Беларусь: герб, сцяг, гімн

Беларусь: герб, сцяг, гімн

15.05.2023


Я – беларус, і я клянуся,
Пад сцягам роднае зямлі
Я ні на крок не адступлюся
Ад памяці, ад дабрыні!

Ніл Гілевіч


Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выказваюць яго палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць.

Подробнее

Сімваламі суверэнітэту нашай краіны з’яўляюцца дзяржаўныя герб, сцяг і гімн. У іх адлюстраваны асноўныя нацыянальныя духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскае адзінства, праца, імкненне да ўдасканалення кожнага чалавека і ўсяго грамадства, міралюбнасць і адначасова гатоўнасць пастаяць за сваю свабоду і незалежнасць.

Штогод кожную другую нядзелю мая ў Беларусі адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У 2023 годзе свята, прысвечанае дзяржаўным сімвалам Беларусі, адзначае 25-годдзе з дня заснавання.

Да гэтай святочнай даты ў бібліятэках сеткі арганізаваны кніжныя і бібліятэчныя выставы і тэматычныя паліцы: “Беларусь: герб, флаг, гимн”, “Беларусь. Мая краіна. Мой гонар.”, “Флаг державы – символ славы”, “Символы Беларуси”, “Символы моей страны”, “Государственная символика Республики Беларусь”, “Овеяны славою герб наш и флаг”, “Великие символы Великой страны”. На выставах прадстаўлены энцыклапедычныя, даведачныя выданні, кнігі і інфармацыйныя матэрыялы аб гістарычных этапах развіцця сімволікі Беларусі, сучаснае апісанне герба і Сцяга. Бібліятэкарам філіяла “Маслакоўская сельская аб’яднаная бібліятэка” распрацаваны інфармацыйны буклет «Сімвалы беларускай дзяржавы».

12 мая, напярэдадні святкавання Дня галоўных сімвалаў незалежнасці краіны, для чытачоў філіяла «Каменская сельская аб’яднаная бібліятэка» прайшоў урок грамадзянскасці «Символы надежды и добра». Юных наведвальнікаў бібліятэкі пазнаёмілі з гісторыяй сімвалаў нашай дзяржавы: гербам, сцягам і гімнам. Школьнікі даведаліся пра шляхі станаўлення і развіцця дзяржаўнай сімволікі, пра тое, якія заканадаўчыя дакументы ляжаць у аснове іх зацвярджэння, калі і дзе выкарыстоўваецца Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг, як выконваецца Дзяржаўны гімн. Падчас мерапрыемства навучэнцы атрымалі адказы на важныя пытанні: чаму на нашым сцягу тры колеры – чырвоны, зялёны і белы – і што яны абазначаюць, таксама вызначылі, што азначае кожны элемент герба.

З павагі да афіцыйных сімвалаў краіны пачынаецца любоў да сваёй малой радзімы, дачыненне да яе лёсу. Без ведання гісторыі, павагі да мінулага, пераемнасці гістарычных і культурных традыцый нельга будаваць будучыню. Мы павінны захоўваць і шанаваць багатую спадчыну нашых продкаў, памятаць унікальнасць нашай роднай краіны, паважаць і любіць сваю Радзіму, плённа працаваць і жыць у згодзе.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина