Вольная птушка Палесся

Вольная птушка Палесся

20.11.2023


Каштоўным набыткам беларускай паэзіі другой паловы XX ст. стала творчасць паэтэсы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1986) Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц (1948–1988).

20 лістапада 2023 года спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння беларускай паэтэсы. З нагоды юбілея ў бібліятэках сеткі распрацаваны кніжныя выставы: «Доля мая – нібы гронка любові», «Вольная птушка Палесся», «Зорка палескага краю». Прадстаўленыя на выставах выданні прапануюць сваім чытачам пазнаёміцца з літаратурнай спадчынай Яўгеніі Янішчыц. Творчасць паэтэсы прываблівае шчырасцю, нязмушанасцю, натуральнасцю паэтычных уражанняў, захапляе хараством жыцця, радасным ўсведамленнем ўласнай прысутнасці ў вялізным, неабсяжным свеце.

Подробнее

Яна нарадзілася ў в. Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Атрымала педагагічную адукацыю: скончыла аддзяленне беларускай мовы і літаратуры БДУ. Працавала загадчыцай бібліятэкай ЦК ЛКСМБ. Некаторы час жыла ў Чэхаславакіі, пасля вярнулася на Радзіму, займалася творчай працай. З 1976 г. Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц была літкансультантам «Сельскай газеты», а з 1983 г. загадвала аддзелам паэзіі часопіса «Маладосць». Займалася яна і грамадскай дзейнасцю, удзельнічала ў якасці дэлегата ў рабоце XXXVI сесіі Генеральнай асамблеі ААН (1981).

Друкавацца Я. Янішчыц пачала ў пінскай раённай газеце яшчэ вучаніцай Парэцкай сярэдняй школы. Свае вершы будучая паэтэса падпісвала псеўданімамі Ж. Заметкіна, Е. Іосіфава. Першыя пробы яе паэтычнага пяра заўважылі і ацанілі ў сярэдзіне 60-х крытыкі і чытачы. Падчас сканчэння школы і паступлення на вучобу ва ўніверсітэт яна мела ўжо публікацыі ў рэспубліканскіх перыядычных выданнях.

Першы зборнік вершаў маладой паэтэсы «Снежныя грамніцы» (1970) выйшаў, калі яна вучылася на пятым курсе БДУ. Кніга была вельмі добра прынята, пра аўтарку многа і ўхвальна пісалі. Многія вобразы «Снежных грамніц» сапраўды неслі ў сабе першародную свежасць юнацкага захаплення жыццём, улюбёнасць у родны край і яго людзей, адкрытасць перад светам надзей і спадзяванняў.

Імя паэтэсы хутка атрымала пэўную вядомасць, а яе творы друкаваліся не толькі ў беларускіх газетах, часопісах і калектыўных зборніках, але і ва Украіне, у Расіі ў такіх цэнтральных выданнях, як «Молодая гвардия», «Дружба народов», «Литературная газета», «Правда», перакладаліся за мяжой.

Наступны зборнік «Дзень вечаровы» пабачыў свет у 1974 г., а ў 1978-м быў адзначаны прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі. У кнізе пашыраюцца далягляды, узбагачаецца вопыт, раскрываюцца новыя якасці лірычнага характару. Вобразы роднага краю дапаўняюцца новымі рэаліямі: да асэнсавання Радзімы, палескіх краявідаў, сустрэч з дарагімі людзьмі дадаецца пачуццё мацярынства.

Этапным, паваротным прызналі крытыкі трэці зборнік вершаў Я. Янішчыц «Ясельда» (1978), дзе больш прыметна ўзмацняецца ўвага да цяжкасцей жыцця, ускладняецца светабачанне паэтэсы. Асаблівай пранізлівасцю вызначаецца ў кнізе лірыка кахання. Па-ранейшаму пяшчотная і надзвычай тонкая ў перадачы інтымнага пачуцця ва ўсёй яго супярэчлівасці і жывой рухомасці, любоўная лірыка нясе ў сабе больш, чым раней, гаркоты.

Свайго сталага майстэрства Я. Янішчыц дасягнула ў кнігах «На беразе пляча» (1980), «Пара любові і жалю» (1983), адзначанай у 1986 г. Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Купалы, «Каліна зімы» (1987). Мысленне паэтэсы вызначаецца філасофскім роздумам над часам і прасторай, імгненнем і вечнасцю, жыццём і смерцю. Стан яе душы выяўляецца праз узаемазалежнасць такіх эмацыянальных катэгорый, як любоў і боль, шчасце і адчай, радасць і журба, святло і цемра. У многіх вершах робіцца акцэнт на няроўную і не надта ласкавую жаночую долю і шчасце, аналізуецца жыццёвы шлях.

Bepшы Я. Янiшчыц пepaклaдзeны нa aнглійcкyю, бaлгapcкyю, icпaнcкyю, нямeцкyю, пoльcкyю, pycкyю, yкpaiнcкyю мoвы. Ha cлoвы пaэткi кaмпaзiтapы P. Дaвыдaў, Ю. Ceмянякa, M. Юpкo i iнш. нaпicaлi пecнi.

Звярталася Яўгенія Іосіфаўна і да прозы, напісала некалькі апавяданняў, рэалістычных па сваёй фактуры і праўдзівых па сутнасці («Кошык бульбы», «Сардэчнасць», «А я ўсіх шкадую» і інш.). Плённа працавала паэтэса ў галіне мастацкага перакладу, узнаўляючы па-беларуску вершы рускіх і ўкраінскіх паэтаў. Змяшчаліся ў друкаваных выданнях яе артыкулы пра паэзію, змястоўныя рэцэнзіі на паэтычныя кнігі, водгукі з падрабязным аналізам твораў.

У яе апошняй прыжыццёвай кнізе «У шуме жытняга святла» (1988) сабрана лепшае з напісанага за дваццаць гадоў літаратурнай працы. Пасля гэтай кнігі творы Я. Янішчыц пачалі прыходзіць да чытача ў выглядзе паэтычнай спадчыны. У 2000 г. выйшла кніга «Выбранае», а ў 2008 г. – «Пачынаецца ўсё з любві…», куды ўвайшло лепшае з напісанага паэтэсай.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина