Не змоўкне голас песняроў

Не змоўкне голас песняроў…

Гэты год адзначаны такім значным юбілеем, як 135-годдзе класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гэтыя пісьменнікі ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё і нават станаўленне новай беларускай літаратуры. Іх творы заўсёды актуальныя, закранаюць важныя праблемы і тэмы. «Новая зямля», «Паўлінка», «На ростанях», «Раскіданае гняздо», «Дрыгва», «Магіла льва»… І гэта толькі малая частка той вялікай спадчыны, якую пакінулі пасля сябе гэтыя зоркі нашага літаратурнага небасхілу. Сумесна з клубам «Родник» УА БДСГА цэнтральная бібліятэка імя М. Гарэцкага падрыхтавала з нагоды юбілея літаратурна-музычную кампазіцыю «Песняры народных дум і светлых спадзяванняў» для студэнтаў акадэміі. Мерапрыемства праводзілася ў інтэрнатах №3 і №5. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі арганізатары «правялі» ўдзельнікаў па жыццёваму і творчаму шляху класікаў, асабліва засяродзілі ўвагу на такім цікавым моманце з біяграфіі пісьменнікаў, як неаднаразовае наведванне імі нашага горада і акадэміі. На мерапрыемстве гучалі вершы аўтараў у выкананні саміх студэнтаў, а таксама аўдыёзапісы з вершамі «Спадчына», «Мой родны кут», пакладзенымі на музыку. Таксама ўдзельнікі мелі магчымасць азнаёміцца з выставай літаратуры «Не змоўкне голас песняроў», на якой былі прадстаўлены кнігі Якуба Коласа і Янкі Купалы. Супрацоўнікі Ленінскай сельскай аб’яднанай бібліятэкі правялі для дзяцей малодшага школьнага ўзросту агляд-прэзентацыю «Свайму народу – песень дар» падчас якой пазнаёмілі юных чытачоў з біяграфіяй «вялікіх сыноў свайго часу і сваёй краіны», іх багатай спадчынай.


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина