ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна”

1 мая 2003 года як структурная адзінка з адзіным штатам, фінансаваннем адміністрацыйна-гаспадарчага кіраўніцтва была ўтворана Горацкая цэнтралізаваная клубная сістэма, у склад якой шляхам цэнтралізацыі былі аб’яднаны 6 сельскіх Дамоў культуры (Аўсянкаўскі, Добраўскі, Ленінскі, Маслакоўскі, Нікулінскі, Хамініцкі), 16 сельскіх клубаў (Анікавіцкі, Будскі, Гарскі, Каменскі, Копцеўскі, Красулінскі, Нівішчанскі, Паршынскі, Рудкаўшчынскі, Рэкцянскі, Саўскі, Станаўскі, Старасельскі, Ходараўскі, Шалаханаўскі, Шарыпскі), 1 Дом сацыяльных паслуг (Кацялеўскі), раённы Дом рамёстваў, раённы Цэнтр культуры. Кантроль над дзейнасцю усіх устаноў культуры здзяйсняў раённы аддзел культуры. У перыяд 2003-2005 гг. структура сістэмы заставалася нязменнай. У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыка на тэрыторыі раёна з 2006 г. пачалі адбывацца колькасныя і якасныя змены ў структуры ЦКС. Згодна з рашэннем райвыканкама, з 01.01.2006 г. на базе Нікулінскага СДК быў створаны Нікулінскі Дом народнай творчасці, Хамініцкі СДК пераўтвораны ў Хамініцкі сельскі клуб. Гэтыя пераўтварэнні былі выкліканы дэмаграфічнымі зменамі ў вёсках Нікуліна і Хамінічы і населеных пунктах, якія знаходзяцца ў іх зонах абслугоўвання, а таксама неадпаведнасці устаноў нарматыўным патрабаванням да СДК. Змены ў эканамічнай і дэмаграфічнай сітуацыі на тэрыторыі РУП “Вучгас БДСГА” паўплывалі на стварэнне Паршынскага Цэнтра культуры на базе сельскага клуба. На базе Аўсянкаўскага і Ленінскага СДК былі створаны першыя пляцоўкі тэатральнага і філарманічнага абслугоўвання насельніцтва. У клубнай сістэме працавала 77 спецыялістаў, 55% з іх мелі профільную адукацыю. У 2007 годзе ў складзе ЦКС з’явілася шматпрофільная ўстанова культуры з перасоўным характарам работы “Аўтаклуб”, Копцеўскі сельскі клуб пераўтвораны у Копцеўскі сельскі Цэнтр культуры і вольнага часу. Адбыліся змены і ў структуры метадычнай службы РЦК. Як асобная структурная адзінка ў складзе аддзела культуры з’явіўся раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр (2009 г.).

У 2010 годзе шляхам зліцця дзвюх падуладных аддзелу культуры структур: Цэнтралізаванай клубнай сістэмы і раённай кінавідэасеткі была створана дзяржаўная установа культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна”, якая з’яўляецца многапрофільнай установай культуры і здзяйсняе асветніцкія, выхаваўчыя функцыі, займаецца арганізацыяй вольнага часу праз стварэнне фізічным асобам спрыяльных умоў для ўдзелу у мастацкай творчасці, задавальненні іх запытаў і патрэб у самаадукацыі, духоўным і фізічным развіцці.

Аптымізацыя дзейнасці ўстаноў культуры клубнага тыпу працягвалася і ў 2011-2012 гг. У 2011 годзе былі закрыты Нівішчанскі і Шалаханаўскія сельскія клубы, у 2012 – Саўскі сельскі клуб быў пераўтвораны ў Саўскі сельскі Дом культуры, пры гэтым быў закрыты Шарыпскі сельскі клуб.

У красавіку ў Горках упершыню быў арганізаваны і праведзены культурна-адукацыйны праект “Свята музыкі 2012” сумесна з Дзяржаўнай установай “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь” пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Мерапрыемствы праводзіліся з мэтай папулярызацыі лепшых узораў музыкальнай культуры Беларусі розных часоў, выхавання маладога пакалення на прыкладзе лепшых твораў сусветнай і нацыянальнай музычнай культуры.

У 2013 годзе званне “народны” падцвердзілі 9 калектываў: “Быстрыца”, “Весялосць”, “Таямніцы”, “Лазінка”, “Спадчына”, “Скарбніца”, “Мярея”, “Паршынскія зоры”, “Вяртанне”. Разам з тым 2 калектывы “Верасень” і народны духавы аркестр раённага Цэнтра культуры у сувязі з неадпаведнасцю іх дзейнасці Палажэнню аб парадку прысваення звання “Заслужаны аматарскі калектыў” і Палажэнню аб народным (узорным) непрафесіянальным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці былі пазбаўлены звання “народны”.

З 2015 года па рашэнні райвыканкама у мэтах далейшай аптымізацыі функцыянавання сферы культуры і павышэння эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў былі закрыты Анікавіцкі клуб-бібліятэка і Старасельскі Дом культурна-сацыяльных паслуг.

Па стану на 01.01.2016 года ў структуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна” налічваецца 19 устаноў культуры: РЦК, РДР, Цэнтр культуры, 2 Цэнтры культуры і вольнага часу, 5 СДК, 5 сельскіх клубаў, СЦФіНТ, 2 клубы-бібліятэкі, аўтаклуб. Працягваюць функцыянаваць 2 пляцоўкі філарманічнага і тэатральнага абслугоўвання насельніцтва на базе Ленінскага і Маслакоўскага СДК. 13 калектываў маюць званне “народны” (“Вяртанне”, “Таямніцы”, “Спадчына”, “Мярэя”, “Млечны шлях”, “Паршынскія зоры”, “Быстрыца”, “Весялосць”, “Аўсяніца”, “Тараторкі”, “Жывіца”, “Лазінка”, “Скарбніца”).

Супрацоўнікі ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна” – нязменныя ўдзельнікі рэгіянальных, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных мерапрыемстваў і творчых праектаў, такіх як: рэгіянальныя фестывалі “Дрыбінскія таржкі”, “Пісьмянкоў луг”, “Славянскі карагод”; абласныя агляды-конкурсы і святы “Харавое веча”, “У далонях маёй Беларусі”, “Народная прыпеўка”; рэспубліканскія святы “Дажынкі”, “Александрыя збірае сяброў”, “Дзень беларускага пісьменства”, фестываль нацыянальных культур; міжнародныя фестывалі “Звіняць гармонік і цымбалы”, “Дзве Русі – дзве сястры”, “Парубежжа”, “Залатая пчолка” і іншыя.

Правядзенне асноўных гарадскіх і раённых мерапрыемстваў у летні перыяд здзяйсняецца на канцэртнай пляцоўцы летняга амфітэатра з удзелам прафесійных выканаўцаў і калектываў: Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, пераможцы тэлевізійнага праекта АНТ “Акадэмія талентаў” Яўгена Слуцкага, Заслужанага ансамбля песні і танца узброеных сіл РБ пад кіраўніцтвам У. Варапаева, Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”, а таксама раённых калектываў.

(Гл. таксама № 21, 1410)

  1. Ліўшыц, М Палепшыць работу калгасных клубаў / М. Ліўшыц // Ленінскі шлях. – 1950. – 11 чэрвеня.
  2. Іваністаў, М. Усім калгасам – добрыя клубы / М. Іваністаў // Ленінскі шлях. – 1957. – 30 студзеня.
  3. Клуб – кожнай вытворчай брыгадзе : [аб будаўніцтве брыгадных клубаў] // Ленінскі шлях. – 1958. – 28 сакавіка. – С. 1.
  4. Ліўшыц, М. Падрыхтаваць калгасныя клубы да работы ў зімовых умовах / М. Ліўшыц // Ленінскі шлях. – 1958. – 30 кастрычніка.
  5. Іваністаў, М. Кожнаму калгасу – добраўпарадкаваны клуб : [пытанні культурнага будаўніцтва] / М. Іваністаў // Ленінскі шлях. – 1959. – 17 лютага. – С. 2.
  6. Усім калгасам добраўпарадкаваныя клубы : перадавы артыкул : [аб будаўніцтве новых і добраўпарадкаванні існуючых клубаў] // Ленінскі шлях. – 1959. – 16 чэрвеня. – С. 1.
  7. Аўтушэнка, М. Будаўніцтву клубаў і чырвоных куткоў – сур’ёзную ўвагу / М. Аўтушэнка // Ленінскі шлях. – 1961. – 8 чэрвеня. – С. 3.
  8. Аўтушэнка, М. Агляд работы клубных устаноў / М. Аўтушэнка // Ленінскі шлях. – 1961. – 1 жніўня.
  9. Цвірка, А. Да сэрца кожнага : [пераклічка сельскіх клубаў] / А. Цвірка // Ленінскі шлях. – 1964. – 20 чэрвеня.
  10. Сямёнаў, А. Ці ўтульна ў вашым клубе : [аб стане матэрыяльна-тэхнічнай базы клубаў і бібліятэк Горацкага раёна] / А. Сямёнаў // Магілёўская праўда. – 1965. – 20 лістапада.
  11. Шырэй развіваць грамадскія пачаткі ў рабоце ўстаноў культуры : [у раёне пабудавана шмат клубаў, якія ўзначальвае мясцовая інтэлегенцыя] // Ленінскі шлях. – 1965. – 16 снежня. – С. 1.
  12. Шушлаў, Ф. Забыты чырвоны куток : [аб працы чырвоных куткоў] / Ф. Шушлаў // Ленінскі шлях. – 1966. – 12 красавіка.
  13. Усесаюзная пераклічка сельскіх клубаў : [абласное ўпраўленне культуры, рэдакцыя газеты “Магілёўская праўда”, бюро абкама ЛКСМБ і рэдакцыя радыёвешчання прынялі сумесную пастанову аб ўдзеле ў II Усесаюзнай пераклічцы сельскіх клубаў, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння У. І. Леніна] // Магілёўская праўда. – 1969. – 16 лютага.
  14. Клубная Лениниана : [о II Всесоюзной перекличке сельских клубов] // Магілёўская праўда. – 1969. – 14 марта.
  15. Анціпенка, Д. Ленінскаму юбілею – клубную ленініяну : [пераклічка сельскіх клубаў у гонар Ленінскага юбілею] / Д. Анціпенка // Ленінскі шлях. – 1969. – 26 жніўня.
  16. Навумовіч, М. Якому быць брыгаднаму клубу : [аб рабоце брыгадных клубаў і сельскіх дамоў культуры ў нашым раёне] / М. Навумовіч // Ленінскі шлях. – 1972. – 13 мая.
  17. Свяртока, Т. Праблемы сельскага клуба / Т. Свяртока // Ленінскі шлях. – 1979. – 6 верасня.
  18. Ганчарова, Л. Ад дэбюта – да прызнання : [сельская культасветустанова: якой ёй быць] / Л. Ганчарова // Ленінскі шлях. – 1982. – 16 студзеня.
  19. Дудава, В. Дзякуй за канцэрт! / В. Дудава // Ленінскі шлях. – 1982. – 30 студзеня.
  20. Стральцоў, І. Новыя абрады – у наш быт : [аб укараненні новых абрадаў у жыццё клубамі горада і раёна] / І. Стральцоў // Ленінскі шлях. – 1982. – 14 лістапада.
  21. На здымках: урачыстая рэгістрацыя шлюбу па народным абрадзе. 1982 г.

  22. Стральцоў, І. Канцэрт з працягам : [аб рабоце клубных устаноў раёна] / І. Стральцоў // Ленінскі шлях. – 1983. – 22 сакавіка.
  23. Міронава, Р. Хлеб і песня : [ідэалагічнае і культурнае забеспячэнне жніва ў раёне] / Р. Міронава // Ленінскі шлях. – 1983. – 23 жніўня.
  24. Вінакурова, В. З канцэртам – у вёску / В. Вінакурова // Ленінскі шлях. – 1984. – 17 сакавіка.
  25. Шутаў, А. Куды дзеліся таленты? : [праблемы мастацкай самадзейнасці] / А. Шутаў // Ленінскі шлях. – 1986. – 11 лютага.
  26. Івановіч, Т. Горацкае “яблычка” на Магілёўскай сцэне : [аб дзіцячых танцавальных калектывах Горак] / Т. Івановіч // Ленінскі шлях. – 1992. – 23 снежня.
  27. Емельянаў, П. Горацкія артысты ў Літве… А Маслакоўскія – у Мінску : [навіны культуры] / П. Емельянаў // Ленінскі шлях. – 1993. – 16 чэрвеня.
  28. Крывіцкая, Г. Лепшыя сярод прафесіяналаў : [аб конкурсе прафесійнага майстэрства сярод клубных работнікаў] / Г. Крывіцкая // Ленінскі шлях. – 1994. – 25 мая.
  29. “Капрыз” удастоены дыплома : [у раёне праходзіў чацвёрты агляд-конкурс прафесійнага майстэрства работнікаў раённых метадычных службаў устаноў культуры, які насіў назву “Праз вучобу да майстэрства”] // Ленінскі шлях. – 1996. – 24 снежня.
  30. Ісаеў, М. Раённае ток-шоу “Клуб і сям’я” : [гэта мерапрыемства прайшло ў рамках праграмы шостага абласнога агляду-конкурсу “Праз вучобу – да майстэрства”] / М. Ісаеў, П. В. Емельянаў // Ленінскі шлях. – 1998. – 25 лістапада.
  31. Степенкова, Н. “И славен буду я…” : [работниками культуры города подготовлен и проведен в БСХА театрализованный вечер “Друзья, вам сердце отдаю…”, посвященный 200-летию А. С. Пушкина] / Н. Степенкова // Ленінскі шлях. – 1999. – 26 мая.
  32. На здымках: фрагменты тэатралізаванага свята “Сябры, вам сэрца аддаю…”. 1999 г.

  33. Лобан, Е. Через учебу – к мастерству : [об участии работников культуры Горецкой централизованной клубной системы в ХІІІ областном смотре-конкурсе профессионального мастерства работников методических служб “Через учебу к мастерству”] / Е. Лобан, И. Хизанейшвили // Ленінскі шлях. – 2005. – 1 чэрвеня.
  34. Богданович, З. “Пою мое Отечество” : [о творческом вечере композитора-земляка Кажурина Александра Григорьевича] / З. Богданович // Ленінскі шлях. – 2007. – 21 сакавіка.
  35. Багдановіч, З. Песні роднага краю : [пра творчы вечар кампазітара-земляка Кажурына Аляксандра Рыгоравіча] / З. Багдановіч // Региональные ведомости. – 2007. – 28 марта.
  36. Рудковский, Н. Дарить людям радость : [о работе Горецкой клубной системы рассказывает начальник отдела культуры Белякова И. А.] / Н. Рудковский // Магілёўскія ведамасцi. – 2007. – 15 декабря. – С. 8.
  37. Уласенка, М. Горацкі Парнас весяліў шыкоўна нас : [пра першакрасавіцкі спектакль для гараджан, падрыхтаваны творчымі калектывамі райаддзела культуры сумесна з народным літаратурным аб’яднаннем “Роднае слова”] / Міхаіл Уласенка // Региональные ведомости. – 2009. – 8 апреля. – С. 3 ; Зямля і людзі. – 2009. – 30 красавіка. – С. 15.
  38. Уласенка, М. Горацкі Парнас : [пра першакрасавіцкі спектакль для гараджан, падрыхтаваны творчымі калектывамі раённага аддзела культуры сумесна з народным літаратурным аб’яднаннем “Роднае слова”] / Міхаіл Уласенка // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 10 красавіка. – С. 15.
  39. Иванович, Т. Дискотечный минор : [на внеочередном заседании Горецкого райисполкома обсуждался вопрос “О работе по культурно-досуговой деятельности районного центра культуры, Добровского сельского Дома культуры и Ректянского сельского центра культуры и досуга”, который инициировал председатель райисполкома М. М. Аникеев] / Т. Иванович // Ленінскі шлях. – 2009. – 18 ліпеня. – С. 1.
  40. Сабалеўская, А. Экспедыцыя па ідэі : [у артыкуле ў падраздзеле “Вучыць якасна” гаворыцца аб удзеле Горацкага раённага цэнтра культуры ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы] / Алена Сабалеўская // Культура. – 2010. – 16 студзеня. – С.12.
  41. “Марафон красоты” : [о музыкальном шоу-семинаре, посвященном стилю и красоте от Натали Роше, который планируется провести в Районном центре культуры] / Горецкий отдел культуры // Ленінскі шлях. – 2010. – 23 студзеня. – С. 8.
  42. Андрэева, Л. Культ-ура : [верш-пасвячэнне культработнікам Горацкага раёна] / Лідзія Андрэева // Ленінскі шлях. – 2010. – 13 кастрычніка. – С. 8.
  43. Иванович, Т. [О подтверждении народными коллективами своего звания “народный” перед областной комиссией] / Т. Иванович // Ленiнскi шлях. – 2010. – 1 снежня. – С. 1.
  44. Клішэвіч, Я. Песні слухалі стоячы : [у Горках адбыўся канцэрт, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, на якім выступілі Л. Мініч, Н. Ніканчук, Л. Дзеружкова, Т. Грыневіч-Матафонава] / Ягор Клішэвіч // Узгорак. – 2011. – 24 лістапада. – С. 2.
  45. Директор централизованной клубной системы : [с 1 октября 2015 года на должность директора ГУК “Централизованная клубная система Горецкого района” назначена Анжелика Северцева] / соб. инф. // Горацкі веснік. – 2015. – 9 снежня. – С. 3.

На здымках: выгляд будынка РЦК у 1970-я гг. і ў 2009 г.

Адкрыты ў 1960 г. як раённы Дом культуры. 21 лістапада 1992 года РДК пераўтвораны ў раённы Цэнтр культуры. З 1 мая 2003 года ўвайшоў у склад створанай Горацкай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы, з 05.02.2010 – у складзе ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма”. З мая 2012 года не мае ўласнага будынка (зараз яго займае ДзВХШ) і размяшчаецца на базе Палаца культуры БДСГА.

Кіраўнікі: Дырэктарэнка В. М (1954-1957); Найдзёнаў М. (1957- 1962); Палявы Аляксей Андрэевіч (1962-1979); Стральцоў Іван Уладзіміравіч (1979-1987); Крупенька Таццяна Фёдараўна (1987-1993); Емельянаў Павел Віктаравіч (1993-2006); Міхалькова Святлана Генадзьеўна (2006-2011, 2010-2011 гг. – намеснік ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма”); Цішына Вераніка Аляксандраўна (2011-2012); Панасюк Вольга Аляксандраўна (2012-2015); Северцава Анжаліка Мікалаеўна (2015-…).

Творчыя калектывы:

Драматычны калектыў раённага Дома культуры быў створаны ў 1957 г. Рэжысёр – А. А. Палявы. Пачалося ўсё з пастаноўкі на сцэне інсцэніровак, вадэвіляў, невялікіх аднаактных п’есак. Першым яго спектаклем быў спектакль “Паўлінка” Я.Купалы (1963 г.). Затым былі пастаўлены спектаклі па п’есах М. Алтухова і М. Гурылёва “Выбух”, “Судьба-индейка” А. Сафронава, “На хвалях Серабранкі” І. Козел, “Анфіса”, “Блудны сын”, “Ганка”, “Спатканне ля чаромхі” А. Лаўрова (1967), “Трыбунал” А. Макаёнка (1970).

Спектаклі ставіліся на сцэне РДК, Хамініцкім і Дрыбінскім сельскіх Дамах культуры, амаль ва ўсіх сельскіх клубах. Выступаў у Палацы культуры Аршанскага ільнокамбіната, у Дубровенскім і Мсціслаўскім раённых Дамах культуры, у клубе папяровай фабрыкі г.Шклова і клубе чыгуначнікаў г.Магілёва. Ім падрыхтаваны тэматычныя выступленні “Мы з Горак”, “Мая рэвалюцыя” і інш.

У пачатку 1980-х гг. драматычны калектыў перастаў існаваць.

На здымках: сцэна са спектакля “Выбух”.
У ролі камандзіра партызанскага атрада Кліменкі А. М. Шутаў, разведчыцы Ніны – Валянціна Кадышава, партызана Віктара – Канстанцін Галушкоў.

  1. Макееў, Р. “Паўлінка” на сцэне раённага Дома культуры / Р. Макееў // Ленінскі шлях. – 1962. – 26 чэрвеня.
  2. Палявы, А. Наш драматычны калектыў : [пры раённым Доме культуры створаны добры драматычны калектыў, які неаднаразова выязджаў у розныя калгасы і саўгасы раёна і атрымаў заслужаную пашану і адабрэнне гледачоў] / А. Палявы // Ленінскі шлях. – 1965. – 21 снежня.
  3. Палявы, А. Наш драматычны калектыў : [каля 10 гадоў існуе пры раённым Доме культуры драматычны калектыў. Да 50-годдзя Савецкай улады калектыў рыхтуе спектакль А. Лаўрова “Спатканне ля чаромхі” і тэматычныя выступленні пад назвай “Мая рэвалюцыя”] / А. Палявы // Ленінскі шлях. – 1967. – 4 ліпеня.
  4. Міхайлаў, А. “Ганка” на сцэне раённага дома культуры : [п’еса беларускага драматурга У. Галубка “Ганка” пастаўлена на сцэне Дома культуры] / А. Міхайлаў // Ленінскі шлях. – 1969. – 7 студзеня.
  5. Міхайлаў, А. Драматычны калектыў РДК / А. Міхайлаў // Ленінскі шлях. – 1970. – 12 снежня.
  6. Міхайлаў, А. Вечар у калгасе : [тэатральны калектыў РДК зрабіў паездку ў калгас “Праўда” са спектаклем А. Макаёнка “Трыбунал”] / А. Міхайлаў // Ленінскі шлях. – 1971. – 29 ліпеня.

Ансамбль “Верасень” створаны пры Горацкім раённым Доме культуры ў 1989 годзе. Яго стваральнікам і першым кіраўніком быў Віктар Каралькоў. З 1997 г. мастацкім кіраўніком калектыву з’яўляўся Андрыян Бялясаў. У 1992 годзе ансамбль “Верасень” атрымаў званне “народны”, у 2008 г. яму прысвоена званне “заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.

У рэпертуары – беларускія народныя і аўтарскія песні.

Калектыў – лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнароднага фестывалю народнай песні (Радзівілаў, Украіна, 1993), фальклорнага і тэатральнага мастацтва (г. Рокішкіс, Літва, 1995), “Песні над Бугам” (г. Бяла-Падляска, Польша, 1997), “Ліся, песня” (пас. Красны, Расія), рэспубліканскага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” (г. Паставы, 1992, 2007), абласнога тура рэспубліканскага фестывалю народнага мастацтва “Беларусь – мая песня” (г. Магілёў,2005), удзельнік міжнароднага фестывалю народнай творчасці “Вянок дружбы” (г. Бабруйск, 2007), рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі” (г. Рэчыца, 2007), абласнога фестывалю народнай творчасці сямейных калектываў “Сузор`е талентаў” (г. Глуск, 2007).

У 2013 годзе калектыў “Верасень” у сувязі з неадпаведнасцю яго дзейнасці Палажэнню аб парадку прысваення звання “Заслужаны аматарскі калектыў” і Палажэнню аб народным (узорным) непрафесіянальным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці быў пазбаўлены звання “народны”.

На здымках: народны ансамбль народнай песні “Верасень”. 2007 г.

(Гл. таксама № 1394, 1395)

  1. Ефіменка, В. Заўсёды жаданыя госці : [пра фальклорныя ансамблі “Мы яшчэ сустрэнемся” і “Верасень” РДК] / В. Ефіменка // Ленінскі шлях. – 1992. – 13 мая.
  2. Рудкоўскі, М. “Верасень”: час росквіту : [пра народны ансамбль народнай песні і музыкі “Верасень” Горацкага РЦК] / М. Рудкоўскі // Магілёўскія ведамасцi. – 2002. – 26 кастрычніка. – С. 12.
  3. Комзолов, Ю. Дубль два : [свое 15-летие праздничным концертом к международному женскому дню отметил горецкий фольклорный коллектив “Верасень”] / Ю. Комзолов // Региональные ведомости. – 2005. – 17 марта. – С. 2.
  4. Якаўлева, І. “Спявайце, хлопцы, вы адны такія!” : [аб удзеле народнага ансамбля “Верасень” у Міжнародным фестывалі народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонь” у Паставах] / І. Якаўлева // Ленінскі шлях. – 2007. – 7 ліпеня.
  5. Ласточкина, И. “Верасень” стал заслуженным... : [в мае 2008 года ансамбль “Верасень” получил звание “Заслуженный коллектив Республики Беларусь”. На фестивале народного искусства “Венок дружбы” этот ансамбль представлял Могилевскую область] / И. Ласточкина // Ленінскі шлях. – 2008. – 12 ліпеня. – С. 3.
  6. Васільева, Л. Гучыць беларуская песня : [пра народны ансамбль “Верасень” і яго кіраўніка А. Бялясава, які быў ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ] / Людміла Васільева // Ленінскі шлях. – 2008. – 16 лютага. – С. 4.
  7. Невидомая, Н. Народный “Верасень” : когда поет “Верасень” многим хочется пуститься в пляс ... : [о творчестве народного ансамбля “Верасень” Горецкого районного центра культуры] / Н. Невидомая // Народная газета. – 2008. – 24 верасня. – С. 4. – (Дадатак: “Мая Беларусь”).
  8. [В слете лучших аграриев Могилевщины принял участие заслуженный коллектив Республики Беларусь “Верасень”] / Т. Дроздовская // Горацкі веснік. – 2011. – 23 сакавіка. – С. 1.
  9. Горацкі заслужаны аматарскі ансамбль народнай песні “Верасень” // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) [і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2012. – Т. 3. : Г – З / рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) [і інш.]. – С. 163.

(Гл. таксама № 1405)

Калектыў створаны ў 2007 годзе пры аўтаклубе цэнтралізаванай клубнай сістэмы. У 2011 годзе атрымаў званне “народны аматарскі калектыў”. З 2014 года мастацкім кіраўніком з’яўляецца Кавалёў Уладзімір Рыгоравіч. У складзе калектыву 11 чалавек ва ўзросце ад 32 да 64 гадоў.

Ансамбль “Жывіца” – гэта творчы, прафесійны калектыў з высокім узроўнем выканаўчага майстэрства, адмысловым спалучэннем адметных выканаўчых асаблівасцей свайго рэгіёна і сучаснага гучання рускіх і беларускіх народных песень. У рэпертуары ансамбля “Жывіца” ёсць творы на словы Ірыны Суднік, салісткі калектыву, Любавы Владыка – жыхаркі горада Горкі, музыку да якіх напісалі браты Кавалёвы. Гэты творчы дуэт братоў Аляксандра і Уладзіміра Кавалёвых стаў своеасаблівай візітнай карткай калектыву.

Калектыў прымаў удзел у святочных мерапрыемствах Міжнароднай выставы “Белагра” (г. Мінск, 2010), абласным свяце “Александрыя збірае сяброў” (в. Александрыя Шклоўскага раёна, 2010), VIІІ расійска-беларускім фестывалі народнай творчасці “Дзве Русі – дзве сястры” .(п. Хіславічы Смаленскай вобласці, 2010), регіянальным фестывалі паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг” (г. Касцюкавічы, 2011), абласным конкурсе народнай музыкі і песні “Народная прыпеўка” (г. Слаўгарад, 2011), міжнародным музычным фестывалі “Золотой шлягер” (г. Магілеў, 2011), XV міжнародным фестывалі народнай музыкі (г. Паставы, 2012), паўфінале Рэспубліканскага конкурсу (тэлеканал ОНТ) “Песні маёй краіны” (г. Мінск, 2012), Рэспубліканскім фестывалі-ярмарцы “Дажынкі-2012” (г. Горкі, 2012), абласным фестывалі “Дзень беларускай пісьменнасці” (г. Быхаў, 2013), XXII фестывалі беларускага мастацтва і фальклору “Бараньскія музыкі” (п. Барань, 2014). Ансамбль народнай музыкі і песні “Жывіца” – гэта цікавы, самабытны калектыў, які пастаянна пашырае свой рэпертуар, знаходзіцца ў няспынным творчым пошуку і смела ўводзіць новыя формы падачы песеннага матэрыялу, надаючы яму форму тэатралізацыі, прафесійна спалучае песеннае выкананне, харэаграфічныя і тэатралізаваныя элементы.

На здымках: народны ансамбль народнай музыкі і песні “Жывіца”.

  1. Любашенко, О. “Жывіца” доедет до каждой деревушки : [беседа с заведующей автоклубом Оксаной Любашенко, и созданного при нем ансамбле “Жывіца” / беседовала Екатерина Нестерович] // Региональные ведомости. – 2010. – 16 апреля. – С. 3.
  2. Плавинская, В. Песнями “Жывіца” приглашает насладиться : [о новом ансамбле народной песни “Жывіца”, действующем при автоклубе РЦК] / В. Плавинская // Ленiнскi шлях. – 2010. – 24 снежня. – С. 2.
  3. Дроздовская, Т. [Коллегия Министерства культуры присвоила трем коллективам “Аўсяніца”, “Жывіца”, “Тараторкі” почетное звание “народный”] / Т. Дроздовская // Горацкі веснік. – 2011. – 10 верасня. – С. 1.
  4. Дроздовская, Т. [На концерт “Играй, гармонь Могилевщины” были приглашены гармонисты Николай Усов, Александр Ковалев и инструментальная группа народного ансамбля “Жывіца”] / Т. Дроздовская // Горацкі веснік. – 2011. – 12 кастрычника. – С. 1.
  5. Лепская, Р. “Жывіца“ на ракцянскай сцэне : [аб канцэрце народнага ансамбля народнай музыкі і песні раённага цэнтра культуры “Жывіца” перад жыхарамі аграгарадка Рэкта] / Раіса Лепская // Горацкі веснік. – 2012. – 2 чэрвеня. – С. 2.
  6. Дроздовская, Т. [Народный ансамбль “Жывіца” вернулся с международного праздника в Поставах “Звіняць цымбалы і гармонік” с двумя дипломами] / Тамара Дроздовская // Горацкi веснiк. – 2012. – 16 чэрвеня. – С. 1.
  7. Степенкова, Н. На то и “Живица” : [о народном ансамбле “Живица” и его концерте для медицинских работников в честь их профессионального праздника] / Наталья Степенкова // Горацкі веснік. – 2013. – 26 чэрвеня. – С. 5.

Вакальны ансамбль “Мярэя” створаны пры раённым Доме культуры ў 2001 годзе (з 2003 г. раённы Цэнтр культуры). Яго стваральнікам і кіраўніком з`яўляецца метадыст па вакальна-харавому жанру Ластачкіна Іна Валер`еўна. У 2008 г. прысвоена званне “народны аматарскі калектыў”.

Пачатковы накірунак творчасці ансамбля – “рэтра”. Паступова ў рэпертуар сталі ўключацца творы беларускіх, рускіх і нават замежных аўтараў. Знаходзячыся ў пастаянным творчым пошуку, удзельнікі калектыву на прафесійным узроўні выконваюць двух-, трох- і чатырохгалосныя творы.

Ансамбль “Мярэя” – нязменны ўдзельнік мерапрыемстваў раённага, абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Ён прымаў удзел у міжрэгіянальным фестывалі народнай творчасці “Дзве Русі – дзве сястры” (г. п. Хіславічы, 2007), рэспубліканскім свяце “Дзень беларускага пісьменства і друку” (г. Шклоў, 2007), рэспубліканскім фестывалі-кірмашы “Дажынкі” (г. Рэчыца, 2007), уладальнік Гран-пры міжрэгіянальнага фестывалю-конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні і танца “Маладосць” (г. п. Хіславічы, Расія, 2008), дыплома міжнароднага конкурса-фестывалю мастацтваў “Петербургская весна” (г. Санкт-Пецярбург, 2008), дыплома ІІІ ступені абласнога конкурса патрыятычнай і маладзёжнай песні імя Л. Лорчанкі (г. Магілёў, 2008), лаўрэат абласнога этапа VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур (г. Гродна, 2009), уладальнік дыплома II ступені рэгіянальнага конкурсу аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг” (г. Касцюковічы, 2011), удзельнік XVIII Міжнароднага фестывалю песні і музыкі “Дняпроўскія галасы” (г. Дуброўна, 2011), уладальнік дыплома І ступені XV міжнароднага фестывалю народнай творчасці “Парубежжа-2013” (г. п. Шумячы Смаленскай вобласці, 2013), дыплома ІІ ступені абласнога этапа рэспубліканскага конкурса “Харавое веча” (2015).

На здымках: народны вакальны ансамбль “Мярэя”.

  1. Васильева, Л. В Хиславичи – с песнями, назад – с наградами : [народный ансамбль “Мерея” завоевал Гран-при на межрегиональном фестивале эстрадной песни “Молодость-2008”, который проходил в Хиславичах Смоленской области] / Л. Васильева // Ленінскі шлях. – 2008. – 25 чэрвеня. – С. 8.
  2. Яковлева, И. Гран-при получила “Мерея” : [на межрегиональном фестивале исполнителей эстрадной песни и танца “Молодость-2008” народный ансамбль “Мерея” Горецкого РЦК был удостоен главной награды фестиваля – диплома “Гран-при”] / И. Яковлева // Ленінскі шлях. – 2008. – 23 ліпеня. – С. 3.
  3. [Руководитель народного вокального ансамбля“Мерея” Инна Ласточкина стала обладательницей государственной стипендии на 2011 год в возрасте до 40 лет, устанавливаемой Министерством культуры Республики Беларусь] // Горацкі веснік. – 2011. – 10 сакавіка. – С. 1.
  4. Спіс дзеячоў культуры і мастацтва ва ўзросце да 40 гадоў, якім прысуджаны дзяржаўныя стыпендыі на 2011 год : загад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь : [у т. л.: Ластачкінай Іне Валер’еўне – кіраўніку народнага вакальнага ансамбля “Мярэя” РЦК ДУК “Цэнтралізаванай клубная сістэма Горацкага раёна”. Творчы праект: стварэнне спецыяльнага рэпертуару для аматарскага вакальнага ансамбля “Мярэя” на аснове фальклорнага матэрыялу] // Культура. – 2011. –№ 12 (19-25 сакавіка). – С. 13.
  5. Лепская, Р. Паўтары гадзіны зачаравання : [аб навагоднім канцэрце вакальнага ансамбля РЦК “Мярэя” ў Рэкцянскім сельскім цэнтры культуры] / Раіса Лепская // Горацкi веснiк. – 2012. – 14 студзеня. – С. 2.
  6. Горацкі народны вакальны ансамбль “Мярэя” // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) [і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2012. – Т. 3. : Г – З / рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) [і інш.]. – С. 164.
  7. Ламинская, И. Звонкие голоса “Мереи” : [о концерте народного вокального ансамбля “Мерея” перед жителями Староселья и окрестных деревень] / Ирина Ламинская // Горацкі веснік. – 2013. – 20 красавіка. – С. 4.
  8. Подобед, И. Покорили “Порубежье-2013” : [народный вокальный ансамбль “Мерея” удостоен диплома І степени XV Международного фестиваля самодеятельного художественного творчества “Порубежье-2013”, который состоялся в п. Шумячи Смоленской области] / Ирина Подобед // Горацкі веснік. – 2013. – 22 чэрвеня. – С. 2.
  9. Кузьмінова, А. Мы рады бачыць вас у нас : [для жыхароў аграгарадка Маслакі выступіў з канцэртам народны вакальны ансамбль раённага цэнтра культуры “Мярэя”] / Аксана Кузьмінова, Ірына Крывялёва, Аляксандр Клешчанка // Горацкі веснік. – 2013. – 11 снежня. – С. 1.

Створаны ў 1958 г. Яго стваральнікам і кіраўніком да 2005 г. быў Барыс Давыдавіч Круглікаў. У 1980 годзе аркестру прысвоена ганаровае званне “народны аматарскі калектыў”. З 2005 года да 2007 аркестрам кіраваў Віктар Уладзіміравіч Жаранкоў, з 2007 – Аляксандр Аляксандравіч Шэлепаў.

Аркестр з’яўляўся нязменным удзельнікам усіх гарадскіх і раённых мерапрыемстваў. У рэпертуары мелодыі беларускіх і замежных кампазітараў.

Калектыў аркестра з’яўляўся дыпламантам абласных аглядаў-конкурсаў “Па галоўнай вуліцы з аркестрам” (г. Асіповічы, 2003; г. Касцюковічы, 2004; г. Быхаў, 2005), аматарскіх духавых аркестраў (г. Магілёў, 1993, 2009), удзельнік Усесаюзнага свята духавой музыкі, прысвечанага 40-годдзю Перамогі (1985), удзельнік фестывалю духавых аркестраў Магілёўшчыны (1997, 2001), удзельнік марш-параду духавых аркестраў на нацыянальным свяце Дня беларускага пісьменства (г. Шклоў, 2007).

Салістамі аркестра ў розны час з’яўляліся Ю. Лойка, У. Мяжэўскі, Н. Курбасава, Т. Рабцава, В. Цімашылаў, Л. Бальцава, А. Вышнякоў, І. Ластачкіна, Б. Грынблант, У. Малчанаў.

У 2010 годзе на базе РЦК створаны ансамбль мажарэтак, які з’яўляўся нязменным спадарожнікам і ўпрыгожваннем народнага духавога аркестра.

У 2013 годзе народны духавы аркестр раённага Цэнтра культуры у сувязі з неадпаведнасцю яго дзейнасці Палажэнню аб парадку прысваення звання “Заслужаны аматарскі калектыў” і Палажэнню аб народным (узорным) непрафесіянальным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці быў пазбаўлены звання “народны” і рашэннем калегіі галоўнага ўпраўлення аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі закрыты.

На здымках: народны аркестр духавых інструментаў. У першым радзе другі злева Б. Д. Круглікаў. 1998 г.

На здымках: народны аркестр духавых інструментаў; ансамбль мажарэтак. 2010 г. (Гл. таксама 1417-1419)

  1. Уладзіміраў, У. Першы ў вобласці : [духавы аркестр пры РЦК, якім кіруе Б. Д. Круглікаў, заняў першае месца ў вобласці] / У. Уладзіміраў // Ленінскі шлях. – 1993. – 29 мая.
  2. Пугач, А. Грае народны духавы... : [пра народны духавы аркестр пад кіраўніцтвам Б. Д. Круглікава] / А. Пугач // Ленінскі шлях. – 1994. – 27 красавіка ; Белорусская нива. – 1994. – 28 июня.
  3. Івановіч, Т. Горацкі духавы зноў лепшы ў вобласці : [на абласным фестывалі духавых аркестраў Горацкі аркестр стаў пераможцам] / Т. Івановіч // Ленінскі шлях. – 1997. – 30 красавіка.
  4. Дзетліковіч, П. Музыка на ўсе часы : [Горацкаму народнаму духавому аркестру пад кіраўніцтвам Б. Д. Круглікава споўнілася 40 гадоў] / П. Дзетліковіч // Ленінскі шлях. – 1998. – 18 сакавіка.
  5. Пятроў, Д. Парад духавых аркестраў : [у Горках адбыўся марш-парад духавых аркестраў у рамках рэспубліканскага фестывалю Беларускай народнай творчасці “Беларусь – мая песня”. У ім удзельнічаў таксама народны духавы аркестр пад кіраўніцтвам Б. Д. Круглікава] / Д. Пятроў // Ленінскі шлях. – 1998. – 18 сакавіка.
  6. Пехтерев, И. Играет духовой оркестр : [народному духовому оркестру при Горецким РЦК – сорок лет] / И. Пехтерев // Магілёўскія ведамасці. – 1998. – 19 сакавіка. – С. 5.
  7. Пугач, А. В городском саду играет духовой оркестр : [о народном оркестре духовой музыки при Горецком РЦК] // Зямля і людзі. – 1998. – 23 лістапада. – С. 12.
  8. Пехтерев, И. Дарить на счастье музыку : [из опыта работы народного духового оркестра Горецкого РЦК под руководством Бориса Давыдовича Кругликова] / И. Пехтерев.– Могилев, 1999. – 16 с.
  9. Пугач, А. У Горках гучныя фанфары : [пра народны духавы аркестр пры Горацкім раённым цэнтры культуры] / А. Пугач // Літаратура і мастацтва. – 1999. – 12 лютага. – С. 10.
  10. Івановіч, Т. Горацкі духавы зноў лепшы ў вобласці : [на абласным фестывалі духавых аркестраў горацкі духавы аркестр пад кіраўніцтвам Б. Д. Круглікава стаў пераможцам] / Т. Івановіч // Ленінскі шлях. – 1999. – 30 красавіка.
  11. Пятроў, Д. Граў аркестр, гучалі вершы : [пра свята духавой музыкі і ўдзел у ім народнага духавога аркестра] / Д. Пятроў // Ленінскі шлях. – 1999. – 12 чэрвеня.
  12. Івановіч, Т. Талачын апладзіраваў Горкам : [народны духавы аркестр Горацкага РЦК пад кіраўніцтвам Б. Д. Круглікава выступіў з канцэртам у Талачыне] / Т. Івановіч // Ленінскі шлях. – 2000. – 24 мая.
  13. Дроздовская, Т. Под музыку любимого оркестра : [народному духовому оркестру РЦК исполнилось 45 лет] / Т. Дроздовская // Ленінскі шлях. – 2003. – 28 мая.
  14. Тиковенко, А. Второе рождение оркестра : [о народном духовом оркестре, которым руководит Виктор Владимирович Жаренков] / А. Тиковенко // Ленінскі шлях. – 2005. – 12 лістапада. – С. 1.
  15. Горацкі народны аркестр духавых інструментаў // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) [і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2012. – Т. 3. : Г – З / рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) [і інш.]. – С. 163.

(Гл. таксама № 103, 128, 311, 312, 314, 315, 320, 331, 432, 443, 444, 471, 476, 477, 508, 520, 570, 633, 709, 1121, 1403, 1420, 1422, 1423, 1425, 1426)

  1. Макееў, Р. Жаданыя госці : [16 канцэртаў дала ў гэтым годзе для насельніцтва нашага раёна агітбрыгада раённага Дома культуры] / Р. Макееў // Ленінскі шлях. – 1963. – 19 сакавіка. – С. 2. Мінакоў, А. Для тых, хто ў полі : [агітбрыгада раённага Дома культуры выехала з канцэртам на палявы стан] / А. Мінакоў // Ленінскі шлях. – 1963. – 27 чэрвеня. Вечар інтэрнацыянальнай дружбы : [адбыўся ў Горацкім Доме культуры] // Магілёўская праўда. – 1963. – 4 снежня. Шчасця вам, маладажоны! : [у Горацкім Доме культуры праведзена ўрачыстая цырымонія рэгістрацыі шлюбу] // Магілёўская праўда. – 1964. – 8 мая. Выстаўка выяўленчага мастацтва : [у РДК адкрылася выстаўка выяўленчага мастацтва, прысвечаная дэкадзе народнай творчасці працаўнікоў Горацкага раёна] // Ленінскі шлях. – 1965. – 5 лютага. Мінакоў, А. Дзейсная падрыхтоўка : [раённы Дом культуры рыхтуецца да свята 50-годдзя Савецкай улады] / А. Мінакоў // Ленінскі шлях. – 1967. – 7 верасня. Шутаў, А. З канцэртам у Мсціслаў : [самадзейныя артысты Дома культуры выехалі з канцэртам у Мсціслаў, каб перадаць эстафету мастацкай самадзейнасці, прысвечанаю 50-годдзю Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі] / А. Шутаў // Ленінскі шлях. – 1967. – 10 кастрычніка. Міхайлаў, А. “Горкі раней і цяпер” : [так называецца стэнд, аформлены у фае раённага дома культуры. На стэндзе прадстаўлены шматлікія фатаграфіі з відамі Горак, БСГА ў 1900 г. і ў цяперашні час] / А. Міхайлаў // Ленінскі шлях. – 1967. – 12 кастрычніка. Дубінец, В. Шчасця вам, маладажоны : [у раённым Доме культуры адбылася ўрачыстая рэгістрацыя шлюбу] / В. Дубінец // Ленінскі шлях. – 1968. – 8 сакавіка. Шутаў, А. Выстаўка народных умельцаў : [у РДК адкрылася выстаўка выяўленчага і прыкладнога мастацтва народных умельцаў раёна, прысвечаная 50-годдзю БССР] / А. Шутаў // Ленінскі шлях. – 1968. – 3 верасня. Палявы, А. Дзеля жыцця на зямлі : [пра тэматычны вечар у РДК] / А. Палявы // Ленінскі шлях. – 1968. – 24 верасня. Шутаў, А. Неспакойныя сэрцы : [аб мастацкай самадзейнасці раённага Дома культуры] / А. Шутаў // Ленінскі шлях. – 1968. – 14 лістапада. Архіпава, В. З канцэртамі ў вёску : [агітбрыгада раённага дома культуры часта выязджае з канцэртамі ў вёскі Горацкага раёна] / В. Архіпава // Ленінскі шлях. – 1969. – 8 сакавіка. Еўдакімава, Л. Быць іх дастойнымі : [у РДК адбыўся вечар сустрэчы з працаўнікамі Горацкага раёна, узнагароджанымі ордэнам Леніна] / Л. Еўдакімава // Ленінскі шлях. – 1969. – 3 чэрвеня. Шутаў, А. Агляд талентаў : [у РДК адбыўся агляд мастацкай самадзейнасці] / А. Шутаў // Ленінскі шлях. – 1971. – 6 мая. Шутаў, А. У дружбе з мастацтвам : [агляд мастацкай самадзейнасці калектываў сяла ў РДК] / А. Шутаў // Ленінскі шлях. – 1971. – 14 снежня. Палявы, А. Агітбрыгада на сяле : [агітбрыгада РДК] / А. Палявы // Ленінскі шлях. – 1972. – 15 жніўня. Палявы, А. Дэпутат – слуга народа : [тэматычны вечар у РДК] / А. Палявы // Ленінскі шлях. – 1975. – 15 чэрвеня. Сідараў, С. Урачыстыя провады ў Армію служыць : [у РДК адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя провадам навабранцаў у Савецкую Армію] / С. Сідараў // Ленінскі шлях. – 1975. – 1 лістапада. Палявой, А. “Дом, у якім чакаюць салдата” : [вечар у РДК] / А. Палявой // Ленінскі шлях. – 1978. – 23 лютага. Крупенька, Т. Канцэрты для калгаснікаў [дае агітбрыгада Горацкага РДК] / Т. Крупенька // Ленінскі шлях. – 1979. – 7 чэрвеня. Стральцоў, І. Для працаўнікаў вёскі : [пра агітбрыгаду раённага Дома культуры] / І. Стральцоў // Ленінскі шлях. – 1981. – 5 лютага. Стральцоў, І. Два канцэрты агітбрыгады : [агітбрыгада раённага Дома культуры ў калгасе “XVII партз’езд] / І. Стральцоў // Ленінскі шлях. – 1981. – 14 лютага. Стральцоў, І. Узнагарода – апладысменты : [агітбрыгада РДК у жывёлаводаў Паляшчыцкай фермы] / І. Стральцоў // Ленінскі шлях. – 1981. – 26 снежня. Хомчанка, Р. Мінуты радасці : [пра работу агітбрыгады і аўтаклуба РДК] / Р. Хомчанка // Ленінскі шлях. – 1982. – 9 студзеня. Стральцоў, І. Песняй славім лепшых : [канцэрт РДК для жывёлаводаў саўгаса “Леніна”] / І. Стральцоў // Ленінскі шлях. – 1982. – 2 лютага. Буглаёва, В. У час адпачынку : [выступленне агітбрыгады РДК на МТФ “Сава”] / В. Буглаёва // Ленінскі шлях. – 1982. – 16 лютага. Сумкіна, М. Вечар для маці салдата : [адбыўся ў раённым Доме культуры] / М. Сумкіна // Ленінскі шлях. – 1982. – 30 сакавіка. Навіны культуры : [агітбрыгада РДК наведала МТФ “Валаўцы” калгаса імя Леніна] // Ленінскі шлях. – 1982. – 5 чэрвеня. Стральцоў, І. Канцэрт на ферме : [агітбрыгада РДК наведала МТФ “Каралёўка” саўгаса імя Чкалава] / І. Стральцоў // Ленінскі шлях. – 1982. – 29 чэрвеня. Шутаў, А. Дэманструюць народныя ўмельцы : [у РДК адкрылася выстаўка выяўленчага і прыкладнога мастацтва народных умельцаў раёна] / А. Шутаў // Ленінскі шлях. – 1982. – 21 кастрычніка. Крупенька, Т. З песняй да жывёлаводаў : [аб культурным абслугоўванні працаўнікоў вёскі агітбрыгадай РДК] / Т. Крупенька // Ленінскі шлях. – 1983. – 5 лютага. Міронава, Р. Хлеб і песня : [агітбрыгада РДК у гасцях удзельнікаў жніва] / Р. Міронава // Ленінскі шлях. – 1983. – 23 жніўня. Крупенька, Т. З песняй да жывёлавода : [аб выездах агітбрыгады РДК да жывёлаводаў раёна] / Т. Крупенька // Ленінскі шлях. – 1984. – 19 студзеня. Крупенька, Т. Сустрэча з песняй : [агітбрыгада РДК у саўгасе “Горацкі”] / Т. Крупенька // Ленінскі шлях. – 1984. – 4 верасня. Стральцоў, І. У госці да вяскоўцаў : [робіць выезды аўтаклуб РДК] / І. Стральцоў // Ленінскі шлях. – 1984. – 9 снежня. Стральцоў, І. Песня пад сенажацямі : [удзельнікі агітбрыгады Дома культуры выступілі з канцэртам у саўгасе “Копцеўскі”] / І. Стральцоў // Ленінскі шлях. – 1985. – 9 ліпеня. Крупенька, Т. Агітбрыгада на фермах : [агітбрыгада РДК пабывала на МТФ калгасаў “Запаветы Леніна”, “Шлях Леніна”, племзавода “Леніна”] / Т. Крупенька // Ленінскі шлях. – 1985. – 19 снежня. Крупенька, Т. 20 мінут натхнення : [агітбрыгада РДК у саўгасе “Запаветы Ільіча”] / Т. Крупенька // Ленінскі шлях. – 1985. – 22 снежня. Стральцоў, І. Канцэрт на ферме : [агітбрыгада ў калгасе імя Мічурына] / І. Стральцоў // Ленінскі шлях. – 1986. – 25 студзеня. Сцепянкова, Н. На вернасць Радзіме : [у РДК адбылося мерапрыемства провадаў прызыўнікоў у рады Савецкай Арміі] / Н. Сцепянкова // Ленінскі шлях. – 1986. – 9 мая. Макееў, Р. Свяцёлка запрашае : [у Горках адкрыўся новы від культустановы] / Р. Макееў // Ленінскі шлях. – 1990. – 3 лютага. На здымку: выгляд будынка “Свяцёлка” ў 2005 г. фота Ісаеў, М. …І вечная на сэрцы рана : [пра сустрэчу з маці, сыны якіх загінулі ў Афганістане] / М. Ісаеў // Ленінскі шлях. – 1990. – 17 сакавіка. Ефіменка, В. У гасцях у казкі : [пра тэатралізаванае прадстаўленне ў раённым Цэнтры культуры] / В. Ефіменка // Ленінскі шлях. – 1994. – 30 сакавіка. Міхайлаў, У. “Вы служыце, мы вас пачакаем…” : [у Горацкім РДК адбыліся ўрачыстыя провады прызыўнікоў у армію] / У. Міхайлаў // Ленінскі шлях. – 1994. – 16 лістапада. Калінкіна, Н. Знайдзі свой стыль : [у РЦК адбыўся вечар моды] / Н. Калінкіна // Ленінскі шлях. – 1996. – 7 снежня. Калінкіна, Н. Служыце сумленна : [у РЦК адбыліся ўрачыстасці з нагоды Дня прызыўніка] / Н. Калінкіна // Ленінскі шлях. – 1996. – 11 снежня. “Капрыз” удастоены дыплома : [у раёне праходзіў чацвёрты агляд-конкурс прафесійнага майстэрства работнікаў раённых метадычных службаў устаноў культуры “Праз вучобу – да майстэрства”] // Ленінскі шлях. – 1996. – 24 снежня. Калінкіна, Н. Конкурс песні : [у РЦК прайшоў агляд мастацкай самадзейнасці школ раёна] / Н. Калінкіна // Ленінскі шлях. – 1997. – 8 лютага. Калінкіна, Н. “Няхай смяюцца дзеці” : [пад такой назвай прайшоў у РДК марафон, прысвечаны Дню абароны дзяцей] / Н. Калінкіна // Ленінскі шлях. – 1997. – 11 чэрвеня. Дзетліковіч, П. “Пагаворым, мужыкі, на чысціню…” : [у РДК адбылася “мужчынская размова”, прысвечаная ролі “моцнай” палавіны ў выхаванні падрастаючага пакалення і святу абаронцаў Айчыны] / П. Дзетліковіч // Ленінскі шлях. – 1998. – 25 лютага. Еловая, Е. Парад красоты и очарования : [о развлекательном шоу “Очаровательные и привлекательные”, прошедшем в РЦК] / Е. Еловая // Ленінскі шлях. – 1998. – 22 красавіка. Заранок, I. Рок на каляды-2 : [пра фестываль рок-каляды, што адбыўся ў раённым Доме культуры] / І. Заранок // Региональные ведомости. – 2004. – 22 января. – С. 3. Лобан, Е. Через учебу – к мастерству : [об участии работников культуры Горецкой централизованной клубной системы в XIII областном смотре-конкурсе профессионального мастерства работников методических служб “Через учебу – к мастерству”] / Е. Лобан, И. Хизайнешвили // Ленінскі шлях. – 2005. –1 чэрвеня. Волчкова, Л. Е. Агитбригады на селе : [агитбригада РЦК посетила с концертом деревни Ректянского сельского Совета] / Л. Е. Волчкова // Ленінскі шлях. – 2007. – 10 студзеня. Сафонова, Ю. Сезон “моды на здоровье” открыт! : [в РЦК прошел КВН “Мода на здоровье”, в котором приняли участие школы города] / Юлия Сафонова // Ленінскі шлях. – 2007. – 10 лістапада. – С. 6. Степенкова, Н. Подарили детям сказку : [о новогодней благотворительной елке, которая была организована РЦК] / Н. Степенкова // Ленінскі шлях. – 2008. – 11 студзеня. – С. 3. Майская, С. Магия восточного танца : [о работе танцевального кружка “Магия Востока” при РЦК] / С. Майская // Региональные ведомости. – 2008. – 5 марта. – С. 2. Гринблат, Б. В свете рампы : [о районном Центре культуры и о смотре художественной самодеятельности трудовых коллективов] / Б. Гринблат // Ленінскі шлях. – 2008. – 30 красавіка. – С. 11. Степенкова, Н. С честью выполнить священный долг : [о Дне призывника-2008, который прошел в районном центре культуры] / Н. Степенкова // Ленінскі шлях. – 2008. – 16 ліпеня. – С. 5. Киммель, О. Строим, значит, думаем о будущем : [о профессиональном празднике строителей, который был организован РЦК] / Ольга Киммель // Ленінскі шлях. – 2008. – 13 жніўня. – С. 1. Киммель, О. Гостиная здоровья : [для учащихся городских школ в РЦК было организовано мероприятие “Гостиная здоровья”, посвященное профилактике СПИДА] / Ольга Киммель // Ленінскі шлях. – 2008. – 17 снежня. – С. 2. Василищева, З. С песней по жизни : [о концерте самодеятельной исполнительницы Надежды Ивановны Курбасовой перед жителями деревни Сава] / З. Василищева // Ленінскі шлях. – 2009. – 4 лютага. – С. 7. Степенкова, Н. Славим руки трудовые : [о чествовании хлеборобов в период уборочной кампании 2009 года работниками учреждений культуры Горецкого района] / Н. Степенкова // Ленінскі шлях. – 2009. – 25 верасня. – С. 8. Погуляева, О. Молодым – дорогу : [в Горецком РЦК прошел вечер встречи молодых специалистов Горецкого района] / Ольга Погуляева // Региональные ведомости. – 2009. – 9 декабря. – С. 3. Артюх, Е. Подарили праздник пожилым и детям : [в канун новогодних праздников коллектив РЦК “Голосистые гармоники”, представители отдела по делам молодежи райисполкома и центра соцзащиты населения, а также волонтеры клуба “Чуткие сердца” БГСХА посетили дом ветеранов в Ленино] / Е. Артюх, В. Акуленец // Ленінскі шлях. – 2010. – 13 студзеня. – С. 5. Бандарэнка, Л. З любоўю да Радзімы : [аб канцэрце ў Хамініцкім сельскім клубе вядомых у раёне самадзейных выканаўцаў Надзеі Іванаўны Курбасавай і Рыгора Ягоравіча Макеева] / З. Бандарэнка // Ленінскі шлях. – 2010. – 15 мая. – С. 4. Он-лайн-давер : ІЦ “Культура-інфа” : выхад на рэспубліку : [аб удзеле ў он-лайн канферэнцыі ІЦ “Культура-інфа” кіраўніка цэнтралізаванай клубнай сістэмы Горацкага раёна Святланы Міхальковай] // Культура. – 2010. – № 41 [9-15 кастрычніка]. – С. 5, 7, 9, 11, 13. Курбасова, Н. Награда – спустя 4 года : [о том, как спустя 4 года был вручен автору Диплом лауреата 8-го Республиканского фестиваля народного творчества “Не стареют душой ветераны”, который проходил в Минске 8 мая 2006 года] / Н. Курбасова // Горацкі веснік. – 2011. – 15 студзеня. – С. 2. Горацкі раённы цэнтр культуры // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) [і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2012. – Т. 3. : Г – З / рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) [і інш.]. – С. 169. Корнеева, Н. “Профилактика и ты” : [о проведении в Горецком районе общереспубликанской акции “Профилактика и ТЫ!” и участии в ней РЦК] / Наталья Корнеева // Горацкi веснiк. – 2013. – 5 студзеня. – С. 2. Корнеева, Н. “В кругу друзей” : [о благотворительном концерте участников любительского объединения РЦК для жителей Дома ветеранов в поселке Ленино “В кругу друзей”] / Наталья Корнеева // Горацкі веснік. – 2013. – 23 студзеня. – С. 1. Левшунова, В. С любовью к песне : [в Горском сельском центре фольклора и народного творчества состоялся сольный концерт солистки РЦК Надежды Курбасовой] / Валентина Левшунова // Горацкi веснiк. – 2013. – 13 сакавіка. – С. 8. Яфрэменка, Т. [Выступленне салісткі РЦК Надзеі Курбасавай у Будскім клубе-бібліятэцы] / Таццяна Яфрэменка // Горацкі веснік. – 2013. – 16 сакавіка. – С. 2. Соколовская, Л. “Старые песни о главном” : [перед жителями города Горки артисты районного Центра культуры выступили с концертной программой под названием “Старые песни о главном”] / Лилия Соколовская // Горацкі веснік. – 2014. – 12 сакавіка. – С. 3. Рагін, Я. Паяднаць вужа і вожыка : [гутарка з метадыстамі рэспублікі аб вопыце работы, у т. л. у гутарцы ўдзельнічала загадчыца аддзела народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Горацкага раённага цэнтра культуры Любава Владыка] / Яўген Рагін // Культура. – 2014. – № 31 (2 жніўня). – С. 7. Киммель, О. Праздник для избирателей : [в день выборов на избирательных участках горецкие артисты выступят с концертами] / Ольга Киммель // Горацкі веснік. – 2015. – 10 кастрычніка. – С. 1. Данилькевич, О. “Молодежь против СПИДа” : [об акции “Молодежь против СПИДа”, проведенной РЦК совместно с активистами БРСМ и учащимися СШ № 4] / Ольга Данилькевич // Горацкі веснік. – 2015. – 5 снежня. – С. 5. фота На здымку: удзельнікі акцыі РЦК і БРСМ “Моладзь супраць СНІДу” Директор централизованной клубной системы : [с 1 октября 2015 года на должность директора ГУК “Централизованная клубная система Горецкого района” назначена Анжелика Северцева] / соб. инф. // Горацкі веснік. – 2015. – 9 снежня. – С. 3. Агейчик, Е. На дискотеку и в бильярд – в амфитеатр! : [в Горках на базе амфитеатра начал функционировать культурно-развлекательный центр, первым мероприятием которого стала ретро-дискотека] / Елена Агейчик // Горацкі веснік. – 2015. – 30 снежня. – С. 5.