Дзве зоркі

Дзве зоркі

Сёлета святкуецца 135-годдзе з дня нараджэння двух народных паэтаў Беларусі, класікаў нацынальнай літаратуры - Янкі Купалы і Якуба Коласа. З такой нагоды на абанеменце цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага наладзілі кніжную выставу, прысвечаную жыццёваму і творчаму шляхам гэтых асабліва знакавых і дарагіх нашаму народу творцаў.

Падрабязней

Калісьці піьменнік Віктар Шніп наступным чынам вызначыў ролю паэтаў-юбіляраў: «Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа – гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет, і па якіх свет бачыць нас». Цяжка не пагадзіцца з такімі трапнымі словамі. Бо ў сваіх шматлікіх творах Купала з Коласам паспрабавалі раскрыць нацыянальны характар беларусаў, асаблівасці іх духоўнага складу і жыцця. З дзяцінства вядомыя нам вершы класікаў сталіся тымі глыбамі, што выявілі незвычайную сілу і творчую моц нашага роднага слова. Супрацоўнікі бібліятэкі падаравалі сваім гасцям цудоўную магчымасць узнавіць у памяці ці, можа быць, упершыню адкрыць для сябе сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва, якія ўзнялі айчынную літаратуру да ўзроўню прызнаных літаратур сусвету. Сярод прадстаўленных на выстаўцы выданняў – як творы саміх юбіляраў, так і разнастайныя літаратуразнаўчыя даследванні, біяграфічныя даведнікі і нават мемуарныя жанры. Асаблівасцю дадзенай экспазіцыі можна назваць тое, што яе наведвальнікі атрымліваюць унікальны шанец сутыкнуцца з тымі Купалам ды Коласам, якіх яны, напэўна, і не ведалі дагэтуль. Так, напрыклад, чытачам будзе цікава даведацца пра той факт, што шматграннасць таленту Коласа прасціралася далёка за межы ягоных паэтычных вопытаў і прозы – ён з’явіўся сапраўдным заснавальнікам новага беларускага рэалістычнага раману. З троху іншага боку паглядзець і на Купалу дапаможа юбілейная выстава ў цэнтальнай бібліятэцы: далёка не толькі ўзвышаным і рамантычным паэтам ён паўстане перад намі са старонак сваіх антыфашыстскіх пафасных памфлетаў і заклікаў.

Таксама трэба адзначыць, што ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных святочнай даце, прыняла і раённая дзіцячая бібліятэка - тут была праведзена літаратурная гадзіна творчасці класікаў Янкі Купалы пад назвай «Песні беларускай уладар», падчас якой дзеці змаглі бліжэй пазнаёміцца з няпэўнымі асаблівасцямі ўсім вядомых твораў паэта.


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина