Гучы, роднае слова…

Гучы, роднае слова…

21.02.2024


Штогод 21 лютага ўвесь цывілізаваны свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта да гэтага свята ў студэнцкім інтэрнаце № 4 Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя “Слова роднае – вечнасці след”. На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты акадэміі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Цэван і ўдзельнікі народнага літаратурнага аб’яднання “Роднае слова” Людміла Дзёменская, Алеся Азаранка і Надзея Курбасава.

Подробнее

Спачатку вядучыя мерапрыемства Ульяна Баравікова і Вікторыя Шыловіч расказалі пра гісторыю свята, прыгажосць і багацце роднага слова і яго вялікае значэнне ў жыцці народа. У выкананні студэнтаў гучалі вершы аб роднай і на роднай мове беларускіх паэтаў.

Прысутныя аўтары дэкламавалі свае вершы і ўрыўкі з твораў. Алеся Цэван прачытала вершы “Вечная любоў”, “Беларусь”, Не згараючы” і інш. Звяртаючыся да моладзі, яна адзначыла: “Наша родная мова такая непаўторная, мілагучная і пявучая, яна нібы ўвабрала ў сябе гоман гаёў і лугоў, палёў і рэк, духмяны пах роднай зямлі і хлеба. Для народа родная мова – гэта найвялікшы скарб, які нельга страціць. Бо менавіта мова – гэта характар народа, яго памяць, гісторыя і культурная каштоўнасць. У ёй знаходзяць адлюстраванне звычаі, традыцыі, побыт народа, яго розум і вопыт, сіла і прыгажосць”.

Людміла Дзёменская пабудавала сваё выступленне ў форме дыялогу – і студэнты з задавальненнем успомнілі вершы, якія калісьці вучылі ў школе: “Родная мова”, “Пахне чабор…”, “Зорка Венера” і інш. Яны выказвалі свае адносіны да роднай мовы, гаварылі аб тым, як важна размаўляць, карыстацца ёю ў паўсядзённым жыцці і думаць па-беларуску. Людміла Уладзіміраўна таксама прачытала свой новы празаічны твор “Ішоў чалавек па зямлі…” і пажадала моладзі шанаваць зямельку-маці і берагчы мір.

Зацікавілі слухачоў таксама і песні “Беларусі” і “Гімн коласу” на словы члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніны Кавалёвай і горацкага паэта Аляксандра Клачкова. Вядомая салістка Надзея Курбасава кранула аўдыторыю душэўным выкананнем песень “Аб маці і роднай хаце” і “Цячэ рэчанька…”. Прачытала яна і асабісты верш “Мая вёска”.

Супрацоўнікамі цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага была падрыхтавана літаратурная выстава “Мова – крыніца ўсёй прыгажосці”, дзе экспанаваліся выданні класікаў беларускай літаратуры, кнігі па гісторыі, стылістыцы і культуры маўлення, а таксама зборнікі магілёўскіх і горацкіх пісьменнікаў на беларускай мове.

Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў моладзі павагі да роднага беларускага слова і разуменню неабходнасці ведаць яго і шанаваць.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина