У гасцях пісьменніца! Творчая сустрэча з Галінай Пярун

У гасцях пісьменніца!
Творчая сустрэча з Галінай Пярун

08.02.2025


Дзіцячыя кнігі – самыя добрыя, чыстыя і кранальныя. Хіба гэта не цуд – кнігі, у якіх аб самым складаным гаворыцца з дзіцячым запалам і здзіўленнем? Хіба не чараўніцтва, па-майстэрску валодаючы пяром, вучыць маленькіх чытачоў дабрыні і сяброўству, знаёміць з неверагодным нязведаным светам, а галоўнае, прыносіць вялізную радасць!

8 лютага ў Горацкай цэнтральнай бібліятэцы ім. М. Гарэцкага для хлопчыкаў і дзяўчынак з ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Горкі» і ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Горкі» з’явілася выдатная магчымасць пазнаёміцца і пагутарыць з магілёўскай дзіцячай пісьменніцай Галінай Сяргееўнай Пярун – членам Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, прызёрам вядомых літаратурных прэмій і конкурсаў, аўтарам казак, аповесцей і апавяданняў для дзяцей і дарослых.

Подробнее

Творчы шлях Галіны Сяргееўны не зусім звычайны. Днём працуючы медсястрой у звычайнай Магілёўскай паліклініцы, па начах Галіна Пярун пісала свой першы раман. На злосць зласліўцам мама траіх дзяцей у 35 гадоў без усякай падрыхтоўкі паступіла ў ВНУ, на выдатна абараніла дыплом і адкрыла ў сабе новы талент: пачала пісаць дзіцячыя кнігі на роднай беларускай мове і ставіць па іх лялечныя спектаклі.

Варта адразу падкрэсліць, што гадзіна, адведзеная на літаратурна-творчую сустрэчу, праляцела незаўважна для ўсіх удзельнікаў суботняга мерапрыемства. Пісьменніцы адразу ж удалося наладзіць кантакт з маленькімі слухачамі так, быццам гэта была не першая сустрэча з імі, а шчырая размова з даўно знаёмымі сябрамі. А галоўнае, Галіна Сяргееўна – займальны апавядальнік і выдатная суразмоўца. На творчай сустрэчы яна прэзентавала свае новыя кнігі: «Прыгоды сяброў і парады ад Усімдапамагайкіна», «Лясныя свавольнiкi» і «Закаханы скідзень», а затым разам з прысутнымі адправіліся ў вандроўку па старонках кніг, якія былі прадстаўлены тут жа на выстаўцы. На прэзентацыі пісьменніца падзялілася сваімі пачуццямі і ўражаннямі ад працы над кнігамі, у кожную з каторых, відавочна, уклала часцінку сваёй душы.

Пісьменніца жартавала, прапаноўвала запамінаць і тлумачыць незнаёмыя словы і расказвала пра свае творы. Таму дзеці з задавальненнем слухалі яе, цікавіліся творчым шляхам і задавалі шмат пытанняў. Школьнікі пыталіся, як нараджаюцца творы, што натхняе іх аўтара, колькі трэба часу, каб напісаць кнігу, адкуль бяруцца ідэі для апавяданняў і што адчуваеш, калі бачыш свой твор у руках чытачоў.

А напрыканцы сустрэчы пісьменніца пазнаёміла дзяцей са сваімі чароўнымі лялькамі з уласнага лялечнага тэатра «БІ-БА-БО», якіх робіць сама і ставіць спектаклі. Пасля чаго адбыўся паказ па казцы «Як ліса гаспадыняй у дзеда была».

Займальная пастаноўка, сумеснае чытанне, літаратурная віктарына, салодкія падарункі ад пісьменніцы і цёплыя адкрытыя зносіны. Час праляцеў незаўважна, але ніводзін з прысутных не застаўся без увагі.

Шмат цёплых, шчырых слоў у адрас госці прагучала ад калег па пяру, горацкіх аўтараў: Наталлі Ніканчук, Людмілы Дзёменскай, Ларысы Грушынай, Алесі Азаранкі. Верш прысвяціў ёй паэт Аляксандр Ведзянееў з пажаданнямі новых творчых поспехаў і новых твораў.

Шчырыя эмоцыі і сапраўдная зацікаўленасць – самая вялікая ўзнагарода для аўтара! А гледзячы на натхнёныя вочы дзетак, зразумела, што добрая і пазнавальная гісторыя Галіны Пярун прыйшлася ім даспадобы. Усе жадаючыя прыхільнікі літаратуры змаглі атрымаць аўтограф пісьменніцы і зрабіць фатаграфію на памяць.

Як добра, што ў сучаснай беларускай літаратуры ёсць пісьменнікі, здольныя сваёй творчасцю перанесці чытача ў свет казкі, фантазіі і незабыўных уражанняў.

Чакаем ад аўтара новых кніг і новых захапляльных сустрэч.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина