай Акадэміі сельскай гаспадаркі ў Горках. Т. III. Горкі, 1927.
  8. Восстание 1863 г. и русско-польские революционные связи 60-х годов. М., 1960.
  9. Всероссийская сельскохозяйственная перепись 1916 года. Могилевская губерния. Могилев, 1916.
  10. Грицкевич А. П. Частновладельческие города Белоруссии в XVI - XVIII вв. Мн., 1974.
  11. Документы и материалы по истории Белоруссии (1900-1917 гг.). Т. III. Мн., 1953.
  12. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. Мн., 1986.
  13. Игнатенко А. П. Борьба белорусского народа за воссоединение с Россией (вторая половина ХУІІ-ХУІІІ вв.). Мн., 1974.
  14. Игнатенко А. П. Ремесленное производство в городах Белоруссии в XVII - XVIII вв. Мн., 1963.
  15. Корб Н. Г. Дневник путешествия в Московию. Сп., 1906.
  16. Липинский Л. П. Крестьянское движение в Белоруссии в 1914 - 1917 гг. Мн., 1975.
  17. Ліпецкі Э. А. Горацкая арганізацыя Бунда. Горацкая арганізацыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў/Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3.
  18. Лучин А. П. 1812-й год. Наполеон в пределах Могилевской губернии. Ист. очерк. Могилев, 1912.
  19. Могилев. Историко-экономический очерк. Мн., 1971.
  20. Могилевская старина/Сб. статей «Могилевских губернских ведомостей». Вып. 1-3. Могилев, 1900-1903.
  21. Опыт описания Могилевской губернии в историческом, физико-географическом, этнографическом, промышленном, сельскохозяйственном, местном, учебном, медицинском и статистическом отношении. Кн. 2. Могилев, 1882.
  22. Осмоловский А. Воспоминания очевидца о польском восстании в городе Горках 23 апреля 1863 г. Могилев, 1870.
  23. Памятная книжка Могилевской губернии на 1861 г. Могилев, 1861.
  24. Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863—1864 гг. М., 1965.
  25. Первая всеобшая перепись населения Российской империи. 1897. Могилевская губерния. Т. XXIII. Спб., 1903.
  26. Революционное движение в Белоруссии в 1905-1907 гг. Мн., 1955.
  27. Русский архив. Вып. 2. Кн. 2. Спб., 1888.
  28. Самбук С. М. Революционные народники Белоруссии (70-е - начало 80-х годов XIX в.). Мн., 1972.
  29. Столпянский Н. Девять губерний Западно-Русского края в топографическом, географическом, статистическом, экономическом, этнографическом и историческом отношениях. Спб., 1866.
  30. Цитович С. Г. Горы-Горецкий земледельческий институт - первая в России высшая сельскохозяйственная школа. Горки, 1960.
  31. Цытовіч С. 1863 год у Горы-Горках быўшай Магілёўскай губерні/Запіскі аддзела гуманітарных навук Беларускай Акадэміі навук. Кн. 8. Т. 3. Мн., 1929.
  32. Шыбека 3. В. «Вечавы звон»/Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. Мн., 1994.
  33. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, ф. 2001, воп. 1, спр. 23; ф. 2014, воп. 1, спр. 1789, 1799, 1804, 1805, 1806, 1809, 2269, 2270, 2670, 2677.

У. Ліўшыц.


Дакументы сведчаць

АПІСАННЕ ЎРОНУ, ЯКІ НАНЕСЛИ ЖЫХАРЫ ГОРЫ-ГОРАЦКАГА ГРАФСТВА ПАДЧАС НАШЭСЦЯ НАПАЛЕОНАЎСКІХ ВОЙСК У 1812 г.

Какое сделано разорение На какую сумму
руб коп

1-е. РАЗОРЕНЫ ГОСПОДСКИЕ СТРОЕНИЯ И ПРОЧИЕ ЗАВЕДЕНИЯ

В Горецком замке, вмещающем в себе четыре больших дома на каменном фундаменте, из коих один главный на горе у самого саду, с флигелями по обеим сторонам и коридорами, под одной связью выломаны двери, окошки и полы повреждены, фонари выдраны. Имеющаяся в оных домах разного сорта мебель, посуда столовая серебряная, фаянсовая портилась.

51 025

5000

В ФОЛЬВАРКАХ

Наталин. В доме выбиты окна и печи повреждены, калитки выломаны, дверцы вынуты в трёх огородах, ограды и две пуни из еловых бревен совсем истреблены, ангар елового лесу сожжен, в прочих ангарах двери выломаны, а частью и полы, в винокурном заводе окна вовсе выбиты, и горны разломаны и вся фольварковая посуда и мебель из разного дерева разграблена. Находящиеся близ оного фольварка мельница и кирпичный завод разорены.

3000

2000

Сеньково.В доме выломаны окошки, повреждены двери и полы. В амбарах двери на железных крюках и засовах выломаны, мебель господская и разная посуда разграблена. В винокурных заводах окна выбиты, горны разбиты, на сукновальне котелки взяты. Находившаяся близь фольварка корчма разорена и мельница с сукновальней повреждена.

7000

Сава.В доме окна вовсе выломаны, двери и печи повреждены, холсты сатина оторваны, в амбарах двери на железных крюках выломаны. Сараи разломаны и кровли сняты, въездные ворота истреблены, в избах полы, а частью и стены разобраны.

5000

Рудковщина.В доме окна вовсе выломаны и двери повреждены, в экономических амбарах двери и полы выломаны, в винокурном заводе горны разорены, медная посуда из оных вынута, двери и окна выломаны, мельница близь винокурни повреждена. К оному фольфарку корчма вовсе разорена.

4250

Ленполье.В домах выломаны двери на железных крюках и засовах, замки попорчены, брёвна, приготовленные к постройке винокурни, сожжены, вся фольварковая посуда забрана.

3000

Иваново.В доме выбиты окна и двери выломаны, печи повреждены, замки испорчены, в амбарах двери на железных крюках и петлях, равно и полы выломаны и вся фольварковская глиняная посуда разграблена.

720

Ангофф.В доме и амбаре двери выломаны, приготовленные к устройству сего фольварка брёвна сожжены, вся посуда разграблена.

250

Микалиново.В большом господском доме окна выломаны и печи повреждены, в амбарах двери и замки поломаны и ограда сломана.

1000

Пуплы.Сделано такое же разорение.

700

Прибужье.В большом господском доме, имеющем положение на горе, при самом фольварке Прибужье с основными коридорами полы и двери повреждены, оборваны со стен обои цветного атласу, окна выбиты, замки у комнатных дверей обломаны, вся мебель как люстра, зеркала, комоды, кресла, стулья красного дерева и ломберные столики истреблены, печи кафельные разбиты, чашки чугунные и дверцы медные вынуты, в цветнике стеклянные окна разбиты, находящиеся вблизи самого дома рощи вырублены, в флигелях печи попорчены, окна выбиты, двери медные и чашки чугунные вынуты г паты выломаны, равно из фольварковского дома сделано также разорение, а гумно повреждено и в оном двери выломаны, на скотном дворе ворота на железных крюках выломаны и ограда деревянная, разорено в пунях и конюшнях, все железные вещи ограблены.

20 000

В замке Горском, состоящем из трех больших деревянных ломов на каменных фундаментах, занавесы разной материи от окон оторваны, комнатные украшения как то: разные портреты, картины и прочая мебель разграблены, а юшки Чугунные, дверцы медные из них выняты, хранившаяся в самом замке библиотека из двух тысяч книг разного сочинения, арсенал и гардероб покойного генерал-майора графа Ивана Антоновича разграблен весь без остатка, также разграблены музыкальные инструменты и ноты, составляющие полный оркестр на 42 чел. музыкантов, ворота при въезде в замок с решеткой выломаны, в погребе напитки выбраны, в оранжереях и фруктовых садах деревья поломаны, плоды с них оборваны с сучьями, все огородные овощи ограблены, на местечке служительские дома разорены, а в кузнице все инструменты разграблены.

80 000

В 35 корчмах как то: елионковской, савской, олейниковской, спирденской, лебедевской, скаковской, блажковской, волковской, лихачевской, ташевской, шеваровской, становской. каралевской, голеонковской, губинской, староприбужской, еськовской, городецкой, сазаровской, рекотской, кледневицкой, чепелинской, галышинской, будской, коптевской, воловецкой, алиохновской, цыбульской, радионовской, шарипской, колотильской, пилипской, мошковской, сеньковской и шимановской выломаны двери, окошки, печи, полы и стены: в принадлежащих к сим корчмам амбарах выломаны двери и полы, а другие корчмы и амбары вовсе истреблены.

30 000

Нацыянальны гістарычны архіў Беларуси, ф. 2001, воп. 1, спр. 23, л. 34-35.


ПІСЬМО АПЕКУНА ГОРЫ-ГОРАЦКАГА МАЁНТКА ІВАНА НЯПЛЮЕВА МАГІЛЁЎСКАМУ ГУБЕРНАТАРУ

16 сакавіка 1813 г.

Милостивый государь мой, Граф Дмитрий Александрович! Управляющий по высочайшей воле Государя императора, находящейся во вверенной Вашему сиятельству Могилевской губернии, Горы-Горецкого имения покойного Генерал-майора Графа Соллогуба, старший его наследник граф Лев Соллогуб по занятии неприятелем Белорусского края вступил в военную службу по изгнании неприятеля из пределов России, был он Граф Лев Соллогуб послан от главнокомандующего армиями по комиссии в Кострому, и на возвратном пути своем заезжал в имение. В пребывание свое там навидался он о положении крестьян и о всех бывших заведениях и о экономическом имуществе и представляет мне, что неприятелем все заведения в конец разорены, имущество разграблено, крестьяне также грабительством и поборами доведены до нищеты, многие число их страждает болезнями, и многое число померло, а не менее того удалилось из жительств своих по причине недостаточной в провинции;

по причине таковых крайностей на оное имение разные повинности налагаются не соразмерно против других владельцев, к тому же еще обременяется оно учрежденным в нем Депо и Лазаретами, из коих последний служит причиной распространения возникшей там заразы. Представляет при том Граф Лев Соллогуб, что он подал Вашему сиятельству прошение об оказании защиты имению и крестьянам в отношении нарядов и других повинностей и о предписании Депо и Лазарета перевести в имения не потерпевших таких бедствий.

Я имел долг опекунства, возложенный на меня Государем императором и видя из представления Льва Соллогуба, что имения и крестьяне приведены в крайнее разорение и что при всем том имение несет тягости, несоответственным его положению, обращаются к вам с просьбою, облегчить несчастных крестьян в нарядах и налогах могущих истащить последние их силы и сделать распоряжение, чтобы переведены были Депо и Лазареты в имениях не столько настрадавшие, дабы возникшая в Горы-Горках зараза не приводила крестьян в бессилие доставать им пропитание. Горы-Горецкое имение покойного графа Соллогуба порученное мне в опеку Государем императором, по особенное его императорского величества милости к семейству покойного, долженствует в, теперешнем обстоятельстве по крайней мере получать уравнение к подобным ему, и по уважении того что старший наследник Граф Лев Соллогуб по занятии неприятелем Белоруссии сказал истинное усердие и преданность к Монарху вступлением в военную службу, которую и ныне продолжает с ревностными подвигами и отличием.

В заключение повторяю Вашему Сиятельству просьбу мою и выдаче находящемуся теперь в имении покойного Графа Соллогуба Титулярному Советнику Перепелицыну свидетельство, нужного мне для представления в Государственный банк на отсрочку платежа процентов с заклатой оным под Горы-Горецкое имение суммы и для откомандования в сие имение чиновников для засвидетельствования особо того всех причиненных неприятелем разорений и той крайности в которой теперь находятся крестьяне.

С совершенным почтением и преданностью имею честь быть Вашего Сиятельства покорнейший слуга Иван Неплюев.

16 марта 1813-го года

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, ф. 2001, воп. 1, спр. 23, л. 8.