Прыдняпроўе – маё натхненне

Прыдняпроўе – маё натхненне

04.08.2023


Сінявокі бязмежны разлог.
Жураўлі ды святыя крыніцы.
Я бясконца заўдзячны, што Бог
Тут дазволіў і мне нарадзіцца.

Алесь Казека


У сусвеце паэтаў і празаікаў, безумоўна, знойдуцца творцы, якія здолеюць узрушыць і здзівіць нават самага дасведчанага чытача. Сярод іх сваё пачэснае месца займае Аляксандр (Алесь) Мікалаевіч Казека – паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (2016), член ГА “Саюза пісьменнікаў Беларусі” (2006). Ён таксама рэдактар літаратурнага альманаха “Прыдняпроўе. Магілёўшчына літаратурная”, лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта “Дасягненне” ў намінацыі “Літаратурная дзейнасць”(2018). Узнагароджаны медалём “За безупречную службу” ІІІ і ІІ ступеняў, медалём Францыска Скарыны, медалём “Василий Шукшин” (грамадская ўзнагарода Саюза пісьменнікаў Расіі). Імя Аляксандра Казекі занесена ў Кнігу славы Магілёўшчыны (2021).

Подробнее

4 жніўня Аляксандр Мікалаевіч адзначае 65-гадовы юбілей.

Творчасць Алеся Казекі шматгранная – гэта і вершы пра прыроду, родным краі, чалавечых перажываннях, жаданнях і болю. У сваіх творах аўтар вельмі шчыры, даверлівы і адкрыты. У яго вершах пераплялося ўсё: і пяшчота, і запал, і любоў да бацькоў, Радзімы, прыроды. У кожным невялікім творы прасочваецца яго неабыякавае стаўленне да ўсяго, што адбываецца з героямі.

Яго паэзія захапляе сваёй шчырасцю і адкрытасцю. Яго вершы надзвычай душэўныя, прачулыя і шчымлівыя хвалююць сэрцы, прымушаюць задумацца аб жыцці і не быць абыякавымі назіральнікамі, кранаюць лёсы людзей, якія перажылі суровыя часы, але змаглі захаваць чалавечнасць, годнасць, веру ў лепшае. Алесь Мікалаевіч праводзіць вялікую работу па духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні моладзі, не абыходзіць і самыя актуальныя праблемы сучаснасці: неабходнасць адраджэння гістарычнай памяці, захаванне сапраўдных маральных каштоўнасцей, важнасць аховы навакольнага асяроддзя і міру ва ўсім свеце.

Пяру Алеся Мікалаевіча належаць дзевяць кніг паэзіі: “Души моей родник” (2005), “Мелодия надежды” (2008), “Единственный друг” (2008), “Час сяўбы” (2009), “Медуница” (2012), “Марыйка” (2013), “Перекрестки судеб” (2014), “Маё сэрца навек застаецца з табой” (2019), “Песня роднай зямлі” (2020).

Да 65-годдзя з дня нараджэння паэта Алеся Казекі на абанеменце цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага дзейнічае персанальная выстава “Прыдняпроўе – маё натхненне”.

Ад імя чытачоў і супрацоўнікаў бібліятэк ДУК “Горацкая раённая бібліятэчная сетка” віншуем Алеся Мікалаевіча са значным жыццёвым юбілеем. Лічыцца, што зоркі апякуюць людзей таленавітых і дапамагаюць ім. Няхай заўседы асвятляе Ваш творчы шлях пуцяводная зорка невычэрпнага творчага натхнення і стваральнай энергіі. Прыміце самыя шчырыя віншаванні з юбілеем. Жадаем Вам добрага здароўя і творчага плёну, сонечнага настрою, спагады ад людзей і цеплыні ўзаемаадносін. Шчыра жадаем новых творчых знаходак і дасягненняў на карысць нашай роднай Беларусі, росту чытацкай аўдыторыі і новых творчых поспехаў!



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина