Пісьменнік-юбіляр
Іван Шамякін
Значным юбілеем года ў культурным жыцці краіны з’яўляецца 95-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. На абанеменце Раённай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага распачала дзейнасць выстава літаратуры “Пісьменніцкае сэрца на далоні”.
Іван Шамякін – пісьменнік сучаснай тэмы, які асэнсоўвае праблемы чалавечага жыцця і лёс чалавецтва з сучасных яму пазіцый. Творы пісьменніка – гэта біяграфія цэлага пакалення, якое прайшло праз выпрабаванні вайны і будавала новае жыццё, якое спазнала Чарнобыль і пераломныя 90-ыя гады.
Іван Шамякін – аўтар шматлікіх аповесцей, апавяданняў, яго творы перакладзены больш чым на 30 моў свету. Большасць яго мастацкіх твораў інсцэніравана і экранізавана.
Выстава дае магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй Івана Шамякіна, літаратурна-крытычнымі матэрыяламі пра яго жыццё і творчую дзейнасць. У экспазіцыі прадстаўлены: збор твораў Івана Шамякіна, аповесці, якія ўвайшлі ў збор твораў пісьменніка, раманы «Глыбокая плынь», «Крыніцы», «Сэрца на далоні», «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль», «Злая зорка», пенталогія «Трывожнае шчасце» і інш. Дапаўняюць выставу вершы-прысвячэнні Івану Шамякіну.
Выстава дзейнічае да 10 лютага.