ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна”
1 мая 2003 года як структурная адзінка з адзіным штатам, фінансаваннем адміністрацыйна-гаспадарчага кіраўніцтва была ўтворана Горацкая цэнтралізаваная клубная сістэма, у склад якой шляхам цэнтралізацыі былі аб’яднаны 6 сельскіх Дамоў культуры (Аўсянкаўскі, Добраўскі, Ленінскі, Маслакоўскі, Нікулінскі, Хамініцкі), 16 сельскіх клубаў (Анікавіцкі, Будскі, Гарскі, Каменскі, Копцеўскі, Красулінскі, Нівішчанскі, Паршынскі, Рудкаўшчынскі, Рэкцянскі, Саўскі, Станаўскі, Старасельскі, Ходараўскі, Шалаханаўскі, Шарыпскі), 1 Дом сацыяльных паслуг (Кацялеўскі), раённы Дом рамёстваў, раённы Цэнтр культуры. Кантроль над дзейнасцю усіх устаноў культуры здзяйсняў раённы аддзел культуры. У перыяд 2003-2005 гг. структура сістэмы заставалася нязменнай. У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыка на тэрыторыі раёна з 2006 г. пачалі адбывацца колькасныя і якасныя змены ў структуры ЦКС. Згодна з рашэннем райвыканкама, з 01.01.2006 г. на базе Нікулінскага СДК быў створаны Нікулінскі Дом народнай творчасці, Хамініцкі СДК пераўтвораны ў Хамініцкі сельскі клуб. Гэтыя пераўтварэнні былі выкліканы дэмаграфічнымі зменамі ў вёсках Нікуліна і Хамінічы і населеных пунктах, якія знаходзяцца ў іх зонах абслугоўвання, а таксама неадпаведнасці устаноў нарматыўным патрабаванням да СДК. Змены ў эканамічнай і дэмаграфічнай сітуацыі на тэрыторыі РУП “Вучгас БДСГА” паўплывалі на стварэнне Паршынскага Цэнтра культуры на базе сельскага клуба. На базе Аўсянкаўскага і Ленінскага СДК былі створаны першыя пляцоўкі тэатральнага і філарманічнага абслугоўвання насельніцтва. У клубнай сістэме працавала 77 спецыялістаў, 55% з іх мелі профільную адукацыю. У 2007 годзе ў складзе ЦКС з’явілася шматпрофільная ўстанова культуры з перасоўным характарам работы “Аўтаклуб”, Копцеўскі сельскі клуб пераўтвораны у Копцеўскі сельскі Цэнтр культуры і вольнага часу. Адбыліся змены і ў структуры метадычнай службы РЦК. Як асобная структурная адзінка ў складзе аддзела культуры з’явіўся раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр (2009 г.).
У 2010 годзе шляхам зліцця дзвюх падуладных аддзелу культуры структур: Цэнтралізаванай клубнай сістэмы і раённай кінавідэасеткі была створана дзяржаўная установа культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна”, якая з’яўляецца многапрофільнай установай культуры і здзяйсняе асветніцкія, выхаваўчыя функцыі, займаецца арганізацыяй вольнага часу праз стварэнне фізічным асобам спрыяльных умоў для ўдзелу у мастацкай творчасці, задавальненні іх запытаў і патрэб у самаадукацыі, духоўным і фізічным развіцці.
Аптымізацыя дзейнасці ўстаноў культуры клубнага тыпу працягвалася і ў 2011-2012 гг. У 2011 годзе былі закрыты Нівішчанскі і Шалаханаўскія сельскія клубы, у 2012 – Саўскі сельскі клуб быў пераўтвораны ў Саўскі сельскі Дом культуры, пры гэтым быў закрыты Шарыпскі сельскі клуб.
У красавіку ў Горках упершыню быў арганізаваны і праведзены культурна-адукацыйны праект “Свята музыкі 2012” сумесна з Дзяржаўнай установай “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь” пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Мерапрыемствы праводзіліся з мэтай папулярызацыі лепшых узораў музыкальнай культуры Беларусі розных часоў, выхавання маладога пакалення на прыкладзе лепшых твораў сусветнай і нацыянальнай музычнай культуры.
У 2013 годзе званне “народны” падцвердзілі 9 калектываў: “Быстрыца”, “Весялосць”, “Таямніцы”, “Лазінка”, “Спадчына”, “Скарбніца”, “Мярея”, “Паршынскія зоры”, “Вяртанне”. Разам з тым 2 калектывы “Верасень” і народны духавы аркестр раённага Цэнтра культуры у сувязі з неадпаведнасцю іх дзейнасці Палажэнню аб парадку прысваення звання “Заслужаны аматарскі калектыў” і Палажэнню аб народным (узорным) непрафесіянальным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці былі пазбаўлены звання “народны”.
З 2015 года па рашэнні райвыканкама у мэтах далейшай аптымізацыі функцыянавання сферы культуры і павышэння эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў былі закрыты Анікавіцкі клуб-бібліятэка і Старасельскі Дом культурна-сацыяльных паслуг.
Па стану на 01.01.2016 года ў структуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна” налічваецца 19 устаноў культуры: РЦК, РДР, Цэнтр культуры, 2 Цэнтры культуры і вольнага часу, 5 СДК, 5 сельскіх клубаў, СЦФіНТ, 2 клубы-бібліятэкі, аўтаклуб. Працягваюць функцыянаваць 2 пляцоўкі філарманічнага і тэатральнага абслугоўвання насельніцтва на базе Ленінскага і Маслакоўскага СДК. 13 калектываў маюць званне “народны” (“Вяртанне”, “Таямніцы”, “Спадчына”, “Мярэя”, “Млечны шлях”, “Паршынскія зоры”, “Быстрыца”, “Весялосць”, “Аўсяніца”, “Тараторкі”, “Жывіца”, “Лазінка”, “Скарбніца”).
Супрацоўнікі ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна” – нязменныя ўдзельнікі рэгіянальных, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных мерапрыемстваў і творчых праектаў, такіх як: рэгіянальныя фестывалі “Дрыбінскія таржкі”, “Пісьмянкоў луг”, “Славянскі карагод”; абласныя агляды-конкурсы і святы “Харавое веча”, “У далонях маёй Беларусі”, “Народная прыпеўка”; рэспубліканскія святы “Дажынкі”, “Александрыя збірае сяброў”, “Дзень беларускага пісьменства”, фестываль нацыянальных культур; міжнародныя фестывалі “Звіняць гармонік і цымбалы”, “Дзве Русі – дзве сястры”, “Парубежжа”, “Залатая пчолка” і іншыя.
Правядзенне асноўных гарадскіх і раённых мерапрыемстваў у летні перыяд здзяйсняецца на канцэртнай пляцоўцы летняга амфітэатра з удзелам прафесійных выканаўцаў і калектываў: Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, пераможцы тэлевізійнага праекта АНТ “Акадэмія талентаў” Яўгена Слуцкага, Заслужанага ансамбля песні і танца узброеных сіл РБ пад кіраўніцтвам У. Варапаева, Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”, а таксама раённых калектываў.
(Гл. таксама № 21, 1410)
- Ліўшыц, М Палепшыць работу калгасных клубаў / М. Ліўшыц // Ленінскі шлях. – 1950. – 11 чэрвеня.
- Іваністаў, М. Усім калгасам – добрыя клубы / М. Іваністаў // Ленінскі шлях. – 1957. – 30 студзеня.
- Клуб – кожнай вытворчай брыгадзе : [аб будаўніцтве брыгадных клубаў] // Ленінскі шлях. – 1958. – 28 сакавіка. – С. 1.
- Ліўшыц, М. Падрыхтаваць калгасныя клубы да работы ў зімовых умовах / М. Ліўшыц // Ленінскі шлях. – 1958. – 30 кастрычніка.
- Іваністаў, М. Кожнаму калгасу – добраўпарадкаваны клуб : [пытанні культурнага будаўніцтва] / М. Іваністаў // Ленінскі шлях. – 1959. – 17 лютага. – С. 2.
- Усім калгасам добраўпарадкаваныя клубы : перадавы артыкул : [аб будаўніцтве новых і добраўпарадкаванні існуючых клубаў] // Ленінскі шлях. – 1959. – 16 чэрвеня. – С. 1.
- Аўтушэнка, М. Будаўніцтву клубаў і чырвоных куткоў – сур’ёзную ўвагу / М. Аўтушэнка // Ленінскі шлях. – 1961. – 8 чэрвеня. – С. 3.
- Аўтушэнка, М. Агляд работы клубных устаноў / М. Аўтушэнка // Ленінскі шлях. – 1961. – 1 жніўня.
- Цвірка, А. Да сэрца кожнага : [пераклічка сельскіх клубаў] / А. Цвірка // Ленінскі шлях. – 1964. – 20 чэрвеня.
- Сямёнаў, А. Ці ўтульна ў вашым клубе : [аб стане матэрыяльна-тэхнічнай базы клубаў і бібліятэк Горацкага раёна] / А. Сямёнаў // Магілёўская праўда. – 1965. – 20 лістапада.
- Шырэй развіваць грамадскія пачаткі ў рабоце ўстаноў культуры : [у раёне пабудавана шмат клубаў, якія ўзначальвае мясцовая інтэлегенцыя] // Ленінскі шлях. – 1965. – 16 снежня. – С. 1.
- Шушлаў, Ф. Забыты чырвоны куток : [аб працы чырвоных куткоў] / Ф. Шушлаў // Ленінскі шлях. – 1966. – 12 красавіка.
- Усесаюзная пераклічка сельскіх клубаў : [абласное ўпраўленне культуры, рэдакцыя газеты “Магілёўская праўда”, бюро абкама ЛКСМБ і рэдакцыя радыёвешчання прынялі сумесную пастанову аб ўдзеле ў II Усесаюзнай пераклічцы сельскіх клубаў, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння У. І. Леніна] // Магілёўская праўда. – 1969. – 16 лютага.
- Клубная Лениниана : [о II Всесоюзной перекличке сельских клубов] // Магілёўская праўда. – 1969. – 14 марта.
- Анціпенка, Д. Ленінскаму юбілею – клубную ленініяну : [пераклічка сельскіх клубаў у гонар Ленінскага юбілею] / Д. Анціпенка // Ленінскі шлях. – 1969. – 26 жніўня.
- Навумовіч, М. Якому быць брыгаднаму клубу : [аб рабоце брыгадных клубаў і сельскіх дамоў культуры ў нашым раёне] / М. Навумовіч // Ленінскі шлях. – 1972. – 13 мая.
- Свяртока, Т. Праблемы сельскага клуба / Т. Свяртока // Ленінскі шлях. – 1979. – 6 верасня.
- Ганчарова, Л. Ад дэбюта – да прызнання : [сельская культасветустанова: якой ёй быць] / Л. Ганчарова // Ленінскі шлях. – 1982. – 16 студзеня.
- Дудава, В. Дзякуй за канцэрт! / В. Дудава // Ленінскі шлях. – 1982. – 30 студзеня.
- Стральцоў, І. Новыя абрады – у наш быт : [аб укараненні новых абрадаў у жыццё клубамі горада і раёна] / І. Стральцоў // Ленінскі шлях. – 1982. – 14 лістапада.

На здымках: урачыстая рэгістрацыя шлюбу па народным абрадзе. 1982 г.
- Стральцоў, І. Канцэрт з працягам : [аб рабоце клубных устаноў раёна] / І. Стральцоў // Ленінскі шлях. – 1983. – 22 сакавіка.
- Міронава, Р. Хлеб і песня : [ідэалагічнае і культурнае забеспячэнне жніва ў раёне] / Р. Міронава // Ленінскі шлях. – 1983. – 23 жніўня.
- Вінакурова, В. З канцэртам – у вёску / В. Вінакурова // Ленінскі шлях. – 1984. – 17 сакавіка.
- Шутаў, А. Куды дзеліся таленты? : [праблемы мастацкай самадзейнасці] / А. Шутаў // Ленінскі шлях. – 1986. – 11 лютага.
- Івановіч, Т. Горацкае “яблычка” на Магілёўскай сцэне : [аб дзіцячых танцавальных калектывах Горак] / Т. Івановіч // Ленінскі шлях. – 1992. – 23 снежня.
- Емельянаў, П. Горацкія артысты ў Літве… А Маслакоўскія – у Мінску : [навіны культуры] / П. Емельянаў // Ленінскі шлях. – 1993. – 16 чэрвеня.
- Крывіцкая, Г. Лепшыя сярод прафесіяналаў : [аб конкурсе прафесійнага майстэрства сярод клубных работнікаў] / Г. Крывіцкая // Ленінскі шлях. – 1994. – 25 мая.
- “Капрыз” удастоены дыплома : [у раёне праходзіў чацвёрты агляд-конкурс прафесійнага майстэрства работнікаў раённых метадычных службаў устаноў культуры, які насіў назву “Праз вучобу да майстэрства”] // Ленінскі шлях. – 1996. – 24 снежня.
- Ісаеў, М. Раённае ток-шоу “Клуб і сям’я” : [гэта мерапрыемства прайшло ў рамках праграмы шостага абласнога агляду-конкурсу “Праз вучобу – да майстэрства”] / М. Ісаеў, П. В. Емельянаў // Ленінскі шлях. – 1998. – 25 лістапада.
- Степенкова, Н. “И славен буду я…” : [работниками культуры города подготовлен и проведен в БСХА театрализованный вечер “Друзья, вам сердце отдаю…”, посвященный 200-летию А. С. Пушкина] / Н. Степенкова // Ленінскі шлях. – 1999. – 26 мая.

На здымках: фрагменты тэатралізаванага свята “Сябры, вам сэрца аддаю…”. 1999 г.
- Лобан, Е. Через учебу – к мастерству : [об участии работников культуры Горецкой централизованной клубной системы в ХІІІ областном смотре-конкурсе профессионального мастерства работников методических служб “Через учебу к мастерству”] / Е. Лобан, И. Хизанейшвили // Ленінскі шлях. – 2005. – 1 чэрвеня.
- Богданович, З. “Пою мое Отечество” : [о творческом вечере композитора-земляка Кажурина Александра Григорьевича] / З. Богданович // Ленінскі шлях. – 2007. – 21 сакавіка.
- Багдановіч, З. Песні роднага краю : [пра творчы вечар кампазітара-земляка Кажурына Аляксандра Рыгоравіча] / З. Багдановіч // Региональные ведомости. – 2007. – 28 марта.
- Рудковский, Н. Дарить людям радость : [о работе Горецкой клубной системы рассказывает начальник отдела культуры Белякова И. А.] / Н. Рудковский // Магілёўскія ведамасцi. – 2007. – 15 декабря. – С. 8.
- Уласенка, М. Горацкі Парнас весяліў шыкоўна нас : [пра першакрасавіцкі спектакль для гараджан, падрыхтаваны творчымі калектывамі райаддзела культуры сумесна з народным літаратурным аб’яднаннем “Роднае слова”] / Міхаіл Уласенка // Региональные ведомости. – 2009. – 8 апреля. – С. 3 ; Зямля і людзі. – 2009. – 30 красавіка. – С. 15.
- Уласенка, М. Горацкі Парнас : [пра першакрасавіцкі спектакль для гараджан, падрыхтаваны творчымі калектывамі раённага аддзела культуры сумесна з народным літаратурным аб’яднаннем “Роднае слова”] / Міхаіл Уласенка // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 10 красавіка. – С. 15.
- Иванович, Т. Дискотечный минор : [на внеочередном заседании Горецкого райисполкома обсуждался вопрос “О работе по культурно-досуговой деятельности районного центра культуры, Добровского сельского Дома культуры и Ректянского сельского центра культуры и досуга”, который инициировал председатель райисполкома М. М. Аникеев] / Т. Иванович // Ленінскі шлях. – 2009. – 18 ліпеня. – С. 1.
- Сабалеўская, А. Экспедыцыя па ідэі : [у артыкуле ў падраздзеле “Вучыць якасна” гаворыцца аб удзеле Горацкага раённага цэнтра культуры ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы] / Алена Сабалеўская // Культура. – 2010. – 16 студзеня. – С.12.
- “Марафон красоты” : [о музыкальном шоу-семинаре, посвященном стилю и красоте от Натали Роше, который планируется провести в Районном центре культуры] / Горецкий отдел культуры // Ленінскі шлях. – 2010. – 23 студзеня. – С. 8.
- Андрэева, Л. Культ-ура : [верш-пасвячэнне культработнікам Горацкага раёна] / Лідзія Андрэева // Ленінскі шлях. – 2010. – 13 кастрычніка. – С. 8.
- Иванович, Т. [О подтверждении народными коллективами своего звания “народный” перед областной комиссией] / Т. Иванович // Ленiнскi шлях. – 2010. – 1 снежня. – С. 1.
- Клішэвіч, Я. Песні слухалі стоячы : [у Горках адбыўся канцэрт, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, на якім выступілі Л. Мініч, Н. Ніканчук, Л. Дзеружкова, Т. Грыневіч-Матафонава] / Ягор Клішэвіч // Узгорак. – 2011. – 24 лістапада. – С. 2.
- Директор централизованной клубной системы : [с 1 октября 2015 года на должность директора ГУК “Централизованная клубная система Горецкого района” назначена Анжелика Северцева] / соб. инф. // Горацкі веснік. – 2015. – 9 снежня. – С. 3.

















































































































