Навукоўцы зямлі Горацкай народжаныя ў чэрвені

ГОД НАВУКІ 2017

Навукоўцы зямлі Горацкай

Народжаныя ў чэрвені

Цэнтральная бібліятэка імя М. Гарэцкага пры дапамозе электроннай выстаўкі "Навукоўцы зямлі Горацкай" працягвае знаёміць сваіх чытачоў з горацкімі навукоўцамі, іх дасягненнямі і вынаходніцтвамі ў шматлікай навуковай дзейнасці.

Падрабязней

(2.06.1956, г. Чашнікі Віцебскай вобл.), беларускі вучоны-эканаміст. Доктар эканамічных навук (2002), прафесар (2003).

Скончыў БДУ (1978). У 1978-2004 гг. працаваў выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедры эканамічнай тэорыі БДСГА. З 2004 г. узначальвае кафедру эканамічнай тэорыі БДЭУ.
Навуковыя працы па праблемах дзяржаўнага рэгулявання эканомікі, аграрнай палітыкі і эфектыўнасці размяшчэння вытворчых рэсурсаў.
Аўтар чатырох манаграфій і дзесяці вучэбных дапаможнікаў. Адзін з аўтараў навучальных дапаможнікаў “Асновы эканамічнай тэорыі” (1995), дзяржаўнае рэгуляванне сельскай гаспадаркі” (1998).
Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя публікацыі:

Аграрная политика : проблемы методологии, теории и практики / Институт аграрной экономики НАН Беларуси. – Минск, 2003 (у суаўт.).
Государственное регулирование сельского хозяйства : учебное пособие. – Минск, 1998 (у суаўт.).
Микроэкономическое регулирование сельского хозяйства : проблемы методологии и теории. – Горки, 1999.
Микроэкономическое регулирование сельского хозяйства Беларуси. – Астана, 2000.

Літаратура:

Вераб’ёў Віктар Анатольевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.– Мінск, 2004. – Т. 18. – Кн.1. – С. 361.
Воробьев Виктор Анатольевич // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет (1933-2008). – Минск : БГЭУ, 2008. – С. 46-47.
Воробьев Виктор Анатольевич // Экономика. by [Электронный ресурс] : Белорусский экономический портал. – Режим доступа: http://ekonomika.by/ekonomisty/vorobev-viktor-anatolevich. – Дата доступа: 15.11.2016.

(3.06.1940, Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.), беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, кандыдат тэхнічных навук, прафесар (1999).

Скончыў БСГА (1964). З 1964 г. працуе ў БСГА. Працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры (1971), загадчыкам кафедры сельгасмашын (1982), дэканам мехфака (1985).
З 1986 працуе вучоным сакратаром спецыялізаванага савета па абароне дысертацый.
Аўтар звыш за 140 навуковых прац па сельскагаспадарчых машынах, у т. л. 4 вучэбных дапаможнікаў.

Асноўныя публікацыі:

Эфективная сельскохозяйственная техника. – Минск, 1993.
Сельскохозяйственные машины. – Минск, 1997 (у суаўт.).

Літаратура:

Пугач, А. Любую работу можна рабіць творча / А. Пугач // Ленінскі шлях (Горкі). – 2000. – 3 чэрвеня.
Пугач, А. Четверть века – ученый секретарь / А. Пугач // Ленінскі шлях (Горкі). – 2010. – 9 чэрвеня.
Чайчиц Николай Васильевич // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / авторы-составители: Цыганов А. Р., Лившиц В. М. ; БГСХА. – Могилев, 2005. – С. 133-134.
Чайчиц Николай Васильевич // Кто есть кто в Белорусской сельскохозяйственной академии : информационно-справочный указатель. – Горки, 1999. – С. 50.
Шаршунов, В. А. Вклад сотрудников академии в агроинженерное образование и науку / В. А. Шаршунов // Вестник БГСХА. – 2010. – № 1, 2.

(7.06.1941, в. Зорніца, Лепельскага р-на Віцебскай вобл.), доктар сельскагаспадарчых навук (1995), прафесар (1997).

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1968). Пасля размеркавання працаваў на кафедры кармлення сельскагаспадарчых жывёл, малодшым навуковым супрацоўнікам доследнай станцыі БСГА (1970-1971), дырэктарам доследнай станцыі БСГА (1973-1978), асістэнтам, загадчыкам кафедры буйной жывёлагадоўлі і перапрацоўкі жывёлагадоўчай прадукцыі (1992), прарэктарам па навуковай рабоце (2003-2008). З 2008 г. – дэкан заатэхнічнага факультэта БСГА.
Навуковая дзейнасць звязана з даследаваннем метадаў выкарыстання нетрадыцыйных кармавых сродкаў і біялагічных рэчываў у рацыёнах сельскагаспадарчых жывёл. Аўтар звыш за 300 навуковых і вучэбна-метадычных работ, у т.л. аднаго падручніка, 11-ці вучэбных дапаможнікаў, пяці манаграфій. Член рэдакцыйнага савета часопіса “Жывёлагадоўля Беларусі”.
Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2005).

Асноўныя публікацыі:

Производство и использование премиксов. – Минск, 1980.
Справочник по кормовым добавкам. – Минск, 1990 (у суаўт.).
Технология и стандартизация продуктов животноводства. – Минск, 1993. (у суаўт.).
Технологические переработки рыбной продукции. – Минск, 1998.
Технология переработки рыбной продукции. – Горки, 2006 (у суаўт.).

Літаратура:

Гончарова, Л. “Университеты” профессора Шалака : [о профессоре БГСГА, докторе сельскохозяйственных наук Михаиле Владимировиче Шалаке] / Людмила Гончарова // Зямля і людзі. – 2016. – 22 чэрвеня. – С. 13. Пугач, А. Патриот родного факультета / А. Пугач // Белорусская нива. – 2001. – 13 июля.
Пугач, А. “Продолжаю школу Солнцева…” / Андрей Пугач // Горацкі веснік. – 2011. – 2 ліпеня. – С. 3.
Садомов, Н. А. Михаил Владимирович Шалак : (к 70-летию со дня рождения) / Н. А. Садомов, Н. В. Барулин // Вестник БГСХА. – 2011. – №3. – С. 179-181.
Саскевич, П. А. Михаил Владимирович Шалак : (к 75-летию со дня рождения) / П. А. Саскевич, А. И. Портной // Вестник БГСХА. – 2016. – № 2. – С. 130-131.
Шалак Михаил Владимирович // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / авторы-составители Цыганов А. Р., Лившиц В. М. ; БГСХА. – Могилев, 2005. – С. 135-136.
Шалак Михаил Владимирович // Кто есть кто в Белорусской сельскохозяйственной академии : информационно-справочный указатель. – Горки, 1999. – С. 71.
Шалак Михаил Владимирович, доктор сельскохозяйственных наук, профессор, профессор кафедры крупного животноводства и переработки животноводческой продукции, академик БИА : библиографический указатель научно-педагогической деятельности / БГСХА ; [ответственный за выпуск А. Н. Карташевич]. – Горки : [БГСХА], 2015. – 47 с.

(10.06.1957 г.), доктар сельскагаспадарчых навук (2014), рэктар БДСГА (2014).

Скончыў БДСГА (1983). У 1985-1988 гг. працаваў старшым аграномам вучгаса БСГА. У 1988-1999 гг. – асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, дэкан БДСГА.
К 1999-2014 гг. – прарэктар, першы прарэктар БДСГА. З 2014 года – рэктар.
Аўтар звыш за 300 навуковых прац па даследаванні асноў павышэння прадуктыўнасці тэхнічных культур.
Узнагароджаны медалём “За працоўную адзнаку”, Ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і інш.

Асноўныя публікацыі:

Агробиологическое обоснование мер борьбы с многолетней сорной растительностью в условиях Республики Беларусь . – Несвиж, 2008. (у суаўт.)
Эколого-биологическое обоснование защиты ярового рапса от вредителей, болезней и сорной растительности . – Горки, 2013.
Научные основы повышения продуктивности технических культур (лен-долгунец, рапс яровой, подсолнечник) в системе биологических и технологических факторов. – Горки, 2014.

Літаратура:

Гончарова, Л. С ректором “тет-а-тет” / Людмила Гончарова // Магілёўскія ведамасці. – 2014. – 15 ліпеня. – С. 6.
Детликович, П. Ректор БГСХА Павел Саскевич: “Стратегия – улучшать качество” / Петр Детликович // Горацкі веснік . – 2014. – 5 красавіка. – С. 2.
Пугач, А. Из заочников – в ученые : проректору по заочному обучению БГСХА Павлу Александровичу Саскевичу исполнилось 50 лет / А. Пугач // Ленінскі шлях. – 2007. – 7 ліпеня. – С. 3.
Персональная страница Саскевича Павла Александровича [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://aw.belal.by/russian/science/research/personalrus/saskevich/index.htm. – Дата доступа: 10.12.2016.

(12.06.1959, в. Стараселле Горацкага р-на), рускі вучоны ў галіне меліярацыі сельскай гаспадаркі. Доктар сельскагаспадарчых навук (2002), прафесар (2005), вынаходнік. Ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Скончыў БСГА (1981). Працаваў навуковым супрацоўнікам Мяшчэрскага філіяла УНДІ гідратэхнікі і меліярацыі. У 1988-1998 гг. працаваў старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі арашэння, загадчыкам сектара арашэння, загадчыкам лабараторыі арашэння і лабараторыі экалогіі і прыродаўладкавання.
З’яўляецца дырэктарам ААТ “Мяшчэрскі навукова-тэхнічны цэнтр”, старшынёй Разанскага аддзялення таварыства глебазнаўцаў Расіі, экааўдытарам і дырэктарам філіяла некамерцыйнага партнёрства “Экалагічны аўдыт”, уваходзіць у склад рэдакцыйнага савета журнала “Экологический вестник России”. З 2005 г. – прафесар кафедры эканомікі сельскай гаспадаркі Разанскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (цяпер Разанскі дзяржаўны агратэхналагічны ўніверсітэт імя П. А. Костычава.
Развіў методыку разліку элементаў воднага балансу. Распрацаваў мадэль фарміравання воднага рэжыму глебаў; біёлага-экалагічную тэхналогію фарміравання жыццядзейнасці раслін.
Аўтар звыш за 430 навуковых прац. Пад яго рэдакцыяй выпускаецца зборнік навуковых прац ДНУ УНДІГіМ “Экологическое состояние природной среды и научно-практические аспекты современных мелиоративных технологий”. Аўтар 2-х пасведчанняў і аднаго патэнта на вынаходніцтва. Узнагароджаны медаллю Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта (г. Олштын, Польшча).

Асноўныя публікацыі:

Экологические факторы регулирования водного режима почв в условиях техногенного загрязнения агроландшафтов. – Москва, 2001.
Агроэкология техногенно загрязненных ландшафтов. – Смоленск, 2003.
Сохранение и повышение продуктивности мелиорируемых земель Центра Нечерноземной зоны России и Беларуси. – Рязань, 2005.
Использование бесподстилочного навоза на мелиорируемых агроландшафтах Нечерноземья. – Рязань, 2006 (у суаўт).
Сохранение и повышение продуктивности мелиорируемых земель Центра Нечерноземной зоны России и Беларуси. – Рязань, 2005 (у суаўт.).
Оптимизация параметров водного режима осушенных и сопредельных земель с учетом надежности мелиоративных систем. – Рязань, 2012.
Внутрипочвенный влагообмен, водопотребление и водообеспеченность многолетних культурных травостоев. – Рязань, 2013.

Літаратура:

Мажайский Юрий Анатольевич // Мелиоративно-строительный факультет. Очерки истории и деятельности (1919 – 2009). – Горки, 2009. – С. 219-210.
Лившиц, В. Мажайский Юрий Анатольевич / Владимир Лившиц // Лившиц, В. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах / Владимир Лившиц. – Горки, 2013. – Книга. 1 : Знаменитые земляки – ученые. – С. 103-105.
Мажайский Юрий Анатольевич // Википедия [Электронный ресурс] : свободная энциклопедия. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/Мажайскій.– Дата доступа: 30.11.2016.
Омельяненко, В. Юрию Анатольевичу Мажайскому 50 лет // Природа России [Электронный ресурс] : национальный портал. – Режим доступа: http://www.priroda.ru/events/detail.php?ID=9272. – Дата доступа: 30.11.2016.

(25.06.1933, с. Пералазы Краснагорскага р-на Бранскай вобл., Расія), беларускі вучоны ў галіне земляробства і аховы раслін. Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар (1987), член-карэспандэнт Беларускай тэхналагічнай акадэміі.

Скончыў БСГА (1957). З 1964 г. працуе ў ёй (з 1973 г. загадчык кафедры).
Аўтар звыш за 180 навуковых прац (у т. л. 2 манаграфіі, 4 падручнікі) па ахове сельскагаспадарчых раслін ад шкоднікаў і хвароб, мерах барацьбы з пустазеллем, аграбіялагічных асновах выкарыстання фунгіцыдаў і гербіцыдаў у інтэнсіўным земляробстве, севазваротах.

Асноўныя публікацыі:

Сорные растения и меры борьбы с ними. – Минск, 1987 (у суаўт.). Земледелие в Белоруссии.– Минск, 1987.
Гербициды в интенсивном земледелии. – Минск, 1988.
Агробиологические основы применения фунгицидов в интенсивном земледелии. – Минск, 1992.

Літаратура:

Протасов Николай Иванович // Кто есть кто в Белорусской сельскохозяйственной академии : информационно-справочный указатель. – Горки, 1999. – С. 31.
Пратасаў Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2001. – Т. 13. – С. 23.

(26.06.1923, г. Горкі Магілёўскай вобл. – 11.08.2007, г. Москва), вучоны-географ, краіназнавец, доктар геаграфічных навук (1982), заслужаны прафесар МДУ имя М. Ламаносава (1997). Ганаровы член Рускага геаграфічнага таварыства (1995). Лаўрэат прэміі 1-й ступені Дзяржкамадукацыі СССР. Вядомы як спецыяліст у галіне эканамічнай геаграфіі замежных краін і геаграфіі насельніцтва.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у баях на Курскай дузе, у Прыбалтыцы, Усходняй Прусіі. Узнагароджаны трыма ордэнамі і медалямі.
Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ламаносава (1948) і з 1951 г. стаў працаваць на кафедры эканамічнай геаграфіі капіталістычных краін (цяпер гэта кафедра сацыяльна-эканамічнай геаграфіі замежных краін) выкладчыкам, дацэнтам, намеснікам дэкана. У 1957-1961 гг. – старшы навуковы супрацоўнік, 1961-1982 гг. – дацэнт, з 1982 г. – прафесар кафедры эканамічнай геаграфіі.
Аўтар больш за 200 навуковых прац па сацыяльна-эканамічнай і палітычнай геаграфіі, геаграфіі насельніцтва Еўропы і свету. Распрацаваў шэраг сучасных канцэпцый дэмаграфіі, выявіў заканамернасці і геаграфічныя асаблівасці міграцыі насельніцтва Заходняй Еўропы.
Узнагароджаны ардэнамі Айчыннай вайны І і ІІ ступені, медалём “За адвагу”, знакам Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР “За выдатныя поспехі ў працы”, лаўрэат прэміі І ступені Дзяржкамадукацыі СССР (1988).

Асноўныя публікацыі:

Франция. Экономическая география. – Москва : Географиздат, 1964.
Современная Франция. – Москва, 1969.
Население Западной Европы : воспроизводство, миграция, расселение, занятость. – Москва, 1984.
География населения Западной Европы. – Москва, 1986.
География населения с основами демографии и этнографии. – Москва, 1988.
География населения с основами демографии. – Москва, 2000.

Літаратура:

Краснопольский, А. В. Отечественные географы : биобиблиографический словарь : в 3-х т. – Санкт-Петербург, 1995. – Т. 3. – С. 319.
Лившиц, В. М. Наш земляк – известный ученый-географ : (к 90-летию со дня рождения Александра Евгеньевича Слуки) / Владимир Лившиц // УзГорак. – 2013. – 27 чэрвеня. – С. 7.
Максаковский, В. П. Географическая культура : учебник для вузов / В. П. Максаковский. – Москва, 1998. Слука, З. А. Сын Беларуси, исследователь Франции, знаток Москвы : [к 90-летию А. Е. Слуки известного советского и российского географа, страноведа, доктора географических наук, заслуженного профессора МГУ им. М. В. Ломоносова] / Зинаида Алексеевна Слука, Николай Александрович Слука // Магілёўскі мерыдыян. – 2013. – № 3-4. – С. 128-129.
Слука Александр Евгеньевич // Краткая географическая энциклопедия / главный редактор А. А. Григорьев. – Москва : Советская энциклопедия, 1966. – Т. 5. – С. 544.

(30.06.1952, в. Воўкавічы Чавускага р-на Магілёўскай вобл.), вучоны ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, паэт. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1994), член-карэспандэнт Беларускай інжынерна-тэхналагічнай акадэміі.

Скончыў БСГА (1974), дзе і працаваў інжынерам (1974-1976), асістэнтам кафедры сельгасмашын (1979-1984), старшым выкладчыкам (1984-1991), дацэнтам (1991-1993), загадчыкам кафедры сельгасмашын (1996-2012).
Аўтар звыш за 260 навуковых прац, артыкулаў па распрацоўцы энергарэсурсазберагальных і экалагічна бяспечных тэхналогій і машын для сельскай гаспадаркі (у т. л. 38 вынаходніцтваў, 2 падручніка, 3 вучэбных дапаможніка). Мае друкаваныя працы ў Швецыі, Францыі, Польшчы.
Аўтар гумарыстычна-сатырычнай паэмы “Мікітавы прыгоды” (2000), кніг паэзіі “Камін” (2001), “Тайна часу” (2002), “Вечныя пытанні” (2003), “Тэатр жыцця” (2005), “Паланэз” (2007), “Колер і гук” (2009), “Думкі” (2012), “Сталкер” (2013).
Узнагароджаны трыма медалямі ВДНГ СССР, знакам “За актыўную работу ў навукова-тэхнічным таварыстве”, знакам “За дасягненні ў галіне навукова-тэхнічнага прагрэсу ў АПК”. Удастоены спецыяльнай стыпендыі Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь “За дасягненнi выдатных вынiкаў у сферы прафесiйнай дзейнасцi” (2002).

Асноўныя публікацыі:

Механизация возделывания зерновых по интенсивной технологии. – Минск, 1990.
Эффективная сельскохозяйственная техника. – Минск : Ураджай, 1993 (разам з Чайчыц Н.).
Сельскохозяйственные машины. – Минск, 1997 (у суаўт.).
Заготовка кормов зарубежными машинами. – Горки, 2001 (у суаўт.).

Літаратура:

Власенко, М. Физика с лирикой / М. Власенко // Зямля і людзі. – 2002. – 17 ліпеня.
Дзеружкова, Л. М. : Песня душы / [творчасць А. Клачкова] // Бацькаўшчына : зборнік матэрыялаў краязнаўчай канферэнцыі / БДСГА. – Горкі : БДСГА, 2013. – С. 132-134.
Каданчык, А. І. Вучоны і паэт : (да 10-годдзя паэтычнай творчасці А. В. Клачкова) / Каданчык А. І., Каданчык Г. Я., Клачкоў П. В. // Бацькаўшчына : зборнік матэрыялаў краязнаўчай канферэнцыі (г. Горкі, 2010) / галоўны рэдактар Н. А. Глушакова. – Горкі. – 2011. – С. 107-111.
Клачкоў Аляксандр Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1999. – Т. 8. – С 327.
Клочков Александр Викторович, доктор технических наук, профессор кафедры сельскохозяйственных машин : библиографический указатель научно-педагогической деятельности / Учреждение образования “Белорусская государственная сельскохозяйственная академия”. – Горки : БГСХА, 2015 – 46 с.
Клочков Александр Викторович // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / авторы-составители: Цыганов А. Р., Лившиц В. М. ; БГСХА. – Могилев, 2005. – С. 82-83.
Клочков Александр Викторович // Кто есть кто в Белорусской сельскохозяйственной академии : информационно-справочный указатель. – Горки, 1999. – С. 41.
Лившиц, В. М. Вучоны і паэт : (пра А. Клачкова) / В. М. Лившиц // С Горками и академией связаны судьбой : (события, люди и дела) : заметки краеведа / В. М. Лившиц. – Горки : БГСХА, 2013. – С. 153-158.
Профессионал в области сельскохозяйственной техники : [к 60-летию ученого БГСХА А. В. Клочкова] / А. П. Курдеко, А. А. Рудашко, А. А. Шелюто // Земляробства i ахова раслiн. – 2012. – № 4. – С. 70-71.
Сцепянкова, Н. “Трэба смешнае ўбачыць – стане дыхацца лягчэй” / Н. Сцепянкова // Ленінскі шлях (Горкі). – 2001. – 30 мая.

(30.06.1917, г. Горкі Магілёўскай вобл. – 12.06.1985), беларускі вучоны ў галіне машынабудавання. Член-карэспандэнт АН БССР (1974), доктар тэхнічных навук, прафесар (1970), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1940). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1940, 1945-1971 гг. выкладчык БПІ (з 1951 загадчык кафедры), адначасова з 1957 г. навуковы кіраўнік Праблемнай аўтамабільнай лабараторыі. У 1973-1978 гг. дырэктар, а з 1978 г. – намеснік дырэктара Інстытута праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР.
Удзельнічаў у распрацоўцы першага беларускага аўтамабіля МАЗ-525, ва ўдасканаленні аўтамабіляў ГАЗ-53, Кр-214, БелАЗ-540, трактараў. Працы па праектаванні асноўных агрэгатаў аўтамабіляў, трактараў і лакаматываў.
Аўтар звыш за 80 навуковых прац (у т. л. 10 манаграфій і вучэбных дапаможнікаў) па праектаванні асноўных агрэгатаў аўтамабіляў, трактароў і лакаматываў. Стварыў методыку разліку валаў шасцерняў, падшыпнікаў.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), медалямі.

Асноўныя публікацыі:

Расчеты по предельным состояниям валов, шестерен и подшипников автомобиля. – Минск, 1960.
Безотказность и долговечность тракторов и сельскохозяйственных машин. – Минск, 1977 (у суаўт.).
Кинематика и долговечность подшипников качения машин и приборов. – Минск, 1977 (у суаўт.).
Трансмиссии автомобилей. – Минск, 1979 (у суаўт.).
Динамика автомобиля. – Минск, 1981 (у суаўт.).
Анализ и синтез планетарных коробок передач автомобилей и тракторов. – Минск, 1987 (у суаўт.).

Літаратура:

Лившиц, В. Цитович Игорь Сергеевич / Владимир Лившиц // Лившиц, В. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах / Владимир Лившиц. – Горки, 2013. – Книга. 1 : Знаменитые земляки – ученые. – С. 25-27.
Цітовіч Ігар Сяргеевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. – Мінск, 1974. – Т. 11. – С. 115.
Цітовіч Ігар Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2003. – Т. 17. – С. 120.
Цітовіч Ігар Сяргеевіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. – Мінск, 1996. – С. 559.
Член-корреспондент Цитович Игорь Сергеевич // Национальная академия наук Беларуси [Электронный ресурс] : сайт. – Режим доступа: http://nasb.gov.by/rus/members/correspondents/tsitovich.php. – Дата доступа: 18.12.2016.
Гатов, Д. М. Наставник : очерк / Д. М. Гатов, А. Ф. Опейко // В далеком созвездии Tау Кита [Электронный ресурс] : блог Leonidа Taubes. – Режим доступа: http://tay-kuma.livejournal.com/658331.html. – Дата доступа: 18.12.2016.


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина