Генадзь Бураўкін

ГОД КУЛЬТУРЫ 2016

Пісьменнік-юбіляр

«Паміж зоркай і свечкай»

Я не дам табе слова сказаць –
Я ўсе іх разгадаю.
Я на вуснах тваіх
Прачытаю найлепшы свой верш.
Г.Бураўкін

У гісторыі беларускай літаратуры, на шчасце, шмат важных і яркіх дат, шмат добрых дзён. 26 жніўня быў менавіта адным з такіх дзён, таму што ў гэты дзень 80 гадоў назад нарадзіўся выдатны літаратар і грамадскі дзеяч – Генадзь Бураўкін. Цэнтральная бібліятэка імя М.Гарэцкага запрашае сваіх чытачоў на выставу «Паміж зоркай і свечкай», прысвечаную гэтай святочнай даце і памяці таленавітага пісьменніка.

Падрабязней

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 верасня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёна. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ (1959). Працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», у газеце «Літаратура і Мастацтва», быў карэспандэнтам «Правды» па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць», дзе друкаваў творы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча, а таксама кнігу Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі».

У 1990 атрымаў прызначэнне пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН, але ў 1993 звярнуўся да старшыні ВС Рэспублікі Беларусь з просьбай аб вызваленні ад гэтай пасады. Пасля вяртання, у 1994—1995, быў намеснікам міністра культуры і друку.

На вершы Г. Бураўкіна напісана шмат папулярных песень («Белы снег», «Зачараваная», «Матылі», «Малітва» і інш.). У паэта ёсць зборнік песенных тэкстаў «Табе, Беларусь» (1984). «Калыханку» на словы Г. Бураўкіна кожны вечар па тэлебачанні чуюць дзеткі па ўсёй Беларусі. Аўтар дзвюх кніг паэзіі для дзяцей «Тры казкі пра Зая» (1974) і «Сінія арэлі» (1987), дакументальных аповесцей «Тры старонкі з легенды» (1971), шматлікіх нарысаў, публіцыстычных і крытычных артыкулаў, сцэнарыяў некалькіх дакументальных фільмаў, двухсерыйнага мастацкага фільма «Полымя» (1974, сумесна з У. Халіпам і Ф. Коневым). Перакладаў на беларускую мову вершы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972), Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы за кнігу «Варта вернасці» (1980).

Памёр пісьменнік 30 мая 2014 года.

У творах і выказваннях Г. Бураўкіна ёсць разуменне галоўнай місіі мастацкай літаратуры, духоўнай культуры наогул – весці бой за чалавека гуманнага і разумнага, рознабакавога і цэласнага, неабмежавана шырокага ў сваіх ведах аб сабе і сусвеце, сына роднай зямлі і народа, цвердага ў сваіх ідэйна-маральных ідэалах і перекананнях:

І хай з тысяч рэк чужых нап’юся –
Толькі для апошняга глытка
Я прыду сюды, да Беларусі,
Да свайго азёрнага кутка.


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина