Каб любіць Беларусь
«Вечна жыві і квітней, Беларусь!» – менавіта гэтыя радкі з дзяржаўнага гімна былі выбраныя для назвы кніжнай экспазіцыі, што разгарнулася ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага напярэдадні Дня Незалежнасці. Сярод прадстаўленай тут літаратуры – шматлікія выданні самай рознай стылёвай ды жанравай прыналежнасці, якія, аднак, аб’ядноўвае тэма ролі Беларусі ў сучасным свеце, дыялектыкі станаўлення і інтэграцыі нашай краіны ў сусветную глабальную суполку.
Падрыхтаваная бібліятэкарамі выстава сталася досыць багатай на змястоўныя фотаальбомы, пад вокладкамі каторых чытачы змогуць адчыніць для сябе дзверы ў дзівосныя і багатыя беларускія флору ды фауну, атрымаюць сапраўдную асалоду ад шыкоўных, прафесійна зробленых здымкаў. Аднымі з падобных экзэмпляраў экспазіцыі можна назваць такія кнігі як «Беларусь: страна и люди», «Беларусь живописная», «Беларускія эцюды». Цікавым дапаможнікам у вялікім падарожжы па заблытанаму шляху развіцця нашай дзяржаўнай самастойнасці, напэўна, стане трохтомнік Алеся Марціновіча «Хто мы, адкуль мы?», які уяўляе сабой зборнік навукова-папулярных гістартычных эссэ і нарысаў. Асобную паліцу на выстаўцы занялі кніжкі, прысвечаныя даследванням наконт беларускіх народных промыслаў - выцінанкі, габеленаў, тэкстылю ды нашых знакамітых аўтэнтычных арнаментаў. Трэба адзначыць, што арганізацыя кніжных экспазіцый такой вось скіраванасці спрыяе развіццю ў грамадзян, асабліва ў маладзі, беражлівых адносін да айчыннай гісторыі, культурнай спадчыны сваёй радзімы; выхоўвае гатоўнасць абараняць свой родный край.