З глыбіні сэрца – у свет словаў

З глыбіні сэрца – у свет словаў

27.06.2025


Я ведаю, час прыйдзе гэткі –
Усё прачнецца пры вясне,
Як матылі, успыхнуць кветкі…
І нехта ўспомніць пра мяне.

Пятрусь Броўка


Сінявокая Беларусь дала свету шмат вялікіх майстроў нацыянальнага прыгожага пісьменства і іх мілагучных і непаўторных вершаў. Сёлета спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Петруся Броўкі – ганаровага грамадзяніна Ушацкага раёна, Народнага паэта Беларусі і ўплывовага грамадскага дзеяча не толькі нашай краіны, але і Савецкага Саюза.

Подробнее

Пётр Усцінавіч – не адзіны наш славуты зямляк, аднак ён першы, хто выключна сваім талентам і без усялякіх пратэкцый «выбіўся ў людзі». Так на яго малой радзіме клічуць тых, хто вывучыўся і меў годную прафесію. Рэдактар яшчэ даваеннага часопіса «Полымя», Беларускай савецкай энцыклапедыі, якая цяпер носіць яго імя, старшыня саюза пісьменнікаў Беларусі, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, удзельнік асамблеі Арганізацый аб’яднаных нацый. Ён доўгі час знаходзіўся ў эпіцэнтры літаратурнага жыцця краіны, актыўна ўплываў на яго не толькі як творца, але і як сапраўдны летапісец-мастак свайго часу. Аднак ён да канца сваіх дзён, да 24 сакавіка 1980-га, заставаўся простым і ўважлівым да землякоў.

Ён з’яўляецца яркім прадстаўніком савецкай літаратуры, летапісцам жыцця свайго часу. Напісаў каля 30 кніг паэзіі: «Гады як шторм», «Цэхавыя будні», «Так пачыналася маладосць», «Вясна радзімы» і інш. Знaчнae мecцa ў лipыцы пaэтa зaймae poздyм пpa мapaльны вoблiк чaлaвeкa, ягo пpызнaчэннe ў жыццi. Адyxoўлeнaй пaэтычнacцю i вoбpaзнacцю прасякнуты творы П. Броўкі, прысвечаныя poднaй зямлi, рамантычным перажыванням, жаночай прыгажосці. «Пaxнe чaбop…» i «Aлeкcaндpынa» – лipычнa-кaмepныя пecнi кaxaння, тыя aдмeтныя ўзopы iнтымнaй лipыкi, якiя cтвopaны нa xвaлi cпaвядaльнaй шчыpacцi i пяшчoты.

Да юбілею Пятруся Броўкі ў бібліятэках сеткі былі арганізаваны выставы: «Яго паэзія гучыць…», «Аб чым звініць душа», «Летапісец роднай зямлі», «Што сэрца праспявала», «Жыццё паэта – частка духоўнага вопыту». На гэтых экспазіцыях былі прадстаўлены творы аўтара, а таксама літаратура аб яго жыцці і творчасці. Выставы напоўнены цёплай атмасферай памяці і павагі да вялікага майстра слова.

Творчасць Петруся Броўкі застаецца яркім прыкладам сапраўднай любові да Радзімы і яе народа. Няхай яго словы натхняюць новыя пакаленні шанаваць сваю гісторыю, мову і культуру. Памяць пра яго будзе жыць – як святло, якое вылучае шлях да ведаў і духоўнай моцы.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина