
Юнымі засталіся навек… |
07.02.2025 |

8 лютага адзначаецца Дзень юнага героя-антыфашыста - асаблівая дата, прысвечаная памяці дзяцей, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе за мір і свабоду. У гады цяжкіх выпрабаванняў савецкія хлапчукі і дзяўчынкі сталі сімвалам неверагоднай мужнасці. Яны не проста жылі на акупаваных тэрыторыях – яны змагаліся: у падполлі, у партызанскіх атрадах, на фронце і ў тыле ворага.
Чацвёртага і пятага лютага бягучага года ў цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Гарэцкага горада Горкі праводзіліся мерапрыемствы прымеркаваныя да памятнага дня юных герояў-антыфашыстаў. У бібліятэку наведаліся вучні пятых класаў ДУА «Сярэдняя школа школа №2 г. Горкі» са сваімі класнымі кіраўнікамі.
![]() | ![]() | ![]() |
---|
Напачатку бібліятэкар Наталля Уладзіміраўна Сафронава пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак са зместам бібліятэчнай выставы пад назвай «Юными остались вы навек…». Асаблівую ўвагу яна засяродзіла на зборніку «Ніколі не забудзем», дзе змешчаны аповеды дзяцей і дарослых пра Вялікую Айчынную вайну, прыпынілася на кнігах Ніны Пятроўны Пісарэнка «Украденное детство», Ігара Пятровіча Носава «Юные герои». Бібліятэкар расказала пра подзвігі юных герояў-антыфашыстаў Зіны Партновай і Марата Казея, пра іх смеласць і вынаходлівасць. Як яны, рызыкуючы сваім жыццём, змагаліся з захопнікамі і к па-геройску загінулі. Гэтым падлеткам было прысвоена ганаровае званне Герояў Савецкага Саюза.
![]() | ![]() | ![]() |
---|
Далей Наталля Валянцінаўна Ніканчук, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, пазнаёміла рабят са зместам свайго гістарычнага нарысу «Месца для подзвігу», які быў надрукаваны ў часопісе «Полымя» за студзень 2025 года. У сваім літаратурным творы Наталля Валянцінаўна падрабязна расказвае пра жыццёвы шлях свайго дзядулі Васіля Мікалаевіча Хмялеўскага, які працяглы час дапамагаў партызанам атрада «Соколы». Бібліятэкар расказала вучням пра партызанскага камандзіра «сокалаў» Кірыла Пракопавіча Арлоўскага, пра той подзвіг, які ён здзейсніў у лютым 1943 года і потым атрымаў званне героя.
![]() | ![]() | ![]() |
---|
Наталля Валянцінаўна расказвала дзецям аб складанасцях жыцця на акупіраванай немцамі тэрыторыі, аб тым як здзекаваліся фашысты і над дзецьмі, і над дарослым насельніцтвам нашай Радзімы, як працавалі шматлікі канцэнтрацыйныя лагеры смерці. Дзеці задавалі пытанні і самі чыталі ў голас аповеды пра дзяцей-патрыётаў.
Дзень юнага героя-антыфашыста – гэта дзень смутку, але і дзень гонару. Мы ўспамінаем не толькі страты, але і подзвігі, якімі юнае пакаленне пакінула незгладжальны след у гісторыі чалавецтва. Хай памяць аб гэтых адважных хлапчуках і дзяўчынках застанецца вечнай. Іх мужнасць натхняе нас і сёння, нагадваючы аб кошце міру і аб тым, што чалавечая стойкасць здольна пераадолець самыя цёмныя часы.
![]() | ![]() | ![]() |
---|