Семінар дырэктароў бібліятэчных сетак вобласці

Семінар дырэктароў бібліятэчных сетак вобласці

«Публічная бібліятэка і сучасныя інфармацыйныя рэаліі»

Бібліятэка ці інтэрнэт? Чытальная зала ці сайт? Кніга ці дыск? Чытаць ці не чытаць? Што чытаць? Дзе чытаць? Каму чытаць?

Гэтыя і многія іншыя пытанні былі агучаны на семінары дырэктароў бібліятэк Магілёўскай вобласці «Публічная бібліятэка і сучасныя інфармацыйныя рэаліі», які адбыўся ў маі на базе бібліятэк Горацкага раёна.

Падрабязней

Адкрыццё семінара пачалося ў Цэнтральнай бібліятэцы імя М. Гарэцкага прывітальным словам намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольгі Аляксандраўны Панасюк, якая пазнаёміла прысутных са структурай аддзела, расказала пра дасягненні ўстаноў культуры і пажадала плённай працы ўдзельнікам. Дырэктар Горацкай раённай бібліятэчнай сеткі Наталля Міхайлаўна Ермалаева правяла экскурсію і пазнаёміла калег з арганізацыяй бібліятэчнай прасторы цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага, работай аддзела бібліятэчнага маркетынгу, аддзела абслугоўвання і інфармацыі.

За круглым сталом былі разгледжаны задачы, якія ставяцца дзяржавай і грамадствам перад бібліятэкамі, актуальныя пытанні іх дзейнасці ў сучасных умовах, ролі ўласных інфармацыйных сайтаў па прыцягненні новых карыстальнікаў, новых падыходах у арганізацыі работы па прыцягненні дзяцей і падлеткаў да чытання юнацкім аддзелам абласной бібліятэкі, вопыце работы і перспектывах развіцця ў інфармацыйнай і сацыякультурнай прасторы рэгіёна Круглянскай БС, электронных інфармацыйных рэсурсах Горацкай БС, дзейнасці Клімавіцкай БС па духоўна-маральным выхаванні і асвеце і іншыя. У сваім выступленні дырэктар Магілеўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна Ілона Уладзіміраўна Сарокіна скіравала ўвагу на патрабаванні дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі на 2016-2020 гг.” у частцы, што датычыцца дзейнасці бібліятэк рэспублікі, а таксама ва ўрачыстай абстаноўцы адзначыла падзячнымі лістамі ўдзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі “Пысінскія чытанні-2016”.

Далей удзельнікі семінара наведалі дзіцячую бібліятэку і дзве бібліятэкі аграгарадкоў, каб на свае вочы пераканацца, як арганізавана бібліятэчная справа ў раёне.

Асноўным накірункам дзейнасці Рэкцянскай сельскай бібліятэкі на працягу многіх год з’яўляецца пошукава-краязнаўчая работа. Наведванне гэтай бібліятэкі не было выпадковым. Літаральна напярэдадні ў ХХІV Рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” ў намінацыі “За пошукавую і даследчую працу” Рэкцянская сельская бібліятэка была ўзнагароджана Дыпломам ІІ ступені. Шматгадовая пошукавая дзейнасць бібліятэкара Любові Елізараўны Валчковай і руплівы творчы падыход супрацоўнікаў цэнтральнай бібліятэкі імя М.Гарэцкага прынеслі заслужаную перамогу ў такім важным прафесійным конкурсе.

Падчас наведвання Ленінскай сельскай бібліятэкі яе загадчыца Іна Георгіеўна Белягіна расказала пра работу бібліятэкі па інфармацыйна-культурным абслугоўванні насельніцтва. Фальклорныя пасядзелкі “Сядзем радком, ды пагаворым ладком”, падрыхтаваныя разам з супрацоўнікамі СДК і ДзШМіМР, наглядна прадэманстравалі не толькі зладжаную сумесную працу ўстаноў культуры, але і як захоўваюцца і ажываюць сёння традыцыі мінулага на ленінскай зямлі. А пасля кожны, хто пажадаў, змог прыняць удзел у майстар-класах па пляценні паясоў, ганчарстве, вышыўцы.

Шмат удалых прафесійных і творчых напрацовак у арганізацыі бібліятэчнай прасторы і абслугоўванні чытачоў было запазычана ў час знаёмства з работай раённай дзіцячай бібліятэкі. За апошнія чатыры гады карэнным чынам змяніўся не толькі інтэр’ер бібліятэкі, але і падыходы ў арганізацыі бібліятэчнай прасторы і абслугоўванні чытачоў. Намаганнямі саміх бібліятэкараў з дапамогай пэндзля, фарбаў і фантазіі, бібліятэка сапраўды стала дзіцячай: каляровыя стэлажы, яркія, арыгінальныя і прывабныя выставы, намаляваныя на сценах героі любімых кніг, казачныя замкі і шмат іншых задумак. Маладыя, ветлівыя, добразычлівыя бібліятэкары заўседы знаходзяцца ў пошуку і не спыняюцца на дасягнутым. Дырэктар Магілеўскай абласной бібліятэкі падзякавала калектыў за ўклад ў прасоўванне дзіцячага чытання і пажадала далейшых творчых і прафесійных поспехаў.

Напрыканцы ўдзельнікі семінара адзначылі высокі прафесійны ўзровень сустрэчы і яе карысць для кожнага. За дзень насычанай працы дырэктары сталі дружнай бібліятэчнай сям'ёй і нават праліўны дождж не перашкодзіў добраму настрою.

Фотагалерэя


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина