|
Кузьма Чорны. На хвалі часу, у плыні жыцця |
26.06.2025 |
Ведай, што кожны пражыты дзень
адкідае тое, што ёсць,
набліжае тое, што будзе.
Кузьма Чорны
У чэрвені 2025 года адзначаецца значная літаратурная падзея – 125 годдзе з дня нараджэння аднаго з выдатных прадстаўнікоў беларускай літаратуры, класіка беларускай прозы, літаратурнага крытыка, пісьменніка вялікага таленту і драматурга Кузьмы Чорнага.
У бібліятэках сеткі да юбілею пісьменніка падрыхтаваны кніжная выставы: «Кузьма Чорны: паралелі жыцця і творчасці», «Багацце душы талента», «Беларускі сусвет Кузьмы Чорнага», «Недапісаніе слова», «Празаічны вернісаж Кузьмы Чорнага», «Беларускі Дастаеўскі», «Вялікае сэрца», «На хвалі часу, у плыні жыцця». На выставах прадстаўлены кнігі белаpускага пісьменніка, а таксама кнігі і артыкулы аб літаратурным і жыццёвым шляху пісьменніка.
![]() | ![]() | ![]() |
|---|
Кузьма Чорны (сапраўднае імя пісьменніка Мікалай Карлавіч Раманоўскі) – непераўзыдзены беларускі раманіст, драматург, публіцыст, мовазнаўца, якога часта называюць беларускім Дастаеўскім – з-за складаных філасофскіх і псіхалагічных тэм і глыбокага апускання ва ўнутраны свет персанажаў. Літаратурныя крытыкі лічаць, што, чытаючы Кузьму Чорнага, глыбей разумееш беларускі народ, яго культуру і гісторыю. Карысна прасякнуцца тонкасцямі мовы і яе дыялектаў.
Кузьма Чорны – стваральнік беларускай сацыяльна-псіхалагічнай і інтэлектуальна-філасофскай прозы. Выдатны аналітык, пісьменнік, які добра валодаў псіхалагічнымі прыёмамі пісьма, умеў заўважыць і перадаць найтанчэйшыя рухі чалавечай душы, самыя нечаканыя змены настрою і матывы паводзін чалавека.
![]() | ![]() | ![]() |
|---|
Дасюль здзіўляе яго працавітасць. Пражыўшы ўсяго 44 гады, напісаў больш за пятнаццаць буйных твораў – раманаў і аповесцей, а таксама шмат апавяданняў, п’ес, артыкулаў, фельетонаў, літаратуразнаўчых даследаванняў. Кузьма Чорны вёў нацыянальную прозу да адкрыццяў такіх вышынь, якія былі напрацаваныя пісьменнікамі Заходняй Еўропы. Ён мог бы стаць беларускім Дастаеўскім, Камю, Фолкнерам… Але нават тое, што пісьменнік паспеў спраўдзіць за свой кароткі век, дазваляе нам гаварыць пра яго ўнікальную постаць ў айчыннай літаратуры.
![]() | ![]() | ![]() |
|---|
Удумлівы апавядальнік і глыбокі псіхолаг, Кузьма Чорны, здолеў у раманах адлюстраваць лёсы некалькіх пакаленняў беларусаў, устаць у шэраг нацыянальных класікаў, падняць беларускую прозу на сусветны ўзровень. Яго творы заклікаюць да любові да Радзімы, павагі да простага чалавека і захавання беларускай мовы.

























































