Край наш Горацкі
Бурліць жыццё кіпучае Ад сонейка да зоркі У росквіце над кручамі Жыві, мой горад Горкі! |
Наша Горацкая зямля мае сваю доўгую і цікавую гісторыю. А пераканацца ў гэтым можна, калі наведаць цэнтральную бібліятэку імя М.Гарэцкага. Тут на абанеменце бібліятэкары аформілі вялікую экспазіцыю, пад назвай «Край наш Горацкі», цалкам прысвечаную нашаму гораду Горкі і Горацкаму раёну ўвогуле. Прадстаўленая на выставе літаратура дае поўнае ўяўленне пра слаўнае мінулае і сучаснасць нашай малой радзімы. Асобны раздзел экспазіцыі прысвечаны Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Тут ад А да Я разглядаецца гісторыя гэтай старэйшай і вядомай нават за межамі Беларусі вышэйшай установы аграрнага накірунку, якая мае сярод сваіх выпускнікоў многіх вядомых людзей. Наша зямля багатая на літаратурныя таленты, пераканацца ў чым дае магчымасць яшчэ адзін раздзел выставы «Наш край у паэзіі і прозе», дзе можна знайсці кнігі нашых вядомых горацкіх аўтараў.
Вы цікавіцеся гісторыяй сваёй малой радзімы альбо жадаеце больш дазнацца пра сваю альма-матар? А можа вы цікавіцеся літаратурным краязнаўствам? Тады вам да нас! Прыходзьце ў бібліятэку, каб даведацца больш пра свой любімы Горацкі край!