Навукоўцы зямлі Горацкай народжаныя ў маі

ГОД НАВУКІ 2017

Навукоўцы зямлі Горацкай

Народжаныя ў маі

Цэнтральная бібліятэка імя М. Гарэцкага пры дапамозе электроннай выстаўкі "Навукоўцы зямлі Горацкай" працягвае знаёміць сваіх чытачоў з горацкімі навукоўцамі, іх дасягненнямі і вынаходніцтвамі ў шматлікай навуковай дзейнасці.

Падрабязней

(4.05.1949, в. Круглоўка Руднянскага р-на Смаленскай вобл., Расія), беларускі вучоны ў галіне машынабудавання.

Член-карэспандэнт НАН Рэспублікі Беларусь (2003), Акадэміі аграрных навук Беларусі (1992), доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1992), Акадэмік міжнароднай Акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (Масква,1996), акадэмік Акадэміі аграрнай адукацыі Расійскай Федэрацыі (1996), акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1996), акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Вышэйшай школы (Масква, 1996). Ганаровы доктар Плоўдзіўскага ўніверсітэта харчовых тэхналогій (Балгарыя, 2010), ганаровы доктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (2009). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1998). Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (1996), Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання (1997-2000).
Скончыў БСГА (1971), дзе працаваў з 1973 г. асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедры механізацыі жывёлагадоўлі, у 1992-1995 гг. рэктарам.
З 1995 па 1997 гг. начальнік галоўнага ўпраўлення кадраў і аграрнай адукацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. У 1995 г. выбраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. У 1997 г. перайшоў у Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь для работы дэпутатам Палаты прадстаўнікоў на прафесійнай аснове. Працаваў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы. З 2000 г. - намеснік старшыні Дзяржаўнага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
З 2003 г. рэктар Магілёўскага ўніверсітэта харчавання.
Аўтар звыш за 450 навуковых прац, 62 вучэбнікаў, 74 вынаходніцтваў у галіне распрацоўкі і ўкаранення энергазберагальных тэхналогій, камплектаў машын і абсталявання для ўборкі, перапрацоўкі і выкарыстання ўраджаю сельскагаспадарчых культур на насенне і корм жывёлам, а таксама па гісторыі навукі, тэхнікі і адукацыі на Беларусі.
С 2007 г. - Старшыня Прэзідыума Магілёўскага абласнога ГА “Белая Русь”.
Узнагароджаны ордэнамі “Знак Пашаны” (2008), Францыска Скарыны (2014), Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1990), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1999).

Асноўныя публікацыі:

Механизация обработки и внесение органических удобрений. – Минск, 1993 (у суаўт.)
Практикум по машинному доению коров и обработке молока. – Минск, 1998 (у суаўт.)
Комбикорма и кормовые добавки. – Минск, 2002 (у суаўт.).
Механизация приготовления комбикормов. – Минск, 2003 (у суаўт.).
Образование и наука дореволюционной Беларуси. – Минск, 2005.
Становление национальной системы подготовки и аттестации ученых и педагогов высшей квалификации. – Минск, 2008.
Как найти и защитить своё изобретение. — Минск, 2009.
Технология и оборудование для производства растительных масел и переработки их отходов. – Минск, 2011.
Технологическое оборудование молокоперерабатывающих предприятий. – Минск, 2011.
Послеуборочная обработка и хранение зерна и семян : пособие : в 2-х ч.. – Минск, 2014 (у суаўт.).
Технологическое оборудование предприятий общественного питания. – Минск, 2015 (у суаўт.).
Технология и оборудование для производства мучных кондитерских изделий. – Минск, 2015 (у суаўт.).
Формирование системы образования и науки в Беларуси (ХІІ-начало ХХ веков) : монография. – Минск, 2016.

Літаратура:

Вячеслав Алексеевич Шаршунов (к 60-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия аграрных наук. – 2009. – № 2.
Маркова, С. Пять минут из жизни ректора Вячеслава Шаршунова / Светлана Маркова // Могилевская правда. – 2005. – 23 сентября.
Пархоменко, М. Л. Инженер-механик востребован всегда [В. А. Шаршунов] / М. Л. Пархоменко // Вестник БГСХА. – 2010. – Спецвыпуск. – С. 61-66.
Тридцать пятый ректор академии [В. А. Шаршунов] / В. М. Лившиц [и др.]. – Горки : Отдел культуры Горецкого райисполкома, 1999. – 61 с. – (Серия «Выдающиеся педагоги и воспитанники БСХА).
Цыганов, А. Р. Творческий вклад в науку и образование В. А. Шаршунова : [к 60-летию со дня рождения] / А. Р. Цыганов // Вестник БГСХА. – 2009. – № 2. – С. 170-172.
Шаршунов, В. А. Мое призвание – быть ученым и педагогом / В. Шаршунов // Советский студент (Горки). – 1999. – 1 июля.
Шаршунов Вячеслав Алексеевич // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / авторы-составители: Цыганов А. Р., Лившиц В. М.. – БГСХА. – Могилев, 2005. – С. 35-37.
Шаршунов Вячеслав Алексеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2009 = Who is Who in the Republic of Belarus [В. А. Шаршунов]. – Минск, 2009. – С. 260-261.
Инновационное творчество в науке и в жизни. Ученый должен занимать активную гражданскую позицию, считает профессор Вячеслав Шаршунов // news.21.by. Стартовая страница Беларуси [Электронный ресурс] : сайт. – Режим доступа: http://news.21.by/society/2011/06/28/325383.html. – Дата доступа: 19.12.2016.
Интервью с ректором МГУП – Шаршуновым Вячеславом Алексеевичем // univer.by. Высшие учебные заведения Республики Беларусь [Электронный ресурс] : сайт. – Режим доступа: http://vuz.univer.by/node/86. – Дата доступа: 19.12.2016.
Член-корреспондент Шаршунов Вячеслав Алексеевич // Национальная академия наук Беларуси [Электронный ресурс] : сайт. – Режим доступа: http://nasb.gov.by/rus/members/correspondents/sharshunov.php. – Дата доступа: 19.12.2016.
Шаршунов Вячеслав Алексеевич // Википедия [Электронный ресурс] : свободная энциклопедия. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/Шаршунов... – Дата доступа: 19.12.2016.
Шаршунов Вячеслав Алексеевич // РНТБ [Электронный ресурс] : сайт. – Режим доступа: http://rntbcat.org.by/izobr/Sharhunov.htm. – Дата доступа: 19.12.2016.

(5.05.1947, в. Панкратаўка Горацкага р-на – 2006), беларускі вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Доктар сельскагаспадарчых навук (2003), прафесар (2005).

Скончыў БСГА (1970). Пасля заканчэння аспірантуры пры БСГА (1976) працаваў старшым навуковым супрацоўнікам вопытнай сельскагаспадарчай станцыі БСГА, затым у 1982-1990 гг. у Беларускім НДІ жывёлагадоўлі, у 1991-1994 гг. у Беларускім НДІ земляробства і кармоў, у 1994-1997 гг. зноў працаваў у Беларускім НДІ жывёлагадоўлі вядучым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі па нарыхтоўцы кармоў і выкарыстанні пашаў. З 2003 г. працуе ў БДСГА прафесарам кафедры кармлення сельскагаспадарчых жывёл.
Асноўны напрамак навуковай дзейнасці – удасканаленне прыёмаў і спосабаў нарыхтоўкі розных відаў кармоў у кармленні сельскагаспадарчых жывёл, а таксама паляпшэнне прыёмаў утрымання, кармлення буйной рагатай жывёлы ў летні перыяд.
Аўтар 1 манаграфіі і звыш за 150 навуковых публікацый, 1 аўтарскага пасведчання і 1 патэнта.

Асноўныя публікацыі:

Теоретические и экспериментальные обоснования новых технологий заготовки травянистых кормов с использованием нетрадиционных кормовых культур. – Барановичи, 2001.
Система ведения молочного скотоводства Республики Беларусь. – Минск, 2002.
Справочник нормативов трудовых и материальных затрат для ведения сельскохозяйственного производства. – Минск, 2002.

Літаратура:

Капустин Николай Кузьмич // История в биографиях ученых, удостоенных почётных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / авторы-составители: Цыганов А. Р., Лившиц В. М. ; БГСХА. – Могилев, 2005. – С. 74-75.
Капустин Николай Кузьмич // Зооинженерный факультет в биографиях своих выпускников / составители: Е. Л. Микулич [и др.] – Горки, 2012. – С. 35.

(15.05.1932, в. Курбатаўшчына Веліжскага р-на Смаленскай вобл., Расія – 2005), кандыдат сельскагаспадарчых навук (1969), дацэнт (1973).
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі (1990).

Скончыў Дзямідаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1950), БСГА (1955). Пасля заканчэння акадэміі працаваў у ёй асістэнтам на кафедры арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці (1955-1958). У 1958-1966 гг. працаваў галоўным аграномам, затым дырэктарам вучгаса БСХА.
З 1966 г. працаваў асістэнтам, дацэнтам, прафесарам, дэканам агранамічнага факультэта (1971-1983), прарэктарам па навуковай працы (1983-1993), прафесарам кафедры раслінаводства.
Аўтар звыш за 80 навуковых прац па стварэнні высокапрадукцыйных пасеваў кукурузы і канюшыны і паляпшэнні кармавой базы для жывёлагадоўлі.
Узнагароджаны ордэнам “Знак пашаны” (1981), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), сярэбраным медалём ВДНГ СССР, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
У 2007 адкрыта мемарыяльная дошка ў навучальным корпусе № 1 БДСГА.

Асноўныя публікацыі:

Система земледелия для хозяйств Могилевской области. – Могилев, 1985.
Земледелие Белоруссии. – Минск, 1987.
Сорные растения и меры борьбы с ними. – Минск, 1987.

Літаратура:

Андреев, А. Преданность земле – его амплуа : [посвящается П. М. Шерсневу] / А. Андреев // Акадэмічны вянок : паэзія, проза, публіцыстыка, літаратуразнаўства / УА “БДСГА” ; народнае літаратурнае аб’яднанне “Парнас” ; складальнік А. М. Пугач ; рэдакцыйная калегія П. А. Саскевіч [галоўны рэдактар] і інш. – Горкі : БДСГА, 2015. – Вып. 5. – С. 106-109.
Пугач, А. Профессору Шерсневу : [в БГСХА открыта мемориальная доска профессору кафедры растениеводства, заслуженному работнику сельского хозяйства БССР Шерсневу Петру Меркурьевичу] / А. Пугач // Белорусская нива. – 2007. – 2 июня. – С.14.
Шарснёў Пётр Мяркур’евіч // Памяць : Горацкі раён / рэдкал. : А. А. Крывянкоў, У. М. Ліўшыц, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашковіч, М. П. Хобатаў. – Мінск : Вышэйшая школа, 1996. – С.551. – (Гiсторыка-дакументальныя хронiкi гарадоў i раёнаў Беларусi).
Шерснев Петр Меркурьевич // Кто есть кто в Белорусской сельскохозяйственной академии : информационно-справочный указатель. – Горки, 1999. – С. 21.

(19.05.1940, в. Пнеўшчына Горацкага р-на), беларускі вучоны ў галіне раслінаводства, доктар біялагічных навук (1996), прафесар (1997).

Пасля заканчэння Студзянецкай СШ працаваў экскаватаршчыкам у Смалявіцкім БМУ меліярацыі Мінскай вобласці (1958-1960). У 1965 г. скончыў БСГА і працаваў загадчыкам Краснапольскай лабараторыі Магілёўскай вобласці.
З канца 1970-х гг. працуе ў Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К. А. Ціміразева на кафедры сельскагаспадарчай біятэхналогіі і загадваў лабараторыяй рэгулятараў росту раслін.
Аўтар звыш за 300 навуковых прац. Ім атрымана 2 аўтарскія пасведчанні і 2 патэнты.
Узнагароджаны залатым медалём імя К. А. Ціміразева, прысвоена званне “Вынаходнік СССР”.

Асноўныя публікацыі:

Теоретические основы оптимизации формирования урожая. – Москва, 1997.
Теория урожая : монография. – Москва, 2003.

Літаратура:

Лившиц, В. Ковалев Владимир Михайлович / Владимир Лившиц // Лившиц, В. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах / Владимир Лившиц. – Горки, 2013. – Книга. 1 : Знаменитые земляки – ученые. – С. 93-95.

(20.05.1926, пас. Ібрайкіна, Біжбулякскага р-на, Башкартастан – 25.3.2002, г. Горкі), беларускі вучоны ў галіне раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1990), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1987). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ганаровы прафесар БДСГА (1995).

Скончыў Адэскі сельскагаспадарчы інстытут (1951) і Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева (1955). З 1955 года намеснік дырэктара, дырэктар Мяшоўскага сельскагаспадарчага тэхнікума (Калужская вобл.), з 1959 г. выкладчык Краснаярскага сельскагаспадарчага інстытута, адначасова галоўны аграном вучэбна-вопытнай гаспадаркі.
З 1966 г. выкладчык у БСГА.
Аўтар звыш за 150 навуковых прац. Навуковыя даследаванні прысвечаны фарміраванню высокапрадукцыйных пасеваў збожжавых культур і распрацоўцы інтэнсіўных тэхналогій іх вырошчвання. Аўтар 26 рэкамендацый па агратэхніцы і інтэнсіўнай тэхналогіі вырошчвання збожжавых культур.
Узнагароджаны медалямі “За баявыя заслугі”, “За ўзяцце Будапешта”, “За перамогу над Германіяй”, “За ўзяцце Вены” і інш.

Асноўныя публікацыі:

Формирование высокопродуктивных агроценозов зерновых культур. – Горки, 1995.
Технология производства и качество зерна. – Минск, 1996 (у суаўт.).
Агробиологический контроль и оперативный уход за посевами зерновых культур. – Горки, 1997 (у суаўт.).

Літаратура:

Власенко, М. Он землю в небе полюбил / М. Власенко // Зямля і людзі. – 1999. – 9 снежня. – С. 4.
Кононов, А. От солдата до профессора / А. Кононов // Советский студент (Горкі). – 1996. – 17 апреля.
Мухаметаў Эсхат Манібаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2000. – Т. 11. – С. 43.
Мухаметов Эсхат Манибаевич // Кто есть кто в Белорусской сельскохозяйственной академии : информационно-справочный указатель. – Горки, 1999. – С. 22.
Мухаметов Эсхат Манибаевич // Башкирская энциклопедия [Электронный ресурс] : сайт. – Режим доступа: http://башкирская-энциклопедия.рф/index.php/info/2-statya/16119-mukhametov. – Дата доступа: 2.12.2016.

(20.05.1935, в. Глоўсевічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. – 19.10.1999), беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1983), прафесар (1985).
Ганаровы прафесар БДСГА (1995).

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1959). У 1959-1961 гг. галоўны заатэхнік саўгаса “Дворышча” Гродзенскай вобласці. У 1961-1964 гг. вучоба ў аспірантуры г. Жодзіна.
З 1967 г. у БСГА, працаваў старэйшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры кармлення сельскагаспадарчых жывёл, загадчыкам аддзела камбікармоў вопытнай станцыі, з 1988 па 1996 гг. загадчык кафедры.
Аўтар звыш за 200 навуковых прац па ўжыванні біялагічна актыўных рэчываў у кармленні сельскагаспадарчых жывёл і птушак, біялагічных кансервантаў для розных відаў раслін, сыравіны, метадах падрыхтоўкі кармоў для скормлівання, распрацоўцы спецыяльных камбікармоў і суперканцэнтратаў для сельскагаспадарчых жывёл.
Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Магілёўскага аблвыканкама.

Асноўныя публікацыі:

Зоотехническое и технологическое обоснование рациональных приемов комплексного использования биологически активных веществ в премиксах и комбикормах для повышения сбалансированности кормления молодняка свиней и птицы. – Киев, 1983.
Справочник по кормовым добавкам. – Минск, 1990 (у суаўт.).
Вопросы полноценности кормления сельскохозяйственных животных и качество кормов. – Горки, 1991.

Літаратура:

Радзько Мікалай Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2001. – Т. 13. – С. 221.
Радько Николай Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т.. – Минск, 2008. — Т. 6. — С. 369.
Редько Николай Васильевич // Кто есть кто в Белорусской сельскохозяйственной академии : информационно-справочный указатель. – Горки, 1999. – С. 81.


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина