Ён думкай і словам служыў Беларусі

«Ён думкай і словам служыў Беларусі»

22.02.2018

21 лютага ў Дзень роднай мовы ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага адбылося ўрачыстае адкрыццё сумеснага праекта «Ён думкай і словам служыў Беларусі», падрыхтаванага намаганнямі супрацоўнікаў бібліятэкі і раённага гісторыка-этнагарафічнага музея, прысвечанага 125-гадоваму юбілею класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Падчас мерапрыемства вядучыя правялі прысутных па шляхах жыцця і творчасці знакамітага аўтара, распавялі пра горацкі перыяд жыцця Гарэцкага, пра яго трагічны лёс, пра багатую літаратурную і навуковую спадчыну.

Падрабязней

На адкрыцці праекта выступіла дырэктар Горацкай раённай бібліятэчнай сеткі Ірына Анатольеўна Пачэкіна, якая акрэсліла мэты праекта, яго актуальнасць і асноўныя шляхі рэалізацыі. Прысутнічала на мерапрыемстве і Вольга Аляксандраўна Панасюк, намеснік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі Горацкага райвыканкама, якая сказала словы-пажаданні арганізатарам і ўдзельнікам праекта. Сярод гасцей былі таксама вядомыя горацкія літаратары – Лідзія Андрэева і Анатоль Прохараў. З відэазваротам з самога Ізраіля выступіў Уладзімір Ліўшыц, які расказаў гісторыю стварэння сваёй новай кнігі «Максім Гарэцкі: сцежкамі жыцця», выдадзенай з нагоды юбілея пісьменніка.

Актыўны ўдзел у адкрыцці праекта прынялі выхаванцы ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў і мастацкіх рамёстваў» і «Дзіцячая школа мастацтваў і вакальна-харавога майстэрства». Адкрыццё паклала пачатак шэрагу разнастайных культурна-асветніцкіх і іншых мерапрыемстваў, якія будуць праходзіць аж да верасня гэтага года.

Фотагалерэя

 

 

Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина