Дзень роднай мовы

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Мова родная, мова дзядоў!
Іншай мовы мы ў сэрцы не чуем.
Мілагучнасцю любых нам слоў,
Быццам музыкай, душы чаруем.

Ларыса Геніюш

 

У кожным куточку Зямлі, дзе б'ецца беларускае сэрца, жыве беларуская мова. Жыве па-рознаму: у штодзённай гамонцы, у песнях і казках, у школьных падручніках і цудоўных творах літаратуры, нарэшце, проста жыве ў генах людзей, каб потым прагучаць з вуснаў іх дзяцей або ўнукаў. Менавіта праз родную мову, праз слова адраджаецца душа чалавека, душа народа, душа нацыі…

Да Міжнароднага дня роднай мовы на абанеменце Раённай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага распачала дзейнасць выстава літаратуры пад назвай “Мілагучнае, роднае, звонкае слова”.

Падрабязней

На выставе экспануюцца кнігі і часопісы, якія распавядаюць пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускай мовы, багацце роднага слова, а таксама мастацкія творы сучасных аўтараў, для якіх беларуская мова – крыніца натхнення.


Выстава змяшчае выданні энцыклапедычнага характару, навукова-папулярныя і мастацкія творы, падручнікі, слоўнікі і даведнікі на беларускай мове.

Дапаўняюць экспазіцыю каляровыя паштоўкі, якія дапамогуць адчуць смак беларускай мовы, а таксама “апрануцца” па-беларуску.

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Мала хто ведае, што паводле даследвання, праведзенага ЮНЕСКА, беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай.


19 лютага Раённая бібліятэка запрашае ўсіх далучыцца да роднага, мілагучнага слова і прыняць ўдзел у акцыі “Размаўляем па-беларуску”.

Размаўляйце разам з намі з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах!

Выстава дзейнічае да 6 сакавіка.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина